Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🐠 Здаецца, нехта знайшоў сабе новага сябра... пад вадой
Паглядзіце на мілую сустрэчу 🥰
☝️«Перамовы паміж Расеяй і Украінай пачнуцца неадкладна»
Пра гэта заявіў Дональд Трамп на старонцы «TRUTH» пасля тэлефоннай размовы з Уладзімерам Пуціным.
Амерыканскі прэзідэнт называе размову вельмі добрай, а «тон і дух» – выдатнымі.
Якія могуць быць умовы расейска-украінскіх перамоваў Трамп не называе, спасылаючыся на тое, што «яны ведаюць падрабязнасці перамоваў, пра якія ніхто іншы не ведае».
Амерыканскі прэзідэнт таксама падкрэсліў, што Расея хоча болей гандлю і яе патэнцыял «бязмежны». І, што пра хуткія перамовы паміж Расеяй і Украінай ён паведаміў усім еўрапейскім лідарам.
Беларусы ў TikTok не перастаюць здзіўляцца цэнам на рынках
Рознага кшталту пытанні ў людзей узнікаюць не толькі да бульбы, а яшчэ да цыбулі, капусты і, нават, яблыкаў.
«Хохлікі дзерці», «глядзець ці скакаць, як хохлік» — ці ведаеце, што гэта значыць?
Даведайцеся больш новых незвычайных словаў і выразаў па-беларуску на штодзень разам з «Мова нанова» ☝🏻
▶️Выданне цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🚫 Колькасць асуджаных за пратэсты-2020 агучыў старшыня Следчага камітэту Дзмітрый Гора
...Выношвалі планы фізічнага адхілення кіраўніцтва краіны, змены канстытуцыйнага ладу і прывядзення да ўлады антынароднага марыянетачнага ўраду
«Крэмль, наносячы ўдар, праверыць пакт NATO, і, на маю думку, артыкул 5 не спрацуе»
Так польскі дывізійны генерал у адстаўцы Леан Камарніцкі каментуе верагоднасць нападу Расеі на краіны Балтыі бліжэйшымі часам. Пра тое, колькі часу патрэбна Захаду, каб падрыхтавацца да расейскай агрэсіі, і якое месца можа заняць Беларусь у новых ваенных нападах – чытайце ў нашым інтэрв'ю
✝️ Хрышчэнне Русі: міфы «Аповесці мінулых гадоў» і праўда пра візантыйскую місію
Паводле летапісу, князь Уладзімір доўга выбіраў веру і, у рэшце рэшт, спыніўся на візантыйскім праваслаўі. Але гістарычная рэальнасць значна складаней: з палітыкай, шлюбамі і вайсковымі паходамі.
🔸 Хрышчэнне Уладзіміра — шчырая вера, ці палітычны разлік?
🔸 Уладзімір ці Торвальд — хто прынёс хрысціянства на Беларусь?
🔸 Як хрысціянства прыйшло ў Полацк раней за Кіеў?
🔸 Хто такія русы, чаму яны хадзілі на Візантыю і пры чым тут баўгары?
👀 Цімох Акудовіч раскрывае праўду пра хрысціянства на беларускіх землях у новым выданні праграмы «Вусы Скарыны». Глядзіце проста цяпер!
Пасля агалоскі пра смерць вязня ў калоніі ўключылі ацяпленне
MAYDAY TEAM стала вядома пра ўключэнне ацяпленне ў івацэвіцкай калоніі «Воўчыя норы». Гэта адбылося пасля смерць аднаго зняволенага. Яму было 50 гадоў,
Напрыканцы красавіка праваабаронцы паведамлялі пра эпідэмію ковіду ў «Воўчых норах». Асуджаныя хварэлі цэлымі атрадамі, а лекавалі іх толькі парацэтамолам. Пра тое, што сімптомы хваробы вельмі нагадваюць каронавірусную інфекцыю, на волю перадалі самі зняволеныя.
Гэта быў іхны крык аб дапамозе, і ўжо тады яны асцерагаліся, што хтосьці можа не выжыць. Частка самых цяжкіх хворых была вывезеная ў Менск у Рэспубліканскую турэмную лякарню
🇱🇹Літва падала супраць Беларусі ў Міжнародны суд ААН
Гэты прэцэдэнт здарыўся праз крызіс на мяжы Беларусі з ЕЗ.
Калі ў 2019 і 2020 колькасць спробаў нелегальнага перасячэння мяжы было 37 і 74 адпаведна, то ў 2021-м іх колькасць перавысіла 23 тысячы. І «з прычыны неканструктыўнай пазіцыі рэжыму Лукашэнкі» спыніць гэта дыпламатычнымі крокамі не атрымалася, у выніку чаго Літва мусіла звярнуцца ў Міжнародны суд ААН
🟥 86 % усіх школьнікаў уваходзяць у піянерскую арганізацыю
Пра гэта паведаміла намесніца старшыні Цэнтральнага савету ГА «БРПА» Юлія Шынкарэнка.
#лічбадня
🐟Услед за гароднінай можа прапасці рыба?
Сёлетняе надвор'е стварае праблемы не толькі праз замаразкі. У Беларусі назірацца таксама і трывожна нізкі ўзровень ападкаў, што можа крытычна паўплываць на рыбныя гаспадаркі.
Напрыклад у рыбгасе «Сялец» Бярозаўскага раёну ў якім вырошчвалі чвэрць аб’ёмаў беларускай рыбы былі вымушаныя перайсці на ашчадны метад вырошчвання рыбы і асушыць чатыры сажалкі.
Як непагода ўплывае на Беларусь — чытайце тут
«У блакаду Ленінграда вы, напэўна, у першыя б содні замерзлі»
— гэтак праўладныя «боты» ў чатах натхняюць пацярпець адсутнасць ацяплення ў Мазыры.
Незадаволеныя жыхары Мазыра пачалі скардзіцца на адсутнасць рэакцыі камунальнікаў на халадэчу ў мясцовым чаце. Крытычныя паведамленні выдаляліся і выклікалі адказную рэакцыю ў праўладных «інтэрнэт-актывістаў»
Падрабязнасці гісторыі — тут
🎤Пазняк і Латушка выступілі на акцыі да Дня палітвязня
У акцыі таксама ўзялі ўдзел былыя палітвязні. Выступоўцы прамаўлялі на фоне 1172 фотаздымкаў зняволеных, замацаваных на імправізаваных кратах.
У чым пагаджаюцца і ў чым супярэчаць пазіцыі палітыкаў — чытайце ў нашым рэпартажы
Унікальны для Беларусі храм адкрылі 18 траўня
Будаўніцтва першага храма ААЦ трывала са жніўня 2022 года і скончылася ў красавіку сёлета.
Бажніца пабудаваная з армянскага вулканічнага каменя туфу. Гэты камень адмыслова прывезены з Арменіі. Унутраная аздабленне таксама з армянскага каменя-траверціну. Гэта заўсёды будзе нагадваць нам часцінку Радзімы. Усе абразы прывезены з Арменіі
Джо Байдэну дыягнаставалі рак падкарэннай залозы
Дыягназ быў пастаўлены 16 траўня. Паводле лекараў, у экс-прэзідэнта агрэсіўная форма анкалагічнага захворвання, якое характарызуецца метастазамі ў косці.
Доналд Трамп выказаў падтрыманне свайму галоўнаму канкурэнту на выбарах:
«Мэланія і я засмучаныя навіною пра нядаўні медычны дыягназ Джо Байдэна. Мы выказваем самыя цёплыя і найлепшыя пажаданні [жонцы былога прэзідэнта] Джыл ды іхнай сям’і, а Джо жадаем найхутчэйшага і спрыяльнага выздараўлення», – realDonaldTrump/posts/114530973523345791">напісаў Трамп у сваёй сацсетцы.
У прэс-службе Байдэна заявілі, што рак адчувальны да гармонаў, што дазваляе эфектыўна яго лячыць. Цяпер сям’я Байдэна вывучае варыянты лячэння разам з лекарамі.
❓Ці скрадзеныя звесткі карыстальнікаў «Новай Беларусі»?
Пра ўзлом платформы «Новая Беларусь» і крадзеж звестак усіх карыстальнікаў паведамляюць праўладныя тэлеканалы. Нібыта, гэта здарылася яшчэ напачатку года, а стваральнік платформы Павел Лібер спрабаваў «замяць» справу.
Наколькі праўдзівыя гэтыя заявы? Журналісты Белсату пацікавіліся ў самога стваральніка «Новай Беларусі» Паўла Лібера. Што ён адказаў? Чытайце на інтэрнэт-старонцы.👈
☢️ «Пабудавалі АЭС, з суседзямі пасварыліся, прадаваць электрычнасць няма куды... »
А страты на будаўніцтва кампенсуюць за кошт беларускіх спажыўцоў.
Менавіта з гэтай прычыны расце кошт электраэнергіі – так мяркуюць эксперты. А ў выніку растуць кошты на тавары і паслугі, да прыкладу, камунальныя.
Працяг тэмы чытайце на сайце Белсату. 👈
🔥 На фестывалі Burning Man пабудуюць беларускі лагер
І вось як ён будзе выглядаць!
Пляцоўка прастаіць восем дзён (увесь час фестывалю) у пустыні Блэк-Рок у штаце Невада.
«Наша пляцоўка называецца MARA, і ў нас ужо 35 беларусаў. На жаль, больш прыняць не можам, бо звычайна на першы раз выдзяляюць самы малы кавалак пустыні – 30×30 метраў», – напісаў адзін з арганізатараў Валер Астрынскі.
Burning Man – гэта штогадовы маштабны фестываль у ЗША. Акрамя музыкі, удзельнікі будуюць там намётавы горад і неверагодныя арт-аб’екты.
❗️Трамп і Пуцін завяршылі тэлефонныя перамовы
Будзе дапоўнена
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Раскажам чаму растуць цэны і хто вінаваты ў знікненні бульбы
🔸Літва падала пазоў супраць Беларусі ў Міжнародны суд ААН
🔸З 1 верасня ўсе школы Беларусі пераходзяць на новыя правілы. Абмяркуем плюсы і мінусы
🔸Раскажам пра першы тур польскіх выбараў ды як цяперашні расклад уплывае на беларусаў
🔸Пагаворым пра перамовы Трампа, Пуціна, Зяленскага і Джэй Дзі Вэнса ў Ватыкане
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://youtube.com/live/TsOxwvkTE4w
У Менску ўпершыню за паўгода знізіліся цэны на кватэры
Калі вам удалося трошкі зэканоміць, не купляючы бульбу і цыбулю апошнім часам, то запрашаем прачытаць гэты артыкул — можаце прыцаніцца
🐝 На чырвонай дарожцы ў Канах можна пабачыць і такое
Паглядзіце, як можна эфектна трапіць у кадр 🙈
📺 Кароткі агляд навінаў
⬆️ Падарунак ад Лукашэнкі для Папы Рымскага Льва XIV
🔻 Рост індэксу спажывецкіх цэнаў у Беларусі паскорыўся
🔻 У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання не баяцца травеньскіх замаразкаў
🔻 Сіноптыкі абяцаюць, што халоднае надвор'е ў Беларусі ўрэшце зменіцца
🔻 У Ватыкане Зяленскі сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джэй Ды Вэнсам
🔻 Аляксандр Фрыдман – пра мінусы для рэжыму Лукашэнкі ад спынення вайны ва Украіне
🔻 Правілы пазыкаў у Беларусі плануюць сур'ёзна змяніць
🔻 Прэзідэнта Польшчы абяруць у другім туры выбараў
🔻 Рубрыка "Белсат онлайн"
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🇪🇺Еўразвяз створыць абаронны крэдытны фонду на150 мільярдаў еўра
Стварэнне фонду было адным са стратэгічных прыярытэтаў польскага старшынства ў Радзе ЕЗ, і Польшча актыўна прасоўвала ідэю з пачатку года.
Як будзе працаваць фонд — чытайце тут
З Беларусі дэпартуюць 3 мараканцаў за вулічную бойку 🇲🇦
Пра гэта паведаміла МУС Беларусі.
Замежнікаў, якія ўчынілі бойку ў Гомлі прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, пасля чаго іх вырашылі выслаць з краіны.
У апублікаваным роліку МУС паказаныя кадры публічнай «высылкі» перад іншымі замежнымі студэнтамі.
Што вы думаеце пра гэты выпадак?
💱 Курсы валютаў 19 траўня
Долар саслабеў нязначна. Еўра страціў 2.7 капейкі. Расейскі рубель нязначна падрос.
#курсвалютаў
Польшча не ўпусціла ў Беларусь шыны для самалётаў
Вось такую кантрабанду выявіла польская мытня на пункце пропуску ў Карошчыне (Казловічы).
Агульная вага шынаў для падсанкцыйных самалётаў «Boeing» склала 5 тонаў.
Транзіт гэтага тыпу тавараў праз тэрыторыю Беларусі і Расеі падлягае санкцыям Еўразвязу
❗️Танныя камуналка і праезд у транспарце – усё?
❗️Праблемы з гароднінай могуць захавацца да восені
❗️Інфляцыя б'е рэкорды
Свежы выпуск праграмы «Атма$фера» з Аляксандрам Кныровічам – ужо на канале «Белсат NEWS»!
👀 Глядзіце проста цяпер
💸Рост коштаў у Беларусі сур'ёзна паскараецца
Паводле Еўразійскага банку развіцця (ЕАБР), інфляцыя ў Беларусі працягвае расці хутчэй за прагнозы ўладаў:
📈 Гадавая інфляцыя ў сакавіку склала 5,9%,а ўжо ў красавіку — 6,5% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году.
З пачатку 2025 года кошты выраслі на 3,8%, хаця ўрад планаваў не больш за 5% на ўвесь год.
👉 Гэта азначае, што пры такіх тэмпах улады рызыкуюць не стрымаць уласны інфляцыйны прагноз — і спажыўцы ўжо адчуваюць рост коштаў на тавары і паслугі.
У першым туры выбараў у Польшчы перамагае Рафал Тшаскоўскі
Мэр Варшавы і прадстаўнік «Грамадзянскай кааліцыі» ужо набраў 31,2 % галасоў. За ім ідзе Караль Наўроцкі з «Права і справядлівасці» – у яго 29,7 %. Цяпер у Польшчы чакаецца другі тур.
Як прайшло галасаванне і хто каго падтрымае ў наступным туры выбараў – коратка распавядаем ПА СПАСЫЛЦЫ (патрэбны VPN).