Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
Дураў паведаміў, што адна з краін Еўропы спрабавала ўмяшацца ў працу Telegram
Паводле Дурава «Заходнееўрапейскі ўрад... звярнуўся да Telegram з просьбай прымусіць заглушыць кансерватыўныя галасы ў Румыніі»
Што гэта за заходнееўрапейская краіна, Дураў не напісаў, але побач са словамі пра яе ўрад паставіў эмодзі з намёкам
Падрабязней — па спасылцы
Ізраіль пачаў маштабную аперацыю ў сектары Газа
Паводле ізраільскіх вайскоўцаў, дзясяткі баевікоў ужо знішчаныя, інфраструктура «Хамасу» – як на паверхні, так і пад зямлёй – разбураная. Цяпер асноўную ролю выконваюць сухапутныя сілы.
Падрабязнасці чытайце — на нашым сайце
«Безумоўна, вучэнні гэтыя ніякія не абарончыя»
Паводле заяваў уладаў на сёлетніх вучэннях «Захад-2025» можа быць адпрацаванае прымяненне «Арэшніка» і тактычнай ядравай зброі.
Ці пагражаюць гэтыя вучэнні Украіне, альбо іншым суседзям — узялі каментар палітычнага аналітыка Віталя Цыганкова
🐶 Можаце ўявіць сабе кавярні і навучальныя ўстановы выключна для сабакаў?
А Ў Кітаі гэта ўжо рэальнасць! Як эканоміка краіны падладжваецца пах хатніх гадаванцаў, глядзіце ў нашым відэа!
◼️Якім быў загінулы беларускі ваяр Аляксей Аўдзей?
Узгадваем добраахвотніка ў нашым відэа.
⚽️ Якім футбалістам быў Лукашэнка і чаму ён змагаецца з бяссонніцай?
А таксама:
📍 Новы Нацыянальны стадыён у Менску
📍 Як беларусы высмеялі адкрыццё фантана чыноўнікамі
📍 "Sperm Racing" у Лос-Анджэлесе
📍 Афёра з "BELEXPO"
👀 Глядзіце свежы выпуск «Навінаў з будучыні» на канале «Белсат LIFE» па спасылцы
🤩 За каго заўзелі на сёлетнім Еўрабачанні музыкі NAVIBAND
Паслухайце, за каго галасавалі былыя ўдзельнікі Еўрабачання і чым быў адметны сёлетні конкурс. Таксама ў студыі шоу «Раніца з Белсатам» музыкі падзяліліся цікавінкамі пра свой новы альбом 💿
▶️ Глядзіце размову цалкам на YouTube-канале «Белсат LIFE»
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻 Названы пераможца "Еўрабачання"
🔻 Трамп анансаваў тэлефонную размову з Пуціным
🔻 Расея ўначы выпусціла па Украіне 273 дроны
🔻 Беларуская чыгунка не можа знайсці замену "Штадлеру"
🔻 Аварыі ў Менску праз дождж
🔻 "Беларусь – за здаровую сям’ю і традыцыйныя сямейныя каштоўнасці"
🔻 У Бруклінскі мост у Нью-Ёрку ўрэзаўся мексіканскі ветразевы карабель
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Уначы Расея запусціла па Украіне 273 беспілотнікі
У Кіеўскай вобласці ў выніку атакі загінула 28-гадовая жанчына.
«У выніку варожай атакі пацярпелі Кіеўшчына, Днепрапятроўшчына і Данеччына», – праінфармавалі ў ЗСУ.
👆«Будзеце бяздумна карыстацца ChatGPT – змарнуеце больш часу на пошук памылак»
Траціна беларусаў лічыць, што тэхналогіі на штучным інтэлекце ў бліжэйшыя 10 гадоў змогуць замяніць бальшыню прафесіяў.
Але ці магчыма такое насамрэч, дзе штучны інтэлект можа замяніць людзей і наколькі добрыя праграмісты і журналісты выходзяць з нейрасетак? Разбіраемся ў нашым артыкуле!
🕺На Еўрабачанні перамог выканаўца з Аўстрыі JJ
JJ са сваім трэкам «Wasted love» набраў 436 балаў, і прынёс Аўстрыі ўжо другую перамогу ў конкурсе з 2014 года.
Другое месца ў конкурсе заняў Ізраіль – трэк «New day will rise» у выкананні Юваль Рафаэль, а трэцяе месца дасталася Томі Кэшу з песняй «Espresso Macchiato».
💥 #галоўнае за 16 траўня
✔️ Прадукцыйнасць працы ў Беларусі запавольваецца
✔️ Загінула 9 чалавек: Расейцы ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Сумшчыне
✔️ Пяскоў агучыў пры якіх умовах Зяленскі і Пуцін змогуць сустрэцца
✔️ Беларускую дуду і Берасцейскую Крэпасць плануюць унесці ў спіс ЮНЭСКО
✔️ Ці праўда, што падчас другой сусветнай беларускія партызаны знішчылі паўмільёна нацыстаў?
✔️ «Белсат» завітаў на Міжнародны кніжны кірмаш у Варшаве, дзе ёсць таксама і беларускі стэнд
✔️ Топ-10 найлепшых cёлетніх серыялаў для выходных
✔️ Трамп патэлефануе Пуціну ў панядзелак
✔️ Замест «штадлераў» у Беларусі вяртаюць савецкія цягнікі
#рэпрэсіі:
▫️ У Варшаве пройдзе акцыя салідарнасці з палітвязнямі
▫️Затрымалі адміністратара беларускай Вікіпедыі Максіма Лепушэнку
🚝Замест «штадлераў» у Беларусі вяртаюць савецкія цягнікі — «Флагшток»
Адзін са «штадлераў», які курсуе па беларускай чыгунцы трапіў у аварыю. І ён будзе адноўлены, відаць, не хутка.
З якой прычыны БЧ не можа адрамантаваць новыя цягнікі і вымушаныя вяртаць старыя — чытайце тут
❗️Трамп патэлефануе Пуціну
Пра гэта палітык паведаміў на сваёй старонцы ў сетцы Truth Social.
Размова адбудзецца 19 мая, у 17:00 Галоўнай тэмай стане вайна ва Украіне, а таксама пытанні гандлю.
Пасля размовы з Пуціным, Трамп плануе звязацца з Зяленскім і лідарамі краін NATO, каб абмеркаваць спыненне агню.
У паведамленні Трамп назваў вайну «крывавай лазняй», якая забірае жыцці 5000 чалавек у тыдзень.
🖖🏼Топ-10 найлепшых cёлетніх серыялаў для выходных
Калі вы таксама не хочаце выходзіць з дому ў такую халадэчу, то «Белсат» адмыслова для вас сабраў найлепшыя міні-серыялы, якія варта глянуць🤩
Падборка тут👈🏻
🇺🇦🇺🇸Зяленскі сустрэўся з Вэснам і Руб'ёў у Рыме
«Закранулі пытанне неабходнасці санкцый супраць Расеі, двухбаковага гандлю, абарончага супрацоўніцтва, сітуацыі на полі бою і будучага абмену палоннымі. Ціск на Расею павінна працягвацца» — падсумаваў Зяленскі ў сваім канале
💥 Падсумоўваем вынікі тыдня ў «Студыі Белсат»
У сённяшнім выданні:
🔸Перамовы пра замірэнне ва Украіне абмяркуем з Аляксандрам Фрыдманам. Ці выгадны рэжыму працяг канфлікту і ці не стане Беларусь суцяшэннем для Пуціна ў выпадку замірэння
🔸Беларусаў чакае галодны год? Вывучаем дакумент ад Белполу пра шкоду, якую нанеслі замаразкі
🔸З Юрасём Зянковічам размаўляем на тэму падтрымання і ратавання палітвязняў з турмаў
🔸Паглядзім як прайшла інаўгурацыя Папы Рымскага
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/_4y2BBVChg4
Якія беларускія перлы можна адшукаць на кніжным кірмашы ў Варшвае
«Белсат» зноў завітаў на Варшаўскі кніжны кірмаш і паразмаўляў з рознымі беларускімі аўтарамі, перакладчыкамі і чытачамі.
А таксама паглядзелі, як пачынаецца продаж новага раману «Слон» Сашы Філіпенкі
Чытайце падрабязна ў нашым рэпартажы
📸Галоўныя фатаграфіі тыдня
Вось у гэтым матэрыяле сабралі для вас найбольш цікавыя і ўражвальныя фота ад міжнародных агенцыяў за мінулы тыдзень
🚫Гандляроў Свята-Елісавецінскага манастыра зноў пагналі прэч
17 траўня ў цэнтры Рыма каля касцёла Мадонна Перпетуо Соккорсо заўважылі сясцёр мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра, якія гандлявалі царкоўнымі рэчамі. Як паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія», гэта выклікала абурэнне ўкраінскіх і беларускіх вернікаў, бо манастыр адкрыта падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны.
Вернікі звярнуліся да кіраўніцтва касцёла, і дзякуючы іх дзеянням манахінь папрасілі пакінуць тэрыторыю. Касцёл належыць ордэну рэдэмптарыстаў, да якога далучаныя два грэка-каталіцкія святары з акупаванага Бердзянска, якія перажылі палон у РФ.
Манастыр у Мінску рэгулярна ладзіць канцэрты і зборы сродкаў для расійскай арміі, прадстаўляючы гэта як «гуманітарную дапамогу». Пры гэтым ён актыўна ўдзельнічае ў хрысціянскіх выставах у Еўропе, хоць усё часцей сутыкаецца з адмоваю арганізатараў.
🇻🇦У Ватыкане прайшла інтранізацыя новага папы рымскага Льва XIV
Урачыстая цырымонія адбылася на Плошчы Святога Пятра ў Рыме. Новы пантыфік прывітаў вернікаў і адслужыў Імшу ў базыліцы.
На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі розных краін: Украіну прадстаўляе прэзідэнт Зяленскі, ЗША — віцэ-прэзідэнт Джэй-Дзі Вэнс, Расею — міністр культуры. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергіенка
Пасля заканчэння цырымоніі запланаваная сустрэча Пантыфіка з Зяленскім — Reuters
😔Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік
Беларускі добраахвотнік Аляксей Аўдзей (Рыжы) абараняў Украіну з самага пачатку вайны: ваяваў на поўдні, вызваляючы ад акупантаў Херсоншчыну, і на ўсходзе. І кожны раз з ім быў ягоны абярэг – нацыянальны беларускі сцяг.
📸 Фотоархіў з Пінскага рынку, які зняла амерыканская даследчыца Луіза Арнер Бойд.
🧭 У 1934 годзе Луіза выправілася ў навуковую экспедыцыю ад Львова да Вільні (тады гэта тэрыторыя была Польшчай).
🌿 Даследчыца зазірнула і ў беларускае Палессе і пакінула вялікі фотаархіў з штомесячнага рынку ў Пінску.
📚 Цяпер яе працы рупліва захоўвае ўніверсітэт Вісконсін-Мілуокі.
Павук разбіраецца, ці прымальная рыторыка Азаронка з гледзішча ўладаў
Адыёзны вядоўца Азаронак часта сыпле абразамі ў бок сваіх апанентаў.
Павук патэлефанаваў намесніку міністра інфармацыі Дзянісу Язерскаму з пытаннем, наколькі выказванні прапагандыста ўпісваюцца ў межы журналісцкай этыкі
👀 Глядзіце новае выданне «Шухер шоу» проста цяпер
Дастаўка ранішняй прэсы!
Пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸Для халодных выходных. 10 лепшых міні-серыялаў 2025 года па версіі крытыкаў і гледачоў
Гэты год багаты на добрыя серыялы, як ніякі іншы. Калі вы згубіліся ў акіяне навінак, «Белсат» кідае вам гэтае выратавальнае кола з найлепшымі міні-серыяламі 2025 года.
🔸«Кніга – танная і эфектыўная зброя»
Беларускія выдавецтвы – на Міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве.
🔸Трамп будзе тэлефанаваць Пуціну і Зяленскаму
Што адбываецца пасля перамоваў у Стамбуле?
#штопачытаць
💃🏼«Раніца з Белсатам» – пачніце дзень з пазітыву!
Сёння паразмаўляем з блогерам і падарожнікам Сашам Гойшыкам пра ягоную кругасветку, а з мастачкаю-керамісткаю паразмаўляем пра тое, як гліна можа дапамагчы пазбавіцца ад стрэсу, абмяркуем футбольны турызм з даследнікам спорту і шмат іншага цікавага.
Далучайцеся да нашага эфіру!
👆Гэтае птушаня нарадзілася ў Рыме, калі кардыналы ў Ватыкане абіралі новага Папу
Паглядзіце, як падрастае маленькі каралеўскі грыф!
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Шосты саміт Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Тыране з удзелам Святланы Ціханоўскай
🔸Дзікія звяры ўсё часцей выходзяць да людзей
🔸Дэпутаты праінспектавалі крамы наконт сімволікі
🔸Ноч музеяў у Музеі Вольнай Беларусі
🔸Як фанаты Еўрабачання рыхтуюцца да фіналу конкурсу
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/ICvkbRwDHNs
😀 Чаго толькі не зробіш дзеля смачнай ежы
Паглядзіце, што прыдумалі гэтыя чайкі, каб атрымліваць ежу з аўтаматаў для коцікаў
💃🏼🕺Хочаце ведаць, што чакае нас у фінале Еўрабачання?
Карэспандэнт «Белсату» паглядзеў паўфіналы. Дзелімся з вамі атмасфераю галоўнага музычнага конкурсу!
Падрабязнасці глядзіце ў праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
Дарэчы, беларуская кавярня ў Варшаве далучылася да акцыі, арганізаванай адным з удзельнікаў.
Што з гэтага атрымалася — чытайце ў нашым матэрыяле☕️