bel_audiobooks | Unsorted

Telegram-канал bel_audiobooks - Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

1886

Усё пра беларускія аўдыякнігі: рэлізы, інтэрв'ю з аўтарамі і выканаўцамі ды іншыя цікавосткі. Слухай сваё! https://audiobooks.by Пытанні? Прапановы? Пішыце @mikita12345 альбо contact@audiobooks.by

Subscribe to a channel

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

🔥 «Дарога» Кормака Макарці ўжо на пляцоўках!

Постапакаліпсіс на нашай планеце. Паўсюль руіны і цемра. Ніводнай птушкі, ніводнай жывёлы, толькі банды здзічэлых ад голаду людаедаў. На фоне мёртвых краявідаў па разбуранай зямлі вандруюць дзве ледзь заўважныя фігуры – бацька і сын. Наперадзе іх чакае поўная небяспекі дарога ў невядомае, вакол іх – свет мёртвай надзеі, адчаю і страху, а ў іх саміх яшчэ засталася тлеючая любоў...

Адзін з найлепшых твораў амерыканскай літаратуры XXI стагоддзя, уганараваны Пулітцэраўскай прэміяй у 2007 годзе. Па сённяшні дзень «Дарога» трывала застаецца ў спісах сусветных бестселераў, а за яе аўтарам замацавалася слава выбітнага пісьменніка сучаснасці.

📖 Папяровую версію можна купіць на сайце выдавецтва Кнігаўка.

🤝 Аўдыякніга была запісаная пры фінансавай падтрымцы беларускіх супрацоўнікаў кампаніі Google.

🎧 Агучыў Віталь Краўчанка, а набыць і паслухаць можна па спасылцы на нашым сайце.

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

Верасень - час ня толькі капаць бульбу але й чытаць, як нехта вырошчвае бульбу🥔...на Марсе! 🔥

📢 Сябры, мы радыя вам паведаміць, што ўжо зусім хутка, у верасьні, "Марсіянін" Эндзі Ўіра выйдзе па-беларуску адразу ў трох фарматах: папяровым, электронным і аўдыё!

Пераклад і выданьне гэтага бэстсэлера сусьветнай фантастыкі сталі магчымымі дзякуючы супрацы Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы (АБА), выдавецтва Gutenberg і праекта Audiobooks.by

Сачыце за навінамі ў нашых сацсетках, каб даведацца дату рэлізу, і як набыць кнігу ў любым зручным для вас фармаце 🙌🏼

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

💔 Слухаем «Фарбы паралельнага свету» Міколы Дзядка

📓 Кніга «Беларускай турэмнай літаратуры»

«Фарбы паралельнага свету» – зборнік апавяданняў і эсэ журналіста, актывіста, палітвязня Міколы Дзядка, арыштаванага ў 2010 годзе і разам з сябрамі Ігарам Аліневічам і Аляксандрам Францкевічам, асуджанага 27.05.2011 па так званай «справе анархістаў» на 4,5 гады пазбаўлення волі. За 5 дзён да сканчэння тэрміну Мікола быў пакараны дадаткова паводле арт. 411 КК («парушэнне рэжыму адбыцця пакарання») яшчэ на 1 год. Выйшаў на волю ў ліку шасці беларускіх палітвязняў згодна з указам аб памілаванні ад 22.08.2015.

Цяпер Мікола Дзядок ізноў палітвязень: 10 лістапада 2021 года яго асудзілі да 5 гадоў зняволення ва ўмовах строгага рэжыму.

🎧 Чытае Кірыл Малахоўскі, а знайсці і паслухаць бясплатна можна проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы па спасылцы на нашым сайце

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

🔥 «Забойства на вуліцы Макаёнка» Клёка Штучнага ўжо на пляцоўках!

❗️Увага! Кніга публікуецца ўпершыню, эксклюзіўна ў аўдыяфармаце.

У задушлівым, прыціснутым рэпрэсіямі Менску ўзору 2022-га года, з пустымі афішнымі тумбамі і поўнымі аўтазакамі, закрытую суполку – Гільдыю гарадскіх вар’ятаў – абляцела жудасная навіна: за вакзалам дзіцячай чыгункі пякельным механізмам задушаная Жанна Танцэн, багемны матылёк і ўдзельніца масавых маніфестацый часоў рэвалюцыі 20-га. Зламысная сіла невядомага паходжання падбіраецца таксама да іншай гарадской легенды – вулічнай спявачкі Камароўскай Прымадонны.

Менская міліцыя, занятая паляваннем на «палітычных», здае загадкавае забойства ў архіў. За справу бярэцца менскі клан Пісьменных – сумнеўны ранцье і безнадзейны халасцяк Якуб Пісьменны, яго пранырлівы кансільеры Аркадзь Табібулаеў, а таксама яго бабка Ханя Пісьменная, якая пры жыцці была імпрэсарыа ці не ўсіх гарадскіх вар’ятаў.

🤝 Аўдыякніга была запісаная пры фінансавай падтрымцы беларускіх супрацоўнікаў кампаніі Google.

🎧 Агучыла Крысціна Дробыш, а набыць і паслухаць можна па спасылцы на нашым сайце

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

💥Слухаем «Асьвечаныя беларушчынай» Алеся Бяляцкага ад «Камуніката»

Кніга Алеся Бяляцкага — праваабаронца і палітзьняволенага, ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру 2022 году. 

📖«Гэтую кнігу — як піша ва уступе («Іншадумства ў літаратуры») да папяровага выданьня Паліна Сьцепаненка — Алесь Бяляцкі планаваў выдаць да свайго 50-годзьдзя. У 2011 годзе ён пачаў зьбіраць тэксты, якія пісаў, пачынаючы з 80-х гадоў ХХ стагодзьдзя, - тэксты па гісторыі беларускай літаратуры, крытыка, успаміны пра беларускіх пісьменьнікаў, эсэ. Праца па ўкладаньні кнігі была распачатая, але не завершаная, бо 4 жніўня 2011 года Алесь Бяляцкі быў арыштаваны, яго абвінавацілі ў зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства, прадугледжанага часткай 2 Крымінальнага кодэкса». Цяпер Алесь Бяляцкі ізноў апынуўся ў турме. Ляўрэату Нобэлеўскай прэміі міру і заснавальніку Праваабарончага Цэнтру «Вясна» засудзілі 10 гадоў калёніі. 

🎧 Агучыў Зьміцер Бартосік, а знайсці і паслухаць бясплатна можна па спасылцы на нашым сайце. 

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

⛱️ Падсумоўваем вынікі ліпеня. У гэтым месяцы мы насалоджваліся летам, адпачывалі і выпраўляліся на фестывалі. Але і працаваць паспявалі таксама:

📖 На канале «Беларускай літаратуры» цяпер можна паслухаць «Роднае карэнне» Максіма Гарэцкага — адно з першых апавяданняў пісьменніка.

📓 Серыя «Турэмная літаратура» папоўнілася дакументальнай кнігай–дзённікам Змітра Дразда «Бунт батанікаў».

🤝 У межах нашай супрацы з Радыё Свабода на лічбавых пляцоўках з’явіліся аўдыяверсыі сучасных мемуараў Вольгі Іпатавай «Па той бок тэлеэкрана» і ўспамінаў Аляксандра Вайтовіча «Мае акадэміі».

🔥 Сёлетні праект «Народная аўдыякніга» завяршыўся выпускам аўдыяверсіі анталогіі беларускага гей-пісьменства «Мальцы выходзяць з-пад кантролю». Гэта — вынік супольнай працы audiobooks.by,  Крысціны Дробыш, выдавецтва «Скарына» і больш за 20 валанцёраў і валанцёрак, якім мы бязмежна ганарымся.

❤️ Дзякуем, што застаяцеся з намі, даражэнькія. Сачыце за навінамі — працягваем запісваць, выпускаць і слухаць сваё!

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

👋 Вітанкі, даражэнькія! Надышоў час адкрыць таямніцу нашай сёмай аўдыякнігі-неспадзяванкі.

У ліпені вы слухалі «Вяртанне Ліліт» Юліі Шаровай — астрапсіхалагічны раман у 4-х частках: Ліліт, першая жонка Адама, пакінула рай і не прыжылася ў пекле. За гэта Бог і Д’ябал змусілі яе падпісаць угоду, паводле якой Ліліт мусіць бясконца ўвасабляцца ў зямных жанчын і жыць сярод людзей. Пабадзяўшыся па свеце, Ліліт урэшце трапляе ў сучасны Мінск…

Падзяліцеся, калі ласка, уражаннямі: ці паспелі даслухаць? Як вам?

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

“Гэта як адправіць мяне заўтра на Алімпіяду ў складзе зборнай па плаванні і нейкім
цудам перамагчы”

Думаеце, толькі ўдзельніцам і ўдзельнікам запісу было няпроста?

Рэдактарам, гукарэжысёрам і каардынатарам "Народнай аўдыёкнігі" таксама ёсць, што сказаць.

Гэта не было проста, але гэта было вельмі эмацыйна і па-сапраўднаму. Расказваем ⬆️

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

🔥 Дачакаліся! Праект «Народная аўдыякніга» прэзентуе аўдыяверсію анталогіі беларускага гей-пісьменства «Мальцы выходзяць з-пад кантролю».

Навінка ад audiobooks.by, Крысціны Дробыш і выдавецтва «Скарына»: больш за 20 валанцёраў, больш за 9 месяцаў працы і дзясяткі гадзін запісу, правак і мантажу. І вось нарэшце можам напісаць: шукайце твор на нашым сайце і YouTube (а ў хуткім часе — і на іншых пляцоўках)!

Папяровая версія кнігі - па спасылцы

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

🔥  Слухаем «Мае акадэміі» Аляксандра Вайтовіча!

🤝 Працягваем выкладаць кнігі серыі «Бібліятэка Свабоды».

Cучасныя мемуары беларускага навукоўца, грамадскага і палітычнага дзеяча.

📻 Упершыню прагучалі на хвалях Радыё Свабода з 09.12.2005 па 11.01.2006

🎧 Чытае Аляксандр Вайтовіч, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы.

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

❤️‍🔥 Audiobooks.by: тры гады разам

Што мы паспелі за гэты час?

🔥 Стварылі самы поўны каталог беларускіх аўдыякніг — на сёння ён змяшчае 617 твораў.

🔥 Агучылі і выдалі 39 аўдыякнігі — ад класікі і сучаснай прозы да літаратуры нон-фікшн. А пачыналася ўсё з фэнтэзі: нашая першая кніга — «Сем камянёў» Алексея Шэіна.

🔥 Сабралі цудоўную каманду з шасціі чалавек, якія няспынна працуюць на развіццё беларускай аўдыякніжнай справы.
🔥 Упершыню пачалі выкладаць беларускія аўдыякнігі на міжнародных пляцоўках Kobo, Google Play Books і Apple Books.

🔥  Стварылі супольнасць аматараў роднай літаратуры, без якіх усе папярэднія вынікі не мелі бы сэнсу. Дзякуй што застаяцеся з намі, даражэнькія! Крочым далей.

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

💔  Слухаем «Бунт батанікаў» Змітра Дразда

📓 Кніга «Беларускай турэмнай літаратуры»

«Бунт батанікаў» — гэта дакументальная кніга, кніга-дзённік, які Зміцер Дрозд пісаў амаль сем месяцаў, з першых дзён затрымання 19 снежня 2010 года да самага вызвалення. Апошнія радкі напісаныя за некалькі хвілін да выхаду на волю ў «адстойніку» кантрольнага пункта папраўчай калоніі ў горадзе Бабруйску.

Назва гэтай кнігі ўзнікла раптам на адным з судовых пасяджэнняў, расказвае аўтар, і «неаднаразова ўсплывала ў памяці, калі я бачыў побач з двухметровымі «шафамі» (спецназаўцамі, ахоўнікамі і іншымі людзьмі ў пагонах) нас — маленькіх, шчуплых, фізічна слабых, часцей былых выдатнікаў, з адной, а часам і дзвюма вышэйшымі адукацыямі, многія з іх пішуць вершы (пазней Аляксандр Фядута ўкладзе цэлую анталогію творчасці палітычных вязняў «Голас волі з-за кратаў»), шмат хто — з абавязковым атрыбутам — акулярамі. Такія тыповыя «батанікі».

🎧 Чытае Раман Арлоў, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы. 

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

💥 Слухаем «Роднае карэнне» Максіма Гарэцкага ад праекта «Беларуская літаратура»!

👀 Новая агучка класічнага твора — вельмі раім паслухаць, нават калі вы добра знаёмыя з тэкстам.

Першую палову апавядання «‎Роднае карэнне» вы б маглі і самі напісаць. Сын-студэнт прыязджае з горада да бацькоў у вёску. Ну, здагадаліся, што зараз пачнецца? Ну, канешне, бацькі пачнуць нудзець наконт былога, навязваць сыну свае старасвецкія погляды, а ён, канешне, будзе пазяхаць альбо раздражняцца і са смехам абвяргаць розную бздуру старых людзей. Але другую палову, канешне, мог напісаць толькі Гарэцкі, ну, альбо зможаце напісаць і вы, калі паглядзіце на сітуацыю троху шырэй.

🎧 Агучыла каманда праекта «Беларуская літаратура», а знайсці і паслухаць можна проста зараз на YouTube-канале праекта і нашым сайце! 

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

Audiobooks.by, Кніжны воз, Kamunikat на #tutaka2024 з вялізнай бібліятэкай аўдыякніг і сапраўдным чылаўтам!
 
Як даўно вы трымалі ў руках касетнік? А перамотвалі касету алоўкам? Як часта вы падаеце ў зручнае крэсла і сузіраеце шыкоўныя краявіды пад гукі якаснай беларускай літаратуры?

Тры найбуйнешыя беларускія аўдыявыдавецтвы прывязуць на фестываль некалькі гадзін белліту для дзяцей і дарослых.

Атмасферная кропка з шыкоўным відам і адметным вайбам. Аўдыякнігі, агучаныя прафесійнымі галасамі. Навінкі і класіка беларускай літаратуры. - Усё гэта шукайце ў чылаўт-зоне на прасторы Tutaka

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

🤝 Дабрыдзень, даражэнькія!

🌡️ Падсумоўваем вынікі першага месяца лета. Што адбылося ў нас і нашых калег у чэрвені?

📗 На Кніжным возе выйшла аўдыяверсія серыі вершаў Андрэя Скурко «Стукі-грукі – што за гукі», а таксама казка Вольгі Шчукінай «Чарадзейны крышталь, або Нечаканы госць»

📖 На канале «Беларускай літаратуры» цяпер можна паслухаць «Незагойную рану» Васіля Быкава і паэму Максіма Танка «Люцыян Таполя»

📕 На старонцы беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Камунікат з’явілася аповесць Францішка Аляхновіча «У капцюрох ГПУ»

🤝 У межах нашай супрацы з Радыё Свабода на лічбавых пляцоўках з’явіліся мемуары старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы «Баранавічы, Капэнгаген, Парыж, Мадрыд і Атава», успаміны пісьменніка, перакладчыка і легендарнага дарэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура» Міхаіла Дубянецкага «Трэба рызыкаваць», мемуары пісьменніка Валянціна Тараса «На высьпе ўспамінаў» і кнігу ўспамінаў сцэнарыста і літаратара Ўладзімера Халіпа «Краявід зь кінакамэрай»

📓 На нашым сайце пачалі з’яўляцца аўдыякнігі серыі «Турэмная літаратура» — кнігі пяці беларускіх палітвязняў, чацвёра з якіх і сёння знаходзяцца за кратамі. На сёння на пляцоўках даступныя «Турэмныя сшыткі» Алеся Бяляцкага і «Еду ў Магадан» Ігара Аліневіча.

❤️ ❤️ Дзякуем, што застаяцеся з намі, даражэнькія. Сачыце за навінамі — працягваем запісваць, выпускаць і слухаць сваё!

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

🔥  Слухаем «Былі, ёсьць, будзем» Алеся Белакоза!

🤝 Працягваем выкладаць кнігі серыі «Бібліятэка Свабоды».

Cучасныя мемуары беларускага грамадскага дзеяча, музеязнаўцы, настаўніка, краязнаўцы.

📻 Упершыню прагучалі на хвалях Радыё Свабода з 09.12.2005 па 11.01.2006

🎧 Чытае Алесь Белакоз, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы.

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

🔥  Слухаем «Дзе пачую талаку, туды ногі валаку» Сяргея Вітушкі!

🤝 Працягваем выкладаць кнігі серыі «Бібліятэка Свабоды».

Cучасныя мемуары беларускага грамадска-палітычны дзеяча, гісторыка і аднаго з кіраўнікоў легендарнага таварыства «Талака».

📻 Упершыню прагучалі на хвалях Радыё Свабода з 10.10.2005 па 31.10.2005

🎧 Чытае Сяргей Вітушка, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы. 

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

🔍 Незвычайная кніга незвычайнага аўтара: гісторыя «Забойства на вуліцы Макаёнка» Клёка Штучнага

Кнігу ўжо можна набыць і паслухаць па спасылцы на нашым сайце

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

Эксклюзіў ад audiobooks.by!

Ужо заўтра, 7 жніўня, на ўсіх пляцоўках вас чакае аўдыякніга, якую не знайсці ў папяровым фармаце. А таксама кніга, якая стала прадметам шматлікіх абмеркаванняў: ці напісаў яе чалавек? А калі гэта штучны інтэлект?

Ужо заўтра выйдзе аўдыяверсія кнігі Клёка Штучнага - "Забойства на вуліцы Макаёнка".

Рукапіс кнігі стаў лаўрэатам другога сезона конкурсу рукапісаў "Шуфлядка" ў намінацыі "Масавыя жанры"

Аўдыякніга была запісаная пры фінансавай падтрымцы беларускіх супрацоўнікаў кампаніі Google.

А паслухаць некалькі ўрыўкаў у выкананні Крысціны Дробыш вы можаце проста цяпер ⬆️

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

🙌 Другі сезон праекту «Народная аўдыёкніга» абвяшчаем завершаным

Кніга запісаная, зведзеная, аформленая, выдадзеная. Усе шчаслівыя і дужа стомленыя. Не ведаем, ці рабіў хто-небудзь нешта падобнае да нас. Калі ведаеце, раскажыце 😉

Другі раз нам удалося дамовіцца, зладзіць адбор, адслухаць кіламетры запісаў, напісаць горы правак, перапісваць-перапісваць і бясконца чысціць гук. І выдаць нарэшце цэлую аўдыёкнігу, запісаную звычайнымі людзьмі ў звычайных умовах (пераважна). У нас склалася фантастычная каманда галасоў! Дзякуй камандзе праекту за тое, што вытрымалі гэтыя невымерныя нагрузкі і часам нерэальныя задачы.

У кожнага і кожнай з нашай каманды ёсць знаёмы чалавек, каторы не паспеў падаць заяўку на ўдзел, забыў, пасаромеўся, не прайшоў. Хтосьці абавязкова напіша пазней, што ўвогуле ўсё прапусціў.

😎 А знаеце што? Мы вернемся. Знойдзем новую кнігу, адпачнём і вернемся з трэцім сезонам (але дакладна не раней, чым праз год). Рыхтуйце вашы галасы і дыктафоны.

А пакуль слухайце аўдыяверсію анталогіі беларускага гей-пісьменства «Мальцы выходзяць з-пад кантролю». На нашым сайце і YouTube. Неўзабаве на ўсіх буйныях пляцоўках

З найлепшымі зычэннямі,
каманда праекта «Народная аўдыёкніга»

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

✨Аўдыякніга-неспадзяванка жніўня ўжо на нашым ютуб-канале!

Нагадваем умовы: раз на месяц мы выкладаем адну платную аўдыякнігу на ютуб без назвы і аўтара. Вы слухаеце — і тым самым кідаеце выклік самім сабе: ці гатовыя вы прысвяціць некалькі гадзін свайго жыцця невядомаму тэксту? Ці даверыцеся лёсу?

Ніякіх папярэдніх стэрэатыпаў ці чаканняў. Проста аўдыякніга і вы. 

🎧 Шукайце спасылку на новую кнігу ў нашых сторыс, а таксама ў тэлеграме і ютубе!

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

💥 Слухаем «Бондара» Змітрака Бядулі ад праекта «Беларуская літаратура» @bielaruskajalitaratura!

👀 Новая агучка класічнага твора — вельмі раім паслухаць, нават калі вы добра знаёмыя з тэкстам.

А каму майстар-клас па бандарскай справе? Калі вы пасля чытання гэтай незвычайнай прытчы Змітрака Бядулі не захочаце неадкладна зрабіць якую бочку ці цэбар – то я моцна здзіўлюся. Пасля прачытання «Бондара» вы зусім іншымі вачыма паглядзіце на сваё цяперашняе і будучае жыццё: для каго варта старацца, для каго варта нешта рабіць, чыёй пахвалы чакаць і што будзе, калі не дачакацца.

🎧 Агучыла каманда праекта «Беларуская літаратура», а знайсці і паслухаць можна проста зараз на YouTube-канале праекта і нашым сайце! 

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

🎙 Слова валанцёрам і валанцёркам!

Удзельнікі запісу «Народнай аўдыякнігі» падзяліліся ўражаннямі ад твора, працэсу агучкі і працы ў камандзе. Мы сабралі некаторыя з вогдукаў — гартайце карусель і натхняйцеся!

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

🛵 Мы едзем на пікнік!

Letueń – гэта вялікі летні фестываль беларускай культуры ў Кракаве. У найбліжэйшую суботу, 27 ліпеня, сустракаемся на пляцоўцы фэсту PRADMOVA.

😎 Кніжны воз і audiobooks.by накіроўвае на пікнік сваю спецыяльную агентку па кнігачытанні Крысціну Дробыш. Ужо пакуе яна ў свой заплечнік кнігі вершаў Андрэя Скурко ад выдавецтва Gutenberg Publisher, а таксама свежае выданне прыгодаў Ката Шпрота Ганны Янкуты ад выдавецтва «Янушкевіч».

🎧 А таксама прывязем нашую скрыначку з кнігамі на касетах. Плэеры ў камплекце. Можна будзе заваліцца ва ўтульны фатэль разам з касетнікам і добрай кнігай у вушах, а можна будзе прыхапіць плэер з сабой (але вярнуць давядзецца) і пашпацыраваць па парку пад акампанемент якаснага гучання белліту.

📌 27 ліпеня. 11:30
Park Jordana, Kraków


🙌 Шчыра дзякуем за запрашэнне Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA!

Фэст быў бы немагчымы без нашай з вамі дапамогі. Падтрымаць каманду арганізатараў і заданаціць на пікнік можна па спасылцы

Падрабязней пра праграму чытайце на старонках пікніка LTCŃ у Facebook ды Instagram

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

Паважаныя сябр_оўкі!
Просім вас прайсці караценечкае апытанне на 10-12 хвілін. Гэтае апытанне праводзіцца ініцыятывай BelRead (/channel/belRead) для таго, каб абгрунтаваць ці абвергнуць гіпотэзу аб патрэбах беларусаў замежжа у літаратуры на беларускай мове (далей - Мове) і чаго не хапае для задавальнення патрэбаў, калі яны ёсць:

https://forms.gle/1T3bLuZNffiE5GPFA

Вялікі дзякуй!

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

16 ліпеня 2021 года распачаўся наш шлях, і мы неверагодна шчаслівыя дзяліць яго з вамі: нашымі слухачамі, падпісантамі, акторамі агучкі, аўтарамі і перакладчыкамі кніг, выдаўцамі, ілюстратарамі і ўсімі неабыякавымі да беларускай літаратуры людзьмі.

💗 За гэтыя тры гады мы выраслі і працягваем развівацца дзякуючы вам. Вашыя давер і падтрымка натхняюць нас ісці далей.
Дзякуй, што застаяцеся з намі. Працягваем слухаць і запісваць сваё разам!

З любоўю,
Каманда audiobooks.by

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

🫶 Даражэнькія, шукаем валанцёра на «Тутака»!

❓ Што рабіць?

13 і 14 ліпеня патусіць каля пляцоўкі Aŭdyjakropka: раз на гадзінку (альбо часцей) зазіраць на кропку, глядзець, каб усё было на месцы, падказваць людзям, як што ўключаецца, дапамагаць сарыентавацца па кніжках.

❓Што трэба ведаць?

Асаблівай падрыхтоўкі не патрабуецца. Мы ўсё раскажам і пакажам.

❓Куды пісаць?

У Інстаграме адказ на сторыс, альбо у Тэлеграме ў каментары — дзе вам зручна. Будзем вельмі ўдзячныя за дапамогу!

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

🔥  Слухаем «Па той бок тэлеэкрана» Вольгі Іпатавай!

🤝 Працягваем выкладаць кнігі серыі «Бібліятэка Свабоды».

Cучасныя мемуары літаратаркі, перакладчыцы і грамадзкага дзеяча Вольгі Іпатавай.

📻 З архіваў «Радыё Свабода» 2002-2005гг.

🎧 Чытае Вольга Іпатава, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы. 

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

👋 Вітанкі, даражэнькія! Надышоў час адкрыць таямніцу нашай шостай аўдыякнігі-неспадзяванкі.

У чэрвені вы слухалі «Mercks Graz!» Уладзіслава Гарбацкага — аповесьць пра каханьне ў час чумы, падарожжы ў часе і дух эўрапейскага места, натхнёная месяцамі, праведзенымі аўтарам падчас кавіднай ізаляцыі ў аўстрыйскім Грацы. Гэта – шчымлівая і эмацыйная гісторыя геройства і рамантычнай повязі капітана варты Якаба і шэравокага аптэкарчыка Маціяса. Любаваньне з Замкавай гары Грацам і сузор’ем старадаўніх бажніцаў нагадваюць галоўнаму герою пра далёкае, але ўсё гэтак жа моцнае каханьне. 

А новая аўдыякніга-неспадзяванка ўжо на нашым ютуб-канале!

Нагадваем умовы: раз на месяц мы выкладаем адну платную аўдыякнігу на ютуб без назвы і аўтара. Вы слухаеце — і тым самым кідаеце выклік самім сабе: ці гатовыя вы прысвяціць некалькі гадзін свайго жыцця невядомаму тэксту? Ці даверыцеся лёсу?

Ніякіх папярэдніх стэрэатыпаў ці чаканняў. Проста аўдыякніга і вы. 

🎧 Шукайце спасылку на новую кнігу ў тэлеграме і ютубе!

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

🔥 Слухаем «Полацкі вецер» Уладзіміра Арлова!

🤝 Працягваем выкладаць кнігі серыі «Бібліятэка Свабоды».

Cучасныя мемуары пісьменніка і даследчыка таямніцаў беларускай гісторыі.

📻 Упершыню прагучалі на хвалях Радыё Свабода з 02.09.2005 па 05.10.2005.

🎧 Чытае Уладзімір Арлоў, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы.

Читать полностью…
Subscribe to a channel