#беларускаяработніца
Вокладка часопіса "Беларуская работніца і сялянка" №11 1927 года.
Дарэчы, на гэтым малюнку мастака Генадзя Змудзінскага яскрава паказана дэталь па якой у 1920-я гады умоўна адрознівалі работніц ад сялянак - а менавіта па спосабе павязкі хусткі. Работніцы рабілі вузел на патыліцы, а сялянкі - на шыі.
#помнікібсср
Падборка фотаздымкаў міжваенных помнікаў Леніну ў гарадах БССР, акрамя Менска (ніводны з гэтых помнікаў не перажыў вайну):
1-2. Гомель.
3. Полацк.
4. Горкі.
5. Віцебск.
6. Касцюкоўка.
7. Орша (фота часоў нямецкай акупцыі).
8. Слуцк (фота часоў нямецкай акупцыі).
«В Ленинградском торговом порту создан комитет по сооружению памятника Ленину. Этот памятник, по предварительно выработанному проекту, должен явиться первым по величине во всем мире. Высота памятника, который одновременно будет служить маяком, 120 метров. Организованы четыре бригады во главе с известными ленинградскими скульпторами, которые разрабатывают проект будущего памятника. Кроме того, созданы две бригады из московских скульпторов. Памятник будет поставлен на раздвижной дамбе. В связи с этим, поставлен вопрос о переименовании Морского канала в Канал имени Ленина» пишет газета «Правда» 8 декабря 1931 года.
Автор представленного проекта памятника Иосиф Григорьевич Лангбард, замечательный белорусский ленинградский архитектор.
#архітэктурабсср
Учора здарылася яшчэ адно архітэктурнае адкрыццё - на расійскім музейным дзяржкаталогу з'явіўся здымак падпісаны, як "будынак аэрапорта ў Менску 1936-1938 гг" (тут нічога дзіўнага, падобны здымак публікаваўся ў беларускай прэсе ў 1936 годзе - пра гэта я ўжо пісаў). Адкрыцццём стала тое, што будынак гэты аказаўся тыповым: аналагічныя аэрапорты былі пабудаваныя як мінімум у Душанбэ (фота 2) і Омску (фота 3-5). Там будынкі захаваліся да нашага часу, праўда, са значнымі зменамі ў выглядзе (фота 6, Омск).
Адзінае, застаецца пытанне, дзе такі будынак аэрапорта знаходзіўся ў Менску фізічна? Бо здаўна быў вядомы зусім іншы даваенны павільён менскага аэрапорта (фота 7), які быў знесены некалькі гадоў таму. Па габарытах ён значна большы за той тыповы аэрапорт з першага здымку і выгляд мае такі грунтоўны і сіметрычны, што сказаць, што гэта перабудова старога будынку цяжка. Тут, мабыць, свой арыгінальны праект. На АФЗ 1941 таксама нічога падобнага на стары будынак няма. Таму загадка яшчэ застаецца.
Абсалютна згодны з тым, што генетычна праект Перацятковіча ўзыходзіць да рымскіх пабудоў. Тут варта звянуць увагу на біяграфію творца. Ён больш вядомы як архітэктар мадэрну, але ў той жа час адзін з галоўных неакласіцыстаў 1900-1910-х гг. Яго імя часта ідзе другім пасля імя беларуса Івана Жалтоўскага, які на італьянскіх, у прыватнасці паладыянскіх, узорах стварыў пасля "сталінскі ампір". Не менш апантаны італьяншчынай быў, відаць, Перацятковіч.
Дарэчы сам гэты праект ёсць дыпломным. Ён быў прадстаўлены ў 1906 годзе, за яго Перацятковіч атрымаў права на паездку ў 1907 годзе ў Італію за дзяржаўны кошт (пенсію). У 1907 годзе ў ягоную альма-матар паступае Іосіф Лангбард. Не ведаю, як там усё было, але не выключаю, што выдатныя праекты выпуснікоў выстаўляліся і былі агульнадаступнымі. Ну і праект Перацятковіча быў надрукаваны ў 1907 у "Ежегоднику Общества архитекторов-художников" - студэнту-архітэктару было цяжка абмінуць такую рэч.
Пасля Перацятковіч вярнуўся і чытаў курс лекцый у вучылішчы, дзе вучыўся Лангбард.
Што тычыцца канкрэтных крыніц, то рымскія маўзалеі Адрыяна і Аўгуста напрошваюцца самі сабой. Пры тым абодва захаваліся часткова (маўзалей Адрыяна сёння замак Святога Анёла, а маўзалей Аўгуста проста музеефікаваная руіна на іншым беразе Тыбра), але яўна мелі тэлескапічную пабудову, дзе кожны ярус быў меншым за іншыя. Верхняя частка іх не збераглася, ёсць некалькі варыянтаў сучасных рэканструкцый. Адной з найбольш распаўсюджаных гістарычных рэканструкцый маўзалея Аўгуста быў чатырохярусны "торт". Сучасныя рэканструкцыі больш кансерватыўныя, але яны сучасныя, а мы кажам пра пачатак 20 ст.
Відавочна, што другая крыніца, якая хутчэй падмацоўвала першую, чым была самастойнай - знакамітыя цыліндрычныя збудаванні амфітэатра Флавія (Калізей) і цырка Марцэла. Пры тым другі ў плане паўкруглы, бо ў яго была сцэна - роўна тое, што і трэба для Залы народных сходаў і опернага тэатра. Можна заўважыць, што ў цырка Марцэла ёсць бакавыя залы-кулуары з паўкруглымі апсідамі... і Перацятковіч паўтарае гэтыя паўкружжы на сваім плане.
Паўкруглыя тэатры не рэдкасць, іх проста валам. У 1870-я будуюць оперу Зэмпера ў Дрэздэне, у 1880-я оперу ў Адесе. Яны вельмі падобныя ў сваім эклектычным багацці, але праект Перацятковіча адрозніваецца ад іх - ён па-рымску аскетычны, тут дапушчальныя вялікія плошчы сцен, пазбаўленыя дэкору, чаго не магло быць у папярэднім эклектычным стылі. Прыгадайце голыя брутальныя сцены тэрмаў, маўзалеяў, Пантэона - яны можа і мелі дэкор калісьці, але і сёння, і век таму ўспрымаюцца менавіта вось так.
Дакладнага пераймання няма, гэта хутчэй сінтэз і кампіляцыя рымскіх помнікаў з улікам сучасных аўтару рэалій. Патрэбныя лесвіцы для сцэнічнай скрыні - будуць "вушкі" па баках.
А вось праект Лангбарда сапраўды "неадрозны да змяшэння". Плагіят? Праект Перацятковіча ніколі не быў рэалізаваны, а сам ён памёр маладым ад інфаркту. Прапаную лічыць гэта амажам Лангбарда да Перацятковіча. Дарэчы беларускі дойлід не вытрымаў і знішчыў рымскую аскетычнасць частымі вертыкальнымі чляненнямі, выкінуў і класічны ордар - атрымаўся цалкам праект у духу мадэрнізму і арт-дэко.
Так што... ўсе дарогі сапраўды вядуць у Рым. Як тут не думаць штодня пра Рымскую імперыю?
Спісывай, але не рыхт у рыхт...
На сайце музея Акадэміі мастацтваў Пецярбурга знайшоўся праект Залі народных сходаў 1906 года ад архітэктара Перацятковіча Мар'яна Мар'янавіча (1872-1916), які нешта вельмі нагадвае)
З гэтай нагоды паўстае пытанне, ці не быў гэты праект крыніцай натхнення для савецкіх архітэктараў, якія ў 1930-я прыняліся праектаваць "цыліндрычныя" тэатры? І Лангбард тут не адзіны, хто прыгадваецца, бо на конкурс опернага тэатра ў Мінску 1933 года не толькі ён прапанаваў будынак у форме цыліндраў пастаўленых адзін на адзін, былі яшчэ "цылідрычныя" праекты Ноя Троцкага і братоў Бархіных. Але ж ягоны праект найбольш падобны да праекта Перацятковіча 1906 года.
Перацятковіч у 1906 скончыў Акадэмію мастацтваў у Пецярбурзе (праект залі ягоная дыпломная праца), а пазней і сам там выкладаў, прычым, як раз у тыя гады, калі там вучыўся Лангбард (1907-1914). Ці не падгледзеў студэнт у выкладчыка тоё-сёе, ці не узяў на ўзбраенне творчы метад старэйшага калегі? Мне здаецца, гэтая тэма вартая даследвання.
#звязда
Артыкул у газеце "Звязда" №119 1935 года пра археалагічня даследванні замчышча ў вёсцы Гарадзішча, дзе па меркаванню археолагаў з Беларускай Акадэміі Навук першапачаткова ў Х-ХІ ст. знаходзіўся Менск.
#кнігібсср
На "Вікікрыніцах" з'явіўся вычытаны варыянт перакладу на беларускую мову (пераклад з нямецкай Алеся Дудара) кнігі Ф.Шыллера "Вільгельм Тэль", выдадзенай у БССР у 1934 годзе.
Тэкст можна вольна спампаваць у фарматах EPUB, RTF i PDF.
Спасылка.
#публікуеццаўпершыню #архітэктура
У працяг тэмы былой дзіцячай абласной бальніцы ў Клінічным гарадку на Броўкі 5 - тэлеграм-канал "Красивое из Минска" знайшоў у архіве БДАНТД фотаздымкі будынка, зробленыя меркавана ў першыя гады пасля вызвалення Мінска 1944-1946гг, калі толькі-толькі было адноўлена даваеннае будаўніцтва.
#звязда
"Крокодил" у Менску.
Зацемка з газеты "Звезда" №70 ад 26 сакавіка 1924 года пра прыезд у сталіцу БССР журналістаў усесаюзнага сатырычнага часопіса "Крокодил".
#кнігібсср
MENSCI - MCMXXVI
Вокладка навуковага выдання Інстытута Беларускай культуры (ІнБелКульта) прадубляваная на лацінскай мове, Менск, 1926 год (фота М.Нікалаеў).
#кнігібсср
Вокладка кнігі Андрэя Оршына "Цяжкія роды" (пераклад з рускай мовы П.Жарскага), Менск, 1929 год (фота М.Нікалаеў)
#фотабсср
Дарэчы, ёсць іншая паштоўка з гэтай жа серыі з трохі іншым відам, які захоплівае новапабудаваны ў той час клуб металістаў (будынак захаваўся). Склаўшы выявы з двух паштовак можна атрымаць такую панараму заходняга берага Дзвіны ў Віцебску 1930 (меркавана) года.
#архітэктурабсср
Эвалюцыя знешняга выгляду будынка былой абласной дзіцячай бальніцы (будавалася як корпус медінстытута) на тэрыторыі 1-й клінічнай бальніцы г.Мінска па адрасе вул.Броўкі, 5:
1-2. Фотаздымкі 1940-41 гадоў, на якіх выяўлены працэс будаўніцтва (пазначана, што будаваўся корпус медінстытута).
3. Фота часоў нямецкай акупацыі 1941-44 гг. - будынак стаяў незавершаны.
4-5. Фотаздымкі 1950-х, 1960-х гадоў, калі ў завершаным будынку размясцілася абласная дзіцячая бальніца.
6-7. Сучасны стан. Будынак закінуты і не выкарыстоўваецца.
#звязда
Шапка газеты "Зьвязда" №94 ад 22 красавіка 1930 года, пресвечанай 60-й гадавіне з дня нараджэння Уладзіміра Леніна.
100 гадоў таму Беларусь прыняла першы мультыспартыўны форум
Усебеларускае свята фізкультуры стала пачаткам вялікай гісторыі.
zviazda.by
Школа №18, 1940 г. (типовой проект на 880 учащихся)
НАРБ, Ф. 4п
Проект послевоенного восстановления БГАНТД, Ф. 3
Спецыялісты кажуць, што абодва архітэктары маглі абапірацца на класічную рымскую спадчыну і таму ў іх так падобна і атрымалася. Прыводзяць прыклады маўзалееў Адрыяна і Аўгуста з такімі ж цыліндрычнымі формамі. Але ж, як па мне, паміж праектамі Перацятковіча і Лангбарда нашмат больш агульных рысаў, чым паміж імі і рымскімі маўзалеямі (колькасць і прапорцыі цыліндраў, сіметрычныя прыбудовы па баках, парадная лесвіца і, нарэшце, "вушы" на версе, такіх "вушэй" у рымлян не было). Гэта я да таго, што калі б архітэктары незалежна адзін ад аднаго натхняліся гэтым рымскім узорам (ці нейкімі іншымі) ў іх наўрад ці атрымаліся настолькі падобныя праекты. Тут нешта не чыста.
Читать полностью…#архітэктурабсср #публікуеццаўпершыню
Цікавая знаходка ў архіве БДАНТД: аказваецца дом па вул.Кірава, 19 ў Мінску, вядомы таксама як Дом энергетыкаў, пабудаваны ў 1929-30 гадах (фота 1) у першыя пасляваенныя гады думалі рэканструяваць з наданнем яго фасадам рысаў ужо больш пышнай пасляваеннай псеўдакласічнай архітэктуры - такі праект быў распрацаваны ў 1946 годзе ў Белдзяжпраекце (фота 2). Але нейкім дзіўным чынам праект не пайшоў у работу і будынак захаваў свой арыгінальны выгляд, характэрны для архітэктуры пачатку 1930-х (фота 3).
#рэчыбсср
Пасведчанне аб заканчэнні дзіцячай музычнай школы г.Барысава, выдадзенае Плісу Майсею Абрамавічу 24 мая 1941 года.
Анкеты ўдзельнікаў чэмпіянату БССР
У НАРБ можна знайсці не толькі перапіс 1926 года, але і вось такія цудоўныя дакументы, якія адшукаў Vital Aniska:
“У НАРБ захоўваецца папка з матэрыяламі фіналу чэмпіянату БССР па міжнародных шашках 1968 года. Перамог Юрый Файнберг.
У справаздачы судзейскай калегіі турніру (Аркадзь Ракітніцкі, Генадзь Драбушэвіч) прыводзіцца размеркаванне ўдзельнікаў у наступных катэгорыях.
Узрост: 17-18 гадоў – 1, 19-22 – 2, 23-25 – 1, 26-30 – 7, 30 і старэй – 3.
Сацыяльнае становішча: рабочыя – 6, служачыя – 5, студэнты – 3.
Нацыянальнасць: яўрэі – 7, рускія – 4, беларусы – 3.
Захаваліся бланкі ўсіх партый і даволі падрабязныя анкеты ўдзельнікаў. У чэмпіянаце гулялі электрык, в.а. дацэнта інстытута, рэгуліроўшчык тэлеграфа, студэнты, кіраўнік групы НДІ, працаўнік трэста Мінпрамбуда, інжынер, наладчык радыёапаратуры, кіроўца тралейбуса, слесар-зборшчык”.
НАРБ, ф. 1163, воп. 1, спр. 1399.
#семейнаяистория #genealogy #шашки #вархивномпоиске #архив #генеалогия #НАРБ @poisk_predkov
#іскрыільліча
Верш Янкі Купалы “Хлопчык і лётчык”, надрукаваны ў часопісе “Іскры Ільіча” №7 1935 года (поўная версія, пасля ХХ з'езда радкі з узгадваннем Сталіна прыбралі).
Па легендзе, якую мне, здаецца, яшчэ ў школе расказывалі, Юры Гагарын у дзяцінстве чытаў гэты верш, і менавіта дзякуючы яму рашыў стаць лётчыкам і ў выніку стаў яшчэ і першым у свеце касманаўтам.
З Днём касманаўтыкі!
#кнігібсср
Вокладкі зборнікаў вершаў "Рытмы" і "Настроі" Міколы Хведаровіча 1930 і 1929 года.
Крыніца: ЦНБ НАН.
#савецкаябеларусь
Літаграфія фінскага мастака Александэры Ахола-Вало (жыў у БССР з 1920 па 1930 гады) “Кастрычнік у космасе”, зробленая для перадавіцы святочнага нумара газеты "Савецкая Беларусь" на гадавіну Рэвалюцыі 7 лістапада 1925 года.
Невялікі офтопік на канале.
Даю спасылку на свой свежы краязнаўчы артыкул па гісторыі гарнізоннага касцёла горада Маладзечна, які быў пабудаваны ў 1930-х гадах:
https://molodechno.net/history-garrison-church/
#фотабсср
Удзельнікі 1-га Усебеларускага краязнаўчага з'езду 7 лютага 1926 года.
Фота з сямейнага архіва нашчадкаў удзельніка з'езда Біка (Быка) Пятра Сяргеевіча (пазначаны на здымку).
#фотабсср
Канал "Палявая пошта" падзяліўся карткай з відамі Віцебска меракавана 1930 года. На паштоўцы выяўлены Дзвінскі мост (быў разбураны ў вайну, зараз на яго месцы Кіраўскі мост) і забудова заходяга берага Дзвіны. У далечыні можна пабачыць барочныя вежы Петрапаўлаўскай царквы (будавалася як уніяцкая), яна была зруйнавана ў пасляваенны час.
#іскрыільліча
Першая графічная выява героя знакамітага мультсерыяла "Сімпсаны" Гамера Сімпсана ўпершыню з'явілася на старонках беларускага піянерскага часопіса "Іскры Ільліча" у 1930-м годзе!