cbs_help | Unsorted

Telegram-канал cbs_help - Цэнтр Беларускай Салідарнасці

7665

Беларусы дапамагаюць беларусам. Наша FB старонка https://www.facebook.com/centerofthebelarusiansolidarity

Subscribe to a channel

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

🛠Чем грозит нелегальная работа в Польше?

Нелегальная работа - явление, с которым довольно часто сталкиваются иностранцы в Польше, но не все задумываются о его последствиях.
Некоторые же иностранцы введены в заблуждение и даже не осознают, что выполняют работу нелегально.

Давайте разберемся, какие проблемы могут возникнуть у работника и его работодателя при выполнении или поручении выполнения нелегальной работы, и как понять, что ваше трудоустройство является легальным.

https://youtu.be/lCALMBJGIMQ?si=qjXNmZ5mxvMPanQ8

Хотите узнать больше о своих трудовых правах? Юристы Центра беларусской солидарности создали практическое пособие для иностранцев и их работодателей, которое поможет разобраться в этом вопросе.

Пособия на русском и польском языке👇
RU https://cutt.ly/ewIicU5v
PL https://cutt.ly/gwIixLwD

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

❗️Международная защита в Польше от А до Я

https://youtu.be/uoQCYLzcVE8?si=mllI9uRfGfJkEGAk

К большому сожалению, беларусы продолжают массово покидать нашу страну из-за непрекращающихся репрессий. Многие из них обращаются за международной защитой в Польше.

В новом видео руководительница отдела правовой помощи ЦБС Ольга Добровольская отвечает на часто задаваемые вопросы об этой процедуре:

- Что такое международная защита?
- Кому может быть предоставлена международная защита и каковы критерии для её получения?
- Чем статус беженца отличается от дополнительной защиты?
- Где и как подать заявление?
- Какие этапы предоставления международной защиты существуют и на что необходимо обратить особое внимание?

Напоминаем вам, что в ЦБС вы можете получить бесплатную помощь по следующим направлениям:

📞Юридическая помощь – t.me/CBShelp или +48662200400.
🎒Школа ЦБС – t.me/CBSschool или +48694532858
👨‍💼Карьерный консультант - t.me/CBSVF
👉Инфолиния для НГО и активистов – t.me/cbs_NGO_help или +48880111406

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

🎨Магутная сіла арт-тэрапіі для дзяцей!

Страшныя падзеі апошніх гадоў пакідаюць свой след на ментальным здароў’і не толькі дарослых, але і дзяцей. Стрэс, адзінота, складанасці з адаптацыяй да новых умоў - з гэтымі цяжкасцямі сутыкаецца мноства дзяўчынак і хлопчыкаў рознага ўзросту. Дзякуючы дапамозе Вышэградскага фонду мы арганізавалі ў школе ЦБС заняткі арт-тэрапіі. Сінергія паміж мастацтвам, тэрапіяй і постканфліктным аднаўленнем дае рашэнні, становіцца магутным сродкам для лячэння і аднаўлення жыцця маленькіх людзей.

Таксама мы хочам падзяліцца гатовым дапаможнікам, які змяшчае парады для настаўнікаў, якія працуюць з беларускімі дзецьмі, чые сем'і зазналі рэпрэсіі, або чые родныя знаходзяцца ў зняволенні. Спампаваць дапаможнік на беларускай мове можна па спасылцы👇
https://cutt.ly/ewOTSNrf

Нашыя партнёрскія арганізацыі ў гэтым цудоўным праекце:

- Office of the Democratic Forces of Belarus in the Czech Republic
- Human doc, Foundation
- Malý Berlín, cultural center

#VisegradFund #Visegrad

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

Святлана Ціханоўская: «Нашая барацьба працягваецца, і мы не маем права саступіць»

Сёння, 27 лістапада, гадавіна Слуцкага збройнага чыну. І ў савецкія часы, і зараз, гэтая частка нашай гісторыі замоўчваецца ці ад яе ўвогуле адмаўляюцца. З гэтай нагоды беларуская лідарка запісала зварот, у якім нагадала пра падзеі таго часу.

Святлана Ціханоўская: «У 1920 годзе беларусы больш за месяц змагаліся за свабоду і права жыць у вольнай краіне. Сяляне ды інтэлігенцыя стаялі плячо да пляча і баранілі незалежную Беларускую Народную Рэспубліку. Яны імкнуліся захаваць нашу краіну непадзельнай – і спыніць агрэсію з боку краіны-суседкі.

Сёння Беларусі зноў пагражае паглынанне. Як і 100 гадоў таму, Расія насаджае ўласныя ідэі і каштоўнасці, каб знішчыць нашае права на самавызначэнне. Але мы не маем права саступіць у гэтай барацьбе. Бо інакш знікне не толькі наша краіна, але і наша ідэнтычнасць. Беларусы, бараніце родную культуру, мову, гісторыю. Гэта і будзе нашым сучасным супрацівам імперскаму «рускаму свету».

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

​​🔥Бясплатныя кансультацыі па легалізацыі і працаўладкаванню для супрацоўнікаў беларускіх арганізацый і СМІ ў Польшчы!

Шаноўныя сябры! У ЦБС ёсць магчымасць правесці бясплатныя кансультацыі для
супрацоўнікаў беларускіх арганізацый, фондаў і СМІ. Вы можаце звярнуцца да нас па пытаннях:

- Легалізацыі знаходжання ў Польшчы і атрымання міжнароднай аховы;
- Атрымання польскага праязнога дакумента
- Легалізацыі працаўладкавання супрацоўнікаў вашай арганізацыі;
- Праверкі правільнасці працаўладкавання супрацоўнікаў.

Пры неабходнасці ёсць магчымасць выезду нашых юрыстаў у ваш офіс!

❗️Увага! Праект дзейнічае толькі да канца месяца!

Падаць заяўку можна праз Google-форму па спасылцы:

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfea1CUa6po1mKLJYER1hWQGRCAxgelkHl8caH8yIiCBRRt_A/viewform?usp=sharing

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

❗️Трудоустройство в Польше. Практическое пособие для иностранцев и их работодателей

Трудоустройство в Польше вызывает множество вопросов. Как легально трудоустроиться? Какие обязанности имеет работодатель, нанимающий иностранца? Что грозит иностранцу и его работодателю за выполнение нелегальной работы? Какие существуют договоры и на что необходимо обратить особое внимание при их заключении? Как уволиться с работы и куда обратиться, если ваши права нарушены?

На эти и другие важные вопросы в своём новом практическом пособии ответили юристки ЦБС: Ольга Добровольская, Марина Грищенко и Александра Хордыньска.

Пособия на русском и польском языке👇
RU https://cutt.ly/ewIicU5v
PL https://cutt.ly/gwIixLwD

Мы надеемся, что эти материалы помогут вам лучше понимать и эффективно защищать свои права при трудоустройстве в Польше.

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

🥳Получите классные подарки на ДНЕ РОЖДЕНИЯ школы Govori в Лодзи!

Нашим друзьям из школы GOVORI исполняется 8 лет! В честь этого события они решили устроить праздник, совместив его с Чёрной пятницей!

Придя на вечеринку вы сможете получить крутые скидки на языковые курсы и гарантированные подарки от партнёров школы. Также вас ждёт квиз, фуршет с игристым вином, праздничный торт и розыгрыш сертификата на бесплатный курс польского языка.

Участие бесплатное! Необходимо зарегистрироваться по ссылке https://forms.gle/FEWsPNdg6pDgXttG8. Там же вы можете прочитать о мероприятии более подробно.

📆 Пятница, 24.11.2023, 15:00
Место встречи - школа GOVORI в Лодзи!
ŁÓDŹ, UL. Piotrkowska, 65, lok.29

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

Палітычны пераслед праз фабрыкацыю спраў на непалітычных падставах.

«Праваахоўныя органы» Рэспублікі Беларусь не заўсёды пераследуюць людзей па палітычных артыкулах. Супраць палітычных праціўнікаў аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі часамі ўжываюць эканамічныя артыкулы, артыкулы звязаныя са злачынствамі супраць асобы, уласнасці, хуліганства і іншыя. Часта гэта перашкаджае трапіць чалавеку ў спіс палітвязняў, што пазбавіць яго інфармацыйнай і іншай падтрымкі, у тым ліку, пасля вызвалення.

Сваім меркаваннем на гэтую тэму падзяліўся з намі былы палітвязень Леў Антанюк.

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

⚡️Как получить польский проездной документ. Видео для тех, кто не может поменять беларусский паспорт.

https://youtu.be/z7IEwgN2xV0

В свете того, что беларусские власти больше не будут выдавать, менять или продлевать паспорта беларусам за границей, руководительница отдела правовой помощи ЦБС Ольга Добровольская подготовила видео о польском проездном документе для иностранцев, который поможет вам заменить беларусский паспорт в поездках за границу.

Получить бесплатную юридическую помощь в ЦБС 👉 t.me/cbshelp

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

🔥УЖО СЁННЯ! Бясплатная экскурсія для дзяцей і дарослых па ВАРШАЎСКІМ СТАРЫМ ГОРАДЗЕ!

Па восеньскіх вулачках правядзе вас цудоўны экскурсавод Валянціна Шкіркова.

⌛️Калі: 19 лістапада (нядзеля), 12:00
🗺Дзе: збор па адрасу Krakowskie Przedmieście 87. (Каля эскалатара на plac Zamkowy)
https://maps.app.goo.gl/ENHGeYNp4RJPo3M47
Запрашаем усіх ахвотных!

Што вы ўбачыце і даведаецеся:

• Калі і з чаго пачалася Варшава;
• Аб жыхарах і былых гаспадарах Каралеўскага замка;
• Вулачкі Старога горада;
• Варшаўскія легенды! Хто такая Сірэнка і дзе жыў Базылішак;
• Як баранілася Варшава і чым ганарацца яе жыхары

Калі ў вас узнікнуць пытанні адносна экскурсіі, вы можаце патэлефанаваць у школу ЦБС +48 694 532 858

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

Адносіны да палітычных зняволеных у беларускай турме

Мы ведаем, як складана чытаць пра тое, што насамрэч адбываецца з палітвязнямі ў Беларусі. Аднак мы не маем права аб гэтым маўчаць і забывацца.

Прачытайце гэты важны тэкст. З яго вы даведаецеся, які шлях праходзяць вязні сумлення і як улады ператвараюць іх жыццё ў пекла. Сваім досведам і думкамі падзяліўся з намі асуджаны па «карагоднай справе» у Берасці Леў Антанюк.

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

😡Моўная дыскрымінацыя ў турмах Беларусі.

Беларускія ўлады парушаюць усе прынцыпы права, кідаючы людзей за краты выключна за іх палітычныя перакананні. Палітычныя вязні, у сваю чаргу, знаходзяцца ў жахлівых умовах. Праваабаронцы фіксуюць шматлікія выпадкі парушэння правоў вязняў сумлення. У тым ліку, парушаецца права на карыстанне дзяржаўнай беларускай мовай.

Сваім меркаваннем на гэту тэму падзяліўся з намі Леў Антанюк, былы палітвязень, які сам зазнаў дыскрымінацыю па моўнай прыкмеце ў беларускай турме.

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

🚶‍♂️Бясплатная экскурсія для дзяцей і дарослых па ВАРШАЎСКІМ СТАРЫМ ГОРАДЗЕ!

Па ўтульных вулачках правядзе вас цудоўны экскурсавод Валянціна Шкіркова.

Калі: 19 лістапада (нядзеля), 12:00
🗺Дзе: збор па адрасу Krakowskie Przedmieście 87. (Каля эскалатара на plac Zamkowy)
https://maps.app.goo.gl/ENHGeYNp4RJPo3M47
Запрашаем усіх ахвотных!

Што вы ўбачыце і даведаецеся:

• Калі і з чаго пачалася Варшава;
• Аб жыхарах і былых гаспадарах Каралеўскага замка;
• Вулачкі Старога горада;
• Варшаўскія легенды! Хто такая Сірэнка і дзе жыў Базылішак;
• Як баранілася Варшава і чым ганарацца яе жыхары

Калі ў вас узнікнуць пытанні адносна экскурсіі, вы можаце патэлефанаваць у школу ЦБС +48 694 532 858

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

​​👨‍💼👩‍💼Бясплатны кар'ерны кансультант ад ЦБС!

Шаноўныя сябры! Запрашаем вас на бясплатныя кансультацыі да нашага спецыяліста, які дапаможа вам знайсці месца на польскім рынку працы.

Наш кар’ерны кансультант праводзіць сустрэчы па аўторках - анлайн, а таксама па серадах - афлайн. ☝🏻Звязацца з кансультантам можна напісаўшы ў telegram @CBSVF.

Разам з вамі дарадца будзе вырашаць наступныя пытанні:

• выяўленне і вырашэнне праблем з працаўладкаваннем і пабудовай кар'еры
• выкарыстанне папярэдняга прафесійнага досведу на польскім рынку працы
• прыняцце рашэння пра выбар ці змену прафесіі, пра навучанне ці перападрыхтоўку
• усведамленне ўласных інтарэсаў і прафесійных схільнасцяў
• стварэнне ўстойлівага шляху прафесійнага развіцця
• усведамленне сваіх моцных прафесійных бакоў
• падрыхтоўка рэзюмэ і суправаджальных лістоў
• падрыхтоўка да сумоўя з працадаўцам
• прыняцце рашэння пра пачатак бізнесу

Просім звярнуць увагу, што для поўнага вырашэння вышэйзгаданых пытанняў патрабуецца не менш за тры кансультацыі.

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

🎃Самае таямнічае свята году!

Паглядзіце, як у школцы Цэнтра беларускай салідарнасці прайшло самае таямнічае і загадкавае свята году! З беларускім каларытам (і невялічкім адставаннем ад календара😉) дзеткі адзначылі Хэлаўін! Школа ЦБС – гэта не толькі адукацыйныя магчымасці для вашых дзяцей, але і святы, экскурсіі і новыя сябры.

Даведацца аб наяўнасці вольных месцаў і запісацца у школу: /channel/CBSschool альбо +48694532858

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

​​❗️Распачаўся Кірмаш гістарычнай кнігі ў Варшаве, на якім вы можаце набыць беларускія кнігі і сустрэцца з найлепшымі незалежнымі аўтарамі!

З 30 лістапада па 3 снежня ў Варшаве праходзіць Кірмаш гістарычнай кнігі. Дзякуючы працы Цэнтра беларускай салідарнасці на Кірмашы быў створаны асобны беларускі стэнд. Там прадстаўленыя беларускія кнігі, вядомыя аўтары і незалежныя выдавецтвы. Кірмаш праходзіць у самым сэрцы Варшавы – Каралеўскім замку (plac Zamkowy 4). Час працы 10:00 - 18:00.

Увага! Уваход на Кірмаш толькі з боку вуліцы Grodzkiej (адваротная частка замка). Пасля таго, як вы зойдзеце на Кірмаш, неабходна ісці ў левы бок да самага канца, дзе вас чакае беларускі стэнд нумар 71 і 72

👉Даты творчых сустрэч і прэзентацый кніг:

01.12 / 14:00 Беларускі стэнд
Прэзентацыя кніжнай серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» з удзелам Яраслава Іванюка і Ціхана Чарнякевіча.

01.12 / 16:00
Прэзентацыя кнігі Насты Кудасавай «Я працягваю»

01.12 / 17:00 Малая Заля
Выдавецтва Gutenberg разам з ЦБС прэзентуюць класіку польскай літаратуры ў перакладзе на беларускую мову. Вас чакаюць кнігі Віславы Шымборскай «Партрэт з памяці», Марыі Кунцэвічовай «Два месяцы», Адама Міцкевіча «Гражына» і Марыі Канапніцкай «Стэфэк Бурчымуха»

02.12 / 15:00 Беларускі стэнд
Прэзентацыя кніг Алеся Аркуша «Тастамент Рагвалода» і «Вечар – як сон, у якім шмат агнёў», а таксама сустрэча аўтара з чытачамі.

02.12 / 16:00
Прэзентацыя кнігі Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» і сустрэча аўтаркі з чытачамі.

02.12 / 17:00
Прэзентацыя кнігі Альгерда Бахарэвіча «Плошча Перамогі» і сустрэча аўтара з чытачамі.

03.12 / 15:00
Прэзентацыя кнігі Уладзіслава Гарбацкага «Экспедыцыя Вацлава Ластоўскага па Палессі» і сустрэча аўтара з чытачамі.

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

​​⚡️Кірмаш гістарычнай кнігі ў Варшаве. Творчыя сустрэчы з Бахарэвічам, Вежнавец, Аркушам і не толькі!

З 30 лістапада па 3 снежня ў Варшаве адбудзецца Кірмаш гістарычнай кнігі. Дзякуючы працы Цэнтра беларускай салідарнасці на Кірмашы быў створаны асобны беларускі стэнд (нумар 71 і 72). Там будуць прадстаўленыя беларускія кнігі, вядомыя аўтары і незалежныя выдавецтвы. Кірмаш будзе праходзіць у самым сэрцы Варшавы – Каралеўскім замку (plac Zamkowy 4).

👉Даты творчых сустрэч і прэзентацый кніг:

01.12 / 14:00 Беларускі стэнд
Прэзентацыя кніжнай серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» з удзелам Яраслава Іванюка і Ціхана Чарнякевіча.

01.12 / 16:00
Прэзентацыя кнігі Насты Кудасавай «Я працягваю»

01.12 / 17:00 Малая Заля
Выдавецтва Gutenberg разам з ЦБС прэзентуюць класіку польскай літаратуры ў перакладзе на беларускую мову. Вас чакаюць кнігі Віславы Шымборскай «Партрэт з памяці», Марыі Кунцэвічовай «Два месяцы», Адама Міцкевіча «Гражына» і Марыі Канапніцкай «Стэфэк Бурчымуха»

02.12 / 15:00 Беларускі стэнд
Прэзентацыя кніг Алеся Аркуша «Тастамент Рагвалода» і «Вечар – як сон, у якім шмат агнёў», а таксама сустрэча аўтара з чытачамі.

02.12 / 16:00
Прэзентацыя кнігі Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» і сустрэча аўтаркі з чытачамі.

02.12 / 17:00
Прэзентацыя кнігі Альгерда Бахарэвіча «Плошча Перамогі» і сустрэча аўтара з чытачамі.

03.12 / 15:00
Прэзентацыя кнігі Уладзіслава Гарбацкага «Экспедыцыя Вацлава Ластоўскага па Палессі» і сустрэча аўтара з чытачамі.

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

​​❗️Трудоустройство в Польше. Практическое пособие для иностранцев и их работодателей

Трудоустройство в Польше вызывает множество вопросов:

-
Как легально трудоустроиться?
- Какие обязанности имеет работодатель, нанимающий иностранца?
- Что грозит иностранцу и его работодателю за выполнение нелегальной работы?
- Какие существуют договоры и на что необходимо обратить особое внимание при их заключении?
- Как уволиться с работы и куда обратиться, если ваши права нарушены?

На эти и другие важные вопросы в своём практическом пособии ответили юристки ЦБС: Ольга Добровольская, Марина Грищенко и Александра Хордыньска.

Пособия на русском и польском языке👇
RU https://cutt.ly/ewIicU5v
PL https://cutt.ly/gwIixLwD

Мы надеемся, что эти материалы помогут вам лучше понимать и эффективно защищать свои права при трудоустройстве в Польше.

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

​​⚡️Кірмаш гістарычнай кнігі ў Варшаве. Творчыя сустрэчы з Бахарэвічам, Вежнавец, Аркушам і не толькі!

З 30 лістапада па 3 снежня ў Варшаве адбудзецца Кірмаш гістарычнай кнігі. Дзякуючы працы Цэнтра беларускай салідарнасці на Кірмашы быў створаны асобны беларускі стэнд. Там будуць прадстаўленыя беларускія кнігі, вядомыя аўтары і незалежныя выдавецтвы. Кірмаш будзе праходзіць у самым сэрцы Варшавы – Каралеўскім замку (plac Zamkowy 4).

👉Сталі вядомыя даты творчых сустрэч і прэзентацый кніг:

01.12 / 14:00 Беларускі стэнд
Прэзентацыя кніжнай серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» з удзелам Яраслава Іванюка і Ціхана Чарнякевіча.

01.12 / 16:00
Прэзентацыя кнігі Насты Кудасавай «Я працягваю»

01.12 / 17:00 Малая Заля
Выдавецтва Gutenberg разам з ЦБС прэзентуюць класіку польскай літаратуры ў перакладзе на беларускую мову. Вас чакаюць кнігі Віславы Шымборскай «Партрэт з памяці», Марыі Кунцэвічовай «Два месяцы», Адама Міцкевіча «Гражына» і Марыі Канапніцкай «Стэфэк Бурчымуха»

02.12 / 15:00 Беларускі стэнд
Прэзентацыя кніг Алеся Аркуша «Тастамент Рагвалода» і «Вечар – як сон, у якім шмат агнёў», а таксама сустрэча аўтара з чытачамі.

02.12 / 16:00
Прэзентацыя кнігі Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» і сустрэча аўтаркі з чытачамі.

02.12 / 17:00
Прэзентацыя кнігі Альгерда Бахарэвіча «Плошча Перамогі» і сустрэча аўтара з чытачамі.

03.12 / 15:00
Прэзентацыя кнігі Уладзіслава Гарбацкага «Экспедыцыя Вацлава Ластоўскага па Палессі» і сустрэча аўтара з чытачамі.

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

📣Ни дня без новых знаний!

Сегодня в Центре беларусской солидарности прошёл тренинг для нашего отдела правовой защиты. Юрисконсульт (Radca prawna) Магдалена Садовска рассказала о важных аспектах и своём практическом опыте в вопросе получения международной защиты, обжалования решений, обязательства к возвращению иностранца в страну происхождения. Мы благодарим Магду за уделенное нам время и бесценные знания!

P.S. Магдалена является одной из авторок наших учебников по международной защите в Польше. Ознакомиться с ними вы можете по ссылкам👇

1️⃣Путеводитель для граждан Беларуси, обращающихся за международной защитой в Польше https://cutt.ly/FRkD6ql
2️⃣ Мои права после получения международной защиты в Польше https://cutt.ly/VWmCLUa

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

⚡​​Кірмаш гістарычнай кнігі ў Варшаве!

Дарагія сябры! Калі вы хочаце пагрузіцца ў захапляльны свет беларускай гісторыі і культуры, набыць новыя кнігі, а таксама наведаць творчыя сустрэчы з незалежнымі аўтарамі – у нас для вас ёсць цудоўныя навіны! З 30 лістапада па 3 снежня ў Варшаве адбудзецца Кірмаш гістарычнай кнігі. Дзякуючы працы Цэнтра беларускай салідарнасці на Кірмашы быў створаны асобны беларускі стэнд. Там будуць прадстаўленыя беларускія кнігі, вядомыя аўтары і незалежныя выдавецтвы.

Кірмаш будзе праходзіць у самым сэрцы старой Варшавы – Каралеўскім замку (plac Zamkowy 4)

Гадзіны працы кірмашу:
Чацвер, 30.11 – 10.00-18.00
Пятніца, 1.12 – 10.00-18.00
Субота, 2.12 – 10.00-18.00
Нядзеля, 3.12 – 10.00-17.00

Дакладны расклад сустрэч з аўтарамі з’явіцца ў нашых сацыяльных сетках і СМІ крыху пазней, сачыце за нашымі навінамі!

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

👩‍💼👨‍💼Хотите найти хорошую работу в Польше?

Приглашаем на бесплатный тренинг "Продающее резюме и подготовка к собеседованию".

Где: Цэнтр беларускай салідарнасці, Oleandrów 6/2, Варшава
Когда: 24 ноября (пятница), 17:30


👉Запись по ссылке https://cutt.ly/WwUTm614
Мы обещаем вам ноль воды и максимум практических советов!

На встрече вы узнаете:

1. Почему важно иметь продающее резюме.
- Как анализировать вакансию.
- Как правильно показывать ваши достижения и результаты.
- Как быть уникальным и запоминающимся.
- Попрактикуемся и рассмотрим примеры успешных резюме.


2. Как подготовиться к собеседованию
- Как исследовать работодателя и его роль на рынке.
- Как подготовиться к стандартным вопросам.
- Как рассказать о своих успехах без заносчивости.
- Как использовать метод STAR (Situation, Task, Action, Result).


3. Управление стрессом
- Как оставаться спокойным и уверенным во время интервью.

Ждём вас на тренинге!

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

🚶Экскурсія па ВАРШАЎСКІМ СТАРЫМ ГОРАДЗЕ!

У мінулую нядзелю школа Цэнтра беларускай салідарнасці арганізавала бясплатную экскурсію для дзяцей і дарослых. Удзел у ёй маглі ўзяць усе ахвотныя. Па прыгожых вулачках Варшавы нас правяла цудоўная экскурсаводка Валянціна Шкіркова. І нават не самае спрыяльнае надвор’е не спужала беларусаў, якія прыходзілі цэлымі сем'ямі!

Падчас экскурсіі мы даведаліся пра тое, з чаго пачалася Варшава, кім былі жыхары і былыя гаспадары Каралеўскага замка, пачулі захапляльныя варшаўскія легенды аб Сірэнцы і Базылішку, пашпацыравалі па самаму сэрцу горада і адчулі непаўторную атмасферу польскай сталіцы.

Шчыра дзякуем усім арганізатарам і ўдзельнікам. Мы будзем вельмі чакаць наступных сустрэчаў з вамі!

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

👩‍💼👨‍💼Хотите найти хорошую работу в Польше?

Приглашаем на бесплатный тренинг "Продающее резюме и подготовка к собеседованию".

Где: Цэнтр беларускай салідарнасці, Oleandrów 6/2, Варшава
Когда: 24 ноября (пятница), 17:30


👉Запись по ссылке https://cutt.ly/WwUTm614
Мы обещаем вам ноль воды и максимум практических советов!

На встрече вы узнаете:

1. Почему важно иметь продающее резюме.
- Как анализировать вакансию.
- Как правильно показывать ваши достижения и результаты.
- Как быть уникальным и запоминающимся.
- Попрактикуемся и рассмотрим примеры успешных резюме.


2. Как подготовиться к собеседованию
- Как исследовать работодателя и его роль на рынке.
- Как подготовиться к стандартным вопросам.
- Как рассказать о своих успехах без заносчивости.
- Как использовать метод STAR (Situation, Task, Action, Result).


3. Управление стрессом
- Как оставаться спокойным и уверенным во время интервью.

Ждём вас на тренинге!

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

​​🚶‍♂️Бясплатная экскурсія для дзяцей і дарослых па ВАРШАЎСКІМ СТАРЫМ ГОРАДЗЕ!

Па восеньскіх вулачках правядзе вас цудоўны экскурсавод Валянціна Шкіркова.

⌛️Калі: 19 лістапада (нядзеля), 12:00
🗺Дзе: збор па адрасу Krakowskie Przedmieście 87. (Каля эскалатара на plac Zamkowy)
https://maps.app.goo.gl/ENHGeYNp4RJPo3M47
Запрашаем усіх ахвотных!

Што вы ўбачыце і даведаецеся:

• Калі і з чаго пачалася Варшава;
• Аб жыхарах і былых гаспадарах Каралеўскага замка;
• Вулачкі Старога горада;
• Варшаўскія легенды! Хто такая Сірэнка і дзе жыў Базылішак;
• Як баранілася Варшава і чым ганарацца яе жыхары

Калі ў вас узнікнуць пытанні адносна экскурсіі, вы можаце патэлефанаваць у школу ЦБС +48 694 532 858

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

❤️Бясплатныя заняткі беларускай мовы для дзетак у школе ЦБС!

Рэжым Лукашэнкі робіць усё, каб вынішчыць беларушчыну ў нашай краіне. Даходзіць да таго, што творы класікаў літаратуры прызнаюцца экстрэмісцкімі.

У такой сітуацыі беларусы маюць рабіць усё магчымае, каб захаваць нашу мову і культуру, перадаць іх наступным пакаленням, не страціць гэты скарб.

Свой унёсак у захаванне нашай агульнай спадчыны зрабілі і мы! У школе Цэнтра беларускай салідарнасці штотыдзень праходзяць заняткі беларускай мовы для дзетак. Урокі пабудаваныя па сучасных методыках і накіраваныя на тое, каб выклікаць жывую цікаўнасць да матчынай мовы.

📞Даведацца аб наяўнасці вольных месцаў і запісацца ў нашу школу дадатковай адукацыі можна па тэлефоне +48694532858 ці Telegram @CBSschool.

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

​​📣Хотите зарегистрировать свой фонд или найти финансирование, но не знаете с чего начать? Получите бесплатную консультацию в ЦБС!

Центр беларусской солидарности ведёт проект по поддержке инициатив и организаций гражданского общества беларусов, украинцев и иных иностранцев в Польше.

Мы открыли инфолинию, которая оказывает консультации для активистов и НГО по следующим вопросам:

1. Общее консультирование о деятельности НГО в Польше. Вы узнаете о первых шагах для создания негосударственной организации и начале работы после её регистрации, требованиях к отчетности и государственным проверкам, ограничениях в деятельности, правилах внутреннего управления, контрактных и трудовых отношениях, а также получите информацию о полезных интернет-ресурсах для НГО в Польше.

2. Финансовые консультации для активистов и представителей инициатив. Во время личной консультации вы узнаете особенности налогообложения для активистов, получающих доход в Польше, требования для открытия банковского счета для иностранца в Польше, заполнения PIT, а также получите ответы на другие важные вопросы.

3. Финансовые консультации для организаций и инициатив. Во время личной консультации вы узнаете о возможностях получения субсидий и пожертвований, освобождении от налогов, специфике ведения финансовых документов в НГО, а также получите ответы на другие важные вопросы.

Также хотим отметить, что финансовый год близится к концу. Если вам требуется помощь в подготовке отчетности для доноров и партнёров, у вас есть возможность обратиться к нашим специалистам!

🔥Инфолиния поддержки НГО работает в будние дни с 9-13 часов. Связаться с сотрудником инфолинии вы можете через телеграм @cbs_NGO_help или по телефону: +48880111406. Вся помощь абсолютно бесплатна!

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

🇵🇱Как выучить польский с 0 до В2 за 4 месяца и поступить в польский ВУЗ? Приглашаем на бесплатный вебинар!

Встречу проведёт преподаватель одного из варшавских университетов и соучредитель школы иностранных языков GOVORI – Элина Шух!

📆 - 14 ноября в 16:00 по Варшаве
👩‍💻 - прямой эфир в ZOOM
Регистрация по ссылке https://docs.google.com/forms/d/1hRpgvqYYJ2z-BjKZarBR6U41ox3F_dfh1WHCPbjyhgI/viewform?edit_requested=true

Вам стоит присоединиться к вебинару, если:

- Вы живёте в ВАРШАВЕ и заинтересованы в быстром и качественном языковом курсе;
- Мечтаете получить образование в одном из лучших университетов Варшавы, где готовят будущих управленцев;
- Ищете «зерувку» для легального пребывания на территории Польши;
- Не смогли поступить в университет в октябре, так как не знали польского на уровне В1 или В2;
- У вас в запасе только 4 месяца, для того, чтобы говорить «как поляк»;
- Срочно хотите подготовиться к сдаче государственного экзамена до 4 февраля 2024;


На вебинаре Элина Шух презентует программу интенсивного курса польского языка "С 0 до В2 за 4 месяца"!

✉️ За 1 час до начала вебинара на указанную вами электронную почту придет уведомление со ссылкой на конференцию в Zoom.

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

⚡️Дзень памяці Рамана Бандарэнкі!

12 лістапада 2020 году ад рук лукашыстаў памёр Раман Бандарэнка. Раман не быў вядомым палітыкам ці вулічным лідарам. Ён проста бараніў свой дом і перакананні. Для кожнага беларуса Раман з’яўляецца сімвалам грамадзянскай мужнасці і сілы.

Сёння Цэнтр беларускай салідарнасці арганізаваў акцыю ў гонар Рамана. Яна адбылася на кальцавой развязцы Вольнай Беларусі. Да нашай сустрэчы далучыліся вядомыя беларускія і польскія палітыкі: прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка і Аліна Коўшык, дэпутат сейму ад партыі Polska 2050 Міхал Кабоско і радны варшаўскага раёна Урсынаў Павел Ленарчык. Грамадскія дзеячы выказалі сваю падтрымку барацьбе беларусаў за свабоду, а таксама блізкім Рамана. Акрамя таго, да акцыі далучылася стрыечная сястра Бандарэнкі – Вольга Кучарэнка. Мерапрыемства асвятлялі найвялікшыя польскія СМІ: TVN, TVP, TVP Polonia, Polskie Radio і іншыя!

Разам мы запалілі знічы і заспявалі песню «Муры», якая стала адным з сімвалаў беларускіх пратэстаў.

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

​​⚡️Дзень памяці Рамана Бандарэнкі!

Калі: 12 лістапада, 12:00
Дзе: Rondo Wolnej Białorusi, Варшава
(Скрыжаванне al. Legionów Piłsudskiego i ul. Puławskiej)
https://maps.app.goo.gl/p767dBYtNiw7zfUSA

12 лістапада 2020 году лукашысты забілі Рамана Бандарэнку. Ён страціў жыццё толькі з-за таго, што выйшаў спытаць у «незнаёмцаў», чаму яны зразаюць стужкі ў яго двары. Раман не быў вядомым палітыкам ці вулічным лідарам. Ён проста бараніў свой дом і перакананні. Для кожнага беларуса Раман з’яўляецца сімвалам грамадзянскай мужнасці і сілы.

У 2021 годзе Цэнтр беларускай салідарнасці разам з ініцыятывай Вольная Беларусь і Polska 2050 планавалі надаць адной з кальцавых развязак у Варшаве імя Рамана Бандарэнкі. Аднак згодна з заканадаўствам для гэтага неабходна, каб прайшло 5 гадоў ад сыходу чалавека. Па выніку на выездзе з Варшавы з’явілася кальцавая развязка Вольнай Беларусі. Менавіта змагаючыся за вольнасць нашай краіны загінуў Раман.

👉Прапануем вам сустрэцца там і ўшанаваць памяць Рамана. Удзел у мерапрыемстве возьмуць прадстаўнікі Аб'яднага пераходнага кабінета Беларусі Павел Латушка і Аліна Коўшык, прадстаўнікі Цэнтра беларускай салідарнасці і партыі Polska 2050. Бярыце з сабой знічы і беларускія сцягі. Да сустрэчы!

Арганізатары мерапрыемства: Цэнтр беларускай салідарнасці

Читать полностью…
Subscribe to a channel