dissidentby | Unsorted

Telegram-канал dissidentby - dissidentby

1203

⚠️Калі вы ў БЕЛАРУСІ - дбайце пра бяспеку⚠️ Антифонд. Помощь политическим узникам Беларуси. Наш БОТ: @dissidentby_bot По всем вопросам: @Dahary_nahami @X_vegan_justice_X 🖤Сайт: dissidentby.com Зеркало сайта: https://stayrebel.fun/

Subscribe to a channel

dissidentby

#dissidentby
🥰 Павіншуй вязняў з днём нараджэння!

📣 Актыўная спасылка тут.

❓Як можна павіншаваць?
- даслаць ліст або тэлеграму. Даслаць ліст можна праз сайт dissidentby;
- даслаць грошы на асабісты рахунак вязня;
- правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце.

☝️ Калі ласка, правярайце месцазнаходжанне вязня перад адпраўкай лістоў - яно можа змяніцца.

▪️ Наш бот: @dissidentby_bot
🔥 Канструктар перадач ТУТ

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

📝 Пішыце лісты палітвязням!
Яны ўсё яшчэ прабіваюцца - і гэта дае сілы трымацца за кратамі. Дзелімся ўрыўкам ліста, які мы атрымалі ад палітвязня, арыштаванага за акцыі пратэсту.

📮 На нашым сайце ёсць магчымасць даслаць ліст у месцы зняволення. Працуе так:
▪️ Пішаце ліст
▪️ Выбіраеце лёс ліста: апублікаваць на сайце, даслаць сваякам, даслаць папяровы ліст
▪️ Запускаеце бот у тэлеграм
▪️ Адсочваеце статус ліста

💎 Акрамя таго, усе лісты ў любым выпадку захоўваюцца для вязняў да патрабавання.

📬 Асноўныя правілы па напісанні лістоў:
- не пішыце рэзкіх выказванняў на палітычныя тэмы;
- не закранайце ў лістаў прадстаўнікоў улады;
- не выкарыстоўвайце лаянку;
- не абмяркоўвайце абставінаў крымінальнай справы.

▪️ Наш бот: @dissidentby_bot

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🥇Тытуневая фабрыка "Нёман" у Гродна наняла дырэктара па службе бяспекі.

Усе супрацоўнікі фабрыкі праходзяць праз апытанні наконт свайго ўдзелу ў падзеях 2020. Каля 90 супрацоўнікаў былі вымушаны напісаць тлумачэнні. Больш за 7 чалавек звольнілі па "асабістаму жаданню".

Агулам на Нёмане працуе 840 чалавек.

Читать полностью…

dissidentby

💔 Палітвязняволеныя - гэта нашы сваякі, сябры і сяброўкі, суседзі і людзі, чыі гісторыі нам блізкі і адгукаюцца ў самым сэрцы.

Хто, як не мы самі, мусіць абараняць правы тых, хто не змог прайсці міма несправядлівасці? Хто акрамя нас можа громка назавыць імёны ўслых? Калі, як не зараз, уключацца ў барацьбу за свабоду?

Што вы можаце зрабіць для палітычных вязняў у Беларусі?
👉 стаць Апекуном/кай у кампаніі "Пакуль усе не будуць вольныя", каб напаўняць інфапрастору навінамі і асабістымі гісторыямі пераследу;
👉 стаць удзельнікам праграмы «Сябр сям'і» альбо «Вартаўнік», каб дапамагаць рэгулярна сям'і палітвязня;
👉 зрабіць данат любога памеру, каб падтрымаць тых, хто звяртаецца за дапамогай;
👉 напісаць ліст/даслаць тэлеграму;
👉 правесці акцыю салідарнасці, вечар падпісання лістоў або кінапрагляд;
👉 даслаць праваабаронцам інфармацыю пра пераслед знаёмых вам людзей па палітычных матывах.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

💔 Стала вядома, што ў Гродна былы палітвязень скончыў жыццё самагубствам.

18-ці гадовы Кірыл Шчаглоў быў асуджаны разам з Аляксандрам Належынскім (16 гадоў) і Максімам Рушніцкім (31 год) па артыкулу 368 КК РБ "Абраза прэзідэнта РБ" на 1,5 гады абмежавання волі без накіравання ("хатняя хімія").

Пазней пакаранне ўзмацнілі і хлопца арыштавалі на 3 месяцы. У лістападзе 2022 яго ўнеслі ў "спіс асобаў, звязаных з экстрэмісцкай дзейнасцю".

Пасля вызвалення, будучы на волі, у лютым 2023 дзевятнаццацігадовы Кірыл скончыў жыццё самагубствам.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🙌 Падтрымайце Віталія Скударнава!

🔻 Віталь Скударнаў - жыхар Петрыкава, мае грамадзянства Казахстана, быў асуджаны на 3,5 гады пазбаўлення волі за каментары. Вядома, што мужчына-сірата і ў яго няма блізкіх сваякоў, акрамя таго, яму не будзе дзе жыць пасля адбыцця пакарання.

📮 Вы можаце даслаць для яго лісты, паштоўкі і тэлеграмы. Можа, менавіта вашыя словы салідарнасці трапяць да яго за краты:
Віталь Мікалаевіч Скударнаў
ПК №1, 211440, г. Наваполацк,вул. Тэхнічная, 8

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

📝 На протяжении всей истории независимой Беларуси в стране наблюдалось противостояние авторитаризма, диктатуры и попрания прав человека с одной стороны и свободы, независимости и демократии - с другой. Время шло, и по разным причинам практики преследования несогласных в Беларуси всё ширились, а методы подавления восставших совершенствовались. Раз за разом массовые шествия, митинги, стачки и демонстрации разбивались о щиты карателей и уголовные сроки заводаторам протестов. Так неужели со временем вся политическая и гражданская жизнь в стране сошла на нет?

Мы поделимся своим видением, что делаем мы, и может быть это станет ответом на многие важные вопросы.

📖 Читать статью полностью

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

Што думае Офіс Святланы Ціханоўскай наконт палітычных вязняў?

Неаднаразова мы (і не толькі мы) звярталіся ў Офіс, каб яны выправілі памылкі ў сваіх фармуліроўках адносна палітычных вязняў у Беларусі. Але, на жаль, памылкі паўтараюцца, а ў пытанні ніхто не жадае разбірацца.

❓Ці былі ў нас сумесныя сустрэчы, пра якія нам адказваюць у Службе Камунікацыі? Былі.
❓Які вынік? Кожны/ая можа пабачыць на ўласныя вочы.

Палітычныя вязні ў Беларусі - гэта не тавар на продаж і не сродак падвысіць свой палітычны ўплыў. Гэта жывыя людзі, якія маюць голас і зараз патрабуюць дапамогі. УСЕ. Без выключэнняў.

❌ Няма ніякага канфлікту, акрамя таго, што нараджаецца ў галовах абыякаваых ці неадукаваных людзей.

Калі хтосьці жадае разабрацца, падыскутаваць, абмеркаваць пытанні, якія датычацца таго, якім чынам чалавек вызнаецца палітвязням, мы адкрытыя да сустрэчаў на любых пляцоўках.

Абмеркаванні, якія даступныя ў публічнай прасторы:
▶️ Вязні рэжыму: колькі ў Беларусі палітычных зняволеных і чаму не ўсім даюць статус палітычных?

▶️ Как считать политзаключенных: нужны ли новые критерии?

▶️ Прамы эфір 21 снежня 2021

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🙌 Нашы вынікі ў верасні:

👉 37 чалавек атрымалі падтрымку:
- 57,1 кг аднеслі валанцеры/кі вязням;
- 3 вязня знайшлі сваіх Вартаўнікоў/ніц;
- 5 разоў вы дапамаглі нематэрыяльна вязням;
- 34 чалавекі атрымалі фінансавую дапамогу;
👉 188 лістоў вы пацвердзілі праз наш сайт, 62 ліста мы атрымалі на сайт і даслалі;
203 ліста мы апрацавалі і захавалі ў Банк Лістоў;
👉 1120 BYN вы пацвердзілі праз наш сайт;
👉 594,75 кг вы пацвердзілі праз наш сайт;
👉 315 запытаў мы атрымалі ў Тэлеграм-бот;
👉 119 чалавек мы дадалі на сайт за месяц;
👉 у дачыненні да 112 (мінімум) чалавек адбыліся судовыя паседжанні па крымінальных справах.

Як дапамагчы з перадачамі палітвязням?
▪️ Стаць Вартаўніком/ніцай і падтрымліваць канкрэтнага вязня/вязынку рэгулярна;
▪️ Зрабіць разавы данат ад 15$ або 30$ і атрымаць унікальны мерч;
▪️ Падпісацца на Patreon (гэта важна! грошы ідуць на перадачкі);
▪️ Разава падтрымаць вязняў;
❗️ Дапамагчы сабраць пасылку ў калонію;
▪️ Наш бот: @dissidentby_bot

🖤 Дзякуй!

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

⚡️ У нас на сайце з'явіўся новы функцыянал для тых, хто вызваліўся і тых, хто жадае падтрымліваць людзей пасля выхаду!

🙌 У новым раздзеле чалавек, які вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, можа зазначыць свае патрэбы:
- у фінансах
- у працы
- у адзенні
- у бытавых рэчах
Калі вы жадаеце размясціць свой запыт, напішыце нам па любых каналах на сайце.

Калі вы жадаеце аказаць дапамогу, націснеце на раздзел 👉 "Дапамога" і перайдзіце на "Дапамога вызваленым".

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
🥰 Павіншуй вязняў з днём нараджэння!

📣 Актыўная спасылка тут.

❓Як можна павіншаваць?
- даслаць ліст або тэлеграму. Даслаць ліст можна праз сайт dissidentby;
- даслаць грошы на асабісты рахунак вязня;
- правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце.

☝️ Калі ласка, правярайце месцазнаходжанне вязня перад адпраўкай лістоў - яно можа змяніцца.

▪️ Наш бот: @dissidentby_bot
🔥 Канструктар перадач ТУТ

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

Колькі беларускія незалежныя СМІ пішуць пра палітвязняў❓(Другі выпуск)

Мы (дзякуй валанцёрке!) прааналізавалі публікацыі пяці незалежных СМІ ў Telegram за адзін з мінулых тыдняў. Колькі часу рэдакцыі прысвячаюць палітычным рэпрэсіям? Давайце паглядзім.

🔎 Больш за ўсё з прааналізаваных 5-ці СМІ пішуць пра рэпрэсіі ў Беларусі:

🥇 Маланка (16% навінаў прысвечаны рэпрэсіям)
🥈 Люстэрка (13,5% навінаў прысвечаны рэпрэсіям)
🥉 Хартыя (8,3% навінаў прысвечаны рэпрэсіям)
4️⃣ МКБ (7,6% навінаў прысвечаны рэпрэсіям)
5️⃣ Анлайнер (0% навінаў прысвечаны рэпрэсіям)

🔗 Згодна з папярэднім аналізам, рэйтынг СМІ:
🥇 Новы Час (24% навінаў прысвечаны рэпрэсіям)
🥈 Радые Свабода (19,7% навінаў прысвечаны рэпрэсіям)
🥉 Белсат (18,4% навінаў прысвечаны рэпрэсіям)
4️⃣ Маланка (16% навінаў прысвечаны рэпрэсіям)
5️⃣ Люстэрка (13,5% навінаў прысвечаны рэпрэсіям)

⛓ Мы разумеем складанасці, з якімі сутыкаюцца рэдакцыі, але мы заўседы адкрыты да супрацы з рэдакцыямі для пошукаў новых магчымасцей распавядаць пра тых, хто знаходзіцца ў закладніках, і не мае права голасу.

Читать полностью…

dissidentby

«Твая вытрымка і прынцыповасць натхняюць нас на барацьбу»

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Беларуская Асацыяцыя Палітвязняў «Да волі» віншуюць Ігара Аліневіча з 40-годдзем

https://youtu.be/_AF2Bg0oKa0?si=E79XFLTeI0PH4Y4B

Аліна Коўшык — апякунка палітвязня Ігара Аліневіча ў рамках кампаніі «Пакуль усе не будуць вольныя», якая актуалізуе праблему палітзняволеных і ініцыіруе падтрымку іх сем'ям.

@CabinetBelarus

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

Пасля рэпрэсій шмат беларусаў і беларусак сутыкаюцца з тым, што цяжка ўладкавацца на працу. Вельмі складана гэта зрабіць у Беларусі, але таксама нелёгка пачаць жыццё ў эміграцыі.

🤝 Давайце дапамагаць адзін аднаму:
▪️ Калі вы ўжо ўладкаваліся, на вашай працы неблагія ўмовы працы (заробак, колькасць гадзін працы і цяжкасць) і магчыма ўладкаваць кагосьці яшчэ —> напішыце нам, калі ласка пра гэтую мажлівасць;
▪️ Калі ў вас ёсць свой бізнэс і вы шукаеце працаўнікоў —> напішыце нам, калі ласка пра гэтую мажлівасць.

⚡️ Даступныя вакансіі ў медыя/НДА:
- Free Belarus Center запускае стыпендыяльную праграму для беларускіх актывістаў_ак, журналістаў_ак і праваабаронцаў. Дэдлайн - 1 кастрычніка;
- Чэхія прапануе навучанне ў магістратуры і аспірантуры са стыпендыяй і інтэрнатам. Калі будзеце падавацца - напішыце нам па кантактах у апісанні каналу. Дэдлайн - 30 верасня;
- Набор у Медыя Акадэмію для тых, хто жадае паспрабаваць сябе ў журналістыцы. Дэдлайн - 1 кастрычніка;
- CityDog шукае графічнага дызайнера для сацыяльных сетак;
- Create Culture Group шукае ў Вільні Менеджар_ку SMM і Менеджар_ку каворкінга і івэнт-прасторы;
- Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» запускае набор на ментарскую падтрымку для пачынаючых актывіст_ак;
- Фундацыя "Ocalenie" шукае на 1/4 стаўкі ў Лодзі прыбіральшчыка/цу.

📣 Людзі, якія шукаюць працу ТУТ.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

XI Фестываль Hезалежнай Беларускай Культуры 1 - 8 кастрычніка 2023 года пройдзе ва Уроцлаве!

Падчас імпрэзы вы можаце падпісаць паштоўкі для палітвязняў, а таксама зрабіць данат на іх падтрымку і атрымаць круты пінс! На сёння даступны тры варыянты:
- малюнак Марыі Калеснікавай
- малюнак Івана Андрушойця
- малюнак Ігара Салаўя
Вялікі дзякуй "Вольным Паштоўкам" за тое, што захоўваюць і алічбоўваюць малюнкі ❤️

Дзе і калі?

📩 1 кастрычніка, нядзеля, 16:30 Politechnika Wrocławska (sala wielofunkcyjna w Strefie Kultury Studenckiej (Hoene-Wrońskiego 10, Wrocław)

📩 4 кастрычніка, серада, 17:30 Klub Proza, Wrocławski Dom Literatury (Przejście Garncarskie 2, Wrocław)

📩 6 кастрычніка, пятніца, 16:30 Biuro Parlamentu Europejskiego we Wrocławiu (Widok 10, Wrocław)

📩 7 кастрычніка, субота, 13:30 Przejście Dialogu (Świdnicka 19, Wrocław)

▶️ Сачыць за мерапрыемствам і далучацца да актыўнасці ТУТ

Читать полностью…

dissidentby

Падтрымайце Алу Зуеву!

🔻Ала Зуева - 62-гадовая жанчына з Бабруйску, настаўніца рускай мовы і літаратуры на пенсіі. Алу затрымалі ў чэрвені 2023 і абвінавацілі ў тым, што яна пакідала ў Telegram каментары на працягу двух гадоў з крытыкай дзеючай улады. У выніку яе асудзілі на 2,5 гады пазбаўлення волі.

Вядома, што жанчына мае анкалагічнае захворванне - лейкоз крыві. У СІЗА яна не атрымлівае неабходнай дапамогі. Да затрымання Ала планавала пісаць трэці том свайго раману, заўсёды была жыццялюбівай і не губляла надзеі. Зараз жанчыне вельмі неабходна ваша падтрымка, каб вытрымаць усе выпрабаванні!

📮 Вы можаце падтрымаць Алу і даслаць лісты, паштоўкі, тэлеграмы або пакласці грошы на асабісты рахунак:
Ала Уладзіміраўна Зуева
СІЗА-5, Бабруйск, зав. 1-шы Пераездны 10, 213826

Грашовы перавод для Алы ў СІЗА праз мабільны банкінг:
УНП: 790236924
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY05BAPB36429340600260000000
Код прызначэння плацяжу: 90401

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
У межах Фестывалю Беларускай Культуры ва Уроцлаве валанцёры Суполкі Беларусаў Уроцлава збіралі данаты для палітвязняў 🖤

Усе разам вы сабралі 7134 💰злотых! З іх 5134 злотых пойдуць на аплату перадач у СІЗА і турмы праз нашу ініцыятыву. А 2000 злотых - на дапамогу сям’і палітвязня, якога Суполка ўзяла пад сваю апеку ў рамках праграмы дапамогі "Вартаўнік".

🗝 На сайце dissidentby.com ёсць магчымасць націснуць пад фотаздымкам вязня і пакінуць свой кантакт, каб пачаць апекавацца на рэгулярнай аснове канкрэтным чалавекам.

💎 Вялікі Дзякуй Беларусам Уроцлава, валанцерам і валанцеркам мерапрыемства!

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🖤 У наступным месяцы ў Варшаве пакажуць спектакль “Еду да Магадану: не вер, не бойся і не прасі” тэатру “3+КК” з Брна, Чэхія

🗓 12 і 13 лістапада
📌 Тэатр Druga Strefa, Варшава
🔖 Набыць квіткі
Спектакль іграецца па-чэшску з беларускімі і польскімі субтытрамі.

Сцэнічны бунт паводле ўспамінаў беларускага палітвязня, анархіста і партызана Ігара Аліневіча.
“Еду да Магадану: не вер, не бойся і не прасі” — арыгінальны спектакль паводле турэмнага дзённіка беларускага анархіста Ігара Аліневіча. У 2011 годзе яго асудзілі на восем гадоў пазбаўлення волі. Як і многія іншыя анархісцкія і антыфашысцкія актывісты ў Беларусі, ён стаў ахвярай дзяржаўнай улады, якая схільная ўспрымаць антыаўтарытарны рух як фактар стрымлівання, калі хоча прымусіць замаўчаць грамадскасць і дэмакратычную апазіцыю. Ці праз масавыя арышты і катаванні, ці праз знішчэнне чалавечых лёсаў на сфабрыкаваных працэсах.

У снежні 2021 года Ігара Аліневіча разам з таварышамі Сяргеем Раманавым, Дзмітрыем Дубоўскім і Дзмітрыем Рэзановічам зноў асудзілі на 20 гадоў пазбаўлення волі за акцыі супраціву дыктатуры.

⚡️ Мерапрыемства на Facebook.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

⛓ Як мінімум 1948 выпадкаў крымінальнага пераследу за пратэсты вядома праваабаронцам з 2020.

Гэта 2 затрыманні штодня на працягу трох гадоў.

🆘 Паведамляйце пра рэпрэсіі, дапамагайце нам фіксаваць палітычны пераслед і дапамагаць ахвярам тэрора.
Вы можаце напісаць нам па асабістых кантактах або паведаміць праз сайт ананімна (stayrebel.fun без VPN).

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

10 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе пачалося закрытае паседжанне ў дачыненні да трох супрацоўніках мытнай службы.

Працэс вядзе суддзя Кучук Дыяна Валентынаўна, якая ўжо вынесла дзесяткі прысудаў па палітычных справах.

На лаве падсудных тры супрацоўнікі мытнай службы, якіх вінавацяць па 11 артыкулах КК РБ, у тым ліку у "здрадзе дзяржаве" і "стварэнні экстрэмісцкага фарміравання".

⚡️Калі вам штосьці вядома пра справу або абвінавачаных (Уладзімір Журомскі, Яўген Гурыновіч і Віктар Новік) вы можаце паведаміць нам падрабязнасці праз асабістыя кантакты або ананімна праз сайт.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
Кампанія "Until All Are Free" трывае ўжо 6 месяцаў. За гэты час нам удалося прыцягнуць 29 вядомых беларусаў і беларусак да асвятлення пытання палітычных зняволеных у Беларусі.

Мы вельмі ўдзячны за тое, што ўсе знаходзяць патрэбныя словы для сваёй аўдыторыі. Так, акрамя публікацый у сацыяльных сетках, праз Апекуноў гучалі асабістыя гісторыі і імёны палітзняволеных на міжнародных канферэнцыях і сустрэчах, адбываліся мерапрыемствы і з'яўляліся муралы.

Гэта значыць, што галасы палітвязняў працягваюць знаходзіцца ў публічнай прасторы - і гэта важна.

Калі ў вас ёсць аўдыторыя ў сацыяльных сетках і вы жадаеце далучыцца да інфармацыйнай падтрымкі выбранага палітычнага вязня, напішыце нам ❤️

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

Колькі дзяцей зазналі рэпрэсіі праз бацькоў?

Рэпрэсіі закранаюць не толькі дарослых, але і дзяцей, якія вымушаны прысутнічаць пры гвалтоўных затрыманнях бацькоў, заставацца на доўгі час без блізкіх пры немагчымасці лагічна зразумець іх адсутнасць, бачыць маму або тату за кратамі або ў робе, эміграваць і адчуваць на сабе цяжкасці зняволення кагосьці ў сям'і.

Мы падлічылі колькі дзяцей закранулі рэпрэсіі бацькоў толкі па крымінальных справах. Таксама варта адзначыць, што гэта толькі зафіксіраваная намі інфармацыя. Вы заўседы можаце дадаць навіны пра канкрэтных зняволеных праз наш сайт.

▪️як мінімум 712 дзяцей у рэпрэсаваных па крымінальных артыкулах;
▪️ як мінімум 29 дзяцей у сем'ях, дзе былі рэпрэсаваны мама і тата;
▪️ як мінімум 15 дзяцей застаюцца пад апекай сваякоў, бо мама і тата знаходзяцца за кратамі.

🔍 Паведаміць праз рэпрэсіі вы заўседы можаце праз наш сайт або па кантактах у апісанні канала. Разам з вамі мы фіксуем палітычны пераслед і можам аказаць неабходную дапамогу.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

Дагэтуль мы сустракаем у сацыяльных сетках медыя і прадстаўнікоў_ніц дэмакратычных сілаў выразы:
"толькі афіцыйна сабраная інфармацыя"
"афіцыйна прызнаныя палітычныя зняволеныя" і т.п.

Мы разумеем, што імкненне да камфорту і простых адказаў - гэта натуральна для чалавека і цэлых супольнасцяў. Заўсёды лягчэй "прадаць" нейкую ідэю і думку без спробы разабрацца ва ўсіх складанасцях і сутнасцях з'явы, а проста спаслацца на існуючую традыцыю ці нейкі аўтарытэт. Але ці можам мы дазволіць сабе такі падыход, калі справа датычыцца лёсаў найбольш безабаронных у сучаснай Беларусі людзей?

Такая фармуліроўка азначае, што:
- выключэнне сотняў людзей і іх сем'яў з публічнай прасторы, а праз гэта пазбаўленне іх падтрымкі і неабходнай увагі;
- абесцэньванне працы дзесяткаў праваабарончых арганізацый і ініцыятываў па змаганню за гэтых людзей;
- ігнараванне міжнародных практык, нарматываў і канцэпцый, якія з'яўляюцца базісам любой дэмакратычнай супольнасці (мы маем на ўвазе базавыя правы чалавека).

Мы літаральна знаходзімся ў існуючых абставінах дзякуючы таму, што ў свой час грамадства недастаткова ўвагі надала захаванню разнастайнасці меркаванняў, падыходаў і мажлівасці для ўсіх быць пачутымі. У дэмакратычным, свабодным грамадстве манапалізацыя недапушчальна ні ва ўладзе, ні ў грамадскім сектары, ні ў тым ліку ў межах праваабарончай супольнасці.

ПАКУЛЬ УСЕ НЕ БУДУЦЬ ВОЛЬНЫЯ!

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🕊 Пакуль усе не будуць вольныя!

💌 Ілля Міронаў - грамадскі актывіст, валанцёр, былы палітвязень. Напісаў больш за 3000 лістоў салідарнасці з палітвязнямі, намінант праваабарончай прэміі 2021 "Ініцыятыва года", эвакуіраваўся ў Літву, кансультант тэатра студыі Залатога Рэжысёра па медыя і PR, студэнт ЕГУ "Медыя і камунікацыя".

Ілля будзе асвятляць лёс палітзняволенага Аляксандра Бірулі.

🔻 Аляксандр Біруля - асуджаны разам з жонкай Таццянай за тое, што распаўсюджваў на тэрыторыі Салігорска ўлёткі і іншую друкаваную прадукцыю. Аляксандр асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі. На жаль, у яго няма блізкіх сваякоў, якія б яго падтрымлівалі, пра што ён і Таццяна пішуць у лістах.

Што можна зрабіць, каб падтрымаць Аляксандра?
▪️Напісаць ліст АНЛАЙН
▪️ Напісаць пра Аляксандра ў сваіх сацыяльных сетках
▪️ Зрабіць акцыю падтрымкі ў любым фармаце

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🔻 Паліна Шарэнда-Панасюк амаль 1000 дзен знаходзіцца ў зняволенні. 2 кастрычніка пачнецца разгляд трэцяй крымінальнай справы ў яе дачыненні.

🆘 За час зняволення Паліна правяла ва ўмовах карцара, ШІЗА і ПКТ больш 500 дзён. Супраць яе ўжываліся ўсе метады псіхалагічнага і фізічнага ціску.

⚡️ Паліне патрэбна наша агульная салідарнасць, каб спыніць катаванні мужнай жанчыны.

Што можна зрабіць:
- публікацыю ў сваіх сацыяльных сетках пра Паліну;
- акцыю падтрымкі;
- напісаць афіцыйны зварот у органы пераследу з патрабаваннем спыніць ціск (можна напісаць у ДВК, СК або накіраваць да суддзі)
- мерапрыемства па напісанні лістоў, кінапрагляд або вечар салідарнасці;
- ініцыяваць любое дзеянне, якое прывабіць увагу да палітычнай зняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк.

🏛 Суд пачнецца 2 кастрычніка ў Рэчыцы а 10 гадзіне. Суддзя: Іванюценка Станіслаў Уладзіміравіч.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

Новы альбом, прысвечаны палітвязням, анансаваў у эфіры @euroradio легенда беларускай рок-музыкі Лявон Вольскі.

Разам з нашай ініцыятывай dissidentBY і медыя-праектам «Палітвязынкі» артыст напіша 12 песень, якія будуць у фармаце лістоў палітвязням.

🖤

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🖤 Віншуем анархіста Ігара Аліневіча з народзінамі! Напэўна, лепшая падтрымка для актывіста - гэта дзеянне і працяг барацьбы. Пакуль усе не будуць вольныя!
Свабоду Ігару Аліневічу!
Свабоду анархістам!
Свабоду беларускім палітвязням!

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🕊 Пакуль усе не будуць вольныя!

⚡️Алена Філатава - сябра партыі Народная Грамада. Пастаянная і ўпанаважаная прадстаўніца каманды Мікалая Статкевіча партыі Народная Грамада ва Украіне. Праваабаронца, блогер, валанцёр. Кіраўніца праэктаў "Антыкрызісны Цэнтр Беларускі Дом", "Права діють", "Благодійний фонд Хелен Мінської" (Украіна).

Алена будзе асвятляць лёс палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк.

🔻 Паліна Шарэнда-Панасюк - актывістка з Брэста, мае двух дзяцей. Паліна была затрымана на пачатку 2021 і асуджана на 2 гады калоніі. За нязломнасць і прынцыповасць Паліну асудзілі яшчэ на адзін год калоніі. Але і пасля гэтага тэрміну жанчына не выйшла на волю. Зараз яе чакае чарговая расправа за сваю пазіцыю.

Рада БНР узнагародзіла Паліну Шарэнда-Панасюк ордэнам Пагоні.

У сваім апошнім слове Паліна сказала: "Тыя прыгаворы, якія тут абвяшчаюцца, заснаваны не на сіле закону, а на сіле беззаконня. Усе прыгаворы падпісаны і размеркаваны загадзя. Таму ў сувязі з поўнай нелегітымнасцю ўсіх вашых так званых структур усе прысуды, у тым ліку, мой, не маюць юрыдычнай сілы, не з'яўляюцца законнымі: я іх не прызнаю”.

Што можна зрабіць, каб падтрымаць Паліну?
▪️Напісаць ліст АНЛАЙН
▪️ Даслаць ліст або тэлеграму: Гомель,
СІЗА-3, Гомель, вул. Кніжная 1А, 246003
Паліна Сяргееўна Шарэнда-Панасюк
▪️ Напісаць пра Паліну ў сваіх сацыяльных сетках
▪️ Зрабіць акцыю падтрымкі ў любым фармаце

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

📽 ГЛЯДЗІ НАШ СТРЫМ ЗАЎТРА А 19.00 ПА МІНСКУ

[як мінімум] 1111 жанчын зазналі крымінальны пераслед за праяўленне грамадзянскай пазіцыі. Хто яны? Якія ў іх твары? Чым яны жывуць і чаму вырашылі супрацьстаяць несправядлівасці? Дзе знаходзілі сілы змагацца і ў чым моц кожнай? Адна палітычная падзея - тры розныя жаночыя лёсы.

💎 Ганна Баран - з 2020 года напісала больш за 200 скаргаў на дзеянні ўлад і праваахоўных органаў. Напярэдадні арышту Ганну затрымлівалі 10 разоў, шмат разоў праводзілі ператрусы. А ў 2021 арыштавалі па крымінальнай справе за ўдзел у карагодах і асудзілі на 1,5 гады зняволення.

💎 Вольга Анішчук - у 2020 годзе стала сведкай катаванняў свайго мужа і цынічнай судовай расправы. З таго часу Вольга распачала сваю барацьбу за блізкага чалавека, за што сама зазнала прэсінг, вобшукі і арышты праз асабістую помсту начальніка ПК-15, дзе ўтрымліваўся яе муж.

💎 Вольга Класкоўская - журналістка і актывістка. Вольга заўседы была палітычна актыўнай, з-за чаго пакінула Беларусь пасля Плошчы-2010. У 2017 Вольга павярнулася, а ў 2020 яе затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту і асудзілі на 2,5 гады зняволення.

6 верасня 2020 была затрымана Антаніна Канавалава
7 верасня 2020 была затрымана Марыя Калеснікава
17 верасня 2020 была затрымана Марыя Рабкова
20 верасня 2021 была затрымана Кацярына Макарэвіч
20 верасня 2021 была затрымана Юлія Лабунова
22 верасня 2021 была затрымана Ганна Аблаб
29 верасня 2021 была затрымана Алена Несцяровіч
29 верасня 2021 была затрымана Ларыса Беражнова
30 верасня 2021 была затрымана Алена Ягорычава
30 верасня 2021 была затрымана Паліна Арэхава
3 верасня 2022 была затрымана Вольга Церах
8 верасня 2022 была затрымана Таццяна Зарэцкая
21 верасня 2022 другі раз была затрымана Аніта Бакуновіч
27 верасня 2022 была затрымана Таццяна Колас
27 верасня 2022 была затрымана Анастасія Савуляк
27 верасня 2022 была затрымана Іна Можчанка

Агулам на сёняшні дзень толькі за кратамі знаходзіцца [як мінімум] 196 жанчын.

Стрым прысвечаны салідарнасці і моцы жанчын.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

💌 Без рэгістрацыі і смс вы можаце напісаць ліст да палітзняволеных анлайн і бясплатна!

📝 На нашым сайце ёсць магчымасць даслаць ліст у месцы зняволення. Працуе так:
▪️ Пішаце ліст
▪️ Выбіраеце лёс ліста: апублікаваць на сайце, даслаць сваякам, даслаць папяровы ліст
▪️ Запускаеце бот у тэлеграм
▪️ Адсочваеце статус ліста

💎 Акрамя таго, усе лісты ў любым выпадку захоўваюцца для вязняў да патрабавання.

📬 Асноўныя правілы па напісанні лістоў:
- не пішыце рэзкіх выказванняў на палітычныя тэмы;
- не закранайце ў лістаў прадстаўнікоў улады;
- не выкарыстоўвайце лаянку;
- не абмяркоўвайце абставінаў крымінальнай справы.

▪️ Наш бот: @dissidentby_bot

Читать полностью…
Subscribe to a channel