Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
Расейцы масава ўдарылі па Харкаве дронамі, ракетамі і авіябомбамі
У ноч на 7 чэрвеня Расея нанесла адну з самых магутных атакаў на Харкаў за ўвесь час поўнамаштабнай вайны. Загінулі як мінімум тры чалавекі, яшчэ 17 атрымалі раненні, сярод іх – двое дзяцей.
Паводле мясцовых уладаў, па горадзе нанеслі ўдары 53 дроны, чатыры авіябомбы і адна ракета. Разбурэнні зафіксаваныя як мінімум у 30 жылых дамах, частка з іх загарэлася.
Ратавальнікі і службы працягваюць працу на месцах выбухаў. Колькасць пацярпелых можа яшчэ павялічыцца.
💥Ранішняе шоу на «Белсаце»
Як пачаць суботнюю раніцу з пазітывам і цікавымі адкрыццямі? Далучайцеся да нашага ранішняга шоу з вядучымі Алінай Коўшык і Анатолем Шырвелем.
Сёння пагаворым пра тое, як беларускія артысты гастралююць па ЗША, што выбраць для адпачынку: санаторый у Беларусі ці курорт за мяжой, і ці можна насамрэч трапіць у «Гульню ў кальмара»? Глядзіце жывы эфір тут: https://www.youtube.com/watch?v=p35b7ikEDcs
💧3 прычыны, чаму Менск пастаянна топіць
1. Няспраўная дрэнажная сістэма
Каналізацыя ў горадзе састарэлая і не здольная эфектыўна адводзіць вялікія аб’ёмы вады.
2. Інтэнсіўная забудова і асфальтаванне
Праз гэта зніжаецца здольнасць глебы ўвабіраць ваду, павялічваючы нагрузку на дрэнажную сістэму.
3. Кліматычныя змены
🔗Падрабязней — у артыкуле
😉 "Тыдзень бясплатнага турызму": не папулярызаваць, а зарабляць
"Наведаць музеі бясплатна" -- галоўны мэсідж "Тыдня бясплатнага турызму", які абвесцілі ўлады. Аднак турыстаў чакае расчараванне: у музеях пра бясплатны ўваход не чулі.
А ў дадатак вандроўкі і экскурсіі пройдуць з ідэалагічна-надзейнымі гідамі ды пад кантролем відэакамер.
Больш цікавага пра беларускі турызм глядзіце ў "Аб'ектыве". 👈
«Наймітам на словах абяцаюць базаванне ў Беларусі»
Вагнэраўцы абвясцілі пра завяршэнне місіі ў Малі і рыхтуюцца пакінуць краіну. За тры з паловай гады яны змагаліся з паўстанцамі, але панеслі значныя страты. Паводле СМІ, кантынгент могуць перавесці ў Беларусь, хоць афіцыйнага пацверджання пакуль няма.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
Украіна нанесла паспяховыя ўдары па расейскіх аэрадромах
Таксама паведамляецца пра знішчэнне гелікоптара і пашкоджанне інфраструктуры на аэрадроме пад Бранскам.
У адказ Расея атакавала Кіеў, у выніку чаго загінулі чацвёра мірных жыхароў і дзясяткі былі паранены.😢
🔗Падрабязнасці
📝 «З мяне, як камяні з зямлі, вушацкія выходзяць словы»
Апошні народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін усё жыццё жыў і ствараў беларускую мову. Яшчэ са школы збіраў адметныя мясцовыя словы і выразы, актыўна ўжываў словы з роднай Вушаччыны ў сваіх творах. Расказваем пра даробак паэта ў новым выданні «Мова нанова».
▶️ Глядзіце выданне цалкам на YouTube-канале «Белсат LIFE»
💔 «Мне трэба расказаць гісторыю, каб маю маму знайшлі»
Гісторыя хлопчыка Сашы з Марыупалю, бабуля якога праехала пяць краінаў, каб выратаваць яго.
Паглядзіце!
Лукашэнка сустрэўся з Патрыярхам Кірылам і атрымаў ад яго ордэн
Патрыярх Кірыл узнагародзіў Аляксандра Лукашэнку ордэнам дабравернага князя Данііла Маскоўскага I ступені за «падтрымку праваслаўя» развіццё царкоўна-дзяржаўных стасункаў🙃
У час сустрэчы Кірыл трохі папужаў Лукашэнку «сектамі» і «псеўдарэлігійнмі рухамі» якія хочуць «падзяліць народ».
Лукашэнка адрапартаващ патрыярху, што за Беларусь ён можа быць спакойны
🔗Падрабязней — у артыкуле
Добрыя навіны! ☀️
Упершыню «Белсат» не сыходзіць на летнія канікулы — інфармацыйныя і публіцыстычныя праграмы застаюцца ў эфіры!📝
А яшчэ — запускаем адразу дзве новыя летнія перадачы пра падарожжы! 🌍✈️
Якія менавіта? Даведайцеся па спасылачцы
Лукашэнка да канца не разумее чаму кітайцы на яго злуюцца 🇨🇳👴🏼
Навошта ён вядзе ў Кітаі перамовы з невядомымі асобамі, якіх не афішуюць? Што не так з візітам беларускага дыктатара ў Кітай і што асталася там за прыгожымі кадрамі з ганаровай вартай і чырвоным дываном? Якія праблемы ёсць у дачыненнях Менску з Пекінам?
У праграме «ПраСвет» Сяргей Пеляса абмяркоўвае гэта з доктарам палітычных навук Андрэем Казакевічам і вайсковым аглядальнікам Змітром Міцкевічам.
📈Чарга на мяжы з Польшчай павялічваецца
Пры гэтым прадстаўнікі памежнай аховы паведамлюць «Белсату», што ў руху праз Тэрэспаль цяжкасцяў няма:
У цяперашні час рух на аўтамабільным памежным пераходзе ў Тэрэспалі праходзіць без цяжкасцяў
📺 Навіны за 5 хвілін
🔼 Падтопленыя 6 раёнаў сталіцы, спынены рух транспарту: залева ў Менску
🔻 Беларускія вайсковыя лётчыкі неўзабаве адправяцца ў Пакістан. З якой мэтай?
🔻 Літоўская армія пракаментавала беларускія вучэнні "Захад-2025"
🔻 Еўрадэпутатка пра сітуацыю ў рэгіёне: "Мы сочым за кожным крокам Беларусі"
🔻 Украіна - пад ударамі крылатых і балістычных ракетаў
🔻 Амерыка рыхтуе моцны санкцыйны удар па Расеі
🔻 Беларуска Арына Сабаленка – фіналістка "Ралян Гаросу"
🔻 Зборная Беларусі па футболе правяла таварыскую гульню з камандаю Казахстану
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Дзеці пад аховай аўтаматаў — матч на Барысаў-арэне⚽️
У Барысаве прайшоў таварыскі футбольны матч паміж зборнымі Казахстану і Беларусі. Асноўнымі гледачамі былі сагнаныя навучэнцы спартовых школаў з Менску Барысава і Жодзіна — піша канал «Беларусь за МКАДам».
Нягледзячы на такую аўдыторыю, ахоўваць матч паставілі цэлую кучу міліцыянтаў з аўтаматамі🚨
💧«На інтэрнацыянальнай, якую вечна топіць, Мэрсэдэс загарэўся»
5 чэрвеня 2025 года моцная залева абрынулася на Менск, Горадню і іншыя гарады Беларусі, выклікаўшы 10-бальныя заторы. Вуліцы ператварыліся ў рэкі, а транспартны рух быў паралізаваны. 🚣🏼
Падрабязнасці і фота наступстваў непагадзі глядзіце ў матэрыяле «Белсату»🔗
☕️ Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю?
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Аліна Коўшык распавяла пра прэм’еры на «Белсаце»
Летні сезон на нашым тэлеканале будзе багаты для гледачоў новымі праграмамі. Рэпартажы, падарожжы, гумар і жывыя гісторыі беларусаў – даведайцеся, што глядзець гэтым летам на «Белсаце» (праз VPN).
🔺 Як працуюць паўночнакарэйскія мабільнікі?
Журналістам Бі-Бі-Сі патрапіў тэлефон з КНДР і яны зрабілі сапраўдны агляд сакрэтнага дэвайсу. Што там забаронена рабіць і як за грамадзянамі сочаць проста з кішэні – чытайце на нашым сайце (праз VPN)
🔺 Святлана Ціханоўская распавяла пра размову з КДБ у 2020-м
Як спецслужбы Лукашэнкі ціснулі на беларускую лідарку ў наступны дзень пасля «выбараў» і чым палохалі – чытайце па спасылцы (праз VPN).
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 6 чэрвеня
✔️ Расея масава ўдарыла па Кіеве – ёсць загінулыя
✔️Украіна запусціла па Расеі больш за 170 дронаў
✔️ Ціханоўская распавяла, што адбывалася з ёй у кабінеце Ярмошынай у 2020-м
✔️Маск і Трамп публічна палаяліся — сацсеткі адрэагавалі
✔️Падляскі дуэт Sw@da x Niczos выпусціў новы трэк
✔️ Чарга на мяжы з Польшчай павялічваецца
✔️Польскае консульства ў Горадні працягвае дзейнічаць у канфіскаваным будынку
✔️Белавія паказала нованабыты падсанкцыйны самалёт
✔️3 прычыны, чаму Менск пастаянна топіць
✔️Былога амбасадара Украіны ў Беларусі звінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе
✔️ ЗВР Беларусі абнавіў максімум
✔️ У Беларусь могуць прыехаць вагнэраўцы з Малі
#рэпрэсіі:
▫️ У Беларусі 7000 інфармацыйных рэсурсаў — «экстрэмісцкія»
☝️ Не вакацыі, а лета прэм'ераў на Белсаце
«Свет вачамі беларусаў» – так умоўна можна назваць адну з прэмʼераў сёлетнега лета на Белсаце. Але яна не адна.
Што яшчэ чакае нашых гледачоў расказала галоўная рэдактарка Аліна Коўшык у праграме «Студыя Белсат». Паслухайце.
Цалкам размову глядзіце па спасылцы. 👈
🔥 Забыліся, наколькі круты Том Круз? Паглядзіце гэтае відэа!
А мы здымаем капялюш перад новым рэкардсменам.
Украіна абвінаваціла ў здрадзе былога амбасадара ў Беларусі
Міхаіл Ежэль, які цяпер жыве ў Беларусі, абвінавачваюцца ў дзяржаўнай здрадзе. Паводле следства, ён датычны да дзеянняў па масавым распродажы баявога ўзбраення напярэдадні расейскай агрэсіі, што істотна аслабіла абараназдольнасць Украіны.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
🇰🇵BBC паказалі мабільнік з КНДР
Вывезены кантрабандай смартфон мае шэраг абмежаванняў:
❌Няма Wi-Fi — доступ да глабальнага інтэрнэту адсутнічае.
❌ USB і Bluetooth — перадача файлаў з прылады магчымы, але загрузка на яе — заблакаваная.
❌ SIM-карты — устаўка SIM можа аўтаматычна выключыць тэлефон.
❌ Аўтазамена — словы, якія лічацца непатрыятычнымі, аўтаматычна замяняюцца.
❌ Скрыншоты — функцыя можа быць адключаная ў "небяспечных" прыкладаннях.
❌ Толькі свае праграмы — даступныя толькі папярэдне ўсталяваныя прыкладанні; усталёўка іншых немагчымая.
Як думаеце, ці з'явяцца такія ў Беларусі?😰
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Залева, град, паралізаваныя вуліцы. Што ў Беларусі можна змяніць, каб лепш рыхтавацца да стыхіі?
🔸«Вандруй, адчуй, натхняйся!» Як бясплатнай акцыя Мінспорту і турызму пераўтварылася ў платную
🔸Маск пайшоў супраць Трампа. Высвятляем, што за гучныя абвінавачванні
🔸Палітзняволенаму журналісту Дзянісу Івашыну – 46 гадоў
🔸Галоўная рэдактарка «Белсату» Аліна Коўшык распавядзе пра новую праграму «Від на жыхарства»
🔸З палітычным аналітыкам Вадзімам Мажэйкам абмяркуем візіт крамлёўскага іерарха-алігарха
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/qEYIy9wd9CE
🛫Белавія паказала нованабыты падсанкцыйны самалёт. Ён у дрэнным сатне
Падсанкцыйная «Белавія» прэзентавала самалёт «Airbus A330-200», набыты насуперак санкцыям, і плануе атрымаць яшчэ два. Паводле Reuters, самалёты паступаюць ад малавядомай гамбійскай кампаніі ў дрэнным стане, а іх пастаўкі могуць быць звязаныя з абменам на палітвязняў⛓
🔗Падрабязнасці — чытайце ў артыкуле
6 дзяцей і 5 судоў — гэта гісторыя актывісткі Ганны з Віцебску
Ганна Канавалавава распавядае пра спробу ідэалагічнай дыверсіі на Славянскім базары, якая скончылася здрадай праз падсадную качку спецслужбаў і вобшук.
Але нават у эміграцыі на долю жанчыны выпалі новыя выпрабаванні: нядаўна яна на фоне стрэсу і хэйту страціла сёмае дзіця.😢
Цяперака актывістка мае мару — наймаць асобны дом, дзе сям'я нікому не будзе замінаць. Але арэндадаўцы просяць падвышаны залог праз колькасць дзяцей.🏡
Падтрымаць сям’ю можна, замовіўшы фірмовы торт ад Ганны — прыгожы і смачны, зроблены з душой і надзеяй. Або аплаціўшы частку выдаткаў на арэнду.🍰
Глядзіце новы выпуск праграмы «Беларус беларусу» цалкам на YouTube-канале «Белсат LIFE»👇🏻
🚫Міністэрства інфармацыі абмежавала дзейнасць каля 18 тысяч інфармацыйных рэсурсаў
З іх амаль 7 тысяч прызнаныя «экстрэмісцкімі», паведаміў кіраўнік ведамства Марат Маркаў. Паводле яго, толькі за пяць месяцаў 2025 года заблакавалі ўжо больш за 3,1 тысячы сайтаў — столькі ж, колькі за ўвесь мінулы год.
Таксама міністэрства прызнала «шкоднымі для дзяцей» 110 кніг
💱 Курсы валютаў 6 чэрвеня
Долар панізіўся ледзь-ледзь. Еўра трошкі ўмацаваўся. Расейскі рубель страціў зусім крыху.
#курсвалютаў
🎒Што рабіць, каб не прымусілі аддаваць дзіцяці ў беларускую школу
Новае правіла пра абавязковае навучанне дзяцей у Беларусі закранае ўсіх беларускіх эмігрантаў, якія працягваюць быць фармальна прапісаныя ў Беларусі🌍
«Белсат» пазваніў у Менгарвыканкам і даведаўся, як сям’я, у якой дзеці навучаюцца за мяжою, можа пазбегнуць статусу «сацыяльна небяспечнай» ⚖️
🔗Пра гэта чытайце у нашым артыкуле
🎶Падляскі дуэт Sw@da x Niczos выпусціў новы трэк
Čyrvone Nebo (Чырвонэ нэбо) — новы сінгл дуэту Sw@da x Niczoы, якія робяць спевы на падляскай гаворцы.
Трэк спалучае элементы рэпу і клубавай музыкі, і апавядае пра важнасць уласнага шляху, светапогляду і пошуку каранёў
Паслухаць можна тут👇🏻
Маск і Трамп публічна палаяліся — сацсеткі адрэагавалі
Мільярдэры зладзілі сапраўдную бойку ў сацсетках 📲
Пачалося ўсё з таго, што Трамп наехаў на Маска за крытыку свайго новага законапраекта. Маск у адказ абразіўся, назваў Трампа хлусам і абураўся, што яго абвінавачваюць у тым, што карыстаўся дзяржаўнымі субсідыямі 💸.
У запале Маск намякнуў, што Трамп можа быць датычны да справы, звязанай з педафіліяй, і менавіта таму, маўляў, некаторыя дакументы так і не пабачылі свет.
Пакуль два мільярдэры лаяліся, сацсеткі стварылі хвалі мемаў на гэтую тэму 😅
Украіна запусціла па Расеі больш за 170 дронаў
Беспілотнікі трапілі ў жылы комплекс у Энгельсе, а таксама ў нафтабазу, якая раней ужо падвяргалася атакам. Украінскія вайскоўцы сцвярджаюць, што менавіта там захоўваецца паліва для стратэгічнай авіяцыі.
Пад удар таксама трапіў Бранск: мясцовыя жыхары чулі выбухі ў раёне аэрапорту. Мэр Масквы паведаміў пра знішчэнне 10 дронаў за ноч, якія спрабавалі атакаваць сталіцу.