Орден Трудового красного знамени Витебского губернского отдела Всероссийского союза строительных рабочих. 1921 год.
Именно так. Не знак, а орден. Причем признанный Центральным исполнительным комитетом БССР в 1925 году.
#архітэктурабсср
Беларуская Дзяржаўная раённая электрастанцыя (БелДРЭС) у Арэхаўску звонку і знутры на фота 1930 года.
"Плян сьвяткаваньня 1-га Мая 1926 года."
Крыніца: фб-суполка Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.
#фотабсср
Адкрыыццё вузкакалейнай чыыгункі "807 км. М-Б Б. Чыг. - Замосце", 16 лютага 1930 года (усе транспаранты выкананы на беларускай мове).
Крыніца: тэлеграм-канал пра вузкакалейныя чыгункі Беларусі @museum750mmby
#фотабсср
Першы выпуск маладых спецыялістаў загадчыкаў аптэк, кафедра фармакалогіі Менскага медінстытута, 1935 год.
#архітэктурабсср
Дом соцкультуры ў Койданаве (цяпер Дзяржынск) у час правядзення пазачарговага 7-га з'езда саветаў Койданаўшчыны вясной 1932 года.
На гэтым з'ездзе было прынята рашэнне арганізаваць польскі нацыянальны раён з цэнтам у Койданава (адсюль і транспаранты на польскай мове на будынку).
#рэклама #плуг
Амаль сто гадоў таму ў 1925 годзе выйшаў першы нумар часопіса "Плуг", прысвечаны беларускай сельскай гаспадарцы.
Сёння гэтую ж тэму працягвае асвятляць часопіс "Белорусское сельское хозяйство", які пачаў выходзіць у 2002 годзе.
Сачыць за навінамі галіны можна таксама і ў тэлеграм-канале часопіса "БелСелХоз".
#савецкаябеларусь #плакатыбсср
У 1931 годзе да 61-й гадавіны з дня нараджэння Леніна па ўсім Саюзе развярнулася кампанія па стварэнні эскадры дырыжабляў імя Леніна.
Пра гэта пісала газета "Савецкая Беларусь" №92 1931 года, змяшчаючы таксама пастанову ЦС АСОВІЯХІМУ БССР з абвяшчэннем у рэспубліцы збору сродкаў на гэтую справу.
Зрэшты, ня гледзячы на пэўныя поспехі, праграма дырыжаблебудавання ў СССР была згорнута ў 1939 годзе і эскадра імя Леніна так і не была пабудавана ў поўным складзе.
#помнікібсср
Помнік Сталіну на фоне касцёла ў Валожыне.
Фота першых дзён нямецкай акупацыі, чэрвень-ліпень 1941 года.
#беларускаяработніца
Вокладка часопіса "Беларуская работніца і сялянка" №10 1925 года.
#архітэктурабсср #піонэрархнагляд
Старая добрая рубрыка на канале: "дзве краіны, два стыля" - пра збліжэнні ў заходняй і савецкай архітэктуры прыкладна аднаго часу.
На першым фота - аддзяленне дзяржбанка ў беларускім Дзяржынску, пабудавана ў 1932 годзе (будынак не захаваўся).
На другім фота - універмаг фірмы Weichmann у нямецкім (тады) горадзе Гляўвіц, пабудаваны ў 1922 годзе берлінскім архітэктарам Эрыхам Мендэльсонам (будынак захаваўся, зараз там аддзяленне Польскага банка ў польскіх (цяпер) Глівіцах).
#беларускаяработніца
"Рэпартаж з Чарэйскага раёна пра тое, што сябра бюро ячэйкі Саюза Бязбожнікаў Лазарэвіч Янка ў вёсцы Забарочча арганізаваў чырвоны куток, але пры тым у школе "пазьнімаў партрэты правадыроў і панавешваў лямпадак".
Допіс-данос у часопіс "Беларуская работніца і сялянка" кранальна падпісаны псеўданімам "Гэта--Я" (знайшоў М.Нікалаевіч).
#савецкаябеларусь
Тэма не адпускае)
Урывак апытанкі студэнтаў БДУ на тэму палавога жыцця з газеты "Савецкая Беларусь" №96 1927 года (знайшоў В.Аніська).
#беларускаяработніца
Вокладка майскага нумара часопіса "Работніца і калгасніца Беларусі" №8 1935 года.
#звязда
Угар НЭПа - найм прыслугі праз Наркамат працы.
Рэклама з газеты "Звезда" ад 30 красавіка 1924 года (знайшоў В.Зелянкоў).
#архітэктурабсср #піонэрархнагляд
Працягваю даследаваць беларускую міжваенную прамысловую архітэктуру. Не так даўно натыкнуўся на выяву будынка хлебазавода ў Бабруйску пасля вызвалення горада ў 1944 годзе (фота 1, дарэчы, на сценах можна бачыць нямецкі камуфляж). Затым згадаў, што ўжо бачыў ягоную фотку пасля аднаўлення у 1949 годзе (фота 2) у буклеце да 30-годдзя БССР.
Пагугліў - аказалася, што хлебазавод быў пабудаваны ў 1931 годзе, як адзін з аб'ектаў 1-й пяцігодкі. Сам будынак захаваўся, але з шматлікімі прыбудовамі (што добра бачна на сучасным аэрафотаздымку). Будынак знаходзіцца ў глыбіні прамзоны, так што сучасных яго здымкаў з зямлі я не знайшоў.
#кнігібсср
"Пчала і шэршань", Менск, 1929 год. Апрацаваў Я. Колас, намаляваў А. Пузынкевіч.
Крыніца.
Удостоверение члена пленума Белостокского областного комитета КП(б) Белоруссии. 1941 год
Читать полностью…#фотабсср
Рэдкі кадр, дзе можна пабачыць сцяг БССР ўзору 1927 года - праўда, варыянт з рамкай вакол абрывіятуры БССР (у канстытуцыі 1927 года рамачка ў апісанні сцяга не згадваецца).
На фота вывешванне сцяга БССР падчас першамайскай дэманстрацыі ў Менску ў 1932 годзе.
Жетон 4-й спартакиады 7-й кавалерийской дивизии (дислоцировалась в Минске). 1928 год
Читать полностью…#архітэктурабсср
Эвалюцыя знешняга выгляду гінекалагічнага корпуса Клінічнага гарадка (зараз Клінічная бальніца №1) у Менску на выявах розных часоў:
1. Праект корпуса ад архітэктара Георгія Лаўрова, 1929 год.
2. Корпус на пачатку 1930-х адразу пасля пабудовы (на фота бачныя ў перспектыве іншыя карпусы гарадка)
3. Корпус напрыканцы 1930-х гадоў, пасля надбудовы паверха і падчас прыбудовы часткі левага крыла.
4. Корпус у часы нямецкай акупацыі.
5. Корпус у наш час - цяпер проста корпус №5 для шпіталізацыі дарослых.
8 мая 1923 года - за чатры гады да прыняцця Канстытуцыі БССР 1927 года, дзе былі замацаваныя 4 дзяржаўныя мовы: беларуская, руская, польская і ідыш - Наркамат юстыцыі БССР ужо прыняў пастанову аб зацвярджэнні дагавораў на беларускай, польскай і ідыш без перакладу на рускую.
Читать полностью…#кнігібсср
Вокладка падручніка па беларускай мове для завочных курсаў сельскіх связістаў пад рэдакцыяй І.Зенько, Менск, 1939 год.
Крыніца: інтэрнет-аўкцыён Ay.by.
#піонэрскізагаловак #савецкаябеларусь
У працяг тэмы, так сказаць)
Па праўдзе кажучы, тут маецца на ўвазе не біблейскі Садом - прыстанішча граху - а слова "сад" у множным ліку і давальным склоне згодна з арфаграфіяй беларускай мовы да рэформы 1933 года (так званай "тарашкевіцы"). У наш час напісалі бы "Больш увагі садам".
З газеты "Савецкая Беларусь" №86 1927 года.