#рэчыбсср
Пасведчанне асобы грамадзяніна/грамадзянкі БССР узору 1929 года.
Крыніца: інтэрнет-аўкцыён "Мешок".
#картыбсср
Моўная карта ўсходніх славян з "Рускага гістарычнага атласа" савецкага гісторыка К.В.Кудрашова, выдадзенага ў Дзяржвыдавецтве СССР ў 1928 годзе.
Як бачна, мяжа даваеннай БССР, калі б ўзбуйненні рэспублікі працягнуліся б пасля 1926 года, мела навукова абгрунтаваныя перспектывы падыйсці ўшчыльную да Масквы.
#кнігібсср
Вокладка кнігі В.Н.Перцава "Экономическое развитие Англии в XIX веке", выдадзенаў у Менску ў 1924 годзе.
Крыніца: інтэрнэт-аўкцыён "Мешок".
#лікбез
Артыкул пра першы чэмпіянат Менску па шашках, які пачаўся роўна 100 гадоў таму (аўтар Віталь Аніська):
https://telegra.ph/100-gado%D1%9E-tamu-pacha%D1%9Esya-pershy-chehmp%D1%96yanat-M%D1%96nska-pa-shashkah-12-15
Забыў яшчэ пра адзін дом Макляцовай у Гомелі - таму ўсяго захаваўшыхся яе тыповых дамоў выходзіць 9.
Читать полностью…#кнігібсср
Вокладка кнігі "Янка Купала. Вершы." Пераклад на ідыш: Зэлік Аксэльрод. Менск, Белдзяржвыд, 1936 год.
Крыніца: ФБ-суполка "Горад ценяў"
#соцыялістычнаебудаўніцтва
Вокладка часопіса "Соцыялістычнае будаўніцтва" №3 1935 года.
#архітэктурабсср
Да папярэдняга відэа - футбольнае поле даваеннага стадыёна "Дынама" у Менску знаходзілася трохі не там, дзе размяшчаецца поле зараз (параўнанне на 1-м фота).
Збудаванні стадыёна былі драўлянымі (фотаздымкі 2-6), узведзенымі на пачатку 1930-х гадоў на месцы зачыненых яўрэйскіх могілак. Большасць збудаванняў згарэла ў першыя дні вайны.
#фотабсср
Вуліца Савецкая (цяперашні праспект Незалежнасці) ў Менску на фота 1930-х гадоў.
#звязда
Прытон распусты на Ленінскай вуліцы - крымінальная зацемка з газеты "Зьвязда" №42 1928 года (знайшоў В.Зелянкоў).
#архітэктурабсср
Першы варыянт праекта комплекса карпусоў Беларускай Акадэміі Навук у Менску, прапанаваны архітэктарам Георгіем Лаўровым ў 1929 годзе (на трэцім фота - архітэктар (справа) сярод чарцяжэй гэтага ж комплекса будынкаў).
Хоць, як напісана ў артыкуле "Зьвязды" (фота 1), праект быў зацверджаны СНК БССР, рэалізаваны ён быў часткова - паводле гэтага праекту паўстаў толькі лабараторны корпус, які захаваўся да нашых дзён (фота 4). Праект галоўнага корпуса быў спачатку перапрацаваны самім Лаўровым, а затым аддадзены на перапрацоўку Іосіфу Лангбарду, чый варыянт і быў рэалізаваны.
#кнігібсср
Вокладка беларускага выдання кнігі С.Гейнрыхса "Дзействы асобнай гарматы", Менск, 1934 год (фота М.Нікалаеў).
#кнігібсср
Вокладка беларускага выдання казкі В.Гаўфа "Карлік Нос", Менск, 1938 год (фота М.Нікалаева).
Тэкст кнігі ёсць на "Вікікрыніцах".
#рэчыбсср
Жэтон-пропуск №3306 швейнай фабрыкі імя Валадарскага ў Магілёве, 1929 год.
#архітэктурабсср
На старонках усесаюзнага часопіса "Пищевая промышленность" №12 1928 года знайшоўся праект кандытарскай фабрыкі "Камунарка" у Менску (мал.1). Аўтар артыкула А.Рапапорт дае экспертную ацэнку праекту неназыванага архітэктара і робіць вынік, што ў быдынку трэба скараціць колькасць цэхоў, што ў выніку і было зроблена - крыло размешчанае на плане скраю справа не было пабудаванае.
У той жа час пра новую фабрыку пісала і газета "Савецкая Беларусь". Малюнак размешчаны там (мал.2) адлюстроўвае поўны праект з правым крылом. У рэальнасці ж фабрыка выглядала як на фота 3-5.
Будынак першага корпуса "Камунаркі" захаваўся да нашага часу на тэрыторыі сучаснай фабрыкі але ў моцна перабудаваным і пашыраным выглядзе (фота 6).
#архітэктурабсср
Макет аднаго з пасляваенных праектаў уладкавання Плошчы Леніна (цяпер Незалежнасці) у Мінску перад даваенным Домам Урада ад архітэктара Уладзіміра Караля.
Можна меркаваць, што праект прадугледжваў частковае захаванне даваеннага ж корпуса БДУ (1), што было ў прынцыпе здзейснена, і захаванне і перасоўванне дарэвалюцыйнага даходнага дома Кастравіцкай (2), каторы стаяў прама на восі Дома Урада і быў знесены ў 1964 годзе.
#фотабсср
Галоўны корпус палаца Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі на фота 1936 года з сямейнага архіва Лідзіі Шуставай (Івашковай). У той час у будынку размяшчаўся Дом Камуністычнай Асветы (педінстытут).
У працяг тэмы нямецкіх аэрафотаздымкаў Беларусі часоў вайны.
Трапіўся цікавы прыклад: чысты здымак і той жа здымак, толькі апрацаваны нямецкай выведкай - нанесены графічныя пазнакі, падпісаны ключавыя кропкі. На здымку наваколлі чыгуначнай станцыі Маладзечна ў кастрычніку 1944 года - на той момант гэта глыбокі тыл Чырвонай Арміі. Горад быў вызвалены яшчэ 5 ліпеня 1944 года ў ходзе аперацыі "Баграціён", але з-за таго, што гэта быў буйны чыгуначны вузел - ён пастаянна быў пад авіяналётамі нямецкіх бамбардзіроўшчыкаў, ну і як можна зразумець з наяўнасці гэтага здымку - самалёты выведкі таксама сюды заляталі. З-за гэтых бамбардзіровак была пабудавана абыходная - вакол станцыі - чыгуначная галіна, якая пазначана на нямецкім апрацаваным здымку як "neues Verbindungsgleis".
#архітэктурабсср #піонэрархнагляд
Адзін з самых распаўсюджаных даваенных тыповых праектаў у Беларусі - 24-кватэрны жылы дом з магазінам, распрацаваны арх.Налляй Макляцовай ў 1936 годзе. Яго версіі захаваліся ў Мінску (фота 2-5), Гомелі (фота 6) і Магілёве (фота 7-9) - усяго 8 дамоў.
Працягваю выкладаць у вольны доступ арыгіналы набытых раней у Нацыянальным архіве ЗША нямецкіх аэрафотаздымкаў Беларусі часоў вайны.
Гэтым разам у падборцы 3 здымкі горада Маладзечна і наваколляў (ад Лебедзева да Селівонаўкі, зона акрэслена на карце вышэй), зробленыя 7 чэрвеня 1944 года - за два тыдні да пачатку савецкай наступальнай аперацыі "Баграціён", мэтай каторай было вызваленне Беларусі.
Тры здымкі агульным памерам 84 МБ даступныя па спасылцы.
P.S. Падрабязней пра ініцыятыву пакупкі нямецкіх аэрафотаздымкаў Беларусі 1941-1944 гадоў чытайце тут.
#гісторыя_аднаго_гадзінніка
Менск. 10 снежня 1935 года газета Рабочы публікуе на чацвёртай паласе фота першага ў сталіцы БССР вулічнага электрычнага гадзінніка.
Гэты гадзіннік там стаяў да 1941 года, потым механізм і цыферблат ад яго быў разграблены ці спалены і да канца вайны вісела толькі мацаванне ды аправа. Пасля разбурэння будынка і рэшткі гадзінніка былі прыбраныя, вядома. Цікавы факт, што гэты гадзіннік папаў на малюнак 1940-га года спадара Анатоля Тычыны.
⏱ крыніца @tropinki
#кінахронікабсср
Унікальныя кадры перадваеннага Мінска. Кінахроніка з футбольнага матча на стадыёне "Дынама" ад 27 красавіка 1941 года.
Крыніца: youtube-канал БГАКФФД.
#камунармагілёўшчыны
У 1934 годзе рабочыя магілёўскай шоўкавай (штучнага валакна) фабрыкі звярнуліся да ЦВК і СНК БССР з прапановай аб перайменаванні горада Магілёва у горад Шмідт - у гонар палярніка-чалюскінца Отта Юльевіча Шмідта. Прапанова не была задаволена.
Зацемка з газеты "Комунар Магілёўшчыны" (знайшоў С.Марціновіч).
#кнігібсср
Вокладка "Сьпеўніка", складзенага Вайсковай камісіяй пры Інстытуце Беларускай Культуры, Менск, 1926 год.
#зарязапада
Вельмі дзіўныя справы ў вёсцы Клюцяціцы на Віцебшчыне.
Зацемка з газеты "Заря Запада" ад 17 жніўня 1929 года (знайшоў С.Марціновіч).
#рэчыбсср
Эскіз пакунка цукеркі "Белорусская картошка" распрацаваны, хутчэй за ўсё, у Маскве для менскай кандытарскай фабрыкі "Камунарка", 1930-я гады.
#маладняк
Вокладка першага нумара часопіса "Маладняк" №1 за 1923 год.
Сёння - 28 лістапада - як раз спаўняецца 98 года з дня заснавання літаратурнай суполкі "Маладняк", створанай беларускімі пісьменнікамі Чаротам, Вольным, Дударом, Александровічам, Бабарэкай і Пушчай у 1922 годзе.
#архітэктурабсср
Галоўны корпус БДУ у Менску (архітэктары Запарожац і Лаўроў, 1929-1930гг) на фотаздымку 1932 года, калі ў будынку праходзіла 5-я Усебеларуская мастацкая выстаўка (справа на фасадзе можна бачыць банер гэтай падзеі).