cbs_help | Unsorted

Telegram-канал cbs_help - Цэнтр Беларускай Салідарнасці

7665

Беларусы дапамагаюць беларусам. Наша FB старонка https://www.facebook.com/centerofthebelarusiansolidarity

Subscribe to a channel

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

❕ИНДИВИДУАЛЬНАЯ ПРОГРАММА ИНТЕГРАЦИИ ДЛЯ БЕЛАРУСОВ В ПОЛЬШЕ

Индивидуальная программа интеграции (сокращенно IPI) - это форма социальной помощи для иностранцев, которые получили международную защиту в Польше. Программа направлена на поддержку вышеуказанных людей в период адаптации в Польше и включает в себя финансовую помощь, погашение расходов на обучение польскому языку и расходов на страховку, юридические и психологические консультации, помощь в трудоустройстве, а также другие виды поддержки.

Подробнее об этом мы рассказываем в нашем новом видео https://youtu.be/dHWUqD1mq4s

🤔Нужна помощь? Получите бесплатную юридическую консультацию в ЦБС! Для записи достаточно написать или позвонить на нашу инфолинию t.me/CBShelp. По номеру +48662200400 вы можете получить общую информацию по вопросам легализации пребывания и международной защите, а также получить консультацию по социально-бытовым вопросам.

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

​​🔥 Варушняк у Варшаве

1 ліпеня ў Варшаве на пляцоўцы Rejs Club, Piotra Bardowskiego 2A ля вадасховішча беларусы адзначаць Купалле. Удзел у імпрэзе возьме і Цэнтр беларускай салідарнасці – шукайце наш стэнд.😉

Фармат свята незвычайны – фестываль доўжыцца 18 гадзін нон-стоп, а сродкі пойдуць на падтрымку рэпрэсаваных музыкаў і дзеячаў культуры. Уваход – данаты ад 20 злотых.

Купальскі Варушняк – гэта тры музычныя сцэны, болей за 30 музыкаў і дыджэяў, забаўкі для дзяцей з акцэнтам на традыцыі, вялікае вогнішча ды купальскія спевы. З прэзентацыяй «Купалінкі» выступіць гурт Шума.

У падтрымку палітвязняў можна будзе зайграць у пінг-понг з Аляксандрам Чарнухам, Ванем Прусавым, Дар’яй Чульцовай і не толькі. На фэсце таксама можна пазнаёміцца з беларускімі ініцыятывамі ды зазірнуць на анты-лекцыі на пляцоўцы «Гутарка». Што там будзе:

16:30 – Polish for Belarus навучыць польскаму слэнгу
17:30 – гісторык Алесь Кіркевіч за куфлям піва распавядзе пра культ Сонца ў нашых продкаў
18:30 – Павел Свярдлоў запрашае згуляць у квіз «Пытаннечкі». Прыняць удзел: https://forms.gle/zV3wv6q754ZCSAMQ9

Увесь расклад і мапа фэста – у аплікацыі ад Новай Беларусі. Зручна і экалагічна.

Пасля гэтага распачнецца начны рэйв да світанку!

Гарым! Кахаем! Жывем!

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

✔️Как поменять водительское удостоверение в Польше?

А вы знали, что согласно действующему законодательству, вы обязаны заменить водительское удостоверение, выданное в Беларуси, если проживаете (находитесь) в Польше свыше 185 дней в году? Во время вчерашнего тренинга юрист ЦБС рассказал, как это сделать и какие “подводные камни” вас могут ожидать. Благодарим всех присутствующих и ждём вас на наших новых мероприятиях. В ближайшее время мы постараемся сделать видео, в котором мы расскажем о замене водительского удостоверения для тех, кто не смог сегодня присутствовать на тренинге.

🤔Нужна помощь? Получите бесплатную юридическую консультацию в ЦБС! Для записи достаточно написать или позвонить на нашу инфолинию t.me/CBShelp. По номеру +48662200400 вы можете получить общую информацию по вопросам легализации пребывания и международной защите, а также получить консультацию по социально-бытовым вопросам.

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

​​👨‍💼👩‍💼Бясплатны кар'ерны кансультант ад ЦБС!

Шаноўныя сябры! Запрашаем вас на бясплатныя кансультацыі да нашага спецыяліста, які дапаможа вам знайсці месца на польскім рынку працы.

Разам з вамі наш спецыяліст будзе вырашаць наступныя пытанні:

• выяўленне і вырашэнне праблем з працаўладкаваннем і пабудовай кар'еры
• выкарыстанне папярэдняга прафесійнага досведу на польскім рынку працы
• прыняцце рашэння пра выбар ці змену прафесіі, пра навучанне ці перападрыхтоўку
• усведамленне ўласных інтарэсаў і прафесійных схільнасцяў
• стварэнне ўстойлівага шляху прафесійнага развіцця
• усведамленне сваіх моцных прафесійных бакоў
• падрыхтоўка рэзюмэ і суправаджальных лістоў
• падрыхтоўка да сумоўя з працадаўцам
• прыняцце рашэння пра пачатак бізнесу

Просім звярнуць увагу, што для поўнага вырашэння вышэйзгаданых пытанняў патрабуецца не менш за тры кансультацыі.

Наш спецыяліст праводзіць кансультацыі па аўторках - анлайн, а таксама па серадах - афлайн. ☝🏻Звязацца з кансультантам можна напісаўшы ў telegram @CBSVF.

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

⚡️Отказ в предоставлении международной защиты во второй инстанции

Что такое решение второй инстанции в процедуре получения международной защиты и каковы его последствия? Как подать жалобу и приостановить исполнение отрицательного решения?
Узнайте из нового совета специалистки отдела правовой помощи ЦБС Александры Хордыньской!

🤔Остались вопросы? Получите бесплатную юридическую консультацию в Центре беларусской солидарности! Для записи на консультацию достаточно написать или позвонить на нашу инфолинию t.me/CBShelp. По номеру +48662200400 вы можете получить общую информацию по вопросам легализации пребывания и международной защите.

Наша поддержка направлена как на беларусов, бежавших от репрессий, так и на украинцев, вынужденных уехать из-за войны!🇺🇦 По причине большого количества обращений вопросы не связанные с угрозой вашему здоровью или жизни могут обрабатываться от 3 до 7 рабочих дней. Пожалуйста, дождитесь ответа или обратного звонка нашего сотрудника!

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

⚡️Карта побыту или всё же ВНЖ? Миф и реальность.

Эти определения часто отождествляют. В Польше мы часто можем услышать «хочу сделать себе карту побыту» или «я в процедуре получения ВНЖ». О чём же идёт речь? Какие существуют мифы на эту тему и что вам необходимо знать? Узнайте об этом из нашего нового видео!

https://youtu.be/syeLJdpyIAI

🤔Нужна помощь? Получите бесплатную юридическую консультацию в Центре беларусской солидарности! Для записи на консультацию достаточно написать или позвонить на нашу инфолинию t.me/CBShelp (также +48662200400). Наша поддержка направлена как на беларусов, бежавших от репрессий, так и на украинцев, вынужденных уехать из-за войны!🇺🇦

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

​​Памятаеце атмасферу тых дзён, калі на вуліцы Менска вышлі сотні тысяч дэманстрантаў, аб'яднаных адной мэтай і ідэаламі? Адчуванне сапраўднага братэрства і ўзаемнай падтрымкі вісела проста ў паветры. На жаль, з часам нам усё складаней захоўваць у сабе гэтыя пачуцці.

Ужо ў гэту сераду адбудзецца імпрэза для беларусаў і беларусак у Варшаве з сімвалічнай назвай «Яднайся!». Мы заклікаем вас далучацца да мерапрыемства, каб зноўку адчуць плячо і падтрымку іншых неабыякавых беларусаў і беларусак, якія разам працягваюць рабіць усё для дасягненне нашых агульных мар.

Калі: 14 чэрвеня, 12:00-20:00
Дзе: plac Konstytucji 6, Беларускі моладзевы хаб.


“Яднайся” - гэта месца, дзе вы зможаце цікава правесці час, пазнаёміцца з аднадумцамі, далучыцца да беларускіх праектаў і даведацца пра новыя ініцыятывы, атрымаць дапамогу ці, наадварот, прапанаваць сваю падтрымку камусьці іншаму!

На пляцоўцы будуць прадстаўлены практычна ўсе беларускія арганізацыі, у тым ліку і Цэнтр беларускай салідарнасці. Каля нашага стэнда вас будзе чакаць шмат карыснай інфармацыі аб жыцці ў Польшчы, квізы і яшчэ шмат цікавостак, абавязкова далучайцеся!

Знаёмцеся, слухайце добрую музыку, шукайце аднадумцаў, размаўляйце з актывістамі, экспертамі і палітыкамі!

Больш падрабязная інфармацыя і расклад даступныя на старонцы jadnajsia.org. Калі ў вас ёсць пытанні – напішыце іх у тэлеграм-бот /channel/AskOffice_Bot.

Арганізатары імпрэзы - Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны Пераходны Кабінет, Каардынацыйная рада і Беларускі моладзевы хаб.

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

💪«Яднайся!» – імпрэза для беларусаў і беларусак у Варшаве.

Калі: 14 чэрвеня, 12:00-20:00
Дзе: plac Konstytucji 6, Беларускі моладзевы хаб.


“Яднайся” - гэта месца, дзе вы зможаце цікава правесці час, пазнаёміцца з аднадумцамі, далучыцца да беларускіх праектаў і даведацца пра новыя ініцыятывы, атрымаць дапамогу ці, наадварот, прапанаваць сваю падтрымку камусьці іншаму!

На пляцоўцы будуць прадстаўлены практычна ўсе беларускія арганізацыі, у тым ліку і Цэнтр беларускай салідарнасці. Каля нашага стэнда вас будзе чакаць шмат карыснай інфармацыі аб жыцці ў Польшчы, квізы і яшчэ шмат цікавостак, абавязкова далучайцеся!

Знаёмцеся, слухайце добрую музыку, шукайце аднадумцаў, размаўляйце з актывістамі, экспертамі і палітыкамі!

Больш падрабязная інфармацыя і расклад даступныя на старонцы jadnajsia.org. Калі ў вас ёсць пытанні – напішыце іх у тэлеграм-бот /channel/AskOffice_Bot.

Арганізатары імпрэзы - Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны Пераходны Кабінет, Каардынацыйная рада і Беларускі моладзевы хаб.

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

​​😍Дзякуем за вашыя водгукі і паведамленні!

Дарагія сябры! Нас вельмі натхняюць вашыя станоўчыя водгукі і паведамленні, якія мы атрымліваем амаль штодня. Дзякуем вам за падтрымку і давер да Цэнтра беларускай салідарнасці.
Мы надалей будзем рабіць усё магчымае для таго, каб дапамагаць беларусам і ўкраінцам, якія праз жудасныя рэпрэсіі і вайну былі вымушаны пакінуць свае дамы і шукаць паратунку ў Польшчы.

Таксама нагадваем вам пра магчымасць пакінуць свой водгук аб Цэнтры беларускай салідарнасці ў Google! Для гэтага дастаткова перайсці па спасылцы https://g.page/r/CSc-nrJHegE5EB0/review і напісаць некалькі словаў аб дапамозе, якую мы вам аказалі. У салідарнасці наша сіла!💪🏻

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

👰‍♀️Нюансы заключения брака в Польше

Любовь - это то, что настигает каждого независимо от географических границ. Многие беларусы попадают в ситуацию, когда им нужно заключить брак, находясь в Польше. Что же для этого необходимо?

https://youtu.be/JWNDkzN0tXQ
Об этом вы узнаете из нашего нового видео!

Полезные ссылки по теме:

1️⃣Информация о документе, подтверждающим отсутствие препятствий для заключения брака согласно законодательству Республики Беларусь https://cutt.ly/Qn1lbbb

2️⃣Процедура получения справки об освобождении от обязанности предоставления документов, необходимых для заключения брака в Польше /channel/cbs_help/3037

🤔Нужна помощь? Получите бесплатную юридическую консультацию в Центре беларусской солидарности! Для записи на консультацию достаточно написать или позвонить на нашу инфолинию t.me/CBShelp (также +48662200400). Наша поддержка направлена как на беларусов, бежавших от репрессий, так и на украинцев, вынужденных уехать из-за войны!🇺🇦

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

​​👨‍👩‍👦Сёння адзначаецца асаблівае свята – Міжнародны дзень дзіцяці!

У Цэнтры беларускай салідарнасці мы асабліва трапяткі ставімся да гэтай даты, бо наша Школа дадатковай адукацыі ўжо даўно стала для дзетак з Беларусі і Украіны другім домам, дзе яны могуць здабыць новыя веды, сяброўства і падтрымку.

Тут мы дапамагаем захаваць сувязь з гісторыяй і культурай роднай краіны, асвойваць замежныя мовы і развіваць творчыя навыкі. Але галоўнае, што мы клапоцімся аб тым, каб кожнае дзіця адчувала сябе ў бяспецы, любімым і ўпэўненым у сабе.

Хай гэты дзень нагадае нам пра тое, як важна шанаваць і клапаціцца пра нашых дзяцей. Бо яны – наша будучыня, і яны заслугоўваюць самага найлепшага.

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

​​🔥УЖЕ СЕГОДНЯ! Приглашаем на бесплатный тренинг!

Легализация на основании работы. Как получить единое разрешение на пребывание и работу в Польше

Когда: 31 мая, 16:30
Где: ЦБС, Oleandrów 6/2, Варшава
Запись на мероприятие в комментариях! Количество мест ограничено.

Единое разрешение на работу и пребывание (jednolite zezwolenie na pobyt i pracę) – это один из видов временного вида на жительство, которые можно получить в Польше.

☝🏻В ходе тренинга от юристки департамента правовой помощи ЦБС Марины Грищенко мы рассмотрим:

1. Кто может получить единое разрешение на пребывание и работу,
2. Какие для этого нужны документы,
3. А также ответим на ваши вопросы.

Не упустите отличную возможность получить достоверную информацию и узнать много полезного о легализации пребывания в Польше!

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

🔥 Бесплатный тренинг! Легализация на основании работы. Как получить единое разрешение на пребывание и работу в Польше

Когда: 31 мая, 16:30
Где: ЦБС, Oleandrów 6/2, Варшава
Запись на мероприятие в комментариях! Количество мест ограничено.

Единое разрешение на работу и пребывание (jednolite zezwolenie na pobyt i pracę) – это один из видов временного вида на жительство, которые можно получить в Польше.

☝🏻В ходе тренинга от юристки департамента правовой помощи ЦБС Марины Грищенко мы рассмотрим:

1. Кто может получить единое разрешение на пребывание и работу,
2. Какие для этого нужны документы,
3. А также ответим на ваши вопросы.

Не упустите отличную возможность получить достоверную информацию и узнать много полезного о легализации пребывания в Польше!

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

​​📚 Прэзентацыя кнігі пра Алеся Бяляцкага і не толькі! Вось з кім з беларускіх аўтараў можна сустрэцца ў апошні дзень Міжнароднага кніжнага кірмаша.

Сябры, нагадваем вас, што ў Палацы культуры і навукі ў Варшаве з 25 па 28 мая адбываецца міжнародны кніжны кірмаш. На асобным стэндзе (#168) можна знайсці беларускія кнігі. Таксама адбываюцца сустрэчы аўтараў кніг з чытачамі і іх прэзентацыі з аўтограф-сесіямі.

Вось расклад мерапрыемстваў на 28 мая:

📌 11:00-12:00 каля беларускага стэнда адбудзецца прэзентацыя кнігі пра для дзяцей «Каток-пестунок». Аб ёй раскажа яе аўтар Васіль Дранько-Майсюк.

📌13:00—14:00 каля беларускага стэнда адбудзецца прэзентацыя кнігі (пра) нобэлеўскага лаўрэата і палітвязня Алеся Бяляцкага “Алесь”!

Стэнд беларускіх кніг арганізаваў Цэнтр беларускай салідарнасці ў партнёрстве з Цэнтрам навуковых даследаванняў Польскай акадэміі навук у Берліне. Праект дафінансаваны са сродкаў Фонду польска-нямецкага супрацоўніцтва.

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

📃Доверенность в административном производстве

Вы наверняка понимаете, что в любом административном производстве важно быть в курсе всех нюансов, чтобы эффективно защищать свои интересы. Одним из таких нюансов является возможность установить доверенное лицо, которое сможет действовать от вашего имени. Но кто может стать таким доверенным лицом? Как оформить доверенность? Какую информацию она должна содержать?

Специалистка отдела правовой помощи ЦБС Александра Хордыньска подготовила для вас новый юридический совет, который ответит на все эти вопросы!

🤔Нужна помощь? Получите бесплатную юридическую консультацию в Центре беларусской солидарности! Для записи на консультацию достаточно написать или позвонить на нашу инфолинию t.me/CBShelp (также +48662200400). Наша поддержка направлена как на беларусов, бежавших от репрессий, так и на украинцев, вынужденных уехать из-за войны!🇺🇦

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

​​📣Хотите зарегистрировать негосударственную организацию или найти финансирование, но не знаете с чего начать? Получите консультацию в ЦБС!

Центр беларусской солидарности ведёт проект по поддержке инициатив и организаций гражданского общества беларусов, украинцев и иных иностранцев в Польше.

Мы открыли дополнительную инфолинию, которая будет оказывать консультации для активистов и НГО по следующим вопросам:

1. Общее консультирование о деятельности НГО в Польше. Вы узнаете о первых шагах для создания негосударственной организации и начале работы после её регистрации, требованиях к отчетности и государственным проверкам, ограничениях в деятельности, правилах внутреннего управления, контрактных и трудовых отношениях, а также получите информацию о полезных интернет-ресурсах для НГО в Польше.

2. Финансовые консультации для активистов и представителей инициатив. Во время личной консультации вы узнаете особенности налогообложения для активистов, получающих доход в Польше, требования для открытия банковского счета для иностранца в Польше, заполнения PIT, а также получите ответы на другие важные вопросы.

3. Финансовые консультации для организаций и инициатив. Во время личной консультации вы узнаете о возможностях получения субсидий и пожертвований, освобождении от налогов, специфике ведения финансовых документов в НГО, а также получите ответы на другие важные вопросы.

🔥Инфолиния поддержки НГО работает в будние дни с 9-13 часов. Связаться с сотрудником инфолинии вы можете через телеграм @cbs_NGO_help или по телефону: +48880111406. Вся помощь абсолютно бесплатна!

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

📣Что такое фонд и какова роль его основателя?

События последних лет стимулировали развитие новых инициатив. Мы уверены, что многие из вас рассматривали возможность создания благотворительной организации, которая могла бы внести свой вклад в улучшение мира вокруг нас. Фонд - это одна из форм таких организаций. Сегодня в нашем посте мы рассмотрим, что представляет собой фонд и какую роль играет его основатель.

🔥Остались вопросы? В ЦБС работает инфолиния поддержки негосударственных организаций и активистов, которая поможет вам разобраться во всех обозначенных выше вопросах. Связаться с сотрудником инфолинии вы можете через телеграм @cbs_NGO_help или по телефону +48880111406 (будние дни 9-13). Вся помощь абсолютно бесплатна!

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

​​🇵🇱🇬🇧Бясплатныя заняткі польскай і англійскай мовы для дзяцей у Лодзі!

Шаноўныя бацькі! Школа Цэнтра беларускай салідарнасці сумесна з моўнай школай GOVORI.PL у Лодзі адкрывае набор на заняткі польскай і англійскай мовы для дзяцей 10-15 гадоў на ўзроўні А1 (для пачаткоўцаў).

Старт заняткаў: пачатак ліпеня.
ЗАНЯТКІ АБСАЛЮТНА БЯСПЛАТНЫЯ!
Запісаць вашых жэўжыкаў вы можаце па нумару
+48694532858.

👇Падрабязней пра курсы:

Заняткі будуць праходзіць на базе моўнай школы GOVORI.PL у Лодзі па адрасе ul. Piotrkowska 65, lok. 29.
🇵🇱Польская мова: па аўторках і чацвяргах ад 16.00 да 17.30.
🇬🇧Англійская мова: па панядзелках і серадах ад 16.30 да 18.00.

І гэта яшчэ не ўсё!😉 Вучняў, якія запішуцца на бясплатны курс польскай мовы, чакаюць рэгулярныя:

- вечары настольных гульняў,
- кінапрагляды,
- арт-тэрапія,
- творчыя майстар-класы,
- экскурсіі.

Гэта дазволіць вучням папоўніць слоўнікавы запас, практыкаваць маўленне і знайсці новыя знаёмствы.

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

🇵🇱Органы управления фонда в Польше

Многие беларусы и украинцы в Польше хотели бы заниматься благотворительной деятельностью, но не знают, как это сделать.
Одним из возможных вариантов может быть создание собственного фонда. В сегодняшнем посте мы рассмотрим, как должны выглядеть органы управления фонда и какие функции они выполняют.

🔥Остались вопросы? В ЦБС работает инфолиния поддержки негосударственных организаций и активистов, которая поможет вам разобраться во всех обозначенных выше вопросах. Связаться с сотрудником инфолинии вы можете через телеграм @cbs_NGO_help или по телефону +48880111406 (будние дни 9-13). Вся помощь абсолютно бесплатна!

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

​​✔️Не знаете, как заполнить заявление (wniosek)? ЦБС поможет вам!

Дорогие друзья! Каждый понедельник наша специалистка по легализации Ирина Романкив проводит бесплатные консультации по заполнению заявлений (wniosków) следующих видов:

- Получение разрешения на временный и постоянный вид на жительство (pobyt czasowy i stały)
- Выдача карты пребывания (karty pobytu)
- Получение Женевского проездного документа
- Получение польского проездного документа

Консультации проходят по предварительной записи как в нашем офисе, так и онлайн! Записаться на консультацию можно через нашу инфолинию t.me/CBShelp. Получить общую информацию по вопросам легализации пребывания и международной защите, а также социально-бытовым вопросам вы можете по номеру +48662200400.

Наша поддержка направлена как на беларусов, бежавших от репрессий, так и на украинцев, вынужденных уехать из-за войны!🇺🇦

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

​​💪🏻Яднайся!

2020 год паказаў усім нам, што беларусы здольныя аб’ядноўвацца дзеля агульных мэтаў. Важна захоўваць гэты досвед і пачуццё еднасці, якое мы адчулі тады.

Менавіта таму імпрэза з сімвалічнай назвай “Яднайся!”, якая праходзіла сёння ў Варшаве, стала значнай падзеяй ў жыцці беларусаў і беларусак у Польшчы. Дзякуючы ёй сотні нашых землякоў зноўку змаглі адчуць плячо аднадумцаў, атрымаць дапамогу і далучыцца да беларускіх ініцыятываў, паразмаўляць з экспертамі і палітыкамі.

Удзел ў імпрэзе паміж іншым ўзяў і Цэнтр беларускай салідарнасці. На нашым стэндзе беларусы і беларускі маглі атрымаць неабходную інфармацыю аб нашай дапамозе і пачуць адказы на свае пытанні. Наведала наш стэнд і лідарка дэмакратычнай Беларусі - Святлана Ціханоўская, якая падзякавала супрацоўнікам ЦБС за працу, пацікавілася бягучай дзейнасцю школкі, ганаровым патронам якой яна з’яўляецца, і даведалася пра нашыя далейшыя планы.

Шчыра дзякуем арганізатарам імпрэзы - Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны Пераходны Кабінет, Каардынацыйная рада і Беларускі моладзевы хаб.

P.S. Нагадваем усім, хто не меў магчымасці наведаць мерапрыемства, што вы заўсёды можаце атрымаць падтрымку ў ЦБС, напісаўшы на нашу інфалінію @cbshelp

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

​​🌱Сустрэнем Купалле разам!

Калі: 24 чэрвеня, ад 18:00
Дзе: Praska Plaża Miejska, Варшава.
Уваход вольны!


Шаноўныя беларусы! А давайце як год таму сустрэнемся на беразе Віслы і разам пражывем самую кароткую і поўную таямніцаў ночку году!

Будзем спяваць песні (а з намі абяцаюць быць непаўтоныя Купалаўцы), танчыць пад апекай найлепшых профі, плесці вянкі, шукаць папараць-кветку і новых сяброў. Акрамя таго, вас чакае латарэя, фотасесія і конкурс на найлепшы нацыянальны строй. Будуць арганізаваныя актыўнасці як для дарослых, так і адмысловая бяспечная прастора для дзяцей.

З боку арганізатараў абяцаем ненавязьлівую, але захапляльную тэматычную канцэртную праграму, а напрыканцы вольны мікрафон і процьму вянкоў на вадзе, якая панясе іх да спаўнення нашых мараў😉

Падрабязней пра свята па спасылцы: https://www.facebook.com/events/213366271491420/

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

​​☝️8-11 чэрвеня ў ЦБС выходныя дні

Шаноўныя сябры! У сувязі са святам Божага Цела, якое адзначаецца ў гэты чацвер, дні з 8 па 11 красавіка з’яўляюцца ў ЦБС выходнымі. Чакаем вашых зваротаў у панядзелак 12 чэрвеня.

Таксама хочам вам нагадаць аб тым, што ў чацвер большасць крамаў і дзяржаўных установаў будуць зачынены. Паклапаціцеся загадзя аб прадуктах і ўсім неабходным😉

Фота: wyborcza

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

❤️Прэзентацыя беларускай дзіцячай кнігі «Каток-пестунок» у ЦБС

У гэтыя выходныя вучняў школкі Цэнтра беларускай салідарнасці і іх бацькоў чакаў сюрпрыз! Васіль Дранько-Майсюк, які з’яўляецца адным з нашых педагогаў, прэзентаваў кніжку «Каток-пестунок». Гэта кніга вершаў на беларускай мове прызначана для дзяцей ад 0 да 100 гадоў:) У ёй змясцілася ўсё самае роднае і блізкае, вясёлае і гарэзлівае. Тут кожны знойдзе нешта сваё, напрыклад, дзіцячыя творы Якуба Коласа, Янкі Купалы, Алеся Дудара, Валерыя Маракова, Тодара Кляштора і іншыя цудоўныя дыяменты беларускай літаратуры.

Даведацца больш пра кнігу і зрабіць замову вы можаце на адмысловай старонцы праекту.

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

☝🏻КАК ОФОРМИТЬ НОТАРИАЛЬНО ЗАВЕРЕННУЮ ДОВЕРЕННОСТЬ, НЕ ВЫЕЗЖАЯ ИЗ ПОЛЬШИ?

https://youtu.be/I-r0l4XEbAs

Многие беларусы, которые вынуждены были покинуть страну, довольно часто обращаются к нам за получением информации о том, как оформить нотариально заверенную доверенность не выезжая обратно в Беларусь. Это связано с тем, что у многих остались неурегулированные правовые вопросы или, например, недвижимость, которую они хотели бы продать.

Есть два пути решения этой задачи. О них вы узнаете из нашего нового видео.

🤔Нужна помощь? Получите бесплатную юридическую консультацию в Центре беларусской солидарности! Для записи на консультацию достаточно написать или позвонить на нашу инфолинию t.me/CBShelp (также +48662200400). Наша поддержка направлена как на беларусов, бежавших от репрессий, так и на украинцев, вынужденных уехать из-за войны!🇺🇦

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

​​Важная информация для тех, кто хотел бы создать свой фонд!

В предыдущих постах мы уже рассказывали о том, как создать свой фонд в Польше. Давайте поговорим о том, как должны выглядеть органы управления фонда, какие функции они исполняют и для чего нужны.

Специально для вас мы подготовили небольшой гайд на эту тему!
https://cutt.ly/dwq0jJf1

Остались вопросы? В ЦБС работает инфолиния поддержки НГО, которая поможет вам разобраться во всех обозначенных выше вопросах. Связаться с сотрудником инфолинии вы можете через телеграм @cbs_NGO_help или по телефону +48880111406 (будние дни 9-13) Вся помощь абсолютно бесплатна!

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

​​UPD. Спасибо за вашу активность и участие! Буквально за один день было собрано необходимое для исследования количество анкет. В связи с этим, организаторы закрывают сбор данных. После детальной обработки ваших анкет, результаты опроса будут опубликованы.

🇵🇱Польские социологи хотят знать ваше мнение!

Дорогие друзья! Созданный на основании решения Сейма и Министерства культуры Польши Centrum Mieroszewskiego проводит важный опрос среди беларусов.
Благодаря нему многие польские государственные органы и организации получат объективную картину того, с какими трудностями сталкиваются беларусы в Польше, каковы их потребности и какие взгляды они разделяют. Опрос полностью анонимен. Своим голосом вы сильно поможете лучше понять беларусскую диаспору в Польше!

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

​​💪🏻Жыве беларуская літаратура!

Рэжым Лукашэнкі спрабуе не толькі запужаць людзей, але і пераламаць душу нашай нацыі, знішчаючы беларускія выдавецтвы, рэпрэсуючы незалежных аўтараў і выданні – робячы ўсё, каб беларусы забыліся пра сваю мову. Мы не можам гэтага ім дазволіць! Менавіта таму адным з важных кірункаў дзейнасці ЦБС стала падтрымка беларускіх выдаўцоў і аўтараў, якія праз рэпрэсіі мусілі пераехаць у Польшчу.

Дзякуючы працы Цэнтра беларускай салідарнасці ў партнёрстве з Цэнтрам навуковых даследаванняў Польскай акадэміі навук у Берліне з 25 па 28 мая беларускія аўтары і выдаўцы былі прадстаўленыя на асобным стэндзе на Міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве.

Мы пабачылі на ўласныя вочы, наколькі вялікі інтарэс выклікала беларуская незалежная літаратура! Некалькі дзён запар каля стэнда амаль ніколі не сканчалася чарга з жадаючых набыць кнігу ці пазнаёміцца з нашымі аўтарамі.

Вялікую цікаўнасць чытачоў выклікалі сустрэчы з выбітнымі беларускімі аўтарамі, такімі як Уладзімір Арлоў, Андрэй Хадановіч, Сяргей Тарасаў, Святлана Курс, Наста Кудасава, Аляксандр Кудрыцкі, Дзмітрый Гулецкі, Алесь Аркуш, Васіль Дранько-Майсюк, Яўгенія Давідзенка. Акрамя таго, мы не маглі абмінуць тэму палітвязняў. Паўліна Скурко – жонка журналіста і палітзняволенага нашаніўца Андрэя Скурко, прэзентавала зборнікі мужавых вершаў. У апошні дзень кірмаша адбылася прэзентацыя кнігі (пра) нобэлеўскага лаўрэата і палітвязня Алеся Бяляцкага «Алесь».

ЦБС працягне рабіць усё магчымае, для падтрымкі беларускай культуры, якая жыве – не глядзячы на ўсе перашкоды.

Праект дафінансаваны са сродкаў Фонду польска-нямецкага супрацоўніцтва.

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

​​📚 Чакаем вас на кніжным кірмашы ў Варшаве! Вось з кім з беларускіх аўтараў можна сустрэцца сёння

У Палацы культуры і навукі ў Варшаве з 25 па 28 мая адбываецца міжнародны кніжны кірмаш. На асобным стэндзе (#168) можна знайсці беларускія кнігі. Таксама адбываюцца сустрэчы аўтараў кніг з чытачамі і іх прэзентацыі з аўтограф-сесіямі.

Вось расклад мерапрыемстваў на 26 мая:

14:00, канферэнц-зала. Творчая сустрэча з рэжысёркай Яўгеніяй Давідзенка.

17:00, На беларускім стэндзе #168 прэзентуе сатырычны раман «Свінні» Аляксандр Чарнуха. За год раман «Свінні» прачыталі больш чым у трыццаці краінах, а п’есу па рамане купалаўцы паставілі ў тэатры Rampe у Штутгарце. Цяпер сатырычны бэстсэлер можна будзе прачытаць і па-беларуску.

17:00, На беларускім стэндзе #168 прывітае наведнікаў і чытачоў сваіх твораў пісьменніца, перакладчыца і журналістка Святлана Курс. Яна аўтарка кнігі «Па што ідзеш, воўча?».

17:00, На беларускім стэндзе #168 паэтка Наста Кудасава і мастачка Сафія-Святлана Дземідовіч прэзентуюць кнігу «Побач».

18:00, На беларускім стэндзе #168 сустрэнецца з чытачамі і правядзе аўтограф-сесію Паўліна Скурко – жонка журналіста і палітзняволенага нашаніўца Андрэя Скурко. Паліна прэзентуе зборнікі мужавых вершаў «Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў» ды перакладной кнігі «Добры доктар Будзь-Здароў».

Стэнд беларускіх кніг арганізаваў Цэнтр беларускай салідарнасці ў партнёрстве з Цэнтрам навуковых даследаванняў Польскай акадэміі навук у Берліне. Праект дафінансаваны са сродкаў Фонду польска-нямецкага супрацоўніцтва.

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

​​📚Беларускія кнігі на кірмашы ў Варшаве: калі і што можна будзе купіць, дзе паразмаўляць з аўтарамі?

У Палацы культуры і навукі ў Варшаве з 25 па 28 мая адбудзецца кніжны кірмаш. На асобным стэндзе
(#168) можна будзе знайсці і беларускія кнігі. Таксама адбудуцца сустрэчы аўтараў кніг з чытачамі і іх прэзентацыі з аўтограф-сесіямі.

Стэнд беларускіх кніг арганізаваў Цэнтр беларускай салідарнасці
ў партнёрстве з Цэнтрам навуковых даследаванняў Польскай акадэміі навук у Берліне. Праект дафінансаваны са сродкаў Фонду польска-нямецкага супрацоўніцтва.

📌 26 мая (14:00—14:55, канферэнц-зала) рэжысёрка Яўгенія Давідзенка правядзе творчую сустрэчу.

📌 27 мая (12:00—12:55, канферэнц-зала) пісьменнік і гісторык Сяргей Тарасаў прэзентуе сваю кнігу «Еўфрасіння, Афрасіння, Офрасіння Полацкая. Яе час, яе крыж» пра жыццё і таямніцы святой Еўфрасінні Полацкай.

📌 27 мая (15:00—15:55, канферэнц-зала) знаны паэт, пісьменнік, гісторык Уладзімір Арлоў раскажа пра ранейшыя свае бестселеры, а таксама навінкі ад выдавецтва «Камунікат».

📌 27 мая (18:00—18:55, канферэнц-зала) з чытачамі сустрэнецца вядомы паэт, перакладчык, літаратуразнаўца Андрэй Хадановіч.

📌26 мая, 17:00 і 27 мая 16:00
На беларускім стэндзе #168 прэзентуе сатырычны раман "Свінні" Аляксандр Чарнуха. За год раман «Свінні» прачыталі больш чым у трыццаці краінах, а п’есу па рамане купалаўцы паставілі ў тэатры Rampe у Штутгарце. Цяпер сатырычны бэстсэлер можна будзе прачытаць і па-беларуску.

📌 Каля стэнда 26 мая (18:00—19:00), а таксама 27 мая (14:00—15:00) сустрэнецца з чытачамі і правядзе аўтограф-сесію Паўліна Скурко — жонка журналіста і палітзняволенага нашаніўца Андрэя Скурко. Паліна прэзентуе зборнікі мужавых вершаў «Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў» ды перакладной кнігі «Добры доктар Будзь-Здароў».

📌 Каля стэнда 26 мая (17:00—18:00), 27 мая (17:00—18:00) прывітае наведнікаў і чытачоў сваіх твораў пісьменніца, перакладчыца і журналістка Святлана Курс. Яна аўтарка кнігі «Па што ідзеш, воўча?» выдавецкай ініцыятывы «Пфляўмбаўм».

📌 Каля стэнда 26 мая а 17-й гадзіне паэтка Наста Кудасава і мастачка Сафія-Святлана Дземідовіч прэзентуюць кнігу «Побач», выдадзеную імпрынтам Skarynyčy.

📌 Каля стэнда 27 мая (10:30—11:55) пісьменнік Аляксандр Кудрыцкі раскажа пра сваю новую кнігу «Казік з Каменнай горкі», якая пабачыла свет у выдавецтве «Янушкевіч».

📌 Каля стэнда 27 мая (13:00—13:55) аўтограф-сесію правядзе даследчык-нумізмат Дзмітрый Гулецкі.

📌 Каля стэнда 27 мая (13:00—14:30) прэзентуе кнігу прозы «Тастамент Рагвалода» яе аўтар Алесь Аркуш. Зборнік выдадзены імпрынтам Skarynyčy.

📌 Каля стэнда 28 мая (11:00—12:00) пра кнігу для дзяцей «Каток-пестунок» раскажа яе ўкладальнік пісьменнік Васіль Дранько-Майсюк.

Читать полностью…
Subscribe to a channel