belsat | Unsorted

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Subscribe to a channel

Белсат

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па дзевяці рэгіёнах Расеі

Улады РФ кажуць пра 105 збітых БПЛА. Праз масавую атаку восем расейскіх аэрапортаў спынялі працу.

Вядома, што абломкі дрона пашкодзілі вагон пасажырскага цягніка ў горадзе Цімашэўск (Краснадарскі край). Пацярпелі два чалавекі.

Таксама паведамляецца пра «самую масавую атаку на Стаўрапольскі край». Дроны другі раз за два месяцы атакавалі хімкамбінат «Азот». Былі збітыя 37 беспілотнікаў.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Эстонія пажыццёва забараніла ўезд Лукашэнку

Урад Эстоніі зрабіў сталымі нацыянальныя санкцыі ў дачыненні да Лукашэнкі і яшчэ 272 беларусаў. Як адрэагаваў на гэта сам самаабвешчаны – чытайце па спасылцы (праз VPN).

🔺 У Польшчы могуць змяніць умовы для тых, хто падаўся на міжнародную абарону

Раней чакаць на статус трэба было шэсць месяцаў, але апошнім часам гэты тэрмін павялічыўся да 15. Цяпер польскія ўлады могуць увогуле скасаваць тэрміны чакання. Што гэта будзе азначаць – чытайце на нашым сайце (праз VPN).

🔺 Полк Каліноўскага абвясціў тэрміновы збор для двух байцоў

Што вядома пра гэтых беларусаў-добраахвотнікаў – чытайце па спасылцы (праз VPN).

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🫡 Польшча гатовая ставіць міны на мяжы з Беларуссю

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў закон аб выхадзе краіны з Атаўскай канвенцыі аб супрацьпяхотных мінах.

«Беларусь на павадку ў Расеі: што скажа Пуцін, на тое і пагодзіцца Лукашэнка. Звярніце ўвагу, з якога кірунку была атакаваная Украіна. З боку Беларусі», – сказаў намеснік кіраўніка Мінабароны Польшчы Павэл Бэйда.


Польскі вайсковы чыноўнік не выключыў мінавання межаў з Беларуссю і Расеяй. У сакавіку сёлета міністры абароны Эстоніі, Латвіі, Літвы і Польшчы выпусцілі супольную заяву пра выхад з канвенцыі праз «істотнае пагаршэнні сітуацыі з бяспекаю ў рэгіёне». ☝️

Читать полностью…

Белсат

⛓️‍💥 «Тут усё адбываецца такім чынам, што ініцыятывы мусяць ісці знізу»

👩‍💼 Новаабранай  прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінета па эканоміцы і фінансах стала Алісай Рыжычэнка. У адным з выданняў «Віду на жыхарства» беларуска, якая амаль 10 гадоў жыве ў Аўстрыі, расказала, як намаганнямі беларускай дыяспары ўдалося змяніць стаўленне ўладаў краіны да рэжыму Лукашэнкі.

Читать полностью…

Белсат

🛶 Адсюль сплаўлялі піва і дрэва на сотні кіламетраў

Ілля і Уля сплаўляюцца «польскай Амазонкай» ракой, якою мясцовым флісакі калісьці дастаўлялі піва і дрэва з беларускіх земляў да марскіх партоў Гданьску.

Хто такія флісакі – даведаецеся ў новым выданні «Падляшскіх вакацый». Глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

😆Палітэмігрант патрапіў на вокладку беларускага падручніка

Мінадукацыі выкарыстала фота Ірыны Арахоўскай на вокладцы падручніка па французскай мове для 9-га класа без яе дазволу. «Проста скралі яго сабе на вокладку», — напісала аўтарка. Здымак быў зроблены ў 2017 годзе для «Нашай Нівы».

Праблема не толькі ў парушэнні аўтарскіх правоў. На фота — сям’я пастара Тараса Цялькоўскага, які пакінуў Беларусь праз пераслед за ўдзел у пратэстах.

🔗Падрабязнасці —
па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

«Я маю праблему»: Андрэй Стрыжак прызнаў віну і чакае пакарання

Стрыжак апублікаваў споведзь, дзе прызнаў сваю віну ў сексуальнай залежнасці і няпрошанай перапісцы з жанчынамі. Ён папрасіў прабачэння ў пацярпелых і заявіў, што гатовы панесці пакаранне згодна з еўрапейскімі законамі.

Фонд BYSOL ужо праводзіць унутранае разбіральніцтва з прыцягненнем экспертаў, а самога Стрыжака часова адхілілі.

Святлана Ціханоўская назвала паводзіны Стрыжака ганебнымі, але падкрэсліла важнасць захавання фонду як каманды, што дапамагае беларусам.

🔗Што яго прывяло да такіх дзеянняў — чытайце на сайце

Читать полностью…

Белсат

😭На берасцейшчыне згарэла драўляная царква

Пра здарэнне ў вёсцы Сцяпанкі паведамілі мясцовыя тэлеграм-каналы.

Драўляны барочны храм быў пабудаваны яшчэ ў 1780 годзе, у пачатку ХХ стагоддзя яго адрэстаўравалі, а ў 1914-м дабудавалі званіцу. Царква лічылася помнікам драўлянага дойлідства і ўнесена ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. І магла ўвайсці ў спіс спадчыны UNESCO.

Храм пэўны час быў пад апекай сям’і палітвязняў Разановічаў: святар Сяргей, жонка Любоў і сын Павел цяпер зняволеныя – паведамляе «Наша Ніва»

Читать полностью…

Белсат

❤️ Апошні раз гэтую жывёлінку ў Беларусі бачылі ў 1927г.

Паглядзіце!

Лясны кот вярнуўся, і мы вернемся! 😼

Читать полностью…

Белсат

🏰 Гэтая сядзіба з вежай узарвала інтэрнэт

Паглядзіце, што аднавілі ў вёсцы Краскі, Ваўкавысскага раёну ☝️

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 24 ліпеня

Долар і Еўра дадалі па ~1,5 капейкі. Расейскі рубель пайшоў уніз.

#курсвалютаў

Читать полностью…

Белсат

🇪🇺❤️ Еўракамісарка Кос распавяла пра размову з Сяргеем Ціханоўскім

Я так расчулілася ... Ён выходзіць і ўсё роўна кажа, што трэба змагацца яшчэ больш

— падчас інтэрв'ю ў студыі «Белсата» еўракамісарка ў справах пашырэння Еўрапейскага Звязу Марта Кос распавяла пра размову са Святланай і Сяргеем Ціханоўскімі.

📹 Інтэрв'ю цалкам глядзіце па спасылцы на нашым YouTube

Читать полностью…

Белсат

😢У Беларусі асудзілі ІТ-шніка пасля вяртання з Грузіі

44-гадовага Андрэя Бераставога, спецыяліста з больш як 20-гадовым досведам у дызайне і IT, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах — паведамляе «Наша Ніва».

Мужчына з Гомля апошнія гады працаваў у міжнароднай кампаніі ў сферы UX/UI, жыў у Грузіі, але часам вяртаўся ў Беларусь. Улетку 2024 года ён напісаў, што едзе дадому, а неўзабаве знік. Верагодна, яго затрымалі праз каментары ў Telegram, дзе ён карыстаўся старым акаўнтам, прывязаным да беларускага нумару.

Мужчыну інкрымінавалі «паклёп на Лукашэнку», «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці», «удзел у парушэнні грамадскага парадку» і «заклікі да шкоды дзяржаве». Яму пагражала да 12 гадоў. Прысуд пакуль невядомы, але мужчына застаецца за кратамі.

Читать полностью…

Белсат

✈️У Расеі разбіўся самалёт з 43 пасажырамі

У Амурскай вобласці разбіўся пасажырскі самалёт Ан-24 кампаніі «Ангара», які ляцеў з Хабараўска ў Тынду. На борце былі 43 пасажыры, у тым ліку пяцёра дзяцей, і 6 членаў экіпажа.

Самалёт знік з радараў пры заходзе на другі круг пры пасадцы. Верталёт Мі-8 знайшоў палаючы фюзеляж у цяжкадаступнай мясцовасці за 16 км ад гораду. Ратавальнікі пакуль не дабраліся да месца.

Афіцыйнай інфармацыі пра загінулых няма, але людзей, якія выжылі з паветра не заўважылі.СК распачаў справу аб парушэнні бяспекі палётаў. Разглядаюцца версіі пра тэхнічную няспраўнасць або памылку пілотаў.

Ан-24 быў выпушчаны амаль 50 гадоў таму, але меў сертыфікат лётнай прыдатнасці да 2036 года.

Читать полностью…

Белсат

❤️ Полк Каліноўскага абвясціў тэрміновы збор для двух байцоў

Адзін з іх цяпер праходзіць рэабілітацыю ў ЗША пасля дзясяткаў аперацый: страціў частку прамянёвай косткі, мае пашкоджаныя нервы і мышцы, рухомасць рукі ўдалося вярнуць ахвяраваўшы пальцам.

Другі баец атрымаў цяжкае раненне ад выбуху гранаты. Яму выдалілі частку кішэчніка, ён харчуецца праз спецыяльныя сістэмы і чакае новую аперацыю.

Любая дапамога – гэта шанец для нашых пабрацімаў прайсці складаны шлях лячэння і рэабілітацыі і вярнуцца да паўнавартаснага жыцця. Яны аддалі сваё здароўе, абараняючы нас, і цяпер востра маюць патрэбу ў падтрымцы


– адзначаюць у палку.

Фонд, які аплочваў лячэнне, больш не можа дапамагаць. Атрымліваць грошы з вайсковай часткі параненыя таксама не могуць

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

Макрон афіцыйна выступіць з прызнаннем Палестынскай дзяржавы

Прэзідэнт Францыі зробіць гэта ў верасні на сесіі Генасамблеі ААН.

«Будучы верным свайму гістарычнаму абавязку па забеспячэнні справядлівага і трывалага міру на Блізкім Усходзе, я прыняў рашэнне аб прызнанні Францыяй Дзяржавы Палестына.

Неабходна неадкладна ўсталяваць перамір’е, вызваліць усіх закладнікаў і аказаць масіраваную гуманітарную дапамогу насельніцтву Газы»
, – напісаў Макрон.

Прэм’ер Ізраілю Нетаньяху заявіў, што гэты крок стане «ўзнагародай за тэрарызм». А кіраўнік МЗС Ізраілю назваў рашэнне Макрона абсурдным.

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа заявіў, што «гэта безадказнае рашэнне Макрона толькі служыць прапагандзе ХАМАС і зрывае мірны працэс».

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 24 ліпеня

✔️ Расея нанесла ўдар па вядомаму адэскаму рынку «Прывоз»

✔️ У курортныя гарады Расеі прыляцелі дроны

✔️ Беларусы не змогуць атрымоўваць нямецкія гуманітарныя візы

✔️Эстонія ўвяла бестэрміновую забарону на ўезд Лукашэнку

✔️ Прэм’ер Беларусі сустрэўся з амерыканскім спеваком, якога вінавацяць у дамаганнях — навошта?

✔️На Берасцейшчыне згарэла унікальная драўляная царква

✔️«Я маю праблему»: Андрэй Стрыжак прызнаў віну і чакае пакарання

✔️Польшча хоча скасаваць фіксаваныя тэрміны разгляду заяў на міжнародную абарону

✔️ Украінцаў адмаўляюцца пускаць у аўтобусы з Польшчы ў Беларусь. Гэта незаконна

#рэпрэсіі

У Беларусі асудзілі ІТ-шніка пасля вяртання з Грузіі

Читать полностью…

Белсат

☝️ Стаў большы заробак? А ён расце

Так сцвярджае Белстат: сярэдні заробак за год павялічыўся на 20 % і дасягнуў 2717 рублёў.

Самыя заможныя работнікі жывуць у Менску, а наменьш зарабляюць на Віцебшчыне.
Найвялікшыя заробкі традыцыйна – у IT: 5773, а найніжэйшыя – у паслугах часовага пражывання і харчавання: 1963,3 рублі. 🤷

Читать полностью…

Белсат

⚖️ Польшча хоча скасаваць фіксаваныя тэрміны разгляду заяў на міжнародную абарону

Заяўнікі больш не атрымаюць паведамленняў пра затрымкі, а Упраўленне па справах замежнікаў не нясе адказнасці за парушэнні тэрмінаў. За паўгоддзе 2025 года пададзена 8500 заяў, у тым ліку 5 тысячаў ад украінцаў і 1600 – ад беларусаў. Паводле прэс-сакратара Якуба Дудзяка, некаторыя злоўжываюць працэдурай, каб легалізавацца. Адмовы атрымалі 1000 чалавек, сярод іх 70 беларусаў.

🔗Падрабязнасці – па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🚫Украінцаў адмаўляюцца пускаць у аўтобусы з Польшчы ў Беларусь

Перавозчыкі так рэагуюць, спасылаючыся на "новы закон", хаця гэта гэтага не можа быць. Кіроўцы некаторых аўтобусаў не бяруць украінцаў нават з квіткамі🤯

Амбасады Украіны і Беларусі запэўніваюць, што ўезд з біяметрычным пашпартам павінен праходзіць без праблем. Аднак на самой мяжы сілавікі часта патрабуюць паказваць тэлефоны і затрымліваюць украінцаў на допытах, што выклікае вялікія затрымкі.

Белсат паразмаўляў з прадстаўнікамі кампаніі-перавозчыка і амбасадамі, каб высветліць сітуацыю👇🏻

🔗Падрабязнасці — у артыкуле

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Лукашэнка кантралюе ход жніва

🔸 Пераслед журналіста Яраслава Сцешыка

🔸У Расеі разбіўся пасажырскі самалёт Ан-24

🔸Расейская армія скінула авіябомбы па Харкаву

🔸Вынікі перамоваў Украіны і Расеі.

https://www.youtube.com/watch?v=BkU5ixccD0c

Читать полностью…

Белсат

🥴 Колькі Лукашэнка кіруе Беларуссю, столькі і шукае… нафту

Але, здаецца, усё што мог, ён ужо выпампаваў.

Як так – глядзіце ў нашым відэа ☝️

Читать полностью…

Белсат

🚌Як змяніліся цэны на квіткі ў Еўропу за год

Найменш вырас кошт паездак у Польшчу — праз павелічэнне колькасці перавознікаў і канкурэнцыю. У Літву і асабліва ў Латвію квіткі падаражэлі значна мацней: у Рыгу рост склаў ад 50 да 80 рублёў.

Найбольш танна цяпер ехаць у Варшаву можна нават за 115 рублёў, а назад — часам яшчэ танней, чым летась. А вось паездка ў Вільню ці Рыгу стала амаль раскошай. Адным з фактараў росту з’яўляецца абмежаванне аўтобуснага трафіку праз Літву і Латвію.

👉 Што яшчэ змянілася ў раскладах і цэнах – чытайце ў матэрыяле

Читать полностью…

Белсат

🤔 Беларусь — новы прытулак для скандальных зорак?

У Менску з'явіўся сусветна вядомы поп-спявак Джэйсан Дэрула — яго сустракаў асабіста прэм’ер Турчын, запрашаў на «Менск-Арэну» і нават прапанаваў дапамагчы з пераездам у Беларусь. Але зорны візіт адбываецца на фоне сур'ёзных абвінавачванняў: Дэрулу вінавацяць у сексуальных дамаганнях і падазраюць у махлярстве з крыптавалютамі.

🔗Паразмаўлялі з музычным блогерам Аляксандрам Чарнухам пра тое, навошта гэта ўсё беларускім уладам — чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🇪🇪Эстонія ўвяла бестэрміновую забарону на ўезд Лукашэнку

Урад Эстоніі вырашыў зрабіць санкцыі супраць прадстаўнікоў беларускага рэжыму бестэрміновымі — паведамляе ERR.

У спіс трапілі 273 чалавекі, у тым ліку Аляксандр Лукашэнка, якога ўлады Эстоніі не лічаць легітымным кіраўніком краіны.

Міністр замежных спраў Маргус Цахкна падкрэсліў, што ў Беларусі працягваюцца рэпрэсіі, а падтрымка Расеі ў вайне супраць Украіны толькі ўзмацняе неабходнасць ціску. Паводле яго, з 2020 года, калі санкцыі былі ўведзены ўпершыню, «ніякіх пазітыўных змен не адбылося».

У чорным спісе апынуліся чыноўнікі, суддзі, сілавікі, прапагандысты і людзі з атачэння Лукашэнкі. Раней Эстонія перыядычна падаўжала дзеянне гэтых санкцый, цяпер жа яны будуць пастаянныя🚫

Читать полностью…

Белсат

🐈 Важны для вашага здароўя пост!

Людзі не заўсёды правільна разумеюць, што такое клопат пра сябе. Ад стрэсу і трывожнасці мы спрабуем замкнуцца ў сабе, а гэта не заўсёды дапамагае.

Да Міжнароднага дня клопату пра сябе сабралі пяць нестандартных парадаў, што дапамогуць і вам, і вашым блізкім.

Читать полностью…

Белсат

⚡️Кароткі агляд навінаў

🔼 Амерыканскі спявак Джэйсан Дэрула (Jason Derulo) палюбіў Беларусь і сустрэўся з Турчыным

А яшчэ:

🔻 Уладзімір Зяленскі і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца да канца лета? Вынікі перамоваў у Турэччыне

🔻 Ці гатовыя Расея і Украіна да замірэння?

🔻 Адбыўся 9-ы абмен палоннымі ў Беларусі. Віталь Герэнка з вострава Змяіны

🔻 Ці абмяняюць ваяроў Палку Каліноўскага? Каментуе Вадзім Кабанчук

🔻 "Захад-2025" правядуць на мяжы Беларусі з краінамі NATO

🔻 Махлярка тры гады хавалася ў Расеі. Пачаўся суд у Менску

🔻 Першыя вынікі ўступнай кампаніі ў ВНУ

🔻 Беларускія ВНУ – шлях да расейскай мадэлі адукацыі?

🔻 Як беларуска вырабляе пасцілу


Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

Каардынацыйная рада падтрымала кандыдатуру Алісы Рыжычэнкі на пасаду ў АПК

Аліса Рыжычэнка можа стаць новай прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінета па эканоміцы і фінансах.

За яе кандыдатуру прагаласавала большасць дэлегатаў Каардынацыйнай рады — 36 з 49, што бралі ўдзел у галасаванні.

Рыжычэнка падкрэсліла, што яе місія адрозніваецца ад папярэдніцы Таццяны Зарэцкай:

«У мяне стаіць задача эканамічнага плану: гэта менавіта распрацоўка стратэгіі эканамічнай бяспекі і распрацоўка эканамічных рэформаў, а не пошук фінансаў на функцыянаванне кабінету».

Пасада была вакантнай з лістапада 2022 года, калі Зарэцкая сышла праз ціск і пагрозы яе блізкім.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🇩🇪🚫Беларусы не змогуць атрымоўваць нямецкія гуманітарныя візы

Нямеччына часова спыніла праграму, якая дапамагала людзям з Беларусі, Расеі і Ірану, што мелі рызыку палітычнага пераследу 😢

Раней меркавалася, што менавіта візавы прыём для дысідэнтаў працягнецца, цяпер ён таксама спынены – разам з праграмамі для грамадзян Афганістану і Сірыі

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

Расея нанесла ўдар па вядомаму адэскаму рынку «Прывоз»

Дрон-«Шахед» упаў у самым сэрцы гістарычнага цэнтру Адэсы – тэрыторыі пад аховай ЮНЕСКА. Пад абстрэл таксама трапілі Прыморскі бульвар, жылыя дамы і грамадзянская інфраструктура.

Паведамляецца пра трох пацярпелых. Пяць чалавек былі выратаваныя з заблакаваных кватэр, яшчэ каля трыццаці — эвакуявалі.

Читать полностью…
Subscribe to a channel