З любоўю да Гродна Падтрымайце доступ гродзенцаў да праўдзівай інфармацыі без прапаганды: https://donate.stripe.com/14k3eR9RR97ggxieUU Дасылайце ўсё, што лічыце цікавым або важлівым 👉 @suviaz_hl Не забывайце чысціць перапіску з намі
☢️ Тапаніміка Гродзеншчыны: Ашмяны, Іўе і Воранава
🇧🇾 «Радыё Рацыя» даследуе паходжанне назваў гарадоў сучаснай Гродзенскай вобласці. У папярэдніх выпусках разглядаліся версіі паходжання назваў 🌳Астраўца, 🐺 Ваўкавыска, 🐿 Вялікай Бераставіцы, 🌉 Мастоў, 🪽 Навагрудка і 🐘 Слоніма.
З іншымі раённымі цэнтрамі Гродзеншчыны ўсё значна складаней, і версіі паходжання іх назваў часам супярэчлівыя. Выданне паспрабавала разабрацца ў гэтым і выклала асноўныя гіпотэзы паходжання назваў 🐂Ашмянаў, 📕 Іўя і 🦁 Воранава.
Ашмяны. Мясцовыя жыхары здаўна выкарыстоўваюць гэтую назву ў адзіночным ліку як назоўнік жаночага роду — Ашмяна. Гэта пацвярджаюць і старэйшыя беларускія эмігранты, напрыклад, Антон Шукелойць, які паходзіў з маёнтка Якелеўшчына на Ашмяншчыне. Што да паходжання назвы, то адназначнай версіі няма. Вядома, што назва горада звязаная з вёскай Акмянеі, размешчанай побач.
🖼 Цікавы артэфакт з Гродна знайшоўся на польскім аўкцыёне
Гістарычны Telegram-канал @hrodna1127 заўважыў, што на польскім аўкцыёне з’явілася рэдкая знаходка, звязаная з Гроднам.
На сайтах кшталту eBay або Allegro часам выяўляюцца сапраўды ўнікальныя прадметы. Нядаўна нейкі чалавек з польскага Каліша выставіў на продаж карціну, якая ў міжваенны час знаходзілася ў калекцыі Гродзенскага музея.
Гаворка ідзе пра невялікі абраз памерам 23 на 27 сантыметраў, які музей у Гродне атрымаў у дар 20 траўня 1924 года. На палотнішчы намаляваны партрэт нейкага Юзафа Прушыньскага, аўтарства мастака Карпіса.
На жаль, высветліць у прадаўца падрабязнасці гісторыі артэфакта не ўдалося – ён сам нічога пра яго не ведае.
Дарэчы, партрэт нядаўна быў прададзены за 2150 злотых (~1770 беларускіх рублёў).
🌱 16 сакавіка 1919 года ў Гродне выйшаў першы нумар газеты «Бацькаўшчына»
🐴 Выданне было заснавана Беларускім культурна-асветным таварыствам «Бацькаўшчына» і мела грамадска-літаратурную тэматыку. Газета выходзіла на беларускай мове і прадстаўляла нацыянальна-дэмакратычны кірунак.
🇵🇱 Газета спыніла існаванне ўвосень 1919 года пасля заняцця Гродна польскім войскам. Рэдактары і супрацоўнікі былі арыштаваныя.
💍 Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей збірае экспанаты для выставы «Вясельны альбом» і запрашае жыхароў далучыцца
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей працуе над стварэннем выставы «Вясельны альбом», якая адкрыецца ў Новым замку ў верасні 2025 года, паведамляе @tusivgrodno
На выстаўцы будуць прадстаўлены фотаздымкі, вясельнае адзенне, аксесуары і іншыя прадметы з музейных фондаў, якія адлюстроўваюць гісторыю сямейных урачыстасцяў розных эпох.
Арганізатары запрашаюць гараджан далучыцца да стварэння экспазіцыі. Калі ў сямейным архіве ёсць вясельныя сукенкі, касцюмы, аксесуары або іншыя памятныя рэчы, іх можна перадаць у музей у дар або на часовае экспанаванне.
Як далучыцца?
Звяртайцеся па тэлефонах:
📲+375 (152) 71 86 80 (Наталля Уладзіміраўна)
📲 +375 (152) 71 86 85 (Аддзел фондаў)
💥Смертельное ДТП в Гродно: скорая столкнулась с Nissan, погибла 19-летняя девушка
Сегодня утром, 15 марта, около 8:30 на перекрёстке улиц Курчатова и Гаспадарчая произошло ДТП, в результате которого погибла 19-летняя водитель автомобиля Nissan.
По предварительной информации, 67-летний водитель скорой медицинской помощи двигался по улице Курчатова со стороны Дзержинского и на перекрёстке проехал на запрещающий сигнал светофора. В этот момент произошло столкновение с автомобилем Nissan, который двигался со стороны улицы Гаспадарчая.
От удара оба автомобиля отбросило на газон в нескольких метрах от проезжей части.
В настоящее время выясняется, были ли у машины скорой помощи включены проблесковые маячки и звуковая сирена. Устанавливаются все обстоятельства произошедшего. Информацию подтвердили в УВД ГАИ Гродненского облисполкома.
🚴♂️ 15 сакавіка 2017 года ў Гродне адбыўся «Марш недармаедаў» – акцыя супраць Дэкрэта № 3 аб сацыяльным утрыманстве
Пратэсты завяршыліся масавымі затрыманнямі. Акцыі таксама прайшлі ў Мінску і Магілёве. Паводле праваабарончага цэнтра «Весна», па ўсёй Беларусі ў той дзень затрымалі 77 чалавек.
Храналогію падзей таго дня ў Гродне і яго наступствы можна знайсці ў архіўных матэрыялах Hrodna.life.
🤩Журналіста Руслана Кулевіча выклікаюць у міліцыю на час правядзення ў Гродне Маршу недармаедаў
🤩У парку Жылібера напярэдадні Маршу недармаедаў ўсталёўваюць камеры відэаназірання
🤩«Апошнія дні недаядаю». Чаму студэнты выйшлі на Марш Недармаедаў у Гродне?
🤩У Гродне асудзілі на 13 сутак удзельніка пратэсту недармаедаў Аляксандра Лаўрэнцьева
🤩У Гродне ў суд выклікаюць яшчэ аднаго ўдзельніка Маршу недармаедаў
🤩Сяргея Верамеенку на выхадзе з ізалятара спрабавалі скрасці невядомыя
🤩«Было як у свінарніку». Хворы гродзенскі пенсіянер адбыў 7 сутак арышту за акцыю недармаедаў
🪶Недвижимость недели: квартира с павлинами продается в городе-спутнике
Трехкомнатная квартира на втором этаже продается в Скиделе. Ремонт в ней сделан с легким намеком на шик: на стенах росписи, потолок глянцевый. Но получилось уж слишком эклектично. Вид из окна — на пустынные просторы окрестных полей.
Сколько стоит такая «экзотика» и какой там интерьер? Читайте и смотрите на Hrodna.life
🦚
https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/ru/2025/03/14/nedvizhimost-nedeli-103/?utm_source=tg
🏆«Я бы сделала это и бесплатно». Слонимчанка снялась в фильме, который получил пять «Оскаров».
Белоруска Мария Тычинская сыграла эпизодическую роль в фильме «Анора», который получил «Золотую пальмовую ветвь» Каннского кинофестиваля и пять наград «Оскар». Историю девушки, которая из Слонима попала в Голливуд, рассказывает @zerkalo_io
Читайте историю жительницы Гроденщины, что снялась в оскароносном фильме на Hrodna.life
🐘
https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/ru/articles/anora-film/?utm_source=tg
✝️ Ураджэнец Гродзеншчыны, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч праходзіць хіміятэрапію, але «настрой у яго аптымістычны»
Арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч цяпер знаходзіцца ў шпіталі і праходзіць курс хіміятэрапіі. Пра гэта паведаміў 13 сакавіка падчас святой імшы ў мінскім архікафедральным касцёле мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі, піша @katolik_life
Паводле мітрапаліта, па дарозе ў шпіталь Кандрусевіч патэлефанаваў і папрасіў перадаць удзячнасць усім, хто моліцца за яго.
Раней Курыя архідыяцэзіі паведаміла пра значнае пагаршэнне стану здароўя заслужанага іерарха, які пакутуе на анкалагічнае захворванне — меланому.
Аднак, паводле вернікаў, знаёмых з сітуацыяй, да нядаўняга часу арцыбіскуп не быў шпіталізаваны і наведваў паліклініку. Яшчэ раніцай 13 сакавіка ён адпраўляў святую імшу, а настрой у яго застаецца аптымістычным.
У лютым 2023 года Кандрусевіч перанёс аперацыю па выдаленні пухліны, а ў траўні 2024-га яму зрабілі аперацыю на сэрцы пасля перанесенага інфаркту.
Арцыбіскуп нарадзіўся 3 студзеня 1946 года ў Адэльску Гродзенскага раёна. У 1962 годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Гродзенскага педінстытута, а пазней год працаваў у праектна-будаўнічай арганізацыі ў Гродне. Падчас сваёй кадэнцыі на пасадзе мітрапаліта заснаваў Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю.
🍕«Похожее ела только в Италии». Гродненка рассказала о любимой пиццерии города
Гродненка Анна считает, что самую вкусную пиццу в городе готовят в заведении в Коробчицах. Своим мнением девушка поделилась в TikTok и вызвала волну обсуждений. Одни комментаторы стали перечислять любимые пиццерии, другие отметили, что достойную пиццу в Гродно не найти.
Какую пиццерию отметила Анна и что ей ответили гродненцы? Читайте на Hrodna.life
🍕
https://d1jxc8hzt1uszu.cloudfront.net/ru/2025/03/14/pizza-y-hrodne/?utm_source=tg
🏰 З’явілася 3D-рэканструкцыя Крэўскага замка з трэцяй вежай — вось як гэта выглядае
Беларусы стварылі мастацкую 3D-рэканструкцыю Крэўскага замка, у якой візуалізавалі магчымы від крэпасці з трыма вежамі. Мадэль зроблена ў рэжыме дапоўненай рэальнасці - паглядзець на замак можна з любой прылады.
Як у замка з’явілася трэцяя вежа? Чытайце на Hrodna.life
🏰
https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/www/2025/03/14/madel-zamka/?utm_source=tg
🐛В Гродненской области зафиксированы первые случаи укусов клещей
По данным на 13 марта, в регионе зарегистрированы четыре случая укусов клещей. Пострадавшие находились в лесных массивах Гродно — в микрорайонах Колбасино и Грандичи, а также в Берестовицком и Лидском районах. В аналогичный период прошлого года подобных обращений было значительно больше.
Санэпидслужба предупреждает, что клещи наиболее активны в открытых природных зонах, хорошо прогреваемых солнцем.
В 2024 году в Гродненской области за медицинской помощью после укусов клещей обращались более 6 000 человек, из них треть — дети. Наибольший рост числа пострадавших был зафиксирован в Щучинском, Свислочском и Островецком районах. В группе наибольшего риска находятся люди в возрасте 60–69 лет.
#числодня
🚧 В Гродненской области впервые в этом году ввели ограничения на посещение лесов
Из-за сухой погоды в Беларуси начали действовать ограничения на посещение лесов. В Гродненской области полных запретов пока нет, однако в большинстве районов запрещено разжигать костры и устраивать пикники.
Ограничения не затронули пока только 🦬 Гродненский, 🐴 Зельвенский и 🐘 Слонимский районы — там они пока не введены.
🌳Бярозавага соку ў Гродзенскай вобласці стане больш. Удакладнілі цэны сезона-2025 (абноўлена)
У 2025 годзе план па зборы бярозавага соку павялічылі амаль у паўтара раза. Яго збіраюцца рэалізаваць не менш за 2000 тон. Сок будуць збіраць у 11 раённых лясгасах Гродзенскай вобласці.
Дзе набыць і колькі каштуе? Чытайце на Hrodna.life
🌱
https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/www//2025/03/11/biarozavy-sok-3/?utm_source=tg
🪶 Ураджэнка Гродзеншчыны, беларуская паэтка, літаратурным настаўнікам якой быў Міхась Васілёк, а духоўную падтрымку аказваў Васіль Быкаў
👼13 сакавіка 1934 года ў вёсцы Стральцы (сёння 🌉 Мастоўскі раён Гродзенскай вобласці) нарадзілася Аўгіння Сідаровіч, пасля замужжа Кавалюк.
🪃 Дзяцінства прайшло без бацькі, які быў асуджаны як «вораг народа» і адбыў 15-гадовы тэрмін у ГУЛАГу.
🦌 У 1954 годзе скончыла беларускую школу № 9 у Гродне, а ў 1959 годзе – гісторыка-філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута. У час вучобы наведвала літаратурны гурток.
🪶У творчым шляху вялікую ролю адыгралі Міхась Васілёк, які стаў яе літаратурным настаўнікам, і 🖋 Васіль Быкаў, які аказваў ёй духоўную падтрымку.
🇱🇻 Пасля заканчэння інстытута пераехала ў Рыгу, дзе з 1959 па 1978 гады працавала настаўніцай у адной з сярэдніх школ. Была актыўнай удзельніцай культурна-асветнай дзейнасці латвійскіх беларусаў.
🚩 У 1987 годзе пераехала ў Ленінград, дзе працягвала грамадскую дзейнасць у асяроддзі мясцовай беларускай дыяспары.
📚 У 1993 годзе стала сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў.
🥀 Памерла 2 лістапада 2007 года ў Санкт-Пецярбурзе.
🪻В Гродно зацвело опасное растение
Гродненка опубликовала в TikTok видео с цветущим волчьим лыком (волчеягодником обыкновенным, Dáphne mezéreum).
Это растение ядовито — опасны все его части, включая ягоды, листья и ветки. Попадание сока на кожу вызывает ожоги и раздражение, а употребление ягод или других частей может привести к сильному отравлению: боли в желудке, рвоте, диарее, судорогам и поражению почек.
🍓 Особенно опасны ярко-красные ягоды, которые привлекают детей и животных. Даже несколько ягод могут вызвать серьёзные последствия. Домашних питомцев лучше держать подальше от кустов волчьего лыка, а детям объяснить, что трогать и тем более есть эти ягоды нельзя.
Видео: gribnoyzavertish">gribnoyzavertish в TikTok.
🦢 Ураджэнец Гродзеншчыны, навукоўца, мастак і асветнік, які лічыцца заснавальнікам беларускай арніталогіі
🖤 16 сакавіка 1853 года ў Паставах (сёння Віцебская вобласць) памёр Канстанцін Тызенгаўз.
🧸 Нарадзіўся 3 чэрвеня 1786 года ў мястэчку 🐂 Жалудок (сёння 🐟 Шчучынскі раён Гродзенскай вобласці) ў шляхецкай сям’і.
👶 Атрымаў адукацыю ў Віленскім універсітэце, дзе заняўся прыродазнаўствам і арніталогіяй. Падрыхтаваў шэраг навуковых прац, у тым ліку «Асновы арніталогіі» і «Каталог птушак і млекакормячых Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага», у якім упершыню было апісана 351 від птушак і 167 відаў звяроў Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны.
🎨 Актыўна займаўся мастацтвам: ствараў акварэлі, графіку, ілюстраваў навуковыя працы. У Паставах арганізаваў картынную галерэю, музычныя школы і аркестры.
🪺 Сабраў унікальную калекцыю з 3000 відаў птушак з усяго свету, а таксама вялікую калекцыю птушыных яек. Яго даследаванні далі першапачатковыя навуковыя звесткі пра фаўну Беларусі XIX стагоддзя і лічацца аднымі з найважнейшых у галіне прыродазнаўства таго часу.
🇫🇷 У 1812 годзе далучыўся да войска Напалеона, удзельнічаў у баях, атрымаў Крыж Ганаровага легіёна. Пасля амністыі вярнуўся на радзіму, дзе аднавіў і дабудаваў палац у Паставах.
❤️🔥Удзельнічаў у паўстанні 1831 года, быў арыштаваны, але пазней вызвалены.
🏛 Быў сябрам многіх навуковых таварыстваў у Еўропе. Яго працы па арніталогіі мелі вялікую каштоўнасць, а калекцыі дапамаглі захаваць унікальныя дадзеныя пра беларускую прыроду тых часоў.
🪽 Пахаваны ў катакомбах Рокішскага касцёла ў сучаснай Літве.
🌱 У 2006 годзе ў Паставах яму ўсталяваны бронзавы помнік, а ў 2007 годзе ў Жалудоцкім касцёле адкрыта памятная шыльда.
🐻 Гродненский зоопарк показал, как гималайский медведь наслаждается весной
На видео косолапый неспешно грызёт ветку после зимней спячки.
Видео: @grodnozoo
🌱 Гродзенскі журналіст, старшыня Тэлерадыёкампаніі Гродна і грамадскі дзеяч, які спрыяў развіццю беларускай мовы ў рэгіянальных медыя
🌱 15 сакавіка 1953 года ў Клецку (Мінская вобласць) нарадзіўся Валерый Задаля (псеўд. Антон Лабовіч) — журналіст, грамадска-палітычны дзеяч, які ўнёс значны ўклад у развіццё беларускамоўнай журналістыкі і тэлебачання ў Гродне.
🖋Скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Пачынаў кар’еру карэспандэнтам клецкай раённай газеты, працаваў рэдактарам 🪽 навагрудскай газеты «Новае жыццё», пазней стаў намеснікам старшыні Тэлерадыёкампаніі Гродна.
📺 На гродзенскім радыё і тэлебачанні актыўна падтрымліваў беларускамоўных журналістаў, ініцыяваў стварэнне беларускамоўных праграм, многія з якіх сам жа і вёў.
❤️ Сябра Партыі БНФ, Беларускай асацыяцыі журналістаў (з 1997 года) і ПЭН-цэнтра.
👍 Пасля прымусовага звальнення з Тэлерадыёкампаніі ў канцы 1990-х гадоў працаваў у грамадскім аб’яднанні «Ратуша», а пасля яго закрыцця — у гродзенскім аддзяленні Таварыства беларускай школы.
📚 Займаўся грамадскай дзейнасцю: стварыў у Гродне «Літаратурную гасцёўню», выдаваў і рэдагаваў лакальныя газеты, выдаў некалькі брашур. Быў адным з выкладчыкаў гродзенскай Школы маладога журналіста.
🕯 Памёр у Гродне 11 красавіка 2007 года ад цяжкай хваробы на 55-м годзе жыцця. Пахаваны на Аульсаўскіх могілках пад Гроднам.
🔮Вольф Месінг і не толькі: якія астролагі і вешчуны дзейнічалі ў Гродне 100 гадоў таму
У часы эканамічнага крызісу 1929−1931 гадоў і напярэдадні Другой сусветнай вайны частымі наведнікамі Гродна сталі астролагі і вешчуны. Яно і не дзіўна — у крытычныя моманты чалавек шукае гарантый, што ўсё будзе добра. Аўтары гістарычнага канала @hrodna1127 пагарталі старыя газеты, каб даведацца, якія «празорцы» наведвалі наш горад у той час.
Чытайце гісторыю «празорцаў» у Гродне на Hrodna.life
🎴
https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/www//articles/astrolahi/?utm_source=tg
🌱 Калі вы ў бяспецы і хочаце падтрымаць доступ гродзенцаў да праўдзівай інфармацыі без прапаганды і атрымліваць цікавы кантэнт, пакіньце данат.
🪖 Палітзняволены лідчанін памёр праз некалькі месяцаў пасля вызвалення
Былы палітзняволены Валянцін Іваноўскі памёр у жніўні 2024 года, праз некалькі месяцаў пасля вызвалення, паведамляе @dissidentby.
Іваноўскі, жыхар Ліды, быў затрыманы ў ліпені 2022 года за «абразу» Лукашэнкі і асуджаны на два гады пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у ПК-1 у Наваполацку. У траўні 2024 года выйшаў на волю, але праз тры месяцы памёр. Яму было 48 гадоў. Прычына смерці застаецца невядомай.
🚬 В Гродно приглашают в больницу заядлых курильщиков для диагностики рака легких
🩺 В Гродненской университетской клинике (бульвар Ленинского комсомола, 52) реализуется проект по скринингу рака легкого, направленный на выявление заболевания на ранних стадиях.
Для участия приглашаются мужчины в возрасте от 50 до 70 лет, которые на протяжении длительного времени курят определенное количество сигарет в день. Пациенты заполняют анкету, после чего специалисты отбирают кандидатов для участия в проекте Международного агентства по изучению рака Всемирной организации здравоохранения.
🩻 Заведующий кабинетом рентгенокомпьютерной диагностики клиники Сергей Аплевич отметил:
«В нашем учреждении проводится диагностика с помощью низкодозовой компьютерной томографии. Этот метод позволяет получить необходимую информацию при сниженной лучевой нагрузке».
🚨 В Гродно сотрудники одной фирмы за неполные три месяца нарушили ПДД 300 раз
ГАИ Гродно сообщило, что в городе с начала года более 300 нарушений ПДД совершили сотрудники одного и того же предприятия. Виновниками оказались работники одной из фирм Гродно, обратила внимание «Медиазона.Беларусь». Сотрудники нарушали дорожные правила в нерабочее время.
Что это за предприятие и что было после? Читайте на Hrodna.life
💥
https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/ru/2025/03/14/paryshenni-na-darogah/?utm_source=tg
😀В Гродно за 126 рублей продают подземный бункер, два штаба и участок в 2 гектара
На месте бывших военных казарм на Фолюше планируют построить новый жилой квартал. Старые здания уже снесли, но некоторые объекты решили сохранить — городские власти считают, что они могут пригодиться в мирной жизни.
На аукцион выставили два здания штабов и подземный командный пункт на улице Якубовского. Штабы, построенные в 1951 году, представляют собой двухэтажные здания общей площадью более 2,5 тыс. квадратных метров. Командный пункт занимает 440 квадратных метров и расположен под землей — его вход напоминает обычный погреб.
Вместе с постройками продают участок земли площадью почти 2 гектара.
Начальная цена лота — всего 3 базовые величины, или 126 рублей.
Однако у будущего владельца будут обязательства: в течение трех лет после покупки объекты необходимо модернизировать или отреставрировать и ввести в эксплуатацию. В зданиях разрешено размещение общественно-деловых объектов, например, магазинов, кафе или офисов.
🍗 Если вы мечтали открыть кафе в бункере в стиле Сидоровича из S.T.A.L.K.E.R., это предложение может вас заинтересовать.
🇧🇾 Ураджэнец Гродзеншчыны, 4-ы прэзідэнт Беларускай Народнай Рэспублікі, адзін з ключавых дзеячаў беларускай эміграцыі.
🏰 14 сакавіка 1943 года ў Празе памёр Васіль Захарка — палітычны дзеяч, публіцыст, кіраўнік Рады БНР у выгнанні.
🐴 Нарадзіўся 1 красавіка 1877 года ў вёсцы Дабрасельцы (сёння Зэльвенскі раён Гродзенскай вобласці).
📖 Атрымаў пачатковую адукацыю дома, скончыў Лыскаўскую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам, затым сакратаром у гарадской адміністрацыі Пултуска (сучасная Польшча).
🗡 Служыў у расійскім войску, даслужыўся да штабс-капітана. Удзельнік Усебеларускага з’езда 1917 года, дзеяч Беларускай Народнай Рэспублікі. Быў народным сакратаром фінансаў БНР і выконваў абавязкі міністра фінансаў.
💰 Пасля эміграцыі кіраваў фінансамі Рады БНР, працаваў у Берліне, Коўне, Празе. У 1928 годзе стаў старшынёй (прэзідэнтам) Рады БНР і ўзначальваў яе да смерці.
📚 Аўтар прац «Галоўныя моманты беларускага руху» (1926), «Беларусь — роль і значэнне на ўсходзе Еўропы». Захоўваў архіў БНР, перадаў яго Ларысе Геніюш.
🪽 Памёр ад сухотаў. Пахаваны на Ольшанскіх могілках у Празе. За некалькі дзён да смерці перадаў кіраўніцтва Рады БНР Міколу Абрамчыку, а пячатку і архіў БНР — паэтцы і сакратарцы Рады Ларысе Геніюш.
🚂 14 сакавіка 1863 года ў Гродне на чыгуначным вакзале адбыўся бой паўстанцаў з расійскімі войскамі
🔥 Познім вечарам 14 сакавіка 1863 года на чыгуначным вакзале Гродна каля 100 чалавек спрабавалі захапіць цэлы цягнік, каб далучыцца да антырасійскага паўстання. І толькі выпадак не дазволіў рэалізаваць задуманае.
❤️🔥Што адбылося ў гэты дзень, чытайце на Hrodna.life
Паўстанцкая ноч у Гродне: як сотня гродзенцаў хацела захапіць цягнік і ўцячы ў Парэчча
❤️🔥 Чытайце таксама:
У Гродне прыбралі памятны знак паўстанцам Каліноўскага. Чым яго замянілі?
🐟Необычный бизнес: в старом коровнике под Свислочью выращивают тонны радужной форели
Братья Клапатюки превратили здание фермы в Свислочском районе в современное рыбное хозяйство. В старом коровнике в деревне Малая Колоная Юрий и Валерий построили больше 20 бетонных бассейнов по 50 кубометров каждый, и запустили хозяйство «Forriver».
Читайте историю необычного бизнеса на Hrodna.life
🦬
https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/ru/2025/03/13/farel-u-svislackim-rajonie/?utm_source=tg
📞 «Гродногаз» и «Гродно Азот». В Гродно создадут единую дежурно-диспетчерскую службу: как она будет работать и чем поможет людям.
В Гродно создадут единую дежурно-диспетчерскую службу (ЕДДС) на 16 организаций. Она объединит экстренные службы и коммунальные организации города. Разобрались, зачем она нужна, чем будет полезна гродненцам и как ей пользоваться.
Как это будет работать? Читайте на Hrodna.life
☎️
https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/ru/2025/03/13/adzinaja-dyspetczarskaja-sluzba/?utm_source=tg
💥 «Роял парк» на месте резни. В центре Гродно сносят первый гродненский мясокомбинат (фото)
Почти в центре Гродно построят новый квартал таунхаусов со звучным названием «Роял парк». Он появится на площадях бывшего мясокомбината на Коммунальной, 32, за стадионом. Сейчас идет снос старых зданий. Когда будет готов новый квартал и какие условия?
Читайте обо всем на Hrodna.life
🥩
https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/ru/2025/03/13/u-hrodne-znosjac-rezniu/?utm_source=tg
🍗 В центре Гродно строят ресторан KFC
Возле кольцевой развязки на пересечении улиц Горновых и Советских пограничников ведется строительство ресторана сети KFC.
Участок огородили еще в конце прошлого года, а сейчас там идут активные строительные работы.
Новое здание будет одноэтажным, с площадью более 222,5 кв. м. В ресторане предусмотрено 45 посадочных мест. Также планируется благоустройство прилегающей территории: оборудуют парковку на 16 мест, одно из которых предназначено для людей с инвалидностью. Заезд и выезд запланированы со стороны улицы Советских пограничников, напротив бывших «Колобков».
Фото: @vgrby