Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
⚽️ «350 асобаў слухалі футбол на беларускай мове»
Саша Івулін расказаў, як пачаў каментаваць футбол па-беларуску ды пра родную Оршу – горад Караткевіча і трох турмаў.
👀 Глядзіце цалкам у праграме «Мова нанова» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🫤 МЗС Беларусі выказаўся за дыпламатычныя перамовы паміж Украінай і Расеяй
У заяве міністэрства напісана:
«Расея і Украіна – гэта не проста нашы суседзі, гэта брацкія нам дзяржавы. Беларусь заўсёды паслядоўна выступала за адкрыты і прамы дыялог. Мы перакананыя, што толькі дыпламатычныя перамовы могуць стаць эфектыўным інструментам пошуку рашэнняў і ўмацавання стабільнасці ў нашым рэгіёне».
💥 #галоўнае за 15 траўня
✔️Перамовы РФ і Украіны ў Стамбуле так і не адбыліся. Цэлы дзень абодва бакі абменьваліся заявамі
✔️Добрая навіна: бульба з горам папалам вярнулася ў беларускія крамы. Але ёсць і дрэнная
✔️Адпомсціў за прыяцеля. Жыхар Баранавічаў спаліў машыну супрацоўніка ўнутраных войскаў МУС
✔️Акцыі салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі адбудуцца ў еўрапейскіх гарадах
✔️Памятаеце літоўца, які сябраваў з прапагандысткай Лебедзевай ды зліваў ёй інфармацыю? Віленскі суд пакінуў вынесены яму вырак у сіле
✔️Пацікавіліся, што зменіцца ў дзейнасці Каардынацыйнай рады разам з абраннем новага спікера
✔️За 10 гадоў колькасць беларускіх школьнікаў, якія навучаліся на беларускай мове, упала на траціну
✔️Літва плануе ўводзіць супраць РФ і РБ свае нацыянальныя санкцыі, а не толькі далучацца да агульнаеўрапейскіх
✔️На Жлобінскім мясакамбінаце расказалі, чаму паставілі ў горадзе дзіўную скульптуру «сасіскі-канібала»
#рэпрэсіі:
▫️Затрыманыя топ-менеджары кампаніі, што валодае сеткаю крамаў «Еўраопт»
▫️Сталі вядомыя некаторыя дэталі рэпрэсіяў супраць аўтараў беларускай Вікіпедыі
▫️Прызначылі дату судовага паседжання па крымінальнай справе Ніны Багінскай
▫️Facebook-старонку «ZMAGAR Association of Belarusians In The USA» дадалі ў «спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў»
🧡 Гэтае добрае відэа пра выратаванне дзядулі завірусілася ў TikTok
Паказваем і вам!
😨 Ого!
Проста паглядзіце, што інжэнер з Японіі робіць са звычайнага кардону ⬆️
🥲 Мы плакалі, калі рабілі гэтае відэа
Амерыканскі фермер зладзіў для парсюкоў сапраўдную забаву 🕺
Паглядзіце, навошта ён гэта рабіў ☝️
💪 Робаты выратуюць свет
Паглядзіце, як робасабакаў навучылі працаваць у Кітаі
🔹Лукашэнку можа напаткаць лёс Піначэта?
Рада Еўропы ўзялася за стварэнне спецтрыбуналу, які будзе разглядаць, сярод іншага, саўдзел у агрэсіі супраць Украіны Лукашэнкі ды ягоных памагатых.
❓Наколькі рэальны шанец таго, што самаабвешчаны кіраўнік Беларусі паўстане перад такім судом?
❓Як праца трыбуналу можа ўдарыць па сістэме?
❓Ці ўжо сабралі доказы злачынстваў?
🔍 Сяргей Пеляса шукае адказы на гэтыя пытанні разам з Паўлам Латушкам у свежым выданні праграмы «ПраСвет» на канале «Белсат NEWS»
🥔 Добрая навіна: бульба вярнулася ў беларускія крамы. Але ёсць і дрэнная
А яна ў тым, што паралельна ўзнік дэфіцыт яшчэ адной гародніны, з якой гістарычна нашая краіна таксама ніколі не мела праблемаў.
🔍 Разбіраемся ў сітуацыі разам з экспертам
📍Адпомсціў за прыяцеля. Жыхар Баранавічаў знішчыў машыну супрацоўніка ўнутраных войскаў МУС
Распачатая крымінальная справа, падпальшчык можа апынуцца ў няволі на тэрмін да 10 гадоў.
👀 Глядзіце падрабязнасці ў нас на сайце
🐸 Незвычайны храм-музей жабак у Японіі
Паглядзіце на шыкоўную калекцыю!
(Не, да сеткі польскіх «Жабак» яны не адносяцца 🙊)
🤔 «Прафанацыя перамоваў»: сустрэча ўкраінскай і расейскай дэлегацый у Турцыі наўрад ці скончыцца нечым пазітыўным
Калі адбудзецца ўвогуле. Бо пакуль няма пэўнасці нават наконт гэтага.
Зяленскі ўжо ў Анкары, дзе сустракаецца з Эрдаганам. Расейская дэлегацыя ў Стамбуле, але без Пуціна.
☝️Навошта гэта ўсё патрэбна? Чытайце меркаванне палітолага
☝️Размаўляем з Валерам Кавалеўскім пра тое, ці можа ААН неяк паўплываць на сітуацыю ў Беларусі
У многіх стаўленне да гэтай арганізацыі досыць скептычнае: маўляў, войны прадухіляць яна не можа, спыняць дыктатарскія рэжымы таксама.
Валер Кавалеўскі лічыць, што не ўсё так трагічна.
📍Пачытайце, што ён расказаў у каментары «Белсату»
🌲 Хлопец паставіў рэкорд у добрай справе
Паглядзіце, што ён зрабіў ☝️
🔹Перамовы ў Стамбуле: калі ўсё пойдзе паводле плану, дэлегацыі РФ і Украіны сустрэнуцца сёння
Папярэдне сустрэчу прызначылі на 12:30 мясцовага часу (супадае з беларускім).
Пры гэтым чаканні ад гэтых перамоваў невысокія. Дзяржсакратар ЗША адзначыў, што ўзровень расейскай дэлегацыі «не паказвае на магчымасць дасягнення прарыву».
📍Чытайце болей на старонцы
😡«Супрацоўнік авіякампаніі сказаў: «Як ты сюды трапіў без пашпарту?»
Беларус Ян жыве ў Польшчы і мае польскі падарожны дакумент замежніка. Нядаўна ён збіраўся ляцець у Грузію, але супрацоўнікі авіякампаніі WizzAir не пусцілі Яна на борт самалёту, а дакумент назвалі «проста паперкай».
У нашым артыкуле распавядаем, што адбылося, ці законна гэта і што рабіць у такіх выпадках. Пачытайце!
Дабрыдзень, сябры!
Мы вам ранішнюю прэсу прынеслі – пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸Бульба з’явілася, пазнікала якасная цыбуля
Чаму ў Беларусі не стае гародніны?
🔸Эканоміка, заробкі і кошты ў Беларусі будуць расці хутчэй
Распавядаем прагнозы даследчага цэнтру BEROC.
🔸Ягораў: Гэта «стратэгія тысячы канферэнцыяў»
Што не так з Каардынацыйнаю радаю?
#штопачытаць
😳 «Сацыяльна небяспечная сям'я» – за «падабайку» у інтэрнэце
Змяншэнне шлюбаў і нараджальнасці, павелічэнне дзяцей-сіротаў і сацыяльна-небяспечных семʼяў – такое становішча ў Беларусі сёння.
Адмыслоўцы кажуць, што ў пералік нядобранадзейных семʼі патрапляюць, у тым ліку, праз палітычную пазіцыю: статус «сацыяльна небяспечнай» сямʼю могуць прызначыць нават за «лайк» у інтэрнэце.
Падрабязней глядзіце ў праграме «Абʼектыў. 👈
☝️Больш за ўсё працаўнікоў гіне ў сельскай гаспадарцы
Не адстае будаўніцтва і прамысловасць. Так, толькі летась на сваіх працоўных месцах загінулі 105 чалавек.
Улады ганарацца: гэтая колькасць – «гістарычны мінімум» за часы Рэспублікі Беларусь.
Больш глядзіце ў праграме «Аб'ектыў».👈
📍«Мігранцкія хронікі»: у польскім памежным аўтамабілі выбілі шыбы, а ўлады РБ раптам вырашылі дэпартаваць студэнтаў з Самалі за іхны намер патрапіць у Еўразвяз
Самалійцам яшчэ і ўляпілі забарону на ўезд у Беларусь тэрмінам на 5 гадоў (нешта падказвае, што гэта іх не надта засмуціла).
👀 Глядзіце падрабязнасці на сайце
📍Памятаеце літоўца, які сябраваў з прапагандысткай Лебедзевай ды зліваў ёй інфармацыю? Віленскі суд пакінуў вынесены яму вырак у сіле
У верасні Мантас Даніелюс быў прызнаны вінаватым і быў накіраваны ў турму на 9 гадоў. Спроба зменшыць гэты тэрмін праз апеляцыю не дала плёну.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Перамовы ў Стамбуле: няма ні Пуціна, ні Зяленскага, ні Трампа. Да чаго могуць дамовіцца?
🔸Лукашэнка асабіста правёў у аэрапорт прэзідэнта Зімбабвэ
🔸Следам за праблемамі з бульбай у беларускіх крамах узнік дэфіцыт цыбулі. Разбіраемся, што адбываецца
🔸Злітыя дакументы BELPOL пра няшчасныя выпадкі на беларускіх прадпрыемствах
🔸Меней шлюбаў, болей разводаў ды сем'яў у сацыяльна небяспечным становішчы... Не вельмі аптымістычны сюжэт да Міжнароднага дня сям'і
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
🪙 Даходы жыхароў сталіцы ў першым квартале выраслі на 11%
І гэта найгоршы паказчык у Беларусі. А дзе зафіксавалі найлепшы?
📍Шукайце адказ па спасылцы
«Я Украінай наогул не цікавіўся і я не верыў, што будзе поўнамаштабнае ўварванне»
Калі расейцы захапілі Крым, беларус «Пан Зубр» пастанавіў бараніць Украіну. Вось ужо адзінаццаты год беларускі добраахвотнік ваюе.
🎞 Глядзіце гісторыю цалкам у праекце «Ваяры і валанцёры» на YouTube-канале «Белсат HISTORY»
💬 «Стратэгія тысячы парэзаў замененая стратэгіяй тысячы канферэнцыяў і тысячы візітаў»
Пацікавіліся, ці зменіцца курс Каардынацыйнай рады пасля абрання новага спікера.
☝️Пачытайце, што мяркуе спікер КР мінулага склікання Андрэй Ягораў
💁🏻♂️ За 10 гадоў колькасць беларускіх школьнікаў, якія навучаліся на беларускай мове, упала на траціну
На гэта звярнула ўвагу выданне «Позірк», прааналізаваўшы звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
🔍 Шукайце болей сумных лічбаў па спасылцы
🇱🇹 Ініцыятыва МЗС Літвы: замацаваць у законах магчымасць уводзіць нацыянальныя санкцыі супраць РФ і РБ
Думкі пра гэта ўзніклі ў літоўскім знешнепалітычным ведамстве праз няпэўнасць адносна падаўжэння агульнаеўрапейскіх санкцыяў супраць Расеі.
📍Чытайце падрабязней, як гэта можа працаваць
💱 Курсы валютаў 15 траўня
Еўра пасля ўчорашняга скачку адкаціўся больш як на тры капейкі. Долар таксама здаў пазіцыі, але неістотна. Расейскі рубель крыху вырас.
#курсывалютаў
☝️Прызначылі дату судовага паседжання па крымінальнай справе Ніны Багінскай
Аснову абвінавачання супраць жанчыны складаюць адміністрацыйныя пратаколы і судовыя пастановы за 2024 год.
📍Чытайце падрабязнасці ў нас на старонцы