belsat | Unsorted

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Subscribe to a channel

Белсат

🦞 «Я буду па ім сумаваць»

Паглядзіце, каго выпусцілі на волю з рэстараннай кухні 🙊

Читать полностью…

Белсат

🥇🚜 Моцная прэзентацыя новага «Беларуса»

🤔 Праверылі, ці такі моцны і такі айчынны новы «самы-самы» беларускі трактар.

Яшчэ больш цікавага глядзіце ў «Навінах з будучыні» на нашым YouTub-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🤯 У праекта Ілана Маска – чарговая няўдача

Паглядзіце на відовішчныя кадры ☝️

Читать полностью…

Белсат

💬 «З новай кадэнцыі Трампа Вашынгтон нібыта прарваў палітычную ізаляцыю рэжыму Лукашэнкі»

Ці змогуць Злучаныя Штаты пераканаць Лукашэнку выпусціць палітвязняў? І што амерыканская дзяржава гатовая паабяцаць за гэта самаабвешчанаму кіраўніку Беларусі?

👀 Пачытайце меркаванне эксперта з нашага эфіру

Читать полностью…

Белсат

🔹Маці шасці дзяцей збегла ад пераследу і цяпер пячэ тарты, каб пракарміць сям’ю

Ганна з Віцебску — адна з тысяч беларусак, якія ў 2020 годзе выйшлі на вуліцы, каб сказаць «не» гвалту і беззаконню. Але за сваю пазіцыю яна заплаціла дарагой цаной: ціск, некалькі адміністратыўных пратаколаў, пагроза крымінальнай справы. Выбару не засталося — яна разам з дзецьмі была вымушаная эвакуявацца ў Польшчу.

✍️ Падтрымаць сям’ю Ганны можна, замовіўшы яе аўтарскія дэсерты або наўпрост фінансава, напісаўшы на нашу пошту: belarus2belarus@gmail.com

☝️Пра «падсадных утак» у пратэставым асяроддзі і балючую страту сёмага дзіцяці, глядзіце ў новым выданні «Беларус беларусу» на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🎈 У гомельскім парку свой бізнес адкрыла... вавёрка

Так, усё правільна! Колькі, па-вашаму, арэшкаў каштуе адзін шарык?

Паглядзіце 😊

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 19 чэрвеня

З расейскім рублём адбыліся толькі «касметычныя» змены, а вось еўра істотна папоўз уніз, страціўшы больш як тры капейкі.

Тым часам долар падрос больш як на палову капейкі.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻Ізраіль ды Іран працягваюць абмен ударамі

🔻Прэзідэнт Літвы не бачыць прычынаў для хвалявання з нагоды вайсковых вучэнняў «Захад»

🔻Вялікі затор на беларуска-польскай мяжы

🔻У Любанскім раёне трактар учыніў наезд на карову

🔻Тралейбус патрапіў у ДТЗ у Менску

🔻Агуркі і памідоры на Камароўскім рынку прадаюцца з моцна завышанымі цэнамі

🔻У вёсцы на Піншчыне выявілі выпадак шаленства

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

💬 «Гэта ягоная палітычная філасофія: усё дрэннае, што ёсць у краіне, робяць ворагі, падкупленыя Захадам»

Не так даўно Лукашэнка «раскрыў змову» вакол дэфіцыту бульбы на паліцах айчынных крамаў: аказваецца «ўладальнікі гандлёвых сетак наўмысна хавалі яе».

Гучыць абсурдна, але для публічных выступаў Лукашэнкі абсурдныя заявы – досыць звычайная з'ява. Незразумела толькі, да якой ступені ён сам верыць у тыя выказванні, якімі раскідваецца.

Ці можа цяпер стацца так, што самаабвешчаныя ўлады любую эканамічную праблему будуць развязваць аналагічным чынам – кайданкамі за «палітыку»?

🔍 Разбіраемся разам з нашымі экспертамі

Читать полностью…

Белсат

Толькі праз 40 гадзінаў завяршылася выратавальная аперацыя ў Кіеве

Колькасць загінулых пасля расейскай атакі на 9-павярховы жылы дом — 23 асобы. Пуцін заяўляў, што гэта быў удар «па аб'ектах абаронна-прамысловага комплексу».

Усяго агульны лік ахвяраў атакі дасягнуў 28 чалавек. Гэта была самая маштабная камбінаваная атаку на Украіну за ўвесь час поўнамаштабнай вайны: 440 беспілотнікаў і 32 ракеты.

Читать полностью…

Белсат

Іранскія ракеты ўпалі на больніцу ў Ізраілі

Пацярпела трэцяя па велічыні медустанова краіны – «Сарока», якая знаходзіцца ў Беэр-Шэве. Як мінімум 10 чалавек атрымалі раненні.

Усяго зранку Іран выпусціў не менш за 20 ракет па Ізраілі. Частка з іх трапіла ў будынкі ў Тэль-Авіве, Рамат-Гане і Холоне. Ёсць пацярпелыя ў цяжкім стане.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 18 чэрвеня

✔️ Кіт Келаг плануе
прыехаць у Беларусь для сустрэчы з Лукашэнкам

✔️
Мінула 5 гадоў з дня затрымання Віктара ды Эдуарда Бабарыкаў

✔️ У Менск з Расеі
прыляцеў пасажырскі самалёт ФСБ

✔️ Беларусь
пачала раптоўныя вучэнні пад польскай мяжой

✔️ Гомельскі аблвыканкам
вярнуў практыку бартару

✔️Папулярны перакладчык «DeepL»
заблакавалі ў Беларусі

✔️ У Беларусі
знайшлі срэбраны пояс, які належаў Вітаўту?

✔️Беларуска ў Ізраілі
расказала «Белсату», якія настроі адносна вайны

✔️У Польшчы
затрымалі беларуса, які быў у вышуку за хатні гвалт

#рэпрэсіі:

◽️Былы вязень Наваполацкай калоніі
распавёў пра ўмовы ўтрымання палітвязняў

Читать полностью…

Белсат

☝️Ад 6-й раніцы ў любое надвор'е чарга па талончык

Жыхар Гомеля размясціў у TikTok відэа, каб паказаць чаргу ў паліклініку, якая штодня збіраецца задоўга да адкрыцця.

«Людзі хворыя, жывуць далёка, транспарт яшчэ не ходзіць, ідуць пешшу ў чаканні і надзеі, што трапяць да лекара. Ніводнай лаўкі нават няма. Вось такое стаўленне да людзей».


У каментарах падпісчыкі распавялі, што такая ж сітуацыя і ў іншых мікрараёнах Гомелю, і гарадах Беларусі. Больш чытайце на старонцы Белсату. 👈

Читать полностью…

Белсат

☝️ Поўгектара маку скасілі на прыватнай сядзібе

Макавае поле выявілі ў вёсцы Сакольнікі Свіслацкага раёну. Гаспадар патлумачыў міліцыянтам, што не даглядаў зямлю, таму макавыя кветкі і павырасталі.

Мак у Беларусі вырошчваць забаронена. Нельга, каб кветкі раслі і «самавыпасам». Таму плантацыю скасілі, а 7,5 тон расліны знішчылі.

За вырошчванне маку ў Беларусі пагражае штраф да 20 базавых велічыняў. За продаж ці выраб наркотыкаў магчымае зняволенне да 15 гадоў.
Ці пакаралі гаспадара не паведамляецца. 🤷

Читать полностью…

Белсат

🇮🇳Індыйцы ў беларускіх ВНУ: тысяча студэнтаў і дзяржаўны піяр

У беларускіх ВНУ навучаецца больш за тысячу студэнтаў з Індыі — гэта рэзкі рост у параўнанні з мінулымі гадамі. Дзяржаўныя СМІ падаюць гэта як поспех, але эксперты мяркуюць, што такім чынам улады спрабуюць зарабіць валюту і прыпудрыць праблемы з адтокам моладзі.

Падрабязнасці — чытайце ў артыкуле

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 Да канца года ў Беларусі хочуць размясціць «Арэшнік». А ў верасні стартуюць вучэнні «Захад-2025»

🔸 Канапацкая прыпісвае сабе меркаваны візіт Келага. Што стаіць за яе заявай?

🔸 Трывае грамадскае абмеркаванне «нікатынавага» законапраекту, што мае рэгуляваць усе дазволеныя цяпер законам рэчывы для курэння. Прыгледзімся да праекту і прапановаў беларусаў

🔸 Зяленскі аддае даніну павагі загінулым у Кіеве. Пуцін заяўляе, што выбуху ніхто не мог бачыць – бо сведкі б памерлі

🔸 Іран-Ізраіль: што адбываецца ў абедзвюх краінах

🔸 Агуркі па 40 рублёў. МАРГ шукае парушэнні

🔸 Беларусь выбрала прадстаўніцу на «Інтэрбачанне». Арганізатары кажуць пра дзясяткі краінаў-удзельнікаў. Чым вядомая Насця Краўчанка і хто яе вылучыў

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

📍Два беларускія прадпрыемствы, што дапамагаюць расейскаму ВПК, патрапілі пад новазеландскія санкцыі

ЗША наклалі свае санкцыі на гэтыя кампаніі яшчэ летась, а на пачатку гэтага года абмежаванні таксама ўвялі Вялікая Брытанія і Канада.

🔍 Вось пра якія прадпрыемствы ідзе гаворка

Читать полностью…

Белсат

🤯 «The Forbes» піша, што ў рукі кіберзлачынцаў патрапілі каля 16 млрд уліковых дадзеных

«Гэта не проста выцек – гэта план для масавай эксплуатацыі», – кажуць спецыялісты, якія вывучалі праблему.

👀 Чытайце болей па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ «Леста Игры» цяпер належыць расейскай дзяржаве. Але на кампанію ўжо «палююць» шматлікія бізнесоўцы

З 11 чэрвеня распрацоўніка гульняў «Мир танков» і «Мир кораблей» кантралюе Федэральнае агенцтва кіравання дзяржаўнай маёмасцю.

☝️Вось хто можа стаць новым уладальнікам «Лесты»

Читать полностью…

Белсат

🤔 Сакратар Саўбезу РБ зноў загаварыў пра «Орешник»

Вальфовіч сцвярджае, што ўжо вызначаныя месцы для захоўвання гэтага комплексу на тэрыторыі Беларусі.

🔍 Чытайце падрабязней на сайце

Читать полностью…

Белсат

🔹Міністр эканамічнага развіцця РФ прагназуе рэцэсію. Што гэта такое і як адаб'ецца на Беларусі?

Зрэшты, як піша РБК, кіраўнік расейскага Мінфіну Антон Сілуанаў з такой ацэнкай не пагадзіўся. Паводле яго, цяпер у эканоміцы «пахаладанне», пасля якога «заўсёды прыходзіць лета».

👀 Глядзіце падрабязнасці на старонцы

Читать полностью…

Белсат

☝️Брата Дзяніса Урбановіча пачнуць судзіць на наступныі тыдні

Паводле нашай інфармацыі, Максіму Урбановічу інкрымінуюць «традыцыйны» пратэставы артыкул 342.

📍Падрабязнасці шукайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🔹101 год таму нарадзіўся адзін з найвыбітнейшых беларускіх пісьменнікаў – Васіль Быкаў

Прыгадваем малавядомыя факты з ягонага жыцця ў нашым відэа ☝️

Читать полностью…

Белсат

🇪🇺 Ціханоўская ад імя дэмсілаў падпісала паразуменне з Еўрапейскім эканамічна-сацыяльным камітэтам

«Гэтае абяцанне супрацы і салідарнасці – пасланне ўсім беларусам: вы не адныя, вы – частка Еўропы».

📍Чытайце падрабязней на старонцы

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♂️ У Беларусі публічна асудзілі студэнта з Афрыкі

Судовае пасяджэнне прайшло ў Гарадзенскім аграрным універсітэце. Падсудны – іншаземец з Кот-д’Івуару, які быў затрыманы за кіраванне аўто ў нецвярозым стане.

«На прыкладзе ўчынку маладога чалавека мы хочам, каб вы ўсвядомілі ўсю цяжкасць наступстваў парушэння заканадаўства і тым самым засцераглі сябе ад падобных дзеянняў», – адзначыў міліцыянт з Кастрычніцкага РАУС.

У выніку студэнта прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Яго прымусова вышлюць з краіны, а да гэтага ён будзе знаходзіцца ў ізалятары.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 У Менск едзе спецпрадстаўнік Трампа

Дарадца прэзідэнта ЗША ў справах Украіны Кіт Келаг збіраецца наведаць Лукашэнку ўжо ў пятніцу, 20 чэрвеня. Чаго чакаць ад такога раптоўнага візіту – чытайце па спасылцы (праз VPN)

🔺 «Вялікая сямёрка» прыняла заяву, якая можа дапамагчы многім беларусам за мяжой

У Канадзе адбыўся саміт G7, дзе абмяркоўвалі глабальныя праблемы. Усе чакалі новых санкцый супраць Расеі, але замест гэтага паднялі тэму, якая дакладна не спадабаецца Лукашэнку. Што гэта – чытайце на нашым сайце (праз VPN)

🔺 У беларускіх ВНУ вучацца больш за тысячу студэнтаў з замежнай краіны

Чатыры гады таму іх было 888, цяпер – больш за тысячу. Адкуль яны прыехалі – чытайце па спасылцы (праз VPN)

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

Іран заявіў, што збіў знішчальнік F-35. У якасці доказу выклаў фота самалёта даўжынёй каля 100 метраў, хаця рэальны мае 15 метраў у даўжыню. Інтэрнэт адрэагаваў імгненна і напоўніўся збітымі катамі, караблямі ды піццамі😃

Читать полностью…

Белсат

😎 На месцы апальнага амбасадара з'явіўся правераны

Даверчыя граматы ў Грузіі прынялі ад  Мікалая Рагашчука, аднаго з колішніх кіраўнікоў лукашэнкаўскай адміністрацыі. Ён змяніў Анатоля Ліса, якога звольнілі за сына, бо яго ў Беларусі асудзілі за ўдзел у пратэстах і абвесцілі «экстрэмістам».

Лукашэнка заяўляе, што стасункі з Грузіяй у Беларусі паляпшаюцца. Да прыкладу, з 2021 году дзейнічае пагадненне аб супрацоўніцтве КДБ Беларусі і Службы бяспекі Грузіі. А  яшчэ  Грузія не дала міжнароднай абароны ніводнаму беларусу з 2019 да 2024 году. ☝️

Читать полностью…

Белсат

На добры летні вечар сабралі для вас атмасферную падборку самых звычайных і адначасова непаўторных беларускіх хатак😍

Читать полностью…

Белсат

💅Як адрозніваецца рынак б’юці‑паслугаў у Менску і Варшаве

«Белсат» параўнаў цэны ў двух сталіцах. На некаторыя паслугі кошты ў Варшаве могуць быць у разы вышэйшыя, але ці значна гэта, калі параўноўваць заробкі?

Манікюр у Варшаве ў сярэднім даражэйшы за менскі прыкладна на 20–30%,
Стрыжка ў часта каштуе менш за палову ад польскай цаны ў салоне падобнага ўзроўню💇🏼‍♀️

🔗Як яшчэ адрозніваюцца кошты — чытайце тут

❓Дарэчы, а вы ведалі, што беларускія касметолагі даволі папулярныя ў польскай сталіцы?

Читать полностью…
Subscribe to a channel