Расследаванні пра Беларусь Робім нябачнае бачным. Улады Беларусі прызналі нас экстрэмістамі. звязацца з намі: @buro_editors Наш інстаграм https://instagram.com/buromedia_by Падтрымаць рэдакцыю https://www.patreon.com/buromediaby
Вы не чакалі, а ў нас ужо новае расследаванне! Гэтым разам пра міжнародную кампанію з беларускімі каранямі — “Алютэх”.
Яе ўладальнік Аляксей Жукаў – адзін з самых паспяховых бізнэсоўцаў Беларусі, які атрымаў ордэн з рук Аляксандра Лукашэнкі за ўнёсак у развіццё эканомікі.
Жукаў стварыў найбуйнейшы ва Усходняй Еўропе холдынг па выпуску ралетаў, варотаў і алюмініевых профіляў пад брэндам «Алютэх».
Пасля ўвядзення жорсткіх санкцый супраць Беларусі Жукаў без лішняй агалоскі прадаў увесь свой бізнэс нямецкай групе кампаній Hörmann. Але перад гэтым ён паспеў засвяціцца ў пастаўках санкцыйных тавараў у Еўропу.
Чытайце наша новае расследаванне «Таемныя здзелкі «Алютэха» пра схемы абыходу санкцый, якое мы зрабілі ў партнёрстве з нямецкімі выданнямі Paper Trail Media і Manager Magazine, а таксама пры падтрымцы @cpartisans, OCCRP ID і расійскага выдання «Вёрстка» (@svobodnieslova).
Чытаць расследаванне без VPN
Вы можаце падтрымаць нашую працу і расследаванні падпісаўшыся на наш Patreon.
Святая бухгалтэрыя. Бізнэс-холдынг Свята-Елісавецінскага манастыра.
Апошнім часам Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр (СЕМ) прываблівае ўвагу беларусаў сваёй неадназначнай дзейнасцю. Яго кіраўнік Андрэй Лемяшонак падтрымаў масавыя рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці ў 2020 годзе, а з пачаткам нападу Расіі на Украіну манастыр заняўся адпраўкай дапамогі расійскім салдатам.
Мы вырашылі прыгледзецца да гэтай арганізацыі і знайшлі цэлы “праваслаўны холдынг”.
Чытайце наша новае расследаванне, у якім мы раскажам, паводле якіх законаў жыве гэтая дзяржава ў дзяржаве, чые інтарэсы абслугоўвае, дзякуючы каму зарабляе на шэрых схемах мільёны долараў. І як у гэтую карціну ўпісаныя сімпатыі і атачэнне сям’і Лукашэнкі.
Чытаць праз люстэрка без VPN.
Дзякуй дапамогу ў падрыхтоўцы гэтага матэрыялу @christianvision і @cpartisans
Нашае расследаванне "Крывавыя пасярэднікі" пра тое, як беларускія кампаніі пастаўляюць абсталяванне для расійскага ВПК у абыход санкцый — увайшло ў лютаўскую падборку лепшых расследаванняў з Беларусі, Украіны, Узбекістана і Расіі па версіі Global Investigative Journalism Network (GIJN).
Пра нашае ды іншыя расследаванні можна прачытаць у рассылцы GIJN.
Беларуская кампанія «Тэфіда» дапамагае Расіі абыходзіць заходнія санкцыі. Згодна з мытнымі дадзенымі, з сакавіка па жнівень 2023 года «Тэфіда» паставіла ў Расію абсталяванне на 5 мільёнаў долараў.
Хто ж стаіць за гэтымі пастаўшчыкамі абсталявання? Кампаніяй валодае беларуска Марына Космач, а дырэктар яе брат – Аляксандр Шыбко.
Марына Космач пракаментавала нам, што не ведае чым займаецца кампанія, бо яна намінальны ўладальнік. Бізнэсам кіруе яе брат. Аляксандр пацвердзіў нам што кампанія пастаўляла ў Расію абсталяванне. Але ён лічыць, што яны не дапамагалі абыходзіць санкцыі.
Падрабязней пра тое, як беларускія кампаніі дапамагаюць Расіі абыходзіць заходнія санкцыі чытайце ў нашым расследаванні «Крывавыя пасярэднікі».
У 2021 і 2022 гадах кампаніі з групы «ОСТЕК» увезлі ў Расію абсталяванне для вытворчасці паўправаднікоў і мікрасхем коштам больш за 20 мільёнаў долараў. З якіх 8 мільёнаў долараў — пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Такое абсталяванне можа выкарыстоўвацца ў ваеннай прамысловасці.
Краінамі яго паходжання ў мытных дэкларацыях пазначаны Японія, Паўднёвая Карэя, Сінгапур, ЗША і краіны ЕС.
З 2022 па 2023 санкцыі сталі абмяжоўваць экспарт тавараў падвойнага прызначэння ў Расію. Пад санкцыі трапіла і група кампаній «ОСТЕК» і яе бенефіцыяры Аляксандр Разаронаў і Вадзім Гаршын.
У чорны спіс патрапілі таксама Inter-Trans, BMA Spedition і іх бенефіцыяр Яўген Касцюк, як еўрапейскія саўдзельнікі групы кампаній «ОСТЕК». Яны ажыццявілі сотні паставак электронных кампанентаў і іншых тавараў, прызначаных для групы кампаній «ОСТЕК», у тым ліку з пачатку расійскага ўварвання ва Украіну.
Пры гэтым, як мы высветлілі дзякуючы OCCRP, пасля ўвядзення амерыканскіх санкцый нямецкая кампанія BMA Spedition прадбачліва змяніла ўладальнікаў. Яўген Касцюк перадаў сваю долю жонцы і дачцэ, а дзяржаўная кампанія «БелМагістральАўтаТранс» выйшла з ліку ўладальнікаў.
Але, па сутнасці, год да ўвядзення маштабных санкцый, пакуль ішла вайна ва Украіне, беларускі ўрад праз «БелМагістральАўтаТранс» і беларус Яўген Касцюк забяспечвалі Расію тэхнікай для веннай прамысловасці.
Чытайце падрабязнее як беларусы дапамагалі абсталёўваць расійскую вайсковую машыну ў абыход санкцый ў нaшым расследаванні «Крывавыя пасярэднікі» (чытаць без VPN)
У Беларусі новы вытворца цыгарэт. Ён звязаны з Паўлам Тапузідзісам і бізнес-партнёрам сыноў Алексіна і Чыжа.
Новы вытворца — кампанія "Сентоні ПРА" была створана ў снежні 2023 года. Паводле дадзеных з базы юрыдычных асоб — кампаніяй валодаюць Сяргей Карповіч і ТАА "Буд-АнДзi"
Сяргей Карповіч — супрацоўнік тапузідыўскага "Тытунь-Інвеста". Раней ён ужо быў саўладальнікам іншых звязаных з бізнесменам кампаній. У сваіх сацсетках ён не хавае, што супрацоўнік кампаніі Тапузідзіса.
Дарэчы, "Тытунь-Інвест" і яе ўладальнікі Павел Тапузідзіс і Віктар Пятровіч знаходзяцца пад санкцыямі ЗША за сувязі з Аляксандрам Лукашэнкам.
Кампанія "Буд-АнДзi" належыць Андрэю Піскарову. І вось так супадзенне — пра Андрэя мы зусім нядаўна расказвалі ў нашым расследаванні пра тое, як беларусы ганяюць у Расію люксавыя еўрапейскія аўто ў абыход санкцый — "Спонсары раскошы".
Піскароў працаваў на буйнога бізнесмена Юрыя Чыжа, а потым быў бізнес-партнёрам Сяргея Чыжа і Дзмітрыя Алексіна. Першы — сын Юрыя Чыжа, другі — іншага ўплывовага бізнесмена Аляксея Алексіна, які трапіў пад заходнія санкцыі як "кашалёк" Лукашэнкі.
Беларускі Чырвоны Крыж схлусіў пра тое, што больш не будзе засядаць у выбарчых камісіях. І зноў парушыў прынцыпы Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца — незалежнасць і нейтральнасць.
У распараджэнні «Бюро» аказаўся афіцыйны адказ Беларускага Чырвонага Крыжа пра тое, што пасля ўваходжання ў сілу новага закона аб БТЧК у лістападзе 2020 года, арганізацыя не будзе браць удзелу ў выбарчых працэсах (выбарах на розных узроўнях). Выявілася, што рэдакцыя закона, якая дзейнічала з 2011 года, не ўтрымлівала абмежаванняў адносна ўдзелу БТЧК у выбарах.
У новай рэдакцыі закона дадалі артыкул пра тое, што арганізацыя абавязаная кіравацца не толькі законамі Беларусі, але і статутамі Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца і іншымі дакументамі. Тым самым яны не могуць удзельнічаць у выбарчых працэсах.
25 лютага ў Беларусі будзе праходзіць “Адзіны дзень галасавання”, на якім можна паставіць птушку за кандыдатаў у дэпутаты парламента і мясцовых саветаў. І мы знайшлі, што як мінімум у трох выбарчых акругах у спісах камісій знаходзяцца супрацоўнікі БТЧК, гэта:
— Бабруйска-Першамайская выбарчая акруга № 79
— Быхаўская выбарчая акруга № 81
— Крычаўская выбарчая акруга № 83
Дзеючы генеральны сакратар Дзмітрый Шаўцоў, дарэчы, ізноў ідзе ў дэпутаты па адной з мінскіх акруг. Верагодна, улады хочуць перавесці скандальнага кіраўніка БТЧК на новае месца, каб замяніць яго на больш «чыстую» асобу.
Раней Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа ўжо абвінавачвалі ў датычнасці да масавых фальсіфікацый. Напрыклад, на прэзідэнцкіх выбарах у 2020 годзе. Паводле звестак незалежных назіральнікаў, гуманітарная арганізацыя, якая не мае права займацца палітыкай, прыцягнула тысячы людзей для працы ў выбарчых камісіях. На якіх былі зафіксаваны фальсіфікацыі.
Чытайце навіну цалкам на нашым сайце. А тут без VPN.
Больш падрабязна пра дзейнасць БТЧК у Беларусі мы распавялі у нашым расследаванні “Цёмныя бакі Беларускага Чырвонага Крыжа”. Тут можна прачытаць без VPN.
Расія працягвае масіраваныя абстрэлы Украіны. Міжнародныя санкцыі павінны былі аслабіць ваенны патэнцыял Крамля. Але сучасная тэхніка працягвае паступаць у Расію абыходнымі шляхамі.
У сумесным расследаванні «Бюро», расійскага выдання «Вёрстка» і Цэнтра па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці (OCCRP) мы раскажам, як заходняе абсталяванне для ваеннай прамысловасці трапляе ў Расію ў абыход санкцый і хто з беларусаў стаіць за гэтым.
Пра гэта ды іншае мы распавядзем у нашым новым расследаванні, якое выйдзе заўтра.
Паважаныя падпісчыкі, мы гэтага чакалі і здарылася гэта вельмі-вельмі хутка — улады Беларусі прызналі нас "экстрэмістамі".
31 студзеня суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызнаў сацсеткі і сайт @buroBY "экстрэмісцкімі матэрыяламі".
Заяву "Бюро" на гэты конт вы можаце прачытаць на нашым сайце. (Без VPN)
Дарагія падпісчыкі, пакуль мы рыхтуем новае расследаванне, хочам расказаць вам пра тое, што ў нас ёсць Patreon.
Пры жаданні вы можаце падтрымаць наc на гэтай платформе. Грошы пойдуць на падтрымку рэдакцыі і нашыя расследаванні.
Ёсць варыянты падтрымкі, пры якіх вы будзеце перш за ўсіх ведаць пра што будзе наступнае расследаванне.
Таксама ёсць варыянты, пры якіх вы будзеце атрымліваць ад нас рэдакцыйны ліст пра нашую працу і цікавыя факты, якія не ўвайшлі ў расследаванні.
І нарэшце, ёсць варыянт у якім мы прапануем вам (акрамя ўсяго астатняга) спецыяльны фармат — эксклюзіўныя адказы рэдакцыі на вашыя пытанні (Q&A).
Падрабязна азнаёміцца з усімі фарматамі падтрымкі можна на нашай старонцы Patreon.
"Што далей?" Адказ на гэтае пытанне хвалюе многіх беларусаў
Рэдакцыя “Салідарнасці”, аднаго са старэйшых незалежных медыяў Беларусі, у сваім тэлеграм-канале @gazetaby спрабуе разабрацца ў глыбінных прычынах таго, што адбываецца.
🌠Фішка канала - гэта кампактная карціна дня, па якой можна хутка зразумець тое, што адбываецца, і зэканоміць час на чытанні вялікай колькасці навін.
Цяпер незалежным беларускім медыя патрэбная падтрымка. Калі вам блізкі ўдумлівы падыход да навін, падтрымайце калег і падпішыцеся на тэлеграм-канал "Салідарнасці" па спасылцы /channel/gazetaby
Беларускі Чырвоны Крыж прыпыняе дапамогу бежанцам і мігрантам з-за праблем з фінансаваннем. Арганізацыя перастане выдаваць ім ваўчары, кампенсаваць затраты на медпаслугі і аплачваць адпачынак дзяцей летам. Але гэта не адзіныя змены, якія чакаюць БЧК
Як пісала раней @buroBY — з-за Шаўцова БЧК страціць амаль 99% міжнароднага фінансавання, якое ідзе ад агенцтваў ААН і ўдзельнікаў міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. Кім або чым Чырвоны Крыж будзе закрываць гэтую бюджэтную дзірку?
Паводле інфармацыі нашых крыніц, арганізацыя плануе скараціць 30% супрацоўнікаў. Атрымліваецца, што будзе як у тым анекдоце: «Тата, дык што, ты цяпер будзеш меней піць? Не, сынок, цяпер ты будзеш меней есці».
Падрабязней пра тое, як шыкуе кіраўніцтва БЧК — чытайце (без VPN) ў нашым расследаванні "Цёмныя бакі Беларускага Чырвонага Крыжа".
Цяпер вы можаце чытаць нас з Беларусі без VPN.
Наша расследаванне пра "Беларускі Чырвоны Крыж" можна прачытаць па гэтай спасылцы.
Дзякуй камандзе @pressclubbelarus і "Тэххаб Прэс-Клуб Беларусь" за аператыўную дапамогу.
Як кіраўніцтва Беларускага Чырвонага Крыжа шыкуе на грошы беларусаў і міжнародныя гранты? І за чый кошт жыве арганізацыя?
У нашым расследаванні пра Беларускі Чырвоны Крыж мы распавядаем, за чый кошт падчас праўлення Дзмітрыя Шаўцова кіраўніцтва лётае ў міжнародныя камандзіроўкі. А таксама куды размяркоўваюцца грошы міжнародных грантаў і з чаго складаецца бюджэт Беларускага Чырвонага Крыжа.
Падрабязней у новым расследаванні “Бюро” — “Цёмныя бакі Беларускага Чырвонага Крыжа”.
Дзякуем за дапамогу ў падрыхтоўцы гэтага матэрыялу @cpartisans, @belpol і «Фонду Медычнай Салідарнасці Беларусі».
Калі вы ведаеце нешта цікавае пра дзейнасць “Беларускага Чырвонага Крыжа” ці Дзмітрыя Шаўцова — пішыце ў наш рэдакцыйны акаўнт @buro_editors ці нам на скрыню buro4by@proton.me. Мы гарантуем ананімнасць крыніц.
Хай у наступным годзе нам усім шчасціць ✨
Дзякуй вам за вашу падтрымку, зацікаўленасць у сумленнай журналістыцы і ў нашай дзейнасці.
У новым годзе мы рыхтуем шмат цікавых і значных расследаванняў.
Заставайцеся з намі 🎄
Паважаныя чытачы, наш сайт падвергся кібератацы, нехта спрабуе яго "пакласці". Спробы ўзмацніліся пасля выхаду сённяшняга расследавання пра Свята-Елісавецінскі манастыр.
Верагодна з-за гэтага сайт будзе загружацца крыху павольней, магчымыя перабоі ў працы сайта (але мы спадзяемся, што гэтага не здарыцца).
Насуперак зламыснікам, вы можаце падтрымаць нашу працу і нашы расследаванні на Patreon.
Заўтра выходзіць наша новае расследаванне пра Свята-Елісавецінскі манастыр, іх духоўніка Андрэя Лемяшонка і пабудаваную вакол манастыра бізнес-імперыю.
Так, усё правільна, Лемяшонак і набліжаныя да яго людзі стварылі цэлую сетку кампаній пад патранажам манастыра, і бязбожна зарабляюць грошы.
І гэта той рэдкі выпадак, калі рэакцыя фігуранта расследавання з'яўляецца раней за расследаванне. На відэа — рэакцыя Лемяшонка па выніках нашай з ім размовы. Асабліва нас парадавала канцоўка пра "я — не камерсант, прабачце, я — проста грэшны святар".
Паважаныя чытачы, пакуль мы рыхтуем новае расследаванне (яно выйдзе неўзабаве) — вы можаце падтрымаць "Бюро" на Patreon. Грошы пойдуць на падтрымку рэдакцыі і нашых расследаванняў.
Што вы атрымаеце, калі нас падтрымаеце:
— Вы перш за ўсіх будзеце ведаць пра што будзе наступнае расследаванне.
— Рэдакцыйны ліст пра нашую працу, бэкстэйдж расследаванняў і цікавыя факты, якія не ўвайшлі ў расследаванні.
— Эксклюзіўныя адказы рэдакцыі на вашыя пытанні (Q&A).
Падрабязна азнаёміцца з усімі фарматамі падтрымкі можна на нашай старонцы Patreon.
Галівудскі рэжысёр Олівер Стоўн планаваў зняць фільм пра Аляксандра Лукашэнку за пяць мільёнаў долараў, каб абяліць ягоную рэпутацыю. Але пасля вайны ва Украіне адмовіўся ад гэтай ідэі.
Гэта вынікае з супольнага расследавання казахстанскага выдання “Власть” і Цэнтра па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю OCCRP.
Журналісты атрымалі шматлікія дакументы, якія раскрываюць планы дакументаліста Ігара Лапацёнка. Ён вядомы тым, што разам з галівудскім рэжысёрам і сцэнарыстам Оліверам Стоўнам выпусціў васьмісерыйны фільм пра казахстанскага лідэра Нурсултана Назарбаева. Лапацёнак спадзяваўся завабіць аўтакратаў абяцаннямі павысіць іх рэпутацыю на сусветнай арэне.
У адной з прэзентацый прапануецца “паказаць шырокай аўдыторыі драматычную гісторыю сучаснай Беларусі і яе лідэра ў момант, калі "ўвага ўсяго свету была засяроджана" на краіне".
«Мы, стваральнікі фільма, верым у мудрасць і паслядоўнасць дзеянняў Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі», — абвяшчае дакумент, на вокладцы якога партрэты Лукашэнкі і Стоўна.
Карціна Лапацёнка пра Беларусь была на стадыі прадпракшэна, калі пачалася поўнамаштабная вайна ва Украіне.
Мяркуючы па дакументах, якія трапілі да журналістаў, ужо былі запланаваныя здымкі ў Беларусі: каманда павінна была наведаць шэраг лакацый, у тым ліку дом, дзе вырас Лукашэнка, і малочны завод. На кожным аб'екце з Лукашэнкам абмеркавалі б шэраг пытанняў.
Бюджэт фільма — 5 мільёнаў долараў. Працягласць — 120 хвілін + чатыры гадзінных эпізоды для тэлеканала.
Але, відаць, планы змяніліся пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года. Стоўн публічна асудзіў вайну і сказаў, што Расея здзейсніла «памылку», адзначыўшы пры гэтым, што ЗША «справакавалі» Пуціна.
«На жаль, [беларускі] праект на паўзе з-за адмовы Олівера. Усе спробы знайсці новага інтэрв'юера праваліліся з-за вайны ва Украіне (ніхто не згаджаецца)”, — напісаў адзін з членаў каманды Лапацёнка ў чэрвені таго года.
Цалкам пачытаць расследаванне можна па спасылцы
Хотите уметь видеть в темноте и читать между строк?
Филин – это аналитический канал наших друзей, который объясняет глубинные процессы, происходящие внутри Беларуси и вокруг нее.
Здесь вы найдете экспертные мнения и авторскую аналитику без информационного шума, только на самые важные темы.
🦉В наше время глубокое понимание происходящего – это важнейшее преимущество, которое позволяет принимать правильные решения не только политикам или экспертам, но и всем думающим людям.
Мы уже читаем, рекомендуем подписаться и вам!
Эксперты: Праз Беларусь праходзіць траціна ад ценявога экспарту ў Расію
Беларусь з’яўляецца своеасаблівымі варотамі на шляху санкцыйных тавараў з Еўропы ў Расію. Паводле звестак кансалтынгавай арганізацыі Corisk, у цэлым на нашу краіну прыпадае прыкладна траціна ад ценявога экспарту ў Расію – больш як 10 мільярдаў еўра ў 2022–2023 гадах.
Для абыходу санкцый часта выкарыстоўваецца схема рээкспарту, калі тавар спачатку легальна завозяць у Беларусь, а потым перапрадаюць у Расію. Паводле падлікаў Corisk, ёсць больш за тры тысячы тавараў, якія нельга экспартаваць у Расію, але можна спакойна прадаць у Беларусь.
«Вельмі важна рабіць захады супраць пасярэднікаў, якія спрыяюць абыходу санкцый. Некаторыя такія пасярэднікі гандлююць вялікімі аб’ёмамі. Вядома, яны могуць адкрыць новыя кампаніі, каб весці той самы бізнэс. Але абмежавальныя захады супраць іх істотна павялічваюць кошт бізнэсу для абыходу санкцый», – лічыць старшы эканаміст Кіеўскай школы эканомікі Беньямін Хільгеншток
На гэтым тыдні мы выпусцілі расследаванне «Крывавыя пасярэднікі» (чытаць без VPN) пра тое, як беларускія бізнэсоўцы дапамагалі абсталёўваць расійскія ваенныя прадпрыемствы ў абыход санкцый. Яны выкарыстоўвалі схему “ілжывага транзіту”. Згодна з дакументамі сучаснае абсталяванне для вытворчасці мікрасхем ішло ў Казахстан, але ў дарозе яго перанакіроўвалі ў Расію.
Цалкам меркаванне экспертаў вы можаце прачытаць на нашым сайце.
А тут без VPN, калі вы ў Беларусі.
Нашае новае расследаванне! Як беларусы дапамагалі абсталёўваць расійскую вайсковую машыну ў абыход міжнародных санкцый?
Падчас працы над нашым сумесным расследаваннем з @OCCRP_Rus і @svobodnieslova мы высветлілі, што ў паставак сучаснага абсталявання для расійскай ваеннай прамысловасці — беларускія карані.
Міжнародныя санкцыі павінны былі аслабіць ваенныя магчымасці Крамля. Але сучасная тэхніка паступае ў Расію абыходнымі шляхамі.
Як гэта працуе. Праз кампаніі ў Польшчы, Германіі, Беларусі, і Казахстане, частка з якіх таксама належыла ў тым ліку і беларускім уладам, закуплялася неабходнае абставляванне. Якое потым пастаўлялася ў Расію. Усё гэта ў абыход міжнародных санкцыяў.
Згодна з мытнымі дадзенымі, летась Расія ўвезла толькі праз Беларусь тавараў падвойнага прызначэння з высокай рызыкай выкарыстання ў ваеннай прамысловасці на 27 мільёнаў долараў.
Цалкам чытайце ў нашым новым расследаванні «Крывавыя пасярэднікі».
Тут чытаць без VPN.
Каля паўмільёна рублёў толькі на закупы. Колькі бюджэтных сродкаў атрымоўвае і траціць прыватная гімназія Ірыны Абельскай?
У 2020 годзе ў Мінску запрацавала "Мінская міжнародная гімназія" — прыватная школа, заснаваная Ірынай Абельскай, маці Мікалая Лукашэнкі і палюбоўніцай Аляксандра Лукашэнкі. Школу пабудаваў за свае сродкі расійскі алігарх Мікалай Гуцарыеў. Падчас будаўніцтва ён заяўляў, што плануе ўкласці ў школу каля 12 мільёнаў долараў.
У адрозненне ад іншых прыватных школ "Мінская міжнародная гімназія" з самага моманту заснавання атрымлівае бюджэтныя грошы. Журналісты @buroBY падлічылі, што з 2020 года школа толькі на закупы патраціла каля паўмільёна рублёў бюджэтных сродкаў.
Школа закупляе на іх ноўтбукі, планшэты, музычны цэнтр, прынтары, паслугі па ўборцы тэрыторый, школьнае харчаванне для дзяцей, а таксама навучальныя матэрыялы і сродкі навучання. Таксама школа Абельскай вырашыла прыкупіць ідэалагічнай літаратуры — кнігі і плакаты "Генацыд беларускага народа", "Хатынь", "Свяшчэнная памяць Вялікай Перамогі" і іншае. Пра гэта сведчыць адзін з нядаўніх тэндараў, абвешчаных гімназіяй..
Але агульная сума ўкладзеных бюджэтных сродкаў у гімназію можа быць нашмат большай. У справаздачах гімназіі з 2020 па 2022 гады пазначаецца, што яна за тры гады атрымала 5 мільёнаў рублёў "мэтавага фінансавання".
Вялікія бюджэтныя ўкладанні ў гэтую гімназію не здзіўляюць. У расследаваннях БРЦ і "Белсата" расказвалася, што ў школе вучацца дзеці "беларускіх элітаў" — сілавікоў, звязаных з уладай бізнэсоўцаў, высокапастаўленых чыноўнікаў і набліжаных да сям'і Лукашэнкі людзей.
Дзмітрый Шаўцоў не адзіны супрацоўнік Беларускага Чырвонага Крыжа, які любіць ездзіць на акупаваныя Расіяй тэрыторыі.
Паводле інфармацыі «Бюро», як мінімум адзін абласны кіраўнік БЧК з'ездзіў у адпачынак у Крым падчас поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.
Кіраўніца Гродзенскай абласной арганізацыі Наталля Талкачова ў ліпені 2022 года наведала Крым. І гэта была не «працоўная» паездка, як у Шаўцова.
У сваім акаўнце ў Facebook яна падзялілася фатаграфіямі з адпачынку і відэа, як яны едуць па Крымскім мосце. (Гэтая спасылка адкрыецца і без VPN)
Дзякуючы атрыманым ад @cpartisans дадзеным мы можам з упэўненасцю сказаць, што гэта была не «гуманітарная місія». Талкачова ездзіла ў Крым адпачываць, узяўшы на гэтыя даты водпуск.
Мы звярнуліся да Талкачовай па каментар, але яна не адказала на нашыя званкі.
Пра кіраўніцу Гродзенскага БЧК і яе цесныя сувязі з Дзмітрыем Шаўцовым мы расказвалі ў нашым расследаванні «Цёмныя бакі Беларускага Чырвонага Крыжа». (Без VPN)
Нагадаем, што з-за паездкі Дзмітрыя Шаўцова на акупаваныя Расіяй тэрыторыі Украіны было прыпыненае сяброўства Беларускага Чырвонага Крыжа ў Міжнароднай федэрацыі Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. З-за гэтага БЧК страціў амаль усё сваё міжнародне фінансаванне. (Без VPN)
Цяперашні кіраўнік Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў зноў “абіраецца” на месца дэпутата ў Палату Прадстаўнікоў ад адной з мінскіх акруг. Мы вырашылі прыгадаць асноўныя пункты яго біяграфіі.
Шаўцоў даўно сярод наменклатуры лукашэнкаўскай сістэмы. Сваю “палітычную” кар'еру ён пачаў з дэпутацтва ў Мінгарсавеце у сярэдзіне 2000-х. Сумяшчаў гэтую пасаду з працай у мінскай паліклініцы №34, дзе ўсяго за год мінуў шлях ад загадчыка кабінетам медстатыстыкі да галоўнага ўрача.
У 2011 году Шаўцова абіраюць старшынёй грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя ўрачоў". Сам ён прызнаваўся, што стаў ім па прапанове аднаго з сваіх былых выкладчыкаў. І вось з гэтага моманту Дзмітрый Шаўцоў у хуткім тэмпе пачаў прасоўвацца па кар'ернай лесвіцы.
У кастрычніку 2012 года Шаўцова зрабілі дэпутатам Парламента. З гэтага моманту ён актыўна ўдзельнічае ў выбарах. З 2015 года яму давяраюць месца старшыні Мінскай гарадской выбарчай камісіі. Ён займае яго на выбарах у 2017, 2019 і 2020 гадах.
У верасні 2021-га на з’ездзе Беларускага Чырвонага Крыжа старшыня прэзідыума і па сціплым сумяшчальніцтве намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Чараднічэнка вылучае яго кандыдатуру на пасаду генеральнага сакратара БЧК. Яго абіраюць аднагалосна.
Шаўцоў не хавае, што ягоныя сімпатыі на баку ўладаў Расіі і Беларусі. З 2014 года і дагэтуль Шаўцоў узначальвае беларускае аддзялення Міжнароднага грамадскага фонду адзінства праваслаўных народаў.
Пра дзейнасць гэтага фонду ў Беларусі вядома няшмат. У скупых справаздачах згадваецца пра дапамогу ў будаўніцтве некалькіх праваслаўных храмаў у Беларусі і ўдзел у падрыхтоўцы шэрагу законапраектаў.
Расійскі ж фонд у прэсе называўся «газпромаўскім царкоўным фондам». І па сутнасці, ён адзін з інструментаў “мяккай сілы” па прасоўванні “рускага свету” праз праваслаўе.
Як Шаўцоў кіраваў Беларускім Чырвоным Крыжам і куды накіроўваў яго бюджэт вы можаце падрабязна прачытаць у нашым апошнім расследаванні.
З чаго складаецца бюджэт Беларускага Чырвонага Крыжа і якую яго частку ён страціць з-за прыпыненне міжнароднага фінансавання?
Возьмем для прыкладу бюджэт за 2022 год. Агульны бюджэт БЧК склаў амаль 22,7 мільёна рублёў. Асноўныя крыніцы і % у бюджэце:
■ Міжнародная дапамога — 12,9 мільёна, 57,2%.
■ Сяброўскія складкі — 4,2 мільёна, 18,6%.
■ Ахвяраванні насельніцтва — амаль 2,79 мільёна, 12,3%.
■ Спонсарская дапамога — 2 мільёна, 8,8%.
Міжнароднае фінансаванне ў сваю чаргу складаецца на 58% з дапамогі ўдзельнікаў міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. Яшчэ 41% складала грашовая дапамога ад агенцтваў ААН. Сукупна гэта 99%.
Як паведамляла @buroBY — нядаўна прадстаўніцтва ААН у Беларусі заявіла, што шукае замену Беларускаму Чырвонаму Крыжу.
То бок з-за скандальнай паездкі генеральнага сакратара БЧК Дзмітрыя Шаўцова на акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі — арганізацыя страціць амаль 99% замежнага фінансавання, а гэта 57,2% усяго бюджэту.
Нашыя сябры з тэлеграм-канала @belhalat_by, натхніўшыся расследаваннем пра Беларускі Чырвоны Крыж, зрабілі калекцыю мемаў.
Нам вельмі падабаецца!
⚡️Сябры, мы даведаліся, што нас заблакавалі ў Беларусі прыкладна праз 30 хвілін пасля выхаду расследавання пра "Беларускі Чырвоны Крыж".
Пакуль што з Беларусі вы можаце чытаць нас праз VPN. Але мы працуем над абыходам блакіроўкі.
Дзякуй, што вы з намі.
Беларускі Чырвоны Крыж за гады існавання ў незалежнай Беларусі неаднаразова рабіўся прычынай скандалаў.
Добраахвотна-прымусовыя сяброўскія складкі, удзел у выбарчых камісіях, вываз дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны і шмат іншага.
Дзякуючы “Кіберпартызанам” мы атрымалі доступ да ўнутранай дакументацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.
Ва ўцечцы – больш за 40 тысяч разнастайных файлаў. «Бюро» верыфікавала гэтыя дакументы, прааналізавала іх і разабрала з былымі супрацоўнікамі Чырвонага Крыжа, экспертамі з трэцяга сектара і юрыстамі. Мы не раскрываем імёны нашых крыніц дзеля іх бяспекі.
Мы распавядзем пра тое як кіраўніцтва арганізацыі шыкуе за грошы беларусаў у нашым новым расследаванні, якое выйдзе на наступным тыдні.
ААН шукае замену Беларускаму Чырвонаму Крыжу для праектаў у Беларусі.
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый шукае замену Беларускаму Таварыству Чырвонага Крыжа (БТЧК) для праектаў у Беларусі. З-за гэтага арганізацыя можа страціць каля 40% свайго замежнага фінансавання. Пра гэта «Бюро» расказалі ў беларускім прадстаўніцтве ААН.
Цяпер структуры міжнароднай арганізацыі завяршаюць бягучыя праекты з БТЧК, а на перспектыву шукаюць ім замену. Магчыма, будуць дапамагаць праз іншыя няўрадавыя арганізацыі або працаваць з лякарнямі наўпрост.
«Агенцтвы ААН у Беларусі засяроджаныя на завяршэнні цяперашніх праектаў з Беларускім Чырвоным Крыжам. Мы вывучаем альтэрнатыўныя метады, як працягнуць аказваць неабходную падтрымку ўразлівым супольнасцям у Беларусі, каб гарантаваць бесперабойнасць гуманітарнай дапамогі ў гэты пераходны перыяд», – зазначылі ў прадстаўніцтве ААН у Беларусі.
Чытайце навіну цалкам на нашым сайце.
Больш падрабязна пра дзейнасць БТЧК у Беларусі мы распавядзем у нашым новым расследаванні ў студзені.