Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
☕️ Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю?
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Рэжым у Беларусі спыніў крымінальную справу супраць Ніны Багінскай
30 траўня ў Менску адбыўся суд над Нінай Багінскай, якую вызвалілі без пакарання. Як праходзіў працэс і ў чым яе спрабавалі абвінаваціць – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 У Беларусі можа з’явіцца новы амбасадар Еўразвязу
Адкуль прыедзе дыпламат і ці стане гэта крокам, што паспрыяе вызваленню палітвязняў? Падрабязнасці ў нашым матэрыяле (праз VPN).
🔺 Беларусы адзначаюць Дзень халадніку
Беларускія дыяспары па ўсім свеце сёлета праводзяць Фэст халадніку. Каб далучыцца да гэтай смачнай імпрэзы, мы падрыхтавалі для вас выдатны рэцэпт! Падрабязней – праз VPN.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 30 траўня
✔️ Якія змены чакаць беларусам у чэрвені
✔️У Бярозе школьнікі ішлі на экзамены пад дулам аўтамата
✔️ Прыхільнікі ўлады сталі лепш ставіцца да яе праціўнікаў
✔️Ніну Багінскую пасля суду вызвалілі без пакарання
✔️НАУ апублікавала даклад пра ўзмацненне пагрозы ўдзелу Беларусі ў вайне
✔️Каля Берасця ў лесе жыве вялікая група афганцаў?
✔️Беларусь хваліцца суперракетаю. Колькі ў ёй беларускага? — аналітыка
✔️Пра што кажа вяртанне амбасадара Славаччыны?
✔️«Intercars» прапанаваў бясплатную перасадку ў аўтобусах на мяжы з Польшчай
#рэпрэсіі
▫️У Беларусі +28 «экстрэмістаў»
▫️У Беларусі заблакавалі сайт «Вячэрняга Бабруйску»
🤔Беларускія вайсковыя распрацоўкі — расейска-кітайскі франкенштэйн?
У Менску прайшла ХІІ Міжнародная выстава ўзбраення і вайсковай тэхнікі «Milex–2025» дзе беларускі ВПК адрапартаваў пра небывалыя поспехі.
Але наколькі рэальна Беларусь мае ўласныя распрацоўкі ў ваеннай тэхніцы?
Разбіраемся ў гэтым артыкуле
«З хэйтам пра мову я звыклася і паабяцала сабе, што буду працягваць гаварыць»
У новым выданні «Мова нанова» гендарная асветніца Марына Ментусава расказала, што найбольш эмацыйна каментуюць у беларускім сеціве і як змагацца з негатывам. А таксама расказала, як стала ахвярай фэйкаў з боку прапагандыстаў.
▶️ Глядзіце праграму «Мова нанова» на YouTub-канале «Белсат LIFE»
А вы яшчэ не аматар халадніку? Можа гэта падборка вас пераканае💓
Ізраіль, Польшча, Грузія — беларусы па ўсім свеце вырашылі адзначыць Дзень Халадніка😋
🔗Вось тут — смачная падборачка івэнтаў
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Славаччына дасылае ў Менск амбасадара. Што гэта азначае? На што паўплывае? Распавядзем, якія заходнееўрапейскія краіны маюць амбасадараў у Беларусі
🔸У Берасці ладзяць ваенныя зборы для кіраўнікоў абласцей і Менску
🔸Чаму плошча сельскагаспадарчых зямель за пяць гадоў зменшылася на 5,5 % і да чаго гэта прывядзе?
🔸У Студыі абмяркуем суд над Нінай Багінскай, смерць выкладчыка БНТУ, а таксама пагаворым з былым палітвязнем Андрэем Чапюком
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/Jv-_VsdX6K8
🐷 Усе мы бачылі кавярні з коцікамі, а вось у Кіеве адкрылі кавярню... з парсючкамі
Паглядзіце, як жывёлінкі дапамагаюць украінцам адпачыць ад вайны і перажыць цёмныя часы.
🚍Цяпер можна бясплатна перасаджвацца паміж аўтобасмі ў чарзе на мяжы
Спачатку «Менсктранс», а цяпер «Intercars» прапануюць пасажырам бясплатную перасадку на мяжы з Польшчай.
Калі адзін аўтобус кампаніі стаў у чаргу пад мяжой, а перад ім ёсць іншы аўтобус кампаніі, то туды можна перасесці пры наяўнасці вольных месцаў.
Раней кіроўцы міжнародных аўтобусаў прапаноўвалі перасадкі, але платна, за 30-50 еўра.💸
💥«Ніколі рэжым Лукашэнкі не быў так блізка да поўнага ўступлення ў вайну»
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне апублікавала даклад, які сігналізуе пра перавод Беларусі на вайсковыя рэйкі.
Адметная рыса дакладу – рэкамендацыі Еўразвязу і дэмакратычным дзяржавам па тым, як менавіта перадухіліць уступленне Беларусі ў вайну.
Гэтыя рэкамендацыі ў публічнай версіі дакладу зафарбаваныя: парады Захаду выглядаюць як ███████████████
🔗Падрабязней пра змест даклада НАУ — чытайце па спасылцы
❗️Ніну Багінскую вызвалілі без пакарання
«Белсат» даведаўся што актывістку вызвалілі без пакарання, а крымінальную справу спынілі❤️
💱 Курсы валютаў 30 траўня
Долар страціў зусім крыху. Еўра саслабеў нязначна. Расейскі рубель нязначна падрос.
#курсвалютаў
📺 Кароткі агляд навінаў
🔻 Забойца беларускі Лізы падаў на апеляцыю
🔻 Радослаў Сікорскі напісаў пост пра Сяргея Ціханоўскага
🔻 Аляксандр Кабанаў пра палітвязняў
🔻 Нямеччына нарасціла куплю ўгнаенняў у Беларусі нягледзечы на санкцыі
🔻 Беларуская драўніца ў Вялікай Брытаніі - онлайн
🔻 У ПВТ новая кіраўнічка
🔻 Расея ўдарыла па тралейбусным парку
🔻 Расейская дэлегацыя ў Стамбуле 2 чэрвеня будзе ў тым жа складзе
🔻 Сербія пастаўляла зброю Украіне праз трэція краіны
🔻 Павук паразмаўляў з ваеннымі пра тое, хто напаў на Украіну - онлайн
🔻 Ноўком пра затопленыя гарады
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
😰На экзамены пад дулам аўтамата
Рэгіянальныя медыя паведамляюць, што перад ЦЭ ў Бярозаўскім раёне міліцыянт з аўтаматам правяраў выпускнікоў на ўваходзе ў школу №3 у горадзе Бяроза. Такое відэа трапіла ў сацсеткі 🔼
🇱🇹Украінская кампанія зможа вывезці беларускія ўгнаенні праз Літву
Літоўскія ўлады задаволілі скаргу, звязаную з блакаваннем транзіту ўгнаенняў «Гродна Азот»
Падрабязней — у артыкуле
👆Змены законаў пра маёмасць і ўступная кампанія 11-класнікаў
Надыходзіць чэрвень і нясе з сабой чарговыя змены. Што зменіцца для беларусаў у наступным месяцы, распавядаем на нашай старонцы.
Пачытайце!
💥Ранішняе шоу на «Белсаце»
Як пачаць суботнюю раніцу з пазітывам і цікавымі адкрыццямі? Далучайцеся да нашага ранішняга шоу з вядучымі Кацярынай Раецкай і Дзянісам Дудзінскім.
Сёння абмяркуем, як выбраць кватэру мары, складзем рэйтынг найлепшых беларускіх фільмаў, а таксама разбярэмся, што адбываецца з візамі для беларусаў і не толькі. Глядзіце жывы эфір тут: youtube.com/watch?v=i_WSaAevngQ
Змена клімату нясе беларусам сюрпрызы 🍄
Хадзіць у грыбы робіцца мажлівым з першага дня зімы. Расказваем і паказваем што цяпер можна знайсці ў лесе. Спойлер – там ёсць нават «пальцы д'ябла».
Больш пра незвычайныя грыбы ў нашым артыкуле на Besat.eu🔗
💭 «Я хачу быць тым, што ты бачш ува мне»
☝🏻 Ананімны мастак Бэнксі паказаў сваю новую працу. Гэта маяк з надпісам «I want to be what you saw in me» На ходніку побач з ім намаляваны штучны цень ад вулічнага слупа. Здымак графіці з'явіўся ў сацсетках мастака – без тлумачэнняў і геаметкі. Фанаты адразу пачалі шукаць, дзе можа знаходзіцца абʼект, ставячы на раён Марсэль у Францыі.
Служба праверкі BBC Verify паццвердзіла, што малюнак сапраўды знаходзіцца ў Марсэлі, на вуліцы Рю-Феліс-Фрэжжа.
🍷🍾 Беларусь у топе па продажах віна, але ёсць нюанс і не адзін...
Тлумачым у відэа ☝🏻
Больш падрабязна глядзіце ў праграме «Аб'ектыў»
⛓️У Беларусі +28 «экстрэмістаў»
МУС папоўніў спіс «экстрэмістаў». Сярод асобаў якія туды патрапілі ёсць ксёндз✝️
#рэпрэсіі
🇧🇾 🧓🏻 Тое, што Багінскую вызвалілі, не азначае спынення пераследу — праваабаронца
Ніну Багінскую вызвалілі без пакарання і спынілі крымінальную справу.
Але судзімасць застаецца, а крымінальны пераслед можа працягвацца ў іншай форме.
🔗 Тлумачэнне Паўла Сапелкі чытайце тут
🚫Заблакаваны сайт бабруйскага медыя, да якога прыходзілі з ператрусам
Пры гэтым пастановаў пра тое, што сайт «Вячэрняга Бабруйску» быў прызнаны «эктрэмісцкім», пакуль нідзе не было.
Нагадаем, што 28 траўня сілавікі прыйшлі ў рэдакцыі «Вечернего Бобруйска», Babruisk.info і «Вольнага Глыбокага». На АНТ з’явіліся відэа допытаў рэдактараў рэгіянальных незалежных медыяў. Прапагандысты вінавацяць выданні «за артыкулы рэкламнага характару» на грошы, атрыманыя ад нямецкай амбасады.
🔗Падрабязнасці тут
Вучэнняў «Захад 2025»: можна не баяцца?
❓Лукашэнка зламаў планы Пуціна, і Расея не будзе нападаць на краіны NATO?
Менавіта так выглядаюць заявы вайсковых чыноўнікаў пра тое, што вучэнні «Захад 2025» згортваюцца. Якую ролю ў гэтых планах адыграў Кітай і ці сапраўды беларусам ды нашым суседзям можна не баяцца?
Гэтую тэму ў свежым выданні праграмы «ПраСвет» Сяргей Пеляса абмяркоўвае з польскім і беларускім экспертамі Камілем Клысіньскім і Яўгенам Красуліным. Паслухайце!
▶️ Выданне цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»
🥶 Гэтага спартоўца «занесла» на вышыню Эверэсту
Паглядзіце, што з ім здарылася!
❗️Пачаўся суд над Нінай Багінскай
На суд нікога не пускаюць. Багінская з сабой на суд прынесла дыск з прамовай Лукашэнкі
🔗Навошта — чытайце тут
🤔 Прыхільнікі ўлады сталі лепш ставіцца да яе праціўнікаў
Беларусы працягваюць заставацца моцна палярызаванымі паводле стаўлення да рэжыму Лукашэнкі, але, сацыёлаг Канстанцін Несцяровіч кажа, што намеціўся трэнд на змены💨
Як апазіцыя можа гэта скарыстаць на дабро чытайце ў артыкуле 🔗
💧«У Берасці ападкі, у Віцебску ападкі, у Гомлі ападкі, у Мазыры дажджы»
Беларусь зноў накрыў моцны дождж і многія вуліцы проста пайшлі пад ваду
🔗Карыстальнікі сацсетак дзеляцца наступствамі непагадзі
🇺🇸Апеляцыйны суд аднавіў мыты, уведзеныя Трампам
Але бальшыня амерыканцаў негатыўна іх успрымае, бо яны, у выніку, могуць спрацаваць супраць людзей.
🔗Што чакае першую эканоміку свету — чытайце ў артыкуле
🐯🐯У гэтых тыгранятаў з'явілася незвычайная прыёмная мама
Тыгрыца кінула малых з невядомай прычыны, але самотнымі малыя не засталіся.
Паглядзіце, хто цяпер імі апякуцца!
🤡 «Сербскі ваенпрам спрабуе стрэліць Расеі ў спіну»
Прынамсі, так расейская выведка, сцвярджаючы, што Сербія працягвае пастаўляць боепрыпасы Украіне. У адказ на гэта прэзідэнт Сербіі Вучыч распарадзіўся стварыць працоўную групу з «расейскімі партнёрамі», каб вызначыць факты.
Падрабязнасці распавядаем у нашым артыкуле