belsat | Unsorted

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Subscribe to a channel

Белсат

📺 Кароткі агляд навінаў!

⬆️ ААТ "Гродна Азот" і "Хімвалакно" прайгралі важны суд

А яшчэ:

🔻 Расейцы атакавалі Кіеў дронамі і ракетамі

🔻Трамп і Пуцін правялі тэлефонную размову. Трамп не задаволены

🔻Лукашэнка павіншаваў Трампа з Днём Незалежнасці ЗША

🔻Зянон Пазняк: Інтарэсы рэжыма цяпер супадаюць з нацыянальнымі

🔻Аляксандр Кныровіч каментуе кадравы дзень у Лукашэнкі

🔻Тэхагляд у Беларусі: вырасла колькасць на 14%

🔻Беларусь завалілі крэветкі замест бульбы

🔻У Беларусі ўведзена забарона на наведванне лясоў

🔻Ратавальная аперацыя на Свіслачы ад МНС

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🇺🇦Зяленскі пракаментаваў рэкордны ўдар па Кіеву

У ноч на 4 ліпеня Расея нанесла масіраваны ракетна-дронны ўдар па Украіне, галоўнай мэтай якога стаў Кіеў. Удар супаў з паведамленнямі пра размову Трампа і Пуціна, пасля якой Трамп заявіў пра расчараванне нежаданнем Расеі спыняць вайну. У выніку атакі параненыя больш як 20 чалавек, пашкоджаная чыгуначная інфраструктура. Прэзідэнт Зяленскі заклікаў да жорсткіх санкцый супраць Расеі:

Усё гэта відавочнае сведчанне таго, што без сапраўды маштабнага ціску Расея не зменіць сваіх дурных разбуральных паводзін. За кожны такі ўдар па людзях і жыцці яны павінны адчуць адпаведныя санкцыі і іншыя ўдары па сваёй эканоміцы, па сваіх заробках, па сваёй інфраструктуры. Гэта адзінае, што можна хутка зрабіць, каб змяніць сітуацыю да лепшага. І гэта залежыць ад партнёраў, у першую чаргу ад ЗША


🔗Падрябязней — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♀️ Трамп распавёў, што ні пра што не дамовіўся з Пуціным ў пытанні спынення вайны ва Украіне

«Гэта была даволі доўгая размова, мы размаўлялі пра многія рэчы, у тым ліку Іран, а таксама, як вы ведаеце, пра вайну ваз Украіне. І я не ў захапленні. Я не дасягнуў з ім ніякага прагрэсу»,


- цытуе Трампа Deutsche welle.

📍Таксама ён сказаў, што пастаўкі зброі Украіне працягваюцца, але дадаў, што «Байдэн спустошыў краіну, даючы ім [украінцам] зброю, а мы павінны быць упэўнены, што ў нас саміх яе дастаткова».

Падрабязнасці чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

Добрай пятніцы, сябры!

Мы вам ранішнюю прэсу прынеслі! Пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:

✔️Змены на лініі фронту павольныя, але баі і абстрэлы – інтэнсіўныя

Як Расея і Украіна вядуць вайну ў паветры, пакуль Штаты разбіраюцца з прыпыненнем дапамогі.

✔️«Мы не можам даваць зброю ўсім ва ўсім свеце»

ЗША адмаўляюць спыненне дапамогі Украіне.

✔️Лукашэнка: мір, свабода, незалежнасць – найвялікшыя каштоўнасці. Ціханоўская: іх няма ў Беларусі

Што сказаў Лукашэнка з нагодны «Дня незалежнасці», і што адказала Святлана Ціханоўская.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

☝️ Чырвоны касцёл рыхтуюць да рамонту

Агароджа вакол касцёла да пачатку рамонтных работ з'явілася амаль праз тры гады пасля закрыцця храма. Увесь гэты час духоўная «візітоўка» Менску застаецца зачыненай.

Чырвоны касцёл быў зачынены для службаў і наведванняў восенню 2022 году пасля дзіўнага здарэння: нібыта, у касцёле здарыўся пажар. Але сведкі заяўлялі, што агонь амаль нічога не пашкодзіў, а распачаўся ў месцы разбітага звонку вакна.

Прычыны пажару так і не былі названыя. А за час спынення дзейнасці храма, ад пасады быў адхілены шматгадовы пробашч Уладзіслаў Завальнюк.

Паводле афіцыйных крыніцаў, рамонт мае завершыцца ў наступным годзе, а адкрыццё касцёла магчыма адбудзецца ў 2027 годзе.🤷‍♂️

Читать полностью…

Белсат

🔥3 ліпеня – не толькі Дзень вызвалення Менску ад гітлераўцаў

У гэты дзень у 1660 годзе войскі Рэчы Паспалітай пад камандаваннем Паўла Сапегі вызвалілі Менск з-пад маскоўскай акупацыі.

Гістарычныя крыніцы сведчаць, што неўзабаве Менск стаў часткай першага ў Вялікім Княстве Літоўскім міждзяржаўнага маршруту Вільня–Менск–Магілёў і далей.
У 2-й палове XVII стагоддзя падарожнікі адзначалі ў Менску шматлікія цэрквы і камяніцы, развіты гандаль.

Са святам, сябры! 🎉

Читать полностью…

Белсат

😳Польская запяканка памерам з човен і неверагодны дызайн крамы Lego у Кракаве

Беларус стварае пра Польшчу відэа, якія становяцца віруснымі. Пры гэтым Віталь не выкарыстоўвае ў сваіх працах ШІ, а выкарыстоўвае ручную 3D-анімацыю.

Паглядзіце, што ў яго атрымліваецца!

Читать полностью…

Белсат

☝️«Горадня Азот» мае патрэбу больш як у 650 працаўніках. Некаторыя вакансіі адкрытыя яшчэ з вясны мінулага года

На гэта звярнуў увагу партал hrodna.life.

На прадпрыемстве патрабуюцца слесары, машыністы, кантралёры, апаратчыкі, інжынеры, эканамісты, начальнікі, а таксама спецыяліст у службу бяспекі.

🔍 Чытайце падрабязней

Читать полностью…

Белсат

☝️ Беларус адшукаў сапраўдны скарб

Магчыма, мы яшчэ не бачылі такую Горадню.

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

😮 Паглядзіце, каго заўважылі на крэйдавых азёрах у Любані

У гэтага відэа ўжо 600 тысяч праглядаў ☝️

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ У менскую краму зайшоў неадэкватны мужчына без штаноў і з нажом

Ён расказваў прысутным пра тое, што «сарваў спецаперацыю».

Пра якую «спецаперацыю» гаворка, было незразумела. Аднак наступную «спецаперацыю», звязаную з ягоным затрыманнем, мужчына сарваць ужо не змог. Яго даставілі ва ўстанову аховы здароўя.

📍Падрабязней чытайце на сайце

Читать полностью…

Белсат

☝️Праверкі будуць выбарачнымі. Польскія памежнікі патлумачылі, як будзе выглядаць кантроль на межах з Літвой ды Нямеччынай

Для тых, хто падарожнічае легальна, нязручнасці хочуць мінімізаваць. Гаворка ідзе не толькі пра турыстаў, але і, напрыклад, пра фермераў, што маюць палі па абодва бакі мяжы.

👀 Падрабязней чытайце вось тут

Читать полностью…

Белсат

💬 «Ні пра якую сапраўдную незалежнасць ці свабоду гаворкі не ідзе – рэсурсы, палітычныя рашэнні і нават войскі рэгулююцца Крамлём»

Лукашэнка на сённяшняй цырымоніі, прысвечанай святкаванню прызначанага ім «дня незалежнасці», падкрэсліваў, што «Мір, свабода і незалежнасць – гэта нашая спадчына».

Святлана Ціханоўская ў сваім звароце паставіла пад сумнеў наяўнасць у цяперашняй Беларусі ўсяго вышэйпералічанага.

📍Болей глядзіце на сайце

Читать полностью…

Белсат

▪️На захадзе Іспаніі загінуў партугальскі футбаліст Дыёгу Жота: усяго 10 дзён таму ён адгуляў вяселле

Гэтай ноччу Жота разам са сваім братам патрапіў у ДТЗ: машына перакулілася і загарэлася. Выбрацца з яе Дыёгу не здолеў.

Футбалісту было 28 гадоў, днямі ён ажаніўся з Рутай Кардозу, у стасунках з якой ужо меў траіх дзяцей. Літаральна ўчора футбаліст выкладаў у сацсеткі здымкі са свайго вяселля.

Жота гуляў за клуб «Ліверпуль», у складзе якога сёлета стаў чэмпіёнам Англіі. Пазней, у чэрвені, ён перамог у Лізе нацыяў разам са зборнай Партугаліі.

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ На фоне дэфіцыту бульбы ў айчынных крамах раптам апынуўся шалёны выбар крэветак

На «e-dostavka» мы знайшлі 20 відаў крэветак і мяса з іх, а на сайце сеткі «Green» увогуле 27 прапановаў. Большая частка паходзіць з Расеі, але ёсць таксама з Індыі, Кітая, В'етнаму і нават Эквадора.

📍Чытайце болей на старонцы

Читать полностью…

Белсат

📹Ціханоўскі: «Пераменаў не будзе без вашай падтрымкі»

Былы палітвязень апублікаваў відэа з заклікам больш данаціць і паскардзіўся на сціплую колькасць данатаў. Раней ён абвясціў набор у сваю каманду і збор у 200 000 еўра на барацьбу з лукашызмам👴🏼

Читать полностью…

Белсат

🇵🇱Сеймік на Падляшшы заклікаў урад Польшчы адкрыць памежны пераход з Беларуссю

Сеймік Падляскага ваяводства прагаласаваў за зварот да ўрада з патрабаваннем адкрыць хаця б адзін з аўтамабільных памежных пераходаў у рэгіёне. Дэпутаты падкрэсліваюць: доўгае закрыццё мяжы б’е па эканоміцы і змяншае магчымасці развіцця рэгіёна. Ініцыятыва зыходзіла ад PSL (Польская сялянская партыя) — якая ўваходзіць у кіроўную кааліцыю.

Пераходы ў Кузніцы і Баброўніках зачыненыя з 2021 і 2023 гадоў, адпаведна, — спачатку праз міграцыйны крызіс, затым пасля прысуду журналісту Анджэю Пачобуту. У той час як у суседнім Люблінскім ваяводстве мяжу з Беларуссю перасякаць можна.

Дэпутаты настойваюць: адкрыццё аднаго пераходу стала б часткай “новага адкрыцця” абяцанага ўрадам і адказам на патрэбы людзей і прадпрымальнікаў, якія штодзённа сутыкаюцца з лагістычнымі праблемамі і стратай кліентаў з Беларусі.

Читать полностью…

Белсат

⚪️ «Турма ў нейкім сэнсе – смерць»

Былы беларускі палітвязень пад псеўданімам Пётр Уманскі выдаў кнігу «Раз два тры чатыры два». Паразмаўлялі з ім пра тое, ці турма зрабіла яго пісьменнікам, якія турэмныя звычкі дагэтуль засталіся ў Пятра і пра тое, як яму ўдалося вынесці чарнавікі з СІЗА.

Размову з былым палітвязнем і пісьменнікам чытайце ў нашым артыкуле

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 3 ліпеня

✔️Святлана Ціханоўская запісала зварот да беларусаў з нагоды рэжымнага «Дня незалежнасці»

✔️Праверкі будуць выбарачнымі. Польскія памежнікі патлумачылі, як будзе выглядаць кантроль на межах з Літвой ды Нямеччынай

✔️На фоне дэфіцыту бульбы ў айчынных крамах раптам апынуўся шалёны выбар крэветак

✔️Літва ўпершыню забрала ВНЖ у грамадзяніна Расеі, які вельмі часта ездзіў на радзіму

✔️Пуцін і Трамп зноў паразмаўлялі па тэлефоне

✔️Урад РБ дазволіў не сканаваць на таварах нацыянальны штрых-код, калі на іх ужо ёсць міжнародны. Гэтае глупства праіснавала ўсяго два дні

✔️Канцэрт, арганізаваны ў Полацку Газманавым, атрымаў блаславенне мясцовага біскупа

✔️У аўтакатастрофе загінуў вядомы футбаліст «Ліверпуля» і зборнай Партугаліі

Читать полностью…

Белсат

🙌 Валанцёры – у памяць беларускай шляхты

У вёсцы Новая Рудзіца Дзяржынскага раёну вернікі аднавілі надмагіллі роду беларускіх шляхцюкоў Дыбоўскіх. Дагэтуль на паверхні засталіся толькі руіны капліцы-пахавальні роду Дыбоўскіх, — паведамляе "Спадчына".

Пахаванні знанай беларускай шляхты валанцёры аднаўляюць таксама ў іншых месцах у Беларусі. 🙏

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Канцэрт, арганізаваны ў Полацку Газманавым, атрымаў блаславенне мясцовага біскупа

«Наш прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч кажа, што ў нас дзве дзяржавы, але адна айчына. Хацелася, каб гэтая любоў да айчыны, выяўленая ў словах, вершах і песнях, сёння прагучала з гэтай сцэны».

👀 Глядзіце болей па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 Лукашэнка выступіў на Кургане Славы з нагоды афіцыйнага Дня незалежнасці. З адмысловым зваротам да беларусаў звярнулася Святлана Ціханоўская

🔸 Сталі вядомыя імёны некаторых палітзняволеных, якіх вызвалілі сёлета ў траўні. Хто гэта?

🔸 На волю выйшаў былы піяршчык кампаніі А1 Мікалай Брэдзелеў. Ён поўнасцю адбыў тэрмін

🔸 Рэкорд: змяненні пратрымаліся літаральна 2 дні. Улады перагледзелі новыя правілы сканавання тавараў на касах, на якія масава скардзіліся і пакупнікі, і прадаўцы

🔸 Азербайджан можа развярнуць на сваёй тёрыторыі буйнейшую ваенную базу. Пра гэта заявіў былы кіраўнік адміністрацыі Гейдара Аліева

🔸 Рэпера Пі Дзідзі прызналі вінаватым у гандлі людзьмі

🔸 Пентагон заяўляе, што пасля прыпынення паставак узбраенняў прэзідэнт Трамп мае «надзейныя» варыянты падтрымання Украіны

🔸 Форвард зборнай Партугаліі і «Ліверпуля» Дыёгу Жота загінуў у аўтакатастрофе праз некалькі дзён пасля свайго вяселля

🔸 Невядомыя праз Telegram запрашаюць у каманду Ціханоўскага. У Офісе Святланы Ціханоўскай гэта назвалі правакацыяй

🔸 У Беларусі мяняюць правілы падаткаабкладання для тых, хто прадае ўраджай з уласнага гароду

🔸 У Беларусь прыйшла спёка, да +35°С. На сёння сіноптыкі абвяшчалі памаранчавы ўзровень небяспекі

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

📞 Кіраўнікі Расеі і Злучаных Штатаў сёння зноў пагавораць па тэлефоне

Пра будучую размову сказаў Пуцін на выставе ў рамках форуму «Моцныя ідэі для новага часу».

👀 Глядзіце падрабязней на старонцы

Читать полностью…

Белсат

🇱🇹 Аднаго расейца ўжо пазбавілі літоўскага дазволу на жыхарства за частыя паездкі ў РФ. Яшчэ 30 падобных справаў разглядаюцца

Цікава, што ў дачыненні да беларусаў Сейм Літвы падобнага правіла не ўводзіў, хаця першапачаткова нашых суайчыннікаў таксама хацелі пазбаўляць літоўскіх ВНЖ за частыя візіты ў родную краіну.

🔍 Чытайце болей на старонцы

Читать полностью…

Белсат

😡 «У такіх умовах пачынаецца шлях да нараджэння дзіцяці»

Беларуска паказала, як выглядаюць радзільні ў нашай краіне.

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

🚩🚩🚩 Як у СССР стваралі вобраз Сталіна – «архітэктара Перамогі»
 
🤔 У савецкіх падручніках Сталін падаецца як геніяльны стратэг, які ўзначаліў краіну ў найцяжэйшы момант яе гісторыі. Але ці так гэта насамрэч?
 
Дастаткова прыгадаць, што вынікам палітыкі Іосіфа Сталіна стала Другая сусветная вайна на тэрыторыях СССР і многамільённыя ахвяры на шляху да перамогі.
 
☝️ У новым выданні «Міфаў вайны» разбіраем, як хавалі пралікі і кляпалі «геніяльнага вярхоўнага галоўнакамандуючага».

📺 Глядзіце цалкам на нашым YouTube-канале «Белсат HISTORY»

Читать полностью…

Белсат

🥰Вось гэта прыгажосць: ноччу ў Беларусі можна было назіраць серабрыстыя аблокі

Гэтая рэдкая прыродная з'ява назіраецца ў летнія месяцы. Серабрыстыя, альбо мезасферныя аблокі – самыя высокія ў атмасферы нашай планеты, утвараюцца на вышыні 75–95 км над паверхняй зямлі.

Яны адрозніваюцца ад трапасферных аблокаў тым, што бачныя на фоне зары светлымі, а не цёмнымі.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

⬆️ У Дзярждэпартаменце ЗША пераконваюць, што пра спыненне ўсіх паставак зброі Украіне гаворка не ідзе

🔻Больш як 50 расейскіх беспілотнікаў уначы атакавалі Украіну

🔻Улады пайшлі на саступкі ў справе падвойных кодаў на таварах

🔻Ініцыятыва «ByHelp» выходзіць з Гуманітарнага фонду

🔻Дом-музей Быкава на Вушаччыне патрапіў пад ахову дзяржавы

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

☀️ У Беларусі сёння можа быць пабіты тэмпературны рэкорд

У 2016 годзе ў гэты дзень зафіксавалі +32,1 градусы (папярэдні рэкорд). Сёння слупок тэрмометраў можа дайсці да 35.

👀 Глядзіце падрабязней па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

👆Сканаванне двух кодаў тавараў на касе адменяць

Касіры і пакупнікі на касах самаабслугоўвання ў Беларусі ад 1 ліпеня мусілі сканаваць два коды на ўпакоўках малочнай прадукцыі, кавы і гарбаты, алею, сокаў і напояў, у тым ліку піва, рыбных кансерваў, мыйных сродкаў, абутку ды іншых тавараў. Гэта выклікала неразуменне прадаўцоў і пакупнікоў, запаволіла працу крамаў і складаў.

Чыноўнікі перагледзелі гэтую норму і падпісалі пастанову аб скасаванні. Яна дазволіць не сканаваць нацыянальны QR-код, а пры наяўнасці міжнароднага QR-коду дазволіць не сканаваць штрых-код «у бальшыні выпадкаў». Саму пастанову на раніцу 3 ліпеня не публікавалі – невядома, калі яна набудзе моц.

Читать полностью…
Subscribe to a channel