belsat | Unsorted

Telegram-канал belsat - Белсат

42762

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Subscribe to a channel

Белсат

Беларусы на другім месцы па загадах пакінуць Польшчу

Аднак 93 % з іх выязджаюць добраахвотна. За квартал таксама ўпала колькасць уездаў з Беларусі і ўзрасла колькасць выпадкаў з фальшывымі дакументамі і кантрабандай.

🔗Што яшчэ паказвае статыстыка польскай Памежнай аховы — чытайце на сайце

Читать полностью…

Белсат

🇵🇦 «Я з парога прапанаваў зрабіць дранікі, каб сагрэцца пасля дажджу і падзяліцца чымсьці родным»

Мы працягваем публікацыю блога салігорскага падарожніка Аляксандра Гойшыка, які здзейсніў кругасветку.

Гэтым разам на чарзе – Панама.

🔗 Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔸 Ва Украіне ў палон трапіў 50-гадовы беларус. Ён папрасіў Лукашэнку вызваліць яго.

Журналіст Юрый Бутусаў апублікаваў відэа з мужчынам, які трапіў ва ўкраінскі палон. Той назваўся грамадзянінам Беларусі, сказаў, як трапіў на вайну, і папрасіў у Лукашэнкі дапамогі.


🔸 Цэны на гародніну: Камароўка супраць «Куфру» – дык дзе танней?

Паглядзелі на цэны на Камароўцы і параўналі іх з прапановамі на сайце прыватных абвестак «Куфар». Ёсць з чаго выбіраць, але ў цэлым цэны суадносныя.


🔸 Уладзіслаў Завальнюк упершыню расказаў пра звальненне з Чырвонага касцёлу

Ён назваў сябе «самым маладым святаром-пенсіянерам».


#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🎧 Гурт «Leibonik» Сяргея Башлыкевіча прэзентаваў новы альбом

Ён складаецца з 13 трэкаў і мае вясёлую назву «TUPESNI».

«Гэта спроба паглядзець на сябе праз тэксты розных часоў – з асэнсаваннем сваіх фіксацый на тэмах, якія варта адпусціць», – так каротка падсумоўвае альбом сам Башлыкевіч.

У якасці галоўнага аўтара музыкі для песняў альбому выступіў бас-гітарыст гурта Максім Казакевіч.

🔹Паслухаць «TUPESNI» можна вось тут, а яшчэ на SoundCloud, Spotify ды іншых платформах

Читать полностью…

Белсат

✍️ Дзе можна танней затарыцца гароднінаю – на самым вядомым беларускім рынку ці на адным з самых папулярных сайтаў з абвесткамі?

Паглядзелі, колькі просяць за перац, агуркі, бульбу ды іншыя хадавыя прадукты з гароду.

📍Вось што атрымалася

Читать полностью…

Белсат

▪️У Берасці аўтамабіль МНС сутыкнуўся з матацыклам, якім кіраваў падлетак. Той загінуў на месцы

Здарэнне адбылося сёння каля апоўдня на скрыжаванні вуліцы Махновіча і Варшаўскай шашы. Загінуламу кіроўцу матацыкла было ўсяго 16 гадоў.

Службовы аўтамабіль ратаўнікоў ехаў з уключанымі маячкамі. Ім кіраваў 26-гадовы мужчына.

Читать полностью…

Белсат

☝️Неўролаг Руслан Бадамшын, які раней адбываў пакаранне на «хатняй хіміі», затрыманы і кінуты ў СІЗА

Пра гэта паведамляе @nashaniva.

Руслану Бадамшыну шыюць «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Мінулай вясною яго пакаралі за ўдзел у пратэстах, але тады суддзя абмежаваўся тым, што прысудзіў доктару «хатнюю хімію».

У 2020-2021 гадах Бадамшына рэгулярна затрымлівалі і каралі адміністратыўкамі, сумарна ў няволі ён тады правёў некалькі месяцаў. Руслана забіралі на «содні» ў тым ліку проста з працы – РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі.

Читать полностью…

Белсат

📖 Кніга Геральдычнай рады «Пагоня», якая дэталёва расказвае пра беларускія ўзнагароды, даступная для спампоўвання ў электронным выглядзе

Сцягнуць яе ў фармаце PDF можна на сайце інтэрнэт-бібліятэкі kamunikat.org.

А ўжо на наступным тыдні кнігу прэзентуюць таксама на канферэнцыі «Новая Беларусь 2025».

📍Падрабязна пра кнігу мы таксама расказвалі ў нашым матэрыяле

Читать полностью…

Белсат

🇵🇱 Польшча падоўжыла кантроль на мяжы з Нямеччынай і Літвой яшчэ на два месяцы

Пра гэта расказаў новы міністр унутраных справаў краіны Марцін Кервіньскі, які заступіў на пасаду ўсяго тыдзень таму.

Паводле Кервіньскага, адпаведнае рашэнне было прынята ў пятніцу. А праз месяц, у верасні, кантроль можа быць падоўжаны яшчэ на большы тэрмін.

Нагадаем: Польшча пастанавіла ўвесці кантроль на сваіх межах з Нямеччынай і Літвой на пачатку ліпеня. Такім чынам польскія службы спадзяюцца ўмацаваць абарону ад нелегальнага пранікнення мігрантаў.

Читать полностью…

Белсат

☝️Украінскі журналіст апублікаваў відэа з 50-гадовым палонным беларусам, які ваяваў на баку РФ

Мужчыну завуць Станіслаў Бялькевіч, і ў апублікаваным запісе ён, сярод іншага, звяртаецца да Лукашэнкі.

Беларускія грамадзяне, якія ваююць на баку Расеі, часам трапляюць ва ўкраінскі палон. Гэтыя людзі падпісваюць кантракты з расейскім Мінабароны ў прыватным парадку.

🔍 Падрабязней – па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

☝️Расейцы другі дзень запар б'юць па стратэгічна важным мосце ў Херсоне

Гэты мост злучае Карабельны раён з асноўнай часткаю гораду. Пасля ўчорашніх удараў ён атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні, аднак разбураны не быў. Сёння раніцай удары працягнуліся.

Учора ўлады гораду заклікалі жыхароў Карабельнага раёну эвакуявацца, бо праз расейскія ўдары па інфраструктуры (у першую чаргу па мосце) туды можа быць складана дастаўляць харчаванне.

Читать полностью…

Белсат

📢 Стаміліся ад бясконцай плыні інфармацыі ў стужках Тэлеграму?

На гэты выпадак прапануем вам «ашчадны рэжым» спажывання навінаў: у нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.

Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia

#галоўнае

Читать полностью…

Белсат

🥴 Штрафаваць у Расеі будуць нават за пошук «экстрэмісцкіх матэрыялаў», а VPN будзе «абцяжарвальнай акалічнасцю»

Беларусаў гэта не закране наўпрост, але можа натхніць беларускіх цэнзараў і нашкодзіць беларусам, якія ездзяць у Расею.

Паводле рэйтынгу свабоды інтэрнэту праваабаронцаў «Freedom House», у Беларусі і Расеі інтэрнэт несвабодны, сітуацыя амаль што найгоршая.

🔗 Чытайце падрабязней – ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 2 жніўня

✔️«Круглы стол» паміж дэмсіламі і самаабвешчанымі ўладамі Беларусі ўсё ж адбудзецца? Разбіраемся, наколькі гэта рэальна і што для гэтага робіцца

✔️Лета са смакам крамлёўскай прапаганды: як беларускія дзеці ездзяць у «Артэк»

✔️«Кіберпартызаны» атрымалі доступ да дакументаў, якія даводзяць, што «Аэрафлот» займаўся ў тым ліку ваеннымі перавозкамі

✔️Кубракоў прапануе адміністратыўна караць бацькоў з сем'яў, якім далі «сацыяльна небяспечны» статус

✔️Чыноўнікі з Міністэрства гандлю паведамілі, хто вінаваты ў «бульбяным крызісе», які ўзнік увесну

✔️Тым часам новы ўраджай бульбы тоне пасля залеваў: беларусы ратуюць яго як могуць

✔️Паказчыкі беларускага турызму год ад году растуць, але да «спакойнага» 2019-га яшчэ далёка

✔️Ліпень сёлета калі і нагадваў лета, то хутчэй трапічнае. А якія прагнозы на жнівень?

✔️Анекдот дня: аналітычная група ААН высветліла, што справаздачы ААН амаль ніхто не чытае

#рэпрэсіі:

▫️Праваабаронцы даведаліся пра затрыманне на мяжы рэчыцкага актывіста Алеся Здаравеннава. Праз некалькі дзён у Менску затрымалі яго брата

Читать полностью…

Белсат

💬 «Глядзіце: 80 мільёнаў чалавек (пераважна мужчын), якім блізкая ваенная тэматыка, якія выдатна разбіраюцца ў мадэлях танкаў, нюансах іх працы, у стратэгіі іх паводзінаў на полі бою»

Грамадская ініцыятыва «Сумленныя людзі» выказала меркаванне, што нацыяналізацыя расейскай дзяржавай кампаніі «Леста» (распрацоўшчыцы гульні «Свет танкаў») была звязаная не толькі з імкненнем завалодаць яе фінансавымі актывамі.

«Сумленныя людзі» мяркуюць, што праз гульню «Свет танкаў» у расейскай прапаганды з'яўляецца магчымасць уплываць на велізарную мужчынскую аўдыторыю, якая добра разбіраецца ў вайсковай тэхніцы ды стратэгіі баявых дзеянняў.

📍Чытайце на старонцы

Читать полностью…

Белсат

🚫Раман «Слон» прыбралі з маркетплэйса праз старанні прапагандыстаў

Беларускі пісьменнік Саша Філіпенка паведаміў, што ягоны новы раман пра вайну ва Украіне пад назвай «Слон» стаў даступны для пакупкі на маркетплэйсе Wildberries у Беларусі.

Аднак праўладныя каналы хутка заўважылі з'яўленне кнігі і пачалі публічна абурацца. Ужо праз некалькі гадзін пасля анонсу раман знік з продажу — паведамляе «Люстэрка»

Адзін з прапагандыстаў заявіў, што аўтар «зашмат радаваўся», а іншыя праўладныя каналы паабяцалі «ўрэгуляваць пытанне» цягам содняў. Праз кароткі час «Слана» сапраўды прыбралі з платформы.

Саша Філіпенка з 2020 года жыве ў Еўропе, выступае ў заходніх СМІ і актыўна распавядае пра сітуацыю ў Беларусі. У лютым 2025 года супраць яго распачалі крымінальную справу за «распальванне варожасці»

🔗А пра што сам раман «Слон» — можаце прачытаць у нашым інтэрв'ю з аўтарам

Читать полностью…

Белсат

😡 Цяпер экскурсаводам неабходна ведаць асновы ідэалогіі і падчас правядзення экскурсіяў умацоўваць імідж краіны

Уступілі ў моц змены ў заканадаўстве, што датычаць дзейнасці экскурсаводаў і гідаў-перакладнікаў.

Стваральнікі пастановы не хаваюць асноўнай прычыны, паводле якой гэтыя правілы давялося мяняць: ідэалогія перадусім.

🔗 Разабралі, што сказана ў законе, які ўступіў у моц – ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 3 жніўня

✔️Ва ўкраінскі палон патрапіў яшчэ адзін беларус, што ваяваў на баку РФ. З ім запісалі відэа, дзе ён просіць Лукашэнку паспрыяць ягонаму абмену

✔️Сяргей Ціханоўскі прыгатаваў свае фірмовыя катлеты для супрацоўнікаў амбасады Даніі ў Вільні

✔️Генпракуратура Літвы расказала, як будуць весці расследаванне наконт беларускага беспілотніка

✔️Польшча падоўжыла кантроль на мяжы з Нямеччынай і Літвой да 4 кастрычніка

✔️Параўноўваем цэны на гародніну на Камароўцы і на сайце абвестак «Куфар»

✔️У Берасці аўтамабіль МНС сутыкнуўся з матацыклам, якім кіраваў падлетак. Той загінуў на месцы

✔️Гурт «Leibonik» Сяргея Башлыкевіча прэзентаваў новы альбом

✔️Даведнік «Узнагароды Беларусі» цяпер можна спампаваць у фармаце PDF

✔️Аўстралію нечакана заваліла снегам

#рэпрэсіі:

▫️Неўролага Руслана Бадамшына, які раней адбываў пакаранне на «хатняй хіміі», змясцілі ў СІЗА паводле новай крыміналкі

▫️За пратэсты асудзілі жанчыну, якая доўгі час працавала маркетолагам у МТБанку. Яе пакаралі «хатняй хіміяй»

▫️Былы пробашч Чырвонага касцёлу расказаў, чаму быў вымушаны «сысці ў адпачынак»

Читать полностью…

Белсат

📍У Гомлі паставяць помнік маршалу Ракасоўскаму. У мясцовых жыхароў загадзя нічога не пыталі

Ініцыятарам праекта выступае Расейскае ваенна-гістарычнае таварыства, якое ўзначальвае набліжаны да Пуціна палітолаг і гісторык Уладзімір Мядзінскі.

🔍 Падрабязней чытайце вось тут

Читать полностью…

Белсат

🍴 Сяргей Ціханоўскі зноў стаў кухарам – яго катлеты пакаштавалі супрацоўнікі дацкай амбасады ў Літве

Амбасадарка гэтай скандынаўскай краіны ў Вільні Грэтэ Сіласэн падзякавала былому палітвязню, адзначыўшы, што ў дворыку амбасады была «файная кампанія, смачная ежа і беларуская музыка».

Мінулы раз Сяргей Ціханоўскі гатаваў свае катлеты і частаваў імі ўсіх ахвочых тры тыдні таму на фестывалі «Tutaka».

Читать полностью…

Белсат

❄️ У Аўстраліі раптам павырасталі снежныя сумёты. Такога тут не памятаюць з 1980-х

Так, жнівень у паўднёвым паўшар'і – зімовы месяц. І ўсё ж звыклай для нас зімы са снегам ды завірухамі ў Аўстраліі амаль ніколі не бывае.

☝️Аднак гэты год стаў выключэннем

Читать полностью…

Белсат

🥔🍅 Кітайскія навукоўцы разблыталі «радавод» бульбы і высветлілі, хто быў ейнымі «бацькамі»

Адмыслоўцы вывучылі 450 геномаў бульбы, што культывуецца, а яшчэ 56 геномаў дзікіх відаў бульбы. Навуковую працу апублікавалі ў часопісе «Cell».

📍У моцна скарочаным выглядзе перадаем яе ў нашым матэрыяле

Читать полностью…

Белсат

🇱🇹 Генпракуратура Літвы расказала, як будуць весці расследаванне наконт беларускага беспілотніка

Яго вырашылі аб'яднаць з разборамі ў справе аб вайсковых злачынствах ва Украіне. Аднак падрабязнасцей не так шмат.

🔍Чытайце на старонцы, што вядома

Читать полностью…

Белсат

📷 Разбор завалаў і пратэсты ў Кіеве, голад у сектары Газа, «страшна прыгожае» вывяржэнне вулкану ў Інданезіі

Як звычайна ў нядзелю – прэзентуем вам падборку найлепшых, на нашу думку, фатаздымкаў тыдня.

📍Глядзіце таксама на сайце

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻Былы пробашч Чырвонага касцёлу публічна расказаў пра прычыны свайго сыходу

🔻Магілёвец патануў у Дняпры, а на Дзвіне працягваюцца пошукі мужчыны

🔻У Сочы дроны атакавалі нафтабазу

🔻Беларус, які ваяваў ва Украіне на баку Расеі і трапіў у палон, запісаў відэазварот да Лукашэнкі

🔻У сеціве з'яўляюцца новыя кадры наступстваў урагану ў Калодзішчах

🔻Рыцарскі фэст адбыўся ў Мсціславе

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

📍РФ і Украіна мінулай ноччу зноў «правяралі» супрацьпаветраную абарону адна адной

Няма нават намёку на тое, што найбліжэйшым часам інтэнсіўнасць начных налётаў беспілотнікаў знізіцца.

Ва Украіне кажуць, што ў ноч на нядзелю збілі 60 БПЛА, у Расеі заяўляюць пра нейтралізацыю 93 дронаў. Аднак гэта далёка не ўсе з тых, што былі запушчаныя.

📹 На відэа: разбурэнні ў Мікалаеве

👀 Глядзіце падрабязнасці

Читать полностью…

Белсат

🔻 «На пенсію адправілі мяне паводле загаду звыш»

Былы пробашч касцёлу святых Сымона і Алены ў Менску Уладзіслаў Завальнюк заявіў, што яго адправілі «на незаслужаны адпачынак» паводле загаду вышэйшых інстанцыяў. Ён назваў сябе «самым маладым святаром-пенсіянерам».

«На пенсію адправілі мяне паводле загаду звыш, – прызнаўся ксёндз і паказаў пры гэтым на дол. – Але не Папы. Адлучылі мяне ад алтара, служэння святой імшы і касцёлу ў душпастырстве, разумей: ад народу. Але – нічога. Уся надзея на Бога, яго міласэрнасць, давяраю Богу. Усё выправіцца», – Уладзіслаў Завальнюк.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔸 Дэмсілы клічуць улады на дыялог і за круглы стол

Улады не паказваюць, што адчуваюць крызіс і патрэбу весці дыялог. Навошта тады на канферэнцыі «Новая Беларусь» клікаць за круглы стол?


🔸 У Беларусі хочуць увесці адміністратыўную адказнасць для бацькоў у сацыяльна небяспечным стане

Гэта прапануе міністр Кубракоў.


🔸 Ліпень у Беларусі выдаўся больш дажджлівым за норму. Чаго чакаць у жніўні?

Пра гэта і не толькі – у аглядзе «Белсату».

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

📍Станіслава Гліннік вырашыла скласці з сябе абавязкі віцэ-спікеркі КР

Прычынаю яна назвала павелічэнне нагрузкі ў офісе Святланы Ціханоўскай.

Станіслава Гліннік была віцэ-спікеркаю Каардынацыйнай рады цягам апошняга года. Пасля таго, як стала вядома пра знікненне спікеркі Анжалікі Мельнікавай, Станіслава выконвала і ейныя абавязкі.

🔍 Чытайце таксама на старонцы

Читать полностью…

Белсат

🤵👰 Беларусы з кожным годам усё радзей бяруць шлюбы

Гэта вынікае са звестак Белстату за розныя перыяды, якія прааналізавалі журналісты @euroradio.

Напрыклад, калі браць адносныя паказчыкі, то летась на кожную тысячу жыхароў прыпадала 5,1 шлюбу, у той час як у 2014 годзе гэты каэфіцыент складаў ажно 8,9.

👀 Яшчэ больш лічбаў – па спасылцы

Читать полностью…
Subscribe to a channel