byplradio | Unsorted

Telegram-канал byplradio - Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy

328

Самыя цікавыя навіны Беларускай службы Польскага радыё ў зручным фармаце

Subscribe to a channel

Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy

Газета Times: бацькі перастаюць аддаваць перавагу сынам

Гэтая тэндэнцыя асабліва бачная ў Кітаі і Індыі, але ёсць таксама знакі таго, што на Захадзе нараджэнне сына перастала лічыцца больш жаданай падзеяй, чым нараджэнне дачкі.

https://www.polskieradio.pl/396/7818/Artykul/3536429

Читать полностью…

Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy

Пасол Славакіі ўручыў копіі даверчых грамат Максіму Рыжанкову

Міністр Лукашэнкі падкрэсліў, што беларускі бок вітае і высока цэніць канструктыўную пазіцыю кіраўніцтва Славакіі, гатоўнасць да дыялогу і рашэнне аб прызначэнні пасла ў Мінску.

https://www.polskieradio.pl/396/7816/Artykul/3536298

Читать полностью…

Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy

Вайскоўца абвінавацілі ў перавышэнні ўлады шляхам выкарыстання зброі на мяжы з Беларуссю

Вайсковец зрабіў дванаццаць стрэлаў са сваёй табельнай зброі ўздоўж памежнай дарогі ў бок групы людзей, якія знаходзіліся на гэтай дарозе.

https://www.polskieradio.pl/396/7817/Artykul/3536401

Читать полностью…

Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy

Украінцы і беларусы ў Еўропе: уцекачы ці вымушаныя мігранаты?

Працяглы палітычны тэрор у Беларусі ды расійская агрэсія ва Украіне выклікалі вялікую хвалю ўцекачоў з Беларусі ды Украіны ў Еўрасаюз. Еўрапейскія навукоўцы спрабуюць даследаваць гэты грамадскі феномен.

https://www.polskieradio.pl/396/7819/Artykul/3536380

Читать полностью…

Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy

Польшча атрымала другую згоду на эксгумацыі ва Украіне

З лютага 1943 года Украінская паўстанцкая армія праводзіла пацыфікацыю польскіх вёсак на Валыні. Гэтыя злачынствы называюць «Валынскай разнёй». Паводле ацэнак Інстытута нацыянальнай памяці, падчас гэтага канфлікту на Валыні, ва Усходняй Галіцыі і ў Люблінскай вобласці было забіта каля 100 тысяч грамадзян Другой Польскай Рэспублікі.

https://www.polskieradio.pl/396/7817/Artykul/3536345

Читать полностью…

Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy

Беларускі віртуоз Ягор Забелаў выступіць на «Усходзе культуры»

Гэта адно з найбуйнейшых культурных мерапрыемстваў у Польшчы, якое аб'ядноўвае артыстаў з Еўропы і краін Усходняга партнёрства.

https://www.polskieradio.pl/396/7811/Artykul/3536288

Читать полностью…

Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy

Пасля кожнай вайны лідары павінны сесці за стол перамоваў і падпісаць перамір'е – новаабраны прэзідэнт Польшчы

«У пытаннях датычных бяспекі не можа быць лішніх эмоцый. Гэтага заслугоўваюць палякі, незалежна ад таго, за каго яны галасавалі».

https://www.polskieradio.pl/396/7815/Artykul/3536251

Читать полностью…

Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy

Літва закупіць польскія сістэмы барацьбы з беспілотнікамі для абароны энергетычных аб'ектаў

Сістэмы барацьбы з беспілотнікамі павінны выяўляць беспілотныя лятальныя апаратыў і іх аператараў, а таксама не дапускаць іх траплення ў ахоўныя зоны.

https://www.polskieradio.pl/396/7818/Artykul/3536139

Читать полностью…

Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy

Рэдакцыйная кухня: робім пудынг з проса з клубніцамі

Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць просты, хуткі і смачны дэсерт.

https://www.polskieradio.pl/396/7819/Artykul/3535948

Читать полностью…

Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy

Загадчык Кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта: «Ідуць пазітыўныя працэсы, адбываецца рэнесанс мовы»

У Беларусі мову выціскаюць, а ў Польшчы яна жыве, гучыць, і яе хочуць вучыць. Новы кіраўнік кафедры, прафесар Андрэй Масквін, кажа: усё больш людзей размаўляе па-беларуску, з’яўляецца сур’ёзная супольнасць, якой раней не было.

https://www.polskieradio.pl/396/7819/Artykul/3536011

Читать полностью…

Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy

У нядзелю ў Варшаве пройдзе канферэнцыя «Reshape» — абмяркуюць будучыню Беларусі

Удзел у канферэнцыі «Reshape» возьмуць каля 150 прадстаўнікоў і прадстаўніц грамадскай-палітычнай сферы, сацыяльнага прадпрымальніцтва і журналістыкі.

https://www.polskieradio.pl/396/7816/Artykul/3535955

Читать полностью…

Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy

Летась колькасць самагубстваў у Польшчы знізілася на 7% у параўнанні з мінулымі гадамі

Гэта вынік сацыяльных праграм і большага досведу ў тым, як дапамагаць у крызісных сітуацыях.

https://www.polskieradio.pl/396/7817/Artykul/3535922

Читать полностью…

Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy

Польская чыгунка ўводзіць на лета гастранамічныя навінкі

У новым меню з'явяцца стравы і закускі, якіх дагэтуль не было. Кампанія робіць стаўку на сезонныя прадукты.

https://www.polskieradio.pl/396/7814/Artykul/3535882

Читать полностью…

Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy

💃Паглядзіце, як прэзідэнта Польшчы сустрэлі ў Малайзіі

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда разам з жонкай Агатай Корнхаўзер-Дуда прыбыў з афіцыйным візітам у Малайзію — і іх там сустрэлі не сухімі прамовамі, а яркімі традыцыйнымі танцамі.

Мэта візіту — умацаванне двухбаковых сувязяў з Куала-Лумпурам. Пасля Малайзіі польская дэлегацыя накіруецца ў Сінгапур.

Читать полностью…

Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy

Вялікі тэатр Беларусі паедзе на гастролі ў акупаваны Крым. Многія артысты супраць, ім пагражаюць у выпадку адмовы

Трупу павязе ў Крым расійскі дырыжор Арцём Макараў. З 2023 года ён працуе галоўным дырыжорам мінскага Опернага, а ў траўні 2025 года стаў і яго мастацкім кіраўніком.

https://www.polskieradio.pl/396/7816/Artykul/3535769

Читать полностью…

Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy

У Польшчы мужчыны жывуць на 7 гадоў менш за жанчын

Мужчыны найперш паміраюць з-за хвароб сардэчна-сасудзістай сістэмы і анкалагічных захворванняў. Але таксама бачым шмат смерцяў, звязаных са спажываннем алкаголю.

https://www.polskieradio.pl/396/7817/Artykul/3536419

Читать полностью…

Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy

«Не ведаю слова капітуляцыя»: Туск застаецца пры ўладзе з вотумам даверу

Польскі Сейм прагаласаваў за вотум даверу кабінету Дональда Туска: 243 дэпутаты — за, 210 — супраць, ніхто не ўстрымаўся.

У сваім выступленні Туск прызнаў: працаваць з новым прэзідэнтам будзе няпроста, але падкрэсліў — «не ведаю слова капітуляцыя». Ён заявіў пра ўпэўненасць у мандаце кааліцыі і анансаваў «рэканструкцыю ўрада».

Читать полностью…

Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy

Беларуская і ўкраінская дыяспара ў Польшчы: ад недаверу да супрацоўніцтва

Польскія даследчыкі зацікавіліся стасункамі паміж украінскай і беларускай дыяспарай у Польшчы ды Еўропе. Мы паразмаўлялі з аўтаркай даследаваня пра тое, што характарызуе гэтыя адносіны.

https://www.polskieradio.pl/396/7819/Artykul/3536411

Читать полностью…

Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy

Павал Усаў пра гастролі Вялікага тэатру ў Крыме: Гэта сур’ёзны экзістэнцыяльны выбар

Сапраўдны маральны выклік стаіць перад калектывам Вялікага тэатру, які едзе на гастролі ў Крым. Якім павінен быць выбар у сучаснай сітуацыі?

https://www.polskieradio.pl/396/7815/Artykul/3536361

Читать полностью…

Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy

Касмічнае падарожжа і касмічны заробак. Колькі будзе зарабляць польскі касманаўт пасля касмічнага палёту?

Славаш Узнаньскі-Вісьнеўскі стане другім пасля Міраслава Гермашэўскага палякам, які паляціць у космас.

https://www.polskieradio.pl/396/7814/Artykul/3536270

Читать полностью…

Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy

Пачаўся набор на стыпендыяльную праграму Gaude Polonia

На паўгадавую стыпендыю могуць прэтэндаваць мастакі і творцы з Беларусі, Украіны, а таксама іншых краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы і постсавецкіх краін, якія прадстаўляюць наступныя сферы.

https://www.polskieradio.pl/396/7817/Artykul/3536260

Читать полностью…

Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy

ЕС можа дадаць у санкцыйны спіс новыя беларускія кампаніі — Калас

У спіс арганізацый, на якія накладаюцца абмежаванні ў межах 18-га пакета санкцый, могуць быць дададзены 22 кампаніі — у тым ліку з Кітая і Беларусі, пасля чаго іх агульная колькасць перавысіць 800.

https://www.polskieradio.pl/396/7816/Artykul/3536224

Читать полностью…

Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy

З 1 ліпеня ў Еўрасаюзе запускаецца пілотная версія праграмы для праверкі ўзросту інтэрнэт-карыстальнікаў

Пілотная праграма не будзе распаўсюджвацца на Польшчу. Поўная версія павінна быць уведзена да канца 2026 года і, як і папярэдняя версія, не будзе абавязковай.

https://www.polskieradio.pl/396/7818/Artykul/3536040

Читать полностью…

Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy

Прэзідэнт Францыі Макрон падтрымлівае забарону сацыяльных сетак для дзяцей да 15 гадоў

Эмануэль Макрон выказаўся пасля смерці настаўніка, якога параніў нажом 14-гадовы падлетак.

https://www.polskieradio.pl/396/7818/Artykul/3536035

Читать полностью…

Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy

Жыхары Польшчы, у тым ліку замежнікі, могуць бясплатна праверыць свой стан здароўя ў рамках новай праграмы

Дастаткова быць не маладзейшым за 20 гадоў і мець медыцынскую страхоўку.

https://www.polskieradio.pl/396/7819/Artykul/3535999

Читать полностью…

Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy

Экспарт сельгаспрадукцыі і распрацовак польскага ВПК у Малайзію — прэзідэнт Дуда знаходзіцца з візітам у Куала-Лумпуры

Анджэй Дуда таксама выступіць з лекцыяй у Малайскім універсітэце — найстарэйшай ВНУ ў краіне, дзе вучыцца больш за 36 тысяч студэнтаў.

https://www.polskieradio.pl/396/7815/Artykul/3535933

Читать полностью…

Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy

Другі ў гісторыі паляк перасячэ лінію Кармана, якая з'яўляецца мяжой космасу

Інжынер Славаш Узнаньскі-Вісьнеўскі даўно рыхтаваўся да гэтага гістарычнага палёту і неаднаразова падкрэсліваў, што не можа дачакацца, каб ажыццявіць сваю мару — паглядзець на Зямлю з арбіты.

https://www.polskieradio.pl/396/7819/Artykul/3535763

Читать полностью…

Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy

Новы пакет санкцый Еўрасаюза пашырыць фінансавую блакаду Беларусі

Сярод прапановаў — поўная забарона на аперацыі з беларускімі банкаўскімі структурамі.

https://www.polskieradio.pl/396/7816/Artykul/3535870

Читать полностью…

Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy

Пракуратура Варшавы зоймецца справай выкарыстання падчас выбараў у Польшчы несанкцыянаванага прыкладання

Несанкцыянаванае прыкладанне выкарыстоўвалася для праверкі сапраўднасці пасведчанняў, якія дазваляюць галасаваць па-за месцам пастаяннага пражывання.

https://www.polskieradio.pl/396/7817/Artykul/3535828

Читать полностью…

Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy

Вярхоўны суд пачаў разгляд скаргаў на парушэнні ў правядзенні прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы

Нават, калі выбарчыя скаргі будуць задаволеныя, то паўторны пералік галасоў будзе вельмі складана правесці.

https://www.polskieradio.pl/396/7817/Artykul/3535750

Читать полностью…
Subscribe to a channel