Прапануем ўсіх неабыякавых да гэтага пытання падпісаць адкрыты ліст, адрасаваны мэру Львова.
Верым, можам, пераможам!
✌️♥️✊
Спасылка на гугл форму
https://forms.gle/kAwjSDFYu3GP7qrR9
⬆️ 10.01.2021 г. Традыцыйная нядзельная беларуская акцыя на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве.
Удзельнікі вышыхтаваліся ўздоўж Храшчатыку ў Ланцуг Салідарнасьці, трымаючы ў руках беларускую ды ўкраінскую сімволіку, а таксама плакаты на падтрымку беларускіх палітвязьняў.
На прыканцы акцыі ўдзельнікі запісалі відэа на падтрымку беларускай дыяспары Санкт-Пецярбургу, а таксама Прывітаньне для Беларусі і беларускіх дыяспар іньшых краін.
Адметнасьцю акцыі стала тое, што яна праводзілася з выкананнем каранцінных нормаў (у перыяд 8-25.01.2021 г. праз эпідэміялагічную сітуацыю, зьвязаную з каронавірусам, ва Украіне дзейнічаюць карантынныя нормы).
Слава Україні!
Жыве Беларусь!
СМІ пра акцыю:
https://censor.net/ua/news/3240924/na_mayidani_v_kyyevi_organizuvaly_lantsyug_solidarnosti_z_protestuvalnykamy_v_bilorusi_fotoreportaj
Беларуская дыяспара Кіева 2.01.2021 г. далучылася да беларускага Jerusalem чэлленджу: танец у бела-чырвона-белым фармаце выканалі беларусы Кіева.
Добры настрой і прыгожыя краявіды з коптэру гарантаваныя.
Прывітаньне беларусам і дыяспарам усяго сьвету!
Мы разам, нас многа, за нам перамога!
Слава Україні!
Жыве Беларусь!
https://youtube.com/watch?v=cuT9iGseHh0&feature=share
148-ы дзень пратэстаў. Беларусы выходзяць на нядзельныя маршы!
Сёння ў Львове акцыя салідарнасці с беларусамі.
Жыве Беларусь!
1 студзеня ў Кіеве адбыўся традыцыйны марш гонару, годнасці і свабоды, прымеркаваны да 112-й гадавіны з дня нараджэння ідэолага ўкраінскага нацыяналізму Сцяпана Бандэры, а таксама шэсце з паходнямі.
У шэсці ўзяла ўдзел і беларуская калона, пад нацыянальнымі бела-чырвона-белымі сцягамі, з паходнямі ў руках.
Ідэолагам беларускага нацыяналізма быў айцец Вінцэнт Гадлеўскі, каталіцкі святар, закатаваны ў Трасцянцы 24 снежня 1942 года.
Вось словы Гадлеўскага, так неабходныя сення нам: «Чым гэтая бура скончыцца — немаведама. Адно для нас пэўнае, што калі б гэтая бура не абмінула беларускага народу, дык галоўным правілам для ўсіх беларусаў павінна быць адно: абарона і захаванне беларускай нацыі. Да гэтага мы ўсе павінны ісці не толькі ў часе супакою, але тым болей у часе буры».
Нацыяналісты - гэта сэрца нацыі, без ніх нацыя памірае.
Спадзяюся, што час, калі ў Беларусі гэтаксама будзе шанавацца імя а. Вінцэнта Гадлеўскага, як шануецца ва Украіне імя Сцяпана Бандэры, - блізкі.
Слава Україні!
Жыве Беларусь!
Сябры!!! 1.01.2021 г. беларусы будуць удзельнічаць ў Маршы да Дня Нараджэньня Героя Украіны Сьцяпана Бандэры.
Будзем ісці асобнай беларускай калонай пад БЧБ-сьцягамі.
Збор у Парку Шаўчэнка.
Месца збору: з задняга боку помніка Шаўчэнку.
Арыентыр: беларускія сьцягі і знаёмыя абліччы.
Збор: з 17:30 да 18:00
Пачатак Маршу: а 18:00.
Прыносьце сцягі і іншую беларускую сімволіку.
Мэта акцыі:
Праявіць салідарнасць беларускага і ўкраінскага народаў, паказаць, што Украіна наш агульны дом, і беларусы на роўных удзельнічаюць ва ўсіх сферах яе жыцця, і імкнуцца да поўнай волі і незалежнасьці сваёй Радзімы.
Дэвіз:
За вашу і нашу Свабоду!
Усе падрабязнасьці за тэл.:
0990579361 (Алег)
Слава Україні!
Жыве Беларусь!
Facebook-падзея: https://fb.me/e/YqTQPxFq
Вiншаванне з Новым 2021 годам ад Прэзiдэнта Літоўскай Рэспублікі Гiтанаса Наўседы на беларускай мове.
Ac`iu, mieli kaimynai (дзякуем, шаноу'ныя суседзi)!
У Скідзелі затрымалі 26-гадовую дзяўчыну. Яе падазраюць у тым, што яна пакідала малюнкі на будынках і прыпынках.
За апаганьванне і псаванне маёмасці ў дачыненні да дзяўчыны распачата крымінальная справа.
Сябры! У нядзелю, 27.12.2020 г., а 14:00 запрашаем на чарговую традыцыйную нядзельную беларускую акцыю ў Кіеве на Майдане Незалежнасьці!!!
Слава Україні!!!
Жыве Беларусь!!!
25 сьнежня кіеўскія беларусы адведалі службу ў Касьцёл Св. Аляксандра (вул. Касьцёльная, 17, каля Майдану), пасьля чаго ўшавалі памяць Героя Ўкраіны беларуса Міхася Жызьнеўскага, усклаўшы кветкі запаліўшы зьнічкі на помніку Герою, які знаходзіцца на праезнай частцы вуліцы Грушэўскага, месцы яго гібелі 22 студзеня 2014 г.
Фота: @slepV
⬆️ 13 студзеня ў Літоўскай Рэспубліцы адзначаецца Дзень абаронцаў свабоды.
Адзін з кіраўнікоў расправы над пратэстоўцамі, былы камандуючы савецкім віленскім гарнізонам генэрал Уладзімір Усхопчык, знайшоў прытулак у лукашэнкаўскай Беларусі. Рэжым Лукашэнкі адмовіўся выдаваць Усхопчыка ўладам Літоўскай Рэспублікі. З 2000 па 2004 гг. Усхопчык быў намесьнікам міністра абароны Беларусі.
У гэты дзень 30 гадоў таму акупацыйныя савецкія ўлады пайшлі на збройнае падаўленне народных пратэстаў у Літоўскай Рэспубліцы, якая перад гэтым абвесьціла аб аднаўленьні незалежнасьці.
У выніку дзеяньняў савецкіх вайскоўцаў загінула 14 асобаў, а некалькі соцень былі параненыя.
11 сакавіка 1990 году Летува абвесьціла незалежнасьць. Цягам наступных месяцаў савецкія ўлады пачалі чыніць эканамічныя і палітычныя перашкоды маладой дзяржаве.
У студзені 1991 г. Савецкі Саюз ўвёў войскі ў сталіцу Летувы Вільню, і пачаў усталёўваць кантроль над дзяржаўнымі ўстановамі. 13 студзеня 1991 году Савецкая армія пачала штурм тэлевізійнай вежы, якую абаранялі цывільныя людзі, перадусім студэнты. У той дзень у Вільні загінула 14 асобаў (13 цывільных і 1 савецкі салдат; 15 асобаў памерла ў лютым), а больш за 700 былі параненыя. На наступны дзень мноства людзей прыйшло разьвітацца з забітымі.
Дзеяньні савецкіх уладаў выклікалі хвалю пратэстаў у сьвеце, у тым ліку ў Беларусі. Некалькі соцень тысяч чалавек выйшлі на дэманстрацыю ў падтрымку Летувы ў сталіцы СССР Маскве.
У Вільні дзясяткі тысячаў пратэстоўцаў выйшлі на вуліцы гарадоў, вымусіўшы савецкія войскі адступіць і адмовіцца ад плянаў атакаваць Вярхоўны Савет Летувы.
У лютым 1991 г. адбыўся рэфэрэндум аб незалежнасьці Летувы, краіна атрымала прызнаньне з боку першых замежных краінаў – Ісьляндыі і Даніі. Празь некалькі месяцаў, пасьля правалу Жнівеньскага путчу, Летува канчаткова аднавіла сваю незалежнасьць.
Ва ўзросьце 29 гадоў памерла самая публічная супрацоўніца мінскага АМАПу Сьвятлана Скаражонак.
Абставіны сьмерці невядомыя.
⬆️ 3.01.2021 у Кіеве адбылася крайняя перад караньцінам традыцыйная штонядзельная беларуская акцыя на падтрымку беларускай Нацыі.
Акцыя традыцыйна распачалася на ўжо сімвалічным для беларусаў і ўкраінцаў месцы, Майдане Незалежнасьці. Удзельнікі разгарнулі вялікі беларуска-украінскі сьцяг, пасьля чаго рушылі па Храшчатыку да амбасады Беларусі.
Па дарозе да амбасады ўдзельнікі акцыі ўшанавалі памяць беларускага журналіста Паўла Шарамета на месцы яго забойства летам 2016 года.
Пад амбасадаю Беларусі прагучалі лозунгі "З Новым годам, Крыса!", "Уходи!", "Жыве Беларусь!". На заканчэньне акцыі ўдзельнікі аднавілі мемарыял забітаму лукашэнкаўскімі сілавікамі Раману Бандарэнку і іньшым забітым беларускім Героям, павязаўшы на дрэвы насупраць амбасады чырвоныя і белыя стужкі.
Сябры! У нядзелю, 3.01.2021 г., а 14:00 запрашаем на чарговую традыцыйную нядзельную беларускую акцыю ў Кіеве на Майдане Незалежнасьці, першую ў гэтым годзе і крайнюю перад лакдаўнам ва Украіне!!!
На гэты раз мы зьбярэмся на Майдане Незалежнасьці і пройдзем да амбасады Беларусі, дзе мы адновім мемарыял Раману Бандарэнку (які быў апаганены некалькі дзён таму невядомымі), дзе мы раўьвесім на дрэвах каля амбасады чырвоныя і белыя стужкі.
Слава Україні!!!
Жыве Беларусь!!!
Сябры! Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у беларускім танцавальным чэленджы!🕺💃
Форма адзеньня:
Любая камфортная для танца ў бел-чырвона-белых калярах.
Таксама бярыце з сабою сьцягі і любыя чырвона-белыя элементы адзеньня: шапкі, рукавічкі, шалікі, абутак.
Дата і час попвядзеньня:
2 студзеня, субота, а 12:00.
Не спазьняцца!!!
Месца правядзеньня: 50.4560447,30.5139252,15z?force=qVTs2FOxxTmHHo79-pwa&source=mlapk" rel="nofollow">https://www.google.com/maps/place/50%C2%B027'21.8%22N+30%C2%B030'50.1%22E/@50.4560447,30.5139252,15z?force=qVTs2FOxxTmHHo79-pwa&source=mlapk
Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍
Па ўсіх пытаньнях зьвяртацца: t.me/YuriyLebedevBelarus
1 студзеня 1952 года ў Васілевічах Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці, Беларусь, нарадзіўся Юрый Мікалаевіч Захаранка (1 студзеня 1952 — 7 мая 1999) — міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (1994 — 1995).
Адзін з першых забітых рэжымам Лукашэнкі (быў выкрадзены і забіты 7 траўня 1999 г.). Афіцыйна ён - зніклы палітык, справа па яго зьнікненьню да гэтага часу вядзецца, цела не знойдзена.
Беларусы зь дзецьмі, якія былі вымушаныя эміграваць ва Украіну праз палітычную сітуацыю ў Беларусі!
Для Вас і Вашых дзяцей адбудзецца невялічкае беларускае дзіцячае сьвята!
Адрас: г. Кіеў. Метро Дорогожичі, вул. Юрия Іллєнка, 80а.
Кантакты для сувязі +380963380605, или пишите t.me/Gipius.
Слава Україні!
Жыве Беларусь!
У нядзелю, 27 сьнежня, беларусы Кіева выйшлі на чарговую традыцыйную нядзельную акцыю на падтрымку беларускай нацыі.
Акцыя распачалася на Майдане Незалежнасьці з ланцуга салідарнасьці ўздоўж Храшчатыку. Удзельнікі трымалі ў руках беларускія нацыянальныя сьцягі і плакаты з імёнамі палітвязьняў.
Пасьля гэтага удзельнікі прайшлі хадою на вуліцу Грушэўскага да помніка Героя Украіны, беларуса Міхася Жызьнеўскага, дзе ўшанавалі памяць Героя і ўсіх беларусаў, што загінулі ў барацьбе з дыктатураю Лукашэнкі.
Акцыя завяршылася на Майдане Незалежнасьці, куды ўдзельнікі павярнуліся з вуліцы Грушэўскага.
Увесь час на працягу акцыі луналі лозунгі "Жыве Беларусь", "Слава Україні", "Свабоду палітвязьням", "Верым, можам, пераможам", "Пратэст заглохне, калі дыктатар здохне".
Фота:
Валер Сьляпухін (@slepV)
Алег Аўчыньнікаў (@Alherd_Belarus)
Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго!
Христос народився! Славімо його!
Chrystus się rodzi! Chwalmy Go!
Kristus gimė - pagirkite Jį!
Christ Is Born! Glorify Him!
Віншуем нашых сябраў, - каталікоў, грэка-каталікоў, пратэстантаў, - са Святам Божага Нараджэння!
Беларусы зрабіліся выгнаннікамі з роднай зямлі, і на Бацькаўшчыне няма нам месца, дзе схавацца ад гвалту і турмы. Але Сам Хрыстос, які з маленства не меў месца на Зямлі, дзе галаву схіліці, хай будзе для нас Абаронцам і Збаўцам ад злога. Той, Хто нараджаецца ў нашых сэрцах, Хто натхняе нас быць Людзьмі і змагацца з нелюдзьмі, - Ён над усім і перадусім!
Яго славім!