#кнігібсср
На "Вікікрыніцах" з'явіўся алічбаваны і вычытаны "Практычны расійска-беларускі слоўнік" Байкова, Гарэцкага, другое выданне 1926 года.
Чытаць тут.
#кнігібсср
Вокладка перакладу на ідыш кнігі К. Чукоўскага. “Мыйдадзір. Кінэматограф для дзяцей”. Пераклад: J. Ravin. Малюнк: Ю. Аненкаў. Белдзяржвыд. Менск, 1928.
Крыніца: ФБ-суполка “Горад ценяў”.
#рэчыбсср
Пасведчанне М. Н. Рыдлеўскай, студэнткі менскага Беларускага дзяржаўнага вышэйшага педагагічнага інстытута. Дакумент узору да 1933 г. Запоўнены ў 1935-1937 гг.
З калекцыі В.Корбута.
#рэчыбсср
Мандат дэлегата Першага з'езда Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў "БелАПП" украінскага пісьменніка Уладзіміра Кузьміча. 1928 год.
#рабочий
Экспарт з БССР у 1927 годзе - зацемка з газеты "Рабочий" ад 6 кастрычніка 1927 года (знайшоў В.Зелянкоў).
#савецкаябеларусь
Абвестка пра адкрыццё пры Смаленскім педінстытуце адзялення беларускай мовы, дзе планавалася рыхтаваць выкладчыкаў для беларускіх тэхнікумаў, рабфакаў і дзесяцігодак, размешчаных на тэрыторыі РСФСР.
Газета “Савецкая Беларусь” 8 верасня 1932 года (знайшоў С.Марціновіч).
#звязда #савецкаябеларусь
Авіяшоў у садзе Профінтэрн (цяперашні парк Горкага) у Менску ў чэрвені 1923 года.
Анонс за газеты "Звезда" №141 1923 года і прапанова ўсім жадаючым пакатацца на самалёце за грошы з газеты "Савецкая Беларусь" №147 1923 года.
#архітэктурабсср
Мабыць, адзін з маіх самых любімых жылых дамоў у стылі канструктывізма ў Беларусі - дом на рагу вуліц Савецкай і Жаркоўскага ў Гомелі.
У сваім арыгінальным выглядзе будынак увогуле агонь, але пасля вайны яго трохі "задрапіравалі" пад "сталінку" - дадалі ляпніны, заклалі стужкавыя вокны лесвічных пралётаў - стала ўжо не так цікава.
Трохі эвалюцыі знешняга выгляду на фота:
1-3. Фотаздымкі 1930-х гадоў.
4. Праект пасляваеннага аднаўлення будынка.
5. Пачатак 2000-х гадоў (фота Я.Марозава).
6. Сучасны стан (2016 год).
#фотабсср
Лагойск у 1923 годзе.
Фота з этнаграфічнай экспедыцыі Льва Дашкевіча і Аляксандра Шлюбскага.
Крыніца: Нацыянальны гістарычны музей РБ (рыхтуецца альбом пра гэтую экспедыцыю).
#беларускаяработніца
Вокладка часопіса "Беларуская работніца і сялянка" №6 за чэрвень 1927 года.
#фотабсср
Агітацыйны велапрабег па вуліцах Беластока ў кастрычніку 1939 года напярэдадні выбараў у Народны Сход Заходняй Беларусі, на якім будзе заканадаўча замацаваны ўваход новых заходніх абласцей (у тым ліку і Беластоцкай) у склад БССР.
#Менск
Паштоўка выдавецтва "БАКТ" (Беларускае аб'яднаньне культтавараў) з выявай Дома Калгасніка, 1930-ыя / cучасны ракурс, 2023 г.
(фота: Зміцер С.)
@poshtabel
#фотабсср
Чырвоная Армія ў цэнтры Вільні ў верасні 1939 года.
У першыя дні пасля завяршэння пахода РСЧА ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну (знаходзіліся ў складзе Польскай Рэспублікі) восенню 1939 года лічылася, што Вільня і Віленскі край будуць далучаны да БССР. У горадзе нават пачала выходзіць беларускамоўная газета "Віленская праўда", але ў хуткім часе савецкае кіраўніцтва вырашыла перадаць Вільню Літоўскай Рэспубліцы.
Запрашаю на канал пра навуку і тэхналогіі
Сябры, хачу парэкамэндаваць вам канал TechLead. Штодзённа аўтары публікуюць толькі самыя цікавыя навіны папулярнае навукі і тэхналогій. Матэрыял падаецца простымі словамі на якаснай беларускай мове.
Далучайцеся:
@techleadby
#чырвонаязьмена
Рэпартаж з Мінскага гістарычнага музея за 2,5 месяцы да пачатку вайны.
Артыкул з газеты "Чырвоная змена" ад 14 красавіка 1941 года (знайшоў С.Марціновіч).
#архітэктурабсср #піонэрахнагляд
Міжваенны будынак школы ў Мінску па сучасным адрасе Мяснікова дом 5 на фотаздымку 1930-х і на сучасных панарамах.
#архітэктурабсср
Комплекс з двух карпусоў Гора-Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках, справектаваны архітэктарам Георгіем Лаўровым на пачатку 1930-х гадоў, як мінімум да 1979 года захоўваў свой арыгінальны выгляд (у 1980-я ці пазней вучэбны корпус пад лічбай 2 на плане быў капітальна рэканструяваны з дабудовай новых аб'ёмаў).
1 - інтэрнат: праект, фотаздымак 1930-х, сучасны стан.
2 - вучэбны корпус №1: праект, фотаздымак 1930-х, сучасны стан.
#архітэктурабсср
У архіве БДАНТД знайшоўся ўнікальны здымак 1953-55 гадоў, на якім можна пабачыць адну з нешматлікіх даваенных аўтазаправачных станцый Мінска.
Судзячы па архітэктуры яна была пабудавана ў другой палове 1930-х. На момант здымкі запраўка яшчэ працавала, пра што сведчыць чарга з грузавікоў перад ёй, але ў 1960-я станцыю знеслі.
Знаходзілася АЗС на вуліцы Краснай перад домам №17 - зараз на гэтым месцы невялікі сквер і побач трамвайны прыпынак.
#кнігібсср
На "Вікікрыніцах" з'явіўся цалкам распазнаны і вычытаны першы том з поўнага збора твораў Янкі Купалы 1925-1932 гадоў. Праца над распазнаннем іншых тамоў працягваеца.
#зоркі
Артыкул у пасляваеннай газеце "Знамя юности" за жнівень 1956 года (знайшоў Віталь Аніська) пра першы дзіцячы часопіс у БССР - "Зоркі", які недоўгі час у 1921-22 гадах выходзіў у Менску пад рэдакцыяй пісьменніка Змітрака Бядулі.
#плакатыбсср
"Сьвіньня - галоўная наша машына па вытворчасьці мяса ў бліжэйшыя гады" - плакат на беларускай мове выдадзены ў Маскве накладам 2000 экзэмпляраў у 1931 годзе.
#рабочий #рэчыбсср
Мэбля, якая выраблялася ў БССР у 1930-я.
Шафы вытворчасці менскага завода імя Молатава на старонках газеты "Рабочий" ад 12 і 14 чэрвеня 1934 года (знайшоў С.Марціновіч).
#кнігібсср
Вокладка кнігі "Совецкая Беларусь", выданне палітупраўлення Беларускага фронта, 1939 год.
#архітэктурабсср
Непрыкметны міжваенны дамок у Бягомлі Віцебскай вобласці на фота 1930-х (меркавана) і ў 2011 годзе.
Старое фота прадаецца на ay.by.
#маладняк
Вокладкі часопісаў "Маладняк" №9 1929 і №2 1931 гадоў.
Фота: Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва.
#рэчыбсср
Прыклад веласіпеднага нумара, якія ў абавязковым парадку трэба было ставіць на веласіпеды ў БССР з 1930-х гадоў.
Крыніца фота: інтэрнэт-аўкцыён "Мешок".