8 верасня 1514 года войска ВКЛ пад камандаваннем вялікага гетмана Канстанціна Астрожскага разбіла маскалёў пад Оршай
Таму сёння беларусы адзначаюць Дзень беларускай вайсковай славы.
Бітва пад Оршай славута тым, што войска ВКЛ выставіла 35 тысяч ваяроў супраць 80 тысячнага варожага войска (лічбы адрозніваюцца ў залежнасці ад крыніцы). Дзякуючы граматнаму камандаванню і мужнасці нашых продкаў, враг быў разбіты, а гэтая перамога ўвайшла ў нашу гісторыю.
BELPOL валодае інфармацыяй, што ў раёне Асіповічаў ужо адбываюцца калізіі з удзелам сілавікоў лукашэнкі і «вагнераўцаў».
Паводле звестак, найміты раз'язджаюць па тэрыторыі Асіповіцкага раёна на сваіх «буханках» з баявой стралковай зброяй у пошуках спіртнога.
Пры гэтым, аматары бітваў з жанчынамі, падлеткамі і інвалідамі лукашэнкаўскія 1 «міліцыянты», пры выглядзе накіраванага ў іх аўтамата, адпускаюць дадому нецвярозых замежных грамадзян, якія не маюць рэгістрацыі на тэрыторыі Беларусі, але выкарыстоўваюць незарэгістраваную ў нашай краіне аўтаматычнае агнястрэльную зброю.
Як тут не прывесці цытату Прыгожына: «Мясцовыя дзяўчыны з пажадлівасцю шастаюцца, што «вагнера» прыехалі».
Зыходзячы з наяўнай абстаноўкі можна зрабіць наступныя высновы:
1. Дзеянні наймітаў не кантралюецца з боку лукашэнкаўскай хунты.
2. У «вагнераўцаў» на руках маецца бескантрольнае няўлічаная зброя.
3. Рэжымныя «недасілавікі» не здольныя ўтаймаваць бандытаў і навесьці парадак.
А ці здольныя лукашысты прыцягнуць, у выпадку чаго, наймітаў да адказнасці?
Больш за дзесятак бясслаўна загінуўшых расійскіх лётчыкаў даказваюць, што нават крамлёўскі гаспадар вусатага дыктатара гэтага зрабіць не змог.
Таму БЕЛАРУСАМ ТРЭБА БЫЦЬ ГАТОВЫМ САМІМ БАРАНІЦЬ СВАЕ СЕМ'І І МАЕМАСЬЦЬ.
Жыве Беларусь!
https://youtu.be/FiVPCS1PFY0
Інтэрв'ю Аляксандра "Кусь" Клачко ўкраінскаму медыя "Апостраф TV" ад 04 ліпеня 2023-га, Кіеў.
Пра Беларусь, пра рэпрэсіі, пра шлях да вызвалення, пра беларускую мову і пра тое якому рускаму я нават сення гатовы паціснуць руку.
У кожнай навіне ёсць свае плюсы і мінусы.
Плюсы гэтай:
- Цяпер у лукашысцкіх карнікаў з'явяцца свае карнікі. Адчуйце сябе, пачвары, халопамі на роднай зямлі, як вы гэта паспрабавалі зрабіць з намі.
📢 На границе Украины прозвучало обращение к белорусской стороне
«Когда будете заходить с оружием в руках, не забудьте взять с собой муку, чтобы мы могли сделать из вас ваши любимые, классические драники» 🔥🔥🔥
🇺🇦 Украина Сейчас / Подписаться
Лукашысты жывуць адным днём.
Сёння імі была знішчана газета, якой можна ганарыцца.
"📣 Ресурсы Intex-press по заявлению Барановичской межрайонной прокуратуры признаны экстремистскими
🔹Речь идёт о сайте ресурса и его аккаунтах в "Одноклассниках", "Instagram", "Twitter", "ВКонтакте", "Facebook", "TikTok", "Telegram" и "YouTube"."
Мы працягваем распавядаць гісторыю тых, хто праводзіў і арганізоўваў падаўленне масавых пратэстаў у Баранавічах у жніўні 20-га году. У новым выпуску яшчэ адна порцыя нягоднікаў, ад кіраўнікоў аддзелаў да простых участковых. Глядзіце «Дзікае паляванне - зачыстка Баранавіч. Частка 2» і запамінайце!
Читать полностью…Я ВАЮЮ РАЗАМ З УКРАІНАЙ СУПРАЦЬ АГУЛЬНАГА ВОРАГА
"Я вам скажу шчыра: я ваюю не за Ўкраіну. Я ваюю разам з Украінай супраць агульнага ворага - супраць Расеі. Я ваюю за вольную Беларусь. Рускія... імперская Расея - гэта галоўны вораг вольнай Украіны і вольнай Беларусі.
І ведаеце? Я веру, што Ўкраіна пераможа. І пасля перамогі Ўкраіны ў нас, у беларусаў, будзе шанец 50/50 - ад нас залежыць. Ад нас - беларусаў. Ці зможам мы распраміць спіны, падняцца, каб вызваліць Беларусь.
Калі ў нас гэта атрымаецца - Беларусь будзе вольнай!
Я скажу вам так, што калі беларусы не будуць змагацца, калі будзе так, то гэта значыць, што мы недастойны існаваць як нацыя.
Таму я і змагаюся тут:
Каб Беларусь існавала.
Каб мае ўнукі былі гаспадарамі на сваей зямлі.
Каб яны былі беларусамі.
Каб яны вырашалі сваю будучыню, а не за іх вырашала суседка."
31 сакавіка 2023-га, "Кусь"
З інтэрв'ю байцоў батальена "Волат" палка "Каліноўскага украінскаму медыя ТСН (https://youtu.be/r3p9KmUqP-4).
ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСАЎ У ДЗЕНЬ ВОЛІ 25.03.2023:
"Са святам, сапраўдныя беларусы і ўсе хто нас падтрымлівае ў нашай барацьбе за вольную Беларусь!
Мяне завуць Клачко Аляксандр. Пазыўны "Кусь". Я баец батальена "Волат" палка Каліноўскага. Таксама я з'яўляюся сябрам віленскай суполкі "Вольныя беларусы Вільні".
У гэты дзень 105 гадоў таму лепшыя прадстаўнікі нашага народа стварылі першую беларускую дзяржаўнасць - Беларускую Народную Рэспубліку. Другая Устаўная Грамата, у якой было абвешчана аб стварэнні Беларускай Народнай Рэспублікі аб'яўляла пераемнасьць новай беларускай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім.
У ей былі словы:
«Пасьля трох з паловаю вякоў няволі зноў на увесь сьвет кажа беларускі народ аб тым, што ён жыве і будзе жыць.»
Памятайце сваю гісторыю, пачынайце часцей ужываць матчыну мову і тады беларуская нацыя прарасце зноў.
Прарасьце праз асфальт знішчаюшчага нас калабарантскага рэжыму ўзурпатара Лукашэнкі. Праз бетон расейскай акупацыі.
Змагайцеся. Калі не дзеля сябе, то дзеля сваіх унукаў! Нашы ўнукі павінны застацца беларусамі і быць гаспадарамі на сваей зямлі!
Жыве Беларусь!.. Са святам, шаноўнае спадарства!"
Аляксандр "Кусь" Клачко
"Для тых, хто хоча перамен, мой галоўны пасыл - не чакайце, пачынайце нешта рабіць зараз!"
Глядзець на YouTube
Анархіст і камандзір мінамётнага разліку батальёна "Волат" Палка Каліноўскага з пазыўным "Салам". З перадавых пазіцый Бахмута пад гукі выбухаў распавядае, чаму ён тут і што думае пра будучыню Беларусі і Расеі.
Жыве Беларусь і Слава Украіне!
Нелегітымны ўзурпатар Лукашэнка і расейскі акупант Пуцін абвясцілі 2023-і год годам "русского языка".
Гэта чарговы крок на шляху прыяднання Беларусі да Расеі.
Дык няхай, дзеля нашай агульнай перамогі, 2023-і год для кожнага сапраўднага беларуса стане ГОДАМ РОДНАЙ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ!
Агульная перамога складаецца з нашых асабістых маленькіх перамог.
Жыве Беларусь!
«Цяпер паралельна пачалі існаваць дзве Беларусі. І ў гэтым драма»
Палітычны аналітык Валер Карбалевіч піша пра сітуацыю, у якой мы апынуліся:
«Галоўная праблема палягае ў тым, што паралельна пачалі існаваць дзве Беларусі, дыстанцыя паміж якімі з кожным днём пашыраецца. Гэта Беларусь у эміграцыі і лукашэнкаўская Беларусь. Яны падзеленыя не толькі геаграфічна, а, што больш важна, каштоўнасна. Можна сказаць, што яны прадстаўляюць розныя цывілізацыі, сусветы.
Краіну пакідае найбольш адукаваная, дынамічная, актыўная частка грамадства. Можна канстатаваць, што з Беларусі з'ехала творчая эліта, інтэлектуальны і культурны цвет нацыі.
Праблема яшчэ і ў тым, што логіка выжывання беларусаў за мяжой прымушае іх адаптавацца да мясцовых умоў той краіны, у якой яны жывуць. З цягам часу можа адбыцца іх асіміляцыя, як тое здарылася з мінулымі хвалямі беларускай эміграцыі. Захаванне этнічнай ідэнтычнасці эмігрантаў — важная задача грамадзянскай супольнасці за мяжой.
Усё гэта адбываецца на тле катастрафічных працэсаў у самой Беларусі. Фарміруецца таталітарная сістэма без грамадзянскай супольнасці, з мілітарызацыяй грамадскага жыцця. У выніку разбурэння інфраструктуры альтэрнатыўнай Беларусі адбываецца рост даверу да ўладаў. Выкінуўшы праціўнікаў у турму ці эміграцыю, рэжым фарміруе соцыум падданых Лукашэнкі.
У культурным плане краіна хутка ператвараецца ў расійскую правінцыю. Мэтанакіравана разбураюцца інстытуты, якія падтрымлівалі беларускую ідэнтычнасць ці проста забяспечвалі прыстойны ўзровень у розных сферах грамадскага жыцьця. Гэта навука, адукацыя, бізнэс, спорт і інш.
Ці хопіць у дыяспары сілаў, рэсурсаў, крэатыву падтрымліваць, захоўваць беларускую матрыцу, код беларускай нацыі, каб потым у спрыяльны момант перанесці іх у Беларусь, на родную глебу? Адказ невідавочны. У гэтым і палягае сутнасць беларускай драмы.
Згодны вы з такой думкай?
Мая краіна Беларусь
Вялікае інтэрв'ю Аляксандра "Кусь" Клачко "Радыё свабода" ад 12.12.2022
Доўгі шлях да Вольнай Беларусі
https://rferl.link/ER9W
Жыхар нашага гораду Максімчык Дзмітрый Мечыслававіч, асуджаны рэжымам Лукашэнкі на 3 гады "хіміі", выйшаў на волю.
Выйшаў не таму, што адседзеў свой тэрмін, альбо па міласьці нелегітымнага рэжыму.
ВЫЙШАЎ НА ВОЛЮ, БО САМ ТАК ВЫРАШЫЎ!
Нашы віншаванні!
"ПРЫГНЕТ НАРАДЖАЕ НЕ ТОЛЬКІ РАБОЎ. СА СЛАБЫХ - МАГЧЫМА. АЛЕ З МОЦНЫХ ЕН НАРАДЖАЕ ВОЛАТАЎ", - Уладзімір Караткевіч у сваім рамане "Каласы пад сярпом тваім".
З праграмы для 11-га класа па беларускай літаратуры прыбралі гістарычны раман “Каласы пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча, прысвечаны падзеям напярэдадні паўстання Каліноўскага.
Распавядаем, чым характэрна гэты твор, чаму над ім яшчэ ў савецкія часы здзекавалася цэнзура, існуе ці яго працяг і чаму ў школьнай праграме «Каласы» замянілі раманам таго ж пісьменніка «Чорны замак Альшанскі».
https://zer-kalo.xyz/news/cellar/48209.html?inst=7&fbclid=PAAaZgGm49HWp0-wSxhiF_nFQ9u4Xb1MPnS1pFqm2vZ-r3URVWUefD4xpQU2o
РЭКАМЕНДУЕМ ДЛЯ ЧЫТАННЯ гістарычны раман Уладзіміра Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім".
Зрабі КУСЬ
Зрабі КУСЬ, каб вызваліць Беларусь!
Маці-Радзіму, якой ганарусь!
Зрабі КУСЬ, каб вярнуцца дамоў
Зрабі КУСЬ, каб ніколі зноў!
Каб пачвара не вынішчыла нас,
І нашых родных не загнала ў калгас!
Зрабі КУСЬ, каб на волі жыць
І гаспадаром у сваей хаце быць!
Зрабі КУСЬ, каб разбурыць муры,
У якіх сядзяць Беларусі сыны і дачкі.
Зрабі КУСЬ, каб дзеці былі на волі
І каб сябры ніколі не былі ў палоне!
Зрабі КУСЬ, нават калі страшна!
Зрабі КУСЬ, каб беларусам застацца!
З чаго пачаць? - запытаеш ты.
З сябе пачні і мову вучы.
А там ужо на што здатны
Любы беларус для барацьбы прыдатны!
Рабі, не чакай, не глядзі на суседа!
З сябе пачынай, павер у сябе!
Прагні свабоды, імкніся да мэты
І толькі тады
З удзячнасьцю цёплай ад нашых прадзедаў
Сонейка ўстане на нашай зямлі!
01.07.2023
Аляксандр Клачко
Баец ПКК
#паэзія_пратэсту
Я ВАС ЗАПОМНИЛ! Я ВАС НАРИСУЮ!
Известный беларусский художник Алесь Пушкин при невыясненных обстоятельствах умер в реанимации, куда был доставлен накануне из Гродненской тюрьмы №1.
Алесь Пушкин вернулся в Беларусь в конце марта 2021 года из Украины, несмотря на то, что в отношении него было возбуждено уголовное дело. 30 марта 2021 года задержан в Жиличах. Больше на свободу он не вышел.
Он был из тех, кто несломленный нес свой крест с самого начала узурпации власти в Беларуси Александром Лукашенко.
Не раз задерживался по народным статьям, не сворачивал с выбранного пути, который он считал единственно правильным и верным.
Мы приведем полный перечень тех, кто приложил руку к его смерти, начиная с 2021 года.
Ответственные за задержание:
Участковый инспектор Крупского РОВД Беляков Андрей Николаевич,
Начальник ИДН Крупского РОВД Ольга Мосолай,
Бывший начальник Крупского РОВД Фицкевич Дмитрий Васильевич.
Приговор 5 лет колонии строгого режима вынесен судьей Еленой Шилько.
Обвинителем на слушаниях выступил Александр Король.
В ноябре 2022 года судья Александр Кирилович постановил перевести Алеся Пушкина на тюремный режим.
Именно так «работает» репрессивная машина, в которой каждый просто «делает свое дело».
Но в итоге мы все равно узнаем правду. Все виновные в гибели очередного Беларуса будут обязательно наказаны.
Вечная память Герою. Альянс расследователей Беларуси высказывает искренние соболезнования родным и близким убитого.
https://telegra.ph/Otvetstvennye-za-smert-Alesya-Pushkina-07-11
Важно!
В связи с последними событиями просим вас быть более внимательными и обращать внимание на происходящее рядом с вами. Любая подозрительная активность в беларусских населенных пунктах, на земле и в воздухе — всё может быть важно.
Обо всем, что касается военной активности, просьба сообщать в @HajunBYbot.
Обо всех других локальных событиях, не связанных с военной активностью — в @Motolko_bot.
Также для связи можно использовать анонимную форму на сайте.
Рекомендуем пересылать информацию через друзей/знакомых, находящихся за пределами Беларуси, или через анонимную форму на сайте.
Только благодаря беларусам внутри страны мы узнаём обо всем, что происходит в Беларуси.
ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСАЎ
(праз украінскае медыя ТСН)
"Я бачу толькі адзін шлях да вызвалення Беларусі - гэта ЗБРОЯ! Са зброяй у руках.
Хто гатовы - бярыце зброю для вызвалення Беларусі.
Хто не гатовы ўзяць зброю - дапамагайце тым, хто яе возьме. Любым метадам, якім вы зможаце. Маральна нават.
Нават ... разуменне таго, што беларусы, якія могуць вызваліць Беларусь са зброяй у руках - гэта не ворагі, гэта сапраўдныя беларусы, сапраўдныя грамадзяне сваей краіны, якія дбаюць аб яе будучыні. Гэта таксама вельмі важна, калі гэта разуменне ў Вас будзе.
Але, ведаеце, я часам чую: "ГАЛОЎНАЕ - АБЫ НЕ БЫЛО ВАЙНЫ!" "МІРНАЕ НЕБА НАД ГАЛАВОЮ". Гэта не галоўнае!
У турме таксама вайны няма і мірнае неба над галавою.
У канцлагеры таксама мірнае неба над галавою, вайны няма і кулі не свішчуць.
Воля - гэта галоўная каштоўнасьць! А за волю трэба змагацца.
Задайце сабе пытанне кожны: ..."ЧЫМ Я, АСАБІСТА, ГАТОВЫ АХВЯРАВАЦЬ ДЗЕЛЯ ПЕРАМОГІ?"
Рабіце што-небудзь, набліжайце! Рабіце тое, што Вы можаце, што ў Вашых сілах. Неабавязкова трымаць у руках аўтамат.
Пачніце з простага, на мой погляд, - пераходзьце на мову, часцей яе ўжывайце, бо мова - гэта таксама зброя. Мірная зброя, якая дапаможа захаваць Беларусь і аслабаніцца ад акупацыйнай Расеі."
31 сакавіка 2023-га, "Кусь"
З інтэрв'ю байцоў батальена "Волат" палка Каліноўскага украінскаму медыя ТСН (https://youtu.be/r3p9KmUqP-4).
Расейская праваслаўе як база русского мира
"Насаджэнне рускага свету ідзе з патрыярхіі, ад найбліжэйшых дарадцаў патрыярха Кірыла. Ужо даўно ідзе прапаганда, што Беларусь і Расія – адзіны народ.
Таксама сталі прысылаць малітвы для чытання на службах, гэта нібыта малітвы за мір, але яны так складзеныя, што ты нібыта молішся за мір вачыма Расійскай Федэрацыі. Не чытаў гэтых малітваў, бо не згодзен з іх зместам. Асноўныя царкоўныя спікеры таксама цяпер за рускі свет, то-бок так ці інакш гэта цябе даганяе. З другога боку, няма магчымасці працаваць над тым, каб у жыцці праваслаўнай царквы стала больш беларускай культуры. Беларускай мовы ў царкве і так было няшмат, але і ў тых асяродках, дзе яна была, яе павольна прыглушаюць. Калі ты цяпер кажаш, што любіш Беларусь, беларускую мову і культуру, ты не трапляеш у мейнстрым.
Да нядаўняга часу ў пэўнай меры ў царкве можна было выказвацца, але з пачаткам вайны пайшло дырэктыўнае насаджэнне ідэалогіі рускага свету. Для царкоўнай іерархіі прыкмета таго, што ты свой, – гэта калі ты актыўна транслюеш ідэі, што Беларусь і Расія – адзінае цэлае, што мы разам у адным акопе. А калі ты кажаш, што Беларусь – асобная дзяржава са сваёй культурай і прыгожай мовай, адразу трапляеш у разрад падазроных людзей".
Айцец Георгі Рой, які нядаўна перайшоў з БПЦ (РПЦ/МП) у Канстантынопальскі патрыярхат, распавёў, як праваслаўныя папы ў Беларусі парапагандуюць русский мир. Нічога ў гэтым новага і дзіўнага, аднак варта пра гэта нагадваць, бо гэта з'ява, якая працягваецца ўжо не першае стагоддзе ў нашай краіне, так што не ўзнікла толькі нядаўна.
❗️ Каб памяталі: зачыстка Баранавіч
Часам пярэваратні ў пагонах упэўнены, што іх не знойдуць, або што за злачынствы адкажа толькі кіраўніцтва. Або спадзяюцца, што ўсё зафіксавана толькі ў Менску, і ў іншых гарадах ніхто і ні пра што не даведаецца…
У сённяшнім відэа, на прыкладзе з Баранавічаў «Дзікае Паляванне» пакажа, што гэта не так!
📼 https://youtu.be/MYoLHWPaW-4
Расейскія акупанты павінны стаць угнаеннем для украінскай і беларускай зямлі.
Гэты жаўнер ЗСУ - сапраўдны герой, які любіў сваю радзіму ✊
Годны прыклад мужнага чалавека.
Чарговае злачынства нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі, здзейсненае бруднымі рукамі месцячковых карнікаў супраць Беларусі.
Віншуем, таварышы! Чым менш у Беларусі беларускага - тым хутчэй вас заменяць вышыя расейскія калегі.
https://daoewxjjsasu2.cloudfront.net/post/chto-nebos-sami-i-sdali-pil-deboshiril-net-ekstrem/189172/
Мы падтрымалі вашую прапанову моўных дыверсій. (Спасылка на пост)
Як гэта адбывалася? Сустрэліся зь сябрамі на раёне, дамовіліся, вызначылі цэлі (крамы, банкі, пошта, аптэкі, паліклінікі). У адпаведнасьці з гэтым склалі прыкладныя наборы фраз ну і пачалі. Тыя, хто адчуваў сябе няўпэўнена, аб'ядноўваліся ў кампаніі па некалькі чалавек.
Што можна сказаць праз месяц моўных дыверсій?
- Прадавачкі ў краме перасталі казаць: "Здравствуйте". Цяпер яны вітаюцца: "Добры дзень". "Дзякуй" і "Калі ласка" - ў іх ўжо таксама трывала гучаць.
- Прадавачка ў шапіку цяпер пытаецца, як будуць разьлічвацца: "карткай" ці "гатоўкай".
- У банку апынуліся адразу два беларускамоўных супрацоўнікі - размаўляюць з кліентамі па-беларуску без аніякіх запінак.
- У паліклініцы ўвогуле добра: па-беларуску і ў рэгістратуры адказваюць, і ў габінэце на прыёме.
- На пошце "паштоўкі" супрацоўнікі самі прапануюць.
- У аптэках пакуль што слабавата: "гарбату для нырак" так і не знайшлі😂😂😂 Але нічога, тут мы дапрацуем.
- Мы самі сталі ўпэўнена камунікаваць па-беларуску "на людзях"😊
- Ну і паўсюль, дзе ёсьць электронныя чэргі стараемся пераключаць іх на беларускую мову.
Людзі, ўсё рэальна. Галоўнае выйсьці за межв, у якія нас запіхвалі дзесяцігоддзямі. Проста размаўляйце па-беларуску. А як страшна пачаць аднаму - ідзіце з групай падтрымкі. Робім, што можам. А размаўляць мы можам.
Камэнтар ад РазМовы:
Дзякуй, заўсёды прыемна, калі ідэя трапляе на глебу і дае ўсходы. Спадзяемся, што гэты досьвед будзе пашырацца, бо ўзяць удзел у беларусізацыі свайго раёну можа кожны.
УВАГА! У мэтах бясьпекі беларусам зь Беларусі раім не "сьвяціцца" пад гэтым пастом у комэнтах; калі ў вас ёсьць меркаваньні, калі ласка, камунікуйце з ботам - усім адкажам.
#моўныя_дыверсіі
#моўныя_гісторыі
#што_рабіць
З 11:25 асабісты погляд на вызваленне Беларусі жыхара нашага горада Баранавічы Клачко "Кусь" Аляксандра.
Зум з дыяспарай беларусаў Вялікай Брытаніі з нагоды гадавіны Слуцкага збройнага чыну:
https://www.youtube.com/watch?v=2UShqj8ORng