dissidentby | Unsorted

Telegram-канал dissidentby - dissidentby

1203

⚠️Калі вы ў БЕЛАРУСІ - дбайце пра бяспеку⚠️ Антифонд. Помощь политическим узникам Беларуси. Наш БОТ: @dissidentby_bot По всем вопросам: @Dahary_nahami @X_vegan_justice_X 🖤Сайт: dissidentby.com Зеркало сайта: https://stayrebel.fun/

Subscribe to a channel

dissidentby

Яўген Гурыновіч — былы галоўны інспектар мытнай службы. Разам з калегамі Віктарам Новікам і Уладзімірам Журомскім яго затрымалі ў 2022 годзе, а ў 2024-м асудзілі па васьмі артыкулах Крымінальнага кодэкса. Яўгену Гурыновічу прысудзілі 13,5 гадоў зняволення, Віктару Новіку — 13 гадоў, Уладзіміру Журомскаму — 12 гадоў.

➡️Паводле вядомай нам інфармацыі, Гурыновіч і ягоныя калегі змагаліся з кантрабандай беларускіх цыгарэт у ЕС, у тым ліку пры ўдзеле дзяржаўных структур. Фактычна яны перашкаджалі карупцыйным схемам, што кантралююцца беларускімі ўладамі. Гэта і стала прычынай крымінальнага пераследу.

Падчас затрымання сілавікі жорстка збілі Яўгена і сур’ёзна пашкодзілі яму спіну. Пасля гэтага ён доўгі час не мог хадзіць, быў вымушаны карыстацца інвалідным вазком і мыліцамі. Боль быў настолькі моцны, што яго неаднаразова змяшчалі ў бальніцу ў Калядзічах. Яўген вельмі дрэнна сябе адчуваў і мог проста ўпасці на падлогу без магчымасці самастойна падняцца. Лекары доўгі час адмаўляліся прызнаваць інваліднасць, аднак пазней яго накіравалі ў Магілёўскую бальніцу, дзе пацвердзілі, што боль мае аб’ектыўныя прычыны. У выніку Гурыновіч афіцыйна атрымаў інваліднасць.

Нягледзячы на стан здароўя, адміністрацыя калоніі ПК-15 працягвае прымушаць яго хадзіць на ранкавую зарадку і на працу. Для чалавека на мыліцах гэта азначае штодзённыя шматгадзінныя пакутлівыя перамяшчэнні. Іншыя палітвязні сцвярджаюць, што адміністрацыя калоніі робіць гэта як элемент дадатковага пакарання Яўгена.

✉️ Напісаць ліст бясплатна: https://stayrebel.fun/prisoners/evgenii-ivanovich-gurinovich

Читать полностью…

dissidentby

💫Вельмі складана падбіраць правільныя словы напрыканцы года. Але галоўнае, што мы хочам сказаць, - мы побач. Побач з тымі, каго закранулі рэпрэсіі, і з тымі, хто перажыў катаванні. Мы працягваем абараняць вашы правы і годнасць, з надзеяй на тое, што ў нашых шэрагах стане яшчэ больш паплечнікаў і паплечніц. Асабліва цяпер, у такі няпросты час.

Як ніколі, нам важна заставацца ў абароне каштоўнасцяў правоў чалавека і падтрымліваць тых, хто штодня вядзе гэтую працу. Мы разам і гэта надае сілы рухацца далей.

Нагадваем як дапамагчы палітвязням праз нашу ініцыятыву:
▪️ Стаць Вартаўніком/ніцай і падтрымліваць канкрэтн_ую палітзняволен_ую рэгулярна;
▪️ Зрабіць разавы данат і атрымаць унікальны мерч;
▪️ Падпісацца на Patreon;
❗️ Дапамагчы сабраць пасылку ў калонію;
💛Аформіць падпіску на 2 еўра каб падтрымаць нашу працу.

🛡 Не рабіце данаты з беларускіх картак! Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых дадзеных

Читать полностью…

dissidentby

Стала вядома, што ў межах крымінальнай справы затрымалі сям'ю Міронцавых. Зараз у СІЗА знаходзяцца маці і адна з дачок - Вераніка.

Вікторыя, Анастасія і Аляксандра Міронцавы ў жніўні 2020 года заступіліся за грамадзянаў, якіх збіваў АМАП. Аляксандра паспела з'ехаць, а Вікторую і Анастасію затрымалі ў кастрычніку 2020 года. У выніку Вікторыю асудзілі на 2,5 гады зняволення, а Анастасію - на 2 гады калоніі.

У 2022 годзе дзве сястры выйшлі на волю цалкам адбыўшы злачынныя тэрміны.

Але ў снежні 2025 года арыштавалі маці дзяўчын Лукер'ю Міронцаву і яе дачку Вераніку. Яны знаходзяцца ў СІЗА-1.

Читать полностью…

dissidentby

Якая вядзецца праца з людзьмі?

Літва
На дадзены момант усе людзі ўжо размешчаныя ў асобных апартаментах і адпачываюць. Кожны атрымаў наборы з рэчамі першай неабходнасці: сродкі гігіены, ніжнюю бялізну і шкарпэткі, базавую вопратку. Усе забяспечаныя ежай і вадой, а тым, каму гэта было неабходна, аказаная медыцынская дапамога.

Сёння таксама вядзецца падрыхтоўка ўсіх неабходных дакументаў для легалізацыі. У бліжэйшыя дні яны будуць пададзеныя ў Дэпартамент міграцыі для атрымання патрэбных віз або відаў на жыхарства.

У найбліжэйшыя дні арганізацыі, якія аказваюць дапамогу, забяспечаць людзей фінансавай падтрымкай, а валанцёры дапамогуць з набыццём чыстай і цёплай вопраткі.

Польшча

У Польшчы дапамога аказваецца па аналагічнай схеме. Усе людзі забяспечаныя жыллём, ежай, вадой і неабходнымі рэчамі. Працягваецца вырашэнне бытавых пытанняў і дакупляецца патрэбная вопратка, лекі і іншыя неабходныя рэчы.

Акрамя таго, вядзецца праца над лагістыкай (арганізацыя даезду да сям’і ў іншых гарадах і краінах), а таксама аказваецца юрыдычная і медыцынская падтрымка.

Шчыра дзякуем валанцёрам і ўсім уцягнутым арганізацыям, якія з 13 снежня безупынна працуюць над тым, каб забяспечыць неабходную падтрымку ўсім людзям, якія прыбылі.

Наперадзе яшчэ шмат працы ў сярэднетэрміновай і доўгатэрміновай перспектыве, таму, калі ласка, падтрымлівайце ініцыятывы і арганізацыі, якія працуюць з людзьмі і працягваюць аказваць ім дапамогу.

Праца па эвакуацыі, сустрэчы і падтрымцы вызваленых палітвязняў стала магчымай дзякуючы сумесным намаганням шэрагу беларускіх і міжнародных ініцыятываў: дабрачыннага фонду «Краіна для Жыцця», BYSOL, Праваабарончага цэнтра «Вясна», ініцыятываў Ineedhelpby, Dissidentby, асацыяцыі «Да Волі», НАУ, «Дапамога», «Вольныя», Цэнтра Беларускай салідарнасці, Палка Каліноўскага, праекта «Хочу Жить», фонду Паўла Латушкі і многіх іншых у каардынацыі з Місіяй дэмакратычных сілаў ва Украіне, прадстаўнікамі Кабінета па сацыяльнай палітыцы і нацыянальнай бяспецы, Офісам Святланы Ціханоўскай. Значная дапамога працягвае аказвацца Літвой і Польшчай.

Читать полностью…

dissidentby

Людзі, якія былі вымушана вывезеныя не павінны заставацца сам-насам з гэтай сітуацыяй. У Польшчы і Літве працуе шэраг ініцыятыў, якія аказваюць фінансавую, юрыдычную, гуманітарную і псіхалагічную падтрымку.

Ніжэй пералічаны правераныя арганізацыі, куды можна звяртацца па дапамогу або дзейнасць якіх можна падтрымаць:

Фонд «Краіна для жыцця» — юрыдычная падтрымка і дапамога з жыллём
👉 Падтрымаць шелтар: https://www.stranafund.org/kampanii/shelter-campaign

Фонд BYSOL — фінансавая дапамога для людзей у крызіснай сітуацыі
👉 Атрымаць падтрымку: https://docs.google.com/forms/d/1uz4cDW-noP5Zo1h0RY8zL0fCM118ji9JH7fH49pbA58

Праваабарончы цэнтр «Вясна» і Валанцёрская служба — дапамога вызваленым палітвязням, гарачая лінія, збор і перадача кантактаў, афлайн-дапамога.
👉Падтрымаць: https://donate.spring96.org/

«Дапамога» (Вільня) — гуманітарны склад, фізічнае размяшчэнне людзей
👉 Інфармацыя і як падтрымаць: /channel/dapamoga_channel/6559

Partyzanka (Польшча) — кансультацыі, сацыяльна-прававая дапамога, легалізацыя
+48 600 384 500, /channel/partyzanka1
👉 Падтрымаць працу: https://donate.stripe.com/3cs4gV3jt1Pi4nK8ww

Беларускі ПЭН — дапамога пісьменнікам і дзеячам культуры
👉Падтрымаць працу: https://penbelarus.org/padtrymacz-pen.html

Цэнтр Беларускай Салідарнасці — дапамога з размяшчэннем, юрыдычныя кансультацыі, псіхалагічная падтрымка
info@belaruscenter.eu
👉 Падтрымаць працу: https://buy.stripe.com/28E3cudeI81f8IBgVBa7C00

Беларуская Асацыяцыя Палітвязняў «Да Волі» — першасная легалізацыя, дапамога з жыллём, праязныя квіткі, адзенне, паслугі, першая падпрацоўка
👉 https://www.instagram.com/da_voli

Асацыяцыя палітвязняў Беларусі (АПБ) — супольнасць былых палітзняволеных па падтрымцы іншых палітвязняў
👉 https://apbel.com/by

«Вольныя» — дапамога ў аднаўленні і інтэграцыі
Стаць ментарам(-кай): https://www.volnyja.com/mentar-kam
👉Падтрымаць: https://www.volnyja.com/padtrymac-nas

Dissidentby — падтрымка палітзняволеных, дапамога ў рэсацыялізацыі, кансультацыі
👉 Падтрымаць Dissidentby: https://dissidentby.com/support

Ineedhelpby — прадуктовая дапамога рэпрэсаваным і сем'ям палітзняволеных
👉Падтрымаць: https://www.ineedhelpby.org/be/category/merchandise

Шэлтар ва Уроцлаве — дапамога ў кансультацыях, фізічным размяшчэнні людзей
👉 Падтрымаць Шэлтар: https://supolka.pl/2025/04/15/шэлтар-ва-уроцлаве

☔️ Акрамя гэтага, есць непублічныя важныя актары і арганізацыі, якія аказваюць дапамогу ў юрыдычным, матэрыяльным і медыцынскім накірунках. Dissidentby заўседы паведамляе пра гэта пры асабістым кантакце. Калі вы ў кантакце з іншымі арганізацыямі - калі ласка, не саромейцеся перапытаць 🙏

Калі вы хочаце дапамагчы былым палітзняволеным, запоўніце форму валанцёрскай дапамогі: https://forms.gle/eqD2Tk7UHKuWPSNX8

Читать полностью…

dissidentby

❗️Сумеснымі намаганнямі арганізоўваецца першачарговая дапамога для людзей, якія прыбылі ва Украіну. Паступова да людзей дастаўляюцца сродкі сувязі, што дазваляе ім выйсці на кантакт са сваімі блізкімі.

Людзі забяспечаны месцамі для сну, харчаваннем і неабходнымі сродкамі гігіены. Усё гэта пастаянна абнаўляецца і дакупляецца ў залежнасці ад актуальных патрэбаў. Паралельна вырашаюцца іншыя важныя пытанні і вядзецца збор інфармацыі для планавання далейшых крокаў і падтрымкі.

Аказанне дапамогі адбываецца дзякуючы аб’яднаным высілкам вялікай колькасці праваабарончых і гуманітарных арганізацый. У працэс уключаныя: Дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця», BYSOL, Праваабарончы цэнтр «Вясна» (гарачая лінія), Вольныя, Ineedhelpby, Dissidentby, Дапамога, Полк Каліноўскага, а таксама іншыя структуры і валанцёрскія групы.

Уся работа вядзецца ў цеснай каардынацыі з місіяй ва Украіне і з прадстаўнікамі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы і нацыянальнай бяспецы, Офісам Святланы Ціханоўскай, а таксама праектам "Хочу Жить".

Гэта не поўны спіс арганізацый і ініцыятыў. Мы шчыра ўдзячныя ўсім, хто далучыўся да дапамогі. Шмат хто таксама працуе або знаходзіцца ў стане гатоўнасці ў Літве і Польшчы.

Калі вы яшчэ не змаглі звязацца са сваімі блізкімі, калі ласка, напішыце на @hotline202512 і пакіньце сваю кантактную інфармацыю - мы зробім усё магчымае, каб дапамагчы аднавіць сувязь

Читать полностью…

dissidentby

Вікторыя Кульша сярод вывезеных ва Украіну.
Вядзем і абнаўляем спіс тут: /channel/dissidentBY/2845

Пакуль вядома 39 імёнаў.

Читать полностью…

dissidentby

1. Марыя Калеснікава
2. Алесь Бяляцкі
3. Марыя Батальёнак
4. Раман Галуза
5. Аляксандр Сырыца
6. Алла Сакаленка
7. Ілля Князеў
8. Наталі Бельская
9. Вячаслаў Папшо
10. Наканісі Масатосі
11. Віктар Бабарыка
12. Валянцін Стэфановіч (не пацверджана)
13. Уладзімір Лабковіч
14. Максім Знак
15. Марына Золатава
16. Аляксандр Федута
17. Алена Гнаук
18. Павал Севярынец
19. Андрэй Шмай
20. Сяргей Зеляноўскі
21. Дзмітры Празецкі
22. Марына Санкевіч
23. Соф'я Бачурынская
24. Уладзіслаў Яцэнка
25. Сяргей Іванцоў
26. Наталля Малец
27. Максім Аўрэньеў
28. Аляксандр Біруля
29. Павал Абозны
30. Іван Каваленка
31. Сяргей Рудзянкоў
32. Уладзімір Гарох
33. Аляксандр Яшкін
34. Крысціна Лапкоўская
35. Арцем Макавей
36. Вольга Радзівонава
37. Аляксандр Краўчук
38. Аляксей Краснагір
39. Максім Сенік
40. Вікторыя Кульша

114 чалавек вывезлі ва Украіну

Читать полностью…

dissidentby

Палітзняволеных вывезлі ва Украіну

Читать полностью…

dissidentby

1. Марыя Калеснікава
2. Алесь Бяляцкі
3. Марыя Батальёнак
4. Раман Галуза
5. Аляксандр Сырыца
6. Алла Сакаленка
7. Ілля Князеў
8. Наталі Бельская
9. Вячаслаў Папшо
10. Наканісі Масатосі
11. Віктар Бабарыка
12. Валянцін Стэфановіч
13. Уладзімір Лабковіч
14. Максім Знак
15. Марына Золатава
16. Аляксандр Федута

Читать полностью…

dissidentby

Медыя паведамляюць, што з краіны вывезены:
Марыя Калеснікава
Алесь Бяляцкі
Марыя Батальёнак
Раман Галуза
Аляксандр Сырыца
Алла Сакаленка

Читать полностью…

dissidentby

На праўладных каналах паведамляюць, што "памілаваны 123 грамадзян розных краінаў".

Читать полностью…

dissidentby

Разам з @humanconstanta падрыхтавалі і апублікавалі справаздачу, якая аналізуе трансфармацыю рэпрэсіўнай палітыкі ў Беларусі пасля 2020 года з фокусам на сістэмны пераслед за анлайн-актыўнасць.

💻 Даследаванне паказвае, як каментары ў сацыяльных сетках, антываенныя выказванні, ахвяраванні, удзел у анлайн-ініцыятывах, адміністраванне чатаў і нават мінімальныя формы лічбавага ўзаемадзеяння выкарыстоўваюцца як падставы для крымінальных і адміністрацыйных спраў. Справаздача спалучае колькасныя даныя, аналіз судовай практыкі і падрабязныя кейсы, дэманструючы, як антыэкстрэмісцкае заканадаўства ў Беларусі фактычна ператварылася ва ўніверсальны інструмент палітычных рэпрэсій.

➡️ Чытаць цалкам: https://humanconstanta.org/streets-screens-by

Читать полностью…

dissidentby

На 3 гады зняволення асудзілі палітзняволеную мастачку Аксану Шаляпіну за дапамогу палітзняволеным.

Аксана Шаляпіна была затрымана ў чэрвені 2025 года і змешчана ў СІЗА-1. Суд над ей распачаўся ў лістападзе, а сёння быў агучаны прысуд - 3 гады зняволення. Жанчыну асудзілі за тое, што яна дапамагла некалькім дзесяткам палітзняволеных, калі яны былі пад вартай.

Аксана Шаляпіна скончыла архітэктурны факультэт і з 2009 года займаецца алейным жывапісам; накірунак яе работ — экспрэсіянізм. Работы Аксаны Шаляпінай знаходзяцца ў прыватных калекцыях Амерыкі, Германіі, Казахстана, Расіі, Грузіі, Беларусі, Люксембурга, Фінляндыі, Італіі, а таксама ў галерэі Larus (USA).

💌 Падтрымаць Аксану вы можаце, напісаўшы ліст праз наш сайт.

💬 Калі вам вядома пра судовыя выракі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам. Вы заўседы можаце ананімна напісаць нам праз сайт.

Читать полностью…

dissidentby

💜 Нашы вынікі ў лістападзе, якія атрымаліся дзякуючы вам:

- 48 чалавек атрымалі фінансавую дапамогу (!!!)
↳ 26 чалавек змаглі сабраць перадачы для родных у зняволенні
↳ 10 чалавек атрымалі дапамогу, звязаную з юрыдычнай падтрымкай
↳ 12 былых палітзняволеных атрымалі дапамогу ў рэсацыялізацыі і адаптацыі;
🌸 Каб атрымаць дапамогу ў рэсацыялізацыі, пакіньце нам свае кантакты на сайце https://stayrebel.fun/released-help

- 73 ліста вы пацвердзілі праз наш сайт, 59 лістоў мы атрымалі на сайт і даслалі;
138 лістоў мы апрацавалі і захавалі ў Банк Лістоў;
🆘 109 новых чалавек мы дадалі на сайт за месяц.

Як дапамагчы палітзняволеным сёння?
🎯 Абярыце адзін з варыянтаў:
- Станьце Вартаўніком/ніцай і падтрымлівайце канкрэтнага вязня рэгулярна;
- Зрабіце разавы данат ад 15$, 30$ або 50$ і атрымайце унікальны мерч;
- Аформіце падпіску на 2 еўра каб падтрымаць нашу працу;
- Дапамажыце сабраць пасылку ў калонію;
- Наш бот (без зваротнай сувязі): @dissidentby_bot

🛡 Не рабіце данаты з беларускіх картак! Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых дадзеных

🖤 Дзякуй!

Читать полностью…

dissidentby

💜 Нашы вынікі ў снежні, якія атрымаліся дзякуючы вам:

- 46 чалавек атрымалі фінансавую дапамогу (!!!)
↳ 15 чалавек змаглі сабраць перадачы для родных у зняволенні
↳ 17 чалавек атрымалі дапамогу, звязаную з юрыдычнай падтрымкай
↳ 14 былых палітзняволеных атрымалі дапамогу ў рэсацыялізацыі і адаптацыі;
🌸 Каб атрымаць дапамогу ў рэсацыялізацыі, пакіньце нам свае кантакты на сайце https://stayrebel.fun/released-help

- 101 ліст вы пацвердзілі праз наш сайт, 69 лістоў мы атрымалі на сайт і даслалі;
34 ліста мы апрацавалі і захавалі ў Банк Лістоў;
🆘 89 новых чалавек мы дадалі на сайт за месяц.

Як дапамагчы палітзняволеным сёння?
🎯 Абярыце адзін з варыянтаў:
- Станьце Вартаўніком/ніцай і падтрымлівайце канкрэтнага вязня рэгулярна;
- Зрабіце разавы данат і атрымайце унікальны мерч;
- Аформіце падпіску на 2 еўра каб падтрымаць нашу працу;
- Дапамажыце сабраць пасылку ў калонію;
- Наш бот (без зваротнай сувязі): @dissidentby_bot

🛡 Не рабіце данаты з беларускіх картак! Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых дадзеных

🖤 Дзякуй!

Читать полностью…

dissidentby

Па паведамленям праўладных каналаў памілаваны 22 чалавекі, з якіх 20 палітвязняў - 15 жанчын і 7 мужчын.

Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам любую інфармацыю па кантактах у апісанні канала або праз сайт stayrebel.fun (працуе без VPN).

Читать полностью…

dissidentby

Што адбываецца з беларусамі, якія ваююць на баку Расіі?

Украіна ў межах абмену ў 2024 годзе перадала Расіі грамадзяніна Беларусі Максіма Зезюльчыка, які ваяваў на баку РФ у складзе прыватнай вайсковай кампаніі «Рэдут». У палоне ён знаходзіўся з верасня 2022 года. Раней ва Украіне Зезюльчыка асудзілі як найміта да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Максім Зезюльчык - ураджэнец Рудзенска. На пачатак поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны ён служыў у Беларусі ў войску па кантракце. Пра ЧВК «Рэдут» даведаўся ад камандзіра сваёй часткі і ў ліпені 2022 года паехаў у Тамбоў, дзе завербаваўся. Пасля трохдзённай падрыхтоўкі яго накіравалі ва Украіну. 19 верасня 2022 года Зезюльчык атрымаў раненне ў нагу і трапіў у палон. Украінскі бок заяўляў, што ён можа быць агентам КДБ.

Пасля вяртання з палону і пры перасячэнні мяжы Беларусі ўвосень 2024 года Зезюльчыка затрымалі. У Беларусі ён быў асуджаны паводле арт. 356 (“здрада дзяржаве”) і 133 (“найміцтва”) КК РБ. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме, а сама крымінальная справа засакрэчаная. Вядома, што прысуд склаў не менш за 10 гадоў пазбаўлення волі. Яго накіравалі адбываць пакаранне ў ПК-17, Шклоў.

Расійскі рух «Ветэраны Расіі» звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай аб памілаванні Зезюльчыка, называючы яго «добраахвотнікам СВА» і падкрэсліваючы, што ён нібыта выконваў абавязкі інструктара па медыцынскай падрыхтоўцы і быў узнагароджаны расійскім медалём «За адвагу». Амбасада РФ у Беларусі заявіла, што магчымасці “абароны” абмежаваныя яго грамадзянствам РБ, але яно будзе дамагацца зняцця абвінавачання па артыкуле «найміцтва».

Читать полностью…

dissidentby

Як этычна сустракаць людзей, якія прыязджаюць?

Людзі, якіх мы сустракаем, знаходзяцца ў дарозе з самай раніцы і вельмі стомленыя. Важна памятаць, што яшчэ 12 снежня яны знаходзіліся ў месцах зняволення, многія больш за пяць гадоў. З 13 снежня яны ўсё яшчэ не мелі магчымасці абняць сваіх блізкіх і знаходзіцца ў поўнай бяспецы. Адчуванне бяспекі цяпер з’яўляецца асабліва важным. Паважайце асабістыя межы кожна_й.

Просьба ад саміх людзей, якія прыбываюць: яны вельмі стаміліся пасля дарогі і просяць спакою, цішыні і разумення з боку ўсіх, хто іх сустракае, асабліва прадстаўнікоў СМІ.

Рэкамендацыі для родных і неабыякавых

🔹Уваход у будынак забаронены.
Калі ласка, не спрабуйце прайсці без дазволу. Нам неабходна спачатку перадаць чалавеку рэчы першай неабходнасці і сабраць базавую інфармацыю для далейшай дапамогі.

Калі вы сваяк, калі ласка, пішыце на @hotline202512. Пасля таго як людзі атрымаюць усё неабходнае, вы зможаце забраць свайго блізкага.

Для прадстаўнікоў СМІ

🔹Былыя палітвязні выходзяць да прэсы толькі па ўласным жаданні і ў суправаджэнні валанцёраў.
🔹Людзей з белымі бейджамі фатаграфаваць забаронена.
🔹Уваход унутр будынка забаронены.

Важна для ўсіх!

🙏 Будзьце цярплівымі, уважлівымі і далікатнымі да людзей, якія прыязджаюць.
🛑 Не трэба прыносіць ежу і ваду.

На месцы будуць працаваць валанцёры ў салатавых камізэльках — пытанні можна вырашыць толькі праз іх.

Дзякуй за разуменне, павагу і падтрымку.

Читать полностью…

dissidentby

Дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця» і праваабарончая ініцыятыва Dissidentby прадставілі дакумент «Прынцыпы аказання гуманітарнай дапамогі».

Ім могуць скарыстацца арганізацыі і ініцыятывы, што займаюцца падтрымкай людзей у крызісных сітуацыях.

❗️Цягам часу ўзнікла патрэба празрыстай, бяспечнай і ўзгодненай дапамогі, а таксама ўмацавання даверу між ініцыятывамі, атрымальніка і дапамогі і партнёрамі. Дакумент з'явіўся пасля таго, як правялі даследаванне з удзелам гуманітарных арганізацый і былых палітычных зняволеных.

Вы можаце больш падрабязна пачытаць аб Прынцыпах, а таксама пра тое, як да іх далучыцца 👉 humsector.work

Читать полностью…

dissidentby

123 чалавекі сёння былі вывезены, 114 ва Украіну і 9 у Літву, з іх:

1. Аверкаў Юрый Львовіч
2. Алькенова Ксенія Аляксандраўна
3. Бабарыка Віктар Дзмітрыевіч
4. Баркун Павел Ігаравіч
5. Бачурынская Сафія Іванаўна
6. Белановіч Дзмітрый Францавіч
7. Бераставы Вячаслаў Анатольевіч
8. Біруля Аляксандр Уладзіміравіч
9. Бобр Алена Віктараўна
10. Багдзей Аляксей Дзмітрыевіч
11. Бадзяка Алена Юр’еўна
12. Быкаў Аляксандр Уладзіміравіч
13. Вевель Кірыл Уладзіміравіч
14. Валасач Андрэй Цімафеевіч
15. Варановіч Ігар Анатольевіч
16. Герман Аляксей Аляксандравіч
17. Германовіч Яўген Паўлавіч
18. Гіря Віталь Віктаравіч
19. Гнаўк Алена Пятроўна
20. Гарох Уладзімір Уладзіміравіч
21. Гарохава Лідзія Уладзіміраўна
22. Грынкевіч Барыс Уладзіміравіч
23. Давыдка Наталля Анатольеўна
24. Дзесяцік Ала Мікалаеўна
25. Драбышэўскі Ігар Леанідавіч
26. Дубкоў Дзмітрый Валер’евіч
27. Елькіна Алена Аляксандраўна
28. Жыльская Анастасія Валер’еўна
29. Жукоўскі Вадзім Аляксандравіч
30. Зарэцкая Кацярына Уладзіміраўна
31. Зяленоўскі Сяргей Міхайлавіч
32. Знак Максім Аляксандравіч
33. Золатава Марына Васільеўна
34. Іванін Валерый Уладзіміравіч
35. Іванцоў Сяргей Вітальевіч
36. Іванчыкаў Генадзь Пятровіч
37. Іваньковіч Віктар Ігаравіч
38. Ільюкевіч Ігар Фёдаравіч
39. Капліч Аляксей Валер’евіч
40. Качан Лілія Мікалаеўна
41. Кірыковіч Сяргей Валер’евіч
42. Кісель Ала Сяргееўна
43. Кіслоў Яўген Віктаравіч
44. Кіянічэнка Алена Іванаўна
45. Клімаў Кірыл Аляксандравіч
46. Каваленка Іван Іванавіч
47. Казлоў Алег Віктаравіч
48. Калеснікава Марыя Аляксандраўна
49. Касцюк Дзмітрый Мікалаевіч
50. Краўчук Аляксандр Андрэевіч
51. Краснагір Аляксей Рыгоравіч
52. Кролікава Ірына Васільеўна
53. Кульша Вікторыя Аляксандраўна
54. Куніцкі Андрэй Сяргеевіч
55. Курыліна Таццяна Сяргееўна
56. Курыс Ганна Генадзеўна
57. Лабковіч Уладзімір Мікалаевіч
58. Лазарэвіч Аляксандр Уладзіміравіч
59. Лапкоўская Крысціна Аляксандраўна
60. Ліс Мікалай Аляксандравіч
61. Малец Наталля Альбертаўна
62. Мартырасян Ерванд Цолаковіч
63. Мекка Віктар Анджэлавіч
64. Мендрык Кацярына Аляксандраўна
65. Мінчык Павел Георгіевіч
66. Міхайліна Дзіяна Валянцінаўна
67. Нехведовіч Андрэй Чэслававіч
68. Абозны Павел Уладзіміравіч
69. Паўлавіцкі Сяргей Пятровіч
70. Панасік Валянцін Валянцінавіч
71. Папай Ганна Уладзіміраўна
72. Папковіч Ян Валер’евіч
73. Пасюк Сяргей Аляксандравіч
74. Папкоў Валерый Андрэевіч
75. Парошкаў Уладзімір Валер’евіч
76. Празецкі Дзмітрый Пятровіч
77. Праташчык Карына Андрэеўна
78. Развадоўскі Аляксей Казіміравіч
79. Рубашэнка Юрый Анатольевіч
80. Рубец Алег Віктаравіч
81. Рудзянкоў Сяргей Мікалаевіч
82. Савіцкі Андрэй Рыгоравіч
83. Самародскі Алег Вітальевіч
84. Санкевіч Марына Фёдараўна
85. Сацюк Ігар Іванавіч
86. Сашнікова Крысціна Алегаўна
87. Севярынец Павел Канстанцінавіч
88. Селянінаў Андрэй Анатольевіч
89. Сенік Максім Багданавіч
90. Сергеенка Алеся Леанідаўна
91. Сідараў Мікалай Мікалаевіч
92. Сімашковіч Ігар Пятровіч
93. Снытко Мікалай Іванавіч
94. Субцельны Андрэй Віктаравіч
95. Суржык Ірына Васільеўна
96. Цярэшка Аляксандр Станіслававіч
97. Тулінаў Сяргей Уладзіміравіч
98. Федута Аляксандр Іосіфавіч
99. Цыбульскі Уладзімір Уладзіміравіч
100. Шахноў Дзмітрый Алегавіч
101. Шараметава Наталля Аляксандраўна
102. Шымко Таццяна Аляксандраўна
103. Шульга Аляксандр Фёдаравіч
104. Яльчанка Дзмітрый Генадзевіч
105. Янюк Вячаслаў Аляксеевіч
106. Ясны Павел Дзмітрыевіч
107. Яхімовіч Мікіта Андрэевіч
108. Яцэнка Уладзіслаў Аляксандравіч
109. Яшкін Аляксандр Уладзіміравіч

110. Бяляцкі Алесь

Грамадзяне іншых краін:
111. Марыя Батальёнак - грамадзянка Літвы
112. Раман Галуза - грамадзянін Польшчы
113. Аляксандр Сырыца - грамадзянін Аўстраліі
114. Алла Сакаленка - грамадзянка Латвіі
115. Наталі Бельская - грамадзянка ЗША
116. Наканісі Масатосі - грамадзянін Японіі
117. Вячаслаў Папшо - грамадзянін Літвы
118. Арцем Макавей - грамадзянін Украіны
119. Максім Аўрэньеў - грамадзянін Украіны
120. Андрэй Шмай - грамадзянін Украіны

121. ?
122. Ілля Князеў
123. ?

Яшчэ дзве асобы не пацверджаны. Калі вы ведаеце кантакты сваякоў - паведаміце, калі ласка 🙏

Читать полностью…

dissidentby

/channel/dissidentBY/2845

Спіс абнаўляецца. Калі ў вас есць кантакты сваякоў палітвязняў, паведамляйе, калі ласка 🙏

Читать полностью…

dissidentby

17. Алена Гнаук
18. Павал Севярынец
19. Андрэй Шмай

/channel/dissidentBY/2841

Читать полностью…

dissidentby

Марыя Калеснікава ва Украіне.

Читать полностью…

dissidentby

‼️Працуе ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ па пытаннях вызваленых палітзняволеных

⚠️ Каб блізкія маглі атрымаць інфармацыю пра сваіх вызваленых родных, запушчана гарачая лінія, дзе вы можаце ўдакладніць, ці ёсць сярод вызваленых вашыя родныя, або задаць іншае пытанне.

📌 Для родных і блізкіх
Калі вы з’яўляецеся сваяком чалавека, які мог быць вызвалены, звяртайцеся праз гарачую лінію: @hotline202512

📌 Калі вы не сваяк, але хочаце ўсталяваць сувязь
Запоўніце спецыяльную форму і напішыце, з кім з вызваленых вы хацелі б звязацца. Мы паведамім чалавеку вашыя кантактныя даныя: https://forms.gle/76ZJM5MdwrXTaVk96

📌 Калі вы хочаце дапамагчы
Можна дапамагчы рэчамі, перадачамі ці іншымі спосабамі – запоўніце форму: https://forms.gle/eqD2Tk7UHKuWPSNX8

Читать полностью…

dissidentby

Уладзімір Зяленскі паведамляе ў сваім канале, што сярод памілаваных - 5 грамадзян Украіны.

Читать полностью…

dissidentby

У медыя паведамляюць, што Марыя Калесьнікава на волі. Зь эй пагаварыла па тэлефоне яе сястра Марыя Хоміч.

Дзе знаходзяцца фізічна людзі - пакуль невядома.

Читать полностью…

dissidentby

Сёння, 1⃣0⃣ снежня, у Дзень правоў чалавека, мы не можам маўчаць пра тое, што ў Беларусі 1273 чалавека {як мінімум} несправядліва пазбаўлены свабоды за свае перакананні. Сярод зняволеных застаюцца ў тым ліку праваабаронцы:

🔵Наста Лойка - асуджана на 7 гадоў зняволення
🔵Алеся Беляцкі - асуджаны на 10 гадоў зняволення
🔵Валянцін Стэфановіч - асуджаны на 9 гадоў зняволення
🔵Уладзімір Лабковіч - асуджаны на 7 гадоў зняволення
🔵Марфа Рабкова - асуджана на 14 гадоў і 9 месяцаў зняволення

Мы заклікаем вас падтрымліваць адзін аднаго і дзейнічаць, пакуль усе не будуць вольныя 🌼

💌 Напісаць ліст палітзняволеным можна АНЛАЙН тут.

Читать полностью…

dissidentby

5 снежня - Міжнародны дзень валанцераў і валанцерак. Давайце разам узгадаем, як шмат працы было зроблена і робіцца рукамі салідарных людзей ❤️‍🔥

🟣1232 кг прадуктаў і неабходных рэчаў вы аднеслі ў СІЗА
🟣больш за 31 000 лістоў вы даслалі за краты
🟣больш за 32 000 рублеў атрымалі палітзняволеныя ў СІЗА
🟣больш за 65 000 рублеў атрымалі сем'і палітзняволеных ад вас напрамую
🟣236 унікальных асабістых выпадкаў для сямей палітзняволеных вы дапамаглі вырашыць
🟣64 Вартаў_ніцы застаецца актыўнымі зараз і дапамагаюць палітзняволеным

💔 але...
Як мінімум 48 чалавек былі асуджаны па крымінальных артыкулах за тое, што дапамагалі іншым ад усяго сэрца, з іх 29 застаюцца за кратамі на сёняшні дзень.

Што мы можам зрабіць? Працягваць быць салідарнымі а аб'ядноўвацца!

✏️ Напішыце сёння ліст тым, хто пацярпеў за сваю дабрачынную дзейнасць: напісаць бясплатна праз сайт
💛 Аформіце падпіску на 2 еўра каб падтрымаць нашу працу
🔥 Станьце Вартаўніком/ніцай і падтрымлівайце канкрэтнага вязня рэгулярна (знайдзіце палітзняволен_ую на сайце і націсніце пад фотаздымкам "Стаць Вартаўніком")

💗 Не спыняйцеся! Дзякуй кожнай і кожнаму, мы вельмі ўдзячны вам за тое, што вы ёсць!

Читать полностью…

dissidentby

22 лістапада Украіна вярнула 31 грамадзяніна з-за кратаў у Беларусі. Вядомая лічба палітычных зняволеных на сёняшні дзень - 4 чалавекі. Хто гэтыя людзі?

🟣Марыя Місюк - 18-гадовая дзяўчына, якой на момант затрымання было ўсяго 16 гадоў. У прапагандысцкім фільме АНТ яе называлі кіраўніцаю падпольнай моладзевай групы "Чорныя Салаўі", якая рыхтавала «акт тэрарызму». Марыю асудзілі на 13 гадоў зняволення. Астатнія фігурант_кі справы ўсё яшчэ застаюцца за кратамі.

🟣Міхаіл Сталярчук - грамадзянін Украіны, якому прысудзілі 6 гадоў калоніі за тое, што ён нібыта збіраў звесткі пра вайсковую тэхніку на тэрыторыі Беларусі яшчэ з 2019 года. Сталярчука знялі з аўтобуса Львоў — Брэст яшчэ да пачатку вайны і адправілі за краты разам з пляменнікам Дзмітрыем Гудзікам. Дзмітрыя асудзілі на 5 гадоў зняволення, інфармацыі пра ягонае вызваленне няма.

🟣Лідзія Грук - жанчыну затрымалі ў Маларыцкім раёне Беларусі ў 2024 годзе. У прапагандысцкім фільме дзяржаўнага беларускага канала АНТ расказваецца, што Лідзія са сваім мужам Яўгенам фатаграфавала памежныя аб'екты. У сям'і ёсць чацвёра непаўналетніх дзяцей, якія засталіся ў Беларусі ў свекрыві. Гаворка ідзе пра двух сыноў і дзве дочкі. Самай малодшай дачцэ падчас затрымання бацькоў было ўсяго 7 месяцаў. Вядома, што Лідзію асудзілі на 4 гады зняволення, а ейнага мужа - на 24 гады зняволення. У якой калоніі ён адбывае пакаранне ўсё яшчэ невядома.

🟣Аляксандр Катовіч - быў асуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі за каментары ў сацсетках. МУС сцвярджала, што ўкраінец мае дачыненне да «экстрэмісцкага фармавання» «Беларусь за МКАДам», але хутчэй за ўсё ён проста пакідаў там каментары. @viasna96 паведамляе, што ён чацверты палітзняволены, пра якога вядома.

Спіс палітвязняў: https://stayrebel.fun/by/political (даступны без VPN)

💬 Калі вам вядома пра судовыя выракі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам. Вы заўседы можаце ананімна напісаць нам праз сайт.

Читать полностью…
Subscribe to a channel