belsat | Unsorted

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Subscribe to a channel

Белсат

🤷‍♂️ Памежнікі абменьваюцца папрокамі, падарожнікі стаяць у чэргах

Да пяці дзён расцягваецца чаканне на мяжы Беларусі з Польшчай. Павялічваецца чарга і на мяжы з Літвой ды складае гадзіны.

Беларускія памежнікі ладзяць жорсткі догляд людзей і аўтамабіляў ды наўзаем абменьваюцца з замежнымі калегамі ў замаруджванні пропуску. Чэргі тым часам павялічваюцца як у бок Польшчы, так і Літвы.

На якіх пераходах і колькі даводзіцца чакаць чытайце на сайце Белсату. 👈

Читать полностью…

Белсат

У NATO дамовіліся выдаткоўваць на абарону 5 % ВУП💪🏼

NATO рыхтуецца да самага амбітнага перагляду вайсковых выдаткаў за ўвесь час існавання альянсу.

Што гэта значыць для саюзнікаў і ЗША, і для Беларусі? Разбіраем, адкуль бяруцца гэтыя мільярды і чаму еўрапейская бяспека цяпер каштуе даражэй, чым калі-небудзь.

Да прыкладу, Польшча апошнім часам рэкордна нарошчвае выдаткі на абарону — больш за 4 % ВУП, палова з якіх ідзе на закуп зброі, але нават гэтыя мільярды выглядаюць сціпла на фоне расейскіх выдаткаў, што амаль утрая перавышаюць польскія.

🔗Падрабязнасці — у артыкуле

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Перамовы паміж ЗША і Беларуссю працягваюцца. Ці сапраўды нядаўняе вызваленне палітвязняў – толькі невялікі кавалачак супрацы? Якія выгады для кіраўніцтва ЗША і што Менск можа атрымаць узамен?

🔸Праваабаронцы распачынаюць тыдзень супраць катаванняў. Распавядаем наколькі зʼява актуальная для Беларусі ды што можна лічыць катаваннямі

🔸Савет міністраў замежных справаў у Бруселі. Асноўныя тэмы – вайна Ізраілю з Іранам, вайна ва Украіне, але запытаем удзельнікаў і пра беларускія падзеі, пра ўчорашняе вызваленне палітвязняў

🔸Што абмяркоўваюць на саміце краінаў NATO, і як ставяцца да вучэнняў «Захад-2025»?

🔸Як падсанкцыйная прадукцыя «Горадня Азот« трапляе на Захад на дзясяткі мільёнаў долараў. Расследаванне БРЦ

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/AM7qV9p9PVU

Читать полностью…

Белсат

🎭У «Воўчых норах» паставілі «патрыятычны» спектакль пра вайну. Чакалі Качанаву

У Івацэвіцкай калоніі №22 асуджаныя падрыхтавалі спектакль па п’есе Аляксея Дударава «Шэрагоўцы». Паводле MAYDAY.TEAM, першапачаткова паказ быў запланаваны да 9 траўня, але нечакана перанесены на 21 чэрвеня без тлумачэння прычын.

Да мерапрыемства калонія перанесла Дзень адкрытых дзвярэй, а ўдзельнікам з ліку асуджаных паабяцалі працяглае спатканне з роднымі. Сваякам загадалі прыехаць у святочным адзенні — чакалася, што на паказ прыедзе старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, а ўсё здымуць для тэлевізійнага сюжэту.📺

Аднак у выніку спектакль наведаў толькі міністр культуры Руслан Чарнецкі. Здымкі вяліся для праграмы «Зона Х», сюжэт анансаваны на пятніцу 18:45.

Спектакль пачаўся з вулічнай батальнай сцэны з акопамі і кардоннай тэхнікай — яго вырабілі самі асуджаныя. Паводле MAYDAY.TEAM, апошнія паўгода са сваякоў актыўна вымагалі паборы для калоніі💸

Читать полностью…

Белсат

СБУ: пенсіянер збіраўся забіць Зяленскага, але быў затрыманы

Паводле спецслужбаў, былы вайсковец на пенсіі з польскім грамадзянствам рыхтаваў замах на прэзідэнта Украіны ў аэрапорце Жэшава. СБУ сцвярджае, што мужчыну завербавала Расея.

Разглядаліся некалькі варыянтаў: адзін з іх – FPV-дрон, другі – снайперскі стрэл. Аднак дзякуючы супольным дзеянням СБУ і польскіх спецслужбаў замах быў сарваны.

Таксама СБУ заявіла, што перадухіліла забойства журналіста Гардона.

Читать полностью…

Белсат

🌍Паехаў у Лацінскую Амерыку без мовы, але з марай

Салігорскі падарожнік распавядае, як пачаліся яго прыгоды ў Гватэмале: шаманы, вулканы і традыцыі індзейцаў мая, што жывуць сярод маляўнічых ландшафтаў возера Атытлян.

Мова з нуля, скутар за $900, культурны шок і нечаканая гасціннасць.

✍️ Аўтарскі блог Аляксандра Гойшыка – чытайце на «Белсаце».

Читать полностью…

Белсат

Ціханоўскі падзяліўся ўражаннямі пра смерць Навальнага і падрабязнасцямі пра катаванні

Ціханоўскі распавёў інтэрв'ю агенцтву «The Associated Press», што пасля смерці Аляксея Навальнага ў расейскай калоніі падумаў: «Мабыць, хутка і я». Па яго словах, у турме яму часта казалі, што ён ніколі не выйдзе і памрэ ў калоніі.

Аднак, як адзначыў былы палітвязень, «сталася яўным, што нехта на самым версе сказаў: зрабіце так, каб ён не памёр тут, нам не патрэбная гэтая праблема». Ён назваў умовы ў зняволенні катаваннямі, паскардзіўся на холад, голад і адсутнасць меддапамогі:

Былі скурныя захворванні, ва ўсіх былі праблемы з ныркамі ад холаду. Кроў у мяне цякла з рота, з носа. Часам былі ў мяне сутаргі, усё гэта праз холад, гэты жудасны холад, калі сядзіш у гэтых карцарах. У турме няма аніякай медычнай дапамогі, наагул ніякай, каб вы ведалі


🔗Падрабязнасці — у артыкуле

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻 Сяргей Ціханоўскі анансаваў масавае вызваленне "беларусаў у няволі"

🔻Што рабіў Сяргей Ціханоўскі першым пасля пяці гадоў у зняволенні

🔻Кіраўнік КДБ Церцель распавёў пра тое, як абіралі беларусаў для вызвалення

🔻Жахлівая аварыя пад Рэчыцай

🔻Сабака пакусаў 6-гадовага хлопчыка з вёскі Маркуны Астравесцкага раёна

🔻Памёр 96-гадовы навуковец Радзім Гарэцкі

🔻Як атрымаць польскую візу беларусам? Памагатары не дапамагаюць

🔻Тэрарысты ўзарвалі праваслаўную царкву ў Дамаску ў Сірыі

🔻Масаваная паветраная атака расейцаў па Кіеве 23 чэрвеня

🔻Чэмпіён Беларусі па футболе "Дынама" застаўся без трэнера. Скрыпчанка ў адстаўку


Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🇵🇱Польшча пракаментавала адсутнасць Пачобута сярод адпушчаных палітвязняў

Польшча адзначыла, што Анджэй Пачобут быў у спісе прыярытэтных асобаў для вызвалення.

Ён таксама адзначыў, што перамовы вяліся пад кіраўніцтвам ЗША і выказаў спадзяванне, што гэта толькі пачатак:

ЗША заяўляюць, што гэта пачатак перамоваў. Мы спадзяемся, што ў спіс трапіць болей польскіх грамадзянаў і палякаў з беларускім грамадзянствам


🔗Падрабязнаcці — у артыкуле

Читать полностью…

Белсат

🍃 БРЦ высветліў як «Горадня Азот» абыходзіць санкцыі

Падсанкцыйны «Горадня Азот» працягвае гнаць угнаенні ў Еўропу праз фірмы-пракладкі. За схемамі стаяць людзі Лукашэнкі.

БРЦ высветліў як працуе схема:

Для экспарту ў ЕЗ выкарыстоўваюць фірмы-пасярэднікі. Іх называюць «спецэкспарцёрамі». «Горадня Азот» нібыта здае ім у арэнду абсталяванне заводу, і афіцыйна тавар вырабляюць ужо спецэкспарцёры, а не прадпрыемства


🔗 Падрабязнасці —
чытайце тут

Читать полностью…

Белсат

Трамп заявіў, што ядравыя аб’екты ў Іране «знішчаныя»

«Як паказваюць спадарожнікавыя здымкі, усім ядравым аб’ектам у Іране нанесены велізарныя пашкоджанні. Знішчэнне – вось дакладны тэрмін!»realDonaldTrump/posts/114730186433008075">напісаў прэзідэнт ЗША.

Таксама Трамп дапусціў магчымасць змены ўлады ў Іране. Ён заявіў, што «хоць і непаліткарэктна выкарыстоўваць тэрмін “змена рэжыму”, іранскі рэжым не здольны зрабіць сваю краіну зноў вялікай», і дадаў: «чаму б яго не змяніць».

Вядома, што сёння прэзідэнт ЗША сустрэнецца са сваёй камандай па нацбяспецы, каб абмеркаваць вынікі амерыканскай атакі.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Кацярына Андрэева «не зламалася» за кратамі

Наталля Дуліна, якая выйшла на волю 21 чэрвеня, адбывала пакаранне ў папраўчай калоніі № 4 у Гомелі, дзе знаходзіцца і Кацярына Андрэева. Пасля вызвалення яна распавяла, што ёй вядома пра журналістку «Белсату». Чытайце на нашым сайце пра VPN.

🔺 Што прымусіла Лукашэнку вызваліць Ціханоўскага?

Палітычны аглядальнік Вадзім Мажэйка распавёў, навошта рэжым вырашыў пайсці на гэты крок. Чытайце ў нашым матэрыяле (праз VPN).

🔺 Якое было першае жаданне Ціханоўскага пасля вызвалення?

Былы палітвязень распавёў у эфіры «Белсату» пра свае першыя перажыванні і жаданні на волі. Падрабязней – па спасылцы (праз VPN).

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

❤️ «Яна не зламалася»

Былая палітзняволеная Наталля Дуліна распавяла «Белсату» пра нашую зняволеную журналістку Катярыну Андрэеву:

«Асабіста з ёй я не перасякалася, але бачыла яе там. Яна чалавек моцны, хоць кажуць, што яна не тое, каб замкнулася, але неяк, мабыць, яе паводзіны трохі змяніліся, але агулам яна не зламалася»


Наталля Дуліна адбывала пакаранне ў папраўчай калоніі № 4 у Гомлі, дзе знаходзіцца і Кацярына.

▪️Андрэеву затрымалі ў лістападзе 2020 года падчас стрыму з плошчы Пераменаў. Тады сілавікі жорстка разганялі пратэстоўцаў. Суд прыгаварыў журналістку да двух гадоў пазбаўлення волі, аднак потым на Кацярыну завялі новую крымінальную справу – за здраду дзяржаве. З улікам папярэдняга тэрміну Кацярыну пакаралі на 8 гадоў і 3 месяцы пазбаўлення волі.

Читать полностью…

Белсат

💥 Сяргей Ціханоўскі на Белсаце. Далучайцеся да нашага адмысловага эфіру

Сёння ў эфіры «Студыі Белсату» разам з гасцямі і экспертамі абмяркуем вызваленне палітвязняў і заявы Сяргея Ціханоўскага.

🎤 Сёння ў нашым эфіры: Сяргей Ціханоўскі, Павел Латушка, Франак Вячорка, былыя палітзнволеныя Сяргей Гунь і Антаніна Канавалава.
А таксама палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч, даследчык Цэнтру новых ідэй Антон Раднянкоў, наш карэспандэнь у Бруселі Алесь Сіліч і прадстаўніца АПК па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская.

👉 Далучайцеся https://www.youtube.com/live/mXHoRU9WQmI

Читать полностью…

Белсат

😡 Вось так у Беларусі перапісваюць гісторыю

У вёсцы ў Брагінскім раёне знаходзіцца брацкая магіла загінулых падчас Другой сусветнай вайны. На магіле была дошка з надпісам, што некалькі чалавек былі забітыя нямецкімі захопнікамі і іх рускімі памагатымі.

☝️ Аднак зараз з'явілася новая дошка, заўважыў «Флагшток». І на ёй ідэолагі, адказныя за абнаўленне шыльды, прыбралі згадку пра расейцаў.

Фота: «Флагшток»

Читать полностью…

Белсат

☝️ «Ніколі не было – і вось ізноў»

Беларускія прадпрыемствы ізноў абыходзіць санкцыі, якія, нібыта, вельмі "ўзмацнілі" рэжым.

Так, падсанкцыйны «Горадня-Азот» праз шэрыя схемы пастаўляе сваю прадукцыю ў краіны Еўразвязу. Толькі гэтак прадпрыемству ўдаецца выжыць, бо гандаль з заакіянскімі сябрамі – стратны.

Гэта выявілі журналісты Беларускага расследвальніцкага цэнтру. Глядзіце рэпартаж у праграме «Аб'ектыў».

Читать полностью…

Белсат

Ці пачалася для беларусаў «Вялікая Айчынная вайна» 22 чэрвеня 1941 года?

Афіцыйныя Савецкія і цяперашнія беларускія гісторыкі цвердзяць, што да гэтай даты беларусы не ведалі вайны і бамбаванняў. Але што пра гэта кажуць рэальныя факты, калі адкінуць прасавецкую ідэалогію?

У новым выданні «Міфаў вайны» раскажам, калі на беларускія гарады пачалі падаць першыя бомбы, і як беларусаў выкарыстоўвалі ў вайне з Фінляндыяй.

Глядзіце на YouTube-канале «Белсат HISTORY»

Читать полностью…

Белсат

Генсек NATO пракаментаваў магчымасць нападу з Беларусі падчас вучэнняў

Генеральны сакратар NATO Марк Рутэ адказаў на пытанне «Белсату», ці разглядае арганізацыя як рэальную пагрозу магчымасць новага расейскага ўварвання з тэрыторыі Беларусі.

Генеральны сакратар NATO упэўнены ў моцы альянсу:

Наш Альянс настолькі моцны сёння, што калі Расея паспрабуе штосьці зрабіць, яны ведаюць, што нашая рэакцыя будзе разбуральнай. Таму гэта будзе вельмі-вельмі неразумна з боку Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна і ягонага памагатага ў Беларусі, у Менску зрабіць штосьці супраць нас


🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🌿 Чароўная ноч Купалля ўжо блізка!

Ці думалі вы калі-небудзь, што Купальская ноч — гэта нешта большае за вогнішчы, песні і пусканне вяночкаў?
Мы распавядзём пра старажытныя абрады і традыцыі летняга сонцастаяння, што жылі ў сэрцах нашых продкаў✨

Читать полностью…

Белсат

😮 Гэты мастак карыстаецца сапраўды нязвыклым матэрыялам

Паглядзіце, што атрымліваецца!

Читать полностью…

Белсат

✨ Каравай – не проста хлеб, каравай – гэта магія

Адзін з найважнейшых складнікаў рэцэпту традыцыйнага каравая – песня.

🎼 Паслухайце, пад які спеў гатуюць у падляшскай вёсцы Дабрывада.

Героі «Падляшскіх вакацыяў» Аня і Дзёня знаёмяцца з забытымі традыцыямі беларусаў.

🔗Глядзіце цалкам на нашым YouTube-канале «Белсат LIFE».

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 23 чэрвеня

Долар крыху ўмацаваўся. Еўра падрос. Расейскі рубель страціў.

#курсвалютаў

Читать полностью…

Белсат

22-гадовы беларус загінуў ва Украіне

Яго клікалі Уладзіслаў Губей. Паводле звестак украінскага праекта «Хочу жить», маладзён падпісаў кантракт з расейскім Мінабароны 22 сакавіка летась і быў забіты праз пяць месяцаў.

Хлопец быў вядомы тым, што ў 2020 годзе маладзён выратаваў двух дзяцей на пажары ў Маларыце

Читать полностью…

Белсат

🇺🇸Ці прывядзе візіт Келага да «поўнай нармалізацыі» адносінаў ЗША і Беларусі?

Візіт амерыканскага прадстаўніка ў Менск і нечаканае вызваленне Сяргея Ціханоўскага выглядаюць як крокі да пераменаў.

Але ці сапраўды Захад гатовы пайсці насустрач, і што на гэта скажа Крэмль?

Эксперт тлумачыць, чаму гэтыя жэсты могуць быць толькі іллюзіяй зменаў — і хто насамрэч выйграе ад гэтай гульні.

🔗Пра гэта — у нашым матэрыяле

Читать полностью…

Белсат

«У XXI стагоддзі ніхто не павінен жыць у такіх умовах»

Вызвалены эстонец распавёў пра турму ў Беларусі

Грамадзянін Эстоніі Алан Роя быў вызвалены разам з Ціханоўскім і яшчэ 12 палітвязнямі ў суботу, 21 чэрвеня. Увечары ён ужо прыляцеў дадому.

Паводле выдання Postimees, ён быў стомлены, але расчулены да слёз. Мужчына быў за кратамі са студзеня мінулага года. Яго абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкай арганізацыі» і асудзілі да шасці з паловай гадоў з штрафам амаль 6000 еўра.

«Знаходзіцца за кратамі – гэта адно, але з 2021 года я фактычна быў закладнікам у Беларусі. Да мяне ставіліся вельмі дрэнна.

Хутчэй за ўсё, я зраблю гэта справай свайго жыцця і распавяду праваабарончым арганізацыям пра тое, у якіх умовах там утрымліваюць людзей. У XXI стагоддзі ніхто не павінен жыць у такіх умовах»
, – сказаў ён.

Роя распавёў, што яго арыштавалі ў Беларусі пасля стварэння дабрачыннага фонду для падтрымкі сем’яў, якія былі незадаволены вынікамі «выбараў» 2020 года. На ягоную думку, «мясцовы дыктатар загадаў пакінуць гэтых людзей без працы і без ежы». Сам ён адчуваў, што абавязаны дапамагчы гэтым сем’ям.

Читать полностью…

Белсат

Расейцы масава ўдарылі па Кіеве – ёсць загінулыя

Пасля атакі ракетамі і беспілотнікамі ў сталіцы Украіны абрынуўся пад’езд жылога дому. Загінулі шэсць чалавек, як мінімум 13 атрымалі раненні (сярод іх: двое дзяцей і цяжарная жанчына).

«Знішчаны цэлы пад’езд жылога шматпавярховіка. Разбор завалаў працягваецца. Паводле нашых даных, пад руінамі яшчэ могуць быць людзі», – заявіў кіраўнік МУС Украіны Ігар Клеменка.

Таксама паведамляецца, што пашкоджанні атрымала жыллёвая і медычная інфраструктура ў Кіеўскай вобласці. У выніку атак загінуў адзін чалавек, яшчэ васьмёра – параненыя.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 22 чэрвеня

✔️ЗША атакавалі Іран і цалкам знішчылі яго ядравыя аб’екты. У МАГАТЭ склікаюць экстранную нараду з-за ўдараў. А Іран у адказ падтрымаў перакрыцце Армузскага праліва

✔️ Емен можа ўступіць у ірана-ізраільскую вайну

✔️ У Офісе Святланы Ціханоўскай прайшла прэс-канферэнцыя беларускіх палітвязняў

✔️ Стала вядомае імя вызваленага палітзняволенага грамадзяніна Польшчы. Другі вызвалены ў Беларусі японец, імаверна, трэвел-блогер «Этэру»

✔️ Памёр былы палітвязень, асуджаны на тры з паловай гады калоніі за ўдзел у пратэстах 2010 года

✔️ У Беларусі прадаюць графскую сядзібу ўсяго за 14$

✔️ Больш за 15 чалавек загінулі пры тэракце Дамаску. Двое ўзброеных мужчын адкрылі агонь у праваслаўнай царкве, пасля чаго адзін з іх узарваў пояс смяротніка. Яшчэ некалькі дзясяткаў людзей былі параненыя

#рэпрэсіі

▪️Сяргей Ціханоўскі
расказаў, што Бабарыка і Калеснікава знаходзяцца на жэстачайшым рэжыме. А таксама пра вязняў, якія былі атрымалі экстрэмісцкі статус ужо ў калоніях за дапамогу іншым палітвязням, хоць спачатку былі асуджаныя паводле іншых артыкулаў

▪️Былая палітзняволеная Наталля Дуліна распавяла «Белсату» пра зняволеную журналістку Кацярыну Андрэеву

Читать полностью…

Белсат

🤯 Такой тэхнікай валодаюць толькі дзесяць чалавек у свеце

Паглядзіце, што стварае беларус з Баранавічаў ☝️

Читать полностью…

Белсат

🤡 «Гэта жэст добрай волі»

Церцель назваў вызваленне палітвязняў жэстам добрай волі Лукашэнкі:

«Жэст добрай волі – кіраўнік дзяржавы прыняў рашэнне. Сярод гэтых 14 асоб, перададзеных літаральна на днях па просьбе амерыканскага боку, ёсць вялікая колькасць асоб, затрыманых за шпіёнскую дзейнасць на нашай тэрыторыі. Гэта грамадзяне Польшчы, Латвіі, некаторых іншых дзяржаў. Гэта жэст добрай волі. Мы паглядзім, як адкажа іншы бок. Але не расслабляемся, працуем, забяспечваем бяспеку нашай дзяржавы, як ад нас патрабуе Прэзідэнт»


А мы абмяркоўваем падрабязнасці вызвалення ў нашым эфіры. Не прапусціце!☝️

Читать полностью…

Белсат

🤔 Даляціць ці не?

Больш за 20 тысячаў чалавек назіраюць за пасажырскім самалётам «Белавія», які ляціць праз тэрыторыю Ірану з Дубаю ў Менск.

«Мы постоянно отслеживаем ситуацию в регионе и выбираем оптимальный маршрут полета, чтобы соблюсти все необходимые меры безопасности при перевозке пассажиров», – кажуць у авіякампаніі. Тым часам гэта адзіны самалёт у небе над Іранам 😬

Читать полностью…
Subscribe to a channel