Аўдыявыдавецтва Дыстрыб’ютар Самы буйны каталог беларускіх аўдыякніг Слухай сваё ⬇️ https://taplink.cc/audiobooks.by Пытанні? Прапановы? Пішыце @mikita12345 альбо contact@audiobooks.by
👋 Вітаем, даражэнькія!
А мы да вас зноў з абвесткай пра новы цудоўны праект! 21 лютага, у Дзень роднай мовы, запрацаваў сайт Lib.bellit.store — бібліятэка новых беларускіх электронных кніг у вольным доступе. Аўтар рэсурсу — пісьменнік і журналіст Валер Гапееў.
🔍 Што можна знайсці па спасылцы?
✅ Сучасныя беларускія творы,
✅ Кнігі без папяровага выдання,
✅ Наватворы і літаратурныя эксперыменты.
Рэсурс падтрымлівае маладых аўтараў і стварае адзінае месца для пошуку беларускай электроннай прозы. Дарэчы, аўтары могуць прапанаваць свае творы праз мэйл: bellitstore@gmail.com. Працягваем развіваць родную літаратуру разам ❤️
👋 Вітанкі, даражэнькія!
Вядома, кожны з нас — не толькі аматар беларускіх аўдыякніг, але і беларускай літаратуры ў цэлым. І, канешне, мы хочам, каб кніг на роднай мове з’яўлялася больш. Менавіта за гэта зараз змагаюцца аўтары петыцыі за беларускую мову ў Amazon KDP.
У чым справа?
Amazon дазваляе выдаваць кнігі на дзясятках моў, але беларускай сярод іх дагэтуль няма. Гэта азначае, што беларускія аўтары не могуць легальна і зручна публікаваць свае кнігі праз Kindle Direct Publishing (KDP).
Аўтары петыцыі просяць Amazon дадаць беларускую мову, каб пісьменнікі маглі друкаваць і прадаваць свае кнігі, а чытачы па ўсім свеце мелі доступ да сучаснай беларускай літаратуры, і, урэшце, каб беларуская мова мела роўныя магчымасці нароўні з іншымі.
📍 Кожны подпіс – гэта крок да роўных магчымасцяў для беларускай кнігі!
✍️ Падпішы петыцыю і распавядзі сябрам!
👋 Вітанні, даражэнькія!
А ў нас добрая навіна для паэтаў-пачаткоўцаў: надоечы быў створаны бот, які падбірае рыфмы да беларускіх слоў!
Бот прапануе 4 тыпы рыфм:
✅ моцныя
✅ асанансы
✅ дысанансы
✅ па асабістым алгарытме
Гэта карысны інструмент для ўсіх, хто піша вершы і развівае беларускую культуру. Калі ў вас ёсць ідэі па паляпшэнні – аўтар адкрыты да прапаноў (кантакты можна знайсці ў апісанні бота).
🔥 Далучайцеся і тэстуйце Arkush Rhyme Bot
Kamunikat.org 25 гадоў з намі
А падаецца, што яны былі заўсёды — любы сучасны чытач беларускай літаратуры не можа ўявіць сабе інтэрнэт-прасторы без «Камуніката». Сардэчна віншуем калег з юбілейным годам, а таксама распавядаем, колькі ўсяго яны паспелі зрабіць за гэты час.
💥 Слухаем «Вершалінскі рай» Аляксея Карпюка ад «Камуніката»!
Маленькая вёска Грыбоўшчына на беларуска-польскім памежжы, на Сакольшчыне. На памежжы вёска апынулася пасля ўсталявання мяжы, а ў часы, апісваемыя аўтарам, гэта была Заходняя Беларусь, населеная, у асноўным, праваслаўнымі з невялікай дамешкай каталікоў. Жыў у вёсцы мужык – Альяш Клімовіч, які, назваўшыся памазанікам Божым, стварыў секту. Праўду сказаўшы, сам Альяш сябе прарокам не лічыў, але навакольны люд, ды чуткі, якія несліся пра ягоныя «здольнасці» па ваколіцы і спарадзілі гэтую з’яву - саматужнага прарока Альяша Клімовіча.
📖 Раман заснаваны на сапраўдных фактах, апісвае здарэнні, якія насамрэч адбываліся на Сакольшчыне. Дагэтуль у Грыбаўшчыне стаіць царква, пабудаваная Альяшам, а сам «прарок», застрэлены немцамі ў час другой сусветнай вайны, пахаваны на вясковых могілках.
🎧 Агучыў Зміцер Бартосік, а паслухаць бясплатна можна проста зараз па спасылцы на нашым сайце і на «Камунікаце».
🥳 Дарэчы, а ці вы звярнулі ўвагу на тое, што нашаму аўдыякніжнаму эксперыменту з неспадзяванкамі споўніўся цэлы год?
Так, год таму мы кінулі вам -– і сабе -– выклік: слухаць невядомае, давяраць выпадковасці і знаходзіць новае без стэрэатыпаў. Так пачаўся наш спецпраект «Аўдыякніга-неспадзяванка».
Першай неспадзяванкай стала «Кэмэл-трэвэл» Вольгі Гапеевай. З таго часу кожны месяц мы выкладалі на YouTube адну платную аўдыякнігу без назвы і аўтара – толькі чысты голас і тэкст.
Што мы маем праз год?
✔ Дзясяткі гадзін літаратурных адкрыццяў
✔ Тысячы праслухоўванняў (напрыклад, мінулая неспадзяванка – 1,4К праглядаў!)
✔ Смелыя слухачы, якія рызыкуюць, слухаюць і дзеляцца ўражаннямі
Дзякуй за давер, даражэнькія! Рушым далей ❤️
👋 Вітанкі, даражэнькія! Надышоў час адкрыць таямніцу нашай першай аўдыякнігі-неспадзяванкі ў гэтым годзе!
У студзені вы слухалі «Аўтаспынам па галактыцы» — першы раман аднайменнай культавай серыі Дугласа Адамса ў цудоўным перакладзе Паўла Касцюкевіча.
Як вам?
Ці памятаеце вы аўдыякнігу «Уладар і Сумленне»?
Гэта быў не проста твор, а сапраўдны аўдыяспектакль, створаны вольным тэатрам «Чатыры сольда» і выкладзены на нашай пляцоўцы!
А цяпер яны ствараюць нешта новае!
Вольны тэатр «Чатыры сольда» збірае грошы на новую аўдыякнігу
Гэта будзе зборнік вершаў і песень пра Беларусь і не толькі!
Падтрымаць іх можна па спасылцы ⬅️
А даведацца больш пра праект - у іх ТГ каналах:
Вершы з Беларусі
Песьні з Беларусі
🔥 «Вялікі Гэтсбі» Фрэнсіса Скота Фіцджэралда ўжо на пляцоўках!
Культавы раман амерыканскага пісьменніка выйшаў у беларускім перакладзе яшчэ ў 2023 годзе — а цяпер нарэшце з’явіўся і ў аўдыяфармаце.
👁 «Вялікі Гэтсбі» — гэта гісторыя пра сілу вялікіх пачуццяў і балючае крушэнне рамантычнае мары.
У сваім знакамітым рамане «Вялікі Гэтсбі» Фрэнсіс Скот Фіцджэралд па-майстэрску пераносіць нас на Лонг-Айленд залатых дваццатых гадоў мінулага стагоддзя: у часы небывалага эканамічнага росту, першых хмарачосаў і джазу, сухога закона і бясчынстваў, залітага бліскучымі агнямі Брадвея і моднікаў, якія кідалі выклік закаранелым умоўнасцям, у часы вялікіх надзей і яскравых падзенняў.
Пранізліва і з далікатнай вытанчанасцю Фіцджэралд распавядае гісторыю маладога мільянера Джэя Гэтсбі, які ладзіць у сваім асабняку пышныя легендарныя вечарыны і збірае вакол сябе нью-ёркскі высокі свет. Але сам таямнічы гаспадар ні на каліўца не зацікаўлены ў тых вечарынах. За сляпучым фасадам хаваецца горкая туга па недасяжным, даўно страчаным каханні. Туга, якая перарастае ў апантанасць.
📝 Пераклад Сяргея Матыркі
🔉Запіс гуку — Эрык Арлоў-Шымкус, апрацоўка — audiobooks.by.
📖 Папяровую і электронную версію можна набыць на сайце выдавецтва Кнігаўка
🎧 Агучыў Андрэй Саўчанка (Тутэйшы тэатр), а набыць і паслухаць можна па спасылцы на нашым сайце.
Першую частку можна паслухаць бясплатна на YouTube
📢 Добрая навіна ад нашых калег!
Цяпер Kamunikat мае ўласную аплікацыю для праслухоўвання аўдыякніг на iPhone!
Загрузіце праграму з AppStore і атрымлівайце асалоду ад беларускай літаратуры ў любы час і без абмежаванняў — аплікацыя працуе ў тым ліку ў Беларусі.
На дадзены момант у аплікацыі даступныя 55 твораў — больш за 400 гадзін запісу!
💡 Калі вы карыстаецеся Android, не хвалюйцеся: аналагічная аплікацыя для гэтай платформы можа таксама з'явіцца ў хуткім часе.
❤️ Паспрабуйце і падтрымайце сваё!
🎧 Беларускія падкасты, якія нас зачапілі — дзелімся з вамі!
Нашая каманда заўсёды была прыхільнікамі якаснага аўдыяконтэнту. Наша галоўная любоў — гэта, вядома, аўдыякнігі. Але таксама мы вялікія фанаты падкастаў, таму сёння вырашылі падзяліцца ў вамі нашымі апошнімі знаходкамі.
Тутэйшыя
Тутэйшыя — падкаст пра выдатных беларусаў, якія змянілі свет. Ужо выйшли эпізоды пра парфумера Сафію Гройсман, гімнастку Вольгу Корбут, мастачку Надзю Хадасевіч-Лежэ, прадпрымальніцу Іду Разенталь.
Таксама сярод персаналій падкаста 9-ты прэзідент Ізраіля Шымон Перэс і стваральнік сеткі «Marks and Spencer» Міхась Маркс. Усе яны нарадзіліся і выраслі ў Беларусі, а пасля кожны ў сваёй галіне зрабілі вялізны ўнёсак: ад парфумерыі да сусветнай палітыкі.
Паслухаць: Spotify, Apple Podcasts, YouTube Music
Праз космас
Падкаст «Праз космас» — гэта падборка цікавых навін аб космасе, новых адкрыццях, публікацыях і касмічных праграмах на беларускай мове.
Паслухаць: Apple Podcasts, Spotify, Castbox, Youtube
Што ты тут забыў
Першы беларускамоўны падкаст пра псіхалогію і гістарычную памяць. Якая «ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына»? Ці нясем мы адказнасць за мінулае сям'і, группы, краіны? Як зрабіць так, каб нават цяжкае мінулае працавала на нас, а не супраць нас?
Паслухаць: Apple Podcasts, Spotify, Castbox
Podcast TUTAKA
Серыя дзвюхмоўных падкастаў, прысвечаных традыцыйнай беларускай культуры. У новым сезоне суразмоўцы — Настасся Суханосік і Зміцер Косцін — абмяркоўваюць сучаснае становішча беларускай меншасці на Падляшшы.
Паслухаць: Apple Podcasts, Spotify, Youtube, Soundcloud
Малус
Падкаст з цікавымі мастацкімі гісторыямі ў фармаце пастановак ды чытанняў, якія агучваюць прафесійныя беларускія акторы. Кожны выпуск — асобная гісторыя.
Паслухаць: Apple Podcasts, Spotify, Castbox
✨ Аўдыякніга-неспадзяванка студзеня ўжо на нашым YouTube-канале!
Нагадваем умовы: раз на месяц мы выкладаем адну платную аўдыякнігу на YouTube без назвы і аўтара.
Вы слухаеце — і тым самым кідаеце выклік самім сабе: ці гатовыя вы прысвяціць некалькі гадзін свайго жыцця невядомаму тэксту?
🎧 Шукайце спасылку на новую кнігу ў нашых сторыс, а таксама ў Telegram і YouTube!
Беларускія аўдыякніжныя вынікі 2024 года
Мы ўважліва прааналізавалі аўдыякніжны год і хочам падзяліцца з вамі яго галоўнымі вынікамі. Нягледзячы на тое, што ў розных выданнях падводзіліся вынікі года, аўдыякнігі часта заставаліся па-за ўвагай. Мы лічым важным папоўніць гэты прабел, асабліва калі ёсць чым ганарыцца!
Галоўны вынік года:
У 2024 годзе выйшла 108 аўдыякніг!
👉 Больш падрабязна: Спіс усіх рэлізаў 2024
Што хаваецца за лічбамі?
25 кніг ад Радыё Свабода, якія былі перавыдадзены і сталі даступнымі на новых пляцоўках.
83 новыя аўдыякнігі — свежыя запісы, зробленыя менавіта ў гэтым годзе.
ТОП-3 выдаўцы аўдыякніг у 2024 годзе:
Kamunikat — 21 аўдыякніга
Большасць з іх начытана Зьмітром Бартосікам, які стаў самым прадуктыўным дыктарам года (14 аўдыякніг).
Асноўны фокус: сучасныя беларускія пісьменнікі.
Беларуская літаратура — 17 аўдыякніг
Асноўны напрамак: класіка беларускай літаратуры.
Старонка: Facebook Беларускай літаратуры.
Кніжны воз — 15 аўдыякніг
Фокус: дзіцячая і падлеткавая літаратура.
Роля Audiobooks.by:
Мы рады, што змаглі ўнесці свой уклад у развіццё аўдыякніжнай сферы:
13 уласных аўдыякніг: пераклады, сучасная літаратура і класіка.
38 аўдыякніг выкладзена на розных пляцоўках у якасці дыстрыб'ютара, у тым ліку 25 кніг ад Радыё Свабода.
Адзначым важны трэнд: з'явіліся аўдыяэксклюзівы, якія не маюць папяровай версіі. Напрыклад, "Забойства на вуліцы Макаёнка", якое ў друкаваным выглядзе выйдзе толькі ў наступным годзе.
Што нас чакае ў 2025 годзе?
💡 Спадзяёмся, што сфера аўдыякніг будзе і далей актыўна развівацца, у тым ліку ў напрамку платных рэлізаў. Гэта дазволіць падтрымліваць аўтараў і стваральнікаў, а таксама ствараць умовы для выхаду новых бестселераў адразу ў аўдыяфармаце.
Калі вы заўважылі недакладнасці ці маеце што дадаць, пішыце ў каментарыях — мы абавязкова выпраім!
З надыходзячымі святамі і давайце разам ствараць будучыню для беларускай аўдыякніжнай сферы!
Слухайце сваё!
✨ Слухаем святочную класіку ад «Кніжнага Воза»: казка Ханса Крысьціяна Андэрсэна «Снежная каралева»!
Казка з 7 частак, упершыню апублікаваная 21 снежня 1844 года. Атручаны аскепкам чароўнага люстэрка хлопчык Кай трапляе ва ўладарства да Снежнай Каралевы. Яго названая сястра Герда выпраўляецца на пошукі хлопчыка, каб распаліць кавалк лёду каханнем свайго чыстага сэрца.
Гэта адна з самых вядомых свету казак Андэрсэна. Калі верыць біёграфу Кэрал Роўзэн, то натхненнем для напісання казкі стала няшчаснае каханне аўтара да опернай спявачкі Энні Лінд. Аднак скандынаўскім фальклоры існуюць згадкі пра Ледзяную дзеву, каторая з'яўляецца ўвасабленнем зімы і смерці. Яна стала натхненнем не толькі для Андэрсэна. Дарэчы, менавіта Снежна Каралева Андэрсэна стала асновай знакамітага дыснэеўскага мультфільма «Халоднае сэрца».
🎧 Паслухаць навінку можна проста зараз на «Кніжным возе»!
💥 Слухаем «Зь дзёньніка Ів. Ів. Чужанінава» Лявона Крывічаніна ад «Камуніката»!
Бліскучая сатырычная аповесць аднаго з лепшых беларускіх фельетаністаў, напісаная неверагодна вобразнай мовай, пра адзін з самых трагічных эпізодаў беларускай гісторыі.
Уявіце, што Мікіта Зносак, герой Купалавых «Тутэйшых», патрапіў у Менск пачатку нямецкай акупацыі 1941-га году. Горад, адкуль збеглі савецкія кіраўнікі. Дзе былыя бязбожнікі становяцца апантанымі вернікамі. Дзе нядаўнія законапаслухмяныя грамадзяне рабуюць дзяржаўныя склады. Дзе ўчорашнія «парцейныя» паляць кнігі і партрэты сваіх нядаўніх правадыроў. І каб наш герой усё пабачанае занатаваў неверагодна смачнай жывой мовай! Смех скрозь слёзы вам забяспечаныя.
🎧 Паслухаць бясплатна можна проста зараз па спасылцы на нашым сайце і на «Камунікаце».
✨ Слухаем казку «Жыў-быў Тыран» у агучцы Маляваныча!
🤝«Кніжны Воз» і выдавецтва «Słowianka» прэзентуюць твор бразільскай аўтаркі Аны Марыі Машаду!
Адныя кажуць, што гэтая гісторыя адбылася шмат гадоў таму ў адной вельмі далёкай краіне. Іншыя сцвярджаюць, што, наадварот, зусім нядаўна й дзесьці побач. Нехта запэўнівае, што яна недзе адбываецца цяпер.
Ну вось. Жыло-было адно каралеўства…
🎧 Агучыў Аляксандр Ждановіч, а паслухаць можна проста зараз на «Кніжным возе»!
🤔 Як адзначыць Дзень роднай мовы? Расказваем
Сёння, 21 лютага, адзначаецца Дзень роднай мовы. Гэта выдатная нагода, каб прысвяціць нашай родненькай беларукай мове гэты дзень. Сабралі для вас колькі ідэй, як можна адзначыць свята:
💬 Размаўляйце па-беларуску – нават калі звычайна не карыстаецеся мовай штодня, сёння добры момант пачаць!
Можна перапісвацца з сябрамі сёння па-беларуску, напрыклад.
Калі зусім страшна, выберыце два-тры словы, каторымі карыстаецеся найчасцей, і замяніце іх беларускімі. Няхай сёння пануе, напрыклад, “дзякуй”, “калі ласка”, “анягож” і г.д.
📲 Змяніце мову на дэвайсах. Калі, вядома, маецца такая магчымасць.
📚 Прачытайце што-небудзь на беларускай мове – няхай гэта будзе верш, апавяданне ці раздзел з любімай кнігі. Калі не страшна, то і навіны можна, але асцярожна.
📺 Паглядзіце фільм ці серыял на беларускай мове – гэта можна зрабіць, напрыклад, на Кінакіпе, дзе больш за 1000 фільмаў і серыялаў па-беларуску. А калі хочацца свайго - скарыстацца падборкай ад sojka.io
🎶 Паслухайце беларускую музыку – ад этна да сучаснага інды! Шукаеце натхненне? Naka, Лявон Вольскі, NAVIBAND, РСП і безліч добрай музыкі. Годную падборку слаў, напрыклад, КЛІК
📝 Напішыце допіс ці паведамленне па-беларуску – падзяліцеся любімымі словамі або вершам у сацсетках.
🎧 Паслухайце беларускую аўдыякнігу – заходзьце на audiobooks.by і акуніцеся ў магію жывога беларускага слова! Працягваем слухаць сваё і адзначым гэтае свята разам!
Няхай Дзень роднай мовы будзе кожны дзень ❤️
А як вы адзначаеце Дзень роднай мовы?
💥 Слухаем «Мар’ю» Міхася Зарэцкага ад «Непаслухмяных Дзяцей Кастрычніка»!
📓 «Непаслухмяныя Дзеці Кастрычніка» — новы аўдыякніжны праект, прысвечаны агучцы твораў рэпрэсаваных і расстраляных у 1930-я гады пісьменнікаў і паэтаў.
У «Мар’і» вы знойдзеце спагаду, каханне, радасць, боль, ды й шмат чаго іншага. Гэта — мастацкае даследванне фрэйдаўскіх тэзісаў, якімі захапляўся аўтар. А яшчэ там — прыгожае, здольнае дакрануцца да вашага сэрца, беларускае слова.
🎧 Паслухаць бясплатна можна проста зараз па спасылцы на нашым сайце і на пляцоўках праекта. Падтрымайма новы важны праект разам!
Сёння, 13 лютага, свой дзень народзінаў святкуе Андрэй Хадановіч — паэт, перакладчык, літаратуразнаўца і бард, а апошнім часам яшчэ і відэаблогер.
Вядома, лепшы падарунак для творцы — увага да ягонай творчасці. А паколькі ў спадара Андрэя яна такая разнапланавая — абірайце, што вам больш пасуе:
Напрыклад, паслухайце вершы Андрэя Хадановіча па спасылцы на нашым сайце. Дарэчы, там вы знойдзеце не толькі ўласную паэзію спадара Андрэя, але і аўтарскія агучкі перакладных вершаў.
А калі вы засумаваліся па якасных лекцыях па літаратуры — наведайце YouTube-канал chadanovic/videos">CHADANOVIČchadanovic/videos">, дзе Андрэй Хадановіч распавядае пра беларускую і сусветную літаратуру ў сваім непаўторным стылі.
Асабіста мы раім выпускі пра «Доўгую дарогу дадому» Васіля Быкава, «Вялікага Гэтсбі» Фрэнсіса Скота Фіцджэралда і «І ўзыходзіць сонца» Эрнэста Хэмінгуэя. Спасылкі на іх вы можаце знайсці ў нашым Тэлеграм-канале, альбо наўпрост на канале Андрэя Хадановіча. А калі пасля праслухоўвання лекцый вы адчуеце востры імпэт паслухаць гэтыя кнігі — памятайце, што знайсці іх можна на audiobooks.by 😉
💥 Слухаем «Насцечку» Кузьмы Чорнага ад праекта «Беларуская літаратура»
📖 У гэта немагчыма паверыць, але бываюць у свеце хуліганы, якія раптам становяцца... Хаця, абыдземся без спойлераў.
Атрымлівайце асалоду ад сапраўднага псіхалагічнага трылера! Звычайная школа, звычайныя аднакласнікі — але колькі сакрэтаў яны ўтойваюць! Гэта гісторыя пераменаў, якія здаюцца неверагоднымі, але здараюцца на самай справе.
🎧 Агучылі: Алег Г. і Валя Г. Гук і музыка: Аляксандр З.
Знайсці і паслухаць можна проста зараз на bielaruskajalitaratura?si=pT2aWFxG_1W5Fi_R">YouTube-канале праекта і нашым сайце!
✨Аўдыякніга-неспадзяванка лютага ўжо на нашым ютуб-канале
Нагадваем умовы: раз на месяц мы выкладаем адну платную аўдыякнігу на ютуб без назвы і аўтара. Вы слухаеце — і тым самым кідаеце выклік самім сабе: ці гатовыя вы прысвяціць некалькі гадзін свайго жыцця невядомаму тэксту? Ці даверыцеся лёсу?
Ніякіх папярэдніх стэрэатыпаў ці чаканняў. Проста аўдыякніга і вы.
🎧 Шукайце спасылку на новую кнігу ў нашых сторыс, а таксама ў тэлеграме і ютубе!
Дайджэст студзеня
Новы 2025 год пачаўся для беларускай аўдыякніжнай прасторы сезонам святочных адпачынкаў — але і прадуктыўнай працы было шмат! Сёння распавядаем, што адбылося ў нас і нашых калег у студзені:
📗 На Кніжным возе з’явілася «Як гара чалавека ратавала» Алены Масла — аповед пра незвычайнае, але сапраўднае сяброўства паміж чалавекам і гарой.
📖 Праект «Беларуская літаратура» запісаў «Сымона-музыку» Якуба Коласа — адзін з найлепшых класічных твораў беларускай літаратуры.
📚 А нашая каманда выпусціла ажно дзве навінкі! Па-першае, «Вялікі Гэтсбі» — культавы раман Фрэнсіса Скота Фіцджэралда пра сілу вялікіх пачуццяў і балючае крушэнне рамантычнае мары. І наш апошні рэліз — «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» Ігара Бабкова, класічны раман посткласічнай беларускай літаратуры, трэцяя версія якога ў мінулым месяцы выйшла ў выдавецтве «Логвінаў».
❤️ Дзякуем, што застаяцеся з намі, даражэнькія. Сачыце за навінамі — працягваем запісваць, выпускаць і слухаць сваё!
💫 «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» Ігара Бабкова ўжо на пляцоўках!
Класічны раман посткласічнай беларускай літаратуры, у якім тутэйшая рэчаіснасць разглядаецца праз магічны крышталь сноў і мрояў.
📜 У трэцюю, разгорнутую і пашыраную версію рамана дададзены дзве новыя гісторыі («Восень у Гародні» і «Дзюры»), а таксама «Пасляслямова выдаўца», якое пры ўважлівым разглядзе аказваецца нататкамі невядомага чытача, знойдзенымі аўтарам у Архіве Клакоцкага ў 2023 годзе.
📖 Кніга выйшла адразу ў двух фарматах:
Папяровая версія, якая пабачыла свет дзякуючы выдавецтву «Логвінаў»
Аўдыякніга, запісаная пры фінансавай падтрымцы беларускіх супрацоўнікаў кампаніі Google і выдадзеная аўдыявыдавецтвам Audiobooks.by.
🎧 Агучыла Ядзвіга Дзяюн, а набыць і паслухаць можна па спасылцы на нашым сайце. Першую частку можна паслухаць бясплатна на нашым YouTube-канале.
💥 Слухаем «Сымона-музыку» Якуба Коласа ад праекта «Беларуская літаратура»!
📖 Новая агучка класічнага твора — вельмі раім паслухаць, нават калі вы добра знаёмыя з тэкстам.
Паэма Якуба Коласа «Сымон-музыка» — адзін з найлепшых класічных твораў беларускай літаратуры. Праз вобраз галоўнага героя — маладога беларуса — Якуб Колас глыбока асэнсоўвае нацыянальныя і агульначалавечыя праблемы, услаўляе таленавітасць беларускага народу
🎧 Агучыла каманда праекта «Беларуская літаратура», а знайсці і паслухаць можна проста зараз на YouTube-канале праекта і нашым сайце!
📢 Праект ідзе наперад: дзякуй за вашу падтрымку!
Мы хочам падзяліцца радаснымі навінамі пра тое, як прасоўваецца праца над аўдыякнігай Максіма Знака «Зэкамерон. Вершы. Гутаркі». Дзякуючы вашым шчодрым укладам і падтрымцы, праект ужо ў працэсе рэалізацыі, і мы рады расказаць пра нашы поспехі!
Дзякуй кожнаму з вас, хто далучыўся да гэтага праекта. Вашы ўнёскі — гэта не проста падтрымка, гэта магчымасць даць голас творчасці, якая пераадольвае ўсе межы. ❤️
Паглядзіце, чаго мы ўжо дасягнулі, у нашай інфаграфіцы.
А таксама там важнае паведамленне для ўсіх, хто нам не адказаў на імэйлы ☝🏼
🎧 Сачыце за абнаўленнямі — наперадзе шмат цікавага! 🎶
✨ Слухаем зімовую навінку ад «Кніжнага Воза»: «Як гара чалавека ратавала» Алены Масла!
Аповед пра незвычайнае, але сапраўднае сяброўства паміж чалавекам і гарой. Так-так, самай сапраўднай гарой, каторая гатовая зрушыць з месца дзеля ўратавання свайго сябра.
Казка была апублікаваная ў зборніку Алены Масла «Таямніца закінутай хаты» (2005 год). Твор рэкамендаваны настаўнікамі да пазакласнага чытання.
🎧 Чытаюць Ісай Свістулькін і Валянціна Малініна, а паслухаць навінку можна проста зараз на «Кніжным возе»!
👋 Вітанкі, даражэнькія!
Нарэшце і надышоў час адкрыць таямніцу нашай мінулай аўдыякнігі-неспадзяванкі.
У снежні вы слухалі вельмі ўдалы сінтэз «лёгкага чытва», фантастыкі, гістарычнага рамана і гуманістычнай літаратуры, якая ўздымае важныя для грамадства тэмы.
Так, гэта «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію» Людмілы Рублеўскай.
📚 Аўтарка зрабіла ўнікальную рэч: злучыла тэму сталінскіх рэпрэсій з сучасным жыццём маладых людзей, стварыўшы дынамічны і захапляльны сюжэт. Падзеі 1930-х гадоў прапускаюцца праз прызму сённяшняга жыцця, што дазваляе чытачу глыбей адчуць драму і блізкасць герояў.
Калі не паспелі - паслухаць можна тут
Як вам?
✨ Аўдыякнігі года ад каманды audiobooks.by!
Напярэдадні свят мы, як заўсёды, прынеслі вам пад калядную ялінку самыя цікавыя аўдыякніжныя рэлізы мінулага года.
Захоўвайце, каб паслухаць падчас святочных вакацый, а таксама не забывайце дзяліцца ў каментарах сваімі «аўдыякнігамі года» — дапоўнім гэты спіс разам!
«Пасажыры карабля Тэсея» Сцяпана Стурэйкі — бестселер 2024 года на audiobooks.by
Аповесці даследчыка культурнай спадчыны Сцяпана Стурэйкі складаюцца з парадаксальных ідэй, чорнага гумару і цікавостак з падарожжаў. Героі заўсёды шукаюць праўду, а знаходзяць толькі сапраўдных сябе. Галоўная думка ўсіх твораў — мы губім тое, што любім.
«Свінні» Аляксандра Чарнухі, «Плошча Перамогі» і «Апошняя кніга пана А.» Альгерда Бахарэвіча, а таксама кнігі Васіля Быкава — топ праслухоўванняў
Менавіта гэтыя творы вы слухалі найчасцей — цешымся, што ў спісе знайшлося месца як класіцы, так і сучаснай літаратуры.
«Забойства на вуліцы Макаёнка» Клёка Штучнага, «Марсіянін» Эндзі Уіра і «Доўгая дарога дадому» Васіля Быкава — асабісты топ заснавальніка audiobooks.by Мікіты Белаглазава
«Свінні» Аляксандра Чарнухі, «Марсіянін» Эндзі Уіра, «Час пустазелля» Ганны Янкуты, «Ад двух да пятнаццаці» Вольгі Вялічкі і кнігі Васіля Быкава — найлепшыя кнігі года ад прадстаўніцы audiobooks.by Крысціны Дробыш
«Свінні» Аляксандра Чарнухі, «Час пустазелля» Ганны Янкуты і анталогія «Мальцы выходзяць з-пад кантролю» — выбар нашай SMM-спецыялісткі Міры
«Забойства на вуліцы Макаёнка» Клёка Штучнага, «Мальцы выходзяць з-пад кантролю» і «Пасажыры карабля Тэсея» Сцяпана Стурэйкі — любімыя творы года капірайтаркі Жэні
🔥 «Срэбная Дарога» Сціны Джэксан ужо на пляцоўках!
Сучасны шведскі дэтэктыў, дэбютны крымінальны раман Сціны Джэксан, які быў прызнаны ў скандынаўскіх краінах найлепшай кнігай у гэтым жанры ў 2018 годзе.
🛣️ Тры гады таму дачка Леле прапала без вестак у аддаленай частцы Паўночнай Швецыі. Ён правёў усё лета, едучы па Срэбранай дарозе пад паўночным сонцам у пошуках дачкі.
Тым часам сямнаццацігадовая Мэя прыязджае ў горад з надзеяй на новы пачатак. Яна такога ж узросту, як і дачка Леле — дзяўчынка на парозе паўналецця. Але для Мэі ў гэтым ізаляваным месцы ёсць небяспека. Па меры таго, як паступова напаўзае восеньская цемра, жыцці Лелі і Мэі пераплятаюцца такімі страшнымі і трагічнымі спосабамі, якія яны ніколі не маглі сабе ўявіць.
📖 Папяровае выданне выйшла ў выдавецтве «Янушкевіч» у 2024 годзе.
🎧 Агучыў Хведар Бай, а набыць і паслухаць можна па спасылцы на нашым сайце. Першую частку можна паслухаць бясплатна на YouTube.
Даражэнькія, дзелімся з вамі радаснай навіной!
Заснавальнік нашага праекта Мікіта Белаглазаў разам з іншымі беларускімі выдаўцамі стаў лаўрэатам прэміі Радыё Свабода «Людзі Свабоды – 2024» 🎉
Гэтая ўзнагарода штогод прысуджаецца тым, хто пашырае межы свабоды для сябе, Беларусі і ўсяго свету. Сёлета яе атрымалі тыя, хто нягледзячы на рэпрэсіі і цяжкасці працягвае выдаваць беларускія кнігі і несці свабоднае слова ў свет.
Мы шчыра дзякуем усім, хто падтрымлівае беларускую культуру і віншуем калег са ўзнагародай ❤️
👉 Падрабязнасці і спіс лаўрэатаў шукайце па спасылцы