ezkryvis | Unsorted

Telegram-канал ezkryvis - KRYVIS

330

Crivica. Baltica. Indogermanica Этнарэлігійнае з'адзіночанне Супраць экстрымізмы ў любых праявах. У адносінах да сучаснай палітыкі займаем пазіцыю апалітэйі Зваротная сувязь — @kryvisbot

Subscribe to a channel

KRYVIS

Паходжанне вайшнавізму

>Сучасны вайшнавізм бярэ свае карані ў сінтэзе ведычнай традыцыі з традыцыяй бгакці тамільскіх святых альвараў, які пачалі здзяйсняць Шры Ямуначар'я (Алавандар) і Шры Рамануджачар'я (абодва паходзяць з Тамілнада). Спадчына альвараў выражаецца ў корпусе таміламоўных гімнаў, у якіх выражаецца поўныя адданасць боству. У далейшым усе рысы іх веравызнання знайшлі свой працяг у вішышта-адвайта-веданце Шры Рамануджачар'і, першай структураванай вайшнаўскай філасофскай сістэме

>Святымі месцамі вайшнаўскай традыцыі ёсць 108 дзіўя-дэшам. Паказальным з'яўляецца іх месцазнаходжанне: 95 з іх знаходзяцца ў Тамілнадзе і Керале (культурна адасобілася ад Тамілнада да канца Сярэднявечча)

>Вобраз Вішну-Нараяна ў вайшнавізме паўстае з сінтэзу ведыйскага дэваты і мясцовых дравідскіх бостваў, такіх як Тырумаль, з імём якога звязана шматлікая колькасць вайшнаўскіх святынь, напрыклад, храм Шры Венкатэшвары у Тырупаці. Шырокавядомым з'яўляецца і абарыгеннае паходжанне вобраза Крышны ("чорны")

Читать полностью…

KRYVIS

Новы год — прыклад бессэнсоўных святаў ілжывай рэлігіі сучаснасці. У выпадку з народамі былога Савецкага саюза з гэтым святам звязаны найперш той комплекс уяўленняў, які быў патрэбны савецкім ідэолагам, каб замясціць у народзе сапраўдныя традыцыі. У выпадку нашага народа — амаль цалкам паганскія. Для друвінгаў "Новы год" не ўяўляе ніякага сэнсу. Наш год пачынаецца з Аўсенем. Само па сабе гэта свята новай секулярнай рэлігіі не мае ніякай духоўнай сэнсавай нагрузкі. Традыцыяналіст і паганец не павінен святкаваць гэта свята, як і іншыя святы с(а)вецкага календара.

Читать полностью…

KRYVIS

Вельмі часта на зʼеўрапеізаваным прасторы можна ўбачыць сумяшчэнне спасылак на адносна традыцыйную мінуўшчыну поруч з пабудовай сучасных мадэрнісцкіх праектаў. Пры гэтым падыходзе абсалютна ігнаруецца сутнасць таго, да чаго звяртаюцца. Добры прыклад гэтага — сучасныя іранскія нацыяналісты. Яны, адмаўляючы існы Іран, які цалкам склаўся як шыіцкая цывілізацыя, спасылаюцца да Ахеменідаў і Сасанідаў, цалкам ігнаруючы змест іхнай дзяржавы. Яны спасылаюцца да зараастрызму. Але сколькі сярод іх сапраўдных паслядоўнікаў гэтай веры, а не ідэй вестэрнізацыі і дэмакратыі?
Сюды ж і таджыкі, на землях якіх сасанідскі зараастрызм увогуле ніколі не дамінаваў.
Тут жа зʼяўляюцца і нашы "ліцвіністы". Ліцвінізм абсалютна ігнаруе вытокі Літоўскага гаспадарства, яго першапачатковую сутнасць, а ідэалізуе свае ўяўленні пра перыяд заняпаду, якія таксама рэчаіснасці не адпавядаюць. Шмат кажуць у нас і пра "нацыянальную рэлігію" ўніяцтва. Але сколькі з гэтых гаваруноў сапраўдных гарачых паслядоўнікаў Рымскага Пасаду ў грэцкім абрадзе?

Читать полностью…

KRYVIS

Гарадзішча Царкоўка ў в. Камень Лепельскага раёна

Читать полностью…

KRYVIS

Не, SurvivetheJive:c/donald-trump's-celtic-germanic-warrior:7">гэта не не жарт. Проста брытанскія паганскія традыцыянплісты разглядаюць Трампа, як ваяра з кельта-германскім радаводам. Характэрная заходніцкая схільнасць хапацца за любую свінню, якая не зусім у павестачцы, знайшла свой лагічны вынік. Апошні цьвік у труну заровага глузду забілі каментатары, якія заўважылі, што Трамп германскім правадыром быць ніяк не можа, бо ён....жыд.

Читать полностью…

KRYVIS

У аснове балцкага паганскага разумення грамадства знаходзіцца непадзельнасць "палітычнага" і "рэлігійнага". Гэта выяўляецца з вобраза Брутэна і Відэвута. Іх міфалагічны вобраз адпавядае вобразу першачалавека і першаправадары. У рымскай традыцыі аналагічны вобраз Ромула і Рэма, у англасаксаў вядомыя першаправадары Хенгіст і Хорса.

Для раскрыцця сэнса вобраза святых братоў трэба звярнуцца да крыўскага Бая. Яго імя літаральна значыць "двайны" (тое ж значыць і імя германскага Туіста). Бай — гэта і ёсць браты Свайброта і Варскайта. Старапрускі гістарычны кантэкст не павінен нас аддаляць ад сэнсу першавобраза. У Брутэне мы бачым уладу жрэцкую, а ў Відэвуце — палітычную. Адзінства Брутэна і Відэвута як братоў-блізнятаў паказвае, што ў нашай традыцыі "палітычнае" і "духоўнае" ўяўляе з сябе нешта адзінае, непадзельнае.

Індаеўрапейская філасофія будуецца на імкненне да тагасветнага ідэала ва ўсім.
Іванаў зазначаў, што дыархія — найстарэйшая форма ўлады нашых продкаў, якая зазначаецца і ў Іліядзе, старажытнай Індыі, захоўвалася ў Спарце. Але даўжэй за ўсё яна захоўвалася ў паганскай літвы, як напрыклад у выпадку Альгерда і Кейстута. Яна ж ёсць адным з вытлумачэнняў сімвалізму Калюмнаў.

Совіца, як і любая паганская традыцыя, не з'яўляецца нейкай "рэлігіяй", сацыяльным інстытутам, якому вымерана нейкая ніша, якую ён займае побач з іншымі сферамі жыцця. Традыцыя вызначае ўвесь чалавечы светапогляд абсалютна ва ўсіх сферах. Усе сферы жыцця разам падпарадкуюцца сакральнаму аўтарытэту, паводле якога і выбудоўваюцца.

Читать полностью…

KRYVIS

Сэйм літоўскай рэспублікі прызнаў Рамуву у якасці адной з афіцыйных дзяржаўных рэлігійных супольнацяў. Да гэтага сама Рамува імкнулася з дзясятак гадоў разам з латышскай Дыеўтурыбай. Апошнім жа пакуль не ўдалося дамагчыся дзяржаўнага прызнання, але маюць шэраг лакальных поспехаў кшталту афіцыйнага права для дыеўтураў браць выходны ў дні балцкіх каляндарных святаў. Не гледзячы на шматгадовую ідэйную стагнацыю, сябры Рамувы, пачынаючы з нябожчыка Ёнаса Трынкунаса (заснавальніка руху), заўсёды падтрымлівалі балцка-традыцыяналісцкія пачынанні на нашых землях і, бадай, адзіныя ў сучаснай Літве не замыкаюцца на сучаснай тэрыторыі ЛР, разумеючы вартасць вялікай балцкай прасторы.

Читать полностью…

KRYVIS

“Назвамі мясцовасцяў да нас прамаўляе сама зямля”


Казімір Буга

Читать полностью…

KRYVIS

"Дагэтуль не здойдзена ніводнай тэрыторыі, дзе б славянскі слой тапаніміі быў найстарэйшы"

Зігмас Зінкявічус

Читать полностью…

KRYVIS

На Радаўніцу мы прыходзім да дзядоў, а на Дзяды, яны прыходзяць да нас. Гэта свята — добры паказнік этнічнасці паганскай традыцыі. У чужынца няма дзядоў якія могуць да яго прыйсці па крыўскаму звычаю. Гэта вельмі сур'ёзнае свята, адмова ад святкавання якога вядзе да пэўных праблемаў, напрыклад, да смерці хатняй жывёлы. Гэта прымушае задумацца: мо большасць жыццёвых праблемаў прыходзяць праз невыкананне продкавых запаветаў?

Читать полностью…

KRYVIS

Праекты рэлітуанізацыі на Віленшчыне, якія сыходзяць з патрэбы ўніфікацыі насельніцтва і аргументуюцца канстытуцыйным статусам "дзяржаўнай мовы" у сваёй сутнасці ёсць антытрадыцыйным бюракратычным захадамі, а не павяртаннем духа літоўшчыны на ментальна страчаныя землі.

Читать полностью…

KRYVIS

Таким образом, литовский Йоре действительно может быть связан со славянским Ярилой, но в таком случае речь идёт не об общем происхождении, а о славянском влиянии на литовскую традицию.

По материалам следующих статей:

Gintarė Dusevičiūtė. Jorė: (re-)konstrukcija ar tradicijų tąsa?
Jonas Klimavičius. Iš kur Jorė ir kas iš Jorės

DonationAlerts | BuyMeaCoffee | Boosty | Patreon | Задать свой вопрос

#reflexiones #ethnographia_et_folklore #nova_gentilitas #linguistica

Читать полностью…

KRYVIS

Жанчыны ў рэлігіі арыйскага племені калашаў

> Жанчыны (асабліва падчас менструацыі і
дзетанараджэння) <...>
нячыстыя. <...> шмат ачышчальных цырымоній
патрабуюцца нават звычайнаму гаспадару, калі парушаецца чысціня.

> Асаблівая роля адводзіцца паўдарослым хлопчыкам, да якіх ставяцца з асаблівым трапятаннем,
і якія спалучаюць, як індыйскія брагмачарыны, дасексуальныя паводзіны і чысціню
высокіх гор, дзе яны пасуць коз на працягу летніх месяцаў. Тая самая
ступень чысціні не можа быць дасягнута мужчынамі, якія ўзаемадзейнічаюць з жанчынамі і
іншымі нячыстымі асобамі ў вёсках.

M. Witzel Kalash religion

Читать полностью…

KRYVIS

У сувязі з цяжкімі жыццёвымі абставінамі адміністрацыі канала, на непрацяглы час будзе зменшана колькасць публікацый. Заставайцеся з намі.

Читать полностью…

KRYVIS

"Акрэсліць ды аб'яднаць старажытную літоўскую прарадзіму звычайна дапамагаюць гідронімы -- назвы рэк і азёр. Збіраючы іх, я мусіў сягнуць не толькі літоўскіх, латышскіх ці прускіх земляў, але і беларускіх (гудзійскіх) -- Мінска, Магілёва, Віцебска, Смаленска, Гродна. Увесь збор гідронімаў складае каля 3000 назваў"

Казімір Буга, Rinktiniai raštai I с. 42

Читать полностью…

KRYVIS

Прускія паясы крыжацкага часу.

Як паказваюць дадзеныя археалёгіі паўднёваўсходняй Балтыі, прускія паясы XIII-XIV стст. мелі як мяйсцовае паходжаньне, так і ствараліся па ўзоры ордэнскіх паясоў. Апошнія, у сваю чаргу, маглі несці квадратныя накладкі з крыжом, перанятыя ордэнскімі ювелірамі ў старажытнага насельніцтва суч. Латвіі. Наяўнасьць імітацый рыцарскіх паясоў у пахаваннях прускіх нобіляў не азначае прыняцце імі рыцарскага званьня.

Читать полностью…

KRYVIS

Хацелася б заўважыць, што зараастрызм не зʼяўляецца традыцыйнай паганскай рэлігіяй. Першапачатковы зараастрызм быў рэлігіяй кшталту буддзізма, якая ўяўляла з сябе пратэст супраць традыцыйнай паганскай веры. Вельмі вялікі ўплыў зараастрызм атрымаў ад аўраамічных рэлігій і даарыйскіх культаў. Вельмі моцны быў уплыў юдаізма. Пазней, Сасанідская імперыя займалася вынішчэннем культа дэваў (арыйскіх багоў) і знішчала храмы ў іх гонар.
Ды і сам даісламскі Іран не быў нейкім "зараастрыймскім халіфатам". Вельмі вялікую ролю ў дзяржаве гралі хрысціяне-нестарыяне і паслядоўнікі прарока Мані. Што датычыцца гебраў, зараастрыйцаў, што захавалі сваю веру да цяперашняга часу і не мігравалі з бацькаўшчыны, то яны ў свой час былі ў авангардзе мадэрнізацыі. Цяперашнія гебры лічуць парсаў, зараастрыйцаў, што мігравалі ў Індыю і трымаюцца веры, рэлігійнымі фанатыкамі.
Што датычыцца сумнавядомага тырана шаха Пехлеві, то ён быў мусульманінам-шыітам і прыйшоў да ўлады пры падтрымцы шыіцкага духавенства.

Читать полностью…

KRYVIS

1092 вядомы ў летапісах наступным паведамленнем:
В лѣто 660. Предивно бысть чюдо Полотьскѣ въ мечтѣ: бываше в нощи тутънъ, станяше по улици, яко человѣци рищюще бѣси. Аще кто вылѣзяше ис хоромины, хотя видѣти, абье уязвенъ будяше невидимо от бѣсовъ язвою, и с того умираху, и не смяху излазити ис хоромъ. По семь же начаша в дне являтися на коних, и не бѣ ихъ самѣхъ видѣти, но конь ихъ видѣти копыта; и тако уязвляху люди полотьскыя и его область. Тѣмь и человѣци глаголику: яко навье бьють полочаны. Се же знаменье поча были оть дрютьска
Л. В. Аляксееў вызначыў яго як "тыпова літоўскае сказанне аб вершніках-мерцвяках". Паданне з летапісу паходзіць з кола агульнабалцкіх паданняў пра дзікае паляванне.

Читать полностью…

KRYVIS

Мы ўжо ведаем, што літоўцы апошнія з культурных народаў адмовіліся ад паганства, якое да XVI стагоддзя было ўсеагульнай іх рэлігіяй. Вытлумачыць гэты факт выключна традыцыяналізмам нельга і, адпаведна, трэба прызнаць, што жыццяздольнасць паганскай рэлігіі абумовіла ступень яе дасканаласці і добрая арганізацыя святарскіх саслоўяў.... як і на ўсходзе, жрацы тут былі мудрацамі, якія мелі ўладу ў грамадстве; напрыклад, ім належала судовая ўлада і, без сумневаў, іншыя грамадскія абавязкі. Рэлігія, філасофія, мастацтва -- усё гэта было шчыльна звязана, усё было часткай адзінага паўнавартаснага жыцця, бо тады яшчэ філасофскі і практычны абсягі жыцця не падзяляліся.


Стасыс Шалкаўскіс, "На сутыку двух светаў"

Читать полностью…

KRYVIS

Сакральная геаграфія ў юдэяў.

У касмічных рэлігіях, земляробчых народаў захоўвалася найпростая дыялектыка сакральнага, асабліва вера ў тое, што боскае праяўляецца ў касмічных аб'ектах і рытмах. З самага прыходу габрэяў у Палестыну прыхільнікі Яхвэ таўравалі гэтую веру як найгоршую з магчымых формаў ідалапаклонства. Ніколі касмічная рэлігійнасць не асуджалася гэтак люта, у рэшце рэшт, прарокам удалося вызваліць прыроду ад любой боскай прысутнасці. Цэлыя катэгорыі прадметаў са свету прыроды: пагоркі камяні, крыніцы, дрэвы, некаторыя зелкі і кветкі будуць абвешчаныя нячыстымі, бо іх апаганіла пакланенне ханаанскім боствам урадлівасці. (Па той жа прычыне хрысціянскія місіянеры ў Індыі дазвалялі ў сваіх царквах толькі тыя кветкі, якія не выкарыстоўваліся ў індуісцкіх цырымоніях, г. зн. самыя непрыгожыя.) Па-сапраўднаму чыстая і святая толькі пустыня, таму што толькі там Ізраіль заставаўся верным свайму Богу.

М. Эліадэ. «Гісторыя веры і рэлігійных ідэй»

Читать полностью…

KRYVIS

Адным з набойльш дэтальных даследаванняў гісторыі Смаленшчыны і этнічнага складу яе насельніцтва з'яўляецца маграфія Яўгена Шміта «Смаленскія, Дняпроўскія і Падаўгаўскія крывічы», у якой вучоны абагульніў вынікі сваіх даследаванняў за больш чым паўстагоддзя. У большасці даследванне тычыцца культуры смаленскіх доўгіх курганоў (альбо кульрутары крывічоў) XIII-X ст. Аўтар адназначна адносіць аўтахтоннае насельніцтва Смаленшчыны да балцкіх плямёнаў:

Матэрыяльны археалагічны матэрыял з доўгіх курганоў..., які ўключае цэлыя балцкія комплексы знаходак, дазваляючыя нам ацэньваць высокі ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця насельніцтва і адносіць іх да балцкага этнакультурнага абшару

Читать полностью…

KRYVIS

Усходнебалцкія мовы пасля падзелу на паўночную і паўднёвую падгрупы пераўтварыліся ў тое, што мы сёння ведаем як літоўскую і латышскую мовы. Агулам лічыцца, што літоўская мова захавала ці не найбольш архаізмаў з прота-балтыйскай мовы, аднак гэты працэс не лінейны, у ім ёсць пэўныя выключэнні. Протабалт. *ā > літ. о, што паказвае ўжо хрыстаматыйны прыклад протабалт. *brālis > літ. brolis. У латышскай жа мове мы захаваную доўгую ā у агульнай усходнябалцкай лексіцы, якая адрозніваецца толькі фанэтычна:
 
LV brālis – LT brolis
LV kāja – LT koja
LV māte – LT motė
LV dāvana – LT dovana
LV vāks --  LT vokas
 
Гледзячы на матэрыялы літоўскай дыялекталогіі мы знаходзім формы brålis і brāliukas, якія выбіваюцца з агульнай тэндэнцыі. У сваю чаргу, катэхізм Марціна Мадвіжвіда 1547 году паказвае, што ў гэты перыяд (храналагічна нядаўна) доўгая ā у заходнеакшкоцкіх гаворках яшчэ была захаваная. У першым жа радку бачым зварот “Bralei seseris imkiet mani”, дзе ёсць не толькі захаванае ā, але і старая форма займенніка man ‘мяне’ у акузатыве (вінавальным склоне) – mani, якая не захавалася ў літоўскай, але дэгуль ёсць нават у літаратурнай латышскай мове. Такім чынам, прыкладна праз тысячу гадоў пасля падзелу усходнебалцкіх моў (імаверны падзел датуецца 5-6 стагоддзем н.э.) значная ступень лексічнай і фанэтычнай кампліментарнасці яшчэ захоўвалася.

Читать полностью…

KRYVIS

Еўропа, сутыкнуўшыся з балтамі, адразу прызнала іх варварамі. Усё, што было па-за межамі іх імперый — цёмная прастора варвараў, царства хаосу,панаванне д'ябла. З гэтым трэба было змагацца, і яно пачалося якзвычайная вайна цывілізацый. Еўропа моцна атрымала па зубах,але балтыйскім варварам таксама не сышло лёгка. Нарэшце з таго канфлікту выйграла адзінае балцкае племя - Літва, якое, у адрозненні ад літышоў ці знікшых прусаў, у “цывілізацыю” не тарапілі



Гінтарас Бераснявічус, На вастрыі часу (Ant laiko ašmenų)

Читать полностью…

KRYVIS

Дзяржава Ізраіль часам прадстаўляецца як вобраз традыцыяналізму і этнацэнтрызму насуперак сучаснай “шматкультурнай” Еўропе. Але ў рэальнасці праект сучаснага жыдоўскага народу – гэта амаль якабінскі інклюзыўны ўтвор, куды прыймаюцца амаль чысцюткія заходнія еўрапейцы (ашкеназы), персы (горскія жыды) і нават негроіды (эфіопы) толькі з прычыны свайго іўдэйскага веравызнання. Гэтыя людзі паміж сабой не мелі аніякіх этнічных ці культурны сувязяў да стварэння дзяржавы Ізраіль і вельмі мала супольнага маюць і цяпер, падзяляючыся на кланы. У выніку, гэтая “этна-традыцыяналістычная” дзяржава прэтэндуе на права аўтахтоннасці на тэрыторыі блізкага ўсходу, адначасова акцэнтуючы сваю ролю.... фарпосту заходняй цывілізацыі. Да гэтага ж дадаецца і рэлігійная прафанацыя, дзе ўся этнацэнтрычнасць скончываецца абрадам гіюра, па выніку якога абсалютна любы чалавек можа стаць раптоўным спадкаемцам гісторыі “народа Ізраэля”, якая налічвае, вядома ж, некалькі тысяч гадоў і ніколі не перарывалася.

Читать полностью…

KRYVIS

Пымяні, божухна, нашых святых дзядоў!

Читать полностью…

KRYVIS

Усё гэта паказвае, што выкарыстаны намі метадалагічны прыём — апісанне Гіты ў выглядзе
канкрэтнага адзінства тэксту і ўспрымаючай яго
свядомасці - абапіраецца на дастатковы глыбокія заканамернасці структуры веды ў старажытных культурах. Мэтай і
ідэалам такой веды з'яўляецца ісціна, якая разумеецца не як «што» (нейкае вучэнне, ідэя, прынцып і г. д. — якія
могуць быць паведамлены, сфармуляваны, абгрунтаваны), але як «хто», як жывое адзінства асобы і веды

В. С. Семянцоў "Бхагавадгіта"

Читать полностью…

KRYVIS

Навіны з паралельнага сусвету. Хіба ўжо ўсім вядома пра поўную адсутнасць культаў "бога ярылы" нават на тэрыторыі сучаснай РБ, а аб Літве нават мовы няма. Рускі мір застаецца самім сабой -- што ў праваслаўнай, што ў "язычніцкай" сваёй адмене.

Читать полностью…

KRYVIS

Рух краёцаў кіраваўваўся слушнымі, па добраму імперскімі інтуіцыямі, але быў паданы найчасцей у дастаткова штучнай абгортцы крэсовай пальшчызны. З іх не трэба рабіць культу, але іх наднацыянальная перспектыва адпавядае нашаму разуменню духоўнай імперыі, пабудаванай на прымарадыяльнай этнарэлігійнай еднасці, а не на прафанным падыходзе 20-га стагоддзя з перапісамі насельніцтва, зробленых па фармальных ды абсалютна нічтожных у сваёй сутнасці крытэрыях.

Читать полностью…

KRYVIS

У наш час ідэялы традыцыі ня толькі не папулярныя ў грамадстве, але нават і проста невядомыя ў практычным сэнсе. Гэта ледзь што ня ў першую чаргу датычыцца пытання пола і ўзаемадзеяння паміж паламі.

Читать полностью…

KRYVIS

Бажніца і могілкі, што належаць паганскаму племені Пакістана — калашам

Читать полностью…
Subscribe to a channel