ezkryvis | Unsorted

Telegram-канал ezkryvis - KRYVIS

330

Crivica. Baltica. Indogermanica Этнарэлігійнае з'адзіночанне Супраць экстрымізмы ў любых праявах. У адносінах да сучаснай палітыкі займаем пазіцыю апалітэйі Зваротная сувязь — @kryvisbot

Subscribe to a channel

KRYVIS

Ці гуды ад готаў? Краткая гісторыя словаў германскага паходжання, што трапілі, ў тым ліку, і ў беларускія дыялекты.

Читать полностью…

KRYVIS

ЛИТВА ВСТАЛА НА КОРЕЛУ

В контексте походов литовской конницы на восток вспоминается новгородская берестяная грамота № 590, датируемая последней третью XI века, с кратким текстом:

Литва встала на Корелу

Это одно из первых упоминаний о карелах в новгородских письменных памятниках.

Вызывает интерес и информация о начале неких военных действий литвы в отношении корелы, приходящихся на плохо освещенный в источниках догосударственный период литовской истории.

Читать полностью…

KRYVIS

Ригведа X, 151. К Вере

1 С Верой огонь зажигается,
С Верой возливается жертва,
Веру на вершине счастья
Мы выражаем (своей) речью.

2 Приятным, о Вера, для дающего,
Приятным, о Вера, для желающего дать,
Приятным для дружелюбных жертвователей
Сделай это сказанное мною!

3 Как боги создали себе
Веру среди грозных асуров,
Так среди дружелюбных жертвователей
Сделай (приятным) это сказанное нами!

4 Веру почитают боги
(И люди,) приносящие жертвы, хранимые Ваю,
Веру — с сердечной склонностью.
С помощью веры находят добро.

5 Веру рано утром мы призываем,
Веру — около полудня,
Веру — при заходе солнца.
О Вера, сделай (так,) чтобы нам здесь верили!

Читать полностью…

KRYVIS

Балцкае боства збожжа — Kurke

Коркуша — злы дух, што шкодзіць зерню з рускіх замоў
Kurko — дух, д'ябал у фінскай мове
Curche — аграрнае боства другой старапрускай трыады
Küharō-Kaharō — дух зерня ў выглядзе кляшча ў паўднёвавепскіх павер'ях
Cerekliņš — латгальскае аграрнае боства
Kurke — мелкае сухое зерне ў латышскай мове ( ад kurkt - высыхаць)
Guoržžu — той, у каго благія вокі ў паўночнасаамскай мове

Читать полностью…

KRYVIS

Бортніцкія знамёны — меткі, што пазначалі прыналежнасць борці да таго ці іншага чалавека

Читать полностью…

KRYVIS

Пад пытаннем мае стаяць не каштоўнасць той ці іншай эканамічнай сістэмы, а каштоўнасць самой эканомікі

Юліус Эвола

Читать полностью…

KRYVIS

Пастка кансерватызму

Людзям, што маюць погляды ў той ці іншай ступені падобныя на нашы ўласціва часам мець пэўныя сімпатыі да кансерватызму. У рыторыцы кансерватараў можна знайсці даволі трапную крытыку глабалізацыі, лева-ліберальнага палітычнага мейнстрыму, маральнага заняпаду захаду. Праблемы паўстаюць тады, калі яны ад крытыкі пераходзяць да ўласна сваёй візіі гэтага свету і яго залатога веку. А тут аказваецца, што іх пазіцыя ніяк анталагічна не супярэчыць ані глабалізму, ані экспарту дэмакратыі, ані “цывізізаванню тубыльцаў”. То бок ніякі аўтэнтычны культурны і этнічны плюралізм іх не вабіць, яны жадаюць адное глабалізму папярэдняй, не сённяшняй, версіі. Асабліва камічна выглядаюць усходнееўрапейскія кансерватары, якія з нейкім ніяк невытлумачальным у іх жа ўласнай ідэалогіі нахабствам адкідаюць сучасныя трэнды “донараў цывілізацыі”, адначасова будучы цалкам задаволеныя роллю рабскага адаптатара на працягу ўсёй сваёй ранейшай гісторыі. Як жа “ўскраіна еўрапейскай цывілізацыі” (як яны з гонарам сябе клічуць) можа вырашаць, што праймаць ад захаду, ацэньваць яго крызісы і заняпады, калі да стварэння яго “залатога веку” іх продкі даклалілся крыху менш, чым ніяк? Няўжо яны спадзяюцца, што ў вачах умоўнага брытанскага каланізатара казакі ў шараварах стаяць у адным раду з Вільгельмам Заваёўнікам, а не дзесьці паміж кангалезцамі і індусамі?

«Блаженные, кто верит»

Читать полностью…

KRYVIS

Гарадзішча ранняга жалезнага веку каля пасёлка Нарач Мінскай вобласці

Читать полностью…

KRYVIS

Балцкая гаворка Зецелы

"Галоўнымі прыкметамі заходнебалцкага моўнага ўплыву ў гаворцы літоўцаў Дзятлаўшчыны з'яўляюцца фанетычныя асаблівасці: вымаўленне z замест ž, найперш, у слове ząsis замест літоўскагa žąsis («гусь»), а таксама baznyčіа замест bаžnyčіа («касцёл,царква, бажніца»), zvėris замест žvėris («звер») і інш.. Нават вядомы літоўскі мовазнавец А. Відугірыс, які даволі скептычна ставіцца да гіпотэзы заходнебалцкага паходжання мясцовых літоўцаў, усебакова прааналізаваўшы іх гаворку, урэшце зрабіў выснову: «Хоць мноства яе (гаворкі. - Ю. В.) асаблівасцей цесным чынам звязаны з паўднёвым аўкштайцкім паддыялектам, аднак паводле асноўных рысаў, асабліва фанетычных, яна больш блізкая да заходнеаўкштайцкіх гаворак (як у Вялікай, так і ў Малой Літве). Сваімі каранямі дзятлаўская гаворка, напэўна, сягае яшчэ ў падпласт судоваў (яцвягаў), якія тут калісьці пражывалі»"

Ю. Унуковіч. Літоўцы Беларусі

Читать полностью…

KRYVIS

Беларутенія замест Балткріевіі. Беларусы звярнуліся з ініцыятывай змены назвы Рэспублікі Беларусь у латышскай мове да адпаведнай моўнай камісіі. Матывацыя ўся тая ж–справа ў тым, што Krievija у латышскай мове-гэта назва Расеі, адпаведна ж Baltkrievija–нібы Белая Расея. Крывічы ж спрадвеку былі суседзямі проталатышскіх плямёнаў і з'яўляюцца найбольш кампліментарнымі латгалам і латышам Відземе, не маюць ніякага дачынення ні да якой Расеі і храналагічна старэйшыя за такую зʼяву, як рускасць. Відаць, называцца абсалютна беззмястоўным і ніяк не менш «рускім» словам Рутэн гэтым людзям больш да спадобы. Змагацца за абстрактную свабоду без ведаў ані сваёй, ані чужой мінуўшчыны, арыентуючыся на сённяшняй палітычны кантэкст–чыстае злачынства.

Читать полностью…

KRYVIS

Map of the Corded Ware culture.

Article

Читать полностью…

KRYVIS

Цікавы эпізод з серыі "Балтыстычныя мініацюры" аб найстарэйшых тэкстах напісаных на балцкіх мовах. Для большасці будзе нечаканасцю, што найстарэйшы з іх--верш па пруску, падрабязней аб гэтым у відэа. Для нелітоўскамоўных гледачоў прадугледжаныя субцітры на ангельскай мове

Читать полностью…

KRYVIS

У індуізме адной з асноўных форм рэлігійнай практыкі з'яўляецца стотра. Літаральна слова stotra азначае "гімн, усхваленне", рэцытацыю яго ў той ці іншай рэлігійнай сітуацыі.

Гімн выступае як форма «ахвяры веданнем» (jñāna-yajña): калі адэпт утрымлівае ў розуме вобраз боства з усімі яго ўласцівасцямі і ўсёй звязанай з ім міфалогіяй, ён ведае боства, калі ж вобраз сыходзіць з фокусу ўвагі, адэпт яго ўжо не ведае, таму, калі ў індуісцкіх рэлігійных тэкстах гаворыцца, што веданне бажаства само даруе вызваленне, гэта трэба разумець менавіта ў вышэйапісаным сэнсе: ведаць боства - значыць пастаянна ўтрымліваць у фокусе ўвагі яго вобраз, так што ў рэшце рэшт вобраз бога пачынае бачыцца адэпту нават у звычайных свецкіх рэчах

Бурмістраў С. Л. Стотра як форма рэлігійнай практыкі ў індуізме


У гэты дзень замест безсэнсоўнага зацыклівання на народна-абрадавых формах трэба найперш заняцца візуалізацыяй боства й ягонага міту, спалучыць сваю свядомасць са светам боскага

Читать полностью…

KRYVIS

Досвед камунікацыі са славянскімі паганцамі падштурхнуў да думкі, што адносна іх нават праваслаўна-руская ідэнтычнасць мае больш легітымны змест і элементарна ўтрымлівае значна менш самападману. У выпадку ж са славянскімі паганцамі мы бачым канструктывісцкія спробы аддзялення славянства ад хрысціянская абгорткі з пошукамі нейкай “сапраўднай веры”, якую нібы агнём і мячом прынеслі хрысціцелі. Пры гэтым носьбітам гэта “аўтэнтычнай” традыцыі яны вызначаюць сучасныя народы-нацыі (палякі, рускія), сфармаваныя...каталіцтвам і праваслаўем. Пры тым тыя ж спробы накінуць свае кабінетна-эзатэрычныя ўяўленні застаюцца ідэнтычнымі паляка-каталікам і руска-праваслаўным. У выпадку нашага караю выкарыстоўваюцца псэўда-архаічныя тэрміны кштату “Белая Русь”, а нашае адасабленне ад “рускага маналіту” называюць штучным непаразуменнем эпохі мадэрну. Сумесь празелітызму, месіянства і псэўда-традыцыйнасці не мае нічога супольнага з прымарадыяльным халічным светапоглядам і мае ўсе прыкметы сута хрысціянскага падыходу з даволі недарэчным у дадзеным выпадку адкіданнем самога хрысціянства.

Читать полностью…

KRYVIS

Для жрецов в огне бог пребывает,
Для мудрецов [живет] он в сердце,
Для невежд в идолах он [заключен],
И повсюду он [находится] для постигших Атман.

В оригинале: agnau tiṣṭhati viprāṇāṃ hṛdi devo manīṣiṇām
pratimāsvaprabuddhānāṃ sarvatra viditātmanām

Куларнава-тантра 9.44

Читать полностью…

KRYVIS

https://telegra.ph/M%D1%96t-pra-zn%D1%96klae-bostva-05-05

Читать полностью…

KRYVIS

Тэкст аб сувязях балтаў з паўночнымі германцамі. Аб рунічных узгадках земгалаў і не толькі чытаць тут

Читать полностью…

KRYVIS

Пахавальны абрад культур РЖВ на тэрыторыі Беларусі

Да цяперашняга часу нам невядомы пахавальныя помнікі культуры штрыхаванай керамікі і днепра-дзвінскай культуры на тэрыторыі Беларусі. Але адказаць на пытанне нам могуць дапамагчы некаторыя ўскосныя сведчанні

1) Знаходка каля возера Абяляй
У 1979 была выяўлена каменная вымостка даўжынёй 10 м і шырынёй 2—3 м, якая знаходзілася на тэрыторыі магільніка ля самага берага возера. У вадзе, за 10 м ад вымосткі, быў знойдзены груд дыяметрам каля 5 м, які складаўся з попелу, вугалю і спаленых касцей уперамешку з абпаленымі рэчамі. Па В. Урбанавічуса, шматлікія абломкі гліняных сасудаў паказваюць на тое, што памерлыя хаваліся ў урнах, а маставая служыла для апускання урнаў у ваду. На падставе вышэйпададзеных матэрыялаў В. Урбанавічус ліча, што плямёны культуры штрыхаванай керамікі памерлых спальвалі і хавалі ў вадзе.
Гэты варыянт перасякаецца з уяўленнямі пра сувязь бога памерлых Воласа з зямнымі водамі, а таксама некаторымі абрадамі на Купалле. Акрамя таго пахаванні ў вадзе больш позняга часу былі знойдзеныя на тэрыторыі рассялення куршаў.

2) Паданне пра Совія
Са старалітоўскіх часоў да нас дайшло паданне, якое тлумачыць пераход да трупаспалення. Паданне ўтрымлівае такія радкі:
"Ізноў жа назаўтра зрабіў яму вячэру і ўклаў яго ў дрэва, і паклаў яго". У пазнейшым варыянце міта гэты момант апісаны па-іншаму: нябожчыка ўкладваюць у "драўляную скрыню".
Падобны тып пахавання падобны да макшанскага укспря. Акрамя таго маем у шматлікім падобнае сведчанне з Аповесці Мінулых часоў пра крывічоў, севяранаў, радзімічаў і вяцічаў: "И аще кто умряше, творяху тризну над ним, и по семь творяху кладу велику, и възложахуть и на кладу, мертвеца сожьжаху, и посемь собравше кости вложаху в судину малу, и поставляху на столпе на путех, еже творять Вятичи и ныне. Си же творяху обычая Кривичи и прочий погании, не ведуще закона божия, но творяще сами собе закон".

Высновы. На нашу думку сярод насельніцтва Беларусі часоў РЖВ не існавала ўніфікаванага пахавальнага абраду, а міфалагічныя ўяўленні накладаліся адно на адно. Мелі месца як пахаванні ў вадзе, так і пахаванні ў дрэвах (альбо драўляных вырабах).

Читать полностью…

KRYVIS

Неразбаўлены сэнсу допіс Алеся Белага аб прэтэнзіях "літвінаў" на спадчыну ВКЛ з абсалютна "рускаага" гледзішча. Літоўшчына-гэта, спраўды, не статуты, не Скарнына і не "дзяржаўная старабеларуская мова". Але нюанс у тым, што летта-літоўская (ці агульнабалцкая спадчына) не скачаецца захадам Мінскай вобласці і нават усходняй мяжой Рэспублікі Беларусь. У апазіцыю ўсход-захад не ўпісваецца нават сучасная беларуская этнаграфія і падзел дыялектаў беларускай мовы. Гуляцца ў этнакультурную асаблівасць Гарадзеншчыны можна толькі маючы на ўвазе, што гэта проста найбольш закансерваваны адносна іншых рэгіён, інтэгральная частка колішняга вялікага абшару, у які ўваходзілі як сучасныя беларускія землі, так і тэрыторыі суседніх дзяржаў. Да таго ж, гэта кансерватыўнасць паўночнага захаду не з'яўляецца абсалютам, бо з-за даволі моцнай катэхізацыі мясцовага насельніцтва на Гарадзеншчыне знікла вялікая частка аўтахтоннай культуры (святы, абрады, строі), а невялікія групы, захаваўшыя архаічныя літоўска-ятвяжкія гаворкі, ў шчэнт паланізавалася. Не меншым маветонам з 20 стагоддзя з'яўляецца і каталіцка-праваслаўны падзел, бо хрысціянства на балцкія землі ішло як з усходу, так і з захаду, нярэдкімі былі выпадкі хросту літоўскай шляхты паводле ўсходняга абраду, што уж казаць аб вясковых варствах насельніцтва.

Читать полностью…

KRYVIS

Нядаўна ў адным з "дэмакратчыных" ЗМІ выйшла размова з Алегам Латышонкам, дзе ён тлумачыць парочную сутнасць літвінізма і гаворыць аб балцкім харатаре літоўскай арыстакратыі. Але ў ключавых пытаннях пазіцыя гісторыка выкрывае тыпова руска-праваслаўны погляд на літоўшчыну, як на нейкую чужую з'яву "замежнага паходжання". Што ж тады рабіць з поўнай летта-літоўскай гідраніміяй і тапаніміяй Гарадзеншчынай, што этнаграфічна непадзельная з Віленшчынай? Пры ўсіх рытуальных узгадках ролі балтаў ці ўласна літоўцаў у этнагенезе беларусаў (аб чым кажа ў тым ліку Латышонак), амаль ніхто не ўспрымае ані старалітоўскую, ані агульнабалкую спадчыну, як сваю. У выніку ўсё скончываецца пошукам сённяшніх беларусаў 1000 гадоў таму з адкіданнем усяго, што ў гэтую мадэль не ўкладаецца.

Читать полностью…

KRYVIS

Pār kalniņu Ūsiņš jāj
Ar akmeņa kumeliņ’
Tas atnesa kokiem lapas
Zemei zaļu āboliņ’

Ei Ūsiņi, labais vīrs
Jāj ar manīm pieguļā
Es guntiņas kūrējiņš
Tu kumeļu ganītājs

Ūsiņā, Mārtiņā
Saldu daru alutiņ’
Mārtiņš miežus audzināja
Ūsiņš labus kumeliņus

Ūsiņam gaili kāvu
Deviņiem cekuliem
Lai tek manis kumeliņis
Deviņiem celiņiem

Читать полностью…

KRYVIS

Пяркун у ўяўленнях беларускіх літоўцаў

"Сярод беларускіх літоўцаў захаваліся шматлікія згадкі і пра Пяркунаса (літ. Perkūnas, альбо Perūnas). Яго атаясамлівалі з хрысціянскім святым Аліёшусам (літ. Šv. Alijošius - «Св. Ілля»). Пяркунас быў богам грому, маланкі і наогул усіх атмасферных з'яў, даваў зямлі дождж і ўрадлівасць. Паводле літоўскіх павер'яў, ён таксама змагаўся са злымі духамі, рупіўся аб справядлівасці і парадку, караў дрэнных людзей, а лепшым прыносіў добры ўраджай. Аднак галоўная функцыя Пяркунаса — пераслед вяльнясаў. У літоўскіх паданнях вяльнясы хаваліся ад Пяркунаса нават пад крыжамі, але і там ён іх даставаў. Звычайна, калі Пяркунас з'яўляўся ў вобразе чалавека, то гэта быў моцны мужчына, паляўнічы з вялікай стрэльбай у руцэ"

Ю. Унуковіч. Літоўцы Беларусі

Читать полностью…

KRYVIS

Ir maną susiedą, buvo i polskas, ir aš — mūsų du palėku — itai kap art eitum

І мой сусед, быў таксама палякам, і я — мы два палякі — ішлі арац
ь

Усё, што трэба ведаць пра заходнебеларускіх "палякаў". Фрагмент быў запісаны ў літоўскамоўнага жыхара ваколіц Зецелы

Читать полностью…

KRYVIS

Балцкая гаворка Пелясы

"У мове мясцовага літоўскага насельніцтва захавалася таксама нямала архаізмаў і дыялектызмаў. Да іх можна аднесці ўжыванне словаў dievaitis (утворанае ад літ. Dievas «Бог») у значэнні тепио («месяц»), draugė (ад літ. draugas «сябар») у значэнні šeіmа («сям'я») (параўн. бел. дыял. дружына) і інш.

Галоўную прычыну і першапачатковы імпульс унікальнай устойлівасці літоўскай гаворкі ў ваколіцах Пелясы многія даследчыкі бачаць у перадгісторыі літоўцаў-барцякоў, а менавіта, у той ролі, якую адыграў у іх фарміраванні заходнебалцкі, у прыватнасці барцянскі і скаловенскі этнічны кампаненты. Да ліку лінгвістычных аргументаў на карысць гэтага меркавання можна аднесці шэраг фанетычных архаізмаў, якія суадносяцца з рысамі заходнебалцкага тыпу. У першую чаргу гэта так званае саканне — вымаўленне s, z замест š, ž, а таксама замена t', d' на k', g' у пазіцыі перад галоснымі е, ė, і, іе, мена u на і (напрыклад, žuvis: žyvis «рыба», Rodūnia: Rodinia «Радунь» і інш.)"

Ю. Унуковіч. Літоўцы Беларусі

Читать полностью…

KRYVIS

Старажытныя музычныя інструменты на тэрыторыі Крыўі

Крыніца: Acta Archaeologica Albaruthenica

Читать полностью…

KRYVIS

https://youtu.be/-c5EyXSNJMA?si=bFO70pBEAExt9CMJ

Читать полностью…

KRYVIS

https://telegra.ph/Anty-Raseya-zamest-syabe-02-09

Читать полностью…

KRYVIS

Šlovinome Perkūną, Dievo sūnų, siunčiantį lietaus dovaną ir naikinantį pekolius!

Perkūnas yra kunigaikštis visko, kas juda ir nejuda
Būtent jis valdo tautas kaip didys šeimininkas
Tarsi ratlankis dengė juos visus

Читать полностью…

KRYVIS

Сутнасць рэлігіі-гэта яднанне з надпрыродным

Йонас Трынкунас, “Baltų religija šiandien”.

Читать полностью…

KRYVIS

Останній Литовський Король

Період русько-литовської держави (ВКЛР) справедливо вважається одним з ліпших в багатьох аспектах. Однак, як і Україна, Литва надовго опинилася в стані занепаду.

В темені цієї руїни проблеском відродження стало відновлення литовської держави наприкінці Першої Світової, у кордонах навіть більших за сучасні. Враховуючи геополітичну кон'юнктуру часу — литовська державність відновилась у традиційній формі монархії, а точніше у формі королівства. Королем Литви, який взяв династичне ім'я Міндовга ІІ (відсилаючись до першого Короля Міндовга) став Вільгельм Урах, німецький аристократ, який був нащадком одного з князів ВКЛ.

telegra.ph/Ostann%D1%96j-Korol-Litvi-01-21

Про нього ж ця стаття, написана нашим литовським товаришем

Žurnalas "Hetmanat" 🇺🇦🇱🇹

Читать полностью…
Subscribe to a channel