📖 Чытацкі дзённік. Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
#моўная_хвілінка
Калі б у мяне спыталі, якое ж правіла маё любімае, то я б не вагаючыся назвала гэтае 😊
У маім ідэальным свеце ўсе людзі правільна ўжываюць «удвух», «удваіх», «удзвюх»:
⭕ Удвух — калі гаворым пра мужчын.
⭕ Удзвюх — калі гаворым пра жанчын.
⭕ Удваіх — калі гаворым пра асоб рознага полу.
У гэтым прыкладзе хлопец Арцём думае пра сябе і свайго сябра Тараса, таму правільна ўжываць прыслоўе «удвух».
(Памылка з кнігі Міколы Адама «Сёстры», Галіяфы, 2020 г.)
Дзякуй ўсім, хто прыняў удзел у галасаванні. З перавагай у 9 галасоў перамог Максім Багдановіч. Таму чакайце выпуск падкаста, прысвечаны яго жыццю і творчасці.
Читать полностью…Хацела купіць у сваю бібліятэчку любімую кнігу дзяцінства па-беларуску. Убачыла «пераклад з рускай». Перахацела 🤦♂
Читать полностью…Апошняя магчымасць прагаласаваць, заўтра я закрыю галасаванне і пачну рыхтаваць новы выпуск.
Читать полностью…#адраджэнне
#Нароўля, палац Горватаў
1918 / 2021
Сядзібу пару месяцаў таму выкупілі за ўласныя сродкі Андрусь Горват з сябрамі. Дагэтуль яна гадамі стаяла ў занядбанні, з абрынутым дахам і без належнага дагляду. Сёння з'яўляецца шанец выратаваць культурную спадчыну, хоць будзе то, улічваючы стан будынка, даволі няпроста. Але за справу бяруцца сам пісьменнік і дзясяткі неабыякавых людзей, апантаных адзінай мэтай. Заклікаю спадарства падтрымаць дадзены праект, гэта можна зрабіць:
— матэрыяльна (грашыма ці будаўнічымі матэрыяламі)
— экспертна (ведамі і навыкамі)
— інфармацыйна (распавесці ў сваіх сацсетках)
З пытаннямі і прапановамі можна звяртацца наўпрост да культавага аўтара:)
https://www.facebook.com/dziadzia.horwat/
https://www.instagram.com/naraulianski.palac/
(фота: Антон Мураўлёў)
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 23. Цыкл «Асобы». Уладзімір Дубоўка. Частка 2.
У новым выпуску з цыкла «Асобы» працягваем гутарку пра Уладзіміра Дубоўку. Даведаемся, што адбылося ў ягоным жыцці пасля 1937 года.
Дзе паслухаць?
📌 Apple Podcasts
📌 Google Podcasts
📌 Castbox
📌 SoundCloud
📌 Spotify
📌 Яндекс.Музыка
📌 Pocket Casts
Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
#літ_агляд
Найлепшая дакументальная кніга 2020 года (паводле экспертаў Радыё Свабода).
https://telegra.ph/Syargej-Ablamejka-Kal%D1%96no%D1%9Esk%D1%96-%D1%96-pal%D1%96tychnae-naradzhehnne-Belarus%D1%96-Radyyo-Svabodnaya-EH%D1%9Eropa--Radyyo-Svaboda-2020-g-01-13
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 22. Цыкл «Асобы». Уладзімір Дубоўка. Частка 1.
Беларускі паэт Уладзімір Дубоўка зведаў у жыцці шмат гора. Амаль 30 гадоў высылак і лагераў, немагчымасць займацца літаратурнай дзейнасцю, падарванае здароўе. У першай частцы новага выпуска з цыкла «Асобы» пагаворым пра тое, як складвалася яго жыццё да 1937 года.
Дзе паслухаць?
📌 Apple Podcasts
📌 Google Podcasts
📌 Castbox
📌 SoundCloud
📌 Spotify
📌 Яндекс.Музыка
📌 Pocket Casts
Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
Нечаканыя прыемныя дробязі ад медыцынскага цэнтра «ЛОДЭ».
Читать полностью…Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 21. 50 адценняў дзіцячай літаратуры.
Размаўляем пра найлепшыя дзіцячыя кнігі, якія я чытала летась, і разбіраемся ва ўзроставых абмежаваннях кніг.
Дзе паслухаць?
📌 Apple Podcasts
📌 Google Podcasts
📌 Castbox
📌 SoundCloud
📌 Spotify
📌 Яндекс.Музыка
📌 Pocket Casts
Часам аўтары не толькі пішуць кнігі, але і вядуць тэлеграм-каналы.
На канале «Клуб до 27р» пісьменнік Кірыл Дубоўскі расказвае пра віно і ўсё, што з гэтым звязана: дзеліцца віннай тэорыяй, раіць найлепшыя паводле цаны і якасці віны, робіць агляды вінных школ і вінных бараў.
Калі вы любіце і п’яце віно — гэты канал для вас:
/channel/wine27
#літ_агляд
Дэбютны дэтэктыў шведскай аўтаркі. Змрочная і трывожная сямейная драма пра бацькоўскую апантанасць, патуранне сваім фізіялагічным патрэбам і сілу сям’і.
https://telegra.ph/Sc%D1%96na-Dzhehksan-Srehbnaya-daroga-YAnushkev%D1%96ch-2020-g-01-20
Сябры, наша інтэрнэт-кнігарня працуе ў звычайным рэжыме. Нашы банкаўскія рахункі заблакаваны — і мы не можам плаціць друкарням. Праз гэта выхад новых кніг пакуль спыняецца. Але мы па-ранейшаму можам прадаваць свае кнігі. Калі вы прыглядаліся да раманаў Балахонава і Руні, да дэтэктываў Джэксан і Бонды, да казкі Бахарэвіча, да фэнтэзі Сапкоўскага і Длатоўскай, можаце смела набываць іх зараз.
Чакаем вас на januskevic.by!
Перачытваю «На прасторах жыцця» Якуба Коласа.
Хто яшчэ пазнаў сябе?
#літ_агляд
Найлепшая дакументальная кніга 2020 года (паводле экспертаў Радыё Свабода).
https://telegra.ph/Syargej-Ablamejka-Kal%D1%96no%D1%9Esk%D1%96-%D1%96-pal%D1%96tychnae-naradzhehnne-Belarus%D1%96-Radyyo-Svabodnaya-EH%D1%9Eropa--Radyyo-Svaboda-2020-g-01-13
💫Сёлета Міжнародны паэтычны фестываль
“Вершы на асфальце” імя Міхася Стральцова, які ладзяць Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр і грамадская кампанія Годна, адбудзецца анлайн.
📍12-14 лютага глядзіце трансляцыі імпрэз на youtube-каналах “Саюз Пісьменнікаў” і
“ГОДНА“.
Падрябязная праграма фэсту на сайце ПЭНа ⬇️
https://pen-centre.by/2021/02/10/h-mizhnarodny-paetychny-festyval-vershy-na-asfalcze-imya-mihasya-stralczova.html
#моўная_хвілінка
Ненаціскныя фіналі -эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як -аль, -ар: тэндАР.
(Памылка з кнігі Міколы Адама «Сёстры», Галіяфы, 2020 г.)
Івану Мележу сёньня споўнілася б 100 гадоў
Стваральнік дзівосна-баляднай «Палескай хронікі», роўнай па сваёй паэтычнай глыбіні «Новай зямлі». У маладосьці складаў вершы, але стаў вялікім паэтам менавіта ў прозе — «Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Завеі. Сьнежань»...
20 нечаканых фактаў пра яго: http://bit.ly/3runHBK
У гэтым годзе па-руску з'явілася ўжо 9 (!) перавыданняў рамана Джорджа Оруэла «1984». І рыхтуецца яшчэ 2.
Хочацца апісаць гэтую сітуацыю назвай іншай культавай антыўтопіі: «О дивный новый мир».
Калі дзяржава не спраўляецца, за справу бяруцца пісьменнікі. Дапаможам Андрэю Горвату ў аднаўленні помніка архітэктуры — палаца ў Нароўлі.
Читать полностью…Узяла ў бібліятэцы «Казкі жыцця» Коласа, а тут нейкі «вумнік» вырашыў парэдагаваць класіка аловачкам 😁
Читать полностью…2 лютага спаўняецца 183 гады з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага. Асобы, якая не раз натхняла навукоўцаў і літаратараў. Яго рабілі героем як навуковых манаграфій і публіцыстычных артыкулаў, так і мастацкай прозы, драматургіі і паэзіі.
Читать полностью…Больш за 100 гадоў таму Якуб Колас прадказаў тое, што робіцца ў нас цяпер:
«— Дурны, дурны Дзед. Не воля аднаго, а воля ўсіх толькі і можа мець сілу і права».https://knihi.com/Jakub_Kolas/Suprac_vady_kazki_zyccia.html Читать полностью…
Нарэшце я саспела да таго, каб завесці для канала і падкаста Patreon:
https://www.patreon.com/bellit
Калі хто не ведае, Patreon — гэта платформа, якая дазваляе дзяліцца сваім кантэнтам з патронамі і атрымліваць ад іх фінансавую падтрымку.
Што я магу прапанаваць сваім падпісантам на Patreon? Вы будзеце атрымліваць дадатковыя тэкставыя матэрыялы і спецыяльныя выпускі падкаста. Таксама сярод усіх патронаў будуць праводзіцца розыгрышы кніг. А яшчэ вы атрымаеце магчымасць першымі слухаць выпускі падкаста і чытаць кніжныя агляды.
Не хачу, каб Patreon стаў проста закрытым клубам, бо мая мэта — прасоўванне беларускай літаратуры. Таму хочацца, каб кантэнт быў даступным для ўсіх.
Але буду вельмі ўдзячная за вашу фінансавую падтрымку, якая пойдзе на развіццё праектаў. Напрыклад, каб выпускаць падкаст, трэба штомесяц аплачваць падпіску на SoundCloud (€11).
Хачу рабіць больш для беларускай літаратуры, а гэта магчыма толькі з вашай дапамогай.
#літ_агляд
Дзіцячая кніга пра смерць і невычарпальнасць дзіцячай фантазіі.
https://telegra.ph/Styyan-Hole-Neba-Ganny-Koska-2020-g-01-25
Самае важнае ў жыцці — гэта знайсці чалавека, які будзе глядзець на цябе так, як чытачы на Дубоўку.
(Фота з кнігі «Уладзімір Дубоўка. Ён і пра яго».)
Беларуская літаратура такая шматгранная, што ў ёй можна сустрэць побач эпіграфы з Вацлава Ластоўскага і песень 30 seconds to Mars.
(Сяргей Балахонаў «Інфанта і аднарог».)
Гэты допіс Караткевіча варта пачытаць цалкам:
https://wir.by/be/diary/c94275
Сачыце за штодзённай рубрыкай на галоўнай старонцы wir.by!
#моўная_хвілінка
Другая асоба множнага ліку дзеясловаў часта выклікае пытанні. У дзеяслова прывесці яна выглядае так— прыведзяце.
(Памылка з кнігі Сяргея Белаяра «Расследаванні інспектара Сарвы», Галіяфы, 2018 г.)