belsat | Unsorted

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Subscribe to a channel

Белсат

☝️ Зянон Пазняк: "Мірным шляхам мы не атрымаем свабоды"

Такога меркавання трымаецца Зянон Пазняк, лідар руху "Вольная Беларусь". У праграме "Студыя Белсат" палітык падзяліўся меркаваннем на тэму чаго дамагліся беларусы ў 2020 годзе?

Што аб'яднала людзей: каронавірус ці бела-чырвона-белы сцяг? Ці магчымы круглы стол дэмакратычных сілаў з Лукашэнкам? І што беларусам рабіць цяпер? Паслухайце.

Уся размова даступная праз спасылку. 👈

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Беларуская чыгунка дапусціла дэфолт па карпаратыўных аблігацыях. Што гэта азначае?

🔸Сёння мае скончыцца тэрмін ультыматуму Трампа на адрас Расеі. Чаго чакаць? І як адаб’юцца санкцыі, пра якія казаў прэзідэнт ЗША, на Беларусі?

🔸Свята-Елісавецінскі манастыр імаверна пачаў рыхтаваць санітарак для «СВА»

🔸Лукашэнка паехаў у палі, глядзіць як ідзе ўборка азімага рапсу. Чаму такая ўвага менавіта да гэтай культуры? І чаму цяпер ва ўраджай збожжа ўлічваюць і рапс?

🔸Падсумуем другі дзень слуханняў Абʼяднанага Пераходнага Кабінета перад Каардынацыйнаю радаю

🔹Чаго дамагліся беларусы ў 2020-м? Госць Студыі Зянон Пазняк

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/fcuphQ4LOag

Читать полностью…

Белсат

🙊 Шпіц здаровага чалавека

Паглядзіце вострасюжэтнае відэа з Канады☝️

Читать полностью…

Белсат

💬 «Мы з мужам разумелі, што цана паразы будзе высокай, і вырашылі, што гатовыя да яе. Але тыя, хто там застаўся, не павінны яе плаціць»

Публікуем другую частку ўспамінаў і разважанняў ад герояў пратэстаў-2020. Гэтым разам паразмаўлялі з «БЧБ-нявестай» Інай Зайцавай і педыятаркай Маяй Церакулавай.

🔍 Чытайце матэрыял на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

😡 Камары дастаюць не толькі людзей

Паглядзіце, што трапіла ў фотапастку ў Налібоках!

Читать полностью…

Белсат

🔸Наш калега Сяргей Пеляса ўзнагароджаны медалём «Гонар і годнасць»

Адпаведную пастанову ўчора падпісала Святлана Ціханоўская.

👀 Чытайце, хто яшчэ стаў новаспечанымі лаўрэатамі ўзнагародаў ад Аб'яднанага пераходнага кабінету

Читать полностью…

Белсат

🔹Збіццё сямейнай пары з Беларусі ў Гданьску. Што кажуць у паліцыі і што расказваюць самі пацярпелыя

38-гадовы мужчына ў выніку нападу атрымаў пералом вачніцы, траўмы галавы і грудной клеткі. Пашкоджанні жанчыны не такія сур'ёзныя.

Сітуацыя досыць звыклая для апошняга часу: агрэсіўныя палякі прынялі беларусаў за ўкраінцаў.

🔍 Чытайце болей па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

⌚️Гадзіннік лімітаванай серыі, выпушчаны адмыслова да 5-годдзя фонду BYSOL, пойдзе з малатка

Было выраблена толькі 5 экзэмпляраў гэтай мадэлі гадзінніка, кожны з якіх мае свой індывідуальны нумар (ад 01 да 05), выгравіраваны на вечцы.

📍Падрабязнасці шукайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

💬 «Калі б мы прайгралі, беларускія ўлады б нас не баяліся»

5 гадоў таму, у 2020 годзе, на пратэсты выйшлі самыя розныя людзі. Тысячы з іх заплацілі за гэта вялізную цану і былі зняволеныя. Некаторыя згубілі жыццё. Сотні тысячаў уцяклі за мяжу, ратуючы сябе і сем’і.

Мы паразмаўлялі з удзельнікамі пратэстаў, якія ў 2020-м сталі вядомымі на ўсю Беларусь пра тое, як склаліся іх лёсы і што яны цяпер думаюць пра падзеі 5-гадовай даўніны.

📍 Чытайце першую частку цыклу размоваў

Читать полностью…

Белсат

Ці будуць развязаныя праблемы беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне?

Хоць каля 90% украінцаў пазітыўна ставяцца да беларускіх добраахвотнікаў, беларускія ваяры і іхныя сем’і, як і раней, сутыкаюцца з цяжкасцямі ў легалізацыі, атрыманні кампенсацый, наданнем званняў і іншымі.

Пра поспехі ў іх развязанні і перспектывы беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне расказаў прадстаўнік АПК у абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук

📍 Чытайце падрабязней пад спасылкай

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 7 жніўня

✔️Святлана Ціханоўская і Павел Латушка адрэагавалі на прапагандысцкі фільм, паказаны ўчора ў эфіры АНТ

✔️У Варшаве распачаліся слуханні, на якіх АПК агучвае свае справаздачы за год перад Каардынацыйнай радаю

✔️Яшчэ адзін міні-скандал у дэмсілах: «Моладзевы наступ» заявіў пра ціск з боку старшыні Міжнароднай камісіі КР

✔️Трамп і Пуцін могуць сустрэцца ўжо на наступным тыдні. Ці будзе на сустрэчы Зяленскі, пакуль незразумела

✔️Колькі абітурыентаў сёлета набралі топавыя беларускія ВНУ? Вывучаем лічбы і робім высновы

✔️Магілёвец заснуў на чыгуначных шляхах і патрапіў пад цягнік. Ён выжыў цудам

✔️За першую палову 2025-га Беларусь страціла на гандлі таварамі больш за $3 млрд

✔️Ноў-хаў ад мігрантаў на беларуска-польскай мяжы: яны ўзялі сабе ў «саюзнікі» пераносны біятуалет

✔️За першыя паўгода 2025-га беларусы прадалі валюты амаль на мільярд долараў болей, чым купілі

#рэпрэсіі:

▫️Берасцейскага журналіста накіравалі ў калонію на 10 гадоў за «здраду дзяржаве»

▫️Праваабаронцы паведамляюць, што ім вядомыя імёны 38 людзей, затрыманых па «справе Гаюна». Агулам жа затрыманых нашмат болей

▫️Спіс палітвязняў пашырыўся яшчэ на 8 прозвішчаў

Читать полностью…

Белсат

✌️ «Старонка не перагорнутая» – напамін ад беларусаў у Варшаве

Канферэнцыя «Новая Беларусь», вулічнае шэсце і мітынг пройдуць у Варшаве з нагоды пятай гадавіны масавых пратэстаў у Беларусі. Адначасна ўлада самаабвешчанага ўзмацніла пагрозы пра новыя рэпрэсіі за пратэсты беларусам за мяжой.

Чаго дамагаецца дыктатарская ўлада, чаму важна ўдзельнічаць у адмысловых імпрэзах і як зрабіць гэта бяспечна? На гэтыя пытанні Белсату адказаў прадстаўнік АПК Павел Баркоўскі.

Больш слухайце ў праграме «Студыя Белсат». 👈

Читать полностью…

Белсат

🔥 «Я хачу вярнуцца і ў твар яму гэтыя грошы кінуць»

Так Святлана Ціханоўская кажа пра грошы Лукашэнкі. Пра гэта паведаміў Сяргей Ціханоўскі – нядаўні палітвязень і муж Святланы – падчас праграмы «Студыя Белсат». Нагадаем, што напярэдадні ў прапагандысцкіх медыях паказалі фільм, як чыноўнік Лукашэнкі перадае грошы Святлане Ціханоўскай у жніўні 2020 году.

«Я так зразумеў, што для яе гэта сур’ёзная траўма ўсе, што адбылося ў той дзень. Яна са мной нават пра гэта не гаварыла. Але я спытаў у яе, Лукашэнка мне казаў пра грошы нейкія. Я ў першыя дні адразу задаў ёй гэтае пытанне: а чаму ты іх не выдаткоўваеш? Яна сказала: «Я хачу прыехаць, вярнуцца і ў твар яму гэтыя грошы кінуць».


Сяргей Ціханоўскі падзяліўся таксама сваімі ўражаннямі аб зменах у беларускім грамадстве, аб жаданні сустрэцца з ваярамі палка Кастуся Каліноўскага, і дэдлайнах для апазіцыі. Больш чытайце і глядзіце па спасылках. ☝️

Читать полностью…

Белсат

💬 «Я не ўсведамляла, што я тут на доўгі час. З 2020 года мы думалі, што вось-вось вернемся дадому»

Святлана Ціханоўская ў эфіры літоўскага радыё адказала на пытанне аб тым, чаму за 5 гадоў жыцця ў Літве так і не вывучыла мясцовую мову.

📍Чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Разбіраем, што не так з прапагандысцкім фільмам пра перадачу грошай Ціханоўскай і дыверсію Латушкі

🔸Як сілавікі прыходзяць да сваякоў людзей праз іх удзел у акцыях за мяжою? Падрабязнасці ад праваабаронцаў

🔸Лукашэнка сабраў нараду са сваімі спецслужбамі

🔸Ці быць трохбаковым перамовам Трамп-Зяленскі-Пуцін, якія цяпер усе абмяркоўваюць, альбо гэта спроба адцягнуць дэдлайн ультыматуму?

🔹Госць «Студыі» – Сяргей Ціханоўскі

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/9f2kOJsPS3o

Читать полностью…

Белсат

🤔 Расея спыняе наступ у Запарожжы і на Херсоншчыне, а Украіна цалкам выходзіць з Данеччыны. З'явіліся дэталі магчымага замірэння

Bloomberg адзначае, што такая дамоўленасць фактычна спыніць актыўныя баявыя дзеянні і адкрые шлях да тэхнічных перамоваў аб міры.

🔍 Чытайце падрабязней

Читать полностью…

Белсат

📍Слуханні Каардынацыйнай рады працягваюцца: расказваем, што адбывалася ў другі дзень

Учора заслухвалі прадстаўнікоў у абароне, замежных справах ды ў нацыянальным адраджэнні. Сёння ў цэнтры ўвагі была моладзевая і сацыяльная палітыка.

🔍 Чытайце наш рэпартаж вось тут

Читать полностью…

Белсат

🤔 Праваабаронцы даведаліся пра новую дзіўную практыку сілавікоў

Яны бяруць узоры сліны ў сваякоў беларусаў-эмігрантаў. Тлумачыцца гэта стварэннем базы генетычных дадзеных, каб «пры неабходнасці» можна было апазнаць чалавека, які знаходзіцца за мяжою.

📍Чытайце таксама на сайце

Читать полностью…

Белсат

🧐 Уявіце: вам 10 гадоў, і на занятках у школе вы абмяркоўваеце, ці справядлівы новы закон

У беларускай рэчаіснасці гэта гучыць, як фантастыка, а ў Нямеччыне школьнікам і ўяўляць не трэба! Ужо ў 5-м класе ў дзяцей з'яўляюцца заняткі па палітыцы.

Пра тое, навошта нямецкія школьнікі вывучаюць такія «дарослыя» дысцыпліны, нам распавяла беларуска Таццяна, якая працуе ў школе мястэчка Бухгольц, што недалёка Гамбургу. Паглядзіце!

🎥 Даведацца больш пра «незвычайныя» заняткі ў нямецкіх школах можна ў нашай праграме «Від на жыхарства» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»

Читать полностью…

Белсат

📍Нацыянальная пракутатура Польшчы расказала, што вядома пра беларусаў, якіх падазраюць у працы на замежную выведку

Напрыканцы ліпеня Дональд Туск паведамляў, што агулам за такую дзейнасць у краіне затрымалі 32 чалавекі. Сярод іх ёсць расейцы, украінцы і беларусы.

🔍 Звестак пакуль няшмат, але вось што раскрываюць публічна

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 8 жніўня

Еўра саслабеў амаль на 1,5 капейкі. Долар таксама пайшоў уніз, але не так заўважна. Расейскі ж рубель трохі падрос.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

⬆️ НАУ перадала ў структуры Еўразвязу чарговы спіс беларускіх суддзяў, датычных да рэпрэсіяў

🔻У Менску пабудуюць два новыя мікрараёны

🔻Маштабны пажар у Гомлі тушылі 6 разлікаў МНС

🔻МАРГ выявіў шматлікія парушэнні ў крамах «Санта»

🔻Улады ЗША павялічылі грашовую ўзнагароду за інфармацыю, што дапаможа затрымаць Мадура

🔻Камары напалі на маладога зубра ў Налібоцкай пушчы

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

❤️ Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў напярэдадні гадавіны наймаштабнейшых пратэстаў у гісторыі краіны

Яна нагадвае: хоць і здаецца, што барацьба з рэжымам патрабуе ад нас вялікіх справаў, але насамрэч важныя і простыя рэчы. Гэта дапамога палітвязням, добрыя словы для іхных сваякоў, стварэнне свайго – літаратуры, музыкі, кіно, падтрымка адзін аднаго ў любой краіне.

📍Чытайце на старонцы

Читать полностью…

Белсат

🇬🇪 Беларус, якога раней арыштавалі ў Тбілісі, атрымаў часовае пасведчанне прасіцеля прытулку

Часовае пасведчанне прасіцеля прытулку – гэта, фактычна, ID-карта, якая дае права легальна знаходзіцца на тэрыторыі Грузіі, у тым ліку, карыстацца медычнымі паслугамі і працаваць.

📍 Як гэта ўдалося – чытайце пад спасылкай

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔸 Трамп: Арменія і Азербайджан падпішуць мірную дамову ў Белым доме

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп працягвае мірыць краіны. Гэтым разам – Арменію і Азербайджан. Дзе і калі гэта можа адбыцца – чытайце па спасылцы (праз VPN)


🔸 Пад Менскам пабудуюць два вялікія жылыя раёны

Нягледзячы на папярэднія заявы Аляксандра Лукашэнкі пад Менскам з'явяцца два новыя жылыя раёны. Што за яны – чытайце па спасылцы (праз VPN)

🔸 Пуцін назваў краіну, у якой можа сустрэцца з Трампам

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін зноў разглядае магчымасць сустрэчы з з Доналдам Трампам. Чаго чакаць ад імавернай сустрэчы – чытайце па спасылцы (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

✌️ У колеры беларускага нацыянальнага сцяга асвецяць Палац культуры і навукі ў Варшаве

На зварот дэмакратычных сілаў прэзідэнт Варшавы Рафал Тшаскоўскі распарадзіўся бясплатна падсвяціць у бела-чырвона-белыя колеры фасады Палаца культуры і навукі і Сілеска-Дамброўскі мост 9 жніўня 2025 года.

«Гэтым жэстам мы хочам выказаць салідарнасць з беларускамі і беларусамі ў сімвалічны для іх дзень», – адзначаецца ў афіцыйным адказе Варшаўскай мэрыі.


Прадстаўніца мэрыі Варшавы таксама возьме ўдзел у канферэнцыі «Новая Беларусь».

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♂️ Беларускіх школьнікаў павазілі па «скандальных месцах Расеі»

Такім стаўся храм Узброеных Сіл Расеі пад Масквой. Яшчэ на этапе ягонага будаўніцтва здарыўся скандальны рэзананс з-за элементаў дэкору, у якіх выкарыстоўваліся выявы Пуціна, Сталіна, Шайгу і іншых дзеячаў. У выніку афармленне змянілі, аднак галоўны ягоны змест – прапаганда расейскай ваеннай гісторыі – застаецца.

Паездку беларускіх школьнікаў у расейскі ваенны храм арганізавалі святары праваслаўнай царквы Пятра і Паўла з Ваўкавыску, паведамляе «Хрысціянская візія». 👈

Читать полностью…

Белсат

😊 Гэты спорт хочацца глядзець проста праз мілату

У Каліфорніі нават прайшоў чэмпіянат свету – і вам ён дакладна спадабаецца ☝🏻

Читать полностью…

Белсат

💬 «Усталяванне помніка – гэта добраўпарадкаванне тэрыторыі. Усё ў рамках дзейнага заканадаўства»

Наш карэспандэнт патэлефанаваў пад відам звычайнага грамадзяніна ва ўпраўленне культуры Гомельскага гарвыканкаму, каб запытацца, чаму ў абласным цэнтры вырашылі паставіць помнік маршалу Ракасоўскаму без грамадскага абмеркавання.

📍Чытайце, што адказала чыноўніца

Читать полностью…

Белсат

🔸У Варшаве распачаліся слуханні, на якіх АПК агучвае свае справаздачы за год перад Каардынацыйнай радаю

Яны працягнуцца два дні. Сёння, у першы дзень, выступілі прадстаўнікі ў нацыянальным адраджэнні, абароне і нацбяспецы, а таксама замежных справах і міжнароднай супрацы.

📍Чытайце наш рэпартаж

Читать полностью…
Subscribe to a channel