Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
У беларускі згарэў адпачынак у Пакістане праз памылку ў візе💸
Беларуска Наталля, якая працуе ў ААЭ, вырашыла з дачкой паляцець у Пакістан, натхнёная спрошчаным атрыманнем візы. Але замест адпачынку атрымала стрэс і страчаныя грошы.
У яе электроннай візе аказалася няправільная дата нараджэння. Каб выправіць памылку, трэба было ануляваць дакумент, але працэс зацягнуўся, і Наталля не змагла вылецець. Турагенцтва кажа, што памылка адбылася праз збой у сістэме МЗС Пакістана. Яны спрабавалі дамагчыся тэрміновай замены візы, але пакуль дзейнічала старая, гэта было немагчыма.
Зараз Наталля спрабуе вярнуць $400 за квіткі і чакае прабачэнняў. Але ўпэўнена: нават калі грошы вернуць, у Пакістан яна больш не паляціць.
🔗Падрабязнасці – па спасылцы
📉 Прамысловасць і гандаль падаюць, інфляцыя паскараецца
У другім квартале 2025 года рост беларускай эканомікі практычна спыніўся: без уліку сезоннасці ВУП застаўся на ўзроўні першага квартала. Найбольш аслаблі прамысловасць, сельская гаспадарка і гуртавы гандаль. Эксперт цэнтру BEROC Анатоль Харытончык адзначае, што такая дынаміка выклікана слабым попытам з боку Расеі і зніжэннем аб'ёмаў экспарту.
Нягледзячы на праблемы, намінальныя заробкі працягваюць расці, хаця рэальныя павялічваюцца павольней праз рост цэнаў. Інфляцыя ўжо дасягнула 7,3 % і можа дасягнуць 9 % увосень. Галоўная прычына – празмерны ўнутраны попыт і рост коштаў на прадукты.
❓Чаму рост эканомікі спыніўся, а кошты працягваюць расці — чытайце ў артыкуле
📍Сёння беларусаў чакаюць навальніцы і залевы
Калі верыць прагнозу, то ў аўторак раніцай месцамі будзе туман, а днём – пераменная воблачнасць, на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Па паўднёва-заходняй частцы пройдуць навальніцы, моцныя залевы і град. Чакаецца пераменны вецер днём 3-8 м/с, пры навальніцах парывы да 15-20 м/с.
Пры гэтым будзе горача: тэмпература паветра складзе 23-29 градусаў, а ў Гомельскай вобласці – нават плюс 30 градусаў.
💥 #галоўнае за 21 ліпеня
✔️Новы скандал у беларускай апазіцыі: Андрэй Стрыжак высылаў дзяўчынам дыкпікі
✔️Што могуць «падгледзець» у Літвы будучыя рэфарматары беларускай эканомікі?
✔️Лукашэнка хоча ўлезці ў расейскія праграмы асваення космасу
✔️З КДБшнага «спісу тэрарыстаў» прыбралі некаторыя імёны. Праваабаронцы заўважылі такое ўпершыню
✔️Адныя плацяць «толікам» за месца ў чарзе, іншыя абураюцца з гэтай нагоды. На мяжы Беларусі з Еўразвязам усё стабільна напружана
✔️У Беларусі могуць зрабіць больш жорсткімі патрабаванні да каршэрынгавых сэрвісаў
✔️Украінская мадэль, якая ледзь не загінула пасля вечарыны ў Дубаі, дала першае інтэрв'ю
✔️Беларусу даслалі з Расеі таблеткі для нарошчвання мышцаў. Цяпер ён можа апынуцца праз гэта ў турме
✔️У некаторых раёнах Берасця стаяў такі смурод, што ажно рэзала вочы
#рэпрэсіі:
▫️Гарадзенца, які ўжыў «гвалт супраць міліцыянта», суд пакараў 6 гадамі ўзмоцненага рэжыму
▫️Чарговы беларускі журналіст знайшоў сябе ў базе вышуку расейскага МУС
▫️YouTube-каналу «Delfi Литва» надалі «экстрэмісцкі» статус у Беларусі
🤷♂️ Палёты на Ryanair: за ручную паклажу давядзецца заплаціць
Кампанія рашучая ўсталяваць строгія правілы для перавозкі ручной паклажы і багажу.
«Я не прыношу выбачэнняў тым, хто парушае нашы правілы правозу багажу... яны будуць працягваць плаціць зборы за правоз багажу да таго часу, пакуль не пачнуць выконваць нашы правілы», – кажа кажа кіраўнік Ryanair Майкл О’Ліры.
🤔 Ксенія Сабчак выпусціла інтэрв'ю з украінскай мадэллю Марыяй Кавальчук
Той самай, якую знайшлі ў Дубаі на ўзбочыне дарогі са зламаным хрыбетнікам
Кавальчук расказала сваю версію таго, што адбывалася на вечарыне, пасля якой яна ледзь не памерла.
📍Чытайце па спасылцы
🙄 Беларускія актывісткі расказалі, як Андрэй Стрыжак заляцаўся да іх і высылаў здымкі палавога члена
Інфармацыю атрымалі журналісты @euroradio.
Стрыжак не стаў адмаўляць абвінавачванні і знайшоў у сабе годнасць прызнаць гэтыя факты: «У жыцці кожнага чалавека ёсць ягоныя ўчынкі, што не дадаюць яму гонару. Я тут не выключэнне».
📍Чытайце падрабязнасці на старонцы
😻 Гэты кот такі знакаміты, што мае сваю метку на Google Maps
Паглядзіце!
💬 «Я хацеў гаварыць на той жа мове, на якой продкі»
🗣 Олівер Окунь з Чыкага з дзяцінства еў бабуліны дранікі, а калі даведаўся, што ягоныя карані паходзяць з Беларусі – пастанавіў навучыцца мове продкаў. Гэтае імкненне прывяло Олівера на фестываль «Tutaka», дзе мы з ім пазнаёміліся і запрасілі на «Раніцу з Белсатам» 🎥🎙
👀 Яшчэ больш цікавых асобаў і карысных матэрыялаў шукайце на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🇯🇵 Ліберал-дэмакраты, якія кіруюць Японіяй 70 гадоў амаль без перапынку, раптам страцілі бальшыню ў парламенце
Аднак непапулярны прэм'ер-міністр Сігэру Ісіба адмаўляецца ісці ў адстаўку.
☝️Расказваем падрабязней, што адбываецца
💬 «Беларусь – геаграфічна еўрапейская краіна. Не можа быць цудаў, калі не шануеш еўрапейскай гісторыі, еўрапейскай спадчыны, проста адкідваеш гэта»
Дэпутат Еўрапарламенту ад Літвы Пятрас Аўштравічус расказаў «Белсату», чаму можа павучыцца Беларусь у Літвы ў плане пабудовы новага падмурку для сваёй эканомікі. Не цяпер, а пасля сыходу з улады Лукашэнкі, вядома.
☝️Пачытайце, што расказаў спадар Аўштравічус
🤢 Берасце накрыла непрыемным пахам. Прычына, імаверна, у выкідах аднаго з прадпрыемстваў
Праўда, гарвыканкам сцвярджае, што інцыдэнтаў на гарадскіх заводах не зафіксавана. Але, хутчэй за ўсё, чыноўнікі нешта не дагаворваюць.
🔍 Падрабязнасці шукайце вось тут
👽 Самаабвешчаны кіраўнік Беларусі гатовы даць «усё, што папросяць» расейскім аэракасмічным прадпрыемствам
Гаворка пра гэта зайшла на сённяшняй сустрэчы Лукашэнкі з губернатарам Самарскай вобласці.
Мінулыя беларускія касмічныя праекты мелі сумнеўную паспяховасць і хутчэй ставілі сваёй мэтаю піяр-эфект, чым рэальныя дасягненні ў справе асваення космасу.
📍Чытайце падрабязней
☝️Палітвязень, які ўцякаў з Беларусі, а потым вярнуўся, атрымаў 6 гадоў калоніі
Мікіту Самарына судзілі за «гвалт супраць міліцыянта» і «злоснае непадпарадкаванне». Падчас затрымання, як сцвярджаюць сілавікі, ён зламаў руку аднаму з супрацоўнікаў міліцыі.
🔍 Глядзіце падрабязней на сайце
🚗 Неўзабаве для ўладальнікаў каршэрынгу могуць увесці абавязковую маркіроўку іхных аўтамабіляў
Чыноўнікі таксама прапаноўваюць і шэраг іншых новаўвядзенняў, якія справакуюць рост коштаў на сэрвіс і пазбавяць каршэрынг рэпутацыі зручнай і недарагой альтэрнатывы таксі.
📍Глядзіце падрабязней па спасылцы
📱Эксперты па кібербяспецы ацанілі прыкладанні, якія збіраюць асабістыя дадзеныя
Кітайскія прыкладанні, што кіруюць бытавымі прыладамі — як Xiaomi Home — просяць у карыстальнікаў яшчэ больш асабістых дадзеных, чым сацсеткі. Даследаванне Which і Hexiosec паказала: некаторыя з іх патрабуюць да 91 дазволу, уключаючы доступ да мікрафона, дакументаў і дакладнага месцазнаходжання.
✍️ Эксперты склалі рэйтынг такіх праграм.
👀Ці ўсталяваныя яны ў вас — глядзіце ў артыкуле
👆Новыя падрабязнасці скандалу: абодва кіраўнікі «Astronomer» былі жанатыя на іншых людзях падчас канцэрту «Coldplay»
Журналісты Daily Mail высветлілі, што кіраўнічка аддзелу кадраў «Astronomer» Крысцін Кэбат цяпер замужам за іншым бізнесменам. Студзеньскія дакументы на нерухомасць у Масачусэтсе пацвярджаюць, што Крысцін у цяперашні час замужам за Эндру Кэбатам, генеральным дырэктарам кампаніі па вытворчасці алкаголю «Privateer Rum».
Акрамя таго, на старых фота ў сацыяльных сетках (цяпер яны выдаленыя) Крысцін насіла заручальны пярсцёнак.
Нагадаем, відэа падчас канцэрту «Coldplay» на стадыёне «Gillette» у Бостане 16 ліпеня імгненна стала вірусным. Аператар перавёў «kiss cam» на дваіх гледачоў, што абдымаліся, пасля чаго спалоханая жанчына адвярнулася, а мужчына нават пераскочыў праз парапет, каб схавацца. Хутка высветлілася, што на відэа кіраўнікі IT-кампаніі «Astronomer»: жанаты CEO кампаніі Эндзі Байран і дырэктарка ў галіне персаналу Крыстын Кэбат.
Дабрыдзень, сябры!
Мы вам ранішняе чытво прынеслі – пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸Бойкі на дарогах і 390 аўтаў у чарзе
Як выглядае сітуацыя на мяжы? Сабралі новую інфармацыю.
🔸Нікарагуа. Дыктатура чырвона-чорных сцягоў
Працягваем распавядаць пра кругасветку Аляксандра Гойшыка.
🔸«Перанесла восем аперацыяў, а поўнае фізічнае аднаўленне можа заняць каля года»
Марыя Кавальчук, якую знайшлі ў Дубаі з пераломамі, дала першае інтэрв'ю.
#штопачытаць
☝️ Тэрмін даўніны па «пратэстнаму» артыкулу сканчаецца не для ўсіх
Рэпрэсіўная машына ў Беларусі працуе ва ўсю моц: з прычыны хуткага сканчэння тэрміну даўніны, распачаўся новы масавы пераслед паводле артыкулу КК 342 за ўдзел у акцыях пратэсту.
Аднак «тэрмін даўніны» можа не датычыць беларусаў, якія выехалі з радзімы, не чакаючы рэпрэсій. Многія нават не ведаюць, што для іх «тэрмін даўніны» сканчаецца шмат пазней, за пяць гадоў.
Пра гэта ў праграме «Студыя Белсат» паведаміла юрыстка Марыя Колесава-Гудзіліна. Паслухайце.👈
☝️ Каршэрынг у Беларусі чакае жэстачайшы кантроль
Афіцыйная прычына – істотная колькасць парушэнняў сярод карыстальнікаў каршэрынгавага транспарту.
Іх чакаюць дадатковыя праверкі і цяпер спраўджваць пасведчанне кіроўцы толькі падчас рэгістрацыі ў мабільным дадатку будзе не дастаткова.
Чыноўнікі прапаноўваюць зрабіць абавязковым падцьвярджэнне правоў на кіраванне аўто перад кожнай арэндай. Падрабязнасці даведаецеся па спасылцы. 👈
💪 Чаго можна дасягнуць, калі не спыняцца
Паказваем на прыкладзе японскага спартоўца ☝️
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі ды Еўразвязу зноў набірае абароты. У Літве перакананыя, што мігрантаў адмыслова рыхтуюць лукашэнкаўскія службы
🔸Лукашэнка хоча далучыцца да расейскіх праграмаў асваення космасу
🔸У Беларусі хочуць змяніць правілы каршэрынгу. На паперы выглядае няблага, а як будзе на практыцы?
🔸Жыхары Берасця скардзяцца на смурод. Што адбылося ў абласным цэнтры?
🔸Беларуска з Польшчы Каміла Ляўчук расказала пра сваю перамогу на чэмпіянаце свету ў стрытліфтынгу
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=v6P0EmETOVA
☝️Імёны трох мужчынаў зніклі са «спісу тэрарыстаў», які складае КДБ
Гаворка ідзе пра Яўгена Трушко з Берасцейскай вобласці, Ягора Міхаленка з Гарадзенскай вобласці, а таксама Івана Паршына з Менску.
📍Вось чаму іх маглі прыбраць
💊 Беларусу даслалі з Расеі 180 таблетак стэроіднага гармону для росту цягліц. Цяпер атрымальнік можа апынуцца ў няволі за «незаконны абарот»
Расеец, што дасылаў рэчыва, назваў яго «касметычным алеем». Але мытнікі не паверылі на слова і вырашылі распакаваць пасылку.
👀 Глядзіце болей па спасылцы
🙈 Гомельская фаўна падкідвае нечаканасці
Паглядзіце, што адбываецца!
💁🏻♂️ Адныя плацяць «толікам» за месца ў чарзе, іншыя абураюцца з гэтай нагоды. На мяжы Беларусі з Еўразвязам усё стабільна напружана
Маніторым адпаведныя чаты і спрабуем намаляваць карціну таго, што цяпер адбываецца на КПП, праз якія беларусы едуць у Польшчу ды Літву (а таксама ў зваротным кірунку).
👀 Глядзіце матэрыял на нашым сайце
💱 Курсы валютаў 21 ліпеня
Беларускі рубель сёння ўмацаваўся ў дачыненні да ўсіх трох асноўных валютаў. Долар, еўра і расейскі рубель адкаціліся прыкладна на палову капейкі.
#курсывалютаў
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ У Беларусі пачынаюцца масавыя суды ў «справе дваровых чатаў»
🔻Андрэй Стрыжак: у берасцейскім СІЗА трымаюць каля 50 чалавек, затрыманых па «справе Гаюна»
🔻Кітай значна скараціў імпарт калійных угнаенняў з Беларусі
🔻Цягнік Адлер-Менск істотна спазніўся праз налёт беспілотнікаў на Расею
🔻Чарговая неспакойная ноч ва Украіне. Івана-Франкоўск, Харкаў і Кіеў пад ударамі
🔻Пад Гомлем грыбнікі пайшлі ў лес ды знайшлі там труп мужчыны
🔻Каля Мазыра бачылі смерч
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📍Лукашэнкаўскія службы праводзяць для мігрантаў спецыяльныя трэнаванні, каб тыя спрытней міналі агароджы на мяжы?
Такую думку агучыў кіраўнік адной з літоўскіх памежных заставаў Альгіс Кіселюс.
Мігранты, адзначае ён, дзейнічаюць вельмі аператыўна: за паўтары-дзве хвіліны праз плот могуць перабрацца 15 чалавек. Да таго ж яны маюць лесвіцы якраз такой даўжыні, як трэба, каб «прымяць» калючы дрот на плоце.
👀 Глядзіце падрабязней на старонцы
😳«Шматлікія партрэты «вялікага брата», а ў эфіры круцяць навіны, дзе расказваюць, што гэта Украіна распачала вайну»
Не, гэта не пра Расею. Гэта – пра Нікарагуа, якое наведаў беларускі падарожнік і блогер Аляксандр Гойшык. Пра бюракратыю на мяжы, жулікаватую паліцыю і краіну, якая жыве пад пільным ідэалагічным наглядам дыктатара Артэгі, ён распавёў у нашым артыкуле.
Пачытайце!