belsat | Unsorted

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Subscribe to a channel

Белсат

Яшчэ восем чалавек прызнаныя палітвязнямі ў Беларусі

Праваабаронцы «Вясны» прызналі палітвязнямі яшчэ восем чалавек. Станам на 30 ліпеня ў Беларусі 1183 палітвязняў

🔗 Якія імёны папоўнілі спіс, і паводле якіх артыкулаў іх асудзілі — чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

❗️Пасля прызнання брэнду «экстрэмісцкім» з'явіліся рызыкі для кліентаў

Брэнд упрыгожанняў Belaruskicry паведаміў пра гэта ў Instagram:

Сябры, мы звяртаемся да вас з клопатам. У сувязі з апошнімі навінамі ў прызнанні Belaruskicry экстрэмісцкім фармаваннем у Беларусі, у нас няма ўпэўненасці, што даныя вашых мінулых замоваў не трапілі ў іншыя рукі


— імаверна, гаворка ідзе пра сілавікоў.

У канцы ліпеня ўлады Беларусі прызналі Belaruskicry «экстрэмісцкім фармаваннем». Некаторыя праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджалі, што за насенне ўпрыгожанняў гэтага брэнду ў Беларусі можа пагражаць адказнасць.

Читать полностью…

Белсат

Беламу дому прапанавалі ідэю перамоваў з уладамі Беларусі

Гэта мае быць круглы стол паміж ЗША, рэжымам Лукашэнкі і беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Як піша выданне «Зеркало», такі фармат абмяркоўваў дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі падчас візіту ў Вашынгтон.

Ён кажа, што ідэя круглага стала можа быць актуальнай пры раўназначных умовах: спыненне рэпрэсіяў, спыненне палітычна матываваных затрыманняў і судоў, свабода палітвязням. Удзельнікаў перамоваў з боку дэмсілаў мае вызначаць Святлана Ціханоўская.

Кучынскі мяркуе, што «ў сярэднетэрміновай перспектыве» такі круглы стол цалкам рэальны. Ён упэўнены, што Лукашэнка можа быць зацікаўлены ў перамовах праз геапалітычную нестабільнасць і фактар часу.

«Лукашэнка не маладзее. І ён, і ягонае атачэнне разумеюць, што пытанне транзіту ўлады – гэта толькі справа часу.

Паводле нашай інфармацыі, унутры самога рэжыму ўжо абмяркоўваюцца розныя сцэнары – ад дынастычнага пераемніка да стаўкі на прыхільнікаў або сілавікоў. Але яны не змогуць быць устойлівымі без рэальнага дыялогу з грамадствам і прызнання з боку дэмакратычнага свету»
, – кажа Кучынскі.

На думку дарадцы Ціханоўскай, перамовы могуць стаць для Менску «інструментам палітычнага разліку». У рамках дыялогу могуць абмяркоўвацца пытанні асабістай бяспекі Лукашэнкі, санкцыяў і выхаду з ізаляцыі. А аб’яднаўчай тэмай для ўсіх бакоў стане захаванне суверэнітэту Беларусі.

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 30 ліпеня

Долар нязначна падрос. Еўра падрос на 2.5 капейкі. Расейскі рубель трошкі ўмацаваўся.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

🤝Цэнтр беларускай салідарнасці адновіць прававую дапамогу

Аддзел прававой дапамогі ЦБС, які быў закрыты з траўня, зноў пачне працу ў жніўні. Пра гэта паведаміла кіраўніца дэпартаменту Вольга Дабравольская.

Яна адзначыла, што спачатку праца можа быць частковай, але ўжо ў жніўні пачнуць прымаць новыя заяўкі.

ЦБС існуе з 2020 года ў Варшаве, каб дапамагаць беларусам, якія пакінулі радзіму праз рэпрэсіі. Пасля пачатку вайны арганізацыя пачала дапамагаць і ўкраінцам. За першыя чатыры гады цэнтр правёў больш за 60 тысяч юрыдычных кансультацый.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🤑Беларусы на другім месцы сярод замежнікаў у Польшчы паводле аб'ёму атрыманых крэдытаў

Часцей за ўсё яны бяруць грошы на куплю жытла.

На канец чэрвеня 2025 года замежнікі былі вінныя польскім банкам 25,7 млрд злотых, з якіх больш за 21 млрд — гэта іпатэка. Усяго ў Польшчы маюць крэдыты 265 тысяч замежнікаў, сярод іх 24 тысячы беларусаў з пазыкамі на 4,2 млрд злотых (амаль 1 млрд еўра).

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🌪Пад Менскам навальніца пазрывала дахі і перавярнула грузавік

Увечары 29 ліпеня праз Калодзішчы прайшла моцная навальніца. Без святла заставаліся цэлыя вуліцы, а жыхары паказваюць відэа з выбітымі вокнамі, знятымі дахамі і нават перавернутай грузавой машынай.

Ратавальнікі прыбіралі паваленыя дрэвы, якія падалі нават на машыны. Мяркуецца, што пашкоджанні маглі быць выкліканыя смерчам

🔗Больш фота з наступствамі — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

Украінцы змогуць заставацца ў ЗША, пакуль не скончыцца вайна

Дональд Трамп зрабіў нечаканую заяву на фоне сваёй жорсткай міграцыйнай палітыкі. Ён дазволіў украінцам заставацца ў краіне, але толькі на час вайны.

Дзеючы прэзідэнт ЗША актыўна пераглядае ініцыятывы Джо Байдэна. Адна з іх – «Адзінства дзеля Украіны»: спрошчаная працэдура для ўкраінцаў, якія ўцяклі ад вайны на радзіме. Вядома, што ёй скарысталіся больш за 240 тысяч грамадзян Украіны.

Учора Трамп скараціў тэрмін, дадзены Пуціну на спыненне агню ва Украіне: з 50 дзён да 10. Калі Расея не пойдзе на саступкі, Вашынгтон абяцае наступствы.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Трамп даў Пуціну 10 дзён на спыненне агню ва Украіне

Раней прэзідэнт ЗША даваў Расеі 50 дзён, але вырашыў змяніць умовы і скараціў тэрмін да 10. Што ён абяцае за працяг вайны пасля гэтага тэрміну – чытайце па спасылцы (праз VPN).

🔺 Ці звязаныя ўлады з выбухам дрона над Менскам?

Распавядаем пра тры нетыповыя моманты ў гісторыі з дронам, якія выклікаюць падазрэнні. Чытайце на нашым сайце (праз VPN).

🔺 Колькі страціў «Аэрафлот» пасля нападу беларускіх хакераў?

Расейскі «Аэрафлот» і даччыныя перавозчыкі адмянілі больш за 100 рэйсаў праз атаку Кіберпартызанаў. Эксперты РБК падлічылі, колькі грошай страцілі авіякампаніі – і гэта ўжо мільёны долараў. Падрабязней чытайце па спасылцы (праз VPN).

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🗓Роўна 86 гадоў таму ўлады БССР афіцыйна перайменавалі Менск у Мінск.

Але назва Менск нікуды не сышла, бо мае глыбокія гістарычныя карані. Пра гэта нашыя карткі🔎

Читать полностью…

Белсат

☝️ Ад жніўня беларусы пабагацеюць на 5,4 %

На такую велічыню падвышаны бюджэт пражытковага мінімуму з 1 жніўня. Адпаведна будуць павялічаныя розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты.

Міністэрства працы вызначыла, што самы высокі пражытковы мінімум мусіць быць у працаздольных грамадзян – 523,92 рублі. А ўжо ў пенсіянераў амаль напалову меншы – 357,03 рублі. Да пенсіянераў, фактычна, прыроўненыя і малыя дзеці да 3-х гадоў – 301,5 рублі.

Агулам на кожнага чалавека пасля падвышэння мусіць прыпадаць161,5 долара. ☝️

Читать полностью…

Белсат

💉 На кожныя 5400 доз вакцыны ад COVID прыпадала адно выратаванае жыццё

Даследнікі «Science Daily» прааналізавалі вакцынацыю ад каранавіруса ў многіх краінах з 2020 па 2024 год, і высветлілі, што вакцына выратавала больш за 2,5 мільёна жыццяў. Чым раней у краіне пачыналася масавая вакцынацыя, тым большай колькасці людзей атрымоўвалася пазбегнуць смяротнага зыходу.


Згодна з разлікамі, каля 90% выратаваных склалі людзі старэйшыя за 60 гадоў. 82% смерцяў удалося пазбегнуць дзякуючы вакцынацыі чалавека да кантакту з вірусам. Яшчэ 57% выратаваных – гэта вакцынаваныя ў перыяд «Амікрона», разнавіднасці Covid-19.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Падзенне БПЛА ў Менску і затрыманні мінакоў: што не так з версіяй Следчага камітэту?

🔸 Белпол: Лукашэнка будуе ў Менску сакрэтны завод для вытворчасці дронаў

🔸Дрон, што заляцеў у Літву з тэрыторыі Беларусі, – фэйк?

🔸"Аэрафлот" працягвае адмяняць рэйсы пасля хакерскай атакі

🔸Доля тавараў айчыннай вытворчасці на паліцах беларускіх крамаў зніжаецца

🔸Міліцыянты выпадкова дадалі гомельскага "экстрэміста" да свайго чату

🔸З лістапада 2024 года за працу без рэестру ў таксістаў канфіскавалі 307 аўтамабіляў

🔸Палігонаў для бытавых адкідаў у Беларусі засталося на 10 гадоў: што далей?

Далучайцеся да
нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

🛢Забруджванне Свіслачы адбылося каля амбасады Ірана

Гэта здарылася каля станцыі ратавальнікаў у парку Перамогі, недалёка ад амбасадаў Ірану і Азербайджану.

Прычыну здарэння і тып нафтапрадуктаў пакуль не паведамляюць. На фота Мінпрыроды бачны стары карабель каля месца выцеку.

Забруджванне назвалі лакальным: усталявалі бар’еры, забруджаную ваду адпампавалі, узятыя пробы для аналізу.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🐦👩‍🎨 Бяскрыўдная гісторыя, якая можа стаць прычынаю вялікіх праблемаў і штрафу

Мастачка Вольга Кузьміч расказала пра сваё арт-змаганне з голубам на гаўбцы.

Больш цікавага глядзіце ў новым выданні праграмы «Раніца з «Белсатам» на YouTube-канале «Белсат LIFE».

Читать полностью…

Белсат

Арнамент мае глыбокі сімвалічны код, у які ўшытыя традыцыі і светапогляд продкаў

Асноўныя матывы арнаменту – гэта геаметрычныя фігуры, раслінныя і жывёльныя элементы, кожны з якіх мае пэўны сэнс.

Напрыклад:

♦️Ромб – сімвал урадлівасці, жаночага пачатку і зямлі. Частая прыкмета на жаночым адзенні.

🌳 Дрэва жыцця – сімвал сувязі паміж пакаленнямі, росту, вечнасці і духоўнага развіцця.

🕊 Птушка – знак душы і свабоды.

Крыж – знак аховы, раўнавагі, абароны ад злых сіл.

Читать полностью…

Белсат

🎭Вялікі тэатр Беларусі не паедзе ў Крым

Нацыянальны тэатр оперы і балета Беларусі адмовіўся ад паездкі ў акупаваны Крым.

Раней крыніцы «Зеркала» паведамлялі, што артыстаў збіраліся адпраўляць туды паўпрымусова, а ў Севастопалі чакалі паказ балета «Жызэль».

Пасля агалоскі калектыў знік з праграмы фестывалю «Херсанэс», якая была апублікаваная 30 ліпеня. У афішы засталіся толькі мясцовыя артысты і ансамбль імя Маісеева.

Паводле інфармацыі выдання, менавіта грамадскі рэзананс прымусіў тэатр адмовіцца ад паездкі. Многія музыкі і артысты спачатку былі супраць гастроляў і падавалі адмовы, нягледзячы на ціск і пагрозы праблемаў у кар’еры💪🏼

Читать полностью…

Белсат

✊За першыя паўгода ў Беларусі рэпрэсавалі 15 дзяцей

Вярхоўны суд Беларусі паведаміў, што ў першай палове 2025 года па палітычных артыкулах засудзілі 15 няпоўнагадовых. Пры гэтым поўную статыстыку палітычных прысудаў улады не раскрылі — адзначае «Гомельская вясна»

Большасць дзяцей пакаралі паводле артыкула 342 КК за ўдзел у пратэстах 2020 года. Яшчэ двое былі асуджаныя за «абразу Лукашэнкі», двое – за «знявагу дзяржаўных сімвалаў», і двое – за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

❤️ Як друкуюць нацыянальны пашпарт Беларусі

Беларускі пашпартны цэнтр паказаў, як друкуюць дакумент.

Паводле ўстановы, пашпарт адпавядае міжнародным стандартам бяспекі, мае беларускі дызайн і зроблены з павагай да мовы, гісторыі і культуры.

ℹ️ Яго выдаюць грамадзянам Беларусі за мяжой, каб падкрэсліць адзінства і надзею на вольную будучыню.

Читать полностью…

Белсат

⚡️Кароткі агляд навінаў

🔼 Грымоты пакінула Менск без святла, Калодзішчы – без дахаў

А яшчэ:

🔻 Беларусь – хаб для вытворчасці вайсковай прадукцыі для Расеі. Што вырабляем?

🔻 Як Шэйман вырабляе баявыя беспілотнікі. Каментуе Уладзімір Жыгар

🔻Літва ўзмацняе супрацьпаветраную абарону

🔻 Камчатка перажыла моцны землятрус 8,8 балаў

🔻 Надзвычайнае здарэнне: у Свіслач выцеклі нафтапрадукты. МНС ліквідавала забруджванне

🔻 Даражэе праезд на БЧ: наколькі?

🔻 Адкрыццё крамы "еДин" у Віцебску

🔻 Аўцюкі, фестываль гумару. Рэкордны ход-дог памеру ХХХХХХL

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🗓Наперадзе жнівень, а мы ўжо расказваем пра галоўныя прыметы, якія пакажуць, якога надвор’я чакаць восенню.🍂

Глядзіце рубрыку «Рачанец» з Віктарам Шукеловічам і шмат чаго карыснага ў новым выданні праграмы «Раніца з «Белсатам» на YouTube-канале «Белсат LIFE».

Читать полностью…

Белсат

🤔 Больш грошай, але і больш выдаткаў – што чакае беларусаў у жніўні?

Распавядзем пра новыя правілы ад банкаў, мабільных аператараў, навучальных устаноў і не толькі. Шукайце ўсе змены ў краіне ПА СПАСЫЛЦЫ праз VPN

Читать полностью…

Белсат

Камчатку і Сахалін накрыў магутны землятрус 8,7 балаў

Такога катаклізму там не было амаль 70 гадоў. У рэгіёне абвясцілі пагрозу цунамі.

З-за стыхіі каля дзіцячага садка абрынулася сцяна, таксама пашкоджаныя жылыя дамы і кватэры. Улады заяўляюць пра пацярпелых. Жыхароў просяць не набліжацца да берагавой лініі.

Стыхія дабралася і да Японіі: хвалі цунамі выкінулі на бераг некалькі кітоў. На востраў Парамушыр абрынуліся тры хвалі цунамі.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 29 ліпеня

✔️«Аэрафлот» за дзень страціў больш за 3 млн долараў пасля нападу беларускіх хакераў

✔️ Усё, што вядома пра беспілотнік, які разбіўся на Матусевіча ў Менску —
у адным матэрыяле

✔️ У Віцебску сілавікі ўрачыста адкрылі краму тавараў, зробленых вязнямі

✔️ Долар
зноў па 3

✔️BELPOL: Лукашэнка будуе ў Менску сакрэтны завод дронаў

✔️Гомельскія міліцыянты выпадкова дадалі «экстрэміста» ў свае чаты

✔️Чаму выбух дрону ў Менску мог быць інсцэнізацыяй уладаў

✔️Сярод затрыманых у Польшчы расейскіх агентаў былі грамадзянаў Беларусі

✔️У падсанкцыйным беларускім банку не ведаюць, ці працуюць іх карткі ў ЕЗ

✔️Галоўнакамандуючы NATO ў Еўропе: вайна з Кітаем і Расеяй можа пачацца ў 2027 годзе

✔️Еўропа і ЗША ўхвалілі прарыўную вакцыну ад вірусу імунадэфіцыту чалавека

✔️Бюджэт пражыткавага мінімуму ў Беларусі павялічылі на 5,4 %. У сярэднім – да 161,5 долара

#рэпрэсіі:

▫️
Сілавікі палявалі на мінакоў на месцы падзення беспілотніка

Читать полностью…

Белсат

☝️ 500 беларускіх прадпрыемстваў працуюць на ваенны комплекс Расеі

Такія звесткі прыводзяць расследавальнікі «BELPOL». Так, стала вядома, што ў цэнтры Менску працуе прадпрыемства па вытворчасці дронаў, якія Расея выкарыстоўвае ў вайне супраць Украіны.

Але тое, што вырабляецца сёння, а таксама новыя магутнасці разлічаныя не толькі на вайну Расеі з Украінай. Пра гэта ў праграме «Студыя Белсат» падкрэсліў прадстаўнік «BELPOL» Уладзімір Жыгар. Паслухайце.

Усю размову слухайце па спасылцы.👈

Читать полностью…

Белсат

⚠️ «Беларусы жывуць у стане вайны» – аналітык

Палітычны аналітык Андрэй Ягораў лічыць, што падзенне дрона ў Менску паказала – Беларусь фактычна ўдзельнічае ў вайне як саюзнік Расеі. Ён падкрэсліў, што прапаганда аб «мірным беларускім небе» разбураецца, а жыцці людзей застаюцца пад пагрозай:

Любыя завярэнні Лукашэнкі і ягонай адміністрацыі пра тое, што ўсё нармальна – не вартыя нічога. Можа здарыцца ўсё, што заўгодна

– кажа Ягораў.

🔗Разбор здарэння ад аналітыка чытайце цалкам
па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

У падсанкцыйным беларускім банку не ведаюць, ці працуюць іх карткі ў ЕЗ

Еўразвяз нядаўна забараніў усе трансакцыі з чатырма беларускімі банкамі. Кліенты гэтых установаў цяпер могуць застацца без магчымасці аплачваць пакупкі карткамі ў Еўропе. Эксперты мяркуюць, што «Visa» і «MasterCard» гэтых банкаў у ЕЗ і для замежных сэрвісаў працаваць не будуць.

«Белсат» вырашыў праверыць сітуацыю — банкі выглядаюць разгубленымі.

💳Што яны адказалі пра магчымыя праблемы з карткамі за мяжой — чытайце ў матэрыяле

Читать полностью…

Белсат

🇵🇱 Сярод затрыманых у Польшчы расейсіх агентаў былі грамадзянаў Беларусі

Адзін з іх ужо асуджаны, астатнія чакаюць суда. Сярод затрыманых – паляк, беларусы, украінцы, расейцы і грамадзянін Калумбіі.

Паводле польскіх спецслужбаў, калумбіец прайшоў падрыхтоўку ў Расеі і быў датычны да падпалаў складаў у Варшаве і Радаме, а таксама аўтобуснага вакзалу ў Празе. У Чэхіі яго асудзілі на 8 гадоў, але ў Польшчы яму пагражае яшчэ адзін тэрмін.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🔎Чаму выбух дрону у Менску мог быць інсцэнізацыяй уладаў

Улады на дзіва хутка адрэагавалі: праз гадзіну пасля першых паведамленняў Мінабароны пацвердзіла здарэнне, а Следчы камітэт нават апублікаваў відэа падзення. Гэта нетыпова для беларускіх чыноўнікаў, якія раней маўчалі пра такія здарэнні.

Таксама дзіўна, што прапагандысцкае медыя Tochka.by змагло хутка трапіць на месца і зрабіць рэпартаж.

🔗Якія яшчэ падазорныя факты былі заўважаныя — чытайце ў артыкуле

Читать полностью…

Белсат

😅Гомельскія міліцыянты выпадкова дадалі «экстрэміста» ў свае чаты

Беларускі актывіст, які раней любіў пранкаваць міліцыю праз Viber, раптам апынуўся ў іх службовых чатах. Спачатку яго закінулі ў «Шашлыкі», потым у працоўны чат – і ён там сядзеў амаль месяц, пакуль не заўважылі лішняга госця.

У чатах ён пабачыў, як крымінальны вышук актыўна змагаецца не толькі са злачынцамі, але і з «дармаедамі» ды «экстрэмістамі». Асабліва яго ўразіла савецкая атрыбутыка на аватарках і «ватніцкія» паводзіны некаторых міліцыянтаў.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…
Subscribe to a channel