Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
«З хэйтам пра мову я звыклася і паабяцала сабе, што буду працягваць гаварыць»
У новым выданні «Мова нанова» гендарная асветніца Марына Ментусава расказала, што найбольш эмацыйна каментуюць у беларускім сеціве і як змагацца з негатывам. А таксама расказала, як стала ахвярай фэйкаў з боку прапагандыстаў.
▶️ Глядзіце праграму «Мова нанова» на YouTub-канале «Белсат LIFE»
А вы яшчэ не аматар халадніку? Можа гэта падборка вас пераканае💓
Ізраіль, Польшча, Грузія — беларусы па ўсім свеце вырашылі адзначыць Дзень Халадніка😋
🔗Вось тут — смачная падборачка івэнтаў
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Славаччына дасылае ў Менск амбасадара. Што гэта азначае? На што паўплывае? Распавядзем, якія заходнееўрапейскія краіны маюць амбасадараў у Беларусі
🔸У Берасці ладзяць ваенныя зборы для кіраўнікоў абласцей і Менску
🔸Чаму плошча сельскагаспадарчых зямель за пяць гадоў зменшылася на 5,5 % і да чаго гэта прывядзе?
🔸У Студыі абмяркуем суд над Нінай Багінскай, смерць выкладчыка БНТУ, а таксама пагаворым з былым палітвязнем Андрэем Чапюком
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/Jv-_VsdX6K8
🐷 Усе мы бачылі кавярні з коцікамі, а вось у Кіеве адкрылі кавярню... з парсючкамі
Паглядзіце, як жывёлінкі дапамагаюць украінцам адпачыць ад вайны і перажыць цёмныя часы.
🚍Цяпер можна бясплатна перасаджвацца паміж аўтобасмі ў чарзе на мяжы
Спачатку «Менсктранс», а цяпер «Intercars» прапануюць пасажырам бясплатную перасадку на мяжы з Польшчай.
Калі адзін аўтобус кампаніі стаў у чаргу пад мяжой, а перад ім ёсць іншы аўтобус кампаніі, то туды можна перасесці пры наяўнасці вольных месцаў.
Раней кіроўцы міжнародных аўтобусаў прапаноўвалі перасадкі, але платна, за 30-50 еўра.💸
💥«Ніколі рэжым Лукашэнкі не быў так блізка да поўнага ўступлення ў вайну»
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне апублікавала даклад, які сігналізуе пра перавод Беларусі на вайсковыя рэйкі.
Адметная рыса дакладу – рэкамендацыі Еўразвязу і дэмакратычным дзяржавам па тым, як менавіта перадухіліць уступленне Беларусі ў вайну.
Гэтыя рэкамендацыі ў публічнай версіі дакладу зафарбаваныя: парады Захаду выглядаюць як ███████████████
🔗Падрабязней пра змест даклада НАУ — чытайце па спасылцы
❗️Ніну Багінскую вызвалілі без пакарання
«Белсат» даведаўся што актывістку вызвалілі без пакарання, а крымінальную справу спынілі❤️
💱 Курсы валютаў 30 траўня
Долар страціў зусім крыху. Еўра саслабеў нязначна. Расейскі рубель нязначна падрос.
#курсвалютаў
📺 Кароткі агляд навінаў
🔻 Забойца беларускі Лізы падаў на апеляцыю
🔻 Радослаў Сікорскі напісаў пост пра Сяргея Ціханоўскага
🔻 Аляксандр Кабанаў пра палітвязняў
🔻 Нямеччына нарасціла куплю ўгнаенняў у Беларусі нягледзечы на санкцыі
🔻 Беларуская драўніца ў Вялікай Брытаніі - онлайн
🔻 У ПВТ новая кіраўнічка
🔻 Расея ўдарыла па тралейбусным парку
🔻 Расейская дэлегацыя ў Стамбуле 2 чэрвеня будзе ў тым жа складзе
🔻 Сербія пастаўляла зброю Украіне праз трэція краіны
🔻 Павук паразмаўляў з ваеннымі пра тое, хто напаў на Украіну - онлайн
🔻 Ноўком пра затопленыя гарады
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
😰На экзамены пад дулам аўтамата
Рэгіянальныя медыя паведамляюць, што перад ЦЭ ў Бярозаўскім раёне міліцыянт з аўтаматам правяраў выпускнікоў на ўваходзе ў школу №3 у горадзе Бяроза. Такое відэа трапіла ў сацсеткі 🔼
🇱🇹Украінская кампанія зможа вывезці беларускія ўгнаенні праз Літву
Літоўскія ўлады задаволілі скаргу, звязаную з блакаваннем транзіту ўгнаенняў «Гродна Азот»
Падрабязней — у артыкуле
👆Змены законаў пра маёмасць і ўступная кампанія 11-класнікаў
Надыходзіць чэрвень і нясе з сабой чарговыя змены. Што зменіцца для беларусаў у наступным месяцы, распавядаем на нашай старонцы.
Пачытайце!
Добрай пятніцы, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
✔️Пратэст без лідараў
Што страцілі беларусы праз затрыманне Ціханоўскага, Статкевіча і Севярынца?
✔️Каліновец Яўген Салам Жураўскі: «Жахі з фільму «Тэрмінатар» зробяцца рэчаіснасцю»
У Варшаве праходзіць выстава фотаздымкаў Яўгена «Праз фотаплёнку. Штодзённасць ваяроў». «Белсат» пабываў на адкрыцці і паразмаўляў з ваяром і фатографам.
✔️Ваенізацыя або адукацыя?
Навошта дзяржава ўзбройвае шкаляроў
#штопачытаць
💃 Музычная паўза
На экзатычныя танцы ля беларускага інтэрнату. Паглядзіце ☝🏻
🐂🦬 У Беларусі нарадзілася незвычайнае цяля
Наванароджаная жывёла апынулася гібрыдам ад мясцовага зубра, які даўно трымаўся каля статка.
Зубр нікога не чапаў: ні людзей, ні быкоў,.Проста абраў сабе адну карову і ўсюды за ёй хадзіў. Так вось заляцаўся.
🍷🍾 Беларусь у топе па продажах віна, але ёсць нюанс і не адзін...
Тлумачым у відэа ☝🏻
Больш падрабязна глядзіце ў праграме «Аб'ектыў»
⛓️У Беларусі +28 «экстрэмістаў»
МУС папоўніў спіс «экстрэмістаў». Сярод асобаў якія туды патрапілі ёсць ксёндз✝️
#рэпрэсіі
🇧🇾 🧓🏻 Тое, што Багінскую вызвалілі, не азначае спынення пераследу — праваабаронца
Ніну Багінскую вызвалілі без пакарання і спынілі крымінальную справу.
Але судзімасць застаецца, а крымінальны пераслед можа працягвацца ў іншай форме.
🔗 Тлумачэнне Паўла Сапелкі чытайце тут
🚫Заблакаваны сайт бабруйскага медыя, да якога прыходзілі з ператрусам
Пры гэтым пастановаў пра тое, што сайт «Вячэрняга Бабруйску» быў прызнаны «эктрэмісцкім», пакуль нідзе не было.
Нагадаем, што 28 траўня сілавікі прыйшлі ў рэдакцыі «Вечернего Бобруйска», Babruisk.info і «Вольнага Глыбокага». На АНТ з’явіліся відэа допытаў рэдактараў рэгіянальных незалежных медыяў. Прапагандысты вінавацяць выданні «за артыкулы рэкламнага характару» на грошы, атрыманыя ад нямецкай амбасады.
🔗Падрабязнасці тут
Вучэнняў «Захад 2025»: можна не баяцца?
❓Лукашэнка зламаў планы Пуціна, і Расея не будзе нападаць на краіны NATO?
Менавіта так выглядаюць заявы вайсковых чыноўнікаў пра тое, што вучэнні «Захад 2025» згортваюцца. Якую ролю ў гэтых планах адыграў Кітай і ці сапраўды беларусам ды нашым суседзям можна не баяцца?
Гэтую тэму ў свежым выданні праграмы «ПраСвет» Сяргей Пеляса абмяркоўвае з польскім і беларускім экспертамі Камілем Клысіньскім і Яўгенам Красуліным. Паслухайце!
▶️ Выданне цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»
🥶 Гэтага спартоўца «занесла» на вышыню Эверэсту
Паглядзіце, што з ім здарылася!
❗️Пачаўся суд над Нінай Багінскай
На суд нікога не пускаюць. Багінская з сабой на суд прынесла дыск з прамовай Лукашэнкі
🔗Навошта — чытайце тут
🤔 Прыхільнікі ўлады сталі лепш ставіцца да яе праціўнікаў
Беларусы працягваюць заставацца моцна палярызаванымі паводле стаўлення да рэжыму Лукашэнкі, але, сацыёлаг Канстанцін Несцяровіч кажа, што намеціўся трэнд на змены💨
Як апазіцыя можа гэта скарыстаць на дабро чытайце ў артыкуле 🔗
💧«У Берасці ападкі, у Віцебску ападкі, у Гомлі ападкі, у Мазыры дажджы»
Беларусь зноў накрыў моцны дождж і многія вуліцы проста пайшлі пад ваду
🔗Карыстальнікі сацсетак дзеляцца наступствамі непагадзі
🇺🇸Апеляцыйны суд аднавіў мыты, уведзеныя Трампам
Але бальшыня амерыканцаў негатыўна іх успрымае, бо яны, у выніку, могуць спрацаваць супраць людзей.
🔗Што чакае першую эканоміку свету — чытайце ў артыкуле
🐯🐯У гэтых тыгранятаў з'явілася незвычайная прыёмная мама
Тыгрыца кінула малых з невядомай прычыны, але самотнымі малыя не засталіся.
Паглядзіце, хто цяпер імі апякуцца!
🤡 «Сербскі ваенпрам спрабуе стрэліць Расеі ў спіну»
Прынамсі, так расейская выведка, сцвярджаючы, што Сербія працягвае пастаўляць боепрыпасы Украіне. У адказ на гэта прэзідэнт Сербіі Вучыч распарадзіўся стварыць працоўную групу з «расейскімі партнёрамі», каб вызначыць факты.
Падрабязнасці распавядаем у нашым артыкуле
💥 #галоўнае за 29 траўня
✔️ Польшча падавала ў міжнародны вышук на беларускую шпіёнку
✔️Выкладчык БНТУ памёр пры затрыманні
✔️Баец палка Каліноўскага адкрыў фотавыставу ў Варшаве
✔️Беларуская дзяржаўная прапаганда ўмешвалася ў польскія выбары
✔️У небе над Беларуссю заўважылі самалёт-прадвеснік дронавых атак
✔️Каля Берасця ў лесе жыве вялікая група афганцаў?
#рэпрэсіі
▫️Пасля візіту сілавікоў 87-гадовую маці былога палітвязня забрала хуткая
▫️ Сілавікі прыйшлі да карыстальнікаў сервіса BY_MAPKA
🔎 З якой мэтай сілавікі зладзілі гучныя пагромы ў рэгіянальных СМІ?
БТ паказала прапагандысцкія сюжэты пра затрыманні ў рэгіянальных незалежных медыя, якіх «авансам» назвалі экстрэмістамі.
Але тое, для каго рабіўся гэты жахлівы перформанс не зразумела да канца. Адметна, што асноўныя закіды прапаганды круціліся навокал сувязі выданняў з амбасадай Нямеччыны🇩🇪
Што гэта азначае — чытайце ў нашым артыкуле
🤔 Чаму скандалы ў беларускіх дэмсілах адбываюцца адзін за адным?
На гэты конт у нашай праграме «Двубой» спрачаліся палітолаг Павел Усаў і дэлегат Каардынацыйнай рады Юрый Губарэвіч.
Глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат NEWS» 🎬