42762
Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
Расея скінула авіябомбы на базу адпачынку ў Запарожжы
Загінулі два чалавекі: 65-гадовая жанчына і ейны муж, 62-гадовы мужчына. Як мінімум 12 чалавек атрымалі раненні (сярод іх былі дзеці).
Паводле мясцовых уладаў, па базе адпачынку было нанесена не менш за чатыры ўдары. Таксама пашкоджана прынамсі дзевяць будынкаў.
Самалёт Стывена Уіткафа прызямліўся ў Маскве
Па выніках гэтага візіту будзе прынята рашэнне аб амерыканскіх санкцый супраць Расеі.
Паведамляецца, што спецпасланнік Трампа правядзе сустрэчы з расейскімі афіцыйнымі асобамі, а таксама, магчыма, з Пуціным. Да заканчэння ўльтыматуму прэзідэнта ЗША застаецца ўсяго два дні.
Таксама вядома, што Трамп сёння выступіць з заявай з Авальнага кабінету. Тэма выступу пакуль не раскрываецца.
💥 #галоўнае за 5 жніўня
✔️Украіна рыхтуецца да візіту прэзідэнта Турэччыны
✔️Украінскі горад Лазовая перажыў самую масавую атаку з пачатку вайны
✔️ Беларусь пачынае рыхтаваць аператараў дронаў з малых гадоў
✔️МЗС Беларусі ўручыў ноту часоваму паверанаму Польшчы праз канферэнцыю «Новая Беларусь»
✔️Унук Лукашэнкі — стваральнік кампаніі ў «аршанскім афшоры»
✔️СК палохае беларусаў замежжа пакараннем за вулічныя акцыі
✔️Паспалітае Рушэнне абвяшчае аб закрыцці сваёй дзейнасці
✔️Флагшток: у Рэчыцы ўпаў беспілотнік
✔️Нацбанк паведаміў пра новы максімум золатавалютных рэзерваў
✔️У адказ на забарону сваёй кнігі ў Беларусі Саша Філіпенка выклаў яе ў вольны доступ
✔️Расея выходзіць з ракетнага мараторыя: што чакае Беларусь?
✔️«Гэта не роспуск, а глыбінны перафармат». Сяргей Бульба – пра закрыццё «Паспалітага рушэння»
«Расея робіць з Беларуссю тое ж, што і на акупаваных тэрыторыях Украіны»
😒 Паглядзіце, які «падарунак» беларусам хутка зробіць Мядзінскі.
❗️Паспалітае Рушэнне: «Гэта не роспуск, а глыбінны перафармат»
У каментары «Белсату» кіраўнік «Паспалітага Рушэння» Сяргей Бульба пракаментаваў паведамленне пра закрыццё арганізацыі:
Досвед паказаў, што выпадковыя для беларускага руху людзі могуць добра гучаць як дапаўненне да касцяка, але касцяк утварыць яны не здольныя. Цяпер і засталіся самыя адданыя справе. То на гэты стрыжань і будзем нарошчваць арганізацыі з нармальнымі, у тым ліку маральнымі, прынцыпамі
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 жніўня склалі амаль $12 млрд. Гэта новы рэкорд. Што гэта азначае для эканомікі? І чаму рост ЗВР нельга назваць заслугаю выключна беларускай гаспадаркі?
🔸 Флагшток: невядомы дрон упаў у Рэчыцы ў ноч на панядзелак, 4 жніўня
🔸 Тысячы аўтаў, доўгія гадзіны чакання. Чэргі на беларуска-польскай мяжы, з беларускага і з польскага бакоў
🔸 Унук Лукашэнкі заснаваў кампанію ў аршанскім афшоры
🔸 А прэзідэнцкі спортклуб, якім кіруе сын Лукашэнкі Дзмітрый, хоча стварыць пад сваёй эгідай сістэму рэгістрацыі IMEI-нумароў тэлефонаў – BelPol
🔸 Нямеччына перакідвае ў Польшчу знішчальнікі Eurofighter. Прычына – вучэнні Захад-2025
🔸 Кіраўнік МЗС Максім Рыжанкоў – з візітам у Інданезіі. Якія інтарэсы там у афіцыйнага Менску?
🔸 107 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг стаў дзяржаўным у БНР
🔸 Паверанаму ў справах Польшчы ў Беларусі афіцыйны Менск уручыў ноту. Прычына – канферэнцыя «Новая Беларусь» і Марш Свабоды, якія плануюцца ў Варшаве 9 жніўня. Разам з тым Следчы камітэт сцвярджае, што ідэнтыфікаваў яшчэ 207 удзельнікаў святкавання Дня волі за мяжой. Чаму лукашэнкаўскія органы ўмешваюцца ў справы іншых дзяржаваў і ці маюць на гэта падставы?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
👏Украіна знесла апошняга Леніна
Гэта быў помнік у вёсцы Рудкоўцы Хмяльніцкай вобласці. Сам Ленін быў у дрэнным стане і без твару. 1 жніўня яго цалкам дэмантавалі.
«Звезлі разам усе рэшткі камунізму, схавалі пад брызентам. Спадзяёмся, што цяпер усё», – заявіў старшыня мясцовага сельсавету.
Нагадаем, 10 гадоў таму ва Украіне прынялі закон аб дэкамунізацыі. Пасля гэтага пачалася «ленінапад», а савецкія назвы вуліц пачалі масава змяняць.
✈️ Флагшток: у Рэчыцы ўпаў беспілотнік
У ноч на 4 жніўня ў Рэчыцы эвакуявалі жыхароў з прыватнага сектару пасля таго, як упаў беспілотнік — паведамляе «Флагшток». Мясцовыя жыхары распавялі, што пасля прыезду сілавікоў дрон быў забраны сапёрамі. Людзі атрымалі распіскі, каб не распаўсюджваць інфармацыю. Сведкі паведамлялі, што навокал месца падзення было міліцэйскае ачапленне:
Ці то на правадах павіс дрон, ці то недзе заблытаўся. Не выбухнуў. Вуліцу ачапілі, жыхароў вывелі за агароджу. Потым прыехалі сапёры і забралі яго. З людзей узялі распіскі, каб усе маўчалі»
🤯Падчас раскопак на гарадзішчы ля Менкі знайшлі формы для ювелірных вырабаў
Гэта змяняе погляд гісторыкаў на лад жыцця ў гістарычным Менску. Пра ўнікальную знаходку паведаміў тэлеграм-канал Інстытута гісторыі НАН Беларусі:
На раскопках Малога гарадзішча археалагічнага комплексу на рацэ Менка ўпершыню была выяўлена каменная ліцейная форма Х-XI ст. у вельмі добрым стане захаванасці!
🔎Ціханоўская распавяла, хто з рэжыму злівае ёй інфармацыю
Паводле яе, «старая гвардыя» (яе называюць «зубрамі») захоўвае вернасць Лукашэнку, але гэта не датычыцца новых асобаў у сістэме:
Маладзейшыя чыноўнікі з яго асяроддзя губляюць веру ў рэжым і перадаюць нам інфармацыю. Напрыклад, звесткі пра парушэнні санкцыяў, якія мы пасля перадаём заходнім саюзнікам.
Мы імкнёмся заахвоціць тых, хто вагаецца, далучыцца да нацыянальнага дыялогу. Мы не пагражаем вешаць іх на ліхтарах. Мы проста нагадваем, што Лукашэнка калісьці памрэ, і ім варта падумаць пра ўласную будучыню
Трампу вельмі няпроста абыходзіцца з Расеяй, але Беларусь для яго – «нізкавісячы плод». Беларусы ўжо згуртаваліся вакол ідэі пераменаў. У Трампа ёсць сіла і рычагі, каб дапамагчы гэта ажыццявіцьЧитать полностью…
❓Чаму ў Каардынацыйнай радзе ідуць сваркі праз Фонд міжнароднай гуманітарнай дапамогі?
«Белсат» паразмаўляў з дэлегаткай КР Лізаветай Пракопчык на тэму таго, што адбываецца ў КР пасля выключэння «By_Help» з Фонду міжнароднай гуманітарнай дапамогі і спынення супрацы з «BYSOL» праз скандал са Стрыжаком.
🔗Што высветлілі — чытайце ў артыкуле
💰Унук Лукашэнкі стваральнік кампаніі ў «аршанскім афшоры» – Бюро
Аляксандр Лукашэнка–малодшы, 20-гадовы ўнук кіраўніка Беларусі, стаў сузаснавальнікам кампаніі «Сезон упакоўкі» – паведамляе Бюро. Аляксандр Лукашэнка–маладшы валодае 20%. Большасць акцый належыць фірме «Марскія сезоны» Людмілы Няронскай, сяброўцы бацькоў маладзёна – Віктара і Ліліі Лукашэнкаў.
Кампанія была зарэгістраваная па адрасе асаблівай эканамічнай зоны «Брэміна-Ворша», дзе дзейнічаюць падаткавыя льготы па асабістым загадзе Аляксандра Лукашэнкі-старэшага. Ці ўвайшла кампанія ў склад асаблівай эканамічнай зоны невядома, бо інфармацыю пра рэзідэнтаў раптоўна схавалі
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Калапс на мяжы Беларусі з Польшчай. Чарга ў ПП "Берасце" – 2250 аўтаў і 50 аўтобусаў
А яшчэ:
🔻 Рэжым возьмецца за мабільныя тэлефоны. Дзмітрый Лукашэнка і Прэзідэнцкі спартыўны клуб.
🔻 Аб’яднаны пераходны кабінет: новыя прызначэнні
🔻 Беларусь рыхтуе новую хвалю міграцыі з Лівіі? Дзіўныя рэйсы "Белавія". Каментуе Арцём Брухан
🔻 Беларусы ў лідарах па дэпартацыі з Польшчы
🔻 Эрдаган наведае Кіеў і Зяленскага. Навошта?
🔻 Міліцыя знішчыла вялікую партыю наркотыкаў у Беларусі. 350 кг
🔻 На Зыбіцкай прайшоў рэйд падатковай і міліцыі
🔻Чарговая аварыя з удзелам электрасамаката. ДТЗ у Менску
🔻Камароўка ці "Куфар": дзе гародніна таннейшая?
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🛸 Беларусь пачынае рыхтаваць аператараў дронаў з малых гадоў
Ці з'яўляецца гэта толькі тэхнічнай падрыхтоўкай, ці ўжо першы крок да ваеннай індактрынацыі? Журналістка Таццяна Ашуркевіч разглядае сітуацыю, параўноўваючы стратэгіі Беларусі і Расеі, дзе падрыхтоўка дзяцей да ваенных мэтаў пачынаецца з вельмі юнага ўзросту.
Адметна, што Расея спрабуе схаваць свае мэты, а беларускія ўлады ідуць адкрыта з такімі заявамі. Як гэта ўплывае на будучыню дзяцей і ці супярэчыць гэта міжнародным правам? Чытайце поўны аналіз у артыкуле👇🏻
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
Прапагандысты назвалі імёны беларусаў за мяжой, у якіх могуць канфіскаваць маёмасць
У эфіры АНТ Ігар Тур зноў узяўся пагражаць тым, хто выходзіў на акцыі за мяжой. Ён заяўляў пра падазраваных 207 чалавек, а потым вырашыў публічна назваць сем імёнаў. Хто гэта – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Саша Філіпенка выклаў сваю новую кнігу ў вольны доступ
Твор «Слон» знялі з продажу ў Беларусі, таму пісьменнік дазволіў беларусам бясплатна спампоўваць і чытаць яго. Як гэта зрабіць – чытайце па спасылцы (праз VPN)
🔺 Унук Лукашэнкі стаў бізнесоўцам
Аляксандр Лукашэнка (малодшы) зрабіўся сузаснавальнікам прыватнай кампаніі. Чым яна будзе займацца – чытайце на нашым сайце (праз VPN)
🔺 Рэжым зноў палохае беларусаў замежжа пакараннем за вулічныя акцыі
Следчы камітэт распавёў, што высветліў асобы яшчэ 207 удзельнікаў вулічных акцый за мяжой. Чым яны пагражаюць беларусам – чытайце па спасылцы (праз VPN)
#штопачытаць
☝️ Беспілотнік з Беларусі прыляцеў у Літву з выбухоўкай
Літоўскія спецслужбы выявілі, што ён нёс два кілаграмы выбуховага рэчыва. Беспілотнік заляцеў з тэрыторыі Беларусі і ўпаў каля Коўна, але гэта быў расейскі дрон «Гербера».
Падобна, што дрон з выбухоўкаю патрапіў у беларускую паветраную прастору з Украіны, праляцеў праз усю нашую краіну і апынуўся ў Літве.
Міністр замежных справаў Кястуціс Будрыс паведаміў, што праінфармаваў хаўруснікаў Літвы пра інцыдэнт, а таксама напісаў кіраўніку NATO і папрасіў узмацніць супрацьпаветраную абарону краіны:
«Гэта не толькі паветраная прастора Літвы, не толькі бяспека Літвы, гэта паветраная прастора NATO, бяспека NATO і таксама бяспека ЕЗ», – сказаў дыпламат.
☝️ Золатавалютныя рэзервы б'юць рэкорд
Яны перавысілі $ 11,9 мільярдаў і гэтулькі ў дзяржаўным скарбе яшчэ не было. Толькі за месяц аб'ём запасу павялічыўся на $ 400 мільёнаў. Такія звесткі прыводзіць беларускі Нацыянальны банк.
Золатавалютныя рэзервы неабходныя для вяртання дзяржаўных пазыкаў, а таксама абароняць курс рубля ад рэзкіх ваганняў.☝️
🥲 У сына Кадырава цяпер новая місія і пасада
Адам Кадыраў стаў куратарам гуманітарнай дапамогі жыхарам сектару Газа. У свае 17 гадоў ён ужо быў сакратаром Савету бяспекі Чачэніі, куратарам Расейскага ўніверсітэту спецназа імя Пуціна, а таксама куратарам МУС па Чачэнскай Рэспубліцы.
Акрамя таго, непаўналетні сын Кадырава мае мноства ўзнагарод: званне Героя Чачэніі, ордэн Кадырава, медаль «за ўклад у развіццё Расейскага ўніверсітэту спецназу» ды іншыя.
☢️Расея выходзіць з ракетнага мараторыя: што чакае Беларусь?
Расея афіцыйна заявіла аб адмове ад мараторыя на размяшчэнне ракет сярэдняй і малой далёкасці, абвінаваціўшы ЗША ў дэстабілізацыі бяспекі.
У 1987 годзе СССР і ЗША падпісалі дамову аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці, але пасля абвінавачванняў у яе парушэнні Расеяй, ЗША выйшлі з дамовы ў 2019 годзе. Расея абвясціла аднабаковы мараторый. А цяпер Расея афіцыйна адмовілася і ад мараторыя і пачала размяшчаць новыя ракеты, у тым ліку ў Беларусі.
Якія настпуствы гэтага для Беларусі і для бяспекі ў свеце ў цэлым — чытайце ў артыкуле
🇮🇳Дзіцячы лагер «Зубраня» прыняў падлеткаў з Індыі
З 3 жніўня ў рамках міжнароднай змены «Беларусь – Індыя: на крылах дружбы» дзеці будуць праводзіць 12 дзён у Беларусі, дзе будуць аздараўляцца, даведвацца пра беларускую культуру і ўдзельнічаць у розных творчых і гульнявых мерапрыемствах.
Міністэрства адукацыі называе гэтую падзею «мостам сяброўства»
Як гэта дапаможа Лукашэнку наладзіць адносіны з Індыяй пакуль няясна😅
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
📘У адказ на забарону сваёй кнігі ў Беларусі Саша Філіпенка выклаў яе ў вольны доступ
Цяпер спампаваць кнігу аўтара можна проста ў яго тэлеграм-канале.
❗️Паспалітае Рушэнне абвяшчае аб закрыцці сваёй дзейнасці
У заяве арганізатары прызналі, што ў апошні час арганізацыя сутыкнулася з недахопам рэсурсаў і падтрымкі, што прывяло да неабходнасці закрыцця. Паводле іх слоў, для эфектыўнай працы арганізацыя патрабавала перабудовы, але ў цяперашнім стане гэта стала немагчымым
У той жа час, члены арганізацыі падкрэслілі, што іх супольнасць працягвае існаваць, і што найбліжэйшы час будзе абвешчаны пра новыя планы на будучыню.
«Паспалітае рушэнне» было створана ў верасні 2022 года пад кіраўніцтвам Валера Сахашчыка складалася з 8 харугваў і налічвала каля 150 чалавек, а ў 2023 годзе абвясціла пра стварэнне самастойнай абарончай арганізацыі.
😬 «Літоўцы баяцца, што беларусы адбяруць гісторыю, а потым адбяруць Вільню»
Чаму літоўцам «крыўдна дзяліць ВКЛ з беларусамі», і чым увогуле адрозніваецца нашае ўспрыняцце гэтага гістарычнага перыяду? Разбіраемся з гісторыкам універсітэту Вітаўта Вялікага Русцісам Камунтавічусам, які напісаў падручнік па гісторыі Беларусі для літоўцаў.
Паслухайце!
А цалкам інтэрв'ю з навукоўцам глядзіце ў нашай праграме «Раніца з Белсатам» на Youtube-канале БЕЛСАТ LIFE.
🤡 Рэжым Лукашэнкі зноў абяцае караць за ўдзел у акцыях за мяжой
Гэтым разам яны пагражаюць крымінальнымі справамі за мерапрыемствы ў Варшаве 9–10 жніўня (пятая гадавіна фальсіфікаваных выбараў 2020-ага, пасля якіх пачаліся самыя масавыя пратэсты).
ГУБАЗіК вось як гэта патлумачыць: «организаторы из числа террористических и экстремистских структур, поддерживаемых правительством Польши, создают негативную картинку, цель которой давление на Беларусь и оправдание незаконных санкций и агрессии против нашей страны».
Падобныя заявы гучалі і падчас святкавання Дня Волі за мяжой. Тады сілавікі заяўлялі, што ідэнтыфікавалі каля 200 удзельнікаў.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
💱 Курсы валютаў 5 жніўня
Долар вырас на паўкапейкі. Еўра — адразу на 1.6 капейкі. Расейскі рубель таксама вырас, але нязначна.
#курсывалютаў
🇵🇱МЗС Беларусі ўручыў ноту часоваму паверанаму Польшчы праз канферэнцыю «Новая Беларусь»
Беларусь выклікала часовага паверанага Польшчы праз імпрэзы, якія пройдуць у Варшаве 9-10 жніўня да гадавіны выбараў 2020 году. МЗС лічыць, што яны шкодзяць іміджу краіны і падрываюць беларуска-польскія адносіны. У Варшаве адбудуцца канферэнцыя "Новая Беларусь" і марш Свабоды.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
🚨 Небяспечным самалячэннем мазыранка займалася ў сябе дома
Паводле Дзяржаўнага камітэту судовых экспертыз, яна выкарыстоўвала іголкі ад шпрыца, каб увесці іх у грудную клетку. У выніку ў яе развіўся пнеўматоракс – стан, калі паветра патрапляе ў грудную клетку і шкодзіць працы лёгкіх.
У жанчыны былі зафіксаваныя множныя колатыя раны задняй паверхні тулава ўздоўж пазваночніка, пранікальныя ў грудныя паражніны, з раненнем абодвух лёгкіх. Яны ўтварыліся мінімум ад 50 траўмуюць уздзеянняў іголкамі
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
😡 Украінскі горад Лазовая перажыў самую масавую атаку з пачатку вайны
Вядома пра аднаго загінулага (55-гадовы дзяжурны механік) і мінімум дзесяць пацярпелых.
Паводле мясцовых уладаў, расейцы нанеслі ўдары па чыгуначнай станцыі, жылых дамах і інфраструктуры. У выніку ўзніклі праблемы з водазабеспячэннем, горад часткова абясточаны.