bel_audiobooks | Unsorted

Telegram-канал bel_audiobooks - Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

2345

Аўдыявыдавецтва Дыстрыб’ютар Самы буйны каталог беларускіх аўдыякніг Слухай сваё ⬇️ https://taplink.cc/audiobooks.by Пытанні? Прапановы? Пішыце @mikita12345 альбо contact@audiobooks.by

Subscribe to a channel

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

✨Аўдыякніга-неспадзяванка жніўня ўжо на нашым ютуб-канале!

Нагадваем умовы: раз на месяц мы выкладаем адну платную аўдыякнігу на ютуб без назвы і аўтара. Вы слухаеце — і тым самым кідаеце выклік самім сабе: ці гатовыя вы прысвяціць некалькі гадзін свайго жыцця невядомаму тэксту? Ці даверыцеся лёсу?

Ніякіх папярэдніх стэрэатыпаў ці чаканняў. Проста аўдыякніга і вы. 

🎧 Шукайце спасылку на новую кнігу ў нашых сторыс, а таксама ў тэлеграме і ютубе!

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

💥 Слухаем «Бондара» Змітрака Бядулі ад праекта «Беларуская літаратура» @bielaruskajalitaratura!

👀 Новая агучка класічнага твора — вельмі раім паслухаць, нават калі вы добра знаёмыя з тэкстам.

А каму майстар-клас па бандарскай справе? Калі вы пасля чытання гэтай незвычайнай прытчы Змітрака Бядулі не захочаце неадкладна зрабіць якую бочку ці цэбар – то я моцна здзіўлюся. Пасля прачытання «Бондара» вы зусім іншымі вачыма паглядзіце на сваё цяперашняе і будучае жыццё: для каго варта старацца, для каго варта нешта рабіць, чыёй пахвалы чакаць і што будзе, калі не дачакацца.

🎧 Агучыла каманда праекта «Беларуская літаратура», а знайсці і паслухаць можна проста зараз на YouTube-канале праекта і нашым сайце! 

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

🎙 Слова валанцёрам і валанцёркам!

Удзельнікі запісу «Народнай аўдыякнігі» падзяліліся ўражаннямі ад твора, працэсу агучкі і працы ў камандзе. Мы сабралі некаторыя з вогдукаў — гартайце карусель і натхняйцеся!

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

🛵 Мы едзем на пікнік!

Letueń – гэта вялікі летні фестываль беларускай культуры ў Кракаве. У найбліжэйшую суботу, 27 ліпеня, сустракаемся на пляцоўцы фэсту PRADMOVA.

😎 Кніжны воз і audiobooks.by накіроўвае на пікнік сваю спецыяльную агентку па кнігачытанні Крысціну Дробыш. Ужо пакуе яна ў свой заплечнік кнігі вершаў Андрэя Скурко ад выдавецтва Gutenberg Publisher, а таксама свежае выданне прыгодаў Ката Шпрота Ганны Янкуты ад выдавецтва «Янушкевіч».

🎧 А таксама прывязем нашую скрыначку з кнігамі на касетах. Плэеры ў камплекце. Можна будзе заваліцца ва ўтульны фатэль разам з касетнікам і добрай кнігай у вушах, а можна будзе прыхапіць плэер з сабой (але вярнуць давядзецца) і пашпацыраваць па парку пад акампанемент якаснага гучання белліту.

📌 27 ліпеня. 11:30
Park Jordana, Kraków


🙌 Шчыра дзякуем за запрашэнне Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA!

Фэст быў бы немагчымы без нашай з вамі дапамогі. Падтрымаць каманду арганізатараў і заданаціць на пікнік можна па спасылцы

Падрабязней пра праграму чытайце на старонках пікніка LTCŃ у Facebook ды Instagram

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

Паважаныя сябр_оўкі!
Просім вас прайсці караценечкае апытанне на 10-12 хвілін. Гэтае апытанне праводзіцца ініцыятывай BelRead (/channel/belRead) для таго, каб абгрунтаваць ці абвергнуць гіпотэзу аб патрэбах беларусаў замежжа у літаратуры на беларускай мове (далей - Мове) і чаго не хапае для задавальнення патрэбаў, калі яны ёсць:

https://forms.gle/1T3bLuZNffiE5GPFA

Вялікі дзякуй!

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

16 ліпеня 2021 года распачаўся наш шлях, і мы неверагодна шчаслівыя дзяліць яго з вамі: нашымі слухачамі, падпісантамі, акторамі агучкі, аўтарамі і перакладчыкамі кніг, выдаўцамі, ілюстратарамі і ўсімі неабыякавымі да беларускай літаратуры людзьмі.

💗 За гэтыя тры гады мы выраслі і працягваем развівацца дзякуючы вам. Вашыя давер і падтрымка натхняюць нас ісці далей.
Дзякуй, што застаяцеся з намі. Працягваем слухаць і запісваць сваё разам!

З любоўю,
Каманда audiobooks.by

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

🫶 Даражэнькія, шукаем валанцёра на «Тутака»!

❓ Што рабіць?

13 і 14 ліпеня патусіць каля пляцоўкі Aŭdyjakropka: раз на гадзінку (альбо часцей) зазіраць на кропку, глядзець, каб усё было на месцы, падказваць людзям, як што ўключаецца, дапамагаць сарыентавацца па кніжках.

❓Што трэба ведаць?

Асаблівай падрыхтоўкі не патрабуецца. Мы ўсё раскажам і пакажам.

❓Куды пісаць?

У Інстаграме адказ на сторыс, альбо у Тэлеграме ў каментары — дзе вам зручна. Будзем вельмі ўдзячныя за дапамогу!

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

🔥  Слухаем «Па той бок тэлеэкрана» Вольгі Іпатавай!

🤝 Працягваем выкладаць кнігі серыі «Бібліятэка Свабоды».

Cучасныя мемуары літаратаркі, перакладчыцы і грамадзкага дзеяча Вольгі Іпатавай.

📻 З архіваў «Радыё Свабода» 2002-2005гг.

🎧 Чытае Вольга Іпатава, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы. 

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

👋 Вітанкі, даражэнькія! Надышоў час адкрыць таямніцу нашай шостай аўдыякнігі-неспадзяванкі.

У чэрвені вы слухалі «Mercks Graz!» Уладзіслава Гарбацкага — аповесьць пра каханьне ў час чумы, падарожжы ў часе і дух эўрапейскага места, натхнёная месяцамі, праведзенымі аўтарам падчас кавіднай ізаляцыі ў аўстрыйскім Грацы. Гэта – шчымлівая і эмацыйная гісторыя геройства і рамантычнай повязі капітана варты Якаба і шэравокага аптэкарчыка Маціяса. Любаваньне з Замкавай гары Грацам і сузор’ем старадаўніх бажніцаў нагадваюць галоўнаму герою пра далёкае, але ўсё гэтак жа моцнае каханьне. 

А новая аўдыякніга-неспадзяванка ўжо на нашым ютуб-канале!

Нагадваем умовы: раз на месяц мы выкладаем адну платную аўдыякнігу на ютуб без назвы і аўтара. Вы слухаеце — і тым самым кідаеце выклік самім сабе: ці гатовыя вы прысвяціць некалькі гадзін свайго жыцця невядомаму тэксту? Ці даверыцеся лёсу?

Ніякіх папярэдніх стэрэатыпаў ці чаканняў. Проста аўдыякніга і вы. 

🎧 Шукайце спасылку на новую кнігу ў тэлеграме і ютубе!

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

🔥 Слухаем «Полацкі вецер» Уладзіміра Арлова!

🤝 Працягваем выкладаць кнігі серыі «Бібліятэка Свабоды».

Cучасныя мемуары пісьменніка і даследчыка таямніцаў беларускай гісторыі.

📻 Упершыню прагучалі на хвалях Радыё Свабода з 02.09.2005 па 05.10.2005.

🎧 Чытае Уладзімір Арлоў, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы.

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

📚 Бэстсэлеры вясны на audiobooks.by

Сабралі для вас самыя папулярныя кнігі вясны па прадажах! Даведайцеся, якія кнігі сталі сапраўднымі бэстсэлерамі і абавязкова дадайце іх у свой спіс для праслухоўвання.

1 «Плошча Перамогі», Альгерд Бахарэвіч

Раман «Плошча Перамогі» – авантурная прыпавесць пра ўладу і нацыю, пра цану слова і славы.

Аўтар пра кнігу: «Не пытайся, дзе і калі ўсё гэта адбылося, папярэджвае гэтая кніга. Раман-прыпавесьць, які толькі прыкідваецца гістарычным — а насамрэч выводзіць чытача са свайго «ніколі і нідзе» наўпрост у ХХІ стагодзьдзе зь ягоным новым успрыманьнем праўды, хлусьні, інфармацыі і ўлады. А адначасова — у тую Беларусь, што адчула нарэшце подых Вялікай Гісторыі».
Паслухаць

2 «Пасажыры карабля Тэсея», Сцяпан Стурэйка

Аповесці даследчыка культурнай спадчыны Сцяпана Стурэйкі складаюцца з парадаксальных ідэй, чорнага гумару і цікавостак з падарожжаў. Героі заўсёды шукаюць праўду, а знаходзяць толькі сапраўдных сябе. Галоўная думка ўсіх твораў — мы губім тое, што любім.

Усё апісанае ў кнізе заснавана на рэальных гісторыях.
Паслухаць 

3 «Шлях дробнай сволачы», Ева Вежнавец

У зборніку апавяданняў 2008 года Ева Вежнавец вывела галерэю нетыповых жаночых вобразаў. Яе моцныя, трывалыя гераіні шукаюць саміх сябе, спрабуюць выжыць у краіне «дробнай сволачы» і гатовыя на выпрабаванні.

На думку Андрэя Дынько, у творах адлюстраваная драма цэлага пакалення трыццацігадовых беларусаў, якія былі вартыя годнага жыцця, але не змаглі яго дамагчыся. Прадстаўнікі гэтага пакалення, падкрэсліў Андрэй Дынько, нават у сённяшніх умовах, калі беларуская культура апынулася пад забаронай, ствараюць сапраўдныя якасныя мастацкія творы.
Паслухаць 

4 «Вяртанне Ліліт», Юлія Шарова

Добрыя дзяўчынкі трапляюць у рай, а кепскія – у Беларусь. Як зрабіцца гаспадыняй уласнага лёсу і стаць шчаслівай там, дзе за цябе ўсё вырашылі на цэлую вечнасць наперад?
Ліліт, першая жонка Адама, пакінула рай і не прыжылася ў пекле. За гэта Бог і Д’ябал змусілі яе падпісаць угоду, паводле якой Ліліт мусіць бясконца ўвасабляцца ў зямных жанчын і жыць сярод людзей.
Паслухаць 

5 «Мая школа», Ганна Севярынец

«Мушу папярэдзіць маіх шаноўных чытачоў. Перад вамі — не ўспаміны, не настаўніцкі дзённік, не блог у «Фэйсбуку», а мастацкі твор з усімі адпаведнымі атрыбутамі, і найперш — мастацкай выдумкай. Героі, сітуацыі, школы і горад у гэтай кнізе альбо прыдуманыя, альбо моцна пераасэнсаваныя мной з гледжанага ў жыцці. Таму прашу мець на ўвазе: амаль усе імёны ў кнізе «Мая школа» несапраўдныя, усе супадзенні — выпадковыя»
Паслухаць 

6 «Самота, што жыла ў пакоі насупраць», Вольга Гапеева

Ці звязаная схільнасць да меланхоліі са здольнасцю адчуваць прыгажосць і эмпатыю? Чаму самота — вырак сапраўды чалавечнага чалавека? Адсутнасць спачування да жывёл, адмаўленне жанчынам і рабам у правах — як ўсё гэта дзіўным чынам жыве ў адной душы і не знаходзіць месца ў іншай? Персанажы рамана Вольгі Гапеевай шукаюць адказу на пытанні, падарожнічаюць, уступаюць у стасункі, даследуюць паралельныя сусветы людзей, жывёлаў і вулканаў.
Паслухаць
7 «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без», Уладзімір Някляеў

Раман Уладзіміра Някляева, па яго ўласным прызнанні, — удзячнасць Менску і ўсім тым, хто разам з ім увайшоў у жыццё аўтара. Гэтая кніга, шмат у чым аўтабіяграфічная, — пра фарміраванне ідэалаў някляеўскага пакалення ў часы хрушчоўскай адлігі. У яе падмурку рэальныя падзеі 1960-х і 2010-х гг.: існаванне ў Менску стыляг, якія слухалі Акуджаву, захапляліся радыёаматарствам і пераследаваліся брыгадміламі; «раскрыццё» КДБ «змовы антысавецкай групоўкі» філосафа-дысідэнта Кіма Хадзеева; прыезд у Менск Мікіты Хрушчова ды іншыя.
Паслухаць 

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

Мы прыйдзем на Hučna Fest а вы?

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

💔  Слухаем «Еду ў Магадан» Ігара Аліневіча

📓 Гэтая кніга — частка серыі «Турэмная літаратура»

Рукапіс дзённіка напісаны ў турме КДБ і перададзены на волю. У кнізе аўтар апісвае сучасную карную сістэму, дзеліцца практычнымі парадамі, перасцерагае, выказвае ўласныя погляды.

Упершыню Ігар Аліневіч быў выкрадзены спецслужбамі ў Маскве 28 ліставада 2010 года. Яго перавезлі ў Мінск і змясцілі ў так званую «амерыканку». Быў абвінавачаны ва ўдзеле ў акцыях анархістаў, за што быў асуджаны да 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Віну не прызнаў. Выйшаў на волю праз 5 год згодна з указам аб памілаванні.

Пасля вызвалення Ігар Аліневіч з’ехаў з Беларусі, але ў 2020 годзе вярнуўся. У тым жа годзе яго затрымалі на мяжы з Украінай і абвінавацілі ў здзяйсненні крымінальных злачынстваў. Прысуд – 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Палітвязень пераведзены на турэмны рэжым і адбывае зняволенне ў Следчай турме № 8 Жодзіна

🎧 Чытае Стась Дадэрка, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы. 

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

💥 Слухаем «Незагойную рану» Василя Быкава ад праекта «Беларуская літаратура»!

❤️ Рэліз да 100-годдзя беларускага класіка ад цудоўнай каманды

Так, вам будзе няпроста слухаць гэтае апавяданне. У ім шмат болю, хаця і няма ані бітваў, ані забойстваў, ані крыві. Ніякага геройства, рамантычных подзвігаў альбо захапляльных боек. Простая гісторыя жанчыны, якая чакае сына з вайны, а вайна даўно скончылася. Якая вайна – няважна, бо любая вайна нясе з сабой адно і тое ж. Вам будзе няпроста, але ж такія тэксты – пэўна, адзінае, што можа ўратаваць нас ад новых войнаў. Яны ўсё яшчэ ідуць, і гэта таму, што мы не хочам пра іх чуць і чытаць.

🎧 Агучыла каманда праекта «Беларуская літаратура», а знайсці і паслухаць можна проста зараз на YouTube-канале праекта і нашым сайце!

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

🎧 Беларускія літаратурныя падкасты

Сёння мы падрыхтавалі для вас нешта асаблівае — падборку найлепшых беларускіх літаратурных падкастаў, якія варта паслухаць кожнаму, хто любіць чытаць і цікавіцца беларускай літаратурай. Ад класікі да сучаснасці, ад вершаў да прозы — захоўвайце сабе, каб не згубіць.

1 Тры падкасты ад litradio
Серыя падкастаў Літрадыё «Адкуль бяруцца кнігі» — падкаст, у якім пісьменнікі і пісьменніцы дзеляцца жыццёвымі гісторыямі ды прыадкрываюць таемную механіку творчасці. «Супердудко» — самы суб'ектыўны аўтарскі падкаст пра беларускую літаратуру. Татальная густаўшчына і лепшыя суразмоўцы на гэтай/той палове Беларусі. «Каля літаратуры» — размовы пра літаратуру і не толькі.

Паслухаць ⬅️ 

2 «Спіс на лета» — новы падкаст ад wir.by
У першым выпуску выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Даша Бялькевіч абмяркоўваюць самыя важныя п'есы Купалы, які паказаў усім, як трэба пісаць вусцішныя камедыі і як смяяцца падчас катастроф, і хочуць перачытаць «Раскіданае гняздо» з прафесійным псіхолагам. А яшчэ разважаюць пра дом, крыху кпяць са шляхецкага гонару і тлумачаць, пры чым тут батлейка.

Паслухаць ⬅️ 

3 «Bellit»
Першы беларускамоўны падкаст пра літаратуру. Навінкі і класіка, беларуская і сусветная літаратура, цікавыя літаратурныя факты.

Паслухаць ⬅️ 

4 «Белліт пад піва»
Тры дзяўчыны абмяркоўваюць нетыповыя творы з беларускай літаратуры, жартуюць і п'юць піва. 

Паслухаць ⬅️ 

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

👋 Вітанкі, даражэнькія! Надышоў час адкрыць таямніцу нашай сёмай аўдыякнігі-неспадзяванкі.

У ліпені вы слухалі «Вяртанне Ліліт» Юліі Шаровай — астрапсіхалагічны раман у 4-х частках: Ліліт, першая жонка Адама, пакінула рай і не прыжылася ў пекле. За гэта Бог і Д’ябал змусілі яе падпісаць угоду, паводле якой Ліліт мусіць бясконца ўвасабляцца ў зямных жанчын і жыць сярод людзей. Пабадзяўшыся па свеце, Ліліт урэшце трапляе ў сучасны Мінск…

Падзяліцеся, калі ласка, уражаннямі: ці паспелі даслухаць? Як вам?

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

“Гэта як адправіць мяне заўтра на Алімпіяду ў складзе зборнай па плаванні і нейкім
цудам перамагчы”

Думаеце, толькі ўдзельніцам і ўдзельнікам запісу было няпроста?

Рэдактарам, гукарэжысёрам і каардынатарам "Народнай аўдыёкнігі" таксама ёсць, што сказаць.

Гэта не было проста, але гэта было вельмі эмацыйна і па-сапраўднаму. Расказваем ⬆️

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

🔥 Дачакаліся! Праект «Народная аўдыякніга» прэзентуе аўдыяверсію анталогіі беларускага гей-пісьменства «Мальцы выходзяць з-пад кантролю».

Навінка ад audiobooks.by, Крысціны Дробыш і выдавецтва «Скарына»: больш за 20 валанцёраў, больш за 9 месяцаў працы і дзясяткі гадзін запісу, правак і мантажу. І вось нарэшце можам напісаць: шукайце твор на нашым сайце і YouTube (а ў хуткім часе — і на іншых пляцоўках)!

Папяровая версія кнігі - па спасылцы

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

🔥  Слухаем «Мае акадэміі» Аляксандра Вайтовіча!

🤝 Працягваем выкладаць кнігі серыі «Бібліятэка Свабоды».

Cучасныя мемуары беларускага навукоўца, грамадскага і палітычнага дзеяча.

📻 Упершыню прагучалі на хвалях Радыё Свабода з 09.12.2005 па 11.01.2006

🎧 Чытае Аляксандр Вайтовіч, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы.

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

❤️‍🔥 Audiobooks.by: тры гады разам

Што мы паспелі за гэты час?

🔥 Стварылі самы поўны каталог беларускіх аўдыякніг — на сёння ён змяшчае 617 твораў.

🔥 Агучылі і выдалі 39 аўдыякнігі — ад класікі і сучаснай прозы да літаратуры нон-фікшн. А пачыналася ўсё з фэнтэзі: нашая першая кніга — «Сем камянёў» Алексея Шэіна.

🔥 Сабралі цудоўную каманду з шасціі чалавек, якія няспынна працуюць на развіццё беларускай аўдыякніжнай справы.
🔥 Упершыню пачалі выкладаць беларускія аўдыякнігі на міжнародных пляцоўках Kobo, Google Play Books і Apple Books.

🔥  Стварылі супольнасць аматараў роднай літаратуры, без якіх усе папярэднія вынікі не мелі бы сэнсу. Дзякуй што застаяцеся з намі, даражэнькія! Крочым далей.

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

💔  Слухаем «Бунт батанікаў» Змітра Дразда

📓 Кніга «Беларускай турэмнай літаратуры»

«Бунт батанікаў» — гэта дакументальная кніга, кніга-дзённік, які Зміцер Дрозд пісаў амаль сем месяцаў, з першых дзён затрымання 19 снежня 2010 года да самага вызвалення. Апошнія радкі напісаныя за некалькі хвілін да выхаду на волю ў «адстойніку» кантрольнага пункта папраўчай калоніі ў горадзе Бабруйску.

Назва гэтай кнігі ўзнікла раптам на адным з судовых пасяджэнняў, расказвае аўтар, і «неаднаразова ўсплывала ў памяці, калі я бачыў побач з двухметровымі «шафамі» (спецназаўцамі, ахоўнікамі і іншымі людзьмі ў пагонах) нас — маленькіх, шчуплых, фізічна слабых, часцей былых выдатнікаў, з адной, а часам і дзвюма вышэйшымі адукацыямі, многія з іх пішуць вершы (пазней Аляксандр Фядута ўкладзе цэлую анталогію творчасці палітычных вязняў «Голас волі з-за кратаў»), шмат хто — з абавязковым атрыбутам — акулярамі. Такія тыповыя «батанікі».

🎧 Чытае Раман Арлоў, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы. 

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

💥 Слухаем «Роднае карэнне» Максіма Гарэцкага ад праекта «Беларуская літаратура»!

👀 Новая агучка класічнага твора — вельмі раім паслухаць, нават калі вы добра знаёмыя з тэкстам.

Першую палову апавядання «‎Роднае карэнне» вы б маглі і самі напісаць. Сын-студэнт прыязджае з горада да бацькоў у вёску. Ну, здагадаліся, што зараз пачнецца? Ну, канешне, бацькі пачнуць нудзець наконт былога, навязваць сыну свае старасвецкія погляды, а ён, канешне, будзе пазяхаць альбо раздражняцца і са смехам абвяргаць розную бздуру старых людзей. Але другую палову, канешне, мог напісаць толькі Гарэцкі, ну, альбо зможаце напісаць і вы, калі паглядзіце на сітуацыю троху шырэй.

🎧 Агучыла каманда праекта «Беларуская літаратура», а знайсці і паслухаць можна проста зараз на YouTube-канале праекта і нашым сайце! 

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

Audiobooks.by, Кніжны воз, Kamunikat на #tutaka2024 з вялізнай бібліятэкай аўдыякніг і сапраўдным чылаўтам!
 
Як даўно вы трымалі ў руках касетнік? А перамотвалі касету алоўкам? Як часта вы падаеце ў зручнае крэсла і сузіраеце шыкоўныя краявіды пад гукі якаснай беларускай літаратуры?

Тры найбуйнешыя беларускія аўдыявыдавецтвы прывязуць на фестываль некалькі гадзін белліту для дзяцей і дарослых.

Атмасферная кропка з шыкоўным відам і адметным вайбам. Аўдыякнігі, агучаныя прафесійнымі галасамі. Навінкі і класіка беларускай літаратуры. - Усё гэта шукайце ў чылаўт-зоне на прасторы Tutaka

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

🤝 Дабрыдзень, даражэнькія!

🌡️ Падсумоўваем вынікі першага месяца лета. Што адбылося ў нас і нашых калег у чэрвені?

📗 На Кніжным возе выйшла аўдыяверсія серыі вершаў Андрэя Скурко «Стукі-грукі – што за гукі», а таксама казка Вольгі Шчукінай «Чарадзейны крышталь, або Нечаканы госць»

📖 На канале «Беларускай літаратуры» цяпер можна паслухаць «Незагойную рану» Васіля Быкава і паэму Максіма Танка «Люцыян Таполя»

📕 На старонцы беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Камунікат з’явілася аповесць Францішка Аляхновіча «У капцюрох ГПУ»

🤝 У межах нашай супрацы з Радыё Свабода на лічбавых пляцоўках з’явіліся мемуары старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы «Баранавічы, Капэнгаген, Парыж, Мадрыд і Атава», успаміны пісьменніка, перакладчыка і легендарнага дарэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура» Міхаіла Дубянецкага «Трэба рызыкаваць», мемуары пісьменніка Валянціна Тараса «На высьпе ўспамінаў» і кнігу ўспамінаў сцэнарыста і літаратара Ўладзімера Халіпа «Краявід зь кінакамэрай»

📓 На нашым сайце пачалі з’яўляцца аўдыякнігі серыі «Турэмная літаратура» — кнігі пяці беларускіх палітвязняў, чацвёра з якіх і сёння знаходзяцца за кратамі. На сёння на пляцоўках даступныя «Турэмныя сшыткі» Алеся Бяляцкага і «Еду ў Магадан» Ігара Аліневіча.

❤️ ❤️ Дзякуем, што застаяцеся з намі, даражэнькія. Сачыце за навінамі — працягваем запісваць, выпускаць і слухаць сваё!

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

💥 Слухаем «Люцыян Таполя» Максіма Танка ад праекта «Беларуская літаратура»!

👀 Новая агучка класічнага твора — вельмі раім паслухаць, нават калі вы добра знаёмыя з тэкстам.

Прыкладам, вы малюеце. Альбо пішаце вершы. Альбо ствараеце новае адзенне, выразаеце з дрэва, спяваеце так, як вам падабаецца. А тут прыходзіць нехта і кажа: будзеш рабіць так, як я табе скажу, альбо ніяк. І забараняе вашую творчасць. Альбо сыпле двойкі ў журнал. Ці нават рве сшытак ці альбом. Гісторыя старая, як свет. Люцыян Таполя, герой паэмы Максіма Танка, трапіў якраз вось у гэткі пераплёт. І – адпомсціў.

🎧 Агучыла каманда праекта «Беларуская літаратура», а знайсці і паслухаць можна проста зараз на YouTube-канале праекта і нашым сайце! 

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

💫 Падрыхтавалі для вас падрабязны расклад літаратурнай сцэны, а хутка апублікуем такія ж і для іншых пляцовак Hučna Fest.

Таксама хутка падзелімся падрабязнымі інструкцыямі як максімальна весяла і карысна правесці час на нашым фестывалі. Заставайцеся на сувязі!

Пабачымся 29 чэрвеня з 13:00 да 22:00 на беразе Віслы каля варшаўскага Музея Сучаснага Мастацтва (Wybrzeże Kościuszkowskie 22).

Што вас чакае на Hučna Fest у гэтым годзе

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

✨ Слухаем «Чарадзейны крышталь, або Нечаканы госць» Вольгі Шчукінай!

❤️ Маляваныч на «Кніжным Возе»

Казка пра Мараша, маленькага ведуна з суседняга сусвету, і пра дзесяцігадовых Светку і Віцьку з Менска.Светка дужа самастойная дзяўчынка, захапляецца дэльтапланамі. Віцька – ейны сябрук з двара. Аднойчы ў пакоі Светкі рассоўваецца сцяна і з’яўляецца маленькі хлопчык з кацінымі вусамі. З’яўляецца ён каб адшукаць чарадзейны крышталь, які ён сам і згубіў у нашым свеце. Было гэта ажно 25 год таму. Завуць нечаканага госця Мараш, ён найважнейшы чалавек у сваёй краіне, якая завецца Нінавія. І без чарадзейнага крышталя яна ў бядзе.

🎧 Агучыў Аляксандр Ждановіч, а паслухаць можна проста зараз на «Кніжным возе»!

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

🔥  Слухаем «Краявід зь кінакамэрай» Уладзіміра Халіпа!

🤝 Працягваем выкладаць кнігі серыі «Бібліятэка Свабоды».

Радыё Свабода прадстаўляе аўдыёзапіс успамінаў сцэнарыста і літаратара Ўладзімера Халіпа «Краявід зь кінакамэрай».

🎧 Чытае Уладзімір Халіп, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы. 

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

❤️ 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава: падборка цытат класіка ад audiobooks.by

1. Свабода — найбольшая маральна-фізычная каштоўнасьць, дадзеная кожнай жывой істоце фактам яе нараджэньня. Усё жывое і карыстаецца тою каштоўнасьцю, наколькі гэта мажліва ў складаным, заблытаным сьвеце арганічнага існаваньня. Апроч хіба чалавека, якому мала прыроджанай свабоды. Каб у поўнай меры спазнаць і адчуць яе неабходнасьць, яму наканавана прайсьці праз хітрасплецены лябірынт жыцьця, а то і застацца ў адным зь яго тупікоў. I там прызвычаіцца, змарнець, страціць прыроджаны дар свабоды, адаптавацца дзеля элемэнтарнае мэты біялягічнага існаваньня. Зрабіцца часткай натоўпу, грамадзтва, электарату — такім, як усе.

«Доўгая дарога дадому»  

2. Пры ўсёй сваёй неверагоднай магутнасці над прыродай чалавек, напэўна, доўга яшчэ астанецца ўсё такім жа абмежаваным у сваіх фізічных магчымасцях, калі самага маленькага кавалачка металу даволі на тое, каб назаўсёды адабраць адзінае і такое дарагое для кожнага жыццё.

«Сотнікаў»
 
3. Найгорш у жыцці няпэўнасць: яна адбірае волю да дзеяння.

«Мёртвым не баліць» 

4. Зло не можа спарадзіць нічога, апроч зла, на іншае яно не здольна. Але бяда ў тым, што людская дабрыня перад злом бяссільна, зло лічыцца толькі з сілай і баіцца адно толькі кары. Толькі непазбежнасць адплаты можа прыцішыць драпежны ягоны нораў, прымусіць задумацца. Інакш на зямлі запануе пекла, аб якім гаворыцца ў Бібліі.

«Знак бяды» 

Читать полностью…

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

🔥  Слухаем «На высьпе ўспамінаў» Валянціна Тараса!

🤝 Працягваем выкладаць кнігі серыі «Бібліятэка Свабоды».

У сваіх мэмуарах, поўных важкіх дэталяў і трапных апісаньняў, пісьменьнік запрашае нас у прастору, дзе жылі Якуб Колас, Уладзімер Караткевіч, Васіль Быкаў, Яўгенія Янішчыц... Гэта ўнікальны летапіс быцьця душы, што праходзіць праз вайну і мір, жыцьцё і сьмерць, сяброўства і здраду, напісаны паўзьверх старонак гісторыі СССР, Эўропы, Беларусі...

📻 З архіваў «Радыё Свабода» 2002-2005гг.

🎧 Чытае Валянцін Тарас, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы.

Читать полностью…
Subscribe to a channel