Расследаванні пра Беларусь Робім нябачнае бачным. Улады Беларусі прызналі нас экстрэмістамі. звязацца з намі: @buro_editors Наш інстаграм https://instagram.com/buromedia_by Падтрымаць рэдакцыю https://www.patreon.com/buromediaby
Падтрымай "Бюро" на Patreon.
На мінулым тыдні журналісты нашай рэдакцыі былі абвешчаныя ў крымінальны вышук у Беларусі і Расіі.
Крымінальны пераслед мы расцэньваем як рэакцыю на нашыя расследаванні і як спробу ціску дзеючай улады на незалежную журналістыку.
Таксама ў гэтым годзе беларускія ўлады прызналі нашыя сацсеткі і сайт «Бюро» “экстрымісцкімі матэрыяламі”. У сувязі з гэтым мы нагадваем вам пра ўласную бяспеку.
Калі вы хочаце падтрымаць "БЮРО" — вы можаце падпісацца на наш Patreon. Для нашых платных падпісчыкаў мы публікуем ранні анонс расследавання, а таксама плануем дасылаць і іншыя бонусы ад рэдакцыі.
Нямецкая пракуратура спыніла расследаванне па абыходзе санкцый з боку кампаніі Alutech.
Але падсанкцыйная прадукцыя працягвае паступаць у Чэхію, а таксама прадаецца ў Вялікабрытаніі. Там патрабуюць правесці расследаванні дзейнасці кампаніі.
Пракуратура нямецкага горада Білефельд спыніла расследаванне па абходзе санкцый з боку кампаніі Alutech з-за "адсутнасці дастатковых падазрэнняў, паколькі не ўдалося даказаць дзеянне, якое мае крымінальнае значэнне".
■ Чэшская лагістыка. На пачатку ліпеня нашыя калегі з чэшскага выдання investigace.cz больш падрабязна распавялі пра лагістычны цэнтр Alutech у Чэхіі, праз які распаўсюджвалі падсанкцыйную прадукцыю ў ЕС.
Таксама чэшскія расследавальнікі даведаліся, што гаражныя вароты Alutech па-ранейшаму прапануюцца дыстрыбʼютарамі як на чэшскім, так і на славацкім рынках. І прадаўцы не хаваюць, што ўсе яны зроблены ў Беларусі і ўвозяцца дагэтуль у ЕС. На падставе гэтай інфармацыі быў пададзены запыт на расследаванне ў чэшскую мытню.
■ У Вялікабрытаніі занепакоены. Кампанія Alutech прыцягнула да сябе ўвагу не толькі ў Еўрасаюзе. Дэпутатка парламенту Вялікабрытаніі Шывон Макдонах, якая таксама сябра спецыяльнага камітэту казначэйства, заявіла, што кампанія Alutech «працягвае імпартаваць забароненую прадукцыю ў Вялікабрытанію», паведамляе BBC.
Яна заклікала падатковыя органы краіны прыняць меры супраць Alutech і іншых фірмаў, якія падазраюцца ў абыходзе санкцый. Сябры спецыяльнага камітэту Казначэйства занепакоеныя тым, што рэжым санкцый не працуе, і пачалі сваё расследаванне.
У сакавіку гэтага года “Бюро” сумесна з нямецкім выданнямі Paper Trail Media і Manager Magazin выпусцілі расследаванне пра тое, што кампанія Alutech абыходзіць санкцыі і пастаўляе ў Еўрасаюз падсанкцыйную прадукцыю. Робіць яна гэта праз сваю расійскую кампанію і чэшскі лагістычны цэнтр.
Сутнасць у тым, што праз тыдзень пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну Еўрапейскі саюз забараніў увозіць з Беларусі многія важныя тавары. Так холдынг «Алютэх» пазбавіўся магчымасці пастаўляць у краіны ЕС панэлі, вароты і дзверы са сталі.
Неўзабаве набыла моц забарона і на імпарт металургічнай прадукцыі з Расіі, але панэлі, вароты і дзверы са сталі не падпалі пад новыя абмежаванні ЕС. То бок, з Беларусі некаторую прадукцыю «Алютэха» ў ЕС вывозіць ужо было нельга, а вось Расію забарона не закранула. І «Алютэх» скарыстаўся гэтым пралазам.
Прачытаць расследаванне «Таемныя здзелкі Алютэха» пра гэта можна ў нас на сайце.
🍷 Кашалёк Лукашэнкі пастаўляе пуцінскія віны ў Беларусь. Больш як адзінаццаць тысяч бутэлек з пуцінскіх вінаробняў у 2024 годзе завезла ў Беларусь кампанія «Вінны дом». Яна звязаная з набліжаным да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсоўцам Сяргеем Цяцерыным.
Гаворка пра белыя віны «Азюр», «Сонечны вечар» і чырвоныя «Арэна», «Вечарніца». Гэта прадукцыя вінаробняў «Крыніца» і «Сядзіба Дзіўнаморскае». Абедзве вінаробні знаходзяцца побач з вядомым «палацам Пуціна» ў Геленджыку і звязаныя з кіраўніком Расіі. Пра сувязі гэтых вінаробняў з Пуціным і яго атачэннем шмат разоў расказвалі расійскія расследавальнікі.
Калі вы ведаеце, дзе можна ў Мінску пакаштаваць "пуцінскія віны" пішыце нам — @buro_editors
Кампанія «Вінны дом», якая завезла віны ў Беларусь, была створаная ў снежні 2020 года. Яна пастаўляе замежныя алкагольныя напоі (напрыклад, папулярны нямецкі брэнд Jägermeister).
На 75% кампанія «Вінны дом» належыць Яўгену Лівенцаву — былому дырэктару цяцерынаўскай кампаніі «БелПакЗаб». Астатнія 25% у фірмы «Біяркам», якая таксама звязаная з бізнэс-партнёрамі Цяцерына. Кіруе арганізацыяй Юлія Саннікава. Яна былая супрацоўніца іншай цяцерынаўскай кампаніі «БелГлобалГарант».
Пуцінскім віном «Сядзібы Дзіўнаморскае» не раз частаваўся Аляксандр Лукашэнка на сустрэчах з Пуціным. Упершыню яно згадваецца ў меню двух аўтакратаў на ўрачыстым абедзе ў 2019 годзе, які праходзіў у афіцыйнай рэзідэнцыі Пуціна – Бачароў Ручай. Пасля гэтага віны «Сядзібы Дзіўнаморскае» згадваліся як мінімум яшчэ ў 2022 і 2024 гадах на сустрэчах Пуціна і Лукашэнкі.
Цяцерын не першы беларускі бізнэсовец, які вырашыў завозіць у краіну «пуцінскія віны». Хто яшчэ пастаўляў у Беларусь прадукцыю "пуцінскіх вінаробняў" чытайце на сайце "Бюро".
Дарэчы, нядаўна мы распавядалі пра іншы "эксклюзіўны" бізнэс Цяцерына — пастаўкі ў Беларусь брэндавых заходніх ласункаў.
🔎 Фігурант расследавання "Бюро" на радары ў Літоўскай мытні.
У Літоўскай мытні патлумачылі, што яны ведаюць пра дзейнасць кампаніі Skani siunta, якая дапамагала дастаўляць аўтамабілі ў Беларусь і Расію ў абыход еўрапейскіх санкцый.
Skani siunta фігуруе ў нашым расследаванні «Truck dealers». Літоўская кампанія дапамагала абыходзіць еўрапейскія санкцыі супраць Беларусі і Расіі. Гаворка ідзе пра пастаўкі грузавікоў.
У сакавіку 2022 года Еўрасаюз забараніў экспартаваць дарожныя цягачы ў Расію і Беларусь. Каб абысці санкцыі, дамовы афармляюць праз Казахстан і Кыргызстан, бо на іх не распаўсюджваюцца абмежаванні. Мы раскрылі сетку кампаній, якія карыстаюцца гэтай шэрай схемай.
Напрыканцы чэрвеня 2024 года ЕЗ зачыніў гэтую шчыліну, увёўшы новыя санкцыі супраць афіцыйнага Мінску. Цяпер дзейнічае забарона на экспарт з ЕЗ у Беларусь легкавых аўтамабіляў з аб'ёмам рухавіка звыш 1,9 літра і клірансам роўным ці звыш 165 мм.
Не выключана, што дастаўцы будуць шукаць іншыя абыходныя шляхі для транспарціроўкі дарагіх машын у Расію, з-за чаго вырасце кошт тэхнікі. Для афармлення дамоваў, як і ў выпадку з грузавікамі, могуць выкарыстоўваць падстаўныя кампаніі з Казахстану, Кыргызстану і іншых краін.
Цалкам навіну чытаць на сайце. А тут без VPN.
Падтрымаць працу рэдакцыі "Бюро" на Patreon.
💥 Новае расследаванне "Бюро"! Пра беларускія бізнесы на акупаваных украінскіх тэрыторыях.
Заходнія інвестары не ідуць у рэгіёны Крыма і Данбаса з палітычных меркаванняў ці з-за пагрозы санкцый. А вось беларускія прадпрымальнікі, звязаныя з Аляксандрам Лукашэнка, наадварот, разгарнулі даволі шырокую дзейнасць.
«БЮРО» выявіла дзясяткі арганізацый з беларускімі капіталам у Сімферопалі, Севастопалі, Марыўпалі ды іншых акупаваных месцах.
Нітачкі ад адной фірмы вядуць да ўплывовай расійскай сям'і, уладальнікі іншых кампаній — спартыўны функцыянер, былы чыноўнік і супрацоўнік КДБ.
У нашым новым расследаванні «ГРОШЫ НЕ ПАХНУЦЬ» мы падрабязна расспавядаем пра некаторыя з іх. А таксама пра тое як яны змаглі абагаціцца на акупаваных тэрыторорыях дзякуючы сувязям з Аляксандрам Лукашэнкам.
Тут чытаць без VPN.
"Лакшары аўтасалон" пад адкрытым небам. Дзесяткі люксавых машын захраслі ў літоўскім пункце пропуска “Меднікі”.
Наша гісторыя пра люксавыя машыны займела працяг. Праз некалькі месяцаў пасля нашага расследавання пра люксавыя аўто літоўская мытня пастрожыла кантроль на мяжы, каб спыніць рээкспарт дарагіх аўтамабіляў у Расію праз Беларусь.
Мы з’ездзілі на літоўска-беларускую мяжу, каб пабачыць усе на ўласныя вочы. Шмат люксовых машын на транзітных нумарах прыпаркавана на памежнай запраўцы і нават у дварах памежных вёсак.
На адным з такіх падворкаў мы налічылі каля чатырох дзесяткаў аўтамабіляў. Сярод іх - BMW, Mercedes, Audi ды іншыя маркі. Выглядае, як сапраўдны аўтасалон пад адкрытым небам.
Гаспадары не захацелі за намі размаўляць і прагналі з падворка.
Нашае расследване пра тое, як праз Беларусь возяць люксавыя машыны — чытайце на сайце.
Падтрымаць "Бюро" можна праз Patreon.
Вельмі салодкія справы: хто зарабляе грошы на брэндавых прысмаках у Беларусі?
Пасля працяглай адсутнасці ў Беларусь вярнуліся вафлі Kinder Bueno.
Мы даведаліся, што слодыч у беларускія крамы пастаўляе наш стары знаёмец сябар Аляксандра Лукашэнкі, бізнэсовец Сяргей Цяцерын.
Пасля ўвядзення санкцый Еўрасаюза Лукашэнка вырашыў забараніць увозіць у Беларусь харчовыя прадукты з «недружалюбных краін».
Але выключэннем стаў бізнэс Сяргея Цяцерына. На яго забарона не дзейнічала.
Сярод таго, што эксклюзіўна завозіць Сяргей Цяцерын у Беларусь мы знайшлі:
■ цукеркі Ferrero Rocher
■ вафлі Kinder Bueno і шакаладкі Kinder
■ дражэ TIC TAC
■ паста Nutella і батончыкі Nutella B-ready
■ цукеркі Raffaello
■ шакалад Schogetten
■ чыпсы Pringles
■жэлацінкі Haribo
■ дражэ M&M´s Minis
■ шакалад Ritter Sport ды іншае.
Цалкам чытайце на нашым сайце.
А тут чытаць без VPN.
👑 ТОП 5 УПРЫГОЖВАННЯЎ ТАЦЦЯНЫ АНОШКІ
Намесніца старшыні "групы кампаній Алексвіт" (звязаных з Віктарам Шэйманам) Таццяна Аношка любіць дарагія ўпрыгажэнні.
Мы вывучылі профілі Таццяны Аношкі ў сацсетках і сабралі ТОП-5 самых дарагіх яе ўпрыгожванняў.
■ 1. Каралі BVLGARI з дыяментамі $ 56 000
■ 2. Залаты гадзіннік з перламутрам ад Van Cleef & Arpels - $ 13 500
■ 3. Залатое здвоенае кальцо з малахітам ад Van Cleef & Arpels - $ 7 700
■ 4. Залатыя завушніцы-матылі з перламутрам і тыгровым вокам Lucky Alhambra ад Van Cleef & Arpels - $ 7 150
■ 5. Залаты кулон з малахітам ад Van Cleef & Arpels - $ 7 000
Агульна мы налічылі ў сям’і Аношкаў адзення і аксесуараў больш як на 130 000 $, з якіх ювелірныя ўпрыгажэнні пацягнулі амаль на 115 000 $. І гэта яўна толькі ніжняя мяжа – тое, што ў нас атрымалася знайсці, ідэнтыфікаваць і ацаніць
Рэальны маштаб выдаткаў на матэрыяльныя брэндавыя даброты, адпачынкі і нерухомасць можа быць у разы большы.
Сямейства Аношкаў – кіраўнікі сярэдняга звяна з «абоймы» Віктара Шэймана, але зарабляюць і трацяць столькі, колькі сярэднестатыстычнаму беларусу нават і не снілася.
Заробленыя на шэрых схемах, абыходзе санкцый і кантрабандзе казачныя грошы Аношкі трацяць на брыльянтавыя ўпрыгажэнні, брэндавую вопратку, пералёты бізнэс-класам, раскошныя курорты, вячэры з шампанскім і ікрой, ганарары зоркам.
Падрабязней пра "лакшары" жыццё сям'і Аношкаў чытайце ў нашым новым расследаванні — "Новыя Беларускія"
All inclusive. Як Таццяна Аношка траціць грошы на лакшары-тусоўках.
Дубай — гарачы і вар'яцка дарагі горад. Тут, на гламурным востраве Палм-Джумейра, ўзвышаецца знакаміты гатэль Atlantis The Palm, сярод гасцей якога былі заўважаны Кім Кардаш'ян, Джэніфер Лопес... І беларуская “бізнесвумен” Таццяна Аношка.
Тут навагоднюю ноч адыходзячага 2022-го года Таццяна сустрэла на гала-вячэры дзе выступала спявачка Кайлі Міноўг. Вечарынка пачалася з канапэ і шампанскага, затым гасцям падавалі мноства страў з раскошнага шведскага стала: ад лобстараў і ікры да жывых сушы і дэсертаў ручной працы. Частавалі гасцей не толькі марскімі далікатэсамі, але і вытанчаным французскім шампанскім Dom Pérignon.
Цана за бутэльку Dom Pérignon Luminous з зіхоткай этыкеткай стартуе ад 250 € і можа дасягаць 9200 €. Імаверна, алкаголь – гэта камплімент ад установы і яго кошт ужо ўваходзіць у дэпазіт, які трэба было аплаціць за ўдзел у гэтай грандыёзнай тусоўцы. Самы «бюджэтны» з прапанаваных варыянтаў пасадкі для дарослага – 1600 $ з чалавека.
На суму, якую Таццяна Аношка патраціла за гэты навагодні вечар, сярэднестатыстычны беларус можа карміць сваю сям'ю без малога пяць месяцаў.
Што гэта за бізнесвумен и адкуль у яе такія грошы?
Таццяна Аношка — адна з давераных кіраўнікоў бізнес-праектаў звязаных з Віктарам Шэйманам. Яны займаюцца мытным афармленнем, лагістыкай, дапамагаюць абыходзіць санкцыі і ўдзельнічаюць у так званым "паралельным імпарце". Падрабязней пра яе працу ў праектах Шэймана і лакшары жыццё — ў нашым новым расследаванні "Новыя Беларускія".
Прывітанне, на сувязі Аляксей Карпека, журналіст і сузаснавальнік “БЮРО”.
«БЮРО» — гэта група беларускіх журналістаў-расследавальнікаў. Кожны месяц мы публікуем новае расследаванне.
За апошні час мы расследавалі як беларускія кампаніі ў абыход заходніх санкцыяў пастаўляюць у Расію люксавыя аўто, грузавікі і абсталяванне для вырабу мікрасхем.
Мы распавядалі пра тое, як вярхушка Беларускага Чырвонага Крыжа “жыруе” за грошы донараў.
Як праўладны праваслаўны манастыр пазбягае падаткаў.
Мы расказвалі якія прыватныя школы ў Беларусі засталіся і як яны звязаны з уладамі.
Мы выкрываем тых, хто выкарыстоўвае грошы і ўладу на шкоду грамадству. З-за нашых расследаванняў еўрапейскія палітыкі ўводзяць санкцыі, чыноўнікі ініцыююць праверкі і заводзяць крымінальныя справы.
«БЮРО» - член OCCRP, буйной сеткі журналістаў-расследавальнікаў. Гэта адкрывае перад намі шмат магчымасцяў у супрацоўніцтве з журналістамі з іншых краін.
Падпісвайцеся на нашыя сацсеткі, неўзабаве мы выпусцім новае расследаванне.
➡️ Instagram
➡️ Twitter (X)
А таксама нагадваем, што пры жаданні вы можаце падтрымаць нашу працу праз Patreon
«БЮРО» стала членам Цэнтра па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці (Organized Crime and Corruption Reporting Project — OCCRP). Гэта адна з буйнейшых ў свеце расследавальніцкіх арганізацый.
OCCRP займаецца журналісцкімі расследаваннямі, што выкрываюць карупцыю і іншыя злачынствы ва ўсім свеце. Яна аб’ядноўвае больш як 60 рэдакцый у Еўропе, Цэнтральнай Азіі і Афрыцы, на Каўказе і Блізкім Усходзе, Лацінскай Амерыцы і паўднэвай частцы Ціхага акіяна.
«Мы ганарымся тым, што дапамагаем падтрымліваць СМІ, якія працуюць у выгнанні, асвятляючы падзеі ў такіх складаных краінах, як Сірыя, Азербайджан, Венесуэла і Беларусь», — адзначыў выдавец OCCRP Дру Саліван.
У лютым «БЮРО» выпусціла сумеснае з OCCRP расследаванне пра пастаўкі абсталявання для расійскіх вайскоўцаў.
Членства ў OCCRP — вялікі гонар і высокая адзнака нашай працы.
Уваходжанне ў такі буйны міжнародны кансорцыум адкрывае перад «БЮРО» яшчэ болей магчымасцяў у трансмежавым супрацоўніцтве.
Чытайце падрабязней на нашым сайце.
Ранцье Алексін. Колькі «кашалёк» Лукашэнкі зарабляе на нерухомасці ў Дубаі.
Дубайская нерухомасць стала прывабнай інвестыцыяй для бізнэсоўцаў, якія падпалі пад заходнія санкцыі з-за сувязяў з Аляксандрам Лукашэнкам. Яны лічацца ўладальнікамі люксавых апартаментаў на гламурным востраве Палм-Джумейра і зарабляюць на здачы жылля ў арэнду. Гэта вынікае з уцечкі дадзеных пра сотню тысяч аб’ектаў нерухомасці ў Дубаі, іх уладальнікаў і выкарыстанне, у асноўным з 2020 па 2022 гады.
У дубайскай уцечцы — дадзеныя пра нерухомасць дзясяткаў беларусаў, у тым ліку сям’і бізнэсоўца Аляксея Алексіна, аднаго з «кашалькоў» Лукашэнкі. Са звестак пра здзелкі з Дубая вынікае, што ў канцы 2009 года ён набыў сабе кватэру у жылым комплексе на востраве Палм-Джумейра. Плошча кватэры - 140 квадратных метраў. Кошт кватэры ~ 400 тысяч долараў. З 2021 па 2023 гады жыллё здавалася ў арэнду. Гаспадар атрымаў за паслугі > 90 тысяч долараў.
За тры кіламетры ад кватэры Аляксея Алексіна знаходзіцца віла, запісаная на ягонага сына — Дзмітрыя Алексіна. Асабняк на востраве Палм-Джумейра купілі ў пачатку 2013 года. Плошча вілы - 600 квадратных метраў. Кошт вілы > 3,5 млн долараў.
Як Аляксей Алексін зарабляе на такое жылле? І якая яшчэ сям’я падпаўшая пад санкцыі з-за сувязяў з рэжымам Лукашэнкі валодае нерухомасцю у Дубаі? Чытайце ў нашым новым матэрыяле «Ранцье Алексін» цалкам на нашым сайце.
Нашыя калегі з БРЦ таксама падрыхтавалі цікавы матэрыял па дубайскай уцечцы. Падрабязна пра тое, калі і як сваю нерухомасць у Дубаі купілі будаўнічыя гаманцы Лукашэнкі і што з ёй зрабілі, глядзіце ў іх @Belarus_Files.
Пакінулі «сваіх» і для сябе. У 2022 годзе беларускія ўлады вырашылі, што прыватныя школы – пагроза. Яны дрэнна рэгулююцца, і ўвогуле рассаднік «антыдзяржаўных ідэй». І зачынілі амаль усе прыватныя школы.
■ Але для «сваіх» пакінулі шэраг прыватных школ, куды з вуліцы амаль не патрапіць.
«Гэта такая “школа для сваіх”, у якой вучыцца ўнук Віктара Шэймана [даўняга паплечніка Аляксандра Лукашэнкі], таму яе і пакінулі», – паведаміла журналісту «Бюро» крыніца са сферы адукацыі пра школу “Эка-эл”.
■ Уласнікі школ, якія супраціўляліся закрыццю, атрымлівалі пагрозы:
«Некаторым проста казалі: “Будзеце шукаць магчымасці неяк застацца ў гульні, мы вас пасадзім”. І нават больш – некаторым давялося з’язджаць, бо спрабавалі нешта шукаць. Так што гаворка пра тое, што закон працуе не для ўсіх, а для абраных».
■ Магілёўская прыватная школа “Канкорд”, якая належыць буйному бізнесоўцу Яўгену Баскіну, змагла выжыць дзякуючы пераходу настаўнікаў і вучняў прыватнай школы пад крыло дзяржаўнай на час ліцэнзавання. Дык можа такі варыянт быў прапанаваны і іншым прыватным школам Беларусі?
«Калі б мы таксама маглі ўвайсці ў склад дзяржаўнай школы, каб захаваць сваю справу, мы б так і зрабілі. Але не ўсім так можна», – пракаментавала сітуацыю нашая другая крыніца са сферы адукацыі.
■ Экспертка па адукацыі Святлана Мацкевіч расказала @buroby, што школы, якія засталіся, патрэбны быццам бы для падкрэслівання “элітарнасці” набліжаных да ўлады людзей:
«Яны быццам пакідаюць гэтыя школы для сябе. Для сваіх чыноўнікаў. Для свайго ўнутранага карыстання. Калі раней прыватнымі школамі карыстаўся сегмент высокааплатных, заможных беларусаў, то цяпер заможнымі беларусамі лічацца людзі, якія максімальна набліжаныя да ўлады. Калі яны набліжаныя, то бок чыноўнікі і гэтак далей, то гэта нейкая своеасаблівая элітарнасць. Калі гэта эліта, то значыць, для іх павінны быць і адпаведныя элітарныя школы».
➡️Наша расследаванне «Застацца ў жывых» пра прыватныя школы Беларусі чытайце на нашым сайце.
➡️ Тут чытаць без VPN.
Звязаная з сям’ёй Лукашэнкі кампанія зарабляе на радыё ў Беларусі. Яна кантралюе радыёстанцыі «Супер FM» і «Душэўнае радыё», а хутка запусціць «Радыё Шансон» разам з Упраўленнем справамі Лукашэнкі.
У Беларусі з’явіцца сваё «Радыё Шансон». Яно плануе пачаць кругласуткавае вяшчанне з верасня гэтага года. Ліцэнзію на вяшчанне сёлета ў сакавіку атрымала прыватная фірма «Музычная частата». Летась кампанія зарабіла амаль 200 тысяч рублёў чыстага прыбытку (больш як 60 тысяч еўра).
Хто ж стаіць за гэтай даволі паспяховай фірмай? 21% кампаніі знаходзіцца ва ўласнасці Рэспубліканскага культурна-асветніцкага цэнтра Упраўлення справамі Лукашэнкі (канцэртная зала «Мінск»). Яшчэ 30% – у дзяржпрадпрыемства «Дом прэсы», якое належыць Міністэрству інфармацыі. І 49% валодае ТАА «Музычная медыякампанія».
«Музычная медыякампанія» належыць Палацу рэспублікі (30%) Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі і прыватнай кампаніі «АНСЛ прадакшн» (70%). Апошняя запісаная амаль цалкам на Андрэя Урублеўскага (95%) – аднаго з падначаленых Дзмітрыя Лукашэнкі. У 2023 годзе выручка «Музычнай медыякампаніі» склала 6,5 мільёна рублёў, або крыху больш за 2 мільёна еўра.
Імаверна, Урублеўскі выконвае ў «АНСЛ прадакшн» функцыю намінальнага ўладальніка, каб схаваць удзел у кампаніі жонкі свайго патрона. Абрэвіятура АНСЛ вельмі нагадвае ініцыялы жонкі сярэдняга сына Лукашэнкі – АНна Сяргеевна Лукашенко.
Цалкам навіну чытайце на нашым сайце
Беларускі порт у Мурманску пабудуе «бізнэсвумэн» з каманды «нафтавага кашалька» Лукашэнкі. Расследавальнікі @buroby высветлілі, што да будаўніцтва порта ў Мурманску можа мець дачыненне «нафтавы кашалёк» Лукашэнкі Мікалай Варабей і яго кампаніі.
На днях паведамлялася, што беларускія інвестары плануюць пабудаваць порт у Мурманскай вобласці. Пагадненне пра гэта падпісалі губернатар Мурманскай вобласці Андрэй Чыбіс і гендырэктар расійскай кампаніі «Марскі тэрмінал «Вароты Арктыкі» Андрэй Бунакоў. Уладальнікамі ж кампаніі лічацца нейкая беларуска Нэлі Малярова (1%) і беларуская кампанія «Лагістык Энерджы» (99%). Хто ж гэтыя раптоўныя інвестары?
Журналісты reform.news распазналі ў Андрэі Бунакове былога гендырэктара «Белшыны», якога год таму затрымлівалі. І за якога тады заступаліся прадстаўнікі дзейнай улады — Раман Галоўчанка, Наталля Качанава і Пётр Пархомчык.
Кампанія «Лагістык Энерджы», якой аднаасобна з лістапада 2022 года валодае Нэлі Малярова, зарэгістраваная па тым жа адрасе, што і іншая вядомая лагістычная кампанія «Белказтранс». Гэта актыў Мікалая Вараб’я, які быў запісаны на яго асабіста да снежня 2020 года.
Дзякуючы @cpartisans_by мы змаглі даведацца, што Нэлі Малярова працавала ў «Белказтрансе» ў 2021 годзе, яна родам з Наваполацка. А ейны муж Аляксандр Маляроў лічыўся супрацоўнікам іншай кампаніі, якой сувалодаў Мікалай Варабей, — «Інтэрсэрвіс». Мы спрабавалі звязацца з Нэлі Маляровай праз ейных бацькоў. Яны абяцалі перадаць дачцэ просьбу пра інтэрв’ю, але пакуль яна нам не ператэлефанавала. Нэлі, мы чакаем вашага званку!
Дырэктар «Лагістык Энерджы» Марат Малецкі адмовіўся ад каментараў. Але мы змаглі знайсці, што яго поўны цёзка двойчы быў назіральнікам у Наваполацку на выбарах у Беларусі — дэпутацкіх у 2019 годзе і прэзідэнцкіх у 2020 годзе. А таксама тое, што яго цёзка быў начальнікам вытворчага аддзела завода «Палімір» у Наваполацку.
Чытайце цалкам навіну на нашым сайце.
А тут без VPN.
⚡️🚔 Лукашэнкаўскія ўлады абʼявілі журналістаў «Бюро» ў міждзяржаўны вышук.
Як нам стала вядома, журналісты рэдакцыі @buroBY былі абвешчаныя ў крымінальны вышук у Беларусі і Расіі. Нашыя калегі з @mediazona_by знайшлі нас у расійскай базе вышуку МУС.
З гэтага вынікае, што журналісты «Бюро» фігуранты крымінальнай/крымінальных справаў. Па нашай інфармацыі, гэтыя крымінальныя справы ўзбуджаныя па «экстрэмісцкіх» артыкулах.
Крымінальны пераслед каманды «Бюро» мы расцэньваем як рэакцыю на нашыя расследаванні і як спробу ціску дзеючай улады на незалежную журналістыку.
Калі вы хочаце падтрымаць "БЮРО" — вы можаце падпісацца на наш Patreon.
🍾 Які алкаголь пастаўляе ў Беларусь кампанія, звязаная Сяргеям Цяцерыным?
У Сяргея Цяцерны ёсць кампанія “Вінны дом”, якая возіць заходнія алкаголь ў Беларусь. Як мы даведаліся, кампанія прывозіць усе напоі па замове, то бок яны аптовыя пасярэднікі, а не канчатковыя прадаўцы.
Нядаўна мы распавядалі, што гэтая кампанія прывезла ў Беларусь партыю “пуцінскіх він” з вінаробняў “Крыніца” і “Сядзіба Дзіўнаморскае”.
Мы вырашылі паглядзець, што яшчэ возіць гэтая кампанія ў Беларусь. Вось самыя цікавыя пазіцыі, якія мы знайшлі:
■ вядомы нямецкі лікёр JÄGERMEISTER
■ чэшскі лікёр BECHEROVKA
■ лікёры JIM BEAM з ЗША — са смакамі яблыка, чарэшні і мёду
■ аўстрыйскія віны ад вінаробняў GERHARD WOLHMUTH ды WEINGUT EICHINGER
■ А таксама дзясяткі тысяч бутэлек еўрапейскіх він з Іспаніі, Германіі і Італіі.
Таксама кампанія возіць віна ды іншы алкаголь з Арменіі і Грузіі.
Дзякуючы гэтым пастаўкам кампанія Вінны дом атрымала ў 2023 годе выручку ў 16 мільёнаў рублёў.
Крымінальнае мінулае бізнэсоўца і беларускага спартыўнага функцыянера Віктара Крэйдзіча. Ён адзін з фігурантаў нашага расследавання «Грошы не пахнуць» пра бізнэсы беларусаў на акупаваных тэрыторыях Украіны.
Віктар Крэйдзіч – прадпрымальнік з 90-х, саўладальнік шэрагу кампаній пад агульнай назвай «Выток». Адны прадпрыемствы холдынга ўжо ліквідаваныя, іншыя працуюць і сёння.
Бізнэс-кар’еру Крэйдзіча цяжка назваць крышталёва чыстай. Бізнэсовец засвяціўся ў дзвюх крымінальных справах у 2007 і 2008 гадах.
Першая звязаная са злачыннай групай, якая шуравала на мытні «Заходні Буг» пад апекай сталічнага начальства. Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, хітрыя дзялкі пераправілі з Еўропы ў Расію не менш за тысячу партый бытавой і камп’ютарнай тэхнікі, адзення і абутку па падробленых дакументах, каб не плаціць мытныя пошліны ў беларускі бюджэт. Адзін з эпізодаў апісвае ролю Крэйдзіча як пасярэдніка ў перадачы хабару для мытнікаў. Гаворка ідзе пра суму ў $ 10 000.
Другая справа таксама звязаная з карупцыяй. Яе галоўны фігурант – былы намеснік начальніка камітэта па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Мікалай Кудзелка. Палкоўнік у запасе браў хабар за крышаванне бізнэсу. Крэйдзіч перадаў яму за два заходы $ 20 000. Мінгарсуд даў Кудзелку дзевяць гадоў калоніі, а Крэйдзіча да таго часу ўжо і следу не стала.
З сярэдзіны 2006 года ён атабарыўся ва Украіне, куды яго запрасілі на працу ў якасці трэнера нацыянальнай зборнай па вольнай барацьбе. Беларускія ўлады спрабавалі дамагчыся яго экстрадыцыі па абвінавачанні ў дачыненні да арганізаванай злачыннасці, дапамаганні хабарніцтву і іншых злачынствах.
Спачатку Крэйдзіча затрымалі і хацелі выдаць. Ён абскардзіў экстрадыцыю ў судзе. Маўляў, у Беларусі яму пагражае небяспека «жорсткага абыходжання і несправядлівага судовага разбору з боку ўладаў».
Пакуль ішоў разбор, Крэйдзіч атрымаў статус бежанца ва Украіне. У выніку яго не выслалі ў Беларусь.
Падрабязна пра бізнэс Крэйдзіча на акупаваных тэрыторыях Украіны чытайце ў нашым расследаванні «Грошы не пахнуць».
Гэтае расследаванне падрыхтавана ў партнёрстве з праектам «Схеми» украінскай службы «Радіо Свобода Україна».
Беларускі спартовы функцыянер валодае санаторыем у Крыму.
У Прыватным сектары у прыгарадзе Еўпаторыі ўзвышаецца бледна-ружовы корпус санаторыя «Карал». Адзін з яго гаспадароў – ураджэнец Пінска Віктар Крэйдзіч. Ён не толькі бізнэсовец, але і спартовы функцыянер — намеснік старшыні Беларускай федэрацыі барацьбы.
Санаторый «Карал» працаваў яшчэ да акупацыі. А калі Расія захапіла Крым, санаторый было вырашана не зачыняць.
"Нічога асабістага. Проста бізнэс", падумалі ўладальнікі. І зарэгістравалі санаторый ўжо па расійскім заканадаўстве.
З 2015 па 2022 гады «Карал» склаў больш за два дзясяткі дамоваў з маскоўскімі ўладамі. Агульны кошт дзяржкантрактаў – больш як 4 мільёны долараў.
У нашым новым расследаванні «ГРОШЫ НЕ ПАХНУЦЬ» мы падрабязна расспавядаем пра бізнэс Віктара Крэйдзіча на акупаваных тэрыторыях Украіны.
Тут чытаць без VPN.
Мы падрыхтавалі для вас новае расследаванне, якое выйдзе ўжо заўтра! Гэтым разам, мы распавядзем вам пра беларускіх бізнесоўцаў, якія вядуць справы на ўкраінскіх землях, акупаваных Расіяй.
Мы пазванілі аднаму з іх на каментар. Бізнэсовец зусім не стрымліваў сябе ў выразах. У размове з журналістам «БЮРО» Алесям Ярашэвічам ён сказаў, што:
«Насрать мне что там украинские власти могут вообще. Я не считаю украинскую власть на данный момент какой-то правомощной. Не считаю, что там вообще какая-либо власть есть сейчас в Украине».
Выпускны для сям'і Лукашэнкі. Звязаная з нявесткай Аляксандра Лукашэнкі, Ганнай Лукашэнка, «Музычная медыякампанія» зарабіла на дзяржаўных тэндарах за апошні год больш за 700 тысяч рублёў.
У чэрвені гэтага года «Музычная медыякампанія» выйграла тэндар на правядзенне канцэрта для гарадзенскіх выпускнікоў. З гарадскога бюджэту выдзелілі 114 тысяч рублёў.
З чэрвеня 2023 па чэрвень 2024 года прыватная фірма заключыла больш за 30 дамоваў з рознымі дзяржаўнымі ўстановамі. Прычым яна атрымлівала замовы выключна па працэдуры закупкі з адной крыніцы, якая лічыцца больш простым і менш канкурэнтным спосабам выбару пераможцы на таргах.
Аднак канцэрты – не адзіная крыніца даходу кампаніі, звязанай з нявесткай Лукашэнкі.
Самы буйны кантракт «Музычная медыякампанія» заключыла ў верасні 2023 года з «Другім нацыянальным тэлеканалам» (ОНТ). Ягоны кошт амаль 516 тысяч рублёў.
«Музычная медыякампанія» – гэта прадзюсарскі цэнтр, у якім пасаду намесніка дырэктара займае Таццяна Кулакова. Гэта родная сястра Ганны Лукашэнкі, жонкі Дзмітрыя Лукашэнкі. Ганна Лукашэнка піша тэксты песень артыстам медыяхолдынгу пад псеўданімам Ганна Сялук.
Чытайце цалкам навіну на нашым сайце
А тут без VPN
💥 Фігурант расследавання "Бюро" трапіў пад санкцыі ЗША. Казахстанская кампанія "КБР-Тэхналогіі" ўключана ў санкцыйны спіс ЗША з-за яе ўдзелу ў пастаўках высокатэхналагічнага абсталявання ў Расію.
"КБР-Тэхналогіі" — фігурант расследавання “Крывавыя пасярэднікі”, якое мы апубліквалі ў лютым 2024 года.
У сумесным расследаванні «Бюро», расійскага выдання «Вёрстка» і Цэнтра па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці (OCCRP) і казахстанскага выдання “Власть” мы расказалі, як казахстанская кампанія заказвала высокатэхналагічнае абсталяванне для вытворчасці паўправаднікоў і іншыя тавары з Еўропы, а затым іх дастаўлялі праз Беларусь у Расію.
Журналісты атрымалі ліст, у якім казахстанская кампанія аддае складу распараджэнне адправіць некаторыя грузы ў Расію напрамую, каб не дастаўляць іх праз Цэнтральную Азію.
Як паказвалі дадзеныя расійскай мытні, дзякуючы гэтай схеме група расійскіх кампаній з кантрактамі ў ВПК атрымала санкцыйныя высокатэхналагічныя тавары у 2023 годзе на суму каля 5 мільёнаў долараў.
ТОП-3 схем па ўзбагачэнні сям'і Аношка і группы кампаній "Алексвіт", звязаных з Віктарам Шэйманам
Адкуль у непрыкметнай беларускай бізнэсвумэн Таццяны Аношкі вялізарныя грошы на luxury жыцце?
Таццяна Аношка – важны чалавек у «групе кампаній» «Алексвіт», там яна займае месца намесніцы старшыні праўлення.
Чым жа вядомы гэты бізнэс-холдынг? Найперш сваімі схемамі.
Схема першая. Фірма дапамагае абыходзіць санкцыі праз Турцыю, гэта адкрыта напісана на іх сайце.
Схема другая. Паслугі мытнага афармлення аўтазапчастак, што прыбываюць з ЕС, ЗША і Азіі, а потым прадаюцца ў Расію. Па сутнасці, кампанія бярэ ўдзел у абыходзе санкцый і схемах так званага “паралельнага імпарту”. Таксама «Алексвіт лтд» з 2022 года актыўна закупляе маторныя і трансмісійныя алівы ExxonMobile для аўтамабіляў. З імі ў Расіі таксама праблемы.
Схема трэцяя. Рээкспарт кветак. Крыніца «Бюро» з кветкавага бізнэсу паведаміла, што ў 2022 годзе “Алексвіт” актыўна займалася рээкспартам кветак у Расію праз індустрыйны парк «Вялікі камень». Нагадаем, схема ўзаконеная беларускімі ўладамі і заснаваная на недаплаце падатку на дададзеную вартасць у беларускі бюджэт для атрымання абранымі кампаніямі звышпрыбытку.
Кампанія не цураецца і стандартных схем па пастаўках кантрафактнай прадукцыі ў Расію – пра гэта паведамляў расійскі рэгулятар «Рассельгаснагляд». У 2023 годзе кампанія ўвезла рыбу невядомага паходжання, але нібыта з Фінляндыі, перапрацавала яе на рыбакансервавым камбінаце «Сталічны», а пасля павезла ў Расію.
Сукупная выручка «групы кампаній» «Алексвіт» у 2023 годзе склала каля мільярда рублёў.
💥Новае расследаванне "Бюро" — «Новыя беларускія». Шэры бізнес і luxury жыццё світы Шэймана
Віктар Шэйман адбудаваў цэлую бізнес-імперыю, заснаваную на кантрабандзе і шэрых схемах. Але наўпрост даўні паплечнік Аляксандра Лукашэнкі ніякімі бізнесамі не валодае.
Неаднаразова ў расследаваннях усплывалі прозвішчы давераных кіраўнікоў Шэймана. Але амаль нічога не было вядома пра тое, як яны жывуць.
Падчас расследавання пра прыватныя школы, мы знайшлі сацсеткі Сяргея і Таццяны Аношкі. Іх дзеці вучацца ў "элітарнай" школе "Эка-эл", а самі яны жывуць сапраўднае лакшары жыццё ў Беларусі і за яе межамі.
З 2010-х гадоў Аношкі працуюць у «абойме Шэймана». Яны актыўна ўдзельнічаюць у «сямейных» схемах Лукашэнкі. Дзякуючы гэтаму яны могуць дазволіць сабе дарагія ўпрыгожванні і адзенне ад-куцюр, адпачынкі за сотню тысяч долараў, навагоднюю ноч у Дубаі на закрытым канцэрце Кайлі Міноўг. І гэта далёка не ўсё.
Хто яны такія, адкуль з'явіліся і чым займаюцца — чытайце ў нашым новым расследаванні «Новыя беларускія». Мы прыадкрывам заслону таямніцы над жыццём давераных людзей Віктара Шеймана і падрабязна асвятляем стыль іх жыцця і іх дзейнасць у праектах паплечніка Аляксандра Лукашэнкі.
Чытаць без VPN.
Школа, якая адной з нямногіх атрымала ліцэнзію, — гэта «Эка-Эл» у Ждановічах. Назва паходзіць ад «Экология личности» («Экалогія асобы»), але мы б назвалі яе «Экалогія эліты», і цяпер раскажам чаму. Гэтая прыватная школа лічыцца адной з найстарэйшых у Беларусі.
Яе заснавальніцай і першай дырэктаркай была Тамара Арцем’ева, якая пасля перадала справу сваёй дачцэ Таццяне Маславай. Паводле звестак з адкрытых крыніц, а таксама ад нашых інфарматараў са сферы адукацыі, «Эка-Эл» мае рэпутацыю школы для дзяцей «эліткі». Туды практычна немагчыма патрапіць – прыярытэт на залічэнне ў першую чаргу маюць «свае».
Як і ўсіх, «Эка-Эл» не абышло бокам «ліцэнзаванне» школ. Але ўжо з 8 лістапада 2022 года яны спакойна аднавілі навучанне ў школе. Нягледзячы на тое, што ў школы не было ні акрэдытацыі, ні ліцэнзіі.
Як жа так атрымалася?
«Гэта такая “школа для сваіх”, у якой вучыцца ўнук Віктара Шэймана, таму яе і пакінулі», – паведаміла журналісту @buroby крыніца са сферы адукацыі.
І праўда, мы знайшлі пацвярджэнне гэтай інфармацыі — фота Аляксандра Шэймана, ўнука Віктара Шэймана, у сацсетках школы «Эка-Эл». Знайшлі мы ў гэтай школе і унучку блізкага паплечніка Лукашэнкі, кіраўніка федэрацыі гандбола Уладзіміра Канаплёва — Марыю Канаплёву.
Мы вывучылі іншых кліентаў «Эка-Эл» і знайшлі не толькі ўнукаў паплечнікаў Лукашэнкі. Тут і дзеці менеджара кампаній, звязаных з Віктарам Шэйманам, і былой суўладальніцы збанкрутавалай сеткі магазінаў Bigzz Аляўціны Лукомскай, і акцыянера і заснавальніка групы кампаній «А-100» Аляксандра Цэнцера, і аднаго з былых топ-менеджараў «БСБ Банка» Уладзіміра Фёдарава.
Падрабязней пра тое, чые прыватныя школы ў Беларусі працягваюць працаваць і як яны змаглі застацца на рынку — чытайце ў нашым расследаванні «Застацца ў жывых».
Чытаць без VPN.
У Беларусі з’явіцца сваё «Радыё Шансон». І яно звязана з сям’ёй Аляксандра Лукашэнкі.
Ліцэнзію на яго вяшчанне сёлета атрымала фірма «Музычная частата». Таксама яна кантралюе радыёстанцыі «Супер FM» і «Душэўнае радыё».
Хто ж стаіць за гэтай фірмай? Упраўленне справамі Лукашэнкі, Міністэрства інфармацыі і фірма «Музычная медыякампанія»,
якая звязаная с сямьёй Дзмітрыя Лукашэнкі. У 2023 годзе выручка «Музычнай медыякампаніі» склала шэсць с паловай мільёнаў рублёў.
Дарэчы, нядаўна жонка Дзмітрыя Лукашэнкі — Ганна Лукашэнка, якая таксама вядома як Ганна Селук, атрымала расійскую прэмію «Шансон года». Гэтая прэмія звязана з расійскім алігархам і сябрам Лукашэнкі Міхаілам Гуцарыевым. Супадзенне? Не думаем.
Чытайце падрабязней на нашым сайце.
Чытаць без VPN.
Як змяніўся ідэалагічны складнік прыватных школ пасля іх зачысткі ў Беларусі?
Напрыклад, прыватная школа «Канкорд» у 2022 годзе трапіла пад апеку дзяржаўнай школы. Пасля гэтага іх школьнікі пачалі ўдзельнічаць ў ваенна-патрыятычных мерапрыемствах. Там іх вучаць страляць з аўтаматаў, яны наведваюць заняткі па ручным баі. На школьных мерапрыемствах прысутнічаюць вайскоўцы, з’яўляюцца ваенна-патрыятычныя класы.
Якія яшчэ змены адбыліся ў прыватных школах Беларусі і як яны змаглі застацца на рынку? Чытайце ў нашым расследаванні “Застацца ў жывых”
Чытаць без VPN.
Школы для сваіх. Што стала з прыватнай школьнай адукацыяй у Беларусі пасля зачысткі?
Восенню 2022 года ўлады скарысталіся інцыдэнтам са стралянінай у прыватнай школе «Смарт Скул» і зладзілі татальную зачыстку прыватнай адукацыі. Тады Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Савета бяспекі Аляксандрам Вальфовічам назваў прыватную адукацыю «антыдзяржаўнай клаакай» і загадаў «зачысціць усё да немагчымасці ў сістэме адукацыі».
Пасля зачысткі ліцэнзію на дзейнасць з 35 атрымалі толькі 6 прыватных школ: «Канкорд», «Эка-Эл», «Альтэрнатыва», «Іхвіс», Мінская міжнародная гімназія і «Елісеевы палі».
І калі з Мінскай міжнароднай гімназіяй (ММГ) усё зразумела — яе заснавала Ірына Абельская, мама Мікалая Лукашэнкі. То прычыны, чаму на рынку пакінулі астатнія пяць школ, менш відавочныя.
➡️ Мы вырашылі ў гэтым разабрацца.
■ Што стала з прыватнай школьнай адукацыяй у Беларусі пасля зачысткі ў 2022 годзе?
■Якія школы засталіся для праўладных эліт?
■У якой школе вучацца ўнукі палітычных сяброў Лукашэнкі?
■Як прыватная ўстанова праходзіла ліцэнзаванне, стаўшы на час часткай дзяржаўнай?
■І ў якой прыватнай школе працаваў чыноўнік з Міністэрства адукацыі, які потым і курыраваў ліцэнзаванне гэтых школ?
➡️ Мы вывучылі працу шасці прыватных школ і рассказалі пра іх ў нашым новым расследаванні “Застацца ў жывых”.
➡️ Тут чытаць без VPN.
Гэты матэрыял падрыхтаваны пры падтрымцы «КіберПартызан»
Падсанкцыйныя еўрапейскія грузавікі возяць ў Расію дзясяткі беларускіх кампаній на мільёны долараў. Сярод папулярных аўтамабільных брэндаў — MAN, Mercedes-Benz, Volvo ды іншыя. Гэтая тэхніка трапляе ў Расію ў абыход санкцый.
Дзякуючы хітрым схемам у 2023 годзе з Беларусі ў Расію было пастаўлена больш як 600 аўтамабіляў. Агульнай сумай на 60 мільёнаў долараў. Пры гэтым на тройку лідараў прыходзіцца больш за палову шэрага аўтарынку. Гэта істотна палепшыла іх дабрабыт.
Як працуюць схемы па абыходу санкцый і якія кампаніі ў гэтым удзельнічаючь чытайце ў нашым новым расследаванні «Truck Dealers».
Чытаць без VPN.
⚡️Наш сайт ізноў працуе! Просім прабачэння на часовыя нязручнасці.
Нагадаем, што ўчора мы выпусцілі расследаванне пра тое, як беларускія кампаніі ў абыход санкцыяў пастаўляюць цягачы ў Расію — "Truck Dealers". Калі вы яшчэ не чыталі, то раім прачытаць! Тут можна прачытаць без VPN.
Таксама, калі вы хочаце падтрымаць нашую працу — вы можаце стаць нашым падпісчыкам на Patreon.