belaruskipioner | Art and Photo

Telegram-канал belaruskipioner - Беларускі піонэр

2920

БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура. Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s Сувязь: @pionerbel

Subscribe to a channel

Беларускі піонэр

Вельмі цікавая рэч трапіла ў нашы рукі. Гэта агітацыйная скарбонка ў выглядзе бочачкі, якая належала мінчанцы Ліі Іонаўне Рахмановіч.

Па гербе СССР на скарбонцы мы можам вылічыць, што яна датуецца канцом 1920-х гадоў (на гербе стужка абвінае снапы 6 разоў па тагачаснай колькасці саюзных рэспублік). Атрымаць такую бочачку можна было пры адкрыцці ўклада ў ашчаднай касе. Да кожнай скарбонкі быў уласны ключ, але ўладальнікам ашчадкніжкі яго не выдавалі: адчыніць яе можна было толькі ў банку – і адразу налічыць назбіранае на рахунак, па сутнасці адправіць на патрэбы маладой дзяржавы. Вытраcці змесціва праз прарэз не дазваляла прыстасаванне з зубчыкамі. Тым больш цікава бачыць пустую скарбонку без дна, як наша. Гэта наводзіць на адну думку: уладальнік вырашыў самастойна адчыніць яе без ключа, каб не аддаваць сродкі ў банк, а патраціць на свае патрэбы.

#мінскіярэчы

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#маладыараты
Вокладка часопіса камсамольскай сялянскай моладзі "Малады араты" №14 1925 года з партрэтам першадрукара Францыска Скарыны.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#звязда
У 180-м нумары газеты "Звязда" за 1934 год быў апублікаваны ліст ад ЦК падпольнай кампартыі Заходняй Беларусі (КПЗБ) з віншаваннямі ў адрас газеты з нагоды выхаду 5000-га нумара.
І з гэтым лістом звязана цікавая акалічнасць - справа ў тым, што ён напісаны і надрукаваны правапісам беларускай мовы, распрацаваным Тарашкевічам на пачатку ХХ ст. з мяккімі знакамі, хаця у той час сама газета "Звязда" ужо год як публікавалася правапісам, змененым рэформай 1933 года, які ад гэтых мяккіх знакаў пазбавіўся (сама газета памяняла назву - была "Зьвязда", стала "Звязда").
Справа ў тым, што рэформа адбылася на тэрыторыі БССР, а камуністычныя (і іншыя) беларускія арганізацыі ў Польшчы працягнулі з большага карыстацца старым правапісам і карысталіся ім ледзь не да 1939 года.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#кнігібсср
Вокладкі работніцка-сялянскіх календароў за 1923 і 1924 гады (мастак П.Гуткоўскі) выдадзеных у Менску.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

Павел Макаравіч Гуткоўскі нарадзіўся ў Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. Вучыўся выяўленчаму мастацтву ў Мінску, Варшаве, Маскве. Росквіт мастацкіх здольнасцей графіка прыпаў на перыяд беларусізацыі 1920-х. Графіку пашанцавала стаць аўтарам мастацкага афармлення твораў Якуба Коласа «Новая зямля», «Першыя крокі», «Казкі жыцця», а таксама ілюстратарам перыядычных выданняў «Чырвоная змена», «Зорка», «Маладняк», «Малады араты», «Беларуская вёска», «Чырвоны крыж». Мастак афармляў у выданнях старонкі, дзе змяшчаліся вершы такіх паэтаў, як Янка Купала, Францішак Багушэвіч, Андрэй Александровіч, апавяданні Кузьмы Чорнага, Змітрака Бядулі. Адначасова быў аўтарам партрэтаў дзеячаў нацыянальнай культуры і рэвалюцыянераў, стаяў ля вытокаў новага беларускага экслібрыса. Працаваў у тэхніках лінагравюры, ксілаграфіі, акварэлі, гуашы, малюнка вуглём, алоўкам і тушшу.

Па матэрыялах артыкулаў Л. Налівайкі, Я. Шунейкі. Выкарыстаны выданні з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#кнігібсср
Вокладка і некалькі старонак кнігі А.Александровіча "Як цацкі дома зрабіць самому", Менск, 1930 год (фота М.Нікалаеў).

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#піонэрскізагаловак #савецкаябеларусь
Прасціце)

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#магілёўскіселянін
Магілёў, 1929 год.
Рэпартаж з псіхіятрычнай бальніцы, якая будавалася ў Пячэрску.
Газета "Магілёўскі селянін", 1.02.1929 (знайшоў С.Марціновіч).

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#рэчыбсср
Вокладка бланка заявы на атрыманне загранічнага пашпарта БССР у Народным Камісарыяце Загранічных Спраў БССР, 1922 год.
Сёння, дарэчы, святкуюцць 104 гады МЗС Беларусі, адлік вядзецца як раз ад Наркамата загранічных спраў ССРБ/БССР, устворанага ў 1919 годзе.
Крыніца: НАРБ.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#фотабсср
Другі курс Фіз-мату БДзУ (так у тыя часы скарачалі Беларускі ДЗяржаўны Універсітэт) на фота 1928 года.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#архітэктурабсср #піонэрархнагляд
З нагоды публікацыі новага здымка міжваеннага корпуса гомельскай туберкулёзнай бальніцы на канале "Батискаф историка", канал "Беларускі піонэр" правёў краязнаўчае даследванне і высветліў, што з вялікай верагоднасцю даваенны корпус бальніцы захаваўся да нашых дзён, праўда ў вельмі-вельмі-вельмі перабудаваным выглядзе.
Пры параўнанні амерыканскага спадарожнікавага здымка 1964 года і сучасных выяў тэрыторыі бальніцы выявілася, што структурна стары будынак і цяперашні галоўны корпус вельмі падобныя (контур будынка, размяшчэнне лесвічных клетак). Выходзіць, што за гады, арыгінальны канструктывісцкі будынак павялічыўся на паверх, аброс прыбудовамі, а таксама да яго фасадаў былі дабудаваны ячэйкі з балконамі, якія вельмі моцна змянілі знешні выгляд.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#звязда
Прайшло 10 гадоў... а прытоны распусты у Менску ўсё ніяк не скончваліся.
Зацемка з газеты "Звязда" №14 1938 года.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#кнігібсср
На "Вікікрыніцах" працягваюць з'яўляцца пераклады на беларускую мову твораў сусветнай класікі, зробленыя ў міжваенны час.
Гэтым разам раман Фенімора Купера "Апошні з магікан" у перакладзе 1940 года.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

Билет лотереи газеты "Рабочий". Минск, 1929 г.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#фотабсср
Спартовыя спаборніцтвы ў парку Профінтэрн (цяперашні парк Горкага) у Менску, 1924 год (фота Дз.Навумаў).

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#архітэктурабсср #піонэрархнагляд
У міжваеннай архітэктуры Гомельшчыны і часткова Магілёўшчыны ёсць адзін патэрн, які паўтараецца на многіх аб'ектах - афармленне ўваходнай групы ў будынак у выглядзе блока дзвярэй, аточанага рызалітамі з вертыкальным шкленнем, і прыкрытага зверху навесам-балконам з калонамі ці без. Такія патэрны заўважныя на наступных аб'ектах:
1. Гомельская паліклініка (зараз закінута).
2. Гомельскі педкаледж (былая школа).
3. Адміністрацыйны будынак (былая сталоўка) Гомсельмаша.
4-5. Клуб чыгуначнікаў у Гомелі (зараз перабудаваны пад класіцызм).
6. Малая зала таго ж клубу, якую пакінулі ў арыгінальным выглядзе.
7-8. Клуб папернікаў у Добрушы.
9. Сталоўка ў Рэчыцы (не захавалася).
10. Гімназія ў Бабруйску (былы армейскі клуб).
Існуе тэорыя, што дадзены патэрн - гэта мастацкі прыём знакамітага гомельскага архітэктара Станіслава Шабунеўскага, але ж не для ўсіх пералічаных аб'ектаў пацвярджаецца ягонае аўтарства.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#звязда
Нарыс М.Гольдберга "На Мазыршчыне" у газеце "Зьвязда" №138 1928 года (знайшоў С.Марціновіч).

Читать полностью…

Беларускі піонэр

Гаспадарам на заметку.
Карысная інфармацыя з работніцка-сялянскага календара, выдадзенага ў Менску ў 1924 годзе.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

Цікавы праект даслаў падпісчык з выстаўкі, прысвечанай творчасці савецкага архітэктара Канстанціна Мельнікава, якая зараз праходзіць у Маскве.
Гэта праект павільёна 1936 года для міжнароднай выстаўкі ў Парыжы 1937 года. Тут можна бачыць адзін з нешматлікіх прыкладаў таго, як на ўсесаюзным і нават на міжнародным узроўні сталіца БССР падавалася ў беларускамоўным варыянце - Менск, а не як звычайна па-руску "Минск".
Такі варыянт назвы сталіцы Савецкай Беларусі на афіцыйным узроўні ў беларускай мове праіснаваў з 1919 па 1939 год і быў замаццаваны ў Канстытуцыі БССР 1927 года.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

25 студзеня 1893 года, роўна 130 гадоў таму, нарадзіўся знакаміты беларускі графік Павел Макаравіч Гуткоўскі.

У калекцыі музея, дзякуючы Таццяне Рыгораўне Яфімавай, цяпер ёсць лінагравюра «Стары Мінск». Гэта работа Паўла Макаравіча ўяўляе сабой перспектыву Саборнай плошчы ў бок былога езуіцкага комплексу ў 1944 годзе. На адвароце аўтар пазначыў свой адрас: вуліца Гандлёвая, дом 28. Бацькі Таццяны Рыгораўны жылі на Бакуніна (сучаснай вуліцы Кірылы і Мяфодзія), былі сусездямі Гуткоўскіх і мелі добрыя стасункі з сям’ёй графіка.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#звязда
Нешта снежань 1925 года па надвор'і не надта моцна адрозніваўся ад снежня 2022.
Газета "Звезда" №16 1926 года.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#архітэктурабсср
Газетныя фотаздымкі прыкладна з аднаго ракурса на будаўніцтва карпусоў універсітэцкага гарадка БДУ у Менску за 1928-1930 гады. Паўсюль на фоне можна пабачыць вежы Чырвонага касцёла.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

🔥 Якія музеі існавалі і як выглядалі менскія музеі ў міжваенны час у 1920 гады?

🏛 Менскі дзяржаўны гістарычны музей
🏛 Заалагічны музей БДУ
🏛 Анатамічны музей БДУ
🏛 Музей першабытнай культуры і рэлігіі БДУ
🏛 Музей горада Менска
🏛 Менскі сельскагаспадарчы музей
🏛 Музей рэвалюцыі БССР
🏛 Карцінная галерэя БССР

💡Склаў вялікі артыкул па па гісторыі ўсіх менскіх музеяў у межваенны час. Можна глянуць па спасылцы.

крыніца 🗿 @tropinki

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#звязда
Экстранны выпуск газеты "Звезда" (на 1 аркушы) звязаны са смерцю Леніна 21 студзеня 1923 года (99 гадоў таму).

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#савецкаябеларусь
Радыяцыя ў 1920-я была ў модзе і таму нават савецкія газеты рэкламавалі, напрыклад, радыёактыўную мінеральную ваду "Ижевский источник".
"Савецкая Беларусь" №167 1927 года.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

Корпус туберкулезной больницы на 90 мест в Новобелице, Гомель, построенный в 1932 году. Автор проекта Александр Воинов, возможно в соавторстве с Николаем Гиляровым и Андреем Крыловым, они тогда работали как трио. Скорее всего сохранился до наших дней, сейчас один из корпусов Областной туббольницы Гомеля, возможно, сильно перестроен, но современного снимка найти не удалось. Второго фото в сети нет, публикуется впервые.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#фотабсср
Дзве панарамы Ўніверсітэцкага гарадка БДУ ў Менску, зробленыя ў 1930 і 1933 гадах для часопіса “СССР на стройке”.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#звязда
Надвор'е 97 гадоў таму.
З газеты "Звезда" №13 1926 года.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#фотабсср
Заняткі струннага аркестра РСЧА, Віцебск, 1931 год.

Читать полностью…

Беларускі піонэр

#рэчыбсср
Марка дзеткамісіі пры ЦВК ССРБ/БССР, 1920-я гады.

Читать полностью…
Subscribe to a channel