-
🇧🇾 Обучение белорусскому языку ✅ Сеть телеграм-каналов по обучению иностранным языкам 🌐 Реклама, обратная связь @RD700
ВЫПРАСТАЦЦА
(дзеяслоў, закончанае трыванне)
1. Прыняць прамое становішча; разагнуцца, выпраміцца.
🔸️Вудзільна сагнулася і тут жа выпрасталася. (Ляўданскі)
🔸️Жнеі выпрасталіся і пачалі наглядаць на дарогу, на жанчын, што падыходзілі ўсё бліжэй і бліжэй. (Мележ)
2. Размоўнае слова: легчы, выцягнуўшыся на ўвесь рост.
🔸️Стомленасць і позні час спараджалі жаданне легчы, выпрастацца і моцна заснуць. (Галавач)
3. Размоўнае слова: памерці.
#словы_В
🇧🇾 Інтанацыя ў ветлівых просьбах – Интонация в вежливых просьбах 🌷
Интонация в вежливой просьбе зависит от того типа предложения, которое мы используем для построения фразы.
Если просьба выражена повествовательным предложением или побуждением к действию (то есть в Загадны лад), то интонация будет нисходящей.
Мы хацелі б зрабіць заказ. ↘️ – Мы хотели бы сделать заказ.
Я хацеў/ хацела б кубачак кавы, калі ласка. ↘️ – Я хотел/ хотела бы чашечку кофе, пожалуйста.
Кубачак кавы, калі ласка! ↘️ – Пожалуйста, чашечку кофе!
Дайце мне, калі ласка, гэтую кнігу! ↘️ – Дайте мне, пожалуйста, эту книгу!
Если же просьба выражена с помощью вопроса, то интонация всего предложения будет восходящей.
Ці не маглі б Вы адысці ўбок, калі ласка? ↗️ - Можете отойти в сторону, пожалуйста?
Ці не маглі б Вы прынесці мне кавы? ↗️ - Не могли бы Вы принести мне кофе?
#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
У малым вялікае ўбачыш толькі розумам,
Створана вялікае з дробных велічынь,
Бо раджаюць шолахі навальніцу грозную,
Бо ствараюць кроплі акіянаў плынь!
Алесь Звонак
Змерз, як цюцька! 🥶
ЦЮЦЬКА (ciućka)
(назоўнік, мужчынскі род)
1. Сабака.
🔸Саломінка то пакручвалася перад сабачым носам, то спрытна ўцякала ад выскаленай пысы, а цюцька бег ды бег, брахаў і брахаў да хрыпаты. (Лужанін)
2. Ласкавы зварот да сабакі.
🔸Сабакі хутка ачухаліся. Перасталі яе чапаць. — Цюцькі... Цюцькі... — прагаварыла.. [Фрося] з дакорам. (Бядуля)
3. Ужываецца звычайна ў параўнальных выразах са значэннем слова сабака.
🔸— З-замерзла я, Толік, як цюцька! — засмяялася Люда. — І ніяк не сагрэцца. (Брыль)
🔸Мокрыя, як цюцькі, вылезлі мы на бераг. (Якімовіч)
4. Ужываецца як лаянкавае слова.
🔸— Цяпер тут, брат, гіцаль люцейшы за Мухеля. Адстаўны падпалкоўнік.. Цюцька, якіх свет не бачыў, — дадаў Якаў Гошка. (Грахоўскі)
🔸«Які ты пан? Ты цюцька руды!» — Так пачыналася пісьмо. (Колас)
#словы_Ц
Калі сагрэе сонца азяблыя нябёсы,
Разбудзіць ручаіны ад ледзянога сну,
Яскрава засмяецца ў верхавінах соснаў –
Па сонечнай усмешцы пазнаю я вясну.
Жанна Левітан
Я ў поўным абмундзіраванні
для свайго лепшага дня!
Ты спытаеш:
Што ў гэтым асаблівага?
І я табе адкажу:
Сёння свеціць сонца
толькі для мяне.
Яно мяне любіць!
Марыя Мітраховіч
Калі я чытаю добрую кнігу, не папракайце мяне ў гультайстве. Не хочаце прызнаць, што я працую, дык думайце, што я малюся – Слову...
Янка Брыль
🃏Ёсць тут аматары картачных гульняў?
Якімі назвамі звычайна карыстаецеся?
вецер прынёс пах
мокрага асфальту
навальніца скончылася
у роце соладка
ад цукеркі што ты прынесла
абгортка з фольгі тонкая
скразняк на шыі
задае пытанні
адкажу гусінай скурай
адчувальна
паколванні ў пальцах
уласныя маланкі
здзьмуваю абгортку
са стала
паказваю язык
гусей шкада
пастаянныя мурашкі
можа я гусь
Удваіх
На мурагу зарэчным,
Як матылька,
Лавілі міг,
Які здаваўся
Вечным...
Уладзімір Мазго
МАЖНЫ (mažny)
(прыметнік, мужчынскі род)
Рослы, поўны, моцнага целаскладу (звычайна пра чалавека).
🔸Побач з мажным, шыракаплечым Міхалам Арына здавалася мініяцюрнай, стройнай і маладой. (Карпаў)
🔸Упусціўшы мужчын, мажная, раздабрэлая буфетчыца зашчапіла за імі дзверы, адышлася за стойку. (Навуменка)
🔸За сталом сядзелі трое ў ваенным, і ўсе трое былі мажныя, самавітыя, сур'ёзныя. (Новікаў)
#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Вялікія справы робяцца моўчкі.
Алесь Асіпенка
ЦІСКАНÍНА (ciskanina)
(назоўнік, жаночы род)
Цесната, штурханіна ў натоўпе.
🔸️Паўздоўж усёй балюстрады.. стаялі людзі, і ўжо ў тры, чатыры, пяць радоў. Нават цісканіна сям-там была. (Караткевіч)
#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Як сказаць па-беларуску "у чёрта на куличках (рогах)"?
1. У віру на калу
2. У вірах на юрах
3. У чортавых зубах
4. Проці ліха на ўзгорку, дзе пень на калоду брэша
5. Проці ліха на ўзгорачку (шукай ды трымай)
6. У лясу на верасу
#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Не бойся ў жыцці памыляцца,
бойся заставацца аднолькавым.
Сёння, заўтра, паслязаўтра...
Камень – і той мяняецца, расце.
Камень і чалавек –
гэта мікра- і макрасвет,
такая між імі розніца.
Уладзіслаў Рубанаў
🔥 Набор из 3 женских футболок — идеальный старт для стильного гардероба! 🔥
Хотите собрать несколько удобных и стильных образов, не тратя кучу времени на поиски? Наш набор из трёх футболок — то, что нужно! 😍
✅ Универсальные фасоны подойдут для прогулок, работы в расслабленном стиле, поездок и дома.
✅ Мягкие, приятные к телу ткани — никакого дискомфорта даже в жаркий день.
✅ Три цвета (или варианта дизайна) в одном наборе — создавайте разные комбинации и каждый день выглядите по‑новому.
✅ Практично и выгодно: набор обойдётся дешевле, чем покупка футболок по отдельности.
👗 Футболки легко сочетаются с джинсами, юбками, шортами и кардиганами — вариантов стилизации масса!
Не упустите шанс обновить гардероб с умом — заказывайте набор прямо сейчас на Яндекс Маркете! 👇
Реклама. ООО «Яндекс Маркет», ИНН 9704254424; erid: 5jtCeReNx12oajzf1a3EpX9
💡Яшчэ можна сказаць: свая табака не пяршыць.
*Сярмяга – верхняе адзенне з даматканага сукна.
У сінім небе
ляцяць птушкі,
плывуць аблокі.
Яны плывуць, як малако.
Сонейка грэе сваімі праменьчыкамі.
Як яно далёка
і блізка адным часам.
Аляксей Зімагляд
З усіх дрэў дуб самы дужы, самы векавечны, самы даўні і самы будучы — ён увасабляе сабою трыяду часу: даўніну, цяпершчыну і будучыню і сваім існаваннем сцвярджае: быў, ёсць, буду.
Аб дубе бытуюць паданні, але сам ён не дбае аб тым, каб каму-небудзь падабацца: уся яго турбота, каб і ўлетку, і ўзімку быць сабою самім — дубам.
Усё, што робіцца з дуба, усё, што з яго будуецца, мае адменны характар: яно трывалае, яно добрае — яго не паточыць шашаль і ў ім не наробіць гнёздаў цвіль.
Дуб і падобны да ўсіх іншых дрэў, і адроз-ніваецца ад іх менавіта сваёй большай драўлянасцю, дрэвавасцю: ён дрэва ў дрэве кроці, у два разы, у «дубль».
Алесь Разанаў
🇧🇾🇧🇾 Словарь белорусского :: Класс 🇧🇾🇧🇾
Доска - Дошка
Письменный стол - Парта
Табель успеваемости - Табель паспяховасці
Год обучения - Клас
Класс - Кабінет
Ученик - Студэнт
Флаг - Сцяг
Свет - Святло
Мне нужна ручка - Мне патрэбна ручка
Мне нужно найти карту - Мне трэба знайсці карту
Это его стол? - Гэта яго стол?
Где ножницы? - Дзе нажніцы?
Забота о суставах — важный шаг к активному долголетию.
Капсулы Артнео — это комплексный продукт для поддержки здоровья суставов и хрящевой ткани.
Почему стоит обратить внимание:
✔️ продуманный состав для комплексного воздействия,
✔️ удобная форма приёма (капсулы),
✔️ подходит для курсового применения.
Верните суставам комфорт и подвижность. Попробуйте Артнео!
Подробнее
Реклама. ООО «Яндекс Маркет», ИНН 9704254424; erid: 5jtCeReNx12oajzeWMEZqLM
Вось і лета сышло.
Адспявалі калоссі,
Цяжка мне заўважаць,
Як з’яўляецца восень.
Непрыкметна зусім
Прыплыве павуцінкай.
Гляне жоўтым лістком
з-пад зялёнай хусцінкі.
Усплыве туманом
Над рачулкаю соннай,
Устрывожыць дымком
Зпахам бульбы пячонай.
Зачаруе агнём
Маладзенькай рабіны,
На адлёце крылом
Памахае бусліным.
А пасля,
А пасля
Ліст апошні сарвецца…
Ды не знаю чаму
Ты мне, восень, па сэрцу!
Пятрусь Броўка
Жыццё чаргуе перамены:
Пахмурны дзень
І дзень праменны,
Спякотны дзень
І дзень вільготны,
Вятрысты дзень
І дзень лагодны...
І дням удзячны
Ты за тое,
Што йдуць
Няспыннай чарадою.
Уладзімір Мазго
Калі хочаш хоць чаго-небудзь дабіцца, трэба паказваць перш за ўсё прыклад самому.
Іван Мележ
Галоўнае, дабрыня.
Дабрыня, веру я апантана, гэта тая каштоўнасць,
якая перамагае ўсё:
жорсткасць,
сквапнасць,
двудушнасць,
неразуменне і недавер...
Дабрыня асвятляе душу,
дабрыня — гэта стрыжань спрадвечны,
на якім трымаецца чалавецтва,—
і яна з’яднае людзей, нягледзячы ні на што.
Алесь Асташонак
🍊 «Солнечный Мир» — натуральные продукты для здоровья и настроения!
✅ В интернет-магазине sunfruits можно найти:
— сухофрукты и свежие фрукты;
— орехи и семечки;
— натуральный шоколад;
— полезные перекусы — смеси из орехов и сухофруктов;
— урбечи и пасты, богатые полезными веществами;
— специи и пряности высочайшего качества;
— иван-чай, травяной чай и травы;
— натуральную и лечебную косметику.
✨ Продукция без сахара, красителей и консервантов! Доставка по Москве, Санкт-Петербургу и другим городам России. Есть подарочные наборы — отличный вариант для заботы о близких.
Переходите по ссылке и выбирайте полезное: https://ya.cc/9Z39M8
Реклама. Информация о рекламодателе по ссылке.
Круцёлкаю называюць легкадумнага, ветранага чалавека. Аднак нават у слоўніках пазначана – пераважна жанчын (о, гэтыя навязаныя грамадствам цэтлікі!) 😕
І вось такое са слоўніка:
▫️попрыгунья-стрекоза = круцёлка-страказа
🔸Збіраўся нават раскрычацца [Арцём Ісакавіч] на гэтую бессаромную круцёлку, якая – на табе – знайшла час распытваць аб розных глупствах, ды ў каго распытваць! (Лынькоў)
🔸[У Веры Андрэеўны] ўжо складаўся вобраз Тамары – хлуслівай круцёлкі, якая хоча ашукаць яе сына. (Арабей)
#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
🪄
Игра, которая учит!
С LingoMagic легче учить слова, проще запоминать правила и быстрее начинать говорить
В любом месте, в любое время. Всего пару минут в день на достижение больших целей 🏆
Очень приятная и полезная привычка! От А1 до С2. Более 100 языков. Бесплатное приложение-игра 🎮
Скачать
🇧🇾🇧🇾 Словарь белорусского :: Школьные принадлежности 🇧🇾🇧🇾
Карандаш - Аловак
Точилка - Тачылка для алоўкаў
Ручка - Ручка
Ножницы - Нажніцы
Книга - Кніга
Бумага - Папера
Блокнот - Нататнік
Папка - Папка
Линейка - Лінейка
Клей - Клей
Ластик - Гумка
Контейнер для еды - Ланч-бох