Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🤔 У сталіцы будзе яшчэ адна лакацыя імя Барыса Акрэсціна
Цяжка сказаць, ці такая пастанова Менскага гарадскога савету дэпутатаў дапаможа «перабіць» асацыяцыі з сумнавядомай турмой, праз якую ўжо прайшлі тысячы беларусаў.
🔍 Падрабязней чытайце вось тут
🇱🇻 Латвійскі Сейм ухваліў важную забарону, што датычыць грамадзянаў РБ і РФ
Яе яшчэ мусіць падтрымаць прэзідэнт, але, падобна, з гэтым праблем не ўзнікне.
📍Вось у чым сутнасць
🔹У сувязі з абвастрэннем сітуацыі на Блізкім Усходзе МЗС раіць «ўзважваць неабходнасць паездак у краіны зоны канфлікту»
Пра якія краіны вядзецца, не ўдакладняецца. Іран і Ізраіль не маюць агульнай мяжы, а калі між Ізраілем і Іранам распачнецца нешта большае за абмен авіяцыйнымі ўдарамі, уцягнутыя могуць быць і суседнія дзяржавы.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
▪️Не стала пенсіянеркі, што падхапіла запаленне лёгкіх у ІЧУ пасля затрымання за «распаўсюд экстрэмізму»
Праваабаронцы ведаюць ейнае імя, але не раскрываюць публічна. Таксама вядома, што разам з жанчынай быў затрыманы яшчэ і мужчына.
📍Чытайце па спасылцы
💱 Курсы валютаў 13 чэрвеня
Долар страціў адну капейку, а еўра падрос на паўтары. Курс расейскага рубля зазнаў толькі «касметычныя» змены.
#курсывалютаў
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ ЗША працягнулі рэжым надзвычайнай сітуацыі для Беларусі
🔻Вайсковая аперацыя Ізраілю супраць Ірану
🔻У Менскім гарадскім судзе агучылі выракі ў справе аб салідарнасці з палітычнымі вязнямі
🔻«Кіберпартызаны» ўзламалі сайты адміністрацыяў 95 расейскіх гарадоў
🔻Вулкан Кілаўэя на Гаваях зноў актыўны
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
☝️Міністэрства адукацыі РБ удакладніла, ці будуць караць бацькоў беларускіх дзяцей, якія вучацца ў школах за мяжою
Чыноўнікі запэўніваюць, што не ўсё так страшна, як паспелі падумаць некаторыя эмігранты.
📍Чытайце падрабязней, у чым справа
Авіякатастрофа ў Індыі стала адной з найбуйнейшай па колькасці ахвяр
Паводле CNN, у выніку крушэння загінулі як мінімум 290 чалавек. Індыйскія СМІ паведамляюць пра 317 загінулых.
Агульная колькасць ахвяр авіякатастрофаў у 2025 годзе ўжо перавысіла 460 чалавек. Найбольш смертаноснымі за апошнія гады былі 2015 і 2018 – тады колькасць загінулых перавысіла 500.
Нагадваем, што ўчора разбіўся самалёт кампаніі Air India, які выконваў рэйс з Ахмедабада ў Лондан. Ён зваліўся на інтэрнат для лекараў і сталовую, што прывяло да яшчэ большай колькасці ахвяр.
Фота: getty images
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 У Варшаве паказалі спектакль паводле п’есы Зянона Пазняка
11 чэрвеня ў Варшаве адбылася прэм’ера вядомага палітыка «Інсургенты». «Белсат» завітаў на паказ і ўзяў інтэрв’ю з акторамі і рэжысёрам. Чытайце ў нашым матэрыяле (праз VPN).
🔺 Палац у Жамыслаўлі абзавёўся ўласным мерчам
Паглядзець, як выглядае мерч беларускай сядзібы, можна на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Міліцыянты хочуць знішчыць асабістыя рэчы Ніны Багінскай
11 чэрвеня актывістка атрымала пастанову суда, паводле якой сцяжкі і значкі, забраныя сілавікамі падчас затрымання, павінны быць знішчаныя. Пры гэтым міліцыянты забралі іх без афармлення дакументаў. Што ў адказ зрабіла Ніна Багінская – чытайце па спасылцы (праз VPN).
#штопачытаць
🤷♂️ Серыял «Агародніна» – так называюць новы загад Лукашэнкі
А менавіта, чарговым распараджэннем ён абавязаў прадпрыемствы гандлю прадаваць садавіну і агародніну круглы год. На гэтыя патрэбы крамам нават будуць выдаваць ільготныя крэдыты, а за невыкананне загаду -- штраф.
Што дасць ручное рэгуляванне харчовага рынку для вытворцаў, гандляроў, спажыўцоў і эканомікі Беларусі?
Пра гэта размова з бізнесоўцам Аляксандрам Кныровічам у праграме «Студыя Белсат». Паслухайце. 👈
☝️Беларускія чыноўнікі змагаюцца ўжо і за расейскі рынак
Бо гандаль з Расеяй на сёння Беларусь саступае Кітаю. Пасля «сямейнага» візіту Лукашэнкі ў Пекін, улады скіравалі погляд на Санкт-Пецярбург, у спадзяванні прадаць айчынныя аўтобусы-МАЗы і іншую тэхніку.
Пакуль жа Расея актыўна купляе ў Беларусі толькі зброю. Паслухайце што кажа прадстаўнік «BELPOL» Уладзімір Жыгар.
Больш на гэтую тэму глядзіце ў праграме «Аб'ектыў». 👈
Кіраўнік Крычаўскага раёну «захварэў» пасля скандалу з паборамі🤔
Старшыня Крычаўскага райвыканкаму заклікаў жыхароў «скінуцца» на новыя прыпынкі, але пасля абурэння ў сацсетках відэа выдалілі. А чыноўнік узяў бальнічны 🤕
«Белсат» высветліў, што ўлады працягваюць збіраць ахвяраванні🙃
🦬 «Тут часам адчуваю сябе як дома»
Сустракаемся і пачынаем «Падляшскія вакацыі» гэтага лета ў Беластоку. Сваімі ўражаннямі ад сталіцы Падляшша падзяліўся адзін з герояў - Дзёня Мандзік🎙
📺 Глядзіце прэм'еру чэлендж-шоу «Падляшскія вакацыі» на нашым YouTube-канале «Белсат LIFE»
🎭 У Варшаве паказалі спектакль паводле п'есы Зянона Пазняка
Тэатральная лабараторыя «Вольная сцэна» паказала 11 чэрвеня ў Варшаве спектакль «Інсургенты». Цэнтральны персанаж пастаноўкі Кастусь Каліноўскі.
Мы не павінны спыняцца, павінны дзейнічаць. Каліноўскі жыве праз нашых Дзядоў, праз гісторыю, Каліноўскі жыве сярод нас. Ён працягваецца ў кожным з нас
❗️ «Раніца з Белсатам» мяняе час на 9:00
Сябры, у нас цудоўная навіна: мы перанеслі «Раніцу з Белсатам» на гадзіну пазней, і цяпер вы зможаце выспацца ў выходныя і не прапусціць любімую праграму.
Той жа фармат, новыя госці і гісторыі, але на гадзіну пазней 😴
📺 Глядзіце «Раніцу з Белсатам» кожныя суботу і нядзелю а 9:00 ⏰ у нашым эфіры, на YouTube-канале «Белсат LIFE», а таксама ў нашых сацыяльных сетках.
☝️У Польшчы затрымалі беларуса, каб выдаць яго на радзіму. Але справа тут не ў палітыцы
Гэты чалавек меў так званую «чырвону ноту» Інтэрполу, то бок найвышэйшую ступень міжнароднага вышуку.
👀 Глядзіце болей на сайце
🥹 Ніякія словы не скажуць больш, чым такая падзяка
Паглядзіце на кранальную сустрэчу!
💁🏻♂️ МУС накіруе сваіх супрацоўнікаў на ўсе беларускія выпускныя
Практыка досыць старая, і адмаўляцца ад яе, як бачым, па-ранейшаму не збіраюцца.
Сёлета намесніца старшыні Камітэту адукацыі Менгарвыканкаму Вольга Смірнова заявіла, што на выпускных «асноўная ўвага мусіць быць нададзеная не шоу-праграмам, не забавам, а школьным успамінам».
📍Чытайце на старонцы
📱 Бяспека Тэлеграму «ўжо не тая»? На што праліла святло новае расследаванне, датычнае мэсэнджару
Сувязь з расейскімі сілавікамі, новая падазроная тэхнічная асаблівасць і каментары экспертаў па тэме.
🔍 Усё гэта знойдзеце па спасылцы
📍Ізраільскі ўдар па Іране мае нямала паралеляў з украінскім ударам па расейскіх аэрадромах
«Масад» (выведка Ізраілю) супольна з Сіламі абароны Ізраілю рыхтавалі аперацыю некалькі гадоў. І, сярод іншага, збудавалі базу дронаў пад Тэгеранам.
👀 Глядзіце падрабязнасці па спасылцы
💬 «Некалькі тыдняў мне ніхто не адказваў, а потым я атрымаў паведамленне, што і так знаходжуся ў бяспечнай краіне»
Беларус Зміцер Грынкевіч, якога не ўпусцілі ў Грузію пасля так званага «візарану» (і які цяпер вымушана жыве ў Ерэване), расказаў, як звяртаецца па дапамогу ў розныя структуры і што з гэтага атрымліваецца.
📍Пачытайце пра ягоную сітуацыю
Прэм’ер Ізраілю заявіў, што варта рыхтавацца да доўгай вайны
Бэньямін Нэтаньягу афіцыйна парэкамендаваў людзям запасацца ежай, неабходнымі рэчамі і цёплым адзеннем.
«Але найважнейшае – запасацца цярпеннем, верай у правату нашага шляху і ўпэўненасцю ў перамозе. Недарма мы назвалі гэтую аперацыю “З народам мой Бог”» – дадаў прэм’ер.
У самім Ізраілі пачалі з’яўляцца відэа, дзе людзі масава бягуць у крамы.
Ізраіль ударыў па ядравых аб’ектах Ірану
Прэм’ер-міністр Бэньямін Нэтаньягу склікаў тэрміновае пасяджэнне кабінета міністраў, дзе заявіў, што Іран назапасіў дастаткова ўрану для стварэння дзевяці атамных бомбаў. Паводле яго, Тэгеран планаваў вырабіць дзесяць тысяч балістычных ракет.
Уначы ВПС Ізраілю нанеслі ўдары па ваенных аб’ектах у Іране. У выніку атакі загінулі камандуючы Корпуса стражаў Ісламскай рэвалюцыі Хасэйн Саламі і начальнік Генштабу Махамад Багеры.
У адказ Іран выпусціў па Ізраілю больш за 100 дронаў.
💥 #галоўнае за 12 чэрвеня
✔️Ва Украіне падлічылі страты Расеі і атрымалі велізарную лічбу
✔️Дзярждэп ЗША нечакана павіншаваў расейцаў з «Днём Расеі»
✔️ Былы палітвязень Андрэй Чапюк даў моцнае інтэрв'ю «Белсату»
✔️ Палац у Беларусі стварыў уласны мерч
✔️Для дзяцей з Крупкак правялі вайскова-патрыятычны лагер са зброяй і амуніцыяй
✔️Як бяспечна чытаць і глядзець «Белсат». Гайд
✔️У Варшаве паказалі спектакль паводле п'есы Зянона Пазняка
✔️ ЕЗ павысіў мыта на ўгнаенні з Беларусі
✔️Кіраўнік Крычаўскага раёну «захварэў» пасля скандалу з паборамі
✔️Telegram – не самы бяспечны мэсэнджар. Але ці дастаткова бяспечны?
#рэпрэсіі:
▫️Ніна Багінская будзе абскарджваць пастанову суда
▫️На кватэры старшыні ліквідаванай партыі БСДП адбыўся ператрус
🏟 Сёння споўніўся 91 гад менскаму стадыёну «Дынама»
Галоўную арэну Беларусі (на той момант БССР) адкрылі 12 чэрвеня 1934 года.
Яна перажыла поўнае знішчэнне падчас вайны ды некалькі рэканструкцыяў, на ёй праходзілі некаторыя спаборніцтвы Алімпіяды-80, шматлікія канцэрты і нават мітынг Зянона Пазняка.
Беларусь выдаткоўвае сотні тысячаў еўра на скіраваную на палякаў прапаганду
Расследавальніцкі праект «Бюро Медыя» даведаўся, колькі беларуская дзяржава плаціць крымінальнікам з ЕЗ за прапаганду ў эфіры радыё «Беларусь». Там запусцілі праграму «Вольнае слова для Польшчы».
Расследавальнікі прыводзяць вось такія лічбы:
Томаш Шмыт — € 21,6 тыс.
Давідэ Карбанара — € 21,5 тыс.
Эдзікас Ягелавічус — € 27 тыс.
Раман Самуль — € 17 тыс.
Аляксей Дзермант — € 14,2 тыс.
🔗Падрабязней пра расследаванне — чытайце ў артыкуле
🌱ЕЗ павысіў мыта на ўгнаенні з Беларусі
Рада Еўразвязу ўводзіць новыя тарыфы на ўгнаенні і сельскагаспадарчую прадукцыю з Беларусі і Расеі. Мэта — паменшыць залежнасць ЕЗ ад імпарту і скараціць прыбыткі Расеі, каб аслабіць яе здольнасць весці вайну.
З 1 ліпеня тарыфы будуць ужывацца да ўсіх сельгаспрадуктаў, а з 2028 года — да некаторых угнаенняў.
У 2024 годзе Беларусь значна павялічыла экспарт угнаенняў у ЕЗ, галоўным чынам у Польшчу. Аднак агульны імпарт з Беларусі зменшыўся
🔗Падрабязнасці — тут у артыкуле
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Лукашэнка працягвае раздачу аплявухаў сваім чыноўнікам, аказваецца яны вінаватыя ў адсутнасці кадраў
🔸Гародніна ў крамах будзе, а як не – стануць штрафаваць
🔸Дзень Расеі – як гэтая краіна так і не змагла пазбавіцца імперскіх хацелак і адысці ад ідэі вялікай дзяржавы. Што адбываецца ў гэты дзень у Беларусі і чаму
🔸Што адбываецца на форуме Globsec
🔸Ці пачнецца трэцяя сусветная – напружанасць з Іранам усё больш узрастае?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/aSRArJji4zQ
✅ Як бяспечна чытаць і глядзець «Белсат»
Падрыхтавалі для вас інструкцыі і адказы на розныя пытанні, як працягваць атрымліваць незалежнаю інфармацыю ў Беларусі без рызыкі. Гэты гайд будзе карысны ўсім на выпадак патэнцыйных будучых блакаванняў сацсетак у Беларусі, а таксама для бяспечнага ўзаемадзеяння з «Белсатам» ужо цяпер
🔗 Чытаць на сайце
🔗 Чытаць на Тэлеграф
На польска-беларускай мяжы аўтобусы стаяць да 12 гадзін 🥺
«Белсат» звязаўся з польскай памежнай службай па ўдакладненне:
Працяглы час чакання на праходжанне памежнага кантролю на выезд з Польшчы ў Беларусь выкліканы тэмпам правядзення праверак з беларускага боку.
Цяпер аўтобусы, якія ўжо прайшлі афармленне з польскага боку на аўтамабільным пункце пропуску ў Тэрэспалі, чакаюць, пакуль іх прыме да афармлення суседні бок