Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
☝️ Сёння Беларусь адзначае Дзень Канстытуцыі
Святлана Ціханоўская ў сваім віншаванні падкрэсліла, што асноўны закон краіны павінен гарантаваць свабоду, бяспеку і справядлівасць для ўсіх грамадзянаў, але цяперашні рэжым ператварыў яго ў інструмент рэпрэсіяў.
Сутнасць Канстытуцыі – абараняць грамадзянаў ад паліцэйскага свавольства, гарантаваць змяняльнасць улады і свабоду слова. Аднак рэжым гадамі ператвараў асноўны закон у зручны інструмент – перапісваў, ігнараваў і выкарыстоўваў супраць народа.
🔺 Еўрапейскі звяз працягне пастаўкі ўзбраення Украіне, каб умацаваць яе пазіцыі на перамовах
Адзін з еўрапейскіх дыпламатаў адзначыў, што «Еўразвяз дамагаецца таго, каб Украіна была ў найбольш моцнай пазіцыі на мірных перамовах. Паводле яго, Еўразвяз не спыніць пастаўкі зброі, нават калі Расея запатрабуе гэтага як умову замірэння.
Ідэя ў тым, каб Украіна, знаходзячыся ў моцнай пазіцыі, магла стрымліваць Расею ў выпадку аднаўлення баявых дзеянняўЧитать полностью…
💸 Заначка ў падушцы – схаваная спадчына
Супрацоўнікі клінінгу кажуць, не бачылі такога за ўсе 18 гадоў працы
Паглядзіце, што яны знайшлі ☝️
💥Ранішняе шоу на «Белсаце»
Новае шоу з Кацярынай Раецкай і Дзянісам Дудзінскім, якое натхняе і робіць ваш дзень лепшым. Будзе гаварыць пра спорт, падарожжы, кіно і нават музейныя рарытэты!
Далучайцеся да жывога эфіру: youtube.com/live/Ue5LLPk62qY
💥 #галоўнае за 14 сакавіка
✔️ Расеі не спадабаўся спецпрадстаўнік Трампа – яго адхілілі ад перамоўнага працэсу
✔️ Менгарвыканкам прэзентаваў новую песню пра Лукашэнку
✔️ У Еўразвязе абмяркоўваюць магчымасць пазбаўлення Венгрыі права голасу
✔️ Літоўскія кансерватары дамагаюцца больш жорсткіх абмежаванняў для беларусаў, якія рэгулярна выязджаюць з Літвы на радзіму
✔️ Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор»
✔️ У AirPods з'явіцца сінхронны пераклад з замежных моваў
✔️ Лукашэнка хоча снабжаць Расею электраэнергіяй
#рэпрэсіі:
▪️Шматдзетная маці збегла ад рэпрэсій і гвалту мужа
▪️У Чачэрску хлопца пачынаюць судзіць за «масавыя беспарадкі»
▪️ Чарговае папаўненне «спісу экстрэмістаў»
🤯 Рэжым хоча абмежаваць выезд моладзі за мяжу
Гэта вынікае з дакументаў, здабытых «BELPOL».
🤦♀️ Але гэта не ўсё. Выпускнікам установаў прафесійна-тэхнічнай адукацыі задумалі павялічыць тэрмін абавязковай адпрацоўкі з года да двух.
Аднак і гэта не апошняя палка ў кола ад беларускіх уладаў.
👉 Пачытайце, як у Беларусі плануюць змагацца з адтокам моладзі з краіны
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Абмяркуем працэсы, якія адбываюцца вакол перамоваў па Украіне
🔸Прыгледзімся да вынікаў паездкі Лукашэнкі ў Расею
🔸BELPOL атрымаў дакумент, а ў ім – захады, якія Мінадукацыі хоча прыняць каб спыніць адток моладзі за мяжу. Таксама цікавыя рэчы тычацца размеркавання
🔸У Беларусі рэзка памяняецца надворʼе. Абвешчаны памаранчавы ўзровень небяспекі
🔸Ужо заўтра стартуе ранішні эфір на «Белсаце», раскажам што варта паглядзець
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/LiYSxgvIRFg
🔅 Раніца можа быць добраю, калі гэта «Раніца з «Белсатам»!
Прэм’ера новага ранішняга шоу ўжо заўтра! Чаго чакаць? У студыю да Кацярыны Раецкай і Дзяніса Дудзінскага завітаюць вельмі цікавыя і яскравыя госці.
Мы апавядзём пра самыя яркія культурніцкія падзеі, пагутарым з творцамі і даследуем, чым дыхае сучаснае мастацтва. Вы даведаецеся пра галоўныя кінапрэм’еры, выставы, канцэрты, літаратурныя навінкі і музеі, якія варта наведаць нават онлайн.
Таксама абмяркуем спорт і здароўе, а з нашай кулінарнай рубрыкі вы даведаецеся сакрэты прыгатавання страваў, якія не толькі прыйдуцца да густу, але і забяспечаць энергіяй на ўвесь дзень. Простыя і хуткія рэцэпты для кожнага – гатуйце разам з намі!
🙌🏻 Прачынайцеся і далучайцеся да жывога эфіру кожную суботу і нядзелю а 9:00 ў эфіры «Белсату», у нашых сацсетках, а таксама на YouTube-канале «Белсат Life»
🔥 У навушніках AirPods з'явіцца сінхронны пераклад з замежных моваў
Як паведамляе Bloomberg са спасылкай на тэхнаінсайдара Марка Гурмана, функцыя дазволіць разнамоўным карыстальнікам разумець адзін аднаго прама падчас размовы.
☝️Apple мае намер запусціць тэхналогію да канца 2025 года, абнаўленне будзе прывязана да iOS 19
У кампаніі Apple адмовіліся ад каментароў.
😡 Блогерка выхапіла дзікае вамбацянё ад маці
Адрэагаваў нават прэм'ер Аўстраліі
Паглядзіце, што здарылася!
🤯 Літоўскія кансерватары дамагаюцца больш жорсткіх абмежаванняў для беларусаў, якія рэгулярна выязджаюць з Літвы на радзіму
Лідар партыі Лаўрынас Кашчунас мае намер зарэгістраваць свае прапановы ў Сейме ў пятніцу, 14 сакавіка:
«Мы сёння зарэгіструем папраўкі, прапануем крыху ўзмацніць праект, увесці адны і тыя ж абмежаванні для грамадзянаў Расеі і Беларусі. Калі чалавек, які мае дазвол на жыхарства ў Літве, вяртаецца ў Беларусь хаця б раз у тры месяцы па неаб’ектыўных прычынах, без тлумачэння прычынаў, то бок, робіць гэта рэгулярна, то ягоны дазвол на жыхарства ў Літве анулююць»Читать полностью…
💩 Лукашэнка заявіў, што новае пакаленне чыноўнікаў павінна разумець пах лайна
На думку беларускага стэндапера дыктатара, гэта патрэбна, каб набрацца вопыту для больш высокіх пасад.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Вынікі перамоўнага дня ў Маскве
✔️Чарговая песня, прысвечаная дыктатару
✔️Украінскія БПЛА ўдарылі па Маскве і НПЗ у Туапсэ
✔️Бондарава і кампанія сапсавалі чарговую культурніцкую імпрэзу
✔️Стартаваў чарговы чэмпіянат Беларусі па футболе
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
😳 Беларусь вінная Расеі каля 800 мільёнаў долараў
Савет Федэрацыі Расеі ўхваліў адтэрміноўку плацяжоў па дзяржаўных крэдытах, прадстаўленых Беларусі. Агульная сума адтэрмінаваных плацяжоў складае каля 800 мільёнаў долараў.
☝️ Паводле Паўла Латушкі, Лукашэнка расплачваецца з Расеяй ваенным суверэнітэтам Беларусі.
📌 «Ён фактычна рыхтуе адмову»
Уладзімір Зяленскі выказаў у сваім звароце меркаванне, што Пуцін рыхтуецца адмовіцца ад спынення агню, але пакуль што не наважваецца сказаць гэта адкрытым тэкстам:
«Ён фактычна рыхтуе адмову. Пуцін, вядома, баіцца сказаць прама прэзідэнту Трампу, што хоча працягваць гэтую вайну, хоча забіваць украінцаў. Дзеля гэтага яны там, у Маскве, абстаўляюць ідэю перамір’я такімі ўмовамі, каб увогуле нічога не атрымалася ці каб не атрымлівалася як мага даўжэй»Читать полностью…
📌 Адміністрацыя Доналда Трампа распрацавала план увядзення новых абмежаванняў на выдачу віз
Паводле The New York Times, 43 краіны падзеленыя на тры катэгорыі — «чырвоную», «аранжавую» і «жоўтую».
Расея і Беларусь трапілі ў аранжавы спіс. Гэта азначае, што іх грамадзянам могуць забараніць выдачу іміграцыйных і турыстычных віз, дазваляючы толькі «свядомым бізнес-падарожнікам».
«Чырвоны» спіс уключае 11 краін, у тым ліку Іран, Кубу, Паўночную Карэю і Венесуэлу — іх грамадзянам уезд у ЗША можа быць цалкам забаронены.
«Жоўты» спіс — гэта 22 краіны, якім дадуць 60 дзён на выпраўленне сітуацыі, каб пазбегнуць пераходу ў больш жорсткія катэгорыі.
Афіцыйна рэкамендацыі могуць прадставіць ужо на наступным тыдні. Канкрэтны спіс краін яшчэ можа змяніцца.
Больш за 100 дронаў атакавалі сёння Расею
Большасць з іх прыляталі ў Валгаградскую вобласць. Мясцовыя ўлады кажуць, што атака не нанесла шкоды, аднак тг-каналы паведамляюць пра пажар у раёне НПЗ «Лукойл» і гарэнне камышу.
Мінабароны Расеі заяўляюць пра атаку яшчэ на пяць рэгіёнах. Усяго, паводле ведамства, была знішчана 126 украінскіх БПЛА.
Трамп назваў сваё абяцанне спыніць вайну ва Украіне за 24 гадзіны — «сарказмам»
«Ну, тады я казаў гэта з пэўнай доляй сарказму. Але сапраўды хачу, каб гэтае пытанне было вырашана. І думаю, што ў мяне атрымаецца», — заявіў Трамп у інтэрв’ю журналістцы Шэрыл Эткісан.
Паводле яго, ЗША працягваюць працу над перамір’ем і ўжо дамагліся згоды ад Кіева. Цяпер на чарзе Масква. Ён таксама адзначыў, што сітуацыя застаецца вельмі складанай, але «пакуль усё ідзе добра».
«Гэта крывавая, жудасная вайна, але я лічу, што працэс перамоваў пра перамір’е развіваецца даволі паспяхова», — падсумаваў Трамп. Ён дадаў, што больш інфармацыі будзе ў панядзелак 17 сакавіка.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 ЕЗ працягнуў санкцыі супраць Расеі
Урсула фон дэр Ляен паведаміла, што эканамічныя абмежаванні падаўжаюцца яшчэ на паўгода. Аднак для гэтага давялося пайсці на саступкі Вугоршчыны, якая патрабавала выключыць з санкцыйнага спісу дзевяць асобаў. Каго выратаваў Орбан — даведайцеся ў нашым матэрыяле (праз VPN).
🔺 Пуцін панізіў Лукашэнку да губернатара?
Самаабвешчаны кіраўнік Беларусі выглядаў прыгнечаным і нервовым падчас сустрэчы ў Крамлі. Нягледзячы на гэта, ён паспрабаваў «атакаваць» і заявіў, што Расея і Беларусь – суверэнныя і незалежныя дзяржавы. Разбіраем гэты візіт на нашым сайце (чытайце праз VPN).
🔺 Зяленскі: Пуцін рыхтуецца адмовіцца ад спынення агню
Прэзідэнт Украіны перакананы, што заявы Пуціна аб гатоўнасці да перамір’я – не больш чым маніпуляцыя. Чаму ён так лічыць і што гэта можа азначаць для вайны? Чытайце па спасылцы (праз VPN).
#штопачытаць
Чаму беларускую мову не прасоўваюць у Google ды YouTube?
Бо яны працуюць не за ідэю, а за грошы, лічыць журналіст і стартапер Кірыл Смяглікаў, паслухайце як гэта можна змяніць ☝🏻
▶️ Поўнае выданне праграмы «Мова нанова» глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🤔 Гэта самая пастаянная рэч у свеце і сёння яе свята
Што гэта - глядзіце ў відэа.
❤️ Славуты раман беларускай пісьменніцы Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» пераклалі на польскую мову
Аўтарка лічыць, што пераклад надаў яе раману сапраўднага бляску. Прэзентацыя кнігі адбылася 13 сакавіка ў Музеі сучаснага мастацтва ў Варшаве.
👉 «Белсат» пабываў на прэм'еры
🙈 Лукашэнка хоча снабжаць Расею электраэнергіяй
Пра гэта ён паведаміў падчас свайго выступу ў Савеце Федэрацыі Расеі.
🤔 Для будаўніцтва другой АЭС дыктатар разглядае ўсходнія вобласці Беларусі, на мяжы з Расеяй, каб пастаўляць электраэнергію ў Бранскую вобласць, а таксама акупаваныя Расеяй украінскія рэгіёны (Лукашэнка назваў іх «новымі рэгіёнамі Расеі»).
🫤 Еўракамісіі прыйшлося «гандлявацца» з Будапэштам каб падоўжыць санкцыі супраць Расеі
Вугоршчына патрабавала вывесці з-пад абмежаванняў 9 асобаў, інакш абяцала накласці вета на працяг абмежаванняў.
У выніку, санкцыі ЕЗ супраць Расеі былі працягнутыя на паўгода, а «Reuters» піша, што з Вугоршчынай удалося «згандлявацца» на тры асобы. Вось яны 👇
▪️Міхаіл Дзегцяроў, міністр спорту Расеі
▪️Вячаслаў Кантор, уладальнік кампаніі «Акрон», што вырабляе ўгнаенні
▪️Гульбахор Ісмаілава, сястра бізнесоўцы Алішэра Усманава
😮 «Наша Ніва»: бізнесовец Аляксандр Шакуцін больш не ёсць уласнікам машынабудаўнічага холдынгу «Амкадор»
Кампанія перайшла пад кантроль БелАЗу.
«Амкадор» перайшоў ва ўласнасць Шакуціна ў пачатку 2000-х. Дзяржава раней валодала 7 % акцыяў прадпрыемства.
«Наша Ніва» выказвае меркаванне, што цэнтр жыццёвых інтарэсаў ужо былога кіраўніка «Амкадору» Аляксандра Шакуціна перамесціцца ў Расею. 👉 Падрабязней
🤔 Беларусь без Лукашэнкі ўжо ў 2025-м?
Пакуль свет абмяркоўвае сустрэчу перамоўнікаў ад ЗША з дэлегацыямі Украіны і Расеі, таемныя перамовы пра спыненне вайны вядуцца ў Швейцарыі. І іх вынік можа кардынальным чынам паўплываць на лёс Беларусі
Як менавіта? Абмяркоўваем гэта ў новай праграме «Белсату» «Карані праблемы»
📌 У Еўразвязе абмяркоўваюць магчымасць пазбаўлення Венгрыі права голасу
Паводле выдання Financial Times, у ЕЗ зноў адкрыта абмяркоўваюць магчымасць прымяніць у дачыненні да Венгрыі працэдуры ў адпаведнасці з артыкулам 7 Дагавора аб Еўразвязе аб пазбаўленні дзяржавы-члена права голасу.
☝️ На гэткую меру еўрадыпламаты адважыліся, калі не змаглі пераканаць Вугоршчыну зняць вета на падаўжэнне індывідуальных санкцый супраць Расеі і былі вымушаныя перанесці пастанову на 14 сакавіка – апошні дзень перад заканчэннем тэрміну дзеяння санкцый.
💱Курсы валютаў 14 сакавіка
Долар і еўра страцілі больш за две капейкі. Расейскі рубель працягвае расці.
#курсывалютаў
🤡 Менгарвыканкам прэзентаваў новую песню пра Лукашэнку
«Шэдэўр» прапагандысцкай думкі пад назвай «Наш шлях» выканалі на канцэрце да Дня Канстытуцыі ў Менску. Чыноўнікі слухалі яе стоячы.
🌳 Ого, якая прыгажосць: у Амстэрдаме ёсць вуліца з казачнымі дрэвамі
Паказваем, як яна выглядае ў розныя поры года.