✨Аўдыякніга-неспадзяванка верасня ўжо на нашым ютуб-канале!
Нагадваем умовы: раз на месяц мы выкладаем адну платную аўдыякнігу на ютуб без назвы і аўтара. Вы слухаеце — і тым самым кідаеце выклік самім сабе: ці гатовыя вы прысвяціць некалькі гадзін свайго жыцця невядомаму тэксту? Ці даверыцеся лёсу?
Ніякіх папярэдніх стэрэатыпаў ці чаканняў. Проста аўдыякніга і вы.
🎧 Шукайце спасылку на новую кнігу ў нашых сторыс, а таксама ў тэлеграме і ютубе!
🤝 Дабрыдзень, даражэнькія!
☀️ Падсумоўваем вынікі апошняга месяца лета. Што адбывалася ў нас і нашых калег у жніўні?
📙 Праект «Беларуская літаратура» выпусціў аўдыяверсію прытчы Змітрака Бядулі «Бондар».
📓 Серыя «Турэмная літаратура» завяршылася выхадам «Фарбаў паралельнага свету» — зборніка апавяданняў і эсэ журналіста, актывіста і палітвязня Міколы Дзядка. На жаль, пятая кніга серыі пакуль не можа пабачыць свет, але мы спадзяёмся, што хутка сітуацыя зменіцца.
📗 На старонцы беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Камунікат з’явіўся твор праваабаронцы, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры і палітычнага вязня Алеся Бяляцкага «Асьвечаныя беларушчынай», апавяданні Алега Дашкевіча «З вышыні птушынага палёту» і раман Людмілы Рублеўскай «Сутарэнні Ромула».
🤝 У межах нашай супрацы з Радыё Свабода на лічбавых пляцоўках з’явіліся «Дзе пачую талаку, туды ногі валаку» Сяргея Вітушкі і «Былі, ёсьць, будзем» Алеся Белакоза — апошнія кнігі серыі «Бібліятэка Свабоды», якія на працягу года з’яўляліся на нашым сайце.
.
📕 А нашая каманда выпусціла ажно дзве навінкі: «Забойства на вуліцы Макаёнка» Клёка Штучнага — незвычайная кніга незвычайнага аўтара, апублікаваная ўпершыню і эксклюзіўна ў аўдыёфармаце. І, канечне, культавая «Дарога» Кормака Макарці — адзін з найлепшых твораў амерыканскай літаратуры XXI стагоддзя, кніга-лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі.
❤️ Дзякуем, што застаяцеся з намі, даражэнькія. Сачыце за навінамі — працягваем запісваць і слухаць сваё!
🌞 Топ аўдыякнігі лета ад audiobooks.by!
Даражэнькія, у першы дзень восені дзелімся з вамі найбольш папулярнымі кнігамі гэтага лета - у нашым Instagram. Ці вашыя летнія успаміны таксама павязаныя з гэтымі творамі?
💔 Беларуская турэмная літаратура ўжо на пляцоўках
Першапачаткова гэта павінна была быць серыя аўдыякніг пяці беларускіх палітвязняў, чацвёра з якіх і сёння знаходзяцца за кратамі. Кнігі Ігара Аліневіча, Міколы Дзядка і Алеся Бяляцкага можна паслухаць ужо цяпер — аднак на дадзены момант мы вымушаныя скончыць серыю без «Каменнага сэрца» Паўла Севярынца. Мы верым, што хутка настане час, калі публікацыя гэтай кнігі не будзе несці пагрозу як яе аўтару, так і чытачам — таму прытрымаем яе да лепшых часоў. Чакаем разам, даражэнькія.
Астатнія 4 аўдыякнігі серыі вы можаце паслухаць проста зараз:
“Турэмныя сшыткі” Алесь Бяляцкі
“Еду ў Магадан” Ігар Аліневіч
“Бунт батанікаў” Зміцер Дрозд
“Фарбы паралельнага свету” Мікола Дзядок
🔥 «Дарога» Кормака Макарці ўжо на пляцоўках!
Постапакаліпсіс на нашай планеце. Паўсюль руіны і цемра. Ніводнай птушкі, ніводнай жывёлы, толькі банды здзічэлых ад голаду людаедаў. На фоне мёртвых краявідаў па разбуранай зямлі вандруюць дзве ледзь заўважныя фігуры – бацька і сын. Наперадзе іх чакае поўная небяспекі дарога ў невядомае, вакол іх – свет мёртвай надзеі, адчаю і страху, а ў іх саміх яшчэ засталася тлеючая любоў...
Адзін з найлепшых твораў амерыканскай літаратуры XXI стагоддзя, уганараваны Пулітцэраўскай прэміяй у 2007 годзе. Па сённяшні дзень «Дарога» трывала застаецца ў спісах сусветных бестселераў, а за яе аўтарам замацавалася слава выбітнага пісьменніка сучаснасці.
📖 Папяровую версію можна купіць на сайце выдавецтва Кнігаўка.
🤝 Аўдыякніга была запісаная пры фінансавай падтрымцы беларускіх супрацоўнікаў кампаніі Google.
🎧 Агучыў Віталь Краўчанка, а набыць і паслухаць можна па спасылцы на нашым сайце.
Верасень - час ня толькі капаць бульбу але й чытаць, як нехта вырошчвае бульбу🥔...на Марсе! 🔥
📢 Сябры, мы радыя вам паведаміць, што ўжо зусім хутка, у верасьні, "Марсіянін" Эндзі Ўіра выйдзе па-беларуску адразу ў трох фарматах: папяровым, электронным і аўдыё!
Пераклад і выданьне гэтага бэстсэлера сусьветнай фантастыкі сталі магчымымі дзякуючы супрацы Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы (АБА), выдавецтва Gutenberg і праекта Audiobooks.by
Сачыце за навінамі ў нашых сацсетках, каб даведацца дату рэлізу, і як набыць кнігу ў любым зручным для вас фармаце 🙌🏼
💔 Слухаем «Фарбы паралельнага свету» Міколы Дзядка
📓 Кніга «Беларускай турэмнай літаратуры»
«Фарбы паралельнага свету» – зборнік апавяданняў і эсэ журналіста, актывіста, палітвязня Міколы Дзядка, арыштаванага ў 2010 годзе і разам з сябрамі Ігарам Аліневічам і Аляксандрам Францкевічам, асуджанага 27.05.2011 па так званай «справе анархістаў» на 4,5 гады пазбаўлення волі. За 5 дзён да сканчэння тэрміну Мікола быў пакараны дадаткова паводле арт. 411 КК («парушэнне рэжыму адбыцця пакарання») яшчэ на 1 год. Выйшаў на волю ў ліку шасці беларускіх палітвязняў згодна з указам аб памілаванні ад 22.08.2015.
Цяпер Мікола Дзядок ізноў палітвязень: 10 лістапада 2021 года яго асудзілі да 5 гадоў зняволення ва ўмовах строгага рэжыму.
🎧 Чытае Кірыл Малахоўскі, а знайсці і паслухаць бясплатна можна проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы па спасылцы на нашым сайце
🔥 «Забойства на вуліцы Макаёнка» Клёка Штучнага ўжо на пляцоўках!
❗️Увага! Кніга публікуецца ўпершыню, эксклюзіўна ў аўдыяфармаце.
У задушлівым, прыціснутым рэпрэсіямі Менску ўзору 2022-га года, з пустымі афішнымі тумбамі і поўнымі аўтазакамі, закрытую суполку – Гільдыю гарадскіх вар’ятаў – абляцела жудасная навіна: за вакзалам дзіцячай чыгункі пякельным механізмам задушаная Жанна Танцэн, багемны матылёк і ўдзельніца масавых маніфестацый часоў рэвалюцыі 20-га. Зламысная сіла невядомага паходжання падбіраецца таксама да іншай гарадской легенды – вулічнай спявачкі Камароўскай Прымадонны.
Менская міліцыя, занятая паляваннем на «палітычных», здае загадкавае забойства ў архіў. За справу бярэцца менскі клан Пісьменных – сумнеўны ранцье і безнадзейны халасцяк Якуб Пісьменны, яго пранырлівы кансільеры Аркадзь Табібулаеў, а таксама яго бабка Ханя Пісьменная, якая пры жыцці была імпрэсарыа ці не ўсіх гарадскіх вар’ятаў.
🤝 Аўдыякніга была запісаная пры фінансавай падтрымцы беларускіх супрацоўнікаў кампаніі Google.
🎧 Агучыла Крысціна Дробыш, а набыць і паслухаць можна па спасылцы на нашым сайце
💥Слухаем «Асьвечаныя беларушчынай» Алеся Бяляцкага ад «Камуніката»
Кніга Алеся Бяляцкага — праваабаронца і палітзьняволенага, ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру 2022 году.
📖«Гэтую кнігу — як піша ва уступе («Іншадумства ў літаратуры») да папяровага выданьня Паліна Сьцепаненка — Алесь Бяляцкі планаваў выдаць да свайго 50-годзьдзя. У 2011 годзе ён пачаў зьбіраць тэксты, якія пісаў, пачынаючы з 80-х гадоў ХХ стагодзьдзя, - тэксты па гісторыі беларускай літаратуры, крытыка, успаміны пра беларускіх пісьменьнікаў, эсэ. Праца па ўкладаньні кнігі была распачатая, але не завершаная, бо 4 жніўня 2011 года Алесь Бяляцкі быў арыштаваны, яго абвінавацілі ў зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства, прадугледжанага часткай 2 Крымінальнага кодэкса». Цяпер Алесь Бяляцкі ізноў апынуўся ў турме. Ляўрэату Нобэлеўскай прэміі міру і заснавальніку Праваабарончага Цэнтру «Вясна» засудзілі 10 гадоў калёніі.
🎧 Агучыў Зьміцер Бартосік, а знайсці і паслухаць бясплатна можна па спасылцы на нашым сайце.
⛱️ Падсумоўваем вынікі ліпеня. У гэтым месяцы мы насалоджваліся летам, адпачывалі і выпраўляліся на фестывалі. Але і працаваць паспявалі таксама:
📖 На канале «Беларускай літаратуры» цяпер можна паслухаць «Роднае карэнне» Максіма Гарэцкага — адно з першых апавяданняў пісьменніка.
📓 Серыя «Турэмная літаратура» папоўнілася дакументальнай кнігай–дзённікам Змітра Дразда «Бунт батанікаў».
🤝 У межах нашай супрацы з Радыё Свабода на лічбавых пляцоўках з’явіліся аўдыяверсыі сучасных мемуараў Вольгі Іпатавай «Па той бок тэлеэкрана» і ўспамінаў Аляксандра Вайтовіча «Мае акадэміі».
🔥 Сёлетні праект «Народная аўдыякніга» завяршыўся выпускам аўдыяверсіі анталогіі беларускага гей-пісьменства «Мальцы выходзяць з-пад кантролю». Гэта — вынік супольнай працы audiobooks.by, Крысціны Дробыш, выдавецтва «Скарына» і больш за 20 валанцёраў і валанцёрак, якім мы бязмежна ганарымся.
❤️ Дзякуем, што застаяцеся з намі, даражэнькія. Сачыце за навінамі — працягваем запісваць, выпускаць і слухаць сваё!
👋 Вітанкі, даражэнькія! Надышоў час адкрыць таямніцу нашай сёмай аўдыякнігі-неспадзяванкі.
У ліпені вы слухалі «Вяртанне Ліліт» Юліі Шаровай — астрапсіхалагічны раман у 4-х частках: Ліліт, першая жонка Адама, пакінула рай і не прыжылася ў пекле. За гэта Бог і Д’ябал змусілі яе падпісаць угоду, паводле якой Ліліт мусіць бясконца ўвасабляцца ў зямных жанчын і жыць сярод людзей. Пабадзяўшыся па свеце, Ліліт урэшце трапляе ў сучасны Мінск…
Падзяліцеся, калі ласка, уражаннямі: ці паспелі даслухаць? Як вам?
“Гэта як адправіць мяне заўтра на Алімпіяду ў складзе зборнай па плаванні і нейкім
цудам перамагчы”
Думаеце, толькі ўдзельніцам і ўдзельнікам запісу было няпроста?
Рэдактарам, гукарэжысёрам і каардынатарам "Народнай аўдыёкнігі" таксама ёсць, што сказаць.
Гэта не было проста, але гэта было вельмі эмацыйна і па-сапраўднаму. Расказваем ⬆️
🔥 Дачакаліся! Праект «Народная аўдыякніга» прэзентуе аўдыяверсію анталогіі беларускага гей-пісьменства «Мальцы выходзяць з-пад кантролю».
Навінка ад audiobooks.by, Крысціны Дробыш і выдавецтва «Скарына»: больш за 20 валанцёраў, больш за 9 месяцаў працы і дзясяткі гадзін запісу, правак і мантажу. І вось нарэшце можам напісаць: шукайце твор на нашым сайце і YouTube (а ў хуткім часе — і на іншых пляцоўках)!
Папяровая версія кнігі - па спасылцы
🔥 Слухаем «Мае акадэміі» Аляксандра Вайтовіча!
🤝 Працягваем выкладаць кнігі серыі «Бібліятэка Свабоды».
Cучасныя мемуары беларускага навукоўца, грамадскага і палітычнага дзеяча.
📻 Упершыню прагучалі на хвалях Радыё Свабода з 09.12.2005 па 11.01.2006
🎧 Чытае Аляксандр Вайтовіч, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы.
❤️🔥 Audiobooks.by: тры гады разам
Што мы паспелі за гэты час?
🔥 Стварылі самы поўны каталог беларускіх аўдыякніг — на сёння ён змяшчае 617 твораў.
🔥 Агучылі і выдалі 39 аўдыякнігі — ад класікі і сучаснай прозы да літаратуры нон-фікшн. А пачыналася ўсё з фэнтэзі: нашая першая кніга — «Сем камянёў» Алексея Шэіна.
🔥 Сабралі цудоўную каманду з шасціі чалавек, якія няспынна працуюць на развіццё беларускай аўдыякніжнай справы.
🔥 Упершыню пачалі выкладаць беларускія аўдыякнігі на міжнародных пляцоўках Kobo, Google Play Books і Apple Books.
🔥 Стварылі супольнасць аматараў роднай літаратуры, без якіх усе папярэднія вынікі не мелі бы сэнсу. Дзякуй што застаяцеся з намі, даражэнькія! Крочым далей.
👋 Вітанкі, даражэнькія!
Вось і надышоў час адкрыць таямніцу нашай восьмай аўдыякнігі-неспадзяванкі.
Гэтым разам мы абралі твор замежнай літаратуры. У жніўні вы слухалі «І ўзыходзіць сонца» Эрнэста Хэмінгуэя — раман, які шмат хто лічыць найлепшым творам амерыканскага пісьменніка.
Як вам?
💥 Слухаем «Чазенію» Уладзіміра Караткевіча ад праекта «Беларуская літаратура»
👀 Новая агучка класічнага твора — вельмі раім паслухаць, нават калі вы добра знаёмыя з тэкстам.
Хутчэй за ўсё, гэта найлепшая гісторыя кахання ў нашай літаратуры. Так, вам давядзецца прабірацца да яе звярынымі сцежкамі праз ціхаакіянскую тайгу, далучыцца да праблем ядзернай фізікі і эвалюцыйнай біялогіі, але з якой лёгкасцю вы пройдзеце ўсе гэтыя сцежкі за руку з найлепшым апавядальнікам беларускай літаратуры!
🎧 Агучыла каманда праекта «Беларуская літаратура», а знайсці і паслухаць можна проста зараз на YouTube-канале праекта і нашым сайце!
💥Слухаем «Сутарэнні Ромула» Людмілы Рублеўскай ад «Камуніката»
💬 «Бываюць кнігі, агучванне якіх даецца мне цяжка — гаворыць Кацярына Ваданосава, якая агучвае кнігі для Kamunikat.org — З напругай я пераадольваю кожную старонку, збегі зычных муляюць, манатоннасць сюжэта спрабуе закрасціся ў голас, які міжволі страчвае фарбы ды інтанацыі... «Сутарэнні Ромула» - поўная супрацьлегласць такім кнігам. Раман вельмі дынамічны, насычаны сюжэтнымі ніткамі, іх перапляценнямі, повязямі... Гэта напраўду цікавая кніга. Калі я чытала яе, мне падавалася, што я нагбом п'ю шклянку халоднай вады ў спякотны дзень: хутка, прагна, з азартам. Розныя гістарычныя эпохі, блізкія і далёкія адначасова, яскрава прапісаныя героі, якім мы спачуваем, якіх разумеем, з якімі смяемся і плачам, ненавідзім ды кахаем...
🎧 Агучыла Кацярына Ваданосава, а знайсці і паслухаць бясплатна можна па спасылцы на нашым сайце.
💥Слухаем «З вышыні птушынага палёту» Алега Дашкевіча ад «Камуніката»
Апавяданні Алега Дашкевіча друкаваліся ў розных перыядычных выданнях Беларусі на працягу больш як дваццаці гадоў, але сабраныя разам у кнігу ўпершыню.
Гэта своеасаблівыя замалёўкі-рэпартажы з мінулага і нашага стагоддзя (тысячагоддзя!), у якіх дакладна, сур’ёзна і з гумарам перададзены той час, падзеі і надзеі беларусаў, а праўдзівей — само нашае жыццё.
🎧 Агучыў Зьміцер Бартосік, а знайсці і паслухаць бясплатна можна па спасылцы на нашым сайце.
🔥 Слухаем «Былі, ёсьць, будзем» Алеся Белакоза!
🤝 Працягваем выкладаць кнігі серыі «Бібліятэка Свабоды».
Cучасныя мемуары беларускага грамадскага дзеяча, музеязнаўцы, настаўніка, краязнаўцы.
📻 Упершыню прагучалі на хвалях Радыё Свабода з 09.12.2005 па 11.01.2006
🎧 Чытае Алесь Белакоз, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы.
🔥 Слухаем «Дзе пачую талаку, туды ногі валаку» Сяргея Вітушкі!
🤝 Працягваем выкладаць кнігі серыі «Бібліятэка Свабоды».
Cучасныя мемуары беларускага грамадска-палітычны дзеяча, гісторыка і аднаго з кіраўнікоў легендарнага таварыства «Талака».
📻 Упершыню прагучалі на хвалях Радыё Свабода з 10.10.2005 па 31.10.2005
🎧 Чытае Сяргей Вітушка, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы.
🔍 Незвычайная кніга незвычайнага аўтара: гісторыя «Забойства на вуліцы Макаёнка» Клёка Штучнага
Кнігу ўжо можна набыць і паслухаць па спасылцы на нашым сайце
Эксклюзіў ад audiobooks.by!
Ужо заўтра, 7 жніўня, на ўсіх пляцоўках вас чакае аўдыякніга, якую не знайсці ў папяровым фармаце. А таксама кніга, якая стала прадметам шматлікіх абмеркаванняў: ці напісаў яе чалавек? А калі гэта штучны інтэлект?
Ужо заўтра выйдзе аўдыяверсія кнігі Клёка Штучнага - "Забойства на вуліцы Макаёнка".
Рукапіс кнігі стаў лаўрэатам другога сезона конкурсу рукапісаў "Шуфлядка" ў намінацыі "Масавыя жанры"
Аўдыякніга была запісаная пры фінансавай падтрымцы беларускіх супрацоўнікаў кампаніі Google.
А паслухаць некалькі ўрыўкаў у выкананні Крысціны Дробыш вы можаце проста цяпер ⬆️
🙌 Другі сезон праекту «Народная аўдыёкніга» абвяшчаем завершаным
Кніга запісаная, зведзеная, аформленая, выдадзеная. Усе шчаслівыя і дужа стомленыя. Не ведаем, ці рабіў хто-небудзь нешта падобнае да нас. Калі ведаеце, раскажыце 😉
Другі раз нам удалося дамовіцца, зладзіць адбор, адслухаць кіламетры запісаў, напісаць горы правак, перапісваць-перапісваць і бясконца чысціць гук. І выдаць нарэшце цэлую аўдыёкнігу, запісаную звычайнымі людзьмі ў звычайных умовах (пераважна). У нас склалася фантастычная каманда галасоў! Дзякуй камандзе праекту за тое, што вытрымалі гэтыя невымерныя нагрузкі і часам нерэальныя задачы.
У кожнага і кожнай з нашай каманды ёсць знаёмы чалавек, каторы не паспеў падаць заяўку на ўдзел, забыў, пасаромеўся, не прайшоў. Хтосьці абавязкова напіша пазней, што ўвогуле ўсё прапусціў.
😎 А знаеце што? Мы вернемся. Знойдзем новую кнігу, адпачнём і вернемся з трэцім сезонам (але дакладна не раней, чым праз год). Рыхтуйце вашы галасы і дыктафоны.
А пакуль слухайце аўдыяверсію анталогіі беларускага гей-пісьменства «Мальцы выходзяць з-пад кантролю». На нашым сайце і YouTube. Неўзабаве на ўсіх буйныях пляцоўках
З найлепшымі зычэннямі,
каманда праекта «Народная аўдыёкніга»
✨Аўдыякніга-неспадзяванка жніўня ўжо на нашым ютуб-канале!
Нагадваем умовы: раз на месяц мы выкладаем адну платную аўдыякнігу на ютуб без назвы і аўтара. Вы слухаеце — і тым самым кідаеце выклік самім сабе: ці гатовыя вы прысвяціць некалькі гадзін свайго жыцця невядомаму тэксту? Ці даверыцеся лёсу?
Ніякіх папярэдніх стэрэатыпаў ці чаканняў. Проста аўдыякніга і вы.
🎧 Шукайце спасылку на новую кнігу ў нашых сторыс, а таксама ў тэлеграме і ютубе!
💥 Слухаем «Бондара» Змітрака Бядулі ад праекта «Беларуская літаратура» @bielaruskajalitaratura!
👀 Новая агучка класічнага твора — вельмі раім паслухаць, нават калі вы добра знаёмыя з тэкстам.
А каму майстар-клас па бандарскай справе? Калі вы пасля чытання гэтай незвычайнай прытчы Змітрака Бядулі не захочаце неадкладна зрабіць якую бочку ці цэбар – то я моцна здзіўлюся. Пасля прачытання «Бондара» вы зусім іншымі вачыма паглядзіце на сваё цяперашняе і будучае жыццё: для каго варта старацца, для каго варта нешта рабіць, чыёй пахвалы чакаць і што будзе, калі не дачакацца.
🎧 Агучыла каманда праекта «Беларуская літаратура», а знайсці і паслухаць можна проста зараз на YouTube-канале праекта і нашым сайце!
🎙 Слова валанцёрам і валанцёркам!
Удзельнікі запісу «Народнай аўдыякнігі» падзяліліся ўражаннямі ад твора, працэсу агучкі і працы ў камандзе. Мы сабралі некаторыя з вогдукаў — гартайце карусель і натхняйцеся!
🛵 Мы едзем на пікнік!
Letueń – гэта вялікі летні фестываль беларускай культуры ў Кракаве. У найбліжэйшую суботу, 27 ліпеня, сустракаемся на пляцоўцы фэсту PRADMOVA.
😎 Кніжны воз і audiobooks.by накіроўвае на пікнік сваю спецыяльную агентку па кнігачытанні Крысціну Дробыш. Ужо пакуе яна ў свой заплечнік кнігі вершаў Андрэя Скурко ад выдавецтва Gutenberg Publisher, а таксама свежае выданне прыгодаў Ката Шпрота Ганны Янкуты ад выдавецтва «Янушкевіч».
🎧 А таксама прывязем нашую скрыначку з кнігамі на касетах. Плэеры ў камплекце. Можна будзе заваліцца ва ўтульны фатэль разам з касетнікам і добрай кнігай у вушах, а можна будзе прыхапіць плэер з сабой (але вярнуць давядзецца) і пашпацыраваць па парку пад акампанемент якаснага гучання белліту.
📌 27 ліпеня. 11:30
Park Jordana, Kraków
🙌 Шчыра дзякуем за запрашэнне Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA!
Фэст быў бы немагчымы без нашай з вамі дапамогі. Падтрымаць каманду арганізатараў і заданаціць на пікнік можна па спасылцы
Падрабязней пра праграму чытайце на старонках пікніка LTCŃ у Facebook ды Instagram
Паважаныя сябр_оўкі!
Просім вас прайсці караценечкае апытанне на 10-12 хвілін. Гэтае апытанне праводзіцца ініцыятывай BelRead (/channel/belRead) для таго, каб абгрунтаваць ці абвергнуць гіпотэзу аб патрэбах беларусаў замежжа у літаратуры на беларускай мове (далей - Мове) і чаго не хапае для задавальнення патрэбаў, калі яны ёсць:
https://forms.gle/1T3bLuZNffiE5GPFA
Вялікі дзякуй!
16 ліпеня 2021 года распачаўся наш шлях, і мы неверагодна шчаслівыя дзяліць яго з вамі: нашымі слухачамі, падпісантамі, акторамі агучкі, аўтарамі і перакладчыкамі кніг, выдаўцамі, ілюстратарамі і ўсімі неабыякавымі да беларускай літаратуры людзьмі.
💗 За гэтыя тры гады мы выраслі і працягваем развівацца дзякуючы вам. Вашыя давер і падтрымка натхняюць нас ісці далей.
Дзякуй, што застаяцеся з намі. Працягваем слухаць і запісваць сваё разам!
З любоўю,
Каманда audiobooks.by