belsat | Unsorted

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Subscribe to a channel

Белсат

Над Беларуссю ўзышоў Трускаўкавы Месяц🌒🍓

Гэтай ночы ў Беларусі можна было назіраць незвычайны колер нашага касмічнага спадарожніка. Трускаўкавым

Месяцам называюць чэрвеньскую поўню, што лічыцца найніжэйшай у годзе. Такую назву звязваюць як з колерам месяца, так і з пачаткам трускаўкавага сезону🍓

Читать полностью…

Белсат

⛔️ Кожны чацвёрты адміністратыўны судовы працэс летась у Менску датычыў справаў хатняга гвалту

Пра гэта заявіла суддзя Таццяна Мотыль, якая, дарэчы, адзначылася і рэпрэсіўнымі выракамі для беларусаў.

Нават паводле абрывачных выказванняў чыноўнікаў, штогод у Беларусі рэгіструюцца 70–80 тысяч выпадкаў хатняга гвалту. Ахвярамі найчасцей робяцца жанчыны, дзеці і асобы сталага веку.

Праваабаронца Наста Базар, адзначае:

Можна звяртацца ў «OliviaHelp», і гэта прынамсі псіхалагічная дапамога, бо ад псіхалагічнай дапамогі пачынаецца ўсё.

Што датычыць дапамогі ад дзяржавы, у Беларусі ахвяра хатняга гвалту можа звярнуцца на гарачую лінію:

8-801-100-8-801


Падрабязнасці глядзіце ў сюжэце праграмы «Аб'ектыў»

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻 Беларусь хоча ўдзельнічаць у расейска-ўкраінскіх перамовах

🔻 Расейцы атакавалі Харкаў і Адэсу

🔻 Украіна залучыла генеральнага сакратара Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрыя Шаўцова ў санкцыйныя спісы

🔻 Санкцыі супраць Беларусі – расплата за падтрыманне Пуціна

🔻 Бульба ў Беларусі прапала праз палітыку

🔻 КДБ рассылае прапановы аб супрацы беларусам у замежжы

🔻 Трэст, якому не даюць лопнуць

🔻 Плата за камуналку ў Беларусі

🔻 У лесе пад Светлагорскам сабаку вызвалілі з пясчанага палону

🔻 Зборная Беларусі разгромна прагуляла расейцам

🔻 Трускаўкавы Месяц узышоў над Зямлёю


Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🇮🇷У Беларусь прыляціць прэзідэнт Ірану

Гэты візіт анансаваў Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў. Кіраўнік МЗС назваў Іран адным з важных прыярытэтаў для Беларусі:

«І не толькі ў плане гандлёва-эканамічных стасункаў. На шмат якія пытанні міжнароднага характару мы глядзім адным і тым жа позіркам»

🔗Пра падрабязнасці супрацоўніцтва Ірана і Беларусі — чытайце ў артыкуле

Читать полностью…

Белсат

🔹Праз пратэсты мэр Лос-Анджэлесу ўвяла каменданцкую гадзіну ў некаторых раёнах

Каменданцкая гадзіна пачала дзейнічаць з 20:00 паводле мясцовага часу і працягнецца да 06:00. Каменданцкая гадзіна не датычыць персаналу экстраных службаў, медычных работнікаў, жыхароў, рабочых і акрэдытаваных прадстаўнікоў медыяў. Паводле мэра Карэн Бас, зроблена гэта для таго, каб «спыніць вандалізм і марадзёрства».

Неўзабаве пасля пачатку каменданцкай гадзіны паліцыя Лос-Анджэлесу абвясціла, што пачала «масавыя затрыманні».

Пры гэтым Карэн Бас працягвае крытыкаваць улады ЗША за антыміграцыйную палітыку:

«Спыніце рэйды. У Лос-Анджэлесе цяпер сапраўдны страх. Бацькі, рабочыя, бабулі і дзядулі, маладыя людзі баяцца займацца сваімі паўсядзённымі справамі. Мы – горад імігрантаў. Вашынгтон нападае на нашых людзей, нашы кварталы і нашу эканоміку».

Читать полностью…

Белсат

🔺Расея і Украіна працягваюць абменьвацца атакамі дронаў

Украінскія беспілотнікі атакавалі Тамбоўскі парахавы завод у горадзе Катоўск. Мясцовыя жыхары паведамлялі пра шматлікія выбухі. Раніцай кіраўнік вобласці Яўген Пярвышоў пацвердзіў атаку БПЛА на горад.

Тамбоўскі парахавы завод – адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў, што спецыялізуецца на вытворчасці боепрыпасаў і пораху для стралковай зброі, артылерыйскіх сістэмаў, гранатамётаў, мінамётаў і танкавых снарадаў.

Расейскія дроны ў ноч на 11 чэрвеня атакавалі Харкаў. У выніку масаванай атакі загінулі 2 чалавекі, яшчэ 54 – атрымалі раненні, у тым ліку 8 дзяцей.

Падрабязнасці чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 10 чэрвеня

✔️Расея зноў
зладзіла масаваны абстрэл Украіны

✔️Як чыноўнікі маскуюць стратнасць прадпрыемстваў

✔️Чакайце падвышэння рахункаў за камуналку

✔️ У калоніі, дзе памерлі 2 палітвязні, паставілі кавамашыну і тэрмінал для аплаты

✔️Ва ўладаў застаўся люфт 0,5% інфляцыі да канца году

✔️Беларускамоўныя вучні знікаюць

✔️Лукашэнка паўшчуваў Беларусьфільм бо аддача «мінусавая»

✔️Еўразвяз патрабуе ад Расеі і Беларусі спыніць перашкоды ў працы навігацыйных сістэм

✔️Беларусь адключаць ад SWIFT — Брусель рыхтуе 18-ы пакет санкцый

✔️У Гудагаі з надмагілляў зніклі крыжы

✔️У Беларусі масавыя пакаранні за падзеж жывёлы

Читать полностью…

Белсат

☝️ Забойцаў з Бучы сакрэтна лячылі ў Беларусі

Гэтыя факты апублічылі журналісты Беларускага расследавальніцкага цэнтру, называючы імёны расейскіх ваенных злачынцаў.

Акрамя таго, што расейскіх забойцаў лячылі за грошы беларусаў і замест іх саміх, гэта яшчэ і саўдзел Беларусі ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны.

Размову з журналістам БРЦ Максімам Саўчуком слухайце ў праграме «Студыя Белсат». 👈

Читать полностью…

Белсат

🌩 У самым сэрцы Кіева з’явілася велічная інсталяцыя

Яна выраблена з чатырох кіламетраў тканіны і суправаджаецца жудаснымі гукамі, якія нагадваюць артылерыйскі агонь і гукі ваеннай тэхнікі.

Інсталяцыя стане ўнёскам Украіны ў фестываль «Burning Man» у пустыні Блэк-Рок у Невадзе ў жніўні ☝️

Читать полностью…

Белсат

🎭 Опера як лекі для ўсяго свету

У Гон-Конгу адбылася прэм’ера оперы «Трамп: блізнюкі-прэзідэнты». Паводле якой, Доналд Трамп мае брата-блізнюка – Чуань Пу, што жыве ў Кітаі, які на адзін дзень удаў прэзідэнта ЗША.

Прэм’ерны паказ сабраў аншлаг.

📺 Яшчэ больш цікавага ў новым выданні «Раніцы з Белсатам». Глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🇪🇺 Беларусь адключаць ад SWIFT — Брусель рыхтуе 18-ы пакет санкцый

У пераліку санкцыйных прапаноў таксама згадваюцца чатыры беларускія кампаніі, звязаныя з абаронным сектарам

Якія яшчэ санкцыя магчыма чакаюць Беларусь у хуткім часе — чытайце тут

Читать полностью…

Белсат

У Варшаве пройдзе канферэнцыя прысвечаная будучыні Беларусі

У ёй возьмуць удзел каля 150 прадстаўнікоў грамадскай сферы, журналістыкі і бізнэсу.

Будзе размова што чакае Беларусь наступныя 5 гадоў і як нашую краіну бачаць замежнікі🌎

Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

✍️ Сто гадоў таму Янка Купала стаў Народным паэтам БССР

Адначасова з наданнем ганаровага звання, песняру прызначылі пажыццёвую пенсію і вызваліць ад пасадаў, якія той займаў, каб стварыць спрыяльныя ўмовы для творчасці.

Аднак ціск вярнуўся напрыканцы 1920 гадоў, калі пачалося згортванне палітыкі беларусізацыі. Янку Купалу абвінавачвалі ў «нацдэмаўшчыне» і ідэалізацыі мінулага

🔗Як Купала прайшоў шлях ад пераследу да афіцыйнага прызнання, а затым зноў зазнаў рэпрэсіі — чытайце ў артыкуле

Читать полностью…

Белсат

Беларускамоўныя вучні знікаюць😿

Сумная статыстыка. Апошнія гады ўсё менш беларускіх вучняў здаюць экзамен па беларускай мове. З пазітыўных момантаў — беларускую, у сярэднім, ведаюць лепш✅

«Белсат» паглядзеў на выніковыя лічбы сёлетніх іспытаў. Пра гэта — у нашым артыкуле🔗

Читать полностью…

Белсат

💸Ва ўладаў застаўся люфт 0,5% інфляцыі да канца году

Улады планавалі, што інфляцыя за 2025 год не перавысіць 5%, але за першыя 5 месяцаў яна ўжо склала 4,5%.

Эканаміст Андрэй Махоўскі сцвярджае, што інфляцыя за 2025 год можа дасягнуць 10%, але паводле меркаванняў эксперта ўлады не дапусцяць, каб лічба стала двухзначнай. Дзеля гэтага можа ўзмацніцца рэгуляванне цэнаў, што, найчасцей, прыводзіць да дэфіцыту.

Падрабязнасці — у артыкуле

Читать полностью…

Белсат

Стрыжак: Беларусь і Расея зачышчаюць тыл, рыхтуючы напад на NATO

Такім чынам кіраўнік фонду салідарнасці «BYSOL» пракаментаваў хвалю затрыманняў у справе былога маніторынгавага праекту «Беларускі Гаюн».

Паводле яго, такая зачыстка мае на мэце «знішчыць і ліквідаваць усё непадкантрольнае і патэнцыйна небяспечнае для рэалізацыі планаў саюзу дыктатур».

Згодныя з ягоным меркаваннем?🤔

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 11 чэрвеня

Долар страціў зусім крыху. Еўра падрос на 1.0 капейкі. Расейскі рубель вырас зусім крыху.

#курсвалютаў

Читать полностью…

Белсат

Украіна ўвяла санкцыі супраць кіраўніка Беларускага Чырвонага Крыжа

Кіраўнік Беларускага Чырвонага Крыжа і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Дзмітрый Шаўцоў уключаны Зяленскім у новы санкцыйны спіс.

Раней Шаўцоў наведваў акупаваныя тэрыторыі пад сімваламі расейскай агрэсіі, хаця Чырвоны Крыж павінен афіцыйна захоўваць палітычны нейтралітэт.

🔗Якімі яшчэ адыёзнымі заявамі адзначыўся чыноўнік — чытайце ў артыкуле

Читать полностью…

Белсат

Гомельскія чыноўнікі сабралі цэлы штаб, каб пакасіць траву

У гомельскім гарвыканкаме быў арганізаваны аператыўны штаб, які адрапартаваў пра прыняцце «важных рашэнняў», звязаных з «інтэнсіўным ростам травянога покрыва»😀

Чыноўнікі з сур'ёзнымі абліччамі пастанавілі прыцягваць да пакосу гарадскія прадпрыемствы і адзначылі важнасць забеспячэння касцоў харчаваннем🙃

Читать полностью…

Белсат

👆Мінюст спыніў ліцэнзію менскай рыелтарскай кампаніі «Арэнда і продаж»

Пазбаўленне ліцэнзіі патлумачылі паўторным парушэннем патрабаванняў заканадаўства аб забароне збірання з спажыўцоў перадаплаты за аказанне рыелтарскіх паслугаў. У кастрычніку 2024 года кампаніі ўжо прадпісалі ліквідаваць парушэнні, але зроблена гэта не было.

Ліцэнзію кампаніі спынілі з 10 чэрвеня.

Нагадаем, што Палата прадстаўнікоў 2 красавіка ўхваліла законапраект аб рыелтарскай дзейнасці. А 8 красавіка ў Беларусі пачаліся ператрусы ў агенцтвах нерухомасці і затрыманні кіраўнікоў некаторых з іх.

Читать полностью…

Белсат

Дабрыдзень, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔻«Сістэма не можа прызнаць, што абсалютна неэфектыўная»

У Беларусі – масавыя пакаранні за падзеж жывёлы.

🔻Як у ЗША пратэстуюць супраць міграцыйнай палітыкі Доналда Трампа?

Сабралі здымкі з розных гарадоў за апошнія дні.

🔻Трэст, якому не даюць лопнуць

Як чыноўнікі маскуюць стратнасць прадпрыемстваў?

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♂️ "Рэжым Лукашэнкі заўсёды вельмі задаволены, калі бачыць нейкія сваркі"

Так каментуюць спрэчку, якая разгарэлася ў беларусаў з-за прысутнасці бела-чырвона-белага сцягу на штогадовым Балтыйскім прайдзе ў Вільні.

"Кожны, хто выкарыстае на гей-парадзе гэты сцяг, будзе задакументаваны", – папярэджваюць адныя. "Гэта размовы аб правах чалавека і дэмакратыю", – адказваюць іншыя. "А рэжым гэтым часам задаволена пацірае рукі", – канстатуюць трэція.

Больш меркаванняў чытайце на сайце Белсату і рабіце свае высновы. ☝️

Читать полностью…

Белсат

💸«Гэта будуць не палітычныя рэпрэсіі, а эканамічныя»

У Беларусі за 2024 год і пачатак 2025-га зафіксаваны гістарычны максімум падзяжу сельскагаспадарчай жывёлы — смяротнасць вырасла на 19 %, а ў 2025 годзе — яшчэ на 35 %. У адказ улады пакаралі 1400 чалавек, у тым ліку дзясяткі чыноўнікаў.

«Беласат» узяў каментар ў «BELPOL» пра новую хвалю эканамічных рэпрэсіяў — чытайце пра гэта на сайце

Читать полностью…

Белсат

У ЗША пратэстуюць супраць міграцыйнай палітыкі Дональда Трампа. Фатаграфіі 📷

У некалькіх гарадах Каліфорніі з 7 чэрвеня не спыняюцца масавыя пратэсты супраць жорсткай міграцыйнай палітыкі адміністрацыі Доналда Трампа. Падставай для акцый сталі рэйды Іміграцыйнай і мытнай паліцыі (ICE), у выніку якіх былі затрыманыя дзясяткі чалавек. Падчас разгону пратэстаў сілавікі выкарыстоўвалі светлашумавыя гранаты і гумовыя кулі.

🔗Больш фота — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Першы замежны візіт Рыжанкова ў Маскву на фоне эскалацыі абстрэлаў Украіны з боку Расеі. Абмяркуем, як Беларусь выступае за мір, але падтрымлівае агрэсію Крамля

🔸Чаму ў сучаснай Беларусі кіна няма і не будзе?

🔸Масавыя рэпрэсіі супраць аграрыяў. Што вядома

🔸Задняю датай, ад першага чэрвеня, урад павысіў тарыф на электрычнасць, якую выкарыстоўваць для ацяплення памяшканняў. Сярэдняя інфляцыя ў траўні перакрочыла 7%

🔸Як у Беларусі лечаць расейскіх салдатаў. Абмяркуем новае расследаванне БРЦ

🔸Пагаворым пра хатні гвалт у Беларусі

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/tLdbM3O_ao4

Читать полностью…

Белсат

Еўразвяз патрабуе ад Расеі і Беларусі спыніць перашкоды ў працы навігацыйных сістэм 🌍

13 краінаў ЕЗ у супольным звароце да Еўракамісіі заклікалі прыняць захады супраць Расі і Беларусі праз перашкоду працы навігацыйным сістэмам GNSS.

Гэтая дзейнасць называецца «гібрыднай тактыкай», якая ставіць пад пагрозу такія стратэгічна важныя галіны, як транспарт, энергетыку і сувязь у сумежных краінах.

Гэтыя праблемы пачаліся з 2022 году.

Падрабязнасці — у артыкуле

Читать полностью…

Белсат

🎦Лукашэнка паўшчуваў Беларусьфільм бо аддача «у мінусавая»

Падчас агляду памяшканняў студыі дыктатар назваў стан справаў на ёй, а таксама ўвогуле ў беларускім кінематографе незадавальняючым:

Няхай вырабляюць, прадаюць і жывуць. Не – да пабачэння. Колькі можна дапамагаць? Яны ж фактычна вісяць на плячах дзяржавы. А за што даваць грошы?


«Белсат» запытаўся ў кінааглядальніка Тараса Тарналіцкага, ці сапраўды на «Беларусьфільме» усё так кепска і хто ў гэтым вінаваты.

🔗Падрабязнасці — чытайце ў артыкуле

Читать полностью…

Белсат

🍦 Сёння – міжнародны дзень марозіва

У гэты дзень ва ўсім свеце праходзяць фестывалі і дэгустацыі ўлюбёнага летняга ласунку мільёнаў.

Мяркуецца, што 10 чэрвеня 1786 года ў ЗША пачалі масава прадаваць марозіва. Ідэя адзначаць гэтая свята належыць кампаніі Ben & Jerry's.

А мы ўзгадваем старую рэкламу марозіва з Беларусі. Паглядзіце, якой яна была 20 гадоў таму!

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 10 чэрвеня

Долар саслабеў нязначна. Еўра страціў 2.6 капейкі. Расейскі рубель трошкі ўмацаваўся.

#курсвалютаў

Читать полностью…

Белсат

😊 Калі непагадзь гэта яшчэ і прыгода!

Памятайце, сябры, што пасля кожнай залевы выглядвае сонейка ☀️

Читать полностью…
Subscribe to a channel