belaruskipioner | Art and Photo

Telegram-канал belaruskipioner - Беларускі піонэр

2920

БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура. Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s Сувязь: @pionerbel

Subscribe to a channel

Беларускі піонэр

#архітэктурабсср
Віцебскі краязнаўца Сяргей Марціновіч вызначыў месцазнаходжанне страчанага аб'екта сціплага беларускага канструктывізма:
"Дзякуючы цікавай знаходцы Віктара Барысенкава - ваеннай аэрафотаздымцы Віцебска 1941 года, Задзвінскай частцы горада - нарэшце, высветлілася, дзе знаходзілася перадваенная чыгуначная бальніца ў Віцебску, пабудаваная ў 1934 годзе. Здымак яе будынка змясціла газета "Віцебскі пралетарый" 28 лістапада 1934 г.
Бальніца знаходзілася якраз на месцы сённяшняга аўтавакзала.
Перадваенны адрас бальніцы - вуліца Бальшавіцкая, 15 ("Справочник милиционера, 1938 г.")."

Читать полностью…

Беларускі піонэр

Кніга вершаў Цішкі Гартнага "Урачыстасць" 1925 года. Складалася з дзвух тэматычных частак: 1. Рэвалюцыі (вершы пра паўстанне, камуністаў, барацьбу). 2. Жыцця (каханне, меланхолія, рэфлексія, пейзажы). Кнігу паэт прысвяціў асабіста Алесю Адамовічу. Мы добра ведаем пісьменніка-гуманіста Алеся Адамовіча, аднак ён нарадзіўся праз два гады пасля выдання (1927). А гэты быў Алесь Фаміч (Томашаў) Адамовіч, партыйны і дзяржаўны дзеяч, сакратар Полацкага акруговага камітэта партыі, загадчык аддзела друку ЦК КП(б)Беларусі, які ператварыў Бабруйскі павет ў пачатку 1920-х у цэнтр беларусізацыі.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#кнігібсср
Вокладка кнігі "Памятник борцам, погибшим за освобождение Белоруссии", Менск, 1925 год.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#рэчыбсср
Дыплом выпускніка Педагагічнага факультэта БДУ Бутырскага М.А., выдадзены 10 мая 1928 года.
Крыніца: goskatalog.ru

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#архітэктурабсср
Праект розных карпусоў дрэваапрацоўчага камбіната ў Бабруйску з газеты "Звезда" №115 1927 года і яго рэалізацыя на фота 1930 года з часопіса "СССР на стройке".

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#звязда
Зацемка ў газеце "Зьвязда" №245 1927 года пра стыпендыі ад Наркамасветы БССР для маладых пісьменнікаў Беларусі.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#іскрыільліча
Вокладка піянерскага часопіса "Іскры Ільліча" №11 1933 года.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#кнігібсср
Старонкі пра жнівень з "Беларускага работніцка-сялянскага календара на 1924 год".

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#кнігібсср
У наш час можна такім дзікунствам не займацца, а чытаць аповесць Зарэцкага "Голы зьвер" ў PDF без рэгістрацыі і СМС :)

Читать полностью…

Беларускі піонэр

84 гады таму Менск стаў Мінскам:
/channel/belaruskipioner/3131

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#архітэктурабсср
Нумар ілюстраванага прыкладання да "Строительной газеты" №24 1940 года, прысвечаны архітэктуры Савецкай Беларусі.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#архітэктурабсср
У кнізе "Хлебозаводы. Проектирование" Готилина Н.Ф. 1940 года выдання знайшоўся амаль поўны праект мінскага хлебазавода-аўтамата, які, як раз, у тым жа 1940 годзе быў уведзены ў эксплуатацыю (фота 1-5). Прычым, у якасці прыклада генплана ў кнізе выкарыстана пасадка як раз мінскага хлебазавода на натуры (фота 6).
Будынак завода захаваўся да нашых дзён (фота 7) у арыгінальным выглядзе (адрас вул.Слясарная, 41), але зараз знаходзіцца ў глыбіні прамзоны і закрыты ад вачэй новым бізнэс-цэнтрам на Чапаева.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

Выйшла кніга Алеся Бараноўскага «Дзмітрый Прышчэпаў: старонкі жыцця»

Кніга, выдадзеная «Беларускай навукай», расказвае пра даволі вядомага ў гісторыі Беларусі дзяржаўнага дзеяча. Дзмітрый Філімонавіч Прышчэпаў (1896 — 1940) у 23 гады ўзначаліў партыйныя і савецкія органы Сенненскага павета, у 27 гадоў — стаў старшынёй Віцебскага губернскага выканкама , а ў 28 гадоў кіраваў Народным камісарыятам земляробства БССР. І, канешне ж, на кожным з гэтых этапаў выяўляў сябе надзіва прадуктыўным, разумным арганізатарам жыцця.

zviazda.by

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#беларускаяработніца
Вокладка часопіса "Беларуская работніца і сялянка" №21 за ліпень 1930 года.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

Як студэнт перамог чэмпіёна - новы артыкул ад даследчыка гісторыі шашак Віталя Аніські:

https://telegra.ph/Peramoga-Garadzeckaga-nad-Sokavym-07-21

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#чырвонаябеларусь
Вокладка часопіса "Чырвоная Беларусь" №13 1932 года.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#рэчыбсср
Чырвоны штандар рабочага камітэта Бабруйскай акруговай канторы сувязі, 1923 год.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#фотабсср
Сямейны фотапартрэт, зроблены ў Мінску ў 1939 годзе.
Крыніца: інтэрнэт-аўкцыён Мешок.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#звязда
Зацемка пра здымкі ў Менску кінастужкі вытворчасці Белдзяржкіно і Савкіно "Кастусь Каліноўскі" з газеты "Звезда" №150 1927 года.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#звязда
Зацемка пра авіякатастрофу ў Гомелі, якая адбылася 4 чэрвеня 1927 года.
"Звезда" №127 1927.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#мастацтвабсср
Барэльеф невядомага аўтара "Уз'яднанне Заходняй Беларусі 17 верасьня 1939" (на фоне можна бачыць вежы касцёла Унебаўзяцця Найсвяейшай Панны Марыі з Беластоку).
Фотаздымак са збораў Веліжскага краязнаўчага музея, Расія.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#архітэктурабсср
Заўвага архітэктара Андрэя Бурава пра канструктывізм у артыкуле "На путях к новой русской архитектуре" (часопіс "Архитектура СССР" сборник №4 1943 года) і ягоны безрадасны дом-скрынка на вуліцы Інтэрнацыянальнай у Менску 1930 года (клуб харчавікоў, які пасля вайны будзе перабудаваны ў кінатэатр "Перамога").

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#архітэктурабсср #публікуеццаўпершыню
Два фотаздымка, зробленых прыкладна з аднаго ракурса і ў прыкладна адзін час на крыло новага дома спецыялістаў, пабудаванага ў Менску ў 1934 годзе паводле праекта архітэктара Наталлі Макляцовай (дом не захаваўся).
Крыніца фота 1: НАРБ ф.4п.
Крыніца фота 2: БДАНТД ф.77.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#кнігібсср
Вокладка кнігі Міхася Зарэцкага "Голы зьвер" 1926 года - беларускі бестсэллер 1920-х гадоў, кажуць, што асобнікі, якія траплялі ў бібліятэкі вельмі хутка раскрадаліся чытачамі.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#архітэктурабсср
Яшчэ адна цікавостка абнаружылася на старонках ілюстраванага дадатку да ўсесаюзнай "Строительной газеты" №51-52 1940 года - гэта дыпломныя работы выпускнікоў Усерасійскай акадэміі мастацтваў у Ленінградзе на тэму "Акадэмія мастацтваў БССР у Мінску".
Праўда, не зусім зразумела, ці былі ў той час рэальныя планы па пабудове такога комплексу ў сталіцы. Але цікава, што за месца размяшчэння Акадэміі мастацтва студэнты выбралі квартал паміж вуліцамі Карла Маркса, Камсамольскай і Кірава (у работах гэтая вуліца чамусьці абазначана сваёй старой да 1934 года назвай - Універсітэцкая) - на гэтым месцы ў міжваенным Мінску не было капітальных пабудоў, а тыя драўляныя дамкі, што там стаялі, згарэлі падчас бамбардзіровак першых дзён вайны - такім чынам утварыўшы вялікі пустыр, добра бачны на аэрафота 1944 года (фота 2).

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#фотабсср
Фотаздымак першых месяцаў Вялікай Айчыннай вайны, на якім можна пабачыць шыльду дзяржаўнай аптэкі Наркамата аховы здароўя БССР у нявызначаным населеным пункце Беларусі з надпісам на трох мовах: беларускай, рускай і ідыш.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#плуг
Вокладка часопіса "Плуг" (№5 1926), які выдаваўся Наркаматам земляробства БССР у часы калі наркамам быў Дзмітрый Прышчэпаў.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

Класік беларускай літаратуры Кузьма Чорны ў сваім артыкуле пра Мінск (апублікаваны ў газеце "Літаратура і мастацтва" №71 1937 года) так адгукаецца пра знос царквы Казанскай іконы Божай Маці ў 1936 годе (як раз нядаўна з'явіліся навіны пра аднаўленне копіі гэтай царквы).

Читать полностью…

Беларускі піонэр

Бывшая хоральная синагога: фото 1930-х гг. и послевоенные обмерочные чертежи
Книга "Мінск. Падарожжа ў часе", Лиходедов В. А.
БГАНТД, Ф. 3

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#архітэктурабсср #публікуеццаўпершыню
Гасцініца "Дняпро" у Магілёве (архітэктары Брэгман і Воінаў) пасля пабудовы на фота прыкладна 1940-41 гадоў.
Крыніца: БДАНТД ф.221.

Читать полностью…
Subscribe to a channel