buroby | Unsorted

Telegram-канал buroby - Бюро | Расследаванні пра Беларусь

736

Расследаванні пра Беларусь Робім нябачнае бачным. Улады Беларусі прызналі нас экстрэмістамі. звязацца з намі: @buro_editors Наш інстаграм https://instagram.com/buromedia_by Падтрымаць рэдакцыю https://www.patreon.com/buromediaby

Subscribe to a channel

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

Цяпер вы можаце чытаць нас з Беларусі без VPN.

Наша расследаванне пра "Беларускі Чырвоны Крыж" можна прачытаць па гэтай спасылцы.

Дзякуй камандзе @pressclubbelarus і "Тэххаб Прэс-Клуб Беларусь" за аператыўную дапамогу.

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

Як кіраўніцтва Беларускага Чырвонага Крыжа шыкуе на грошы беларусаў і міжнародныя гранты? І за чый кошт жыве арганізацыя?

У нашым расследаванні пра Беларускі Чырвоны Крыж мы распавядаем, за чый кошт падчас праўлення Дзмітрыя Шаўцова кіраўніцтва лётае ў міжнародныя камандзіроўкі. А таксама куды размяркоўваюцца грошы міжнародных грантаў і з чаго складаецца бюджэт Беларускага Чырвонага Крыжа.

Падрабязней у новым расследаванні “Бюро” — “Цёмныя бакі Беларускага Чырвонага Крыжа”.

Дзякуем за дапамогу ў падрыхтоўцы гэтага матэрыялу @cpartisans, @belpol і «Фонду Медычнай Салідарнасці Беларусі».

Калі вы ведаеце нешта цікавае пра дзейнасць “Беларускага Чырвонага Крыжа” ці Дзмітрыя Шаўцова — пішыце ў наш рэдакцыйны акаўнт @buro_editors ці нам на скрыню buro4by@proton.me. Мы гарантуем ананімнасць крыніц.

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

Хай у наступным годзе нам усім шчасціць

Дзякуй вам за вашу падтрымку, зацікаўленасць у сумленнай журналістыцы і ў нашай дзейнасці.

У новым годзе мы рыхтуем шмат цікавых і значных расследаванняў.

Заставайцеся з намі 🎄

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

ТОП-5 кампаній, якія пастаўляюць люксавыя еўрапейскія аўтамабілі праз Беларусь у Расію.

Пастаўкамі прэміяльных аўто заходніх брэндаў з Беларусі ў Расію зарабляюць сабе на хлеб больш за 30 беларускіх кампаній. З іх мы склалі свой топ-5.

Гэтыя кампаніі вылучаюцца з агульнай масы аб’ёмамі продажу, а таксама сувязямі іх уладальнікаў з беларускімі ўладамі. Сярод іх апынуліся як мастадонты айчыннага рынку, так і нядаўна створаныя.

Чытайце расследaванне пра «паралельны імпарт» аўтамабіляў праз Беларусь на нашым сайце.

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

Нашы журналісты Алесь Ярашэвіч і Аляксей Карпека абмеркавалі на Еўрарадыё першае расследаванне "Бюро" пра шэрую схему ўвозу люксавых аўто ў Расію праз Беларусь. А таксама з якім праблемамі найперш сутыкаюцца беларускія журналісты-расследавальнікі, што ў будучыні чакаць ад "Бюро" і як знайсці грошы Лукашэнкі.

Дзякуй калегам з @euroradio за магчымасць распавесці пра нашу працу.

Цалкам эфір глядзіце тут

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

Спонсары раскошы. Як беларусы ганяюць у Расію люксавыя еўрапейскія аўто ў абыход санкцый

З пачаткам вайны ва Украіне аўтамабільныя брэнды з сусветным імем абвясцілі Расіі байкот.

Адзін за другім яны сышлі з расійскага рынку. Урады ЗША, ЕС і Вялікабрытаніі таксама вырашылі пакараць пуцінскі рэжым і ўвялі санкцыі на прадметы раскошы. Аўтамабілі даражэйшыя за 50 тысяч еўра апынуліся пад забаронай.

На “падмогу” прыйшлі беларусы і ўвайшлі ў гульню пад назвай «паралельны імпарт», арганізаваную расійскім урадам. Беларусі не датычаць заходнія санкцыі на аўтамабілі.

Праз беларускія фірмы-пракладкі ў Расію ўвезлі каля тысячы прэміяльных машын на сто мільёнаў долараў.

Мы высветлілі, хто ў Беларусі дапамагае Расіі абыходзіць еўрапейскія санкцыі.

Чытайце расследаванне цалкам на нашым сайце.

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

Сябры, мы анансуем наша першае расследаванне.

Адзін з яго «герояў» прыгразіў натравіць ГУБАЗ на нашага журналіста Алеся Ярашэвіча падчас тэлефоннай размовы.

Чаму ён пагражаў нам — вы даведаецеся ў панядзелак 11 снежня.

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

#камандабюро

Вольга Ратмірава у журналістыцы з 2012 года.

Да 2019 года працавала ў юрыдычнай праграме на Беларускім дзяржаўным тэлеканале СТВ у якасці журналісткі, вядучай, аўтаркі і рэдактаркі.

З пачатку 2019 года карэспандэнтка у праектах Белсат - "Маю права" і "Асабісты капітал".

З сярэдзіны 2019 у камандзе Беларускага расследавальніцкага цэнтра ў якасці журналісткі і вядучай праектаў "Давайце разбірацца" і "Шчыра кажучы".

У 2021-2023 гадах кіраўніца аддзела расследаванняў Беларускага расследавальніцкага цэнтра.

Двойчы лаўрэатка прэміі "Вольнае слова".

Аўтарка рэзанансных расследаванняў пра хабарніцтва і кумаўство ў вышэйшых эшалонах улады ў Беларусі, карупцыю ў медыцыне і сістэме адукацыі.

З 2023 працуе як журналістка-расследавальніца у БЮРО.

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

☑️ Мы дапамагаем змагацца з абыходам санкцыяў.

Беларускія ўлады і звязаны з імі бізнес знаходзіць усё новыя і новыя спосабы і шляхі абыходу заходніх санкцыяў.
У кааперацыі з міжнароднымі партнёрамі мы раскрываем схемы абыходу санкцыяў, каб спыняць іх і прыцягваць парушальнікаў да адказнасці.

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

Наша сфера інтарэсаў — схемы з прыметамі карупцыі, абыход санкцый, адмыванне грошай і іншыя парушэнні.

Наша місія:
📌 выяўляць і тлумачыць узаемасувязь паміж грошамі і ўладай
📌 інфармаваць грамадскасць пра падзеі і людзей у Беларусі дзеля перамен да лепшага
📌 спрыяць развіццю беларускай грамадзянскай супольнасці, прававой дзяржавы, асабістых і эканамічных свабод
📌 уплываць на тое, каб улады былі празрыстымі і падсправаздачнымі

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

⚡️Сябры, мы даведаліся, што нас заблакавалі ў Беларусі прыкладна праз 30 хвілін пасля выхаду расследавання пра "Беларускі Чырвоны Крыж".

Пакуль што з Беларусі вы можаце чытаць нас праз VPN. Але мы працуем над абыходам блакіроўкі.

Дзякуй, што вы з намі.

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

Беларускі Чырвоны Крыж за гады існавання ў незалежнай Беларусі неаднаразова рабіўся прычынай скандалаў.

Добраахвотна-прымусовыя сяброўскія складкі, удзел у выбарчых камісіях, вываз дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны і шмат іншага.

Дзякуючы “Кіберпартызанам” мы атрымалі доступ да ўнутранай дакументацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Ва ўцечцы – больш за 40 тысяч разнастайных файлаў. «Бюро» верыфікавала гэтыя дакументы, прааналізавала іх і разабрала з былымі супрацоўнікамі Чырвонага Крыжа, экспертамі з трэцяга сектара і юрыстамі. Мы не раскрываем імёны нашых крыніц дзеля іх бяспекі.

Мы распавядзем пра тое як кіраўніцтва арганізацыі шыкуе за грошы беларусаў у нашым новым расследаванні, якое выйдзе на наступным тыдні.

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

ААН шукае замену Беларускаму Чырвонаму Крыжу для праектаў у Беларусі.

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый шукае замену Беларускаму Таварыству Чырвонага Крыжа (БТЧК) для праектаў у Беларусі. З-за гэтага арганізацыя можа страціць каля 40% свайго замежнага фінансавання. Пра гэта «Бюро» расказалі ў беларускім прадстаўніцтве ААН.

Цяпер структуры міжнароднай арганізацыі завяршаюць бягучыя праекты з БТЧК, а на перспектыву шукаюць ім замену. Магчыма, будуць дапамагаць праз іншыя няўрадавыя арганізацыі або працаваць з лякарнямі наўпрост.

«Агенцтвы ААН у Беларусі засяроджаныя на завяршэнні цяперашніх праектаў з Беларускім Чырвоным Крыжам. Мы вывучаем альтэрнатыўныя метады, як працягнуць аказваць неабходную падтрымку ўразлівым супольнасцям у Беларусі, каб гарантаваць бесперабойнасць гуманітарнай дапамогі ў гэты пераходны перыяд», – зазначылі ў прадстаўніцтве ААН у Беларусі.

Чытайце навіну цалкам на нашым сайце.

Больш падрабязна пра дзейнасць БТЧК у Беларусі мы распавядзем у нашым новым расследаванні ў студзені.

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

Еврокомиссия прокомментировала совместное расследование “Бюро” (@buroBY) и “Верстки” (@svobodnieslova) про обход санкций на поставку люксовых автомобилей.

В Европейской комиссии призвали бизнес тщательнее следить за экспортом премиальных машин, чтобы они не попадали в Россию через Беларусь в обход санкций.

«Экспорт предметов роскоши в Россию запрещен. Операторы ЕС должны иметь адекватные процедуры проверки клиентов [due diligence], чтобы гарантировать, что их экспорт не перенаправляется в Россию. Применение санкций ЕС возложено на государства–члены ЕС», – сообщил «Бюро» представитель Европейской комиссии Дэниел Шеридан Ферри.

В ACEA (Европейской ассоциации автомобильных производителей) заявили, что поддерживают отношения с 30 национальными автомобильными ассоциациями в Европе, которые представляют производителей и/или импортеров автомобилей в своих странах.

«Однако в Беларуси дело обстоит иначе, и у нас нет местных знаний или контактов с белорусскими дилерами, которые могут реэкспортировать европейские автомобили в Беларуси. Поэтому мы не можем дать более конкретные комментарии по этому вопросу», – отметили в ACEA.

Читать новость полностью

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

ТОП-5 самых дарагіх аўтамабіляў прыгнаных праз Беларусь у Расію ў абыход санкцый.

Падрабязнасці ў нашым апошнім расследаванні "Спонсары раскошы".

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

Мы настолькі натхніліся тэлефоннай размовай з фігурантам расследавання (выйдзе ў панядзелак 11 снежня), што вырашылі зрабіць для вас смешны трэчок.

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

#камандабюро

Аляксей Карпека - першы беларускі журналіст, які ўвайшоў у шорт-ліст European Press Prize.

Працуе ў журналістыцы з 2013.

Сваю расследавальніцкую дзейнасць ён пачаў ў 2020 годзе з аповеду пра прыватнае прадпрыемства «Гардсэрвіс». Дзе ён даказаў, што кампанія звязана з Віктарам Шэйманам.

Знайшоў схаваную нерухомасць у Аўстрыі праўладнага бізнесмена - Мікалая Вараб'я. І распавёў пра "падарунак" Алексіна ў амаль дзясятак машын і матацыкаў службе бяспекі Лукашэнкі.

За час працы журналістам-расследавальнікам знайшоў доказы супрацоўніцтва ў абыходзе санкцый лукашэнкаўскага бізнесмена Аляксандра Зайцава і ксяндза Ігара Лашука.

Знайшоў схаваную нерухомасць у Аўстрыі праўладнага бізнесмена - Мікалая Вараб'я. І распавёў пра "падарунак" Алексіна ў амаль дзясятак машын і матацыкаў службе бяспекі Лукашэнкі.

З 2023 працуе як журналіст-расследавальнік у БЮРО.

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

#камандабюро

Аляксандр Ярашэвіч у журналістыцы з 2010 года. Доўгі час працаваў у найстарэйшым беларускім недзяржаўным агенцтве "БелаПАН".

Першае расследаванне правёў у 2018 годзе — знайшоў збеглага кыргызскага прэм'ера Даніяра Усенава, які хаваецца ў Беларусі пад іншым імем і ўзначальвае буйную аграпрамысловую кампанію.

Лаўрэат прэміі "Вольнае слова" ў 2020 годзе за расследаванне пра бізнес сям'і Бакіевых у Беларусі.

З 2021 па 2023 год — у камандзе Беларускага расследавальніцкага цэнтру.

Удзельнічаў у працы над масіўным злівам дадзеных з афшораў Pandora Papers.

Рабіў сумесныя расследаванні з Organized Crime and Corruption Reporting Project (OCCRP), International Consortium of Investigative Journalists (ICIJ), The Guardian, Siena, Re: Baltica, Delfi і іншымі СМІ.

З 2023 працуе як журналіст-расследавальнік у БЮРО.

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

У “Індэксе дэмакратыі” Беларусь займае 153 месца са 167 краін.

Беларускія ўлады замоўчваюць ад грамадскасці важную інфармацыю ў розных сферах жыцця — ад эканомікі і фінансаў да адукацыі і аховы здароўя. А чыноўнікі і звязаныя з імі бізнесы хаваюць свае актывы ў афшорах.

❗️Мы здольныя знаходзіць гэтую таемную інфармацыю і рабіць яе публічнай.

Празрыстасць і падсправаздачнасць улады — важныя элементы дэмакратызацыі Беларусі.

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

Мы — новае расследавальніцкае медыя, заснаванае журналістамі з багатым досведам працы.

Нашы журналісты рабілі сумесныя расследаванні з партнёрамі з многіх краін і вядомых медыя, сярод якіх OCCRP, ICIJ, Guardian, Süddeutsche Zeitung. Працавалі над самым масіўным злівам дадзеных з афшораў Pandora Papers.

Нашыя расследаванні атрымлівалі ўзнагароды на конкурсе "Вольнае слова", траплялі ў шорт-лісты прэстыжнай еўрапейскай прэміі IJ4EU Impact Award.

Наша праца ўплывае на рэальнае жыццё:
📌 еўрапейскія палітыкі ўводзяць санкцыі
📌 заводзяцца крымінальныя справы і пачынаюцца праверкі бізнесаў
📌 адмяняюцца рашэнні па дзяржаўных закупках, вяртаюцца важныя аперацыі ў звычайныя бальніцы

Читать полностью…
Subscribe to a channel