Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
📺 Кароткі агляд навінаў
🔻Начная атака на Кіеў расейскім войскам была самай буйной з пачатку вайны
🔻 Расеі перадалі палоннага грамадзяніна Беларусі з базы «Міратворац»
🔻Заява Ціханоўскай пра прысутнасць на перамовах паміж Расеяй ды Украінай
🔻 IV канферэнцыя беларусаў і беларусак свету праходзіць у Варшаве
🔻220 беларусаў судзілі за падтрыманне Украіны
🔻Азараў распавёў пра ўдзел каханка Мельнікавай у інсцэніроўцы нападу на Азаронка
🔻У Гамбургу жанчына з нажом напала на людзей на вакзале
🔻Гонка на кітайскіх каноэ па Свіслачы
🔻«Жалезная ледзі»: Хто такая Наталля Пяткевіч?
🔻Лось бегаў па Салігорску
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 👇🏻
🇵🇱Польскім беларусам шлюць падазроныя загады пакінуць краіну
Прынамсі двое беларусаў атрымалі лісты, нібыта падпісаныя намеснікам начальніка Польскага Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW), з загадам пакінуць краіну з прычыны «незаконнай дзейнасці».
Адно з такіх паведамленняў, у якім ідзе гаворка пра ануляванне дазволу на жыхарства і пагрозу высылкі ў Беларусь, прыйшло нават чалавеку, які ўжо мае польскі пашпарт. 🙃 Дадаткова пытаннечкі выклікае той факт, што лісты былі адасланыя з тэрыторыі Нямеччыны.
Абодва атрымальнікі займаюцца камерцыйнай дзейнасцю, таму іхныя дадзеныя можна знайсці ў вольным доступе.
Пытанне, каму патрэбная такая правакацыя, застаецца адкрытым.🤔
Падрабязней — тут
💬 «Гэта будзе такая звязка алігархату з вайсковымі і спецслужбамі.»
Лукашэнка цягам апошняга тыдня неаднойчы закранаў тэму змены ўлады і нават сказаў, што «новае пакаленне прыведзена да ўлады». Гэта вынік ціск з боку Крамля, які незадаволены неактыўным удзелам Беларусі ў вайне? Альбо дыктатар сапраўды гатовы адпусціць уладнае стырно на карысць нейкага са сваіх пераемнікаў?
У новым выпуску праграмы «Карані праблемаў» разбіраемся, як вайсковыя апетыты Расеі ўплываюць на Беларусь. Якая краіна можа стаць наступнай ахвярай расейскага нападу? І што будзе пасля сыходу Лукашэнкі?
👀 Свежы выпуск праграмы «Карані праблемаў» ужо даступны для прагляду на канале «Белсат NEWS»
🏘На аднаго беларуса прыпадае ~30,4 м2 жытла. А што ў іншых?
Ці сапраўды беларусы жывуць цесна?
Жытла не хапае, а тыя, хто мае патрэбу, стаяць у чарзе амаль 30 гадоў.
«Белсат» параўнаў звесткі пра сярэднюю жылплошчу на аднаго жыхара ў Беларусі іў суседзяў, а таксама ў краінах з больш высокім узроўнем жыцця.
🤬«СССР існуе, а Беларусь – мэта «СВА». Расейскія палітыкі выказалі прэтэнзіі на тэрыторыю суседніх краінаў. У тым ліку і на Беларусь
Чалец камітэту Дзяржаўнай думы ў пытаннях абароны Віктар Собалеў заявіў, што «поўным развязаннем мэтаў СВА ёсць стварэнне адзінай саюзнай дзяржавы: Расея – Украіна – Беларусь». Ён назваў гэта «аднаўленнем «русского мира» ў рамках натуральных яго межаў».
У сваю чаргу дарадца прэзідэнта Расеі Антон Кабякоў заявіў, што СССР «юрыдычна дзесьці існуе». Паводле яго была парушаная працэдура роспуску СССР, а агрэсію РФ супраць Украіны, паводле чыноўніка, можна разглядаць як унутраны працэс.
Што яшчэ нагаварылі апошнім часам расейскія палітыкі, чытайце ў нашым матэрыяле
Не ведаеце, што пачытаць раніцою?
Мы вам акурат ранішнюю прэсу прынеслі – сабралі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹Каханкам Мельнікавай быў агент беларускіх спецслужбаў – «Polityka» і «The Insider»
Расследавальнікі сцвярджаюць, што Мельнікава сустракалася і лятала ў адпачынак з чалавекам, які працаваў на спецслужбы Беларусі і меў пашпарт прыкрыцця на іншае прозвішча.
🔹Расея наўпрост фінансавала прарасейскіх актывістаў у Беларусі – расследаванне «Бюро»
Крэмль ужо доўгі час шчодра спансуе сваіх марыянетак у Беларусі.
🔹Самалёт з Пратасевічам захапілі 4 гады таму
Чаго гэтым дамагліся – і што з Пратасевічам цяпер?
#штопачытаць
🤷♂️ Страціў грошы і здабыў крымінальную справу
І ўсё праз тоўстыя кішэні. Так, з пакункамі Еўра ў кішэнях беларус ехаў з Познані ў Гомель. На мяжы мытнік заўважыў нязвыкла поўныя кішэні і так знайшоў больш за 37,5 тысячаў Еўра.
У выніку грошы забралі да суду і распачалі крымінальную справу. Больш пра здарэнне чытайце на сайце.👈
💥 #галоўнае за 23 траўня
✔️У Польшчы хочуць стварыць універсітэт для беларусаў сталага веку
✔️Улады Магілёва «прыдушылі» голас нязгодных з будаўніцтвам у ахоўнай зоне
✔️Расея выдаткавала сотні тысяч долараў на падтрымку пракрамлёўскіх актывістаў — расследванне
✔️Каханкам Мельнікавай быў спецслужбіст — «Polityka» і «The Insider»
✔️Лукашэнка ведаў, што Расея рыхтавала напад на Украіну — «BELPOL»
✔️ У Беларусі адбыўся абмен палоннымі
✔️ Каханак Мельнікавай быў узнагароджаны пасля правакацыі з Азаронкам
#рэпрэсіі:
▫️У Беларусі прызналі экстрэмісткай камерунскую манету
▫️Беларусаў пераследуюць за рэгістрацыю на мапе беларускага бізнэса ў замежжы
🙏 Ранкам прыйшла да лекараў, днём упала ў кому, увечары памерла
Усё гэта цягам аднаго дня здарылася з 14-гадовай дзяўчынкай з Ельску. У паліклініку ішла закрываць бальнічны, бо пачувалася добра.
Што здарылася з падлеткам далей следчыя не паведамляюць. Але ціснуць на сям'ю і пагражаюць за каментары ў сеціве.
Больш глядзіце ў праграме "Абʼектыў".
☝️На прапагандыста Азаронка нападалі «свае»
Сярод "нападнікаў" быў Аляксей Лабееў – супрацоўнік спецслужбаў і каханак зніклай апазіцыянеркі Анжалікі Мельнікавай. За правакацыю з Азаронкам спецслужбіст Лабееў атрымаў дзяржаўную ўзнагароду.
У 2021 годзе Азаронка, нібыта, хацелі «захапіць і кінуць у багажнік».
Пра гэта Белсату паведаміў кіраўнік «BYPOL» Аляксандр Азараў. Больш чытайце на сайце па спасылцы.👈
Гібрыдная вайна Расеі супраць Захаду ўжо распачалася
☝🏻Беларуска-расейскія вучэнні «Захад 2025» эксперты называюць прыкрыццём для нападу Расеі на краіны NATO з тэрыторыі Беларусі.
Крыніцы ў спецслужбах NATO і Еўропы таксама заяўляюць, што Расея можа атакаваць краіны Балтыі і Польшчу праз Беларусь.
❓ Ці сапраўды Расея плануе ўцягнуць Беларусь у вайсковы канфлікт з дзяржавамі NATO ужо сёлета?
Пра магчымы расейска-беларускі вайсковы канфлікт з Захадам, а таксама пра тое, чым пагражае замірэнне ва Украіне, гаворым у праграме «ПраСвет», паслухайце!
▶️ Выданне цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»
Ціханоўская выступіла на канферэнцыі, прысвечанай тэме «Бяспека дэмакратыі» ў Варшаве
Ціханоўская адзначыла, што ўлады Аляксандра Лукашэнкі і Расея «ўкладаюць велізарныя грошы ў інфармацыйны працэс», «засмечваюць свядомасць Беларусі».
Ціханоўская назвала Беларусь ключавым фактарам бяспекі і будучыні Еўропы ў цэлым і Украіны ў прыватнасці. Яна адзначыла, што ўлада
Аляксандра Лукашэнкі дапамагла Уладзіміру Пуціну напасці на Кіеў, шантажаваць Польшчу і краіны Балтыі
Падрабязней пра выступ Ціханоўскай — чытайце ў артыкуле
5 млн тон боепрыпасаў і сотні эшалонаў тэхнікі — усё праз Беларусь
У Беларусі рыхтаваліся да вайны супраць Украіны яшчэ да 24 лютага — згодна з новым дакладам BELPOL, беларускія ўлады ведалі пра напад і дапамагалі акупанту. Усё — ад чыгункі да дронаў, ад медыкаў нават да палітвязняў — было ўцягнута ў ваенную машыну.
Падрабязнасці тут
Беларускіх дыябетыкаў будуць лекаваць па-новаму💉
У Беларусі да канца 2025 года ўсіх пацыентаў з дыябетам 2-га тыпу перавядуць на генна-інжынерны інсулін у картрыджах — цяпер яго выпускаюць беларускія вытворцы.Картрыджы і спецыяльныя асадкі значна палягчаюць працэс уколаў інсуліну, робячы яго хуткім і зручным амаль у любых умовах.🖊
Дыябет 2-га тыпу маюць каля 5,2 % беларусаў, і колькасць хворых працягвае расці — асноўныя прычыны звязаныя з ладам жыцця. 🍔🚶
Інсулін — гармон, адкрыццё якога ў 1921 годзе зрабіла дыябет не смяротным, а кіраваным захворваннем; сёння таксама распрацоўваюцца новыя, неін’екцыйныя метады яго дастаўкі.
❗️Каханкам Мельнікавай быў спецслужбіст😱
Расследавальнікі «Polityka» і «The Insider» сцвярджаюць, што зніклая спікерка Каардынацыйнай рады актыўна сустракалася Аляксеем Лабеевым, які меў пашпарт прыкрыцця.
Арганізацыя «BELPOL» пацвердзіла «Белсату», што такі чалавек існуе
Падрабязнасці па спасылцы
❓А вы ведалі, што ў сабакаў ёсць свой Канскі фестываль?
Ён праходзіць штогод ужо 25 гадоў запар.
Паказваем, што там было ў гэтым годзе!
❗️Расея і Украіна абмянялі яшчэ 307 на 307 палонных
Расейскія СМІ паведамілі пра новы этап абмена палоннымі. Гэта працяг пасля ўчорашняга абемну, калі Украіна і Расея абмяняліся палоннымі па формуле 390 на 390. Абмен адбываецца на тэрыторыі Беларусі.
Нагадаем, што дамоўленасці пра абмен 1000 на 1000 палонных былі агучаныя пасля перамоваў у Стамбуле.
😡Расея абстраляла Кіеў і Адэсу ўначы
Украінскія вайскоўцы адзначаюць, што збілі ўсе ракеты і 128 беспілотнікаў, а яшчэ 117 дронаў прызнаныя «лакацыйна страчанымі» і падушанымі сродкамі РЭБ.
Расея таксама паведаміла пра дронавыя атакі: цягам ночы 24 траўня знішчылі 94 беспілотнікі, у тым ліку 64 – над Белгародскай вобласцю
💊Хварэць у Беларусі стане даражэй
Міністэрства аховы здароўя павысіла максімальныя адпускныя цэны на лекі беларускай вытворчасці.
У асноўным рост цэнаў складзе ад 4,5 % да 4,8 %
Якія канкрэтна лекі гэта закране — чытайце тут
🚢🏠 «У вас там карабель у агародзе!»
Нарвежац Ёхан Хельберг так моцна спаў, што нават і не заўважыў, што здарылася... 🙈
Паглядзіце!
⭕️ Хочаце пачаць выходныя з пазітыву? Глядзіце нашае шоу «Раніца з Белсатам»
У сённяшнім выданні распавядзем, куды паляцець беларусу без візы, паразмаўляем пра тое, як падрыхтавацца да першага адпачынку дзіцяці і аптэчку на мора, абмяркуем, чаму Багдановіч перапісаў «Слуцкіх ткачых» і таямніцы дзяцінства Міцкевіча, а таксама шмат іншага цікавага.
Далучайцеся да нашага эфіру!
☝️У яе было шмат уразільвых месцаў
Герой, ахвяра ці здрадніца? Хто насамрэч зніклая былая спікерка Кардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава? А галоўнае – ці жывая і дзе яна цяпер?
Гэтыя пытанні высвятляе група журналістаў і некаторыя факты Белсату паведаміў Цімур Алеўскі – суаўтар матэрыялу-расследавання. Паслухайце.
Уся размова даступная па спасылцы на праграму «Студыя Белсат». 👈
Стала вядома колькасць затрыманых грамадзян Беларусі ў Расеі за год.
Калі ў Расеі па запыце Беларусі былі затрыманыя 954 чалавекі, то ў Беларусі затрымалі амаль у 5 разоў менш — 185. Колькасць палітычных затрыманняў з абодвух бакоў не ўдакладняецца.
#лічбадня
Апублікаванае даследванне пра магчымых пераемнікаў Лукашэнкі
Галоўныя тэзы:
🔻Беларуская кіроўная эліта ў значнай ступені залежыць ад Лукашэнкі, але адбываецца яе амаладжэнне і змена пакаленняў.
🔻Пасля сыходу Лукашэнкі ўладу могуць атрымаць прадстаўнікі сям’і, адміністрацыйнай вертыкалі і эканамічныя тэхнакраты.
🔻Роля сілавікоў у будучай уладзе будзе дапаможнай, а не дамінуючай.
🔻Сістэма кіравання ў Беларусі ўстойлівая і кампетэнтная, што робіць транзіт улады складаным.
🔻Магчымыя палітычныя крызісы пасля транзіту могуць выклікаць рэпрэсіі.
🔻Уплыў Расеі застанецца ключавым фактарам у беларускім палітычным ландшафце.
Больш падрабязна ў артыкуле
🐶 Гэты сабака ўмее страляць з рагаткі
Але гэта не адзіны яго талент.
Паглядзіце!
🇺🇦 «Сёння – 390 чалавек. Субота і нядзеля – чакаем працягу абмену»
Уладзімір Зяленскі пацвердзіў інфармацыю пра рэалізацыю першай часткі дамоўленасцяў аб абмене «1000 на 1000» паміж Расеяй і Украінай
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Як Лукашэнка падносіў снарады, правіянт і паліва падчас расейскага ўварвання ва Украіну. Падрабязнасці з дакладу Белпол
🔸«Ішла закрываць бальнічны» падрабязнасці смерці 14-гадвоай дзяўчыны ў Ельску
🔸У Горадні ўжо каля 10 год стаіць помнік інвестыцыям. Ведаеце пра такі? Мы раскажам
🔸Як і павесяліцца як след на апошнім званку, і даць рады здаць экзамены ў панядзелак?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/rZpA2w-plQw
Ася Паплаўская была вядомай блогеркай і журналісткай, але яе выбар на карысць Бога 🙏 прывёў яе ў манастыр. Аднак яе не прынялі ў манахіні 🚫, і жыццё прыйшлося пачынаць нанова.
У манастыры Ася перажыла шмат цяжкасцей і адкрыццяў: ад клопату пра паміраючых сясцёр да разрыву з мінулым светам і людзьмі, якія не змаглі зразумець яе выбар.
Сёння Ася жыве па-новаму, але яе шлях веры не скончыўся. Яна перажыла шок адмовы ў манаскіх абяцаннях, вяртанне ў свет і складанасці з уладкаваннем у іншай краіне, бо вяртанне ў Беларусь для яе небяспечнае. Хоць сэрца яе застаецца ў Беларусі, новы этап жыцця патрабуе падтрымкі 🤝
👀 Глядзіце новае выданне праграмы «Беларус беларусу» проста цяпер на канале «Белсат LIFE»
🥹 Яе маглі адправіць на забой, але ўсё змяніла відэа, якое раптам кранула сэрцы людзей
Актывісты сабралі каля 500 долараў, каб выкупіць свінку Груту ў фермера і перавезці ў бяспечнае месца.
Паглядзіце, якая яна шчаслівая!
⚡️На мяжы Беларусі і Украіны пачаўся найбуйнейшы абмен палоннымі
Паводле крыніц украінскай службы «Радыё Свабода», сёння адбываецца абмен па формуле 1000 на 1000. Ён працягнецца некалькі дзён. Гэты крок — вынік перамоваў у Стамбуле, што адбыліся 16 траўня. Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп ужо публічна павіншаваў абодва бакі з дамоўленасцю. Паведамляецца, што Расея вяртае дадому амаль усіх палонных вайскоўцаў, тады як Украіна — менш за 10%. Усе ўдзельнікі абмену прайшлі праверку спецслужбаў, уключаючы ФСБ і ГУР. Паводле некаторых экспертаў, гэта можа быць найбуйнейшым абменам за ўсю гісторыю расейска-украінскай вайны.
Чытаць падрабязнасці