#архітэктурабсср #віцебскіпролетарый
Віцебск. 1929 год.
Фота новапабудаванага клуба металістаў напярэдадні яго адкрыцця 7 лістапада 1929 года.
"Віцебскі пралетарый", 7.11.1929 г.
Знайшоў С.Марціновіч.
#кнігібсср
Вокладка кнігі "Каталёг выстаўкі слуцкіх паясоў Беларускага Дзяржаўнага музэю". Менск, 1927 год.
Знайшоў канал @poshtabel.
#рэчыбсср
Пасведчанне адзялення "Культзмычка" пры судовых установах Віцебску, 1930 год.
Крыніца: інтэрнэт-аўкцыён.
#помнікібсср
Як я ўжо пісаў некалі, менавіта гэты фотаздымак, ці дакладней сама падзея - выступ Леніна перад рабочымі і чырвонаармейцамі, якія ішлі на Заходні фронт (Савецка-Польская вайна) у маі 1920 года ў Маскве - стала асновай мастацкай кампазіцыі помніка Леніну (скульптар М.Манізер) перад Домам Урада ў Менску, які быў адчынены 7 лістапада 1933 года.
#лікбез
Дарэчы, у міжваеннай БССР усе суботы былі працоўнымі. Выходнымі былі толькі нядзелі і святочныя дні, якіх было не так і шмат.
Пры гэтым з 1928 года паступова стаў ажыццяўляцца пераход да 7-гадзіннага рабочага дню, але пры 6-ці працоўных днях рабочы тыдзень атрымліваўся роўны 42 гадзінам, што адрозніваецца ад сёняшніх 40 гадзін стандарту.
2 выходных дні на тыдзень - гэта ужо дасягненне хрушчоўскай эпохі (прыняты ў 1957 годзе да 40-годдзя Рэвалюцыі). Праўда, 42-гадзінны рабочы тыдзень тады пакінулі, так што працаваць у некаторыя дні прыходзілася даўжэй за 8 гадзін.
#беларускаяработніца
Артыкул пра дзяўчын лётчыц і парашутыстак лётнай школы пры менскім аэраклубе з часопіса "Работніца і калгасніца Беларусі" №15 1936 года.
#рабочий
Яшчэ трохі пра 90-годдзе Дома Урада ў Мінску, якое адзначаецца ў гэты дзень: некалькі зацемак з газеты "Рабочий" за 7-8 лістапада 1933 года, у якіх апісваюцца святочныя мерапрыемствы па адкрыццю Дома Урада і помніка Леніну перад ім.
Дарэчы, плошча Леніна (цяперашняя Незалежнасці) перад Домам Урада таксама афіцыйна з'явілася ў той дзень 7 лістапада 1933 года.
Даследчык гісторыі шашак у Беларусі Віталь Аніська працягвае публікацыі пра гісторыю сям'і Касперскіх - вядомых у міжваеннай БССР шашыстаў:
https://telegra.ph/Kaspersk%D1%96ya-shashk%D1%96-11-06
#звязда
Спіс мерапрыемстваў на святочныя дні 6-7 лістапада 1933 года ў Менску апублікаваны у газеце "Звязда" №246-7.
Звярніце ўвагу, што 7 лістапада ў дзень 16-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі былі афіцыйна адчынены Дом Урада і помнік Леніну перад ім. Менавіта ад гэтай даты зараз вядзецца адлік гісторыі будынка і таму ў гэтым 2023 годзе Дому Ўрада афіцыйна спаўняецца 90 гадоў.
З гэтай нагоды Нацыянальны архіў Беларусі арганізаваў выставу ў будынку Дома Ўрада з гістарычнымі дакументамі і планамі (пра гэта можна пачытаць на фб-старонцы архіва).
А на юцюб-старонцы Архіва кінафотафонадакументаў з'явіўся ролік пра Дом Урада з рэкімі кадрамі кінахронікі.
#фотабсср #рэчыбсср
Міжваенная паштоўка з відамі гомельскага палаца Румянцавых-Пасуевічаў, у якім у тыя гады размяшчаўся дзяржаўны музей імя Луначарскага.
#кнігібсср
На "Вікікрыніцах" з'явіўся вычытаны варыянт перакладу на беларускую мову рамана Эрыха Марыі Рэмарка "На Заходнім фронце без перамен" (перакладчык - Хвядос Шынклер), выдадзены ў БССР у 1931 годзе.
Тэкст можна вольна спампаваць у фарматах EPUB, RTF i PDF.
Спасылка.
#звязда
Шапка святочнага нумара газеты "Звязда" №251 1938 года, прысвечанага 20-годдзю камсамола.
Даследчык гісторыі шашак у Беларусі Віталь Аніська з новым артыкулам пра вядомага ў міжваеннай і пасляваеннай БССР шашыста - Дзяніса Гардзевіча:
https://telegra.ph/Da-115-goddzya-z-dnya-naradzhehnnya-Dzyan%D1%96sa-Gardzev%D1%96cha-11-24
#архітэктурабсср #піонэрархнагляд
Эвалюцыя знешняга выгляду былога аўтадарожнага тэхнікума, сучаснага корпуса палітэхнічнага каледжа на пр.Незалежнасці 85/2 у Мінску:
1. Праект аўтадарожнага тэхнікума ў стылі канструктывізма, 1932 год, архітэктар Герасім Якушка.
2-3. Рэалізаваны будынак (са зменай стыля на неакласіцызм) тэхнікума на фота 1940 года (крыніца: НАРБ ф.4п).
4. Разбураны корпус пасля вызвалення Мінска, 1944 год (крыніца: БДАНТД ф.188).
5-6. Палітэхнікум на фота 2006 года (здымкі Я.Марозава).
7. Корпус у наш час, 2016 год (фота аўтара).
#архітэктурабсср
"Чырвоная зорка" - першы гукавы кінатэатр у Менску.
Ён быў адчынены ў 1930 годзе ў перабудаваным у стылі канструктывізма будынку дарэвалюцыйнага кінатэатра "Гігант" на вул.Савецкай (цяпер пр.Незалежнасці).
Выступление Владимира Ильича Ленина на митинге. Театральная площадь, напротив Малого театра. Колоризированная фотография мая 1920 года. Вдалеке видны гостиница «Метрополь» и Третьяковские ворота. На ступенях деревянной трибуны стоят Лев Давыдович Троцкий и Лев Борисович Каменев.
Обе фотографии сделаны почти с одной точки с разницей 103 года.
Москва. Было — стало
Также посмотрите, каким был Театральный проезд в 1917 году
#фотабсср
Дэлегацыя з Мазыра на жалобных мерапрыемствах з нагоды смерці Леніна ў Маскве. Студзень 1924 года.
Малавядомае фота з эпохі паслярэвалюцыйных геапалітычных пертурбацый. На здымку вядомага польскага фатографа Яна Булгака выяўлены чальцы аб'яднанага пасяджэння ЦВК Літвы і Беларусі 27 лютага 1919 года, якое праходзіла ў віленскай ратушы. На гэтым паседжанні было абвешчана аб аб'яднанні Літоўскай і Беларускай Савецкіх Рэспублік у адзіную дзяржаву - ЛітБел. Праўда праіснавала гэтае дзяржаўнае ўтварэнне не доўга - юрыдычна ЛітБел перастаў існаваць пасля міранага пагаднення паміж РСФСР і ўрадам буржуазнай Літвы 12 ліпеня 1920 года і другога абвяшчэння незалежнасці БССР 31 ліпеня 1920 года.
Читать полностью…#кнігібсср
Вокладка кнігі прафесара Кудраўскага "Як жылі людзі ў даўныя часы", Менск, 1924 год (фота М.Нікалаеў).
#чырвонаязьмена
Перадавіца камсамольскай газеты "Чырвоная зьмена" №124 1927 года ў дзень 10-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі.
#звязда
Аказваецца ў тым жа 1933 годзе 7 лістапада адбылося яшчэ і ўрачыстае адкрыццё Менскага аэрапорта (таго самага, каторы да нядаўняга часу называўся Мінск-1 і дзе цяпер знаходзіцца жылы раён Мінск-Свет).
"Звязда" №248 1933.
#архітэктурабсср #піонэрархнагляд
Праект рабочай сталоўкі ў Рэчыцы канца 1920-х гадоў (фота 1). Лічыцца, што аўтарам праекта быў гомельскі архітэктар Станіслаў Шабунеўску, да таго ж паводле гэтага ж праекта (толькі адлюстраванага па восі) у той жа час была пабудавана сталоўка Сельмаша ў Гомелі (фота 2). У наш час той будынак захаваўся ў моцна перабудаваным выглядзе.
У Рэчыцы ж сталоўка таксама была пабудавана, але да нашага часу ад яе не засталося і следу. На касмічных здымках "Гугла" за 2010 год (фота 3) яшчэ можна пабачыць скрынку былой сталоўкі на вуліцы 10 гадоў Кастрычніка (тапаніміка, дарэчы, таксама з эпохі 1920-х), на здымку ж 2012 года (фота 4) на яе месцы ужо акуратная пустка.
На жаль, здымкаў з зямлі той рэчыцкай сталоўкі знайсці не ўдалося.
#архітэктурабсср
Конкурсны варыянт праекта Дома Урада ў Менску ад архітэктара Іосіфа Лангбарда, які заняў 1-е месца, і ягоная версія перапрацаваная непасрэдна для будаўніцтва. Як гаварыцца, знайдзіце 10 адрозненняў.
Дарэчы, пра суаўтараў Лангбарда, ўзгаданых на першым малюнку - таксама ленінградскіх архітэктараў Якава Каварскага (1883-1973) і Рыгора Любарскага (1886-1942) - і іх унёсак у праект Дома Урада, у нас практычна нічога не вядома. Нават у кнізе архітэктара і гісторыка архітэктуры А.Воінава пра Дом Урада яны узгадваюцца толькі у подпісе да такой жа ілюстрацыі.
#савецкаябеларусь
Зацемка пра экспарт беларускіх кінастужак вытворчасці "Белдзяржкіно" ў заходнія краіны, газета "Савецкая Беларусь" №251 1928 года.