Аўдыявыдавецтва Дыстрыб’ютар Самы буйны каталог беларускіх аўдыякніг Слухай сваё ⬇️ https://taplink.cc/audiobooks.by Пытанні? Прапановы? Пішыце @mikita12345 альбо contact@audiobooks.by
Слухаем «Не адчайваемся» Васіля Грыня
Audiobooks.by прадстаўляе аўдыякнігу «Не адчайваемся» як дыстрыб’ютар і партнёр праекта. Мы не былі стваральнікамі гэтай аўдыякнігі, але ганарымся магчымасцю падзяліцца ёю з вамі.
🌾 Беларуская вёска, каларытныя мясцовыя жыхары. Аўтар гэтай кнігі Васіль Грынь купіў хутар «Засцянак Скрыплеў» на Валожыншчыне, удыхнуў у яго жыццё і зрабіў там аграсядзібу. Сусед Васіля – Браніславыч, адзін карэнны жыхар, які там застаўся – адна з цэнтральных фігур гэтай кнігі. Васіль аднаўляе хутар, сустракае ў аграсядзібе турыстаў, і ўсё гэта не праходзіць без удзелу каларытнага і яркага Браніславыча. Яго асоба, гісторыі і асаблівасці маўлення — той падмурак, на якім трымаецца кніга. У Браніславыча свой адметны погляд на свет, свая філасофія. Гумар, народная мудрасць, жывыя і вельмі адкрытыя людзі. Такога не ўбачыш у горадзе!
🎧 Агучылі Мікалай Паляшчук, Андрэй Белы, Аляксандр Сайко, Генадзь Журба, Алена Лойка і Мікіта Падлесны, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на нашым сайце!
📻 Гутарка з Сяргеям Чубам на Радыё Рацыя!
Купалавец і адзін з галасоў «Зэкамерона» распавёў слухачам Радыё Рацыя пра пастаноўку паводле кнігі Максіма Знака, а таксама пра наш бягучы праект — запіс аўдыяспектакля, збор на які праходзіць проста зараз. Слухайце інтэрв’ю па спасылцы, а таксама далучайцеся да збору!
📻 Слухаем «Радзіва Прудок» Андруся Горвата!
Audiobooks.by з радасцю прадстаўляе ў сваёй бібліятэцы аўдыякнігу «Радзіва Прудок» як дыстрыб'ютар і партнёр праекта.
🏘️🌾 Журналіст, дворнік, дармаед, гаспадар, пісьменнік... Гэта аўдыекніга пра чалавека, які шукае сваё месца ў гэтым свеце.
Такім месцам магла б стаць утульная рэдакцыя сталічнага часопіса або модны хіпстарскі каворкінг. Але стала дзедава хата на Палессі.
Гэтая аўдыёкніга не пра тое, як аднавіць напаўразбураны дом, саджаць агарод, даіць казу, жыць у вёсцы і не спіцца. Гэтая кніга пра тое, як аднавіць напаўразбуранага сябе.
Дзённік «Радзіва Прудок» Андрусь Горват пісаў тры гады. Да пераезду ў вёску ён працаваў журналістам і дворнікам тэатра імя Янкі Купалы. З гэтага і пачынаецца дзённік, які атрымаў некалькі прэстыжных літаратурных прэмій ды стаў ужо легендарным творам, які раней можна было набыць толькі ў касе Купалаўскага тэатра.
🎧 Агучылі Святлана Ключнік, Аляксандр Сайко і Андрэй Белы, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на нашым сайце!
✨Аўдыякніга-неспадзяванка лістапада ўжо на нашым ютуб-канале!
Нагадваем умовы: раз на месяц мы выкладаем адну платную аўдыякнігу на ютуб без назвы і аўтара. Вы слухаеце — і тым самым кідаеце выклік самім сабе: ці гатовыя вы прысвяціць некалькі гадзін свайго жыцця невядомаму тэксту? Ці даверыцеся лёсу?
Ніякіх папярэдніх стэрэатыпаў ці чаканняў. Проста аўдыякніга і вы.
🎧 Шукайце спасылку на новую кнігу ў нашых сторыс, а таксама ў тэлеграме і ютубе!
💥 Слухаем «Кепска будзе!» Францішка Багушэвіча ад праекта «Беларуская літаратура» @bielaruskajalitaratura!
📖 Новая агучка класічнага твора — вельмі раім паслухаць, нават калі вы добра знаёмыя з тэкстам.
Гэтую вершаваную аповесць можна прачытаць па-рознаму. Можна ўзбурыцца: зноў пра цяжкую долю мужыка! Можна горка пасмяхнуцца: ну трэба ж, каб так не шансціла чалавеку ад самага пачатку, нават з уласным імем! Можна шчыра паспачуваць: эх, гэта ж і сёння бываюць такія гісторыі, і зусім блізка. А можна, як некаторыя навукоўцы, пабачыць у гэтых не надта мілагучных радках маштабную гісторыю цэлай краіны.
🎧 Агучыла каманда праекта «Беларуская літаратура», а знайсці і паслухаць можна проста зараз на YouTube-канале праекта і нашым сайце!
🤝 Дабрыдзень, даражэнькія!
🍁 Падсумоўваем вынікі кастрычніка. Акрамя таго, што на двары зрабілася холадна і амаль цалкам апала лісце, шмат чаго адбылося і ў беларускай аўдыякніжнай прасторы.
📙 Праект «Беларуская літаратура» выпусціў аўдыяверсіі твора Міхася Лынькова «Пра смелага ваяку Мішку» і аповесці Якуба Коласа «У старых дубах».
📗 На старонцы беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Камунікат з’явіліся ажно тры навінкі: кніга беларускага філосафа Валянціна Акудовіча «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым», аповесць Васіля Жуковіча «Пасланне ў іншасвет, альбо Развагі максімаліста», а таксама аповесць Барыса Пятровіча «Пуцявіна».
🎭 Вольны тэатр «Чатыры сольда» стварыў аўдыяспектакль паводле філасофскай прытчы Конрада Жывойты «Уладар і Сумленне».
📓 Выдавецтва Пфляўмбаўм да Ночы расстраляных паэтаў выпусціла аўдыяспектакль «Нікому я гэтага не казала» паводле кнігі эпісталярнай спадчыны і вершаў беларускай паэткі Наталлі Вішнеўскай.
🕯️ Кніжны Хома таксама далучыўся да ўшанавання памяці расстраляных паэтаў, стварыўшы аўдыяверсію апавядання Алеся Дудара «Таварыш Кунегін».
📕 Разам з Вольнымі Купалаўцамі мы абвясцілі збор сродкаў на ўнікальны і амбіцыёзны праект — стварэнне аўдыяспектакля паводле апошняга беларускамоўнага выдання «Зэкамерона» Максіма Знака. І ўжо паспелі сабраць больш за палову! Далучыцца да збору можна па спасылцы — робім важную справу разам.
📘 Мы выпусцілі «Воўчую зграю» Васіля Быкава — шостую кнігу беларускага класіка, запісаную нашай камандай. Яна з’явілася на свет нечакана (нават для нас саміх) — а чаму так адбылося, мы распавялі тут.
❤️ Дзякуем, што застаяцеся з намі, даражэнькія. Сачыце за навінамі — працягваем запісваць і слухаць сваё!
🎃 Гатовыя да Хэлаўіна? Самы час для страшных гісторый!
Сабралі для вас падборку самых атмасферных аўдыякніг: містыка, жахі і таямнічыя аповеды, ад якіх бягуць мурашкі па скуры! Гэтыя гісторыі — ідэальны выбар для доўгіх восеньскіх вечароў, калі вакол свеціць толькі месяц, а паветра насычанае чымсьці таямнічым…
🦇 Зачыніце дзверы, прыгатуйце гарачы напой і падрыхтуйцеся занурыцца ў свет невядомага. Абірайце і слухайце, калі наважыцеся!
«Легенда Соннай Лагчыны», Ірвінг Вашынгтан
Гэта ўсё былі толькі прывіды ночы, фантомы розуму, што блукаюць у цемры. І хаця яму давялося пабачыць іх шмат і нават аднойчы падчас самотнага шпацыру сутыкнуцца з самім сатаною, дзённае святло заўжды адольвала ўсю гэтую чартаўшчыну, і тады ён мог весці звычайнае, прыемнае жыццё без страху перад сіламі з таго свету.
«Ночы на плябанскіх млынах», Людміла Рублеўская
Вы ведаеце гісторыю пра Менскую ратушу? А пра залатагорскую нявесту? А чулі пра Лошыцкага прывіда? Тады гэта кніга для вас. «Ночы на плябанскіх млынах» – гэтая серыя міфаў і паданняў пра Менск. Таямнічыя гісторыі, фантастыка, прывіды. І ўсё гэта ў знаёмых мясцінах.
«Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», Ян Баршчэўскі
Надзелены фенаменальнай фантазіяй і талентам прадбачання, Ян Баршчэўскі стаў адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры і ўзбагаціў яе, магчыма, адным з самых загадкавых і займальных твораў - кнігаю «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», у якой шырока выкарыстаны беларускія народныя казкі, легенды і паданні.
«Смерці.net. Інтэрнэт для мёртвых», Таццяна Заміроўская
Будучыня ўжо тут: спрабуючы перахітрыць смерць, людзі прыдумалі праграму лічбавага капіявання свядомасці. Раз у год захоўваеш бэкап сваёй памяці, а твае родныя змогуць актываваць апошнюю копію, калі ты памрэш, і стасавацца з ёй праз Інтэрнэт. Лічбавы дублікат чалавечай свядомасці, які жыве ў ізаляцыі ўласнай памяці, упэўнены, што ён — сапраўдная асоба. І каб мёртвым не было самотна, урад аб'ядноўвае індывідуальныя памяці дублікатаў. Іх свет становіцца неадрозным ад нашага, вось толькі гэта ўсяго толькі электронны водгалас рэчаіснасці, загружаны ў воблака: Інтэрнэт для мёртвых.
«Па што ідзеш, воўча?», Ева Вежнавец
Рына, алкагалічка сярэдніх гадоў, з неахвотай едзе на пахаванне сваёй бабкі ў забытую богам беларускую глушэчу. Пакуль памірала яе старая, Рына займалася чужымі ў дамах шчаслівай старасці на Захадзе. Адзінае, чаго яна хоча цяпер, – спакой. Але дома яе чакае неспадзяванка – старыя грахі і спадчына маюць доўгія цені. Ці можна ўсё выправіць, калі ты і блізка не цягнеш на гераіню? Рыне трэба пахаваць бабку, адкапаць каханка, аднавіць крыніцы, ніколі не прыходзячы ў поўную свядомасць.
Жанр гэтай кнігі — балотная казка.
🔥 Слухаем «Таварыш Кунегін» Алеся Дудара ад Кніжнага Хомы!
Дэбютны рэліз Кніжнага Хомы, прымеркаваны да Ночы расстраляных паэтаў. Так распавядае пра твор выканаўца:
💬 Выбар можа падацца не відавочным, бо проза — не самы вядомы бок творчасці Дудара. Аднак мая ідэя якраз і палягае ў тым, каб адшукаць і пашырыць нешта цікавае. Перачытаўшы шэраг маладнякоўскіх твораў, спыніўся на невялікім апавяданні са зборніка «Марсэльеза». Мова твора даволі адметная, бо захоўвае адбітак свайго часу - імаверна, для сучаснага чытача некаторыя словы прагучаць досыць дзіўна.
Выразна разумею, што назва «Таварыш Кунегін» непазбежна асацыюецца чырвонай саветчынай. Таму цікава даведацца, што вы пачуеце ў гэтым творы: шаблонны рэвалюцыйны пафас ці нешта іншае? І ад сябе дадам, што Алесь Дудар - той аўтар, у якога мне падабаецца літаральна ўсё, бо нават сацыялістычныя дрындушкі гучаць так хвацка, што хочацца прытанцоўваць.
🎧 Агучыў Кніжны Хома, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на нашым сайце і ў сацсетках выканаўцы!
🤝 Знаёмцеся: Уладзімір Пугач — музыка і адзін з галасоў «Зэкамерона»!
Завяршаем знаёмства з цудоўнымі творцамі, чые галасы прагучаць у аўдыяспектаклі паводле твора Максіма Знака.
Далучайцеся да збору сродкаў і рабіцеся часткай важнай справы!
🤝 Знаёмцеся: Сяргей Чуб — адзін з галасоў «Зэкамерона»!
Надышоў час пабліжэй пазнаёміцца з камандай, якая будзе працаваць над стварэннем аўдыяспектакля паводле твора Максіма Знака.
А тым часам збор сродкаў працягваецца — далучайцеся!
💌 Натхняемся словамі Максіма Знака!
Пакуль трывае наш збор сродкаў на стварэнне аўдыяспектакля паводле «Зэкамерона», вырашылі падзяліцца з вамі нашымі ўлюбёнымі цытатамі Максіма: натхняйцеся і дзяліцеся з тымі, каму гэта можа быць зараз патрэбна ❤️🩹
📚 Слухаем дзве навінкі ад «Камуніката»!
✉️ «Пасланне ў іншасвет, альбо Развагі максімаліста» Васіля Жуковіча ў агучцы Васіля Калача
Аповесць Васіля Жуковіча «Пасланне ў іншасвет, альбо Развагі максімаліста» — твор складаны і спрэчны. Падсумаванне і пераасэнсаванне жыцця і досведу. Аповесць сустрэла чытача, калі пісменнік перакрочыў мяжу ў 75 год. Тут пераплецены рэфлексіі Другой Сусветнае Вайны, рэпрэсій савецкіх часоў, вясковага жыцця і віру палітычных падзей пачатку ХХІ стагодзя. Амаль пяць гістарычных эпох стварылі сваеасаблівы хаос на старонках аповесці. Тут і спроба 75-гадовага аўтара зразумець 20-гадовага героя, спроба перанесці гэтае асэнсаванне на падзеі вайны і акупацыі. Мэтанакіраванае спрашчэнне формы і сюжэта. Сумбур сэнсаў і наратываў. Аднак пры гэтым — шчыры і чысты анатамічны зрэз сваёй свядомасці. Хочаш разумець эпоху — занурысь у гэты тэкст, але не грэбуй ратавальнай камізэлькай асэнсавання!
🛣️ «Пуцявіна» Барыса Пятровіча ў агучцы Змітра Бартосіка
Аповесць пісалася амаль праз трыццаць гадоў пасля той памятнай паездкі праз увесь СССР з Усходу на Захад. Аўтар не стаў перагрувашчваць тэкст краязнаўчымі ды іншымі турыстычнымі звесткамі, а ўзяў за аснову асабістае ўспрыманне таго часу, той краіны, людзей, якія ў ёй жылі, і запрашае вас нібы на машыне часу перамясціцца на адзін месяц у другую палову кастрычніка і пачатак лістапада 1983 года. Вярнуцца ў СССР, акунуцца ў жыццё некалі аграмаднай краіны з яе даўно забытымі клопатамі і праблемамі, а, магчыма, і радасцямі... Аўтар не меў жадання паказаць жахі савецкага жыцця ці прыхарошыць яго, а толькі паспрабаваў сказаць праўду пра той час.
🎧 Знайсці навінкі можна на нашым сайце, а паслухаць — на любой зручнай вам пляцоўцы!
🎁 Падтрымай збор — атрымай падарунак!
Працягваем збіраць сродкі на агучку «Зэкамерона» Максіма Знака!
Мы створым сапраўдны аўдыяспектакль, у якім загучаць галасы акцёраў легендарнага Купалаўскага тэатра. Для гэтага нам вельмі патрэбна вашая дапамога — а каб аддзячыць за яе, мы падрыхтавалі адмысловыя ўзнагароды для кожнага, хто далучыцца да збору.
10 еўра — згадка ў аўдыяверсіі
Ваш унёсак важны, і мы хочам падзякаваць асабіста! Калі вы ахвяруеце 10 еўра, ваша імя прагучыць у фінальных тытулах аўдыяверсіі. Гэта маленькі, але значны спосаб стаць часткай гісторыі і падтрымаць вялікую справу.
20 еўра — стыкерпак
Ахвяруючы 20 еўра, вы атрымаеце эксклюзіўны стыкерпак, распрацаваны спецыяльна для нашага праекта.
50 еўра — падпісаная Купалаўцамі папяровая версія кнігі
За ваш данат у 50 еўра вы атрымаеце папяровую версію кнігі, падпісаную акцёрамі, якія працуюць над аўдыяспектаклем.
60 еўра — кубачак ручной работы з цытатай Максіма Знака
Падтрымліваючы праект на 60 еўра, вы атрымаеце ўнікальны кубачак ручной работы з адной з цытат Максіма Знака. Дарэчы, гэтыя кубачкі робіць сястра Максіма Ірына — прыклады вырабаў вы можаце пабачыць тут.
70 еўра — квіток на спектакль Купалаўцаў «Зэкамерон» + праход за кулісы і праграмка з падзякай ад акцёраў
Калі ахвяруеце 70 еўра, вы атрымаеце квіток на спектакль Купалаўцаў і магчымасць патрапіць за кулісы, а таксама праграмку з асабістай падзякай ад акцёраў, якая застанецца прыемным напамінам пра гэты вечар.
200 еўра — экскурсія на студыю гуказапісу ў Варшаве з кававым пачастункам
Ахвяруючы 200 еўра, вы атрымліваеце магчымасць наведаць студыю гуказапісу ў Варшаве! Вас чакае экскурсія па студыі, дзе вы зможаце паглядзець, як ствараюцца аўдыякнігі, а таксама кава і прыемная размова.
І, канечне, да кожнага лота — наша вялікая падзяка за ваш уклад у гэты праект ❤️ Разам мы зробім так, каб голас Максіма Знака загучаў для ўсіх!
Далучайцеся па спасылцы
💥 Слухаем «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым» Валянціна Акудовіча ад «Камуніката»
💬 «Гэтая кніга шмат пра што і пра каго, але найперш яна пра стваральнікаў… Пра тых хто дабрахоць падняў з поду і ўскінуў сабе на плечы цяжар, які ён называе “мая краіна”. З дня ў дзень яны рушаць з гэтым цяжарам усё вышэй і вышэй, каб аднойчы ўбачыць, як камень з грукатам зноў скоціцца долу. А значыць трэба яшчэ раз вяртацца да пачатку пачаткаў… І мы вяртаемся!» — Валянцін Акудовіч.
🎧 Агучыў Зміцер Бартосік, а знайсці і паслухаць бясплатна можна па спасылцы на нашым сайце.
👥 Аўдыяспектакль паводле «Зэкамерона» Максіма Знака: хто працуе над праектам?
Усё пачалося з таго, што нашая каманда даўно марыла зрабіць аўдыяверсію гэтай кнігі. А потым мы даведаліся, што сёлета купалаўцы Сяргей Чуб і Алег Гарбуз разам з музыкам Уладзімірам Пугачом і рэжысёрам Войтэкам Урбаньскім прэзентавалі спектакль паводле «Зэкамерона». І тут мы падумалі: чаму б нам не аб’яднацца?
Такім чынам, Алег Гарбуз, Сяргей Чуб і Уладзімір Пугач будуць працаваць над агучкай і музыкай. Са свайго боку, наша каманда ўзялася за ўсю «закадравую» працу: мы арганізавалі збор сродкаў, рыхтуем візуальны кантэнт, пішам для вас гэтыя тэксты і робім усё магчымае, каб увасобіць праект у жыццё!
😉 Далучайцеся да праекта і вы — зрабіць свой унёсак можна па спасылцы на галоўнай старонцы нашага сайта!
💥 Абедзве часткі кнігі эсэ Уладзіміра Арлова «Незалежнасьць — гэта...» ужо на «Камунікаце»!
Кніга выбраных эсэ Ўладзіміра Арлова – своеасаблівая машына часу, якая дапаможа чытачу зьдзейсьніць дзясяткі падарожжаў, нязьменна аб’яднаных пошукамі Беларусі і – непаўторным сакавіта-грубаватым арлоўскім гумарам. Пунктамі прызначэньня будуць Менск пачатку 1990-х і Бэрлін з абрынутай толькі ўчора сьцяной паміж двума сьветамі, Грузія часоў Зьвіяда Гамсахурдзія і Сахара дарэвалюцыйнага Тунісу, дах яшчэ цалюткага Сусьветнага гандлёвага цэнтру ў Нью-Ёрку і стакгольмская кватэра нобэлеўскага ляўрэата 2011 году паэта Тумаса Транстрэмэра… Разам зь пісьменьнікам чытач зможа адчуць зьмены, што адбыліся ў нашай краіне і сьвеце за цэлую чвэрць стагодзьдзя. Эсэ, што ўвайшлі ў кнігу, перакладаліся болей, чым на дваццаць моваў.
🎧 Агучыў аўтар, а знайсці і паслухаць як першую, так і другую частку бясплатна можна па спасылцы на нашым сайце і на «Камунікаце».
📢 Вольныя Купалаўцы ў эфіры “Еўрарадыё”: пра збор сродкаў на аўдыяверсію «Зэкамерона» Максіма Знака 🎙️
Дзелімся невялікім фрагментам відэа з інтэрв'ю, дзе каманда расказвае пра данаты, плюшкі для падтрымальнікаў і пра «жалезную дупу» — асаблівую вынослівасць, неабходную для стварэння аўдыяверсіі «Зэкамерона» Максіма Знака. Але гэта далёка не ўсе важныя і цікавыя рэчы, якія можна пачуць у інтэрв'ю! 🎙️
Поўнае інтэрв'ю глядзіце на YouTube, а падтрымаць праект можна данатам па спасылцы. ❤️
15 дзён засталося да завяршэння збору на стварэнне аўдыяверсіі кнігі Максіма Знака «Зэкамерон. Вершы. Гутаркі»!
Максім Знак — праваабаронца, пісьменнік і палітычны зняволены, чые творы нарадзіліся за кратамі, дзе ён не страціў ані пачуцця гумару, ані моцы духу. Гэта не проста кніга, а голас чалавека, які змагаецца за свабоду слова, нават калі сам пазбаўлены волі.
Мы аб’ядналіся з Незалежнымі Купалаўцамі і музыкам Уладзімірам Пугачом, каб зрабіць голас Максіма пачутым — але нам патрэбна ваша дапамога. Сродкі пойдуць на студыю, запіс, мантаж, музыку і прасоўванне. Далучайцеся да збору — робім важную справу разам!
👋 Вітанкі, даражэнькія! Нарэшце і надышоў час адкрыць таямніцу нашай дзявятай аўдыякнігі-неспадзяванкі.
У кастрычніку вы слухалі кнігу, якая паўстала дзякуючы вам і вашым ахвяраванням — раман Максіма Гарэцкага «Віленскія камунары».
«Віленскія камунары» цікавыя найперш сваёй дакументальнасцю і дакладнасцю адлюстравання жыцця беларусаў падчас гістарычных катаклізмаў пачатку двадцатага стагоддзя. Персанажы пісьменніка палымяна вераць у сваю ідэю і самаахвярна змагаюцца за яе. Выразна паказвае аўтар і нараджэнне беларускага нацыянальнага руху.
Напісаны ў 1931 годзе, твор быў надрукаваны толькі ў 1963 годзе — пасля арышту і расстрэлу па прысудзе «тройкі» НКУС ў 1937 годзе ўсе творы пісьменніка былі забароненыя.
🕸️ Містычная навінка ад «Кніжнага Воза»: слухаем прыгодніцкую аповесць Валера Гапеева «Зніч Ваўкалака»!
Ты можаш пакепліваць з вясковых цётак, з іх страхаў з-за чупакабры, якая завялася недзе ў балоце. Можаш пасміхацца з аповеда старой бабулі пра ваўкалака, які вартуе святы зніч. Да той пары, пакуль не здарыцца сапраўднае і страшнае і ты зразумееш: нехта ці нешта жыве тут, побач. Варожае і злое? Ці запужанае і няшчаснае? Чацвярым сябрам трэба яе толькі знайсці ахвяру невядомага звера, але і адкрыць старажытную таямніцу а потым вырашыць: што рабіць са знойдзеным скарбам.
🎧 Агучылі Валянціна Малініна і Ісай Свістулькін, а паслухаць можна проста зараз на «Кніжным Возе»!
У каментарах да гэтай
публікацы збіраем вашы пытанні Эндзі Ўіру і перакладчыку "Марсіяніна"!
Так, перакладчык вырашый не раскрываць сваю
асобу, але можам вас запэуніць, што пад псеўданімам хаваецца сапраудны прафесіянал.
Мы перашлём усе пытанні аутару або перакладчыку, а адказы зачытаем ужо 3 лістапада на "Прадмове"
(гэтым разам у фармаце анлайн).
Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA
3 лістапада, нядзеля,
18:40-19:30 (па Варшаве)
🥔 «Марсіянін» на фестывалі інтэлектуальнай кнігі «Прадмова»!
Даражэнькія, запрашаем далучыцца да прэзентацыі кнігі Эндзі Ўіра «Марсіянін» у перакладзе на беларускую мову, якая адбудзецца ўжо хутка ў межах фестывалю «Прадмова»!
❓Хто распавядзе пра выданне?
Мікіта Белаглазаў (стваральнік audiobooks.by, сябра Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы), Валянціна Андрэева (галоўная рэдактарка выдавецтва Gutenberg Publisher) і Вольга Броман (сябра Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы)
❓Калі глядзець?
3 лістапада 2024, нядзеля, анлайн, 18:40 – 19:30 (CET)
❓ Дзе глядзець?
Трансляцыя дасяжная ў Facebook-суполцы фестывалю і на YouTube-канале «Прадмовы».
❗ Рэдактар і перакладчык выдання, на жаль, не прымуць удзелу ў абмеркаванні — але свае пытанні ім і іншым удзельнікам вы можаце пакінуць наўпрост у каментарах да гэтага допісу.
❤️ Чакаем вас на падзеі, каб падзяліцца гісторыяй з’яўлення гэтага ўнікальнага праекта, а таксама паразважаць над магчымасцямі для новых беларускамоўных выданняў!
💥 Слухаем «Нікому я гэтага не казала» Наталлі Вішнеўскай!
Адмысловы рэліз да Ночы расстраляных паэтаў: аўдыяспектакль-спроба аднавіць забыты лёс і творчую спадчыну беларускай паэткі Наталлі Вішнеўскай, яркай зоркі літаратурнага Мінска 1920-30-х гадоў.
💌 Калі б не стос лістоў да паэта Сяргея Грахоўскага, мы б да крыўднага мала ведалі пра жыццё і лёс Н.В. — Наталлі Вішнеўскай — адной з найярчэйшых зорак паэтычнага Менска 1920-30-х гадоў. Кніга яе эпісталярнай спадчыны і вершаў «Неба мнагавокае», укладзеная паэтам і літаратуразнаўцам Віктарам Жыбулем, выйшла ў 2023 г. у жаночай выдавецкай ініцыятыве «Пфляўмбаўм». Паводле кнігі на заказ выдавецтва «Пфляўмбаўм» рэжысёркі Святлана Бень і Інга Лізянгевіч стварылі аўдыёспектакль, які прапануецца вашай увазе.
🎧 Агучылі Алена Зуй-Вайцяхоўская, Дзмітрый Строцаў, Святлана Бень, Тамара Кабяк, Максім Кульша, Ігар Лізянгевіч і Аляксандр Маўчанаў, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на нашым сайце!
🤝 Знаёмцеся: Алег Гарбуз — адзін з галасоў «Зэкамерона»!
Працягваем бліжэй знаёміцца з камандай, якая будзе працаваць над стварэннем аўдыяспектакля паводле твора Максіма Знака.
Далучайцеся да збору па спасылцы на галоўнай старонцы audiobooks.by — робім важную справу з цудоўнай камандай разам!
💥 Слухаем «У старых дубах» Якуба Коласа ад праекта «Беларуская літаратура»!
🌳 Новая агучка класічнага твора — вельмі раім паслухаць, нават калі вы добра знаёмыя з тэкстам.
А вам таксама падаецца, што Колас спачатку напісаў апавяданне «У старых дубах» так, як напісаў, а потым пахадзіў, крыху падумаў, яшчэ падумаў – і дапісаў апошні сказ? Як вы думаеце, навошта ён гэта зрабіў? І ці не было б лепей, калі б ён усё ж пакінуў твор без гэтага сказа?
🎧 Агучыла каманда праекта «Беларуская літаратура», а знайсці і паслухаць можна проста зараз на YouTube-канале праекта і нашым сайце!
Закулісьсе выданьня Марсіяніна па-беларуску 🕵🏻
Хочаце даведацца, як АБА набыла правы на пераклад Марсіяніна, колькі гэта каштавала, і чаму перакладчык, актор агучкі і рэдактар засталіся ананімнымі?
Глядзіце гутарку з сябрам АБА і заснавальнікам аўдыёвыдавецтва Audiobooks.by Мікітам Белаглазавым
https://youtu.be/jHgUXAlqeXE?feature=shared
💥 Слухаем «Уладар і Сумленне» Конрада Жывойты ад Вольнага тэатра «Чатыры сольда»!
Гэта не проста аўдыякніга, а сапраўдны аўдыяспектакль, цалкам створаны вольным тэатрам «Чатыры сольда». Створаны ў цікавых і няпростых умовах, што робіць яго яшчэ больш каштоўным. А таксама — філасофская прытча, якая падымае пытанні, актуальныя для беларусаў як сто гадоў таму, так і зараз.
Адкуль бяруцца злодзеі? Ці можна знішчыць цемру? Як дасягнуць дабрабыту? Што рабіць на раздарожжы?.. Пра гэта і не толькі распавядае філасофская паэма-прытча. «Уладар і Сумленне». Свет і цемра, дабро і зло, вернасць і здрада, розум і вар’яцтва, неба і бездань, а пасярэдзіне — чалавек на скрыжаванні свайго лёсу. Які выбар ён зробіць і чаму?
🎧 Агучылі Конрад Жывойта, Эмілія, Партызан і Паўліна, а знайсці і набыць можна па спасылцы на нашым сайце.
👋 Дабрыдзень, даражэнькія! Сёння хочам падзяліцца з вамі неверагоднай навіной: наш збор сродкаў на стварэнне аўдыяверсіі «Зэкамерона» Максіма Знака пераваліў адзнаку ў 1200 еўра!
🫂 Вельмі ўдзячныя вам за тое, што дапамагаеце нам рабіць важную справу.
Калі ў вас ёсць жаданне і магчымасць далучыцца да збору, зрабіць гэта можна па спасылцы.
💥 Слухаем «Пра смелага ваяку Мішку» Міхася Лынькова ад праекта «Беларуская літаратура» @bielaruskajalitaratura!
🐻 Новая агучка класічнага твора — вельмі раім паслухаць, нават калі вы добра знаёмыя з тэкстам.
Ці даўно вы адчувалі сябе мядзведзем? Даўнавата? Але ж гэта непарадак! Вы павінны памятаць, што жыццё ў мядзведзя – маліна. Ну не кожны, канешне, дзень, але з большага гэта даволі прыемнае жыццё, поўнае прыгодаў, мамчынай пяшчоты, лясных сяброў, а яшчэ – раптоўных пераменаў, нечаканых паваротаў лёсу, боек, трывог, перамог і сапраўдных баявых таварышоў.
🎧 Агучыла каманда праекта «Беларуская літаратура», а знайсці і паслухаць можна проста зараз на YouTube-канале праекта і нашым сайце!
📖 «Зэкамерон» Максіма Знака: што за кніга, на аўдыяверсію якой мы збіраем сродкі?
«Зэкамерон. Вершы. Гутаркі» — гэта апошняе дапоўненае беларускамоўнае выданне кнігі Максіма Знака, якое сёлета выйшла ў выдавецтве «Полацкія лабірынты». Дагэтуль твор можна было прачытаць толькі па-руску, а вершы і гутаркі, якія таксама ўвайшлі ў склад выдання, былі надрукаваныя ўпершыню. Кніга стала своеасаблівым дзённікам, які Максім вёў падчас першага года знаходжання ў СІЗА, калі яшчэ меў магчымасць пісаць і перадаваць свае рукапісы на волю.
Цяпер Максім — палітзняволены, які ўжо больш за паўтары гады застаецца без права ліставання і спаткання са сваякамі і абаронцамі. Насуперак абставінам, у цеснай камеры і цяжкіх умовах, Максім захаваў сілу духу і творчую свабоду, якія дазвалялі яму сягаць праз краты на шырокі прастор, спалучаючы іранічнае і сур’ёзнае, лёгкае і глыбокае, лірычнае і штодзённае.
І — насуперак абставінам — чытач ці слухач гэтай кнігі можа стаць нібы ўдзельнікам гутарак з Максімам, наведаць яго ў камеры і там за кубачкам гарбаты пажартаваць пра сумнае ці паспрачацца пра высокае. Або проста прачытаць тэксты і праспяваць песні на словы Максіма, даючы ім голас, якога яны на сёння пазбаўлены.
Далучайцеся да збору па спасылцы на галоўнай старонцы нашага сайта — няхай голас Максіма Знака будзе чутны!