#кнігібсср
Рэцэпт вывучэння беларускай мовы ад старшыні ЦВК БССР Аляксандра Рыгоравіча Чарвякова, агучаны ў кнізе "За Савецкую Беларусь" у 1927 годзе.
#фотабсср
Падобны фотаздымак, зроблены ў той жа час з іншай кропкі будоўлі, такім чынам, што ў кадр патрапіла частка будучага Дзяржбанка.
#фотабсср
Арка на ўездзе ў БССР з боку УССР. Кадр з кінахронікі "Жаночы аўтапрабег па СССР" 1936 года (спасылка на відэа цалкам).
#фотабсср
Віды мястэчка Койданава (цяпер г. Дзяржынск) з разбурэннямі, здзейсненымі польскай арміяй пры адыходзе, Савецка-Польская вайна, ліпень 1920 года.
🏛С историей – на «Вы»
СУ-16 первого треста приступило к реконструкции здания 1933 года постройки☝️ на пересечении пр. Независимости с ул. П. Бровки. Свое 90-летие постройка-юбиляр, имеющая статус историко-культурной ценности, встретит обновленной.
✅За несколько недель строители демонтировали двускатную кровлю на площади более 600 «квадратов», разобрали деревянную стропильную систему. Сейчас демонтируют оконные блоки (около 140 кв. м), разбирают перегородки, кирпичные столбы, снимают со стен штукатурный слой на площади более 1800 кв. м.
📍Деревянные перекрытия первого и второго этажей будут заменены на монолитные. Для этого предстоит усилить существующие фундаменты и залить новые под опорные колонны.
Планируется, что к апрелю демонтажные работы завершатся👍 и начнется этап активного строительства.
📌В будущем здесь разместятся службы РУП «МИНГАЗ».
#архітэктурабсср
Альтэрнатыўныя варыянты Вялікага дзяржаўнага тэатра БССР (Оперны тэатр), прапанаваныя савецкімі архітэктарамі на конкурс 1933 года (у конкурсе тады перамог праект Іосіфа Лангбарда).
1. Праект арх.Ноя Троцкага.
2-4. Праект арх.Абрамава.
5-8. Праект арх.Рыгора Бархіна (два варыянты).
#мастацтвабсср
Менскія замалёўкі 1928 года ад мастачкі Марыі Уладычынай у лепшай якасці.
#чырвонаябеларусь
Вокладка сакавіцкага нумара часопіса "Чырвоная Беларусь" №5 1930 года.
#рэчыбсср
Чырвоны штандар, падораны рабочымі менскага заводу "Энергія" рабочым-металістам заводу "Лямпен-Шнайдэр" ("Lampen-Schneider") у Лейпцыгу, Германія, 1920-я гады (з фондаў Лейпцыгскага музея).
Калі на смартфоне няма беларускай раскладкі )
З выдання 1920-х (знайшоў М.Нікалаеў).
#беларускіпіонэр #іскрыільліча
Вясновыя сакавіцкія вокладкі часопісаў "Беларускі піонэр" і "Іскры Ільліча" за 1925,1926,1928,1930,1935,1938,1940 і 1941 гады.
#піонэрскізагаловак #звязда
"Демон бродит по Европе - демон коммунизма!" - чарговае майстэрства пераносу ад наборшчыкаў газеты "Звезда" 1926 года.
#архітэктурабсср
Эвалюцыя знешняга выгляду аднаго з першых новых капітальных будынкаў міжваеннага Менска - Цэнтральнага Дома Селяніна 1928-29 гадоў пабудовы. Будынак выкарыстоўваўся як культурны цэнтр беларускага сялянства, а таксама, як гасцініца і сталовая для тых сялян, якія прыязжалі ў сталіцу па справах.
1. Праект Дома Селяніна, змешчаны ў часопісе "Савецкае будаўніцтва" у 1927 годзе (архітэктар Станіслаў Гайдукевіч).
2-3. Дом Селяніна ў пачатку 1930-х. Від з Александраўскага сквера.
3. Дом Селяніна перад вайной з надбудаваным паверхам. У той час будынак быў перададзены пад патрэбы ЦК КП(б)Б.
4. Былы Дом Селяніна ў часы нямецкай акупацыі 1941-1944 гадоў.
5. Разбураны бомбай будынак летам 1944 года (яго не сталі аднаўляць, і на гэтым жа месцы пабудавалі сядзібу ЦК камсамола).
#акцябр
Фота мемарыяльнай дошкі на доме-музеі 1-га з'езда РСДРП у Менску з газеты "Акцябр" (выдавалася на ідыш) № 58, 1938 год (знайшоў С.Марціновіч).
#фотабсср
Фота, выкарыстанае на вокладцы другога тома кнігі Маракова "Галоўная вуліца Мінска", гэта від на трамвайны рух на рагу вуліц Савецкай (цяпер праспект Незалежнасці) і Леніна.
Фота зроблена ў 1932 годзе з вышыні будоўлі Менскага адзялення Дзяржбанка СССР.
#лікбез
У тых падпісчыкаў, хто зараз у Мінску ці недалёка, у бліжэйшыя дні ёсць цудоўная магчымасць набыць адну з галоўных кніг па гісторыі даваеннага Мінска - двухтомнік Л.Маракова "Галоўная вуліца Мінска" - за адносна невялікія грошы. На Мінскай міжнароднай кніжнай выставе, якая сёння адчынілася, на стэндзе "Мастацкая літаратура" за 2 тома просяць усяго 68 рублёў (у розніцы яны каштуюць у разы два даражэй).
#фотабсср #архітэктурабсср
Гэты адміністрацыйны корпус Клінічнага гарадка, рэканструкцыя каторага зараз пачалася, практычна ніколі не трапляўся на даваенныя здымкі, бо яго заўжды закрываў сабой больш буйны корпус №1 клінікі, які знаходзіўся бліжэй да цяперашняга праспекта Незалежнасці. Гэты першы даваенны корпус знеслі ў 1984 годзе, каб пабудаваць новы шматпавярховы корпус клінічнай бальніцы.
#фотабсср
Парад фізкультурнікаў перад Домам Урада ў Менску падчас святкавання "Дня вызвалення Беларусі ад белапалякаў" 11 ліпеня 1935 года.
#лікбез
Артыкул Таццяны Агеенка пра жыллёвыя ўмовы вядомых жыхароў Менска ў 1920-я гады, напісаны на падставе матэрыялаў фонда Цэнтральнага статыстычнага упраўлення БССР (Ф. 30 НАРБ) за 1926-28 гг.
"Краязнаўчая газета" №10 2023.
#архітэктурабсср
Прыклад міжваеннай прамысловай архітэктуры - напрыканцы 1929 года ў Менску ў раёне цяперашняй вуліцы Маскоўскай была адчынена Цэнтральная малочная фабрыка, з самым сучасным для тых часоў абсталяваннем для пастэрызацыі і разліву малака ў шкляныя бутэлькі. Магутнасць фабрыкі была разлічана на 20 000 літраў малака ў дзень. Будынак перажыў вайну, але да 1970-х гадоў абсталяванне фабрыкі стала тэхнічна састарэлым і на месцы былой фабрыкі быў пабудаваны новы цэх малочнага завода (магчыма, стары будынак быў часткова ўпісаны ў новы). У наш час у былых завадскіх карпусах знаходзіца банкаўскае адзяленне. Пра існаванне ў гэтым месцы малочнай вытворчасці сёння кажа тапаніміка - завулак, на якім стаяла малочная фабрыка, дагэтуль мае назву Малочны.
#рэчыбсср
Праграма гастроляў Маскоўскага Дзяржаўнага Яўрэйскага тэатру ў Менску, меркавана 1934 год.
#рэчыбсср
Пасведчанне аб заканчэнні Дзіцячай музычнай школы г.Барысава, выдадзенае Маісею Плісу 24 мая 1941 года.
#мастацтвабсср
Акарэльны малюнак менскага мастака Якава Кругера "Халодная сінагога ў Слуцку", 1921 год.
#кнігібсср
Знайшлася і кніга ў якой быў недахоп літар "ў" і "ё" з папярэдняга запісу - гэта выданне паэмы Міхася Чарота "Босыя на вогнішчы" 1925 года ад Акрпалітасьветы Калінінскай акругі ў г.Клімавічы (далёка ад сталіцы, таму і зразумелы такі недахоп беларускіх знакаў у мясцовых наборшчыкаў).
Тэкст кнігі цалкам у PDF можна глянуць на вікікрыніцах.
3 сакавіка 2023 года ў 18.00 Музей гісторыі горада Мінска запрашае ў Мінскую гарадскую ратушу на лекторый «Мінск 100 гадоў таму», прысвечаны першай пісьмовай згадцы горада ў «Аповесці мінулых гадоў».
Лекторый прысвечаны Мінску 1920-х гг. і тым падзеям, якія прадвызначылі далейшы лёс горада.
Лектары раскажуць пра станаўленне сталіцы і звязаныя з гэтым змены ў знешнім абліччы горада, а таксама сацыяльныя праблемы грамадства, гарадскую тапаніміку. Запрашаем далучыцца да мерапрыемства і паглыбіцца ў гарадскую гісторыю стогадовай даўніны.
Лектары:
Гужалоўскі Аляксандр Аляксандравіч – прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар гістарычных навук;
Зелянкоў Вадзім Ісакавіч – дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат фізіка-матэматычных навук, краязнаўца;
Траццяк Сяргей Аляксандравіч – загадчык аддзела навейшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук.
Мінская гарадская ратуша
пл. Свабоды, 2А
Уваходны білет – 3 руб.
#фотабсср
Удзельнікі спаборніцтваў па цяжкой атлетыцы на першынства Беларускай Дзяржэаўнай сельска-гаспадарчай акадэміі ў Горках, 1926 год (крайні справа Юзеф Юцкевіч).
Фота з сямейнага архіву Yuliya Gritseva.
#звязда
Глянуў, што пісалі беларускія газеты пра гэты медаль "20 год РСЧА" і вось што знайшлося ў газеце "Звязда" ад 22 і 23 лютага 1938 года.