🌔🌓Сайт і Instagram баранавіцкай крамы з нацыянальнай сімволікай "Росквіт" прызнаныя "экстрэмісцкімі"
Гэтай восенню ў гаспадара крамы Юрыя Казакевіча двойчы праходзіў ператрус, а ў кастрычніку адміністрацыя гандлёвага цэнтру, дзе месцілася крама, завесіла ўваход у яе – вядома, што ім "настойліва раілі" зрабіць так, каб крама больш не працавала.
Мая краіна Беларусь – краіна, дзе ўсё нацыянальнае і беларускае прызнаецца "экстрэмісцкім".
"Ён мог абраць светлы бок, але, як і Гецьман, абраў цемны" - гэта ўсё, што можна сказаць пра Макея.
А якую памяць пра сябе пакінеце вы, карнікі ды прыкарытнікі?
Вось прыкладна так павінны даваць сігнал тэлефоны расейскіх акупантаў і заўзятых карнікаў рэжыму
ў беларускім Нёмане🤗
Трошачкі жарту ніколі не перашкодзіць на шляху да Вольнай Беларусі 🤗
А калі сур'ёзна, пачатак эпідэміі лукашызму трэба шукаць у першую чаргу ў.... ЛЮСТЭРКУ.
Кожны з нас адшукае там яе прыкметы.
А карнікі не толькі адшукаць але і жахнуцца ад убачанага. Трэба толькі вочы добра расплюшчыць.
Дзякуй, мужны чалавек✊
Сёння лепш мець годнасць і сядзець у турме, чым быць рабом і жыць пры дыктатуры ды пад маскалем!
Ганаруся, што жыў (і буду жыць) у адным горадзе з сапраўднымі людзьмі. З беларусамі не па пашпарту, а па душы🤗
Увага!
Магчыма рассылка карнікамі з невядомых акаунтаў інфармацыі аб актывізацыі плана Перамога.
НЕ ВЯДЗІЦЕСЯ НА ЛУКАШЫСЦКАЕ ЛАЙНО.
Карыстайцеся інфармацыяй з афіцыйных пратэстных каналаў.
Беларусь будзе вольнай!✊
▶️ БОЛЬШАЯ ПРЕМЬЕРА. Полная версия фильма "ПРОТЕСТ" над которым я работал в последнее время, кто смотрел 2 части, рекомендую посмотреть ещё и полную версию (с дополнениями). Показ состоится сегодня на моём канале в 20:00 по Беларуси:
https://youtu.be/pTcT6kLigD8
После начала протестов 2020 года в Беларуси, мы часто слышали следующие фразы: "Оппозиция сливает протесты", "Во всём были виноваты "цветочники", надо было действовать жёстче!", "Не дожали мы в 2020-ом, поэтому и проиграли... терпилы!", "А что ты сам сделал для победы?"... Каждая из этих фраз имеет свой вес, можно долго рассуждать о том, "Кто виноват" и "Что надо было делать", но имеешь ли ты на это право, если сам стоял где-то в стороне?
Именно поэтому я решил создать свой фильм, без пиара каких-то политиков, без взгляда со стороны, а непосредственно опираясь на пример собственного жизненного опыта! Уже более 2х лет моя жизнь связана с протестами в Беларуси, с активными протестами. Это моя жизненная история и я считаю, что имею полное право на обсуждение данной темы, т.к. сам являюсь непосредственным участником протестов в Беларуси.
Главные герои моего фильма, не политики, не диктатор, главные герои - это люди, беларусы, которые вдохновили меня тогда, в 2020-ом, продолжают это делать и сейчас! Как бороться с депрессией, связанной со страхом проигрыша? Как находить в себе силы продолжать борьбу? Я постарался, с учётом анализа собственной жизни, ответить на многие вопросы, в разных жизненных ситуациях, порой ужасных и, казалось бы, безнадёжных... и много раз приходил к одному: "Мы должны продолжать борьбу с режимом не смотря ни на что!"
Горжусь тем, что являюсь представителем гордого народа Беларуси! Верю в нашу победу, за 2 года ни разу в этом не усомнился!
Беларусь абавязкова будзе вольнай!
❤️✊🏻
#протестыбеларусь #войнавукраине2022 #лида
"ЛАЎРУШЧЫК" - імя намінальнае.
"Лаўрушчыкамі" сёння смела можна называць людзей, якія нейкі час хавалі сваё сапраўднае стаўленне да падзей. Покуль значныя гістарычныя падзеі не раскрылі іх сапраўднае аблічча.
Сярод змагароў, лукашыстаў, карнікаў, хатаскрайнікаў і "Лаўрушчыкаў", апошнія, на мой погляд самыя подлыя людзі.
Горад павінен ведаць сваіх "герояў".
Затрымалі жонку Ігара Лосіка Дар’ю
Пра гэта паведамляе @motolkohelp.
Дар’я Лосік — жонка палітзняволенага блогера Ігара Лосіка, асуджанага на 15 гадоў калоніі па «справе Ціханоўскага».
Іншыя дзікія прысуды па «справе Аўтуховіча»:
Павел Сава, Галіна Дзербыш і Вольга Маёрава — 20 гадоў
Павел Рэзановіч, Віктар Снегур — 19 гадоў
Уладзімір Гундар — 18 гадоў
Ірына Мельхер — 17 гадоў
Сяргей Рэзановіч — 16 гадоў
Любоў Рэзановіч — 15 гадоў
Ірына Гарачкіна — 6 год і 1 месяц
Антон Мельхер — 2 гады і 6 месяцаў.
Таксама асуджаным прысудзілі вялікія штрафы.
Антона Мельхера вызвалілі ў зале суда.
УВАГА❕❗❕
Дуркаватыя карнікі працуюць па старых методах: далучаюцца да нашых каналаў, кідаюць рэальную навіну, але "памыляюцца" у напісанні чат-бота праз які быццам бы можна перадаць інфармацыю:
Для нагляднасьці параўнуйце як напісаны чат-бот-"пастка" на скрыну ўброса карнікаў з арыгінальным чат-ботам Гаюна (@HajunBYbot).
Беражыце сябе для ўзброенай барацьбы!🤗
НЕ ДАЙЦЕ КАРНІКАМ МАГЧЫМАСЬЦІ ЗАЧАСНА СУСТРЭЦЦА З ВАМІ. НАДЫДЗЕ ЧАС І МЫ ДАМО ІМ МАГЧЫМАСЦЬ ПАГЛЯДЗЕЦЬ НАМ ВОЧЫ Ў ВОЧЫ✊
Жыве Беларусь!
‼️ВНИМАНИЕ ПРОВОКАЦИЯ‼️
Служителями режима Лукашенко создан фейковый канал и распространяется ложная информация о якобы запуске плана ПЕРАМОГА.
Будьте внимательны, информация о запуске плана ПЕРАМОГА будет распространяться на всех доступных информационных ресурсах, а не на одном.
Следуйте инструкциям только от оригинального чат-бота ПЕРАМОГА и следите только за официальными источниками информации от BYPOL и Объединенного Переходного Кабинета.
Причины сегодняшнего вброса известна, режим опасается успешной реализации плана и пытается выявить его участников. Напоминаем, все участники анонимны и находятся в безопасности.
❗️Оригинальные ссылки:
Чат-бот плана «ПЕРАМОГА»: /channel/plan_peramoga_bot
Telegram-канал: /channel/by_pol
Instagram: https://instagram.com/osb.bypol
YouTube BYPOL: osbbypol" rel="nofollow">https://youtube.com/@osbbypol
YouTube BYPOL MEDIA: https://youtube.com/@bypolmedia
E-mail: ByPol@protonmail.com
E-mail САЦ: sacbelarus@protonmail.com
Telegram для связи: /channel/osb_by_pol
Спадзяемся, што надойдзе той час, калі размаўляць па-расейску стане проста беспэрспэктыўна.
Кароткі пазітыўны ролік на гэтую тэму (калі яшчэ ня бачылі) ад Хай так TV.
#глядзі_сваё
Жыхар нашага гораду Баранавічы Клачко Аляксандр і адначасова баец батальёна "Волат" палка Каліноўскага дзеліцца сваім бачаннем барацьбы і будучыні вольнай Беларусі ў сваім канале.
Далучайцеся!
Беларусь будзе вольнай!✊
Руская мова — гэта камфорт, ❤️ беларуская мова — свабода
У флэшмобе #маямова мы пабачылі гісторыі беларусак і беларусаў, якія асэнсавана дадаюць беларускую мову ў сваё жыццё. Выбар мовы непарыўна звязаны з суб’ектнасцю асобнага чалавека і ўсёй грамадзянскай супольнасці.
Якая сувязь беларускай мовы і суверэнітэту? Як звязаная вайна Расеі супраць Украіны з беларускай мовай? Чаму хтосьці кажа, што пераходзіць на беларускую складана, і ці сапраўды гэта так? На гэтыя пытанні адказвае лідэрка *Сумленных людзей Алена Жываглод:
• «Беларускам і беларусам важна пераходзіць на беларускую мову. Павольна ці хутка, але гэты працэс ужо адбываецца. Гэта пытанне асэнсаванага выбару, самасвядомасці, суб’ектнасці беларускага народу».
• «Разумею, чаму пераход з рускай мовы на беларускую можа быць складаным. Сапраўды, мне асабіста прасцей застацца на рускай. Але просты шлях не заўсёды лепшы. Мы шмат гадоў не звярталі ўвагі на тое, што руская мова паўсюль насаджваецца, а беларускую мову дыскрымінуюць на розных узроўнях».
• «Шмат гадоў мы жылі ў адной інфармацыйнай прасторы з Расеяй — і нам так было камфортна. Мы глядзелі расейскае ТБ, сачылі за жыццём расейскіх зорак і святкавалі Новы год двойчы: па Мінску і па Маскве. Нас такіх было вельмі-вельмі шмат. Для многіх з нас было звыклым, што беларуская мова фактычна вывучаецца як замежная, а руская літаратура — як родная».
• «Асэнсаванне важнасці беларускай мовы надыходзіць праз жудасныя падзеі: рэпрэсіі, вайну, пагрозу страты незалежнасці для Беларусі. Праз атакі прапаганды Крамля і спробы абароны ад яе. Праз наўмыснае знішчэнне ўсяго беларускамоўнага, што ёсць у краіне».
• «У 2020 годзе сотні тысяч беларусаў і беларусак усвядомілі сябе грамадзянамі Беларусі — магчыма, першы раз за жыццё. Уздым грамадзянскай свядомасці прывёў таксама да пытання: а хто мы, беларусы? Якія мы? Якія ў нас каштоўнасці? І на якой мове мы размаўляем?»
Пышыраючы беларускамоўную прастору, мы з вамі ўзмацняем і суверэнітэт беларускага народу. Беларуская мова — гэта наш асэнсаваны выбар, які мы робім нягледзячы на антыбеларускую палітыку дзяржавы.
@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #строимгражданскоеобщество
"Не Белоруссия, а Беларусь": даже чинуши усатого пюрера указывают русне на их место 🤡
Во время одного из недавних совместных собраний лукашенковские чиновники попросили руснявых чинушей произносить название страны корректно и помнить, куда они приехали.
Того и гляди, усатый тоже проснется и слезет у плешивого деда с коленок.
Польскія СМІ паведамляюць, што дзве ракеты ўпалі на тэрыторыі Польшчы: ёсць загінуўшыя.
“Сытуацыя сур'ёзная. Насамрэч «нешта» ўпала на Пшаводаў у Грубяшоўскім павеце. 2 чалавекі загінулі».
Таксама стала вядома, што прэм'ер-міністр Польшчы па ўзгадненні з прэзідэнтам склікаў тэрміновую нараду ў Бюро нацыянальнай бяспекі.
Карнікі ўнеслі вокліч "Жыве Беларусь!" у спіс "нацысцкай сімволікі".
Мае, віншаванні, спадары "нацысты".
Нас афіцыйна прыраўнялі да вялікага нацыстскага беларускага пісьменніка Янкі Купалы, які яшчэ ў 1907-м годзе напісаў свае знакамітыя радкі:
"А вот як не любіць гэта поле, і бор,
І зялёны садок, і крыклівую гусь!..
А што часам тут страшна заенча віхор,—
Гэта енк, гэта крык, што жыве Беларусь!"
Што адбылося?
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Курапатах, былі расстраляныя 108 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў. Сярод іх 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі, крытыкі.
Самаму старэйшаму з забітых, празаіку і публіцысту Янку Нёманскаму, споўнілася 47 год, а сярод самых маладых – паэт і перакладчык Юлій Таўбін (26 год), літаратурны крытык Пётр Хатулёў (25 год), педагог і школьны настаўнік Іван Жылуцкі (25 год).
Расстрэл 29.10.1937 стаў самай трагічнай кропкай хвалі маштабных рэпрэсій супраць нацыянальнай інтэлігенцыі Беларусі. Хваля гэтая доўжылася з 1929 па 1938 год, мела мэтай знішчэнне нацыянальна арыентаваных творцаў, выкладчыкаў, службоўцаў, навукоўцаў і закранула больш за 500 выбітных дзеячаў беларускай культуры. Некалькі соцень чалавек былі высланыя за межы Беларусі, некалькі соцень – расстраляныя, дзясяткі адпраўленыя ў лагеры і загінулі ў ГУЛАГу.
Беларусь будзе вольнай, калі мы будзем памятаць сваю гісторыю і шанаваць памяць сваіх нацыянальных герояў!
Нататка:
Калі пераходзіце па ссылцы альбо шукаеце афіцыйны пратэстны канал, заўжды звяртайце ўвагу не толькі на колькасьць падпісчыкаў, але і на КОЛЬКАСЬЦЬ ПРАГЛЯДАЎ МІНУЛЫХ ПАСТОЎ!
Карнікі пачалі эвалюцыяваць і ствараць каналы з накручанай колькасьцю падпісчыкаў.
Беражыце сябе🤗
Нашыя дабраахвотнікі "Кусь" ды "Салам" вітаюць жыхароў нашага горада і напамінаюць, што нашая моц у адзінстве!
Баранавічы, яднайцеся!🤝
Беларусь будзе вольнай!✊
МНЕ НА ФРОНЦЕ ПРАСЦЕЙ, ЧЫМ ЛЮДЗЯМ У БЕЛАРУСІ
Інтэрв'ю "Львоў-медыя" байца палка Каліноўскага Клачко "Кусь" Аляксандра:
https://youtu.be/C8CApvDMP4c
Самы час зразумець усім нам, хто галоўны вораг беларусаў сёння.
Не марыянетка Лукашэнка, а той, хто падтрымаў, фінансуе і ўзбройна дапамагае нелегітымнаму ўтрымліваць уладу ў абмен на падтрыманне ім эфемернай саўковай мары аб адраджэнні былой імперыі.
Прыводзім словы (на фота) Валерыі Навадворскай (1950-2014), якая волей лесу нарадзілася з усімі намі ў адным горадзе - у Баранавічах 🤗
Менавіта мара, а насамрэч псіхалагічная траўма ад распаду СССР, якая здарылася у двух чалавек (Лукашэнкі і Пуціна) з'яўляецца той бядой для Беларусі, ў якой наша краіна апынулася зараз.
Толькі параза імперскай Расеі (ваенная альбо палітычная) дасць беларусам магчымасьць зрынуць шклоўскае пракляцце з Беларусі і вызваліць з-за кратаў тых, хто змагаўся з ім.
Беларусы, толькі ад нас залежыць колькі часу будуць сядзець за кратамі сапраўдныя сыны і дачкі Беларусі!
Читать полностью…Аўтуховічу — 25 гадоў калоніі. Вынесены прысуд 12 фігурантам справы
У гродзенскай турме скончыўся суд па «справе Аўтуховіча», які працягваўся амаль пяць месяцаў.
Мікалая Аўтуховіча прызналі вінаватым па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса, сярод якіх «акт тэрарызму», «замах на захоп дзяржаўнай улады», «стварэнне злачыннай арганізацыі», «здрада дзяржаве» і іншыя.
На пасяджэннях фігуранты заяўлялі пра катаванні і жудасныя ўмовы ўтрымання, на знак пратэсту аб’яўляючы галадоўку.
У Баранавічах затрымалі Юрыя Казакевіча – гаспадара крамы, у якой прадавалася нацыянальная сімволіка
Тэлеграм-каналы сілавікоў паведамілі ўчора пра краму «Росквіт», у якой нібыта з-пад падлогі гандлююць «забароненай паліцайскай сімволікай».
Праз некалькі гадзін пасля публікацыі, ноччу, да гаспадара крамы прыйшлі сілавікі. Дома правялі ператрус, на Юрыя завялі крыміналку. Па якім артыкуле – пакуль невядома.
У лютым 2021 года ДФР правяраў краму Казакевіча, а ў лістападзе таго ж году мужчыну затрымлівалі сілавікі.
Крыніца: @viasna96
* * *
- Гэта не наша вайна!
- Колькі волі чакаць?
- Найвялікшая каштоўнасць - жыццё!
- І чаму Украіна не спыніць вайну?
Пытанні і перакананні
Такія чуй я не раз
А ці ёсьць у вас
На іх асабісты адказ?
Утульна сьцяржаць,
Што вайна не пра нас
Бо можна ж тады
Удзел у ёй не браць.
Утульна сьцвярджаць,
Што жыццё найважней -
Жыць далей у баку
Ад рызыкоўных падзей.
Волі чакаць, а навошта яна?
Калі з акупантам - не наша вайна?
Воля патрабуе змагання
Але для жыцця гэта няхайна!
А Ўкраіна як спыніць вайну?
Хіба што падаруе землю сваю?
А воля то як?
А ніяк, зато мір і жыццё.
Жывелам у хляву добра жывецца.
Жыццё ў бяспецы
Няма воўка, мядзведзя
Мір і спакой, накормяць ды суха.
Лань жа жыццём ахвяруе штодня
Вымушана шукаць прапітанне сама
Яна таксама любіць жыццё
Але без волі яно - лайно!
У кожнага з нас
Ёсьць каштоўнасць свая
Мір і спакой
Альбо барацьба!
Што выбярэш ты, беларус?
Ці хочацца волі табе?
Ці гатовы змагацца,
Каб і надалей беларусам звацца?
Клачко Аляксандр, 11.10.2022
⚡ПАВЕДАМЛЕНЬНЕ АБ ВАЛЬНЫМ СОЙМЕ РУХУ «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»
2-га кастрычніка ў Варшаве адбыўся ўстаноўчы сход (Вальны Сойм) дэмакратычнага Нацыянальна-Вызвольнага Руху «Вольная Беларусь». Рух запачаткаваны раней Беларускім Нацыянальным Сакратарыятам Руху «Вольная Беларусь». Рушэньне існавала ў неструктураванай сутнасьці. 2-га кастрычніка закладзены асновы яго структурызацыі. 24 дэлегаты і сябры суполак Руху (у асноўным з Польшчы) плюс «анлайн» пацьвердзілі Палітычныя Прынцыпы арганізацыі і прынялі Статут Руху.
Былі заслуханыя палітычныя даклады (Паўла Ўсава і Зянона Пазьняка), прынятыя рэзалюцыі аб барацьбе з акупацыйным рэжымам у Беларусі і аб падтрымцы змагарнай Украіны, аб разьвіцьці беларускага нацыянальна-культурнага асьветніцтва.
Напярэдадні Вальнага Сойму сябры Руху «Вольная Беларусь» набылі для палка Каліноўскага мікрааўтобус «Фольксваген», намячаецца збор сродкаў на баявыя дроны для каліноўцаў.
Рух «Вольная Беларусь» складаецца з двух частак: адна (мэтрапольная) існуе падземна ў Беларусі; другая – замежная, існуе ў вольным сьвеце. На сёньняшні дзень ёсьць суполкі і сябры Руху ў Польшчы, Нямеччыне, Нарвэгіі, Летуве, ЗША.
Сэнс Руху – беларускае нацыянальнае «Адраджэньне», вызваленьне Беларусі з-пад расейскай акупацыі і з-пад улады антыбеларускага рэжыму.
На сходзе былі абраныя кіроўныя ворганы якімі зьяўляецца Каардынуючая Управа (выканаўчы ворган, кіраўнік Віктар Каралькоў) і створаны раней Беларускі Нацыянальны Сакратарыят (палітычна-ідэалагічны ворган).
Базавымі палітычнымі прынцыпамі руху зьяўляюцца наступныя пастулаты:
1. Дзяржаўная незалежнасьць Беларусі.
2. Дзяржаўная Беларуская мова.
3. Вольнае дэмакратычнае грамадзтва.
4. Імпэрыялістычная Расея – вораг Беларускай нацыі і пагроза для існаваньня незалежнай, свабоднай і дэмакратычнай Беларусі.
5. Вяртаньне законнай Канстытуцыі 1994 года, як канцэптуальнага базісу для разьвіцьця новага дзяржаўнага і дэмакратычнага ладу ў Беларусі.
6. Вяртаньне Беларускага дзяржаўнага Бел-Чырвона-Белага Сьцяга і гэрба Пагоня.
7. Парляманцкая рэспубліка.
8. Выбары Вярхоўнай Рады (новага Першага скліканьня) па мажарытарнай сістэме (пакуль ні створыцца партыйная сістэма палітыкі).
9. Перагляд і адмена рэжымнага заканадаўства якое было прынята пад час кіраваньня Лукашэнкі, якое супярэчыць канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ад 1994 году, інтарэсам нацыянальнай дзяржавы і грамадзтва.
10. Выхад з усіх антынародных дамоваў і саюзаў з Расеяй і з іншымі з краінамі, падпісаных Лукашэнкам
11. Новая рэгіянальная сістэма бясьпекі на падставе Балта-Чарнаморскай канцэпцыі супрацоўніцтва.
12. Супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі Амэрыкі і з дэмакратычнымі краінамі Эўропы, а таксама з Канадай, Аўстраліяй, Японіяй, Новай Зеландыяй і іншымі дэмакратычнымі дзяржавамі. Супрацоўніцтва з НАТА, з рэгіянальнымі і міжнароднымі арганізацыямі, якія аб'ядноўваюць дэмакратычныя краіны.
13. Дабраахвотная падтрымка Украіны ў вайне супраць расейскай агрэсіі. Разьвіцьцё палітычных, эканамічных дабрасуседзкіх адносінаў з Украінай пасьля перамогі над расейскім агрэсарам. Выбудаваньне асноў дзеля ўзаемаразуменьня і выпраўленьня палітычных злачынстваў рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні да Украіны.
14. Дэсаветызацыя і дэрусіфікацыя.
15. Вызваленьне і рэабілітацыя палітычных зьняволеных.
16. Люстрацыя.
Бліжэйшая арганізацыйная задача Руху – павелічэньне колькасьці суполак па ўсім сьвеце, дзе ёсьць беларусы. У наступных паведамленьнях будуць пададзены прынятыя дакуманты і рэзалюцыі Вальнага Сойму, плюс кантактныя каардынаты Руху.
Заклікаем ўсіх грамадзян, якія падзяляюць палітычныя прынцыпы «Адраджэньня» ўключацца ў дзейнасьць беларускага Нацыянальна-Вызвольнага Руху.
Жыве Беларусь!
📍Ніжэй зьмяшчаем сэрыю фрагмэнтаў відэа (шэсьць ролікаў) з Вальнага Сойму Руху.
Зянон Пазьняк | Падпісацца