#беларускіпіонэр
Фрунзэ і дзеці на вокладцы часопіса "Беларускі піонэр" №11 1925 года.
#чырвонаябеларусь #фотабсср
Невялікі фотарэпартаж з 4-га розыгрышу ўсесаюзнай латарэі Авіяхіму ў Менску з часопіса "Чырвоная Беларусь" №9 1930 года.
#звязда
Стаўце лайк, хто таксама з першага разу неправільна прачытаў слова "інтэрнат")
Цытата з артыкула "У Полацку скажаюць ленінскую нацпалітыку" з газеты "Звязда" №27 1935 года.
Другая скрынка калісьці змяшчала цукеркі фабрыкі «Камунарка». Крыху гісторыі: ў Мінску на Захар’еўскай вуліцы з 1905 года працавала кавярня Георгія Рачкоўскага, на яе аснове ў 1926 годзе была арганізавана Першая беларуская кандытарская фабрыка, якая ў 1929 годзе атрымала назву «Камунарка». На той момант праца на фабрыцы па сутнасці і ў маштабах мала чым адрознівалася ад свайго дарэвалюцыйнага продка: вытворчасць была ручная. У 1931 годзе ў Ляхаўцы адкрыўся новы механізаваны цэх «Камунаркі», і з гэтага моманту мы можам адлічваць нараджэнне звыклага для нас буйнога прадпрыемства . У новым цэху за адну змену магло працаваць 500 рабочых.
Гэтая скрынка – найстарэйшая з нашай калекцыі ўпакоўкі фабрыкі «Камунарка». Бляшанка адносіцца да 1930-х гадоў, і на ёй можна ўбачыць адзін з ранейшых варыянтаў лагатыпу фабрыкі. Гэта быў той час, калі бляшанкі для цукерак трэба было імпартаваць, а вырабляліся яны ў Адэсе на Заводзе імя Калініна.
#мінскіярэчы
Новыя архіўныя знаходкі даследчыка гісторыі шашак у Беларусі Віталя Аніські:
"Cабраў у артыкуле невядомую раней інфармацыю, знойдзеную ў Нацыянальным архіве, пра вучобу ў Беларускім дзяржаўным універсітэце ў 1937-1941 гадах ураджэнца Бабруйска Веніяміна Гарадзецкага - чэмпіёна СССР па рускіх шашках 1961 года."
https://telegra.ph/Vuchoba-Ven%D1%96yam%D1%96na-Garadzeckaga-%D1%9E-Beldzyarzhun%D1%96vers%D1%96tehce-1937-1941-10-08
#архітэктурабсср #публікуеццаўпершыню
Мала хто ведае, што адзін з самых вялікіх даваенных жылых дамоў Мінска - так званы "дом гарсавета" архітэктара Герасіма Якушкі - мог быць яшчэ большым.
120-кватэрны дом па сучасным адрасе пр.Незалежнасці, 43, які быў завершаны ў 1936-37 гадах - гэта была толькі першая чарга будаўніцтва. Паводле агульнага праекта будынак павінны быў падаўжацца ў бок перакрыжавання з праспектам Машэрава і на рагу вуліц павінна была стаяць высотная частка дома.
Ілюстрацыі:
1-2. Праект дома з фонда арх.Н.Макляцовай - БДАНТД.
3. "Дом гарсавета" на фота 1940 года - НАРБ.
4. Будынак (справа) і наваколлі ў першыя дні нямецкай акупацыі - ліпень 1941 года.
5. Дом у першыя пасляваенныя гады - БДАНТД.
6. Сучасны стан.
#архітэктурабсср
Навіна пра хуткаснае (за 23 рабочых дні) будаўніцтва цаглянага двухпавярховіка ў Гомелі з усесаюзнай "Строительной газеты" №41 ад 22 мая 1939 года.
Тут цікава яшчэ тое, кім прыходзіцца ўзгаданы інжынер Ф.Якушка тагачаснаму галоўнаму архітэктару Мінска Герасіму Якушке (ці яны проста аднафамільцы).
UPD. Ларчык проста адкрываецца - вікіпедыя піша, што ў Герасіма Якушкі быў брат Піліп (Филипп у рускім напісанні імя), які таксама вучыўся на архітэктара і быў будаўніком.
#архітэктурабсср
Эвалюцыя знешняга выгляду міжваеннага жылога дома на вуліцы Кірава, 28 у Гомелі, пабудовы прыкладна канца 1920-х, пачатку 1930-х:
1. Фота 1940 года з партыйнага архіва НАРБ.
2. Фота канца 1940-х з асабістага фонда арх.Наталлі Макляцовай ў БДАНТД.
3-4. Фота Яўгена Марозава 2002 года.
4. Фота аўтара 2013 года.
#рэчыбсср
Пасведчанне заслужанага ўрача БССР Скалабана Хрысанфа Семёнавіча, выдадзенае 24 лютага 1941 года.
Крыніца: Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка.
BLR. Рэкамендую падпісацца на канал «Красный Фронтовик». Гэта канал калінінградскага журналіста Івана Маркава пра гісторыю Чырвонай арміі і яе саюзнікаў, пра грамадзянскія войны пачатку ХХ стагоддзя, пра еўрапейскіх антыфашыстаў і іх ворагах, аб прапагандзе і палітычным мастацтве.
Публікацыі - толькі на падставе гістарычных дакументаў (у тым ліку з асабістага архіву): фотаздымкаў, выразак з газет і часопісаў, мемуарнай літаратуры. І ніякага капіпасту.
RUS. Рекомендую подписаться на «Красный Фронтовик». Это канал калининградского журналиста Ивана Маркова об истории Красной армии и ее союзниках, о гражданских войнах начала XX века, европейских антифашистах и их врагах, о пропаганде и политическом искусстве.
Публикации - только на основании исторических документов (в том числе из личных архивов): фотографий, вырезок из газет и журналов, мемуарной литературы. И никакого копипаста.
#мастацтвабсср
Эскізы касцюмаў для першага беларускага балета "Салавей" (пастаўлены паводле аднайменнай аповесці Змітрака Бядулі) ад мастакоў Перкуша І.І і Кульваноўскага В.П.
Прэм'ера балета "Салавей" ў БССР у 1939 годзе адбылася ў свежапабудаваным тады ў Мінску Тэатры оперы і балета (архітэктар І.Лангбард).
Тэкст пастановы "Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі", прынятай 15 ліпеня 1924 года на 2-й сэсіі ЦВК саветаў БССР VI склікання, з якой вядзецца адлік беларусізацыі ў БССР.
Апублікаваны ў зборніку ўзаканенняў і распараджэнняў рабоча-сялянскага ўраду БССР за жнівень 1924 года.
#савецкаябеларусь
Песня "Я заб'ю цябе лодачнік" (не ўсе зразумеюць, немногія ўзгадюць) аказваецца заснавана на рэальных падзеях - зацемка з газеты "Савецкая Беларусь" №149 1927 года.
Даследчык Віталь Аніська працягвае адкрываць невядомыя старонкі з гісторыі шашак у Беларусі. Гэтым разам можна пачытаць ягонае разгорнутае даследванне гісторыі сям'і Касперскіх - вядомых у міжваеннай БССР шахматыстаў і шашыстаў.
https://telegra.ph/Kaspersk%D1%96ya-syamya-10-18
Вялікі артыкул пра паштоўкі "СаюзФота" з выявамі Менска 1930-х гадоў, напісаны разам з аўтарам канала "Палявая Пошта" @poshtabel:
https://telegra.ph/Davaenny-Mensk-na-pashto%D1%9Ekah-Sayuzfota-10-08
#савецкаябеларусь
У гэты дзень 94 гады таму 13 кастрычніка 1929 года ў Менску быў адчынены трамвайны рух.
Зацемка з газеты "Савецкая Беларусь" №235 1929 года.
#фотабсср
Супрацоўнікі рабочай амбулаторыі Камароўскага раёна г.Менска на ганку. Шыльда амбулаторыі выканана на 4-х дзяржаўных мовах БССР - беларускай, рускай, польскай і ідыш. 1928 год.
#архітэктурабсср
Два варыянты праекта опернага тэатра ў Менску, створанага братамі Бархінымі для конкурса 1934 года (у тым конкурсе, як вядома, перамог праект Лангбарда).
Крыніца: archi.ru
#рэчыбсср
Атэстат на званне настаўніка сярэдняй школы Гладкага Іосіфа Адамавіча, выдадзены 21 чэрвеня 1940 года.
#беларускаяработніца
Вокладка часопіса "Работніца і калгасніца Беларусі" №16 1938 года.
#людзібсср
Даследчык гісторыі шашак у Беларусі Віталь Аніська піша:
"На адну загадку ў гісторыі беларускіх шашак стала менш. На здымку - прызёр першых чемпіянатаў Мінска (1922) і Беларусі (1925) Вадзім Антонавіч Касперскі.
Раней былі вядомы толькі яго ініцыялы і больш нічога. Я меркаваў, што ён брат вядомага беларускага шахматыста Антона Касперскага, а аказалася, што сын. Фатаграфію сёння даслаў унук Вадзіма Касперскага, таксама Вадзім.
Вялікі дзякуй Алене Кароўчанка (тг-канал "ПОИСК ПРЕДКОВ"), якая прыслала шмат інфармацыі пра Касперскіх і дапамагла выйсці на нашчадкаў!"
#звязда
"Хаўер" (калі вы памятаеце пра такі цыклон, каторы накрыў Беларусь у 2013-м) 1926 года. Апісанне снежнай стыхіі з газеты "Звезда" №33 1926 года.
Читатели заметили, что скульптура Томского предназначалась для Белостока. В качестве главного аргументы - эта газетная вырезка. Но ☝🏻Во-первых, я писал о конкурсе на памятник Освобождению и там были представлены работы скульпторов из РСФСР, но Николая Томского не было. Во-вторых, нет выходных данных этой вырезки, скорее всего, это общесоюзная пресса и там могли допустить неточность. В-третьих, сам масштаб монумента для Белостока громадный, сравните с представленными на конкурс другими проектами. По высоте. вполне сопоставим с Монументом Победы Короля и Заборского. В любом случае, вопрос открыт.
Читать полностью…Проект памятника Освобождения Западной Беларуси Красной Армией, 1940 год. Скульптор Николай Томский. Эта масштабная скульптурная композиция (внизу человеческая фигура) должны была быть установлена в Минске на новой центральной площади.
Читать полностью…Працягваю выкладаць у вольны доступ арыгіналы набытых раней у Нацыянальным архіве ЗША нямецкіх аэрафотаздымкаў Беларусі часоў вайны.
Гэтым разам у падборцы тры здымкі вёскі Краснае Маладзечанскага раёна. Здымкі зробленыя 4 ліпеня 1944 года, як раз у дзень вызвалення Краснага ад нямецкіх захопнікаў.
Тры здымкі агульным памерам 107 МБ даступныя па спасылцы.
P.S. Падрабязней пра ініцыятыву пакупкі нямецкіх аэрафотаздымкаў Беларусі 1941-1944 гадоў чытайце тут.
P.P.S. Здымкі з папярэдніх публікацый:
- в.Мосар Глыбоцкага раёна 1944
- Вілейка і Заслаўе 1944
- Маладзечна 1942
- Маладзечна 1944
- Аляхновічы, Гарадок, Радашковічы 1944
#архітэктурабсср
"Чырвоная зорка" - першы гукавы кінатэатр у Менску.
Ён быў адчынены ў 1930 годзе ў перабудаваным у стылі канструктывізма будынку дарэвалюцыйнага кінатэатра "Гігант" на вул.Савецкай (цяпер пр.Незалежнасці).
UPD. Справа на фота можна пабачыць будоўлю менскага адзялення Дзяржбанка СССР.