buroby | Unsorted

Telegram-канал buroby - Бюро | Расследаванні пра Беларусь

736

Расследаванні пра Беларусь Робім нябачнае бачным. Улады Беларусі прызналі нас экстрэмістамі. звязацца з намі: @buro_editors Наш інстаграм https://instagram.com/buromedia_by Падтрымаць рэдакцыю https://www.patreon.com/buromediaby

Subscribe to a channel

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

🇸🇮 Славенскі базар. Як сяброўства з сям’ёй Лукашэнкі не пазбаўляе ад хабару, але пазбаўляе ад пакарання за яго

Славенская кампанія Riko дзесяцігоддзямі працавала ў Беларусі і зарабіла сотні мільёнаў еўра на дзяржпадрадах. А ў 2024 годзе Riko апынулася ў цэнтры карупцыйнага скандалу – яе прадстаўнікі давалі хабар намесніку міністра энергетыкі Міхаілу Міхадзюку, за што той трапіў на лаву падсудных. Пры гэтым выглядае, што самі хабарадавальнікі ніякага пакарання не панеслі.

У гэтым расследаванні мы раскажам, чым займаецца кампанія Riko ў Беларусі, хто за ёй стаіць і як звязаны славенскі бізнэс з сям’ёй Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць расследаванне на сайце

📌 Мы знайшлі верагоднага хабарадаўца з кампаніі Riko. Ім апынуўся — кіраўнік прадстаўніцтва кампаніі ў Беларусі Жыварад Смількавіч. Што цікава — ніякага пакарання за хабар ён не панёс, і працягвае працаваць у краіне.

У славенскай кампаніі Riko заявілі, што ведаюць пра крымінальную справу супраць Міхаіла Міхадзюка, але яна ніяк не паўплывала на іх працу ў Беларусі: «Афіцыйныя крымінальныя і судовыя органы Беларусі закрылі вышэйзгаданую справу, што ніякім чынам не абцяжарвае кампанію Riko, яе прадстаўніцтва, яе супрацоўнікаў і яе дзейнасць»

У Генеральнай пракуратуры і Следчым камітэце наш запыт на гэты конт пакінулі без адказу.

📌 Славенская кампанія Riko ўжо некалькі дзесяцігоддзяў займаецца ў Беларусі пастаўкамі абсталявання для заводаў, будаўніцтвам і рэканструкцыяй энергетычнай інфраструктуры. У 2020 годзе журналісты зазначалі, што за дзесяць гадоў Riko заключыла ў Беларусі здзелак больш як на 310 млн еўра.

Хто ж кіруе гэтым актывам? Узначальвае прадстаўніцтва ў Беларусі грамадзянін Сербіі Жыварад Смількавіч. Разам з ім у Riko была працаўладкаваная ўся ягоная сям’я: жонка Марына і іхны сын Мілуцін са сваёй жонкай Дар’яй.

Акрамя працы ў Riko сын Жыварада Мілуцін спрабаваў весці бізнэс з «кашальком» Лукашэнкі Аляксандрам Зайцавым. Таксама Мілуцін вёў сумесны бізнэс з Іванам Смольскім, былым супрацоўнікам Службы бяспекі Лукашэнкі і выканаўчым дырэктарам Прэзідэнцкага спартовага клуба, які ўзначальвае Дзмітрый Лукашэнка.

Але не толькі бізнэс звязвае Смількавічаў з сям’ёй Лукашэнкі. Мы высветлілі, што Жыварад і Мілуцін некалькі разоў лёталі з сям’ёй Дзмітрыя і Ганны Лукашэнкі на адпачынак.

Чытаць расследаванне на сайце

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

💰Як падтрымаць «Бюро»

«Бюро» – каманда беларускіх журналістаў-расследавальнікаў. Мы — некамерцыйная арганізацыя і не атрымлівае ніякага прыбытку з сваёй дзейнасці.

Падаткі

Калі вы працуеце ў Літве ці Польшчы, то частку свайго падаходнага падатку можаце пералічыць на падтрымку любой некамерцыйнай арганізацыі.

📌 Працуеце ў Літве? Накіруйце частку сваіх падаткаў на падтрымку «Бюро»

📌 Працуеце ў Польшчы? Накіруйце частку сваіх падаткаў на падтрымку «Бюро»

Гэты адсотак — не дадатковы плацеж
, а частка тых грошай, якія вы ў любым разе заплаціце ў якасці падаходнага падатку дзяржаве. То бок ніякіх дадатковых выдаткаў не патрабуецца – толькі некалькі хвілін вашага часу на запаўненне спецыяльнай формы.

Patreon


📌 Штомесяц мы публікуем на Patreon рэдакцыйны ліст ад нашых журналістаў пра дзейнасць рэдакцыі. Іх атрымлівае кожны, хто падпішыцца на нас. Падпісацца можна тут.

Разавы данат

📌 Таксама можна падтрымаць рэдакцыю разавым данатам. Зрабіць гэта можна тут праз Buymeacoffee.

📌 Можна зрабіць данат праз Stripe.

Чым займаецца «Бюро»

Наша рэдакцыя працуе крыху болей за год. За гэты кароткі час мы апублікавалі 17 эксклюзіўных вялікіх расследаванняў, а таксама некалькі дзясяткаў міні-расследаванняў і расследавальніцкіх навін.

Усяго праз некалькі месяцаў пасля запуску «Бюро» стала членам OCCRP – міжнароднага кансорцыума па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю. А восенню 2024 года трое журналістаў рэдакцыі атрымалі прэмію «Вольнае слова» за свае расследаванні.

Больш падрабязна пра нашыя дасягненні вы можаце даведацца тут.

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

Вітаю! На сувязі журналіст і сузаснавальнік “Бюро” Алесь Ярашэвіч. І гэта лютаўскі ліст ад нашай рэдакцыі.

Пра што вы даведаецеся ад нас гэтым разам?

Напрыклад пра тое, як адрэагаваў Аляксандр Машэнскі на нашае расследаванне "Салідны ўлоў". І нават нешта паабяцаў. Зацікавіла?

Тады чытаць тут:
https://www.patreon.com/posts/123309671

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

🌚Працуеце ў Літве? Накіруйце частку сваіх падаткаў на падтрымку «Бюро» – гэта хутка і не патрабуе ад вас дадатковых затрат

Калі вы працуеце ў Літве, то частку свайго падаходнага падатку можаце пералічыць на падтрымку любой некамерцыйнай арганізацыі. Ахвяраваць можна да 1,2% ад сумы. Даступна гэта як наёмным працаўнікам, так і ІП.

‼️Важна: 1,2% – гэта не дадатковы плацеж, а частка тых грошай, якія вы ў любым разе заплаціце ў якасці падаходнага падатку дзяржаве. Ніякіх дадатковых затрат не патрабуецца – толькі некалькі хвілін вашага часу на запаўненне спецыяльнай формы.

Падтрымаць такім чынам можна і «Бюро». Зрабіць гэта можна да 1 мая, калі заканчваецца тэрмін падачы падатковых дэкларацый.

📌 Як гэта зрабіць? Мы апублікавалі інструкцыю ў сябе на сайце

Калі вы плаціце падаткі не ў Літве, але хочаце падтрымаць «Бюро» – падпішыцеся на наш Patreon або зрабіце разовы данат на By Me a Coffee. Любая дапамога важная і каштоўная! Дзякуй, што выбіраеце нас.

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

🐟 Салідны ўлоў. З кім атачэнне Лукашэнкі ловіць рыбу ў Расіі

У беларускіх уладаў няма выхаду да мора, але яны здолелі выгадна прышвартавацца ў Расіі, атрымліваючы там квоты на вылаў рыбы ўжо больш як дваццаць гадоў. Рыбны промысел прыносіць мільёны долараў і аддадзены на водкуп найбліжэйшаму колу Аляксандра Лукашэнкі.

📌 Так зяць Віктара Лукашэнкі Дзмітрый Дзятлаў стаў топ-менеджарам у перспектыўным рыбным бізнэсе, які вядзе набліжаная да Віктара Лукашэнкі асоба — Людміла Няронская, яна валодае кампаніямі «Марскія промыслы» і «Марскія сезоны».

Людміла Няронская таксама валодае рыбалоўным бізнэсам і ў Расіі. Ёй належыць палова кампаніі «Саюзныя рыбныя промыслы» – рэзідэнта свабоднага порта «Уладзівасток».

Партнёр Людмілы Няронскай у Расіі — кампанія «Ізумруд», якой належыць другая палова "Саюзных рыбных промыслаў". «Бюро» высветліла, што кампанія «Ізумруд» звязаная з уплывовымі расійскімі бізнэсоўцамі Ратэнбергамі, сябрамі Пуціна.

📌 Акрамя «Саюзных рыбных промыслаў» рыбныя квоты ў Расіі асвойвае яшчэ адно сумеснае беларуска-расійскае прадпрыемства – «Саюзрыба». Палова кампаніі належыць беларускаму прадпрыемству «Санта Брэмар», якое знаходзіцца пад кантролем уплывовага беларускага бізнэсоўца Аляксандра Машэнскага. Астатнімі 50% у «Саюзрыбе» валодае расійская кампанія «СРПК», якая таксама мае сувязь з братамі Ратэнбергамі.

Падрабязней ў нашым новым расследаванні "Салідны ўлоў".

Тут чытаць без VPN

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

💥Былы супрацоўнік Службы бяспекі Лукашэнкі стаў выканаўчым дырэктарам у «Белгазпрамбанку».

«БЮРО» стала вядома, што ў жніўні 2024 года былы супрацоўнік Службы бяспекі Лукашэнкі Сяргей Чэпікаў заняў пасаду выканаўчага дырэктара ў «Белгазпрамбанку». Публічна пра гэта нідзе не паведамлялася. На сайце «Белгазпрамбанка» таксама няма ніякіх згадак пра новага выканаўчага.

Згодна з дадзенымі, атрыманымі ад «КіберПартызан», 49-гадовы Сяргей Чэпікаў служыў у Службе бяспекі Лукашэнкі як мінімум з 2005-га па 2021 год.

Мы патэлефанавалі Сяргею Чэпікаву, і ён пацвердзіў нам сваё прызначэнне. На пытанне, чаму менавіта ён атрымаў дырэктарскую пасаду ў «Белгазпрамбанку», ён адказаў: «Ну, напэўна, таму што варты».

Паводле слоў Чэпікава, ён не працаваў у СБП менавіта «целаахоўнікам Лукашэнкі». Але чым менавіта займаўся ў гэтай структуры, расказаць нам не захацеў. У Службу бяспекі Лукашэнкі Чэпікаў трапіў з беларускага войска, дзе ў тым ліку служыў у Кіналагічным цэнтры. Адна з задач цэнтра – падрыхтоўка кадраў для аховы разнастайных асаблівых аб’ектаў.

Гэта не першае прызначэнне былых супрацоўнікаў Службы бяспекі Лукашэнкі на кіраўнічыя пасады ў банках. Раней журналісты выдання @zerkalo_io расказалі пра «галавакружную кар’еру» галоўнага ахоўніка Лукашэнкі Аляксея Ляшкевіча. Яго неаднаразова бачылі ў атачэнні Лукашэнкі, у тым ліку падчас міжнародных паездак. У лютым 2024 года Ляшкевіч заняў пасаду выканаўчага дырэктара ў «Беларусбанку».

Цалкам чытайце матэрыял на нашым сайце

Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат.

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

🔍Вандроўныя агітатары. Як Ганна Лукашэнка дапамагае агітаваць за Аляксандра Лукашэнку на "выбарах" насуперак выбарчаму заканадаўству і за грошы падаткаплацельшчыкаў.

З надыходам 2025 года ў Беларусі афіцыйна стартавала перадвыбарная агітацыя выбараў Аляксандра Лукашэнкі. Але запусціў ён сваю прапагандысцкую кампанію нашмат раней за належны тэрмін (але каго гэта здзіўляе?). Дапамагае яму ў гэтым ягоная нявестка – Ганна Лукашэнка. Робіць яна гэта праз уласны медыяхолдынг — «Музычную медыякампанію», у якім нявестка Лукашэнкі атрымала пасаду генеральнага прадзюсара.

📌 За два гады свайго існавання гэты прадзюсарскі цэнтр заняў ільвіную долю беларускай медыяіндустрыі: ён прадзюсуе тэлевізійныя шоу і артыстаў айчыннай эстрады, арганізоўвае дзяржаўныя мерапрыемствы, дзіцячыя святы, школьныя выпускныя, запусціў свой уласны відэапрадакшн і мае тры радыёстанцыі.

Але, як паказала нашае расследаванне, самым маштабным праектам Ганны Лукашэнкі стала перадвыбарная кампанія яе свёкра – «Марафон адзінства». У межах гэтай акцыі артысты, прапагандысты і чыноўнікі раз’язджаюць па ўсёй краіне і нахвальваюць беларускі рэжым. Асаблівае месца ў гэтай кампаніі адведзенае "папулярным блогерам". У верасні 2024 года Лукашэнка асабіста даў старт гэтай "маштабнай усебеларускай акцыі". У тур па беларускіх гарадах «Музычная медыякампанія» запусціла пул з пралукашэнкаўскіх журналістаў, артыстаў і блогераў. Арганізатары вырашылі ахапіць 13 гарадоў.

📌«Музычная медыякампанія» заявіла, што ў кожны горад накіроўваюцца ад 10 да 20 блогераў з агульным ахопам у 11 мільёнаў карыстальнікаў. Гучыць салідна, калі ўлічыць, што ўсё насельніцтва Беларусі так і не перасягнула адзнаку ў 10 мільёнаў. А па нядаўняй інфармацыі — рэальнае насельніцтва краіны нашмат меньш.

Кіраўнік «Белтэлерадыёкампаніі» Іван Эйсмант увогуле паабяцаў даваць эфірны час гатовым да супрацоўніцтва блогерам. І ахвотных супрацоўнічаць з дзяржавай знайшлося даволі. Хто ж гэтыя самаадданыя інфлюэнсары, што прадукуюць кантэнт не выпускаючы з рук смартфонаў удзень і ўначы?

📌«Бюро» высветліла, хто гэтыя блогеры і як менавіта яны прасоўваюць пралукашэнкаўскую палітыку ў разгар электаральнай кампаніі.

📌 Тут чытаць без VPN

‼️ Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат.

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

Сын Аляксандра Зайцава заняўся ў Беларусі аўтамабільным бізнэсам

Як высветліла «Бюро», 20-гадовы Раман Зайцаў, сын «кашалька» Лукашэнкі Аляксандра Зайцава і пісьменніцы Вольгі Грамыкі, сумесна валодае афіцыйным прадстаўніком і эксклюзіўным дыстрыб’ютарам кітайскага брэнда Shineray у Беларусі – кампаніяй «Лакшэры Мотарс груп».

Арганізацыя зарэгістраваная ў мінскім бізнэс-цэнтры «Няміга-сіці», дзе размяшчаюцца офісы кампаній, звязаных з Аляксандрам Зайцавым, Аляксеем Алексіным і Мікалаем Вараб’ём.

Акрамя Рамана Зайцава, у якога ва ўласнасці 50%, «Лакшэры Мотарс груп» валодаюць Павел Садоўнікаў (40%) і Аляксандр Гурскі (10%). Павел Садоўнікаў таксама валодае іншай кампаніяй – «Лакшэры Мотарс плюс». Гэтая фірма – афіцыйны дылер GEELY ў Беларусі з двума аўтасалонамі ў Мінску.

Кампанія «Лакшэры Мотарс груп» з’явілася ў чэрвені 2023 года. Першапачаткова яна была толькі афіцыйным прадстаўніком і эксклюзіўным дыстрыб’ютарам кітайскіх аўтамабіляў Shineray у Беларусі, але ўладальнікі вырашылі на гэтым не спыняцца.

У верасні 2024 года cаўладальнік і па сумяшчальніцтве дырэктар кампаніі Павел Садоўнікаў расказаў, што кампанія запускае серыйную зборку аўтамабіляў Shineray у Беларусі.

Машыны збіраюцца на заводзе «Юнісон», які да гэтага займаўся зборкай іранскіх аўтамабіляў Samand у Беларусі. Сам «Юнісон» цяпер перажывае не лепшыя часы. У 2023 годзе ён зарабіў усяго 126 тысяч рублёў і скончыў год з чыстымі стратамі ў 4,4 мільёна рублёў. У 2024 годзе акрамя Shineray завод пачаў збіраць аўтамабілі і іншага кітайскага брэнда – Sinotruk.

Рашэнне збіраць аўтамабілі звязанае з «пэўнымі прэферэнцыямі», якія дае дзяржава для беларускай зборкі і якія адаб’юцца на канечным кошце аўтамабіля.

Цалкам чытайце на нашым сайце

Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат.

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

Беларускія бізнэсоўцы Сяргей Хвалько, Сяргей Саявец і Максім Богуш выйшлі са складу заснавальнікаў прадпрыемства па вытворчасці мікрасхем SMD Baltic у Даўгаўпілсе. Адзіным уладальнікам застаўся іх шматгадовы партнёр з Латвіі Дзмітрыйс Радкевічс.

Чытаць навіну на сайце

«Цяпер беларусы горшыя за неграў, асабліва ў краінах Балтыі. Банк закрывае рахункі і нават нічога не тлумачыць – палітыка», – растлумачыў «Бюро» сваё рашэнне пра выхад са складу ўдзельнікаў SMD Baltic Сяргей Хвалько.

Змена ўладальнікаў у SMD Baltic адбылася ў пачатку снежня. То бок літаральна праз месяц пасля выхаду нашага расследавання «Гульня на два фронты», якое мы падрыхтавалі ў партнёрстве з латвійскім выданнем Re:Baltica. У расследаванні мы расказалі пра прадпрыемства па вытворчасці мікрасхем SMD Baltic, якое заснавалі трое беларусаў Сяргей Хвалько, Сяргей Саявец і Максім Богуш разам з латвійскім партнёрам Дзмітрыйсам Радкевічсам.

У адказ на нашую публікацыю кампанія SMD Baltic размясціла ў сябе на сайце заяву, у якой катэгарычна адмаўляе парушэнне санкцыйнага рэжыму.

«Наша кампанія спыніла ўсе пастаўкі ў Расію восенню 2022 года адразу пасля ўвядзення абмежаванняў. SMD Baltic пацвярджае, што пасля ўвядзення санкцый уся прадукцыя, якая вырабляецца SMD Baltic, а таксама камплектуючыя не пастаўляюцца, не экспартуюцца і не рээкспартуюцца наўпрост або ўскосна ў Расію, а таксама ў Беларусь», – сказана ў заяве кампаніі.

Служба дзяржаўнай бяспекі Латвіі (VDD) паведаміла «Бюро», што ацэньвае апублікаваную ў расследаванні інфармацыю ў межах сваёй кампетэнцыі.

У Службе фінансавых расследаванняў Латвіі (FID) адмовіліся каментаваць сітуацыю з SMD Baltic, таму што закон забараняе раскрываць інфармацыю аб праверках канкрэтных кампаній.

‼️Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат.

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

🎆🎇Сёння Бюро спаўняецца адзін год. У гэты асаблівы дзень мы хочам выказаць нашую шчырую ўдзячнасць кожнаму з нашых чытачоў.

За год рэдакцыя правяла і апублікавала 14 эксклюзіўных вялікіх расследаванняў і некалькі дзясяткаў міні-расследаванняў і расследавальніцкіх навін. Усяго праз некалькі месяцаў пасля запуску БЮРО стала членам OCCRP — міжнароднага кансорцыума па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю. А восенню 2024-га тры з чатырох журналістаў рэдакцыі былі ўзнагароджаныя прэміяй «Вольнае слова» за свае расследаванні.

Мы рады падзяліцца з вамі нашымі дасягненнямі:

📌 Пасля выхаду нашага самага першага расследавання краіны ЕС забаранілі вываз люксавых аўтамабіляў у Беларусь, каб іх не перапрадавалі ў Расію ў абыход санкцый;

📌 ЗША ўвялі санкцыі супраць фігурантаў нашага расследавання, якія пастаўлялі еўрапейскае абсталяванне для расійскай ваеннай машыны;

📌Еўрапейскія дыстрыб’ютары кампаніі «Алютэх» спынілі продаж беларускай прадукцыі ў Чэхіі і Славакіі пасля выхаду нашага расследавання пра абыход санкцый;

📌 ААН заявіла пра спыненне супрацоўніцтва з Беларускім Чырвоным Крыжам у межах нашай падрыхтоўкі расследавання пра карупцыйныя схемы гэтай арганізацыі.

Улады хутка адрэагавалі на нашае з'яўленне. Праз месяц працы наш сайт заблакавалі ў Беларусі, а праз паўтара месяцы нашу прадукцыю прызналі экстрэмісцкай. Напрыканцы ліпеня мы даведаліся, што ўсе журналісты Бюро аб'яўленыя ў вышук у Беларусі і Раcii.

Але ў новым годзе мы працягнем расказваць беларусам пра карупцыю і пра тых, хто падрывае асновы дэмакратыі, парушае законы і правы грамадзян. Мы спадзяемся, што калі мы ўскрываем перад грамадствам новыя факты карупцыі, мы не толькі інфармуем грамадства, але і ствараем прастору для дыялогу і грамадскай дыскусіі.

З павагай, каманда БЮРО

🌚Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат.

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

💥«Цені вакол улады». Хто служыць Лукашэнку? У новым расследаванні «Бюро» мы распавядаем пра кар'ерныя шляхі абслугі Лукашэнкі, якія гадамі заставаліся ў цені.

«Ніхто не трапляе туды [на службу да Лукашэнкі] проста так. Калі ты варты, паказваеш свае нейкія прафесійныя якасці, навыкі, то ты і дапускаешся да адказнай працы».

📌 Асабістыя кухары Лукашэнкі — Міхаіл Анішчанка, Зінаіда Няхай і Галіна Зямчонак. Які кухар лётая з Лукашэнкам падчас яго візітаў у іншыя краіны? Як шэф-кухар Міхаіл Анішчанка вучыўся і стажыраваўся ў шэфаў рэстаранаў Чыжа і ў расійскіх рэстаранах, адкрытых былым «кухарам Пуціна», цяпер ужо нябожчыкам Яўгенам Прыгожыным?

📌 Як асабістая афіцыянтка Лукашэнкі зарабіла на дзве кватэры ў Мінску?

📌 Чым займаецца і на якія грошы жыве асабістая доктарка Лукашэнкі?

На дэсерт мы вырашылі пакінуць гісторыю пра жанчыну, якая дзякуючы сваім уменням і блізкасці да Лукашэнкі атрымала дывідэнды ад рэжыму.

📌 Асабістая цырульніца Лукашэнкі — Сняжана Моцная, «аўтарка ягонага знакамітага зачосу» — і праклала шлях у сталіцу са Шклова ўсёй сваёй сям’і.

Як мы змаглі высветліць, Сняжана Моцная і Лукашэнка знаёмыя яшчэ з далёкага 1991 года. 24 красавіка 1991 года ў раённай шклоўскай газеце «Ударный фронт» выйшаў матэрыял «Міс педагогіку завуць Сняжана».

Тады яна атрымала два прызы – за першае месца і прыз сімпатый гледачоў: «...магнітафон «Беларусь», які таксама заваявала міс Сняжана, ад спонсараў, ёй уручыў дырэктар саўгаса «Гарадзец», народны дэпутат БССР А.Р. Лукашэнка». Але, магчыма, гэта не адзіны падарунак, які Сняжана атрымала ад Лукашэнкі.

Падрабязней пра абслугу Лукашэнкі чытайце ў нашым новым расследаванні «Цені вакол улады»

Тут без VPN

✊Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат.

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

Аляксандр Лукашэнка стаў прадзедам. Афіцыйна пра гэта нідзе не паведамлялася. Але «Бюро» высветліла падрабязнасці жыцця старэйшай унучкі Лукашэнкі – Вікторыі, старэйшай дачкі Віктара Лукашэнкі. Яна звязаная з бізнэсамі «кашалькоў» Лукашэнкі.

Інсайды з жыцця "вялікай сям'і" Лукашэнкі. Нягледзячы на тое што Аляксандр Лукашэнка любіць публічна разважаць пра «сямейныя скрэпы» і культ сям’і, падрабязнасці жыцця ўласнай ячэйкі грамадства ён лічыць за лепшае не афішаваць.

Свой працоўны шлях Вікторыя Лукашэнка пачала ў кампаніі «Арт Хаос», дзе абавязкі дырэктаркі галерэі з 2017 года і па сёння выконвае маці Вікторыі – Лілія Лукашэнка. Сама кампанія звязана з братамі Карычамі.

У 2020 годзе, на пераддыпломную практыку, Вікторыя накіравалася ў кампанію «Рух спорт менеджмент». Гэтая фірма належала так званаму кашальку Лукашэнкі і па сумяшчальніцтве экс-памочніку бацькі Вікторыі – Аляксандру Зайцаву.

Пасля заканчэння ВНУ Віка атрымала пасаду ў медыцынскай клініцы іншага «кашалька Лукашэнкі» Аляксея Алексіна – «Цэнтры спартыўнай рэабілітацыі НЕО».

«Першы прадзед». У 2022 годзе Вікторыя, ужо на той момант не Лукашэнка, а Дзятлава, афармляе адпачынак па цяжарнасці і родах. А з ліпеня афіцыйна ідзе ў дэкрэт.

Вікторыя праседзела ў дэкрэце ўвесь 2023 год, а ўжо ў лютым 2024 года зноў уварвалася ў працоўную каляіну – яна атрымала пасаду другога сакратара ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

Усе падрабязнасці чытайце на сайце «Бюро»

‼️Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат.

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

💥💥💥Новае расследаванне "Бюро"! Беларускія ўладальнікі завода ў ЕС забяспечвалі чыпамі Расію пасля пасля поўнамаштабнага ўварвання ва Украінку ў 2022 годзе.

Сяргей Хвалько, непублічны беларускі бізнэсовец, сабраў багацце дзякуючы мікрасхемам. Бюро заўважыло, што з 2022 года еўрапейскі бізнэс Сяргея Хвалько і яго партнёраў імкліва набраў абароты. А іх беларускія кампаніі павялічылі даходы ў дзясяткі разоў.

Мы выявілі, што уладальнікі латвійскага завода наладзілі тайныя пастаўкі мікрасхем у Расію. У шэрых схемах задзейнічаная цэлая сетка з іх кампаній.

Сярод кліентаў беларускіх і латвійскіх бізнэсоўцаў – буйны расійскі вытворца беспілотнікаў. У якім ёсць доля ў інавацыйнага фонду на чале з дачкой Уладзіміра Пуціна.

📌 Падрабязней чытайце ў нашым новым расследаванні ГУЛЬНЯ НА ДВА ФРОНТЫ

📌 Тут чытаць без VPN

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

👜 Як "кашалёк" Лукашэнкі Аляксандр Зайцаў пастаўляе расіянам "люксавыя" адзенне і аксесуары.

З 2022 года ў Расію забаронены ўвоз тавараў раскошы коштам вышэй за 300 еўра. Каб абысці гэты бан, расійскі ўрад дазволіў так званы "паралельны імпарт". Гэта дало магчымасць для паставак "люкса" ў Расію без дазволу брэндаў.

Беларуская кампанія "Трэндхол" Аляксандра Зайцава і Яны Леванеўскай актыўна гэта выкарыстоўвае. Таксама спрыяе той факт, што з боку Еўрасаюза такіх абмежаванняў для Беларусі няма.

Паводле Леванеўскай, на складах кампаніі каля 10 тысяч адзінак прадукцыі, у тым ліку калекцыі Dolce&Gabbana і Gucci. Праз гэтую кампанію яны пастаўляюць брэндавае адзенне і аксесуары ў Расію. Тым самым абыходзячы абмежаванні Еўрасаюза.

Журналіст «Бюро» пад выглядам зацікаўленага пакупніка з Расіі патэлефанаваў па пазначаным у матэрыяле нумары – слухаўку зняла Яна Леванеўская. Паводле слоў кіраўніцы аўтлета, кампанія выкупляе бягучыя і папярэднія калекцыі не старэйшыя за адзін год у саміх еўрапейскіх вытворцаў, фабрык і аўтарызаваных дыстрыб’ютараў брэндаў.

Леванеўская паскардзілася, што з люксам у Беларусі «працаваць цяжка – мала інтарэсу», бо амаль няма «зазору» на прыбытак – «Трэндхол» плануе адмовіцца ад гэтага сегмента і рабіць упор на «сярэдні клас».

На пытанне, ці не будзе ў «нашай кампаніі ў Расіі» праблем з продажам падсанкцыйных тавараў, Леванеўская заявіла:

«Калі мы вам пачнем фурамі вазіць [смяецца] – тады, можа, і будуць. Калі гэта будуць аб’ёмы, якія не прыцягваюць увагу, тады, напэўна, не будзе. У любым выпадку, я скажу вам так, што ў Еўропе ўсе гэтыя брэнды, з якімі мы ўсталявалі адносіны, – зацікаўленыя, каб мы ў іх куплялі. І яны ведаюць, куды ідзе іх тавар і куды ён можа пайсці».

📌 Чытайце падрабязней ў нашым апошнім расследаванні «МОДНЫ ПРЫГАВОР».

📌 Тут чытаць без VPN

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

Тытунёвыя навічкі. У 2024 годзе на на закрытым тытунёвым рынку Беларусі «намаляваліся» тры новыя кампаніі: «Сентоні ПРА», «Алідзі-Вест» і «Мувлінк». Пра «Сентоні ПРА» мы распавядалі раней. «Алідзі-Вест» належыць буйному расійскаму пастаўшчыку. А вось з «Мувлінк» не ўсё так проста.

У жніўні гэтага года беларуская кампанія «Мувлінк» падпісала ліцэнзійную дамову з брытанскай кампаніяй JSS Tobacco Ltd на цыгарэтны брэнд Manchester.

Фірма была створаная ў 2020 годзе, але яе бухгалтарская справаздачнасць засакрэчаная згодна з пастановай Савета міністраў №1149.

Былы дырэктар «Мувлінка» і заснавальнік кампаніі — Сяргей Ермалінскі — у 2017–2018 гадах працаваў у алексінаўскай кампаніі «Энерга-Оіл». Прыкладна ў той жа час, з 2016-га па 2017-ты, ён працаваў у Беларускім клубе біятлона пад кіраўніцтвам колішняга старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка.

У 2022 годзе ў «Мувлінк» Ермалінскага на пасаду намесніка дырэктара прыходзіць Эдмунд Тышкевіч. Ён — былы намеснік Юрыя Чыжа па эканамічных і фінансавых пытаннях у кампаніі «Трайпл». У 2016 годзе Тышкевіч быў затрыманы па так званай "справе Чыжа". Але суд так і не здарыўся, падазроныя пайшлі на супрацоўніцтва са следствам і былі адпушчаныя на волю.

Эдмунд Тышкевіч працягваў працаваць у «Трайпле» да 2019 года. У 2021 годзе Тышкевіч пакідае «Трайпл» і робіцца намеснікам дырэктара ў «Кідма-тэк». Арганізацыя звязаная з іншым «кашальком» Лукашэнкі – Аляксандрам Зайцавым і займаецца вытворчасцю зброі і боепрыпасаў.

Цяпер кампаніяй валодае і кіруе нехта Анастасія Савельева. З 2021 года яна працавала ў «Мувлінку» пад кіраўніцтвам Ермалінскага, а ў 2023 годзе заняла яго месца. Да таго Анастасія доўгі час працавала ў ТАА «Тэхнаніколь» – даччынай кампаніі расійскага вытворцы дахавых, гідраізаляцыйных і цеплаізаляцыйных матэрыялаў.

Ейны муж Дзмітрый Савельеў – старшы оперупаўнаважаны чацвёртага ўпраўлення ГУБАЗіК. На 2015 год падпалкоўнік міліцыі.

Анастасія Савельева адмовілася каментаваць «Бюро» дзейнасць кампаніі «Мувлінк».

Чытайце матэрыял цалкам на нашым сайце

Без VPN чытаць тут

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

🚂 🛢«Нафтавы кашалёк» Лукашэнкі паставіў бізнэс на ценявыя рэйкі

Каб абысці санкцыі, Мікалай Варабей аформіў лагістычныя актывы на давераных асоб і зарабляе на пастаўках нафтапрадуктаў і вугалю

📌 Для абыходу заходніх абмежаванняў бізнэсовец выкарыстоўвае раней не засвечаныя фірмы, якія аформленыя на давераных асоб. Адна з ключавых кампаній у дзейнай сетцы Вараб’я – «Лагістык Энерджы».

Уладальніца «Лагістык Энерджы» – Нэлі Малярова. У 2016 годзе яна працавала ў кампаніі «Інтэрсэрвіс», а з 2019 па 2021 год – у «БелКазТранс». Абедзве структуры падкантрольныя Мікалаю Вараб’ю і знаходзяцца пад санкцыямі ЗША.

📌 Згодна з дадзенымі Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі (@belzhd_live), летась кампанія вазіла бензін, дызельнае паліва, мазут і газойль у парты Ленінградскай вобласці.

«Лагістык Энерджы» перавезла ў Расію больш за 19 тысяч цыстэрнаў больш як з 1,2 мільёна тон нафтапрадуктаў. На яе прыпала прыкладна чвэрць ад усіх паставак з Беларусі ў Расію. Болей пастаўляў толькі Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод – каля 65% усіх паліўных перавозак.

📌 Акрамя нафтапрадуктаў «Лагістык Энерджы» займаецца чыгуначнымі перавозкамі каменнага вугалю. За дзевяць месяцаў мінулага года кампанія перавезла ў Польшчу, Літву і Латвію больш як 1,7 тысячы вагонаў больш чым са 115 тысячамі тон вугалю з Казахстана. На экспедытара прыпала болей за 40% усіх транзітных перавозак.

Раней Варабей займаўся пастаўкамі нафтапрадуктаў і вугалю праз «Новую нафтавую кампанію» і «БелКазТранс», але яны падпалі пад санкцыі ЕС і ЗША.

📌 «Бюро» раней паведамляла, што «Лагістык Энерджы» будуе порт у Мурманскай вобласці, каб перагружаць там калійныя ўгнаенні і нафтапрадукты з Беларусі. Аб’ём інвестыцый не раскрываецца.

Цалкам навіну чытайце на сайце

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

💰Аляксей Алексін набыў «залаты» пашпарт Вануату. «Кашалёк» Лукашэнкі мог патраціць каля 390 тысяч долараў на дакументы для сябе і сваіх сваякоў

«Бюро» даведалася, што «залатыя» пашпарты Вануату атрымалі як мінімум трое вядомых беларусаў: «кашалёк» Лукашэнкі, тытунёвы магнат Аляксей Алексін і ягоны малодшы сын Віталь Алексін разам з новаспечанай жонкай – Надзеяй Алексінай, у дзявоцтве Зайцавай.

📌 У распараджэнні рэдакцыі маюцца дадзеныя замежных грамадзян, якія атрымалі дакументы Вануату. З уцечкі вынікае, што Алексіны займелі «залатыя» пашпарты яшчэ ў 2022 годзе.

Аднак усімі бонусамі «залатых» пашпартоў Алексіны, падобна, скарыстацца так і не здолеюць. Якраз у 2022 годзе Савет Еўропы прыпыніў бязвізавы рэжым для «грамадзян Вануату» з-за гэтай сумнеўнай і лёгкадаступнай схемы набыцця пашпарта. У снежні 2024 года ЕС канчаткова адмяніў бязвізавы рэжым з Вануату.

📌 Журналіст «Бюро» патэлефанаваў Аляксею Алексіну, каб даведацца, навошта яму і ягоным сваякам спатрэбіліся пашпарты Вануату. Але «кашалёк» Лукашэнкі сказаў, што не чуе пытання, і слухаўку больш не здымаў. Мы накіравалі яму запыт, але ён пакуль на яго не адказаў.

Яго сын Віталь пракаментаваў «Бюро», што не ведае, што такое пашпарт Вануату: «У мяне толькі беларускі пашпарт, сіненькі», – заявіў Віталь Алексін нашаму журналісту і абарваў дыялог.

Цалкам чытайце на сайце

Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат.

‼️ Таксама вы можаце накіраваць частку сваіх падаткаў на падтрымку «Бюро» – гэта хутка і не патрабуе ад вас дадатковых затрат.

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

🍔 Улады Беларусі засакрэцілі дадзеныя пра ўладальнікаў «Мак.Бай»

Беларускія ўлады засакрэцілі звесткі пра ўладальнікаў сеткі рэстаранаў хуткага харчавання «Мак.Бай» (ex-Mcdonald’s) у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

■ У чэрвені 2024 года ў «Мак.Бай» змяніўся ўладальнік. Сетка рэстаранаў стала належаць праз кампанію «Кволіці Фуд» двум беларусам – Аляксею Саўчуку і Вікторыі Данько. Саўчук валодае малакаперапрацоўчымі заводамі ў Беларусі і Расіі і ўваходзіць у топ-30 паспяховых беларускіх бізнэсоўцаў.

Немагчыма дакладна сказаць, калі дадзеныя пра ўладальнікаў былі схаваныя, але дзесьці паміж 10 чэрвеня 2024 года і 13 лютага 2025 года яны зніклі з рэестра як у кампаніі «Мак.Бай», так і ў «Кволіці Фуд».

■ Раней беларуская дзяржава ў асобе Дзяржкаммаёмасці праз суд змагла забраць сабе сетку рэстаранаў хуткага абслугоўвання ў папярэдніх уладальнікаў – сінгапурскай фірмы KSB Victory Restaurants PTE. LTD. Ёю ў сваю чаргу валодаў казахстанскі бізнэсовец Кайрат Баранбаеў і дырэктарка беларускай сеткі рэстаранаў Mcdonald’s Вікторыя Данько.

Судовыя рашэнні па гэтай справе былі таксама засакрэчаныя. У Банку дадзеных судовых пастаноў па гэтай справе захоўваюцца толькі файлы са шматкроп’ем. Уся рэзалютыўная частка схаваная ад грамадскасці, хаця рашэнні па эканамічных справах раней публікаваліся ў адкрытым доступе.

📌 Цалкам навіну чытайце на сайце

Гэта не першы выпадак, калі ўлады засакрэчваюць інфармацыю пра ўладальнікаў кампаній. Раней Belpol расказваў пра кампанію «Усход Пропертыз Менеджмент», якая валодае адной з рэзідэнцый Аляксандра Лукашэнкі на Заслаўскім вадасховішчы і атрымлівае грошы ад структур братоў Карычаў. Дык вось у гэтай кампаніі таксама выдаленыя звесткі пра ўладальнікаў.

‼️Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат.

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

🍻Забароненае піва з Еўропы ад Цяцерына. Акрамя слодычаў набліжаны да Лукашэнкі бізнэсовец зацікавіўся імпартам піва з Літвы, Чэхіі і Эстоніі

У 2024 і 2025 гадах звязаная з Сяргеем Цяцерыным «Лагістычная кампанія Усход» завезла больш за 310 тысяч бутэлек піва з Літвы, Чэхіі і Эстоніі пад брэндамі: Livu, Karlova Krcma, Karl Friedrich і Budweiser.

Пры гэтым піва з Латвіі, Літвы, Чэхіі, Польшчы і Эстоніі забаронена ўвозіць у Беларусь згодна з так званымі контрсанкцыямі, якія ўвялі ўлады Беларусі. Але, як бачым, для набліжанага да Лукашэнкі бізнэсоўца гэта не з’явілася перашкодай.

📌 Ужо не ўпершыню Цяцерын пастаўляе ў Беларусь забароненую «контрсанкцыямі» прадукцыю. Раней «Бюро» расказвала пра розныя слодычы і закускі, якія кампанія, звязаная з Цяцерыным, возіць у Беларусь. Сярод іх чыпсы Pringles, жэлацінкі Haribo, шакалад Lindt і Ritter Sport і шмат іншага. Але апетыты бізнэсоўца растуць, і адны слодычы іх ужо не наталяюць.

Для паставак «санкцыёнкі» бізнэсовец выкарыстоўвае «Лагістычную кампанію Усход». Кампанія запісаная на Аляксея Матвеева – супрацоўніка цяцерынскай кампаніі «БелГлобалСтарт». Сам Сяргей Цяцерын з 2021 года знаходзіцца пад санкцыямі ЕС як «кашалёк» Лукашэнкі.

Выручка «Лагістычнай кампаніі Усход» у 2023 годзе склала 158 мільёнаў рублёў. Чысты прыбытак – 8 мільёнаў рублёў.

📌 Забарона на «ўвоз і рэалізацыю асобных відаў тавараў і паслуг з недружалюбных краін» была ўведзеная ў снежні 2021 года і штогод пашыралася і працягвалася. Апошнім разам яе працягнулі 30 снежня 2024 года. Асобна ў дакуменце адзначаныя тавары, якія паходзяць з Латвіі, Літвы, Эстоніі, Польшчы і Чэхіі – «асабліва недружалюбных краін».

Іранічна, што ўжо 14 студзеня «Лагістычная кампанія Усход» атрымала дэкларацыі адпаведнасці на тры партыі піва з Літвы агульным аб’ёмам 115 тысяч бутэлек.

Атрымліваецца, што Сяргей Цяцерын, скарыстаўшы набліжанасць да Лукашэнкі, заняў нішы, якія вызваліліся ад канкурэнтаў з-за «контрсанкцый».

📌 Чытаць на сайце

🌚Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат.

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

✉️Прывітанне! На сувязі рэдакцыя "Бюро". Мы параіліся і вырашылі выпускаць штомесячны ліст ад рэдакцыі для нашых "патронаў".

Пра жыццё-быццё рэдакцыі і ня толькі. Таксама сённяшні ліст — анонс лютаўскага расследавання.

Вы напэўна чулі розныя непрыемныя навіны з ЗША ад Трампа. Нягледзячы на ​​іх — мы працягваем працаваць.

Сённяшні аўтар ліста — наш журналіст і сузаснавальнік "Бюро" Аляксей Карпека

📌 Прачытаць ліст можна тут: https://patreon.com/posts/121180603

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

Дзякуй блогу. Якія блогеры нахвальваюць беларускі рэжым і Аляксандра Лукашэнку падчас "Марафона адзінства"?

Хто ж гэтыя самаадданыя інфлюэнсары, што прадукуюць кантэнт не выпускаючы з рук смартфонаў удзень і ўначы? @buroby высветліла, хто гэтыя блогеры і як менавіта яны прасоўваюць пралукашэнкаўскую палітыку ў разгар электаральнай кампаніі.

📌 Самай "яскравай" ва ўсіх сэнсах зоркай «Марафону адзінства» па праве можна лічыць спевака і тэлевядоўцу Улада Кабякова.

Кантэнт Кабякова арыентаваны пераважна на дзіцячую і моладзевую аўдыторыю. Раней мы расказвалі, што блогера выпісалі ў якасці запрошанага артыста на дзень народзінаў сына топ-менеджараў Віктара Шэймана – Таццяны і Сяргея Аношкаў.

Кабякоў актыўна гастралюе па ўсёй Расіі. Аднак пра радзіму напярэдадні выбараў ён не тое што не забывае, а літаральна ставіць яе на першае месца. Паводле слоў блогера, яму давялося адмяніць канцэрт, каб выступіць на форуме «БлогБай». Лекцыя была прысвечаная стварэнню кантэнту, але прайсці міма тэмы выбараў ён не здолеў:

Адпрацоўвае электаральную тэматыку Кабякоў і на «Марафоне адзінства». Візіт на вытворчасць «Камінтэрн» у «Тыктоку» блогер прадставіў як «пошук фабрыкі для пашыву свайго новага мерчу», а пакуль шукае – носіць мерч Лукашэнкі.

📌Сярод блогераў, якія асвятлялі «Марафон адзінства», «Бюро» заўважыла і ўсю плеяду артыстаў айчыннага лэйбла Flagman music:

■ Ангеліну Міхалёву, больш вядомую ў сеціве як Анджыліша
Ульяну Сталярову, якая выступае пад творчым псеўданімам Улька Пулька
Дзмітрыя Сіўчыка – у простанароддзі Дзім Дзімыч

Пазнавальныя блогеры-мільённікі, безумоўна, даюць «Марафону адзінства» трафік, які канвертуецца ў папулярызацыю ідэалогіі праекта сярод шырокіх масаў.

Але, каб апрацаваць рэгіёны напэўна, абойму топавых анлайн-прапагандыстаў разбавілі не вельмі буйнымі, але вельмі стараннымі мясцовымі блогерамі. Яны маюць свой рэсурс – лакальная вядомасць і аўтарытэт.

📌 Міністэрства інфармацыі нават арганізавалі першы форум блогераў у Беларусі – «БлогБай». Паводле слоў блогераў, запрашэнне ўзяць удзел у «Марафоне адзінства» ім паступіла ад супрацоўнікаў «Музычнай медыякампаніі» праз сацыяльныя сеткі.

Некаторых запрыкмецілі яшчэ на форуме «БлогБай», з чаго «Бюро» можа зрабіць выснову, што гэты злёт блогераў, ініцыяваны Міністэрствам інфармацыі, мог насіць у тым ліку і характар прыхаванага папярэдняга кастынгу для «Марафону адзінства».

Мы патэлефанавалі міністру інфармацыі Марату Маркаву даведацца, чаму Міністэрства інфармацыі і ягоныя чыноўнікі бяруць удзел у агітацыйнай кампаніі за Аляксандра Лукашэнку. Але ён адмовіўся гутарыць з журналістам «Бюро»:

«Няма такога выдання [«Бюро»]!»

«Бюро» няма, а расследаванне ёсць. Цуд!

Падрабязней пра тое, як Ганна Лукашэнка дапамагае агітаваць за Аляксандра Лукашэнку на "выбарах" насуперак выбарчаму заканадаўству і за грошы падаткаплацельшчыкаў, чытайце на нашым сайце.

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

🎆"Трэйлер" нашага новага студзеньскага расследавання. А ўжо заўтра вы даведаецеся пра што яно.

І таму ў нас новая апытанка⬇️

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

Спецслужбы Літвы, Беларусі і Расіі зацікавіліся кантрабандыстам беларускай падсанкцыйнай прадукцыі ў ЕС

Літва падазрае беларускага бізнэсоўца Рамана Семяненю ў магчымым парушэнні санкцый. У дачыненні да Семянені праводзяцца актыўныя дасудовыя следчыя дзеянні – літоўскія чыноўнікі хочуць дапытаць беларускага бізнэсоўца. Яны накіравалі запыт у Германію, бо ў афіцыйных дакументах сваім месцам жыхарства Семяненя пазначыў Берлін.

24-гадовы Раман Семяненя – уладальнік літоўскай кампаніі Milca Baltija, якая вазіла беларускую прадукцыю ў ЕС у абыход еўрапейскіх абмежаванняў.

Раней @mediazona_by паведамляла, што Семяненя апынуўся ў полі зроку і айчынных праваахоўнікаў – яго дадзеныя знайшлі сярод больш чым 700 беларусаў у расійскай базе вышуку. Мяркуючы па ўсім, ён апынуўся там паводле запыту беларускага боку.

У 2022 годзе Milca Baltija паставіла ў Еўрасаюз партыю карбаміду падсанкцыйнага завода «Гродна Азот» пад выглядам узбекістанскага дзякуючы падробленым дакументам, такім чынам парушыўшы санкцыйнае заканадаўства – раней пра гэта паведамлялі журналісты-расследавальнікі.

Акрамя таго, Milca Baltija набывала падсанкцыйную прадукцыю Беларускага металургічнага завода з мэтай далейшага перапродажу на рынках ЕС, што таксама разглядаецца як парушэнне еўрапейскага заканадаўства.

🔍«Бюро» вырашыла пацікавіцца, як пажывае сам Семяненя і ягоны еўрапейскі бізнэс пасля скандалаў. Падрабязнасці на нашым сайце.

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

Прывітанне, на сувязі рэдакцыя "Бюро". У нас шмат новых падпісчыкаў, таму давайце пазнаёмімся. На відэа наш журналіст і сузаснавальнік "Бюро" — Аляксей Карпека. Але, канешне, не ён адзіны працуе ў "Бюро".

"Бюро" заснавалі чатыры журналісты: Вольга Ратмірава, Ксенія Вязнікоўцава, Аляксандр Ярашэвіч і Аляксей Карпека. Падрабязней пра нас можна прачытаць на сайце. Мы запусцілі "Бюро", каб расследаваць карупцыю, абыход санкцый і злачынствы рэжыму Лукашэнкі.

За гэты год наша каманда падвергнулася пераследу. На ўсіх журналістаў Бюро ў Беларусі заведзены крымінальныя справы. А нашыя сацсеткі прызнаныя экстрэмісцкімі. Але мы працягваем працаваць.

Мы ўдзячныя любой падтрымцы - лайку, падпісцы ці расшару публікацыі. Таксама вы можаце падпісацца на наш Patreon або зрабіць разавы данат.

Грошы з вашых данатаў пойдуць на дадатковыя выдаткі падчас нашых расследаванняў: доступ к разнастайным базам дадзеных і сэрвісам, якія могуць дапамагчы нам падчас нашай працы.

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

🪙Колькі зарабляе топ-менеджмент продакшна, звязанага з нявесткай Лукашэнкі

У распараджэнні «Бюро» з’явіліся дадзеныя пра заработныя платы ключавых супрацоўнікаў «Музычнай медыякампаніі» – прадзюсарскага цэнтра, у якім пасаду генеральнага прадзюсара займае нявестка Аляксандра Лукашэнкі, больш вядомая як аўтарка песень пад псеўданімам Ганна Сялук.

Сама Ганна Лукашэнка (Сялук), як супрацоўнік у «Музычнай медыякампаніі» не значыцца і ніякага прыбытку ад яе нібыта і не атрымлівае. Аднак фірма спраўна пералічае ганарары топ-менеджарам прадкшна – дырэктару Андрэю Гузелю і намесніку дырэктара Таццяне Кулаковай, роднай сястры Ганны Лукашэнкі.

📌 Гузель заняты пошукам будучых зорак беларускай эстрады на дзяржпрадпрыемствах, напрыклад, дзеля тэлевізійнага шоу «Зорны шлях» – сумесны праект АНТ і «Музычнай медыякампаніі». За гэтую працу ў 2022 годзе Андрэй Гузель атрымаў ад «Музычнай медыякампаніі» прыкладна 31,5 тысячы беларускіх рублёў. У 2023 годзе ў прадзюсарскім цэнтры фронт працаў павялічыўся, і заробак Гузеля пачаў расці ў геаметрычнай прагрэсіі. Усяго тады прадзюсар атрымаў ад «Музычнай медыякампаніі» крыху больш за 94 тысячы беларускіх рублёў.

📌 Таленты ўласнай сястры генеральны прадзюсар Ганна Лукашэнка ацэньвае крыху больш сціпла. У 2022 годзе Таццяна Кулакова адпрацавала ў «Музычнай медыякампаніі» няпоўных 3 месяцы, за што атрымала трохі больш за 16 тысяч беларускіх рублёў. У 2023 годзе Кулакова зарабіла каля 79,5 тысячы беларускіх рублёў.

«Музычная медыякампанія» належыць Палацу рэспублікі Упраўлення спраў Лукашэнкі (30%) і прыватнай кампаніі «АНСЛ прадакшн» (70%). Апошняя запісаная на Андрэя Урублеўскага (95%) – аднаго з падначаленых Дзмітрыя Лукашэнкі.


Цалкам навіну чытайце на нашым сайце

✊Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат.

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

‼️Заўтра ў "Бюро" выходзіць новае расследаванне — пра абслугу Лукашэнкі.

Аляксандр Лукашэнка кіруе вось ужо 30 гадоў і не збіраецца спыняцца. Але што электарат наогул ведае пра так званага «першага», акрамя таго, што транслюе прэс-служба і прапаганда?

«Бюро» выявіла цэлы пул людзей, якія гадамі абслугоўваюць "цела" Лукашэнкі.

Заўтра мы назавем іх імёны і раскрыем іх сакрэты: хто стажыраваўся ў «кухара Пуціна» Прыгожына? Каму доступ да цела «народнага абранніка» праклаў сцежку ў свет вялікага бізнэсу?

Адна з нашых "гераінь" — жанчына на фота — былая «міс Педагогіка». Першым падарункам ад Лукашэнкі ёй стаў магнітафон "Беларусь", але за 30 гадоў яна і яе сям'я атрымалі ад яго значна больш: "Ну а самой будучай міс, васямнаццацігадовай дзяўчыне, падабаецца бульба, яе папугай Кеша, кветкі і старажытныя рамансы, у якіх ... ёсць мужчыны, што могуць быць рыцарамі. Напэўна, у жыцці нашай міс яны не сустракаліся".

Хто яна? Галасуйце
⬇️

✊Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат.

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

Крэмль хоча перапісаць мінулае Беларусі ў сваіх інтарэсах. Такую мэту ставяць перад сабой расійскія чыноўнікі на бліжэйшы час, вынікае з сакрэтных дакументаў, якія ўцяклі і з’явіліся ў распараджэнні «Бюро».

Мы атрымалі копіі аналітычнага агляду і аналітычных запісак за 2022 – 2024 гады па гістарычнай палітыцы Беларусі, падрыхтаваных Расійскім інстытутам стратэгічных даследаванняў (РІСД). Гэты аналітычны цэнтр пры адміністрацыі Уладзіміра Пуціна

«Версія гэтай гісторыі [«старой гісторыі»], якая ўтрымліваецца ў беларускіх падручніках і культурна-гістарычных праграмах, радыкальна разыходзіцца з прынятай у Расіі, працягваючы фармаваць ідэнтычнасць беларусаў на, па сутнасці, антырасійскіх прынцыпах», – сказана ў аналітычнай запісцы за гэты год. 

Аўтары запіскі крытыкуюць вучоных з Акадэміі навук Беларусі за нацыяналістычны падыход пры трактаванні гісторыі беларускай дзяржаўнасці, згодна з якім «беларуская нацыя сфармавалася ў адзінстве з палякамі і барацьбе з Расіяй». У супрацьвагу такому падыходу адзначаецца важнасць працы з беларускімі гісторыкамі, якія з’яўляюцца «прадаўжальнікамі ідэй заходнерусізму і вядомыя сваёй прарасійскай арыентацыяй»

Антыпольскі ўхіл. Лукашэнка назваў перыяд Рэчы Паспалітай у беларускай гісторыі «акупацыяй беларускай зямлі палякамі» і «этнацыдам беларусаў». Кіраўнікі антырасійскіх паўстанняў Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі больш не праслаўляюцца як нацыянальныя героі Беларусі з-за сваёй польскасці.

Расія зацікаўленая ў новай гістарычнай палітыцы Лукашэнкі, таму што яна прадугледжвае «адмену антырасійскай і радыкальна прапольскай версіі гісторыі».

«Пры гэтым важна ўключаць гэтыя ідэі ў кантэкст расійскай гістарычнай палітыкі, у першую чаргу на падставе сфармуляваных прэзідэнтам Расіі паняткаў «рускага свету», «краіны-цывілізацыі» і «адзінага народа».

Рэальная пагроза. У РІСД лічаць важным працягваць працу з беларускімі гісторыкамі, вядомымі сваёй прарасійскай арыентацыяй. У якасці такіх гісторыкаў у дакументах называецца генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдат гістарычных навук Вадзім Гігін.

Расійскія стратэгі прапаноўваюць увесці новае свята – «Дзень еднасці». У прыватнасці, адзначаць трэці раздзел Рэчы Паспалітай, пасля якога 24 кастрычніка 1795 года беларускія землі канчаткова ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. Тым больш, у наступным годзе будзе 230-годдзе гэтай падзеі, «якая азнаменавала аднаўленне гістарычнай еднасці Беларусі з Расіяй».

Падрабязны разбор тэзаў з гэтых дакументаў чытайце на нашым сайце

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

У палку ганаровых консулаў у Беларусі прыбыло. З пачатку 2023 года ў Беларусі з’явілася пяць ганаровых консульстваў новых краін: Сербіі, Босніі і Герцагавіны, Амана, Шры-Ланкі і Вануату.

Сярод новых ганаровых консулаў: кіраўнік прадстаўніцтва славенскай кампаніі ў Беларусі, заснавальнік "Оптымед" і ўладальнік падсанкцыйнай кампаніі, банкір і былы першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі, турэцка-беларускі бізнэсовец, і – дацэнт БДМУ.

Раней сярод ганаровых консулаў у Беларусі былі неаднаразова заўважаныя «кашалькі» Лукашэнкі або бізнэсоўцы з яго найбліжэйшага атачэння. Напрыклад, блізкі сябар Лукашэнкі Сяргей Цяцерын – ганаровы консул Грузіі ў Беларусі, а «кашалёк» Аляксандр Зайцаў – ганаровы консул Замбіі, Павел Тапузідзіс – ганаровы консул Грэцыі і былы консул Румыніі, а вядомы бізнэсовец Аляксандр Машэнскі – Ісландыі.

«Бюро» вывучыла кіраўнікоў новых прадстаўніцтваў і сёння расказвае, хто яны, як яны звязаныя з Аляксандрам Лукашэнкам ці яго атачэннем і для чаго апынуліся на сваіх пасадах.

Падрабязней пра новых консулаў – чытайце падрабязней на нашым сайце.

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

Прадзюсарскі цэнтр нявесткі Лукашэнкі запусціў свой уласны відэапрадакшн і зарабляе грошы ствараючы відэа для дзяржаўных прадпрыемстваў.

«Музмедыя прадакшн» ўжо адпрацаваў першыя дзяржзамовы. Сярод яго кліентаў: "БМЗ", "БелАЗ", "Белшына" ды іншыя.

У кастрычніку «Беларускі металургічны завод» адсвяткаваў юбілей — 40 год. Да гэтай "знамянальнай падзеі" новы відэапрадакшн прэзентаваў іміджавы кліп завода на песню «Мацнейшыя за сталь» аўтарам якой, само сабой, стала Ганна Сялук. Новы «гімн БМЗ» выканалі артысты, якія супрацоўнічаюць з «Музычнай медыякампаніяй»

Таксама мы знайшли камерцыйныя ролікі вытворчасці «Музмедыя прадакшн» для іншых буйных беларускіх машынабудаўнічых холдынгаў: «Белшыны», Магілёўскага аўтамабільнага завода і БелАЗа.

Чытайце падрабязней пра дзейнасць «Музычнай медыякампані» у сферы відэапрадакшана ў нашым новым матэрыяле.

Чытаць без VPN

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

Не Gucci адзіным. «Аўтлет парк» – гэта першы ў Беларусі аўтлет еўрапейскага фармату са зніжкамі ад 30 да 70% на арыгінальныя вырабы ад асноўных сусветных брэндаў. Як мы выявілі ў нашым расследаванні — ён звязаны з "кашальком" Лукашэнкі Аляксандрам Зайцавым.

Гэты аўтлет прапаноўвае беларусам набыць адзенне, абутак і аксесуары па невялікіх коштах больш як ад 50 сусветна вядомых гандлёвых марак, сярод якіх: Armani, Gucci, Moschino, Calvin Klein, Trussardi, Dolce&Gabbana, Valentino, Givenchy ды іншыя.

Мы выбарачна параўналі цэны на некалькі пазіцый у мінскім аўтлеце з арыгінальным коштам на сайтах вытворцаў. І калі большасць тавараў катэгорый premium і middle-up прадаюць па зніжаных цэнах, то люкс-сегмент беларускі буцік рэалізуе альбо па афіцыйных цэнах вытворцы, альбо з вялікай накруткай, і гэтыя рэчы не трапляюць на сэйлы.

Падрабязней у нашым новым расследаванні — "Модны прыгавор".

Тут чытаць без VPN

Читать полностью…
Subscribe to a channel